Беларуская мова

Методическое пособие - Иностранные языки

Другие методички по предмету Иностранные языки

/i>ерон, Германія, Херсон, Еўропа, Аргенціна.

У даўно запазычаных словах е перайшло ў я: дзяжурны, каляндар, янот, яфрэйтар, ялейны.

Нязменна пішацца каранёвае я: свята святкаваць, цяжкі цяжкаваты, мяккі мяккаваты, месяц, завязь, лямантаваць, сувязь, пояс, Прыпяць, памяць, цягнікі, тысяча, выгляд, ядавіты, языкаты.

Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і: вільгаць вільготны, свіст свіснуць, свісцець, свістаць; сівы, сівізна, пасівеў; сірата, сірочы, хвіліна, мілагучны і інш.

У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е і: цвет цвісці, усмешка усміхацца, кветка квітнець, памерці памірае, ветлівы вітацца, блеск (бляск) бліскавіца, слепнуць (асляпіць) сліпучы.

У прыназоўніку без і часціцы не літара е пішацца нязменна: не ве?даў, не бы?ць, не хаце?ў, не чыта?ць, без канца?, без со?раму. Калі ж не і без становяцца прыстаўкамі, яны падпарадкоўваюцца агульным правілам: няёмка, нязна?чны, непрыхі?льны, бязме?жны, бязлю?дны, бездапамо?жны.

Практыкаванне 3. Спішыце, устаўляючы патрэбныя літары.

С..л..нін, с..л..не, П..трусь, П..трусёва, ц..гнікі, св..тлаваты, з..л..ніна, з..л..лень, з..лёны, з..л..наваты, вец..р, вец..рок, удал..чыні, дал..чынь, п..счаны, ал..горыя, л..снічоўка, св..ткаванне, дз..вяты, дроб..зь, л..генда, нам..ло, с..мнаццаць, б..зыменны, б..скрыўдны, б..з стомы, верас..нь, м..тал, сл..ды, высв..тліць, ц..пер, сн..гавыя, сн..гі, зам..ць, б..скрайні, пал..жаць, выгл..д, з..мляны, з..млянка, з..млеапрацоўчы, сп..ктакль, вас..мнаццаць, пам..ць, н..навісць, н..навідзець, сів..р, л..цець, л..туценне, заб..сп..чэнне, в..с..лосць, м..ханік, н..лёгка, н.. мог, н..вялікі, б..спамылковы, б..спраўны, б..з слоў, сцв..рджэнне, ув..рцюра, кац..лок, з..зюля, м..дальён, в..снавы, в..сенні, м..цежнік, пас..велы, прып..чак, нап..рэдадні, аб..ліск, п..лёстак, пасл..заўтра, зв..льгатнелы, ..ўрапейскі, л..чыць (хворага), жн..ярка, п..йзаж, абм..ркаванне, абм..ркоўваць, п..раезд, ба..злівец, с..ржант, н.. мог, прал..скатаць, м..лагучны, г..рой, нал..цець, г..рбарый, аб..сславіць, б..з адраса, гал..рэя, тыс..ча, зн..вага, зн..важаць, ц..жкавата, сн..гапад, б..ссмерце, хв..ліна.

 

3. Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах

 

Правапіс злучальных галосных падпарадкоўваецца агульнаму правілу (гл. 1, 2): часо?піс, земляко?п, жывёлагадо?ўля, зернесушы?лка.

Напісанне о, а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца націску ў другой частцы: калі націск падае на першы склад другой часткі у першай частцы пішам а, не на першы пішам о: разнаста?йны, дабрабы?т; рознакаляро?вы, добрасумле?нны.

Часткі што-, свое-, сто-, дзевяноста-, фота-, мота-, радыё- пішуцца нязменна: штодзень, штомесяц, своечасова, стогадовы (але: стагоддзе), дзевяностагоддзе, фотахроніка, фотасалон (але: фатаграфія), мотагонкі, мотакрос (але: матацыкл), радыёстанцыя, радыёхваля.

Частка поў- пішацца толькі ў словах поўдзень, поўнач, у астатніх частка паў- (у адно слова з другой часткай): паўметра, паўтоны, паўмесяца. Праз злучок паў- пішацца толькі з уласнымі назоўнікамі: паў-Беларусі, паў-Еўропы.

Практыкаванне 4. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс.

Р..знакаляровы, р..знагалосы, р..знавіднасць, д..брабыт, д..браякасны, п..ліклініка, п..літэхнічны, св..еасаблівы, шт..лета, п..ўдзень, ч..рнабровы, ч..рнабароды, шыр..каплечы, шыр..каэкранны, п..ўнапраўны, мн..галюдны, р..дкалессе, Н..ваполацк, м..вазнаўчы, в..льналюбівы, н..вагодні, рады..завод, м..таспорт, рады..аматар, ст..годдзе, ф..такопія, ф..таапарат, земл..роб, зерн..сушылка, сін..вокі, ільн..завод, шкл..валакно.

Практыкаванне 5. Ад наступных спалучэнняў слоў утварыце складаныя словы і запішыце іх. Растлумачце правапіс галосных.

У з о р. Чорныя вочы чарнавокі.

Светлыя валасы, розны колер, высокі ўраджай, добрая якасць, розныя галасы, чорныя бровы, чорная барада, сельская гаспадарка, востры верх, зямлю капаць, сена касіць, доўга чакаць, сто год, роўныя правы, здабываць вугаль, тры паверхі, шмат год, змяніць словы.

 

4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак

 

Пасля прыстаўкі, якая канчаецца на зычную, на месцы і пішацца ы: ісці падысці, іграць с