Беларуская мова

Методическое пособие - Иностранные языки

Другие методички по предмету Иностранные языки

?мі, пасля такой вось прагулкі па лесе і развагі пад шум дрэў ці пад шамаценне апалага лісця пад нагамі рабіліся дробязнымі, не вартымі сурёзных перажыванняў. Перад веліччу лесу, яго вечнасцю чалавечыя канфлікты, нягоды, турботы набывалі зусім іншы сэнс. Так было паўтара гады назад, калі ён прыехаў сюды пасля таго, як яго, дужага, здаровага, паслалі на пенсію. Тады ён быў у роспачы. А пагуляў па пушчы - і на другі дзень адчуў, што хочацца пасмяяцца са свайго "гора".

Цяпер жа ніякіх непрыемнасцей не было. Ён прыехаў сюды проста адпачыць. А таму ні пра што сурёзнае не думаў. Хіба толькі пра дзяцей. Заўсёдны яго клопат - дзеці. I, аднак жа, трохі не пацалаваўся з царом пушчы. Спыніўся за колькі крокаў, калі зубр павольна павярнуў галаву. Цяпер яны глядзелі адзін на аднаго, чалавек і звер.

Непрыемны халадок казытнуў па спіне. А што, калі зубр кінецца? Што рабіць? Страляць? Не маеш права. Ды і зарад не на такога звера. Раніцой адмовіўся ад палявання на дзікоў, на якое запрашаў дырэктар запаведніка. Зарады толькі на цецерука. Уцякаць? Уявіў, як ён, стары чалавек, будзе бегчы, віхляючы паміж дрэў, прадзіраючыся праз малады калючы ельнік, каб схавацца.

Зубр вачэй не зводзіць - сочыць. Стаіць на дзіва нерухома, хаця б хвастом матлянуў, варухнуўся, пераступіў. Не. Быццам застыў. Да чаго рыхтуецца? Нападаць? Адступаць?

Іван Васільевіч падумаў, што зубры, якіх егеры кормяць, даглядаюць, прывыклі да чалавечага голасу, таму ласкава спытаў:

- I доўга мы з табой вось так стаяць будзем?

Зубр у адказ здрыгануўся і заплюшчыў вочы.

Не, агрэсіўнага намеру ў яго, здаецца, няма.

Можа, звер захварэў? I знарок зашыўся ў гэты гушчар, каб памерці

ў адзіноце?

"Трэба запомніць месца і сказаць егерам. ? I тут жа падумаў пра свае, чалавечае: ? Але калі ты сапраўды забраўся сюды, каб памерці, я цябе разумею і, калі хочаш ведаць, нават зайздрошчу. Я хацеў бы таксама вось так ... Тут. I адзін. I каб да апошняй хвіліны на нагах".

Недалёка, кварталы за два, нечакана пачуліся стрэлы ? адзін ... другі ...

Тады зубр ускінуў галаву, чмыхнуў і грабянуў капытом мох.

Антанюк сам пасля дзівіўся са свайго спрыту. Кінуўся за першае дрэва. Адтуль нырнуў пад маладзенькія прыземістыя елкі, чапляючыся за голле стрэльбай, абдзіраючы твар, рукі. Добры крос гэтак зрабіў. Калі спыніўся, прыслухаўся, дык пачуў тупат не аднаго зубра, а, здалося, усёй пушчанскай чарады. Не адразу зразумеў, што гэта сэрца, так яно застукала: кроў біла ў галаву, ажно звінела ў вушах.

Зубра ж не чуваць. Пужнуў ад сябе назолу-чалавека і, пэўна, застаўся стаяць у сваей велічнай адзіноце. (Паводле I. Шамякіна).

Шчасце

Быў адзін з тых летніх дзён, якія бываюць, мусіць, толькі на Беларусі. Сонца пячэ як мага, а гарачыні няма: лішак яе паглынаюць і рака, і зараснікі аеру ды чароту, і густыя паплавы, і непралазны алешнік ды лазняк, і бярозы, і хвоі, і ўсялякая зеляніна. Не відаць людзей, не чуваць, але гоману досыць і без іх: адны кошкі сваім цырканнем могуць заглушыць усіх людзей, а тут яшчэ кукуюць жаўтабрухія жабы, заліваюцца мітуслівыя птушкі ды гудуць мясістыя чмялі.

Усім радасна ў такі дзень. Радасна і мне. Радасна і вунь таму хлапчуку год васьмі, што спускаецца з гары, падскакваючы на адной назе ды махаючы белым дубцом.

Мы сустракаемся з ім на мосце, ён прыпыняецца і глядзіць на мяне так, нібы хоча нешта сказаць. Радасць, шчасце так і пырскаюць з яго блакітных вачэй. Я разумею яго. Калі і я гатоў усіх абняць у гэты жыватворны дзень, дык што ж павінна адбывацца ў яго маленькім чыстым сэрцы? Я лагодна ўсміхаюся яму, ківаю галавой і кажу:

- Добра жыць на свеце, браток, га?

Тварык хлопчыка засвяціўся яшчэ больш, але ён нічога не сказаў. Ды і што ён мог сказаць? Мы і без слоў разумелі адзін аднаго.

Я паціху ішоў міма, а хлопчык, нібы той сланечнік, паварочваў следам за мной свой круглы тварык. I з выразу вачэй яго таксама пырскала шчасце, і таксама здавалася, што ён вось-вось нешта скажа.

Я яго разумеў. Але ён, відаць, гэтага не ведаў, бо ўсе глядзеў мне ў вочы, нібы чагосьці чакаючы ад мяне. Ен заліваў мяне сваім шчасцем, а я у адказ нічога не мог яму даць. Для яго маёй шчырай і ветлівай усмешю было мала. Мне трэба яму нешта сказаць. Але што? Што яму сказаць, каб перадаць усю тую цеплыню, якую я да яго адчуваю? А мне засталося ступіць толькі адзін крок і мы размінёмся. Размінёмся, можа навекі.

Як цябе зваць? сказаў я нарэшце, каб толькі не маўчаць. Сказаў і зараз жа пачырванеў ад сораму: хлопчык нічога мне не адказаў. Сваім дзіцячым інстынктам ён, відаць, зразумеў, што словы гэтыя сказаны так сабе, абы сказаць. Мала таго: твар яго перастаў свяціцца, нават неяк балюча скрывіўся. А потым... потым з грудзей яго вырваўся крык!..

Не адзін год прайшоў з таго часу, а голас хлопчыка і цяпер гучыць у маіх вушах.

Гэта быў шчыры, мімавольны крык дзіцячай душы. У ім былі і крыўда, і расчараванне, і надзея, і горкі папрок да нас, дарослых і разумных людзей. (Янка Брыль иШчасце" )