Беларуская мова

Методическое пособие - Иностранные языки

Другие методички по предмету Иностранные языки

>ыграць, ідэя безыдэйны, імша абымшыць, спадылба, спадыспаду. Аднак галосная і захоўваецца пасля прыставак між-, звыш-, пан-, контр-, суб-, дэз-: міжінстытуцкі, звышімклівы, панісламізм, контрігра, субінспектар, дэзінфармацыя.

Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то пасля яе на месцы і пішацца й: прыйсці, выйсці, выйграць, аднайменны, перайменаваць. Але і захоўваецца, калі ўтварае склад: заікацца, пераігрываць, заінтрыгаваць, абінець, саіскальнік, заіскрыцца.

Практыкаванне 6. Спішыце і ўстаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Ня..начай, непры..мальны, пад..дзеш, пры..дзе, с..сці, раз..граць, аб..сці, без..менны, за..скрыцца, без..ніцыятыўны, за..сці, пры..маць, пад..ду, непры..манне, па..менна, пера..маць, пра..граваць, пры..шоў, за..грыванне, за..кнуцца, ад..мчаць, аб..ду, дэз..нфіцыраваць, аб..лгаць, раз..грацца, раз..сціся, вы..шаў, пры..дуць, пра..гравальнік, па..граць, аб..мшэлы, за..нець, пера..начыць, пра..снаваць, за..канне, ад..сці, дэз..нфекцыя, за..нелае, за..граць, пра..фармаваць, пера..грыванне.

 

5. Правапіс у, ў

 

У (складовае) пішацца:

а) у пачатку сказа, пасля зычнай або знака прыпынку: Уночы ішоў дождж. Ішоў Навум у школу. Зайшоўшы ў кнігарню, убачыў сябра;

б) у пачатку уласных назваў: Тамара Уладзіміраўна, ва Укране, Валеры Урублеўскі;

в) у пачатку іншамоўных слоў: універсітэт, унія, універмаг;

г) у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у ўтварае склад: натарыус, кансіліум, аул, накаут.

Ў (нескладовае) пішацца:

а) пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: на ўсю моц, пайсці ў лес, настаўнік;

б) пасля галосных ў сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае склада: аўдыторыя, паўза, лаўрэат, аўкцыён;

Злучок і двукоссе не зяўляюцца знакамі прыпынку, таму не ўплываюць на напісанне ў: жанчына-ўрач, калгас “Перамога” ўзнагародзілі..

Практыкаванне 7. Спішыце, скараціце, дзе трэба у.

Воук, соус, ва Узбекістане, пауза, акварыум, ля універмага, пауднёва-усходні, рака Уса, трыумф, па-ударнаму, шлагбаум, лаурэат, педагагічны універсітэт, пры князю Усяславе, працавау у рэдакцыі, рэпертуар, на узлессі, аутамат, стаялі у пяці кроках, выпукла-увагнуты, няудача, гуляу у садзе, расце у лесе, дыназаур, бавоуна, індывідуум, ауторак, есаул, заучасна, доуга, манеур, страус, двоеуладдзе, апоудзень, шэдэур, вакуум, гладыёлус, каунер, рытуал, аутар, агрэсіуны, баул, няуважлівы, лауры, накаут, ва універсітэце, радаснае “ура”, зноу успомніуся, Вольга Уладзіславауна, пауз бераг ракі Усы, зява унікальная, пауночна-усходняя ускраіна, у “Выбраныя творы “ увайшлі.

 

6. Правапіс падоўжаных зычных

 

Зычныя з, ж, л, н, с, ч, ц, ш паміж галоснымі пры падоўжаным вымаўленні на пісьме перадаюцца падваеннем адпаведных літар: палоззе, збожжа, соллю, насенне, калоссе, ноччу, жыццё, мышшу. Параўнайце: каменне камяні, праменне прамяні.

Падаўжэнне [дз] на пісьме абазначаецца як ддз: суддзя, разводдзе.

Падаўжэнне зычных не адбываецца:

а) у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільічоўка, Ульянаўск, Касьянавіч, лье, льецца, разалью;

б) у словах іншамоўнага паходжання: група, калектыў, асістэнт, тона. Выключэнне складаюць словы: ванна, манна, бонна, панна, Мекка, мецца, дурра, донна, Сюзанна, Мадонна, Ганна, Жанна.

Ад падаўжэння неабходна адрозніваць падваенне аднолькавых зычных на стыку марфем (прыстаўкі і кораня або кораня і суфікса), якое перадаецца падвоеным напісаннем: адданы, бясстрашны, расстацца, асенні, каменны.

Выключэнне: расада, расол, расольнік, ростань, расаднік (месца вырошчвання расады) і вытворныя ад іх.

Практыкаванне 8. Растлумачце падвоенае напісанне літар у адных выпадках і адсутнасць яго ў другіх.

Аблічча, левабярэжжа, кара?лі, паўстанне, калоссе, каласы, пяцігоддзе, запечча, лісце, багацце, мяцеліца, усміхаецца, масаж, мяжа, узмежжа, шчасце, налью, ладдзя, вараннё, вяселле, цяжкасцю, калона, гама, зарэчча, разводдзе, Ільін, мышшу, свежасцю, масіў, Аксіння, Наталля, пералью, пяццю.

Практыкаванне 9. Пастаўце назоўнікі ў форме творнага склону.

Мыш, ноч, цемрадзь, свежасць, радасць, маладосць, лень, гразь, далонь, сувязь, соль, мазь, гусь, моль, папараць, бандэроль, плынь, запаведзь, смерць.

 

7. Правапіс спалучэнняў зычных

 

У беларускай мове няма невымоўных зычных (“непроизносимых согласных”). Спалучэнні зычных пішуцца так, як вымаўляюцца:

1. У сп?/p>