Беларуская мова

Методическое пособие - Иностранные языки

Другие методички по предмету Иностранные языки

Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. І буду сніць дарогу я, і вясну, і родны край, і рунь на полі родным.

Выказнік, які складаецца з двух слоў з дзеяслова-звязкі і выказальнага слова, называецца састаўным. Звязка паказвае на лад і час, дапасуецца да дзей-ніка ў ліку, асобе (або ў родзе). Выказальнае слова выражае канкрэтнае лексічнае значэнне выказніка, напрыклад: Дзень быў спякотны і ветраны .

Выказнік, які складаецца з трох і больш слоў і спалучае ў сабе прыметы састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага выказніка, называецца складаным, напрыклад: І сыны адказ трымалі перад бацькам родным, а стараўся з іх быць кожны свайго бацькі годным.

 

20.3 Выражэнне простага выказніка

Просты дзеяслоўны выказнік выражаецца дзеясловам абвеснага, умоўнага або загаднага ладу, напрыклад: Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою.

У ролі простага выказніка можа выступаць усечаная форма дзеяслова (дзеяслоўныя корані). Напрыклад: Толькі што Мікола нукнуў на каня, шусь ячмень з воза! Усечаная форма дзеяслова абазначае імгненнасць дзеяння.

Інфінітыў можа выступаць у ролі выказніка ў асабовых сказах, напрыклад: На полі працаваць ураджай здабываць.

Просты іменны выказнік звычайна выражаецца назоўнікам у форме назоўнага або творнага склону, напрыклад: Сын Андрэй у акадэміі дактарантам.

Якасныя і адносныя прыметнікі назоўнага склону могуць выступаць у ролі простага выказніка, напрыклад: У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная.

Просты выказнік можа быць выражаны лічэбнікам і займеннікам. Напрыклад: яе дом самы першы ад лесу.

Просты выказнік можа быць выражаны фразеалагічным словазлучэннем, якое суадносіцца з дзеяслоўным ці іменным простым выказнікам, напрыклад: Ён пасля не спускаў з вока Марыну, час ад часу заходзіў да яе, прывёз ёй на зіму дроў .

Ролю простага выказніка можа выконваць і сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, напрыклад: Пінчукі народ жвавы, рухавы . Лагічны націск у такіх канструкцыях падае на прыметнік.

 

20.4 Выражэнне састаўнога выказніка

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана дзеясловам і іменнымі часцінамі мовы. У залежнасці ад спосабу выражэння выказальнага слова вылучаюцца два тыпы састаўнога выказніка: састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны.

Састаўны дзеяслоўны выказнік выражаецца неазначальнай формай дзеяслова і дапаможным дзеясловам. У ролі дапаможных у сказе могуць выступаць дзеясловы, якія паказваюць на пачатак, працяг і канец дзеяння (стаць, пачацъ, распачаць, брацца, працягваць, канчаць, кідаць, пераставаць і інш.). Напрыклад: Зарыва то затухала, то пачынала ярчэць, набіраючыся трапяткой, залацістай чырвані.

У ролі дапаможных дзеясловаў у састаўным дзеяслоўным выказніку могуць выступаць словы магчы, хацець, імкнуцца, прагнуць, спрабаваць, умець, наважвацца, жадаць, саромецца. Напрыклад: Пра харчаванне Кастравіцкі мусіў клапаціцца сам.

Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам назоўнага або творнага склону ў спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць. Напрыклад: Яны былі аднагодкі.

Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам у спалучэнні з іншымі дзеясловамі-звязкамі, напрыклад: Сын, таленавіты і прыгожы, стаў радасцю майго жыцця.

Якасныя і адносныя прыметнікі могуць выступаць у ролі выказальнага слова ў састаўным выказніку. Прыметнікі назоўнага і творнага склонаў выступаюць у спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць: Шчырая у іх была дружба, сапраўдная . Жураўліны крык мацнее, робіцца больш выразным, відаць, жураўлі спускаюцца на адпачынак.

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа выражацца лічэбнікам або займеннікам, напрыклад: Лёнік астаўся адзін на сваёй варце. Сон узяў сваё.

Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана фразеалагічным словазлучэннем: Яна старалася ўзяць сябе ў рукі . Ноч была з ціхім водсветам зорнага бяхмарнага неба.

 

20.5 Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Пры адсутнасці дзеяслоўнай звязкі паміж дзейнікам (Д) і выказнікам (В) працяжнік ставіцца ў наступных выпадках:

 

ПравілаПрыклады1. Калі Д назоўнік стаіць перад В- назоўнікам 1. Лес жывая вопратка зямлі. 2. Гвардыян чалавек хірты.

3. Палешукі народ гасцінны. 2 . Інфінітыў - інфінітыў1. Прачытацъ кнігу узбагаціцца словам.

2. Брахаць не цэпам махаць.

3. Жыццё пражыць не поле перайсці.3. Назоўнік інфінітыў або інфінітыў назоўнік 1. Занятак госця бясконца есці.

2. Здаць экзамен справа важная. 4. Перад словамі гэта, вось, значыць, гэта значыць, якія стаяць пры В 1. Абгарэлыя руіны гэта раны Беларусі. 2. Ігнаравацъ мову - значыць ігнараваць народ, нацыю. 3. Абыходзіцца з мовай абыяк гэта значыць : думаць абы-як: недакладна, прыблізна, няправільна. 4. Фольклор - вось невычэрпная крыніца паэзіі. 5. Абодва гал. члены выражаны лічэбнікамі або адзін з іх лічэбнік, а другі назоўнік ці назоўнае спалучэнне1. Пяць і шэсць адзінаццацъ. 2. Вышыня помніка дзевяць метраў. 3. Адзінаццаць кіламетраў адлегласць не малая. 4. Плошча Нарачы восемдзесят кіламетраў. 6. Перад В, выражаным усечанай формай дзеяслова імгненнага дзеяння (тыпу зірк, скок, тыц, гоп, шмыг). 1. Уладзік зараз - ш?/p>