Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

ЗМЕСТ

 

Уводзіны

Глава 1. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.)

Глава 2 .Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Дадзеная курсавая праца разглядае тэму архіваў Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг. Мэта працы аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці місіі у (1919-1925 гг.) і агульны агляд багатых збораў дакументаў як выніку гэтай дзейнасці.

Задачы курсавой работы , якія трэба вырашыць:

. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.).

.Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

Існуюць розныя погляды даследчыкаў на дадзеную праблему. У артыкуле У.Л.Сакалоўскага Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925) даецца агляд палітычнага, культурнага, эканамічнага жыцця і ўзаемадзеяння місіі з нямецкімі ўладамі, распавядаецца пра спробы стварэння беларускіх вайсковых частак,правядзенне міжнародных канферэнцый і ўдзел у іх беларусаў. Асноўная частка артыкулу гэта дакументы дзейнасці Ўрада і Надзвычайнай Місіі БНР. У артыкуле распавядаецца пра перспектыўнасць вывучэння грамадска-палітычнай дзейнасці беларусаў у Веймарскай Германіі, пра адносіны з рознымі арганізацыямі і суполкамі ва ўмовах эміграцыі, прыклады ўзаемадзеяння, даюцца адзнакі нямецкіх дыпламатаў аб значэнні ўзаемадносін з місіяй БНР. Але ж асноўная ўвага ў артыкуле надаецца дакументам місіі БНР, падзеленых на сем груп.

У кнізе Архівы БНР падаюцца дакументы, звязаныя з берлінскай місіяй. Але існуе заява С. Шупы, укладальніка гэтага вядомага выдання, пра тое, што архіў Дыпламатычнай місіі БНР у Берліне не знойдзены.Гэта і стымулявала падрыхтоўку да выдання гэтых дакументаў У.Л.Сакалоўскім.

Серыя артыкулаў С.Шупы Невядомая БНРпрысвечаны дзейнасці дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў БНР за мяжой: у Адэсе, Рызе, Таліне,Коўна. Амаль усе маюць дачыненне да Берлінскай місіі БНР. Чытаючы гэтыя артыкулы, адкрываеш новыя старонкі беларускай гісторыі. У газеце Наша Ніва і артыкуле С.Шупы падрабязна распавядаецца пра украінскі крэдыт- грошы вылучаныя Ўрадам Украінскай Народнай Рэспублікі на карысць БНР і размешчаныя у берлінскім банку. У артыкуле газеты Новы час падрабязна апісваюцца умовы і абставіны правядзення Берлінскай канферэнцыі 1925 г. Розныя погляды на гэтую падзею нават праз столькі год выклікаюць спрэчкі ў навукоўцаў.

Курсавая работа складаецца з уводзін, 2-ух глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса. Першая глава распавядае пра дзеячаў беларускай эміграцыі ў Германіі. Другая глава змяшчае матэрыял пра дакументы беларускай эміграцыі ў Германіі.

 

 

ГЛАВА 1. ДЗЕЙНАСЦЬ НАДЗВЫЧАЙНАЙ МІСІІ БНР У ГЕРМАНІІ (1919-1925 ГГ.)

 

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Адраджэнне краіны і імкненне беларусаў да адзінства, самастойнасці выспявала пад моцным уціскам расейскага самаўладства, а таму і было яно даволі стрыманым і павольным. Узрастанню незалежніцкіх настрояў на Беларусі ў перыяд Першай Сусветнай вайны (1914-1918 гг.) ў значнай меры садзейнічала палітыка нямецкіх акупацыйных уладаў, і такія акалічнасці як гатоўнасць немцаў прызнаць беларускі народ асобнай нацыяй, як пераклад акупацыйных загадаў на беларускую мову, адкрыццё школ на роднай мове, дазвол весці набажэнства па-беларуску, наданне беларускай мове статуса самастойнай і роўнай па значэнні з мовамі іншых народаў рэгіёна, пра што яскрава засведчыў факт выдання Слоўніка на сямі мовах: нямецкай, польскай, рускай, беларускай, літоўскай, латышскай, яўрэйскай - усё гэта паказвала, што і беларус можа мець сваю годнасць і радасць ад усведамлення сябе гаспадаром (не тое што пад Расейскай імперыяй!). Усё гэта натуральна спрыяла ўзрастанню незалежніцкіх настрояў і памкненняў. Пачалі дасылацца звароты з просьбай прызнаць Беларускую Рэспубліку. У Германію таксама была накіравана дэлегацыя БНР для ўсталявання дыпламатычных зносінаў. Вялікі ўнёсак дзеля міжнароднага прызнання БНР быў зроблены Надзвычайнай Місіяй БНР у Берліне. Яна існавала амаль 7 гадоў (1919-1925). Ёй выпала складаная - годна прэзэнтаваць Беларусь на міжнароднай прасторы.

мая 1919 года МіністэЗС Германіі пасля звароту А.Луцкевіча, прызнала Дыпламатычную Місію БНР. У заяве А.Луцкевіча быў пазначаны склад Місіі.

У рэзалюцыі МЗС Германіі было засведчана, што Ўрад не быў супраць Місіі БНР.

Штат Місіі быў цалкам укамплектаваны ў жніўні 1919 года, хоць першае паседжанне адбылося 2 ліпеня 1919 г.

жніўня 1919г. ,выконваючы абавязкі шэфа Місіі, Леанард Заяц быў афіцыйна прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Беларускага Ўраду ў Берліне. 27 кастрычніка замест яго на гэтую пасаду прызначаецца Леанід Баркоў (чалец беларускай дэлегацыі ў Парыжы). Друкаваным органам Місіі быў інфармацыйны бюлетэнь -"Беларускае прэс-бюро" (на нямецкай мове).

На пачатак восені 1919 года Місія складалася з трох аддзелаў (консульскага, ваеннага, аддзелу прэсы):

.шэф Місіі-Леанард Заяц (пазней Леанід Баркоў);

.сакратар-д-р Паўлоўскі;

.юрысконсульт- Бруна Мілер (консульскі аддзел);

.начальнік ваеннага аддзела Місіі- Антон Борык;

.дарадчык па вайсковых справах-Яўхім Бялевіч (ваенны аддзел);

.дарадчык па справах прэсы-Валянцін фон Дзітман.

жніўня 1919 г. былі канкрэтна акрэс