Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

аць яе, - Канферэнцыя, не ўваходзячы ў акадэмічны разгляд пытання, лічыць "крывіцкую прапаганду" шкоднай інтарэсам беларускага нацыянальнага адраджэння.

У гэтай рэзалюцыі праявіліся абачлівасць і мудрасць дэлегатаў важнейшай палітычнай нарады. Але ж тут яны не маглі не дапусціць расколу беларускага нацыянальнага руху, і ён адбыўся ўжо з іншай нагоды. Сцэнар нарады, як сведчаць дакументы, па сутнасці быў распрацаваны ў Мінску, у сценах ЦК КП(б)Б, пры чынным удзеле Масквы. Для людзей, надзеленых душой і сэрцам, асабліва патрыётаў сваёй зямлі, спакутаваных і знясіленых у беспатольнай працы на эміграцыі, вельмі зразумелая цяга на Бацькаўшчыну. І, вядома, было б больш выйгрышным і апраўданым, калі б спадар Цвікевіч, ахвяраваўшы сваім, у пэўнай меры эфемерным кабінетам міністраў, знайшоў у Савецкай Беларусі нешта лепшае, ну - тое, чаго шукаў і што яму тамтэйшыя жанглёры чалавечымі лёсамі, выступаючы пад маскамі дабрадзеяў, шчодра дакляравалі. Але ж Берлінская канферэнцыя, падтрымаўшы прапанову старшыні Ураду аб самаліквідаванні Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, дала пуцёўку ўтрапёнаму спадару Цвікевічу і ягоным паплечнікам Уладзіміру Пракулевічу, Леанарду Зайцу не ў краіну цудаў, а на эшафот.

Канферэнцыя паклала канец актыўнай дзейнасці ўрада БНР. Праўда, Рада - тая самая Рада БНР, якая шэсць - сем гадоў таму, разгарнула працу па стварэнні дзяржавы і прыцягнула ў значнай меры на свой бок народ, а ў выніку прымусіла бальшавікоў пайсці на ўтварэнне БССР, не знікла, не, а толькі пацярпела значныя страты. Яна засталася. І Урад БНР быў утвораны па-новаму. Таму і не варта спадарам гісторыкам перабольшваць значэнне гэтай Берлінскай канферэнцыі, па-змоўніцку падрыхтаванай і небездакорна праведзенай. Важней зразумець апантанасць піянераў і першапраходцаў беларускай дзяржаўнасці, якія, робячы гістарычную справу, не знайшлі да сябе спагады і не знайшлі падтрымкі ў дзейнасці ні з боку Англіі, ні з боку Францыі, не гаворачы ўжо пра Польшчу і Расію, спрактыкаваных адно на ўціску нацыянальнай годнасці беларусаў. Дапамагала ж Беларускай Народнай Рэспубліцы, чым магла, суседка з поўдня - Украіна. І дзіўна, пры сваёй актыўнасці, як маглі працяглы час трымацца і дзе знаходзіць сілы дзеячы БНР у эміграцыі! Пра гэта неспакойна думаеш, калі знаёмішся з дакументамі. Праўда, атрымліваючы ад тэкстаў пэўны зарад энергіі і бачанне той, ужо гістарычнай рэальнасці, у якой жылі, рупіліся і змагаліся яны, бэнээраўцы, пачынаеш разумець, што толькі поўнае ўсведамленне нацыянальных клопатаў і задач, іх велічы, што паўстала перад імі, ды першыя ўдалыя крокі ў разбудове дзяржавы надавалі ім аптымізму, памнажалі сілы. Сапраўды, больш вялікіх задач і высакародных памкненняў ніхто з іх, бадай, не мог і ўявіць. Таму і рабілася стаўка цаною ў жыццё. Таму і паказальна, што ў апошнім дакуменце зборніка ўтрымліваецца фраза, якая адлюстроўвае дух, настрой гэтых дойлідаў БНР, і, спадзяюся, падаўжальнікаў іх справы: "Рэальнасць падпарадкоўвае слабейшых, а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэслівае новыя шляхі будучыні".

У дакументах раскрываецца яшчэ адна, дый можа не адна старонка гісторыі беларускага нацыянальнага руху на цярністым шляху станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Усе дакументы падаюцца у артыкуле на мове захавання іх у архіве за выключэннем некалькіх тэкстаў з раздзела Гандлёвая дзейнасць, калі місія БНР грала ролю пасярэдніка паміж Гандлёвай камісіяй Урада Рэспублікі і нямецкай фірмай ІВЕГ, узятых з Архіва НАРБ у перакладзе Г. Бялькевіча.

Датаванне дакументаў праводзілася згодна з датамі на дакументах, надпісамі на іх у архіўных папках, штампамі на дакументах, паштовымі штэмпелямі, а таксама паводле зместу і кантэксту і непасрэдных або ўскосных звестак іншых крыніцаў - тагачаснай перыёдыкі, матэрыялаў з іншых архіваў або навуковых працаў. Датаванне некаторых дакументаў даецца няпоўна, невядомыя даты адзначаюцца знакам пытальніка - ?.

Большасць дакументаў падаецца поўнасцю, некаторыя з купюрамі, некалькі толькі з апісаннем зместу або і проста ў загалоўку. Такі адбор рабіўся галоўным чынам з улікам таго, наколькі матэрыял дакумента адпавядаў тэме сабраных дакументаў і нямецка-беларускім адносінам.

Загалоўкі дакументаў і аўтарскі тэкст падаюцца сучасным беларускім правапісам.

У тэкстах дакументаў поўнасцю захаваны правапіс арыгінала - уключаючы непаслядоўнасць у перадачы літар і іншых моўных асаблівасцяў, нават наяўнасць памылак. Гэтым укладальнік імкнуўся да таго, каб захаваць у публікацыях тагачасную мову, каларыт стылю. Захаваныя і графічныя асаблівасці машынапісных тэкстаў, найперш напісанне у замест ў і е замест ё. Выпраўляліся толькі выпадкі відавочных неўсвядомленых памылак. Гэта рабілася дзеля таго, каб як мага лепш адлюстраваць як марфалагічную дакладнасць слова, так і яго фанетычныя асаблівасці, а таксама каб захаваць каларыт тых незабыўных дзён, асаблівасці часу.

Пропускі тэксту, выпадкі аднаўлення тэксту ўкладальнікам або аўтарскія ўстаўкі ўкладальніка пазначаюцца квадратнымі дужкамі - [...], пропускі абзацаў ці цэлых старонак, што не адпавядалі тэме, падаюцца ў ламаных дужках - .

Пасля тэксту дакумента прыводзяцца архіўныя сігнатуры. Тыя, у якіх аддрукаваны дакумент для гэтага выдання, даюцца тлустым напісаннем.

дакумент гісторыя беларуская эміграцыя

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Дзейнасць беларускай эміграцыі ў Германіі зяўляецца неадемнай часткай гісторыі