Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

скія матэрыялы і пераклады друкаваў у газетах Германія (Deutschland), Віленская газета (Wilnaer Zeitung), Газета X-ай арміі (Zeitung der X. Armee) і яе дадатку Наглядальнік (Beobachter), дзе змясціў вялікі нарыс Са старажытнай і новай гісторыі Беларусі, 5-29 верасня 1918 г. (Aus der alten und neuen Geschichte der Weiruthenen). Пры яго актыўным удзеле выдадзена кніга Беларусь(Weiruthenien) з раздзеламі па гісторыі і культуры нашага краю, у якой Р. Абіхтам падрыхтаваны раздзелы З беларускай літаратуры, З беларускай вуснай народнай творчасці у перакладах на нямецкую мову. Ён спрычыніўся таксама да напісання раздзела для гэтай кнігі Духоўная культура (Die geistige Kultur). Абіхт не толькі вывучаў і знаёміў нямецкага чытача з адраджэннем беларускага пісьменства, але і садзейнічаў яго развіццю. На 66-м годзе жыцця (у 1916 г.) ён заняўся вывучэннем беларускай мовы і неўзабаве авалодаў ёю. Гэта быў першы замежны вучоны, які чытаў ва універсітэце лекцыі па беларускай мове. А ў 1917-18 гг. выкладаў яе ў Свіслацкай семінарыі для беларускіх настаўнікаў. Прымаў удзел у якасці кансультанта ў падрыхтоўцы да выдання Слоўнік на сямі мовах (Sieben-Sprachen-Wrterbuch: Deutsch-Polnisch-Russisch-Weiruthenisch-Litauisch- Lettisch-Jiddisch. Leipzig, 1918).

У 1918 г. у сааўтарстве з Я. Станкевічам Р.Абіхт выдаў невялікі лемантар-дапаможнік prsty spsab stcca u kartkim cse hrmatnym (Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным), дзе спрабаваў сістэматызаваць прынцыпы фанетыкі правапісу і пунктуацыі беларускай літаратурнай мовы. Гэта была адна з першых спробаў падобна Б.Пачопку і А. Луцкевічу стварэння беларускай граматыкі.

Пасля 1918 году, пакінуўшы Беларусь, працягвае настойліва працаваць над беларускай тэматыкай: у Брэслаўскім універсітэце чытае лекцыі пра наш край і яго культуру, просіць прадстаўнікоў БНР інфармаваць яго пра развіццё беларускай справы. Паведамляе ім, што ўжо закончыў Граматыку беларускай мовы у двух варыянтах - беларускім і нямецкім, працягвае працу над гісторыяй беларускай літаратуры. Акрамя таго пераклаў на беларускую мову з добрай грэчаскай мовы святое Евангелле паводле Марка і просіць дапамогі аб рэдагаванні яго і выданні.

Восенню 1921 г. Абіхт меў намер выдаць Граматыку беларускай мовы па нямецку. У параўнанні з Беларускай граматыкай для школ Б. Тарашкевіча (1918) праца Р. Абіхта не зрабіла істотнага ўплыву на фармаванне беларускай мовы, хаця і прычынілася да замацавання ў ёй паасобных тэрмінаў (галосныя, зычныя і інш.). Гэтае выданне даволі крытычна ацаніў пазней Я. Ф. Карскі ў артыкуле Беларуская філалогія за апошнія дзесяць гадоў (Die weirussusche Philologie in den letzten zehn Jahren). Новаўвядзенні Р. Абіхта не сустрэлі адабрэння беларускага філолага. Са свайго боку Абіхт лічыў, што выкарыстанне лацінскага алфавіта ў беларускім правапісе аблегчыць еўрапейцам знаёмства з беларускай культурай і, у сваю чаргу, паслужыць хутчэйшаму далучэнню яе да агульнаеўрапейскага працэсу.

Доўгі час Беларуская місія ў Берліне выконвала ролю галоўнага каардынацыйнага цэнтра дыпламатычнай дзейнасці ўрада БНР. Нямецкая сталіца была зручным месцам для збірання на агульныя нарады прадстаўнікоў беларускіх місіяў і кансулатаў з Парыжа, Прагі, Капенгагена, Каралеўца, Варшавы, Канстанцінопаля, Рыма ды іншых еўрапейскіх гарадоў. Праз Берлін праходзілі шляхі беларускіх урадавых дэлегацыяў на ўсе важнейшыя міжнародныя канферэнцыі (Парыжскую, Жэнеўскую, Генуэзскую).

Менавіта ў Берліне ў сярэдзіне 1919 г. была праведзена нарада консулаў і амбасадараў дзяржаваў, якія паўсталі на тэрыторыі былой Расійскай імперыі (Фінляндыі, краінаў Балтыі, Беларусі, Украіны, Азербайджана і Паўночнага Каўказа). Надалей місіяй БНР у Германіі былі наладжаныя добрыя стасункі з дыпламатычнымі службамі гэтых краінаў у Берліне.

Дзякуючы Берлінскай місіі была ўсталявана сувязь з палкоўнікам Іванам Ермачэнкам у Канстанцінопалі. Праз нейкі час там узнік беларускі кансулат. У 1920 г. былі таксама ўтвораны консульскія аддзелы ў Бялградзе і Сафіі.

Новы цыркуляр Міністэрства замежных справаў Германіі ад 4 лістапада 1920 г. падае інструкцыю сваім дыпламатычным прадстаўнікам у Рызе, Коўне, Маскве, Стакгольме, як у гэтай палітычнай сітуацыі ставіцца да ўраду БНР:

Між іншым, што тычыцца беларусаў, хацелася б адзначыць наступнае: яны з вясны 1919 г. утрымліваюць у Берліне дэлегацыю і неаднаразова патрабавалі ад Міністэрства замежных справаў прызнання дэ-юрэ і фінансавай падтрымкі. На гэта ім было адказана, што мы прытрымліваемся прынцыпу права народаў на самавызначэнне, пры гэтым з сімпатыяй ставімся да самастойнай Беларусі. Гэта і магло б стаць пацвярджэннем нашых сімпатыяў, але згодна з пастановамі Мірнае Парыжскае дамовы нам прадпісаны пэўныя абмежаванні; асаблівыя цяжкасці мы адчуваем у праблеме прызнання з нашага боку Беларусі дэ-юрэ наперад краінаў Антанты. Пэўна ж, не бярэцца пад сумнеў прызнанне Беларусі дэ-факта, пакуль гэты Беларускі Ўрад знаходзіцца па-за межамі краю і пазбаўлены ўсяго таго, што неабходна для функцыянавання органаў дзяржаўнага кіравання. Я прашу Вас, каб Ваша пазіцыя ў дачыненні да беларусаў супадала б з вышэйпададзенымі прынцыпамі, але пры гэтым, ідучы на супрацоўніцтва, неабходна звяртаць асаблівую ўвагу на захаванне неафіцыйнасці дачыненняў, паклаўшы гэта ў аснову дзейнасці з беларускімі прадстаўніцтвамі.

Пра сувязі Берлінскай місіі можна меркаваць з той багатай і разнастайнай сеткі карэспандэнтаў з усіх кантынентаў свету: акрамя вядомых тэлеграфных агенцтваў і рэдакцыяў газет мы ба?/p>