Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

Беларусі. Выехаўшы за мяжу беларускія грамадскія дзеячы не забылі родную Беларусь і зрабілі на карысць сваёй Радзіме. Было шмат цяжкасцей: як матэрыяльных, так і маральных. Але негледзячы на гэта, беларускія сыны заявілі аб сваім існаванні ўсяму свету. Адлюстраваннем гэтага зяўляюцца багатыя зборы дакументаў, раскіданых па ўсяму свету. Таму патрэбна накіраваць усе высілкі на вывучэнне існуючых дакументаў і пошук страчаных.

Каб паставіць кропку ў гісторыі з беларускімі архівамі ў Веймарскай Германіі, неабходны намаганні як беларускіх гісторыкаў і архівістаў, так і падтрымка ў гэтай справе з боку Чэхіі і Расіі. Менавіта толькі з іх дзейснай дапамогай можна вярнуць страчаныя дакументальныя крыніцы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Трэба адзначыць, што тэма архіваў і асабліва гісторыя Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Германіі слаба распрацавана ў навуковым плане. Робяцца толькі першыя крокі па комплекснаму і канцэптуальнаму вывучэнню названай праблематыкі. Амаль кожны год адкрываюцца новая факты гісторыі БНР. Дакументы Парыжскай мірнай канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў ад Беларусі, прадстаўніцтва БНР у Канстанцінопалі і Балканах былі вынайдзены толькі за апошні час. Поўнае асэнсаванне феномену беларускай эміграцыі ў будучыні. Галоўнай прычынай палітычнай эміграцыі былі яснае разуменне яе прадстаўнікамі бесперспектыўнасці беларускай нацыянальнай дзейнасці пры камуністычным рэжыме і неабходнасць выратавання ўласнага жыцця ад пагрозы непазбежных рэпрэсій з боку савецкай улады за вольнае ці мімавольнае супрацоўніцтва з акупантамі. Эмігранты па сваіх палітычных перакананнях былі антыкамуністамі і нацыяналістамі (Нацыяналізм разумеецца намі ў агульнапрынятым у сусветнай палітычнай і сацыялагічнай навуцы сэнсе, т. е. як ідэалогія, заснаваная на веры, што людзі. абяднаныя мовай, агульнымі -этнічнымі прыкметамі, складаюць асобную і самастойную палітычную супольнасць.

Паваенная эміграцыя ў ЗША істотна адрознівалася ад масавай славянскай эміграцыі пачатку XX у.: гэта былі палітычныя, а не эканамічныя эмігранты-, па сваім інтэлектуальным узроўні і палітычнай свядомасці яны пераўзыходзілі амаль цалкам непісьменных сялян: яны ўяўлялі зусім вызначаную этнічную групу са сваёй нацыянальнай назвай.

Як казаў В. Быкаў на 1-м зездзе беларусаў свету, гістарычная роля беларускай эміграцыі, якая стала так ці інакш часткай дэмакратычнага свету і вольная ад шматлікіх недахопаў, уласцівых грамадзянам нядаўняй таталітарнай дзяржавы, складаецца ў тым, што яна першай паднялася з каленаў. Яна захавала важныя элементы нацыянальнай культуры, зберагла ў чысціні родную мову, засталася адданай ідэі нацыянальнага адраджэння. Ён заклікаў да яднання і салідарнасці вакол гэтай ідэі ўсе сілы і колы беларускага грамадства на Радзіме і за яе межамі . Несумнеўна, што гэты заклік захоўвае сваю актуальнасць і ў нашы дні, падахвочваючы ўсё беларускае грамадства памножыць высілкі для захавання беларускай прысутнасці ў свеце.

 

 

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

 

1.Гісторыя і архівы [Электронны рэсурс]/С.Шупа. -Невядомая БНР. У віхурах манархічных змоваў.-Мінск,2008. -Рэжым доступу:

.Латышонак, А. Жаўнеры БНР/ А.Латышонак. -2-е выд. -Беласток-Вільня, 2009. -366 с.

.Чарнякевіч, А. Паліто за чатыры мільёны /А.Чарнякевіч// Наша Ніва.-2007- №10.-С.4.

.Чарнякевіч, А.М. Уплыў працэсаў урбанізацыі на развіццё беларускага нацыянальнага руху ў Гродне (1918-1939)/А.М.Чарнякевіч // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. -Гродна,2007. -С.57.

.Сакалоўскі,У. Беларуская місія ў Берліне/У. Сакалоўскі // Новы Час.- 28 сакавіка 2009.

.Чыгрын, С. З беластоцкай зямлі/ С.Чыгрын - Беласток.- 2009.- 207 с.

.Гісторыя і архівы [Электронны рэсурс]/С.Шупа.-Невядомая БНР.Дыпкурер Аўгіння Аляксючанка.-Мінск,2008.- Рэжым доступу:

.Архівы і гісторыя [Электронны рэсурс]/ С.Шупа.-Невядомая БНР. Прыгоды беларускага консула ў Берліне. - Мінск,2008. -Рэжым доступу:

.Студыі гістарычныя [Электронны рэсурс]/С.Шупа.- Невядомыя факты з гісторыі БНР.- Мінск,2008.- Рэжым доступу:

.

.

.Сакалоўскі,У.Л. Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)/ У.Л. Сакалоўскі//АRCHE-пачатак.-2009.-№3.-С.4-327.

.Сакалоўскі,У.Абіхт Рудольф/ У.Сакалоўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т.-Мінск,1993.-Т. 1.-С. 11.

.Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, т. 1, кн. 1.- С.1227.

.Быкаў, В. Тэкст прадмовы Першага зездзу беларусаў свету/В.Быкаў//Лiтаратура i мастацтва.- 16.07.1993.-С.26-29.