Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

?ым тут уплывовых палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і бізнесменаў.

Плён ды актыўнасць палітычнай і культурна-асветнай дзейнасці Беларускага прадстаўніцтва БНР у Германіі ў значнай ступені залежалі ад фінансавых магчымасцяў. Акрамя сціплых і нерэгулярных паступленняў грошай ад беларускага ўрада з Коўна, місія зарабляла сродкі на існаванне за кошт консульскіх паслугаў (за ўвесь час было выдадзена каля 2 тысяч пашпартоў), акрамя таго, былі і невялікія асігнаванні з боку добраахвотных фундатараў. У залежнасці ад наяўнасці грошай місія ці то пашырала сваю дзейнасць, ці то абмяжоўвала яе да мінімуму. Згодна заданню ўраду БНР Берлінскае прэс-бюро рыхтавала агляды замежнае прэсы, якія потым высылаліся праз Берлін у Коўна. Праўда, ковенскі ўрад БНР не заўсёды быў задаволены гэтаю працаю. Так у сваім цыркуляры на адрас Берлінскае місіі ад 21 студзеня 1921 г. кіраўніцтва ўраду адзначыла:

3 агляду прэсы за №№ 1, 2 і 3 відаць, што ў Германіі мала друкуецца матэрыялу аб беларускай справе. На Місіі самой ляжыць абавязак апрацоўваць артыкулы і старацца памяшчаць іх у газеты, гэта тым болей яе абавязак, што фактычна супрацоўнікі цяпер маюць больш вольнага часу, бо пашпартоў выдаецца надта мала.

Для паляпшэння свайго фінансавага становішча беларускі ўрад імкнуўся наладзіць уласную гандлёвую справу. У сувязі з гэтым у 1921 г. Радаю міністраў БНР была ўтворана адмысловая Гандлёвая камісія на чале з В. Захаркам, а пазней - Міністэрства гандлю і прамысловасці, якое ўзначаліў Майсей Жытлоўскі. Пасярэднікам у гандлёвых аперацыях урада БНР у Германіі выступала Берлінская місія. Гандлёвая дзейнасць БНР і місіі ў Берліне не прынесла жаданых дывідэндаў, тым не менш была працяглай паводле часу і разнастайнай паводле характару. У гэты час у склад місіі былі ўведзеныя дасведчаны фінансіст і юрыст Давыд Луре, а таксама прадстаўнік ад беларускіх кааператываў (Цэнтрабелсаюз) Андрэй Бароўскі. У красавіку 1921 г. з-за крытычнага фінансавага становішча дзейнасьць місіі фактычна спыняецца. Акрамя шэфа місіі Л.Баркова ды юрысконсульта Б.Мілера, іншыя супрацоўнікі былі звольненыя са сваіх пасадаў. Выйсьці з крызысу дапамог менавіта Д.Луре. Тады старшыня ўраду В.Ластоўскі звярнуўся да яго з асабістым пасланнем: У сувязі з тым, што склалася недарэчная сытуацыя з нашымі фінансамі, вельмі прашу Вас пасадзейнічаць нам у атрыманні кароткатэрміновага крэдыту (тэрмінам да 15.VI. 21) на суму 100.000 марак (нямецкіх). Крэдыт гэты будзе намі выплачаны з чарговай раты нашага займу ад Літоўскай рэспублікі .... 3 мэтаю актывізацыі гандлёвай дзейнасці місіі БНР у Берліне 1 красавіка 1921 г. яе кіраўніком становіцца А.Бароўскі.

У пошуках фінансавых сродкаў урад БНР зноў імкнецца атрымаць грошы па старым украінскім акрэдытыве, што ляжаў у Берлінскім Рэйхсбанку яшчэ з 1920 г., і на які нямецкія ўлады наклалі арышт. Спадзеючыся атрымаць гэтыя грошы пры дапамозе нямецкай фірмы ІВЕГ, беларускі ўрад падпісвае з ёю гандлёвае пагадненне пад гарантыю ўкраінскага крэдыту на 3 000 000 марак. ІВЕГ выдзяляе ковенскаму ўраду БНР прамысловыя і спажывецкія тавары дзеля рэалізацыі іх беларускімі каапэратывамі. 3-за дрэннай якасьці тавараў беларускі бок панёс вялікія фінансавыя страты. У студзені 1923 г. гандлёвае пагадненне было скасаванае. Скандал з ІВЕГ унёс разлад сярод сябраў ураду В.Ластоўскага, які стаў адной з прычынаў урадавага крызісу.

Пасля пераезду Рады міністраў у Прагу роля Берліна ў знешнепалітычнай дзейнасці БНР паступова падае. З 1 верасьня 1922 г. цалкам спыняецца фінансаванне місіі з боку ўраду, прадстаўніцтва пераходзіць на самаўтрыманне. Пасля падпісання Рапальскага пагаднення паміж Германіяй і БССР Берлінская місія БНР фактычна знаходзіцца на паўлегальным становішчы. Дарэчы, трэба сказаць, што з усіх прадстаўніцтваў непрызнаных дзяржаваў у Берліне ў той час захавалася толькі беларускае. У лісце Міністэрства замежных справаў Германіі ад 28 жніўня 1923 г. да Дзяржаўнага камісара Прусіі заяўлялася:Пан А.Бароўскі як прадстаўнік БНР ні ў якім разе не замоўчваецца Міністэрствам замежных справаў. Яно разглядае яго і ягоных людзей, на жаль, як прадстаўнікоў адной з групаў замежных палітыкаў. БНР больш не існуе. Так званы Беларускі Народны Ўрад, які павінен прадстаўляць гэтую рэспубліку, знаходзіцца за межамі краю ... у далейшым цярпець тое, што Бароўскі працягвае выдаваць пашпарты па палітычных матывах, немагчыма. Акрамя таго, яно супярэчыць пагадненьню, якое Германія падпісала 5 лістапада 1922 г. з Савецкаю Сацыялістычнаю Рэспублікаю Беларусь

Канчаткова сваю дзейнасць Дыпламатычная місія БНР у Германіі спыніла ў кастрычніку 1925 г. пасля сумнавядомай Другой, так званай Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне, на якой было прынятае нелегітымнае рашэнне аб ліквідацыі ўрада БНР.

 

ГЛАВА 2 .ДАКУМЕНТЫ НАДЗВЫЧАЙНАЙ МІСІІ БНР У ГЕРМАНІІ ЯК ГІСТАРЫЧНАЯ КРЫНІЦА ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ МІГРАЦЫІ Ў 1919-1925 ГГ. У ГЕРМАНІІ

 

Да апошняга часу нельга было і падумаць аб існаванні дакументаў, упершыню гэтак поўна і з веданнем справы сабраных пераважна ў архівах Берліна, Вільнюса, Мінска. Іх тут больш за дзве сотні ды яшчэ фатаграфіі з нямецкіх газет і часопісаў. Дакументы сістэматызаваны, уладкаваны па важнейшых напрамках дзейнасці Берлінскай місіі, з грунтоўным уступам да іх, напісаным гэтым жа нашым пранікнёным даследчыкам, супрацоўнікам Славістычнага семінара Бонскага універсітэта.

Гартаеш, чытаеш, удумваешся... Пачуццё глыбокай павагі, захаплення ды запозненай (на цэлыя пакаленні) трывогі, н?/p>