Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

лены задачы, якія стаялі перад гэтай дыпламатычнай службай у той час. 23 сакавіка 1919 г. у Берлін з Гродна прыбыў кіраўнік Беларускай ваеннай Місіі па справах ваеннапалонных А.Борык. Ён стаў першым афіцыйным пасланнікам БНР у Германіі. У лагерах для ваеннапалонных Германіі на той час знаходзілася 60000 беларусаў. Немцы марылі голадам палонных, гатавалі ім бручку на вадзе, часам давалі кавалак конскага мяса. Бульбу палонныя елі ў мундзірах, бо шкода ім было выкідваць шалупіны. З іх (палонных) планавалася стварыць ядро будучага нацыянальнага войска. Ужо ў пачатку красавіка Борык наладзіў сувязі з міжнароднай камісіяй па справах ваеннапалонных (працавала пад эгідаю Антанты). Борык распаўсюджвае беларускую справу сярод вайскоўцаў-суайчыннікаў. У гэтай справе яму дапамагаў генерал Кіпрыян Кандратовіч (у Берліне з лютага 1919 г. як сябра дэлегацыі БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі).

красавіка ў беларускім ваенным прадстаўніцтвае была прынята дэлегацыя ад афіцэраў беларусаў з лагеру ваеннапалонных у м. Зэльцведэль на чале з палкоўнікам Вішнеўскім. Адозва, падпісаная 60 афіцэрамі з просьбаю хутчэй накіраваць іх на Бацькаўшчыну для ўдзелу ў фармаванні нацыянальных вайсковых аддзелаў, стала адным з першых вынікаў працы місіі. Але магчымасці беларускіх урадоўцаў у ваенных справах былі абмежаваны, таму што бальшавікі і палякі былі супраць распаўсюджвання беларускай справы.

Немцы не выканалі свае абяцанні наконт выдзялення беларусаў у асобыя часткі. Яны марылі голадам палонных (гатавалі ім бручку на вадзе, часам давалі кавалак конскага мяса, бульбу палонныя елі ў мундзірах, бо шкада ім было выкідваць шалупіны). У гэты час расійскія белыя і польскія генералы вялі актыўную прапаганду сярод ваеннапалонных беларусаў, агігуючы ўступаць у іхнія фармаванні. Выкарыстоўваючы беларусаў як гарматнае мяса, яны хацелі з іх дапамогай задушыць незалежнасць Беларусі.

Беларускія ўрадоўцы не пакідалі спробы дамагчыся дазволу распачаць арганізацыю нацыянальнага войска ад краінаў Антанты з палонных беларусаў. 21 мая 1919 г. быў нават створаны Арганізацыйны аддзел Міністэрства абароны Рэспублікі. Аддзелам кіраваў генерал-маёр Лявон Давыдаў. Задачай генерала Давыдава было фармаванне беларускіх частак адначасова з расійскімі, каб такім чынам перахапіць фінансавыя сродкі, прызначаныя на гэтую мэту дзяржавамі Антанты.

У пачатку чэрвеня 1919 г. з Антонам Луцкевічам скантактаваўся былы расійскі сенатар Бэльгард, які ведаў, што Луцкевіч цікавіцца палоннымі. Бэльгард прапанаваў яму пачаць фармаванне сярод беларускіх палонных нацыянальных частак дзеля супольнай з войскамі белай Расіі барацьбы з бальшавікамі. Луцкевіч пазней сцвярджаў, што ён адхіліў прапанову сенатара, заявіўшы таму, што беларусы гатовыя змагацца за незалежнасць безадносна да таго, акажуцца іх праціўнікамі белыя ці чырвоныя.

Генерал Давыдаў аказаўся няздольным арганізатарам. Акрамя таго, яму не ўдалося дабіцца падтрымкі з боку дзяржаў Антанты, у сувязі з чым вайскова-арганізацыйны аддзел у Берліне быў ліквідаваны В.Захаркам, які быў намеснікам А.Луцкевіча. Негледзячы на гэта, дзякуючы намаганням капітана А.Борыка да восені 1919 г. удалося сканцэнтраваць каля 30 тысяч палонных беларусаў у 36 лагерах (раней яны былі раскіданыя па 180 лагерах). Сярод іх распаўсюджвалася брашура Памятка палонным беларусам. Імкненьне беларускіх палітыкаў заручыцца збройнай сілай для вызваленьня Беларусі ад чарговай акупацыі часам прыводзіла іх да вельмі рызыкоўных камбінацыяў. Так ў 1919 годзе Захарка вёў перамовы з генералам Васілём Біскупскім, блізкім паплечнікам будучай зоркі нямецкай палітыкі, маладога мастака Адольфа Гітлера. Увосень 1919-га беларускаму ўраду ў асобе Захаркі было запрапанавана прыняць на сваю службу 60 тысячаў вайскоўцаў расейска-нямецкага ландсверу, які тады дзейнічаў на тэрыторыі Латвіі. Што мог азначаць гэты прыём на службу і чым ён мог скончыцца - сёння сказаць цяжка, аднак, нягледзячы на шчодрыя абяцанні фінансавага плану, Васіль Захарка не наважыўся на такі непрадказальны крок.

Такім чынам, у лютым 1920-га Захарка з Крэчэўскім у Берліне шукаюць выйсця з палітычных і фінансавых тупікоў. І як на бяду якраз у гэтым часе ў Берліне патаемна ладзяцца планы вялікай расійска-нямецкай манархічнай змовы, на чале якой стаіць той самы генерал Біскупскі.

Планы Біскупскага, выкладзеныя ім крыху пазней у адмысловым мемарандуме, выглядалі прыблізна так: супольнымі намаганнямі Чырвонай арміі, украінскіх і беларускіх партызанаў зліквідаваць Польшчу і аднавіць межы 1914 году. Наступны этап - паўстанне чырвоных (насамрэч - белых) афіцэраў, увядзенне ў Расеі ваеннай дыктатуры, знішчэнне камуністычнага рэжыму ва Ўкраіне сіламі партызанаў, у Беларусі - з дапамогай расійска-нямецкіх добраахвотнікаў, запрошаных беларускім урадам. Аднаўленне ў Расіі, Германіі і Венгрыі манархіяў, выцясненне рэспубліканскіх рэжымаў на тое месца, якое яны заслугоўваюць.

Як адзначыў у сваім мемарандуме Біскупскі, урад Беларусі знаходзіцца ў кантакце з найвышэйшым камандаваннем Ваеннага Цэнтру. Чынны ўдзел беларускіх палітыкаў у берлінскай змове пацвярджаецца і зместам сакрэтнага ліста нейкага палкоўніка Купчынскага камандуючаму дзейнай у Эстоніі Паўночна-Заходняй Арміяй генералу графу Аляксею Палену. Ліст гэты невядома якім чынам трапіў у рукі кіраўніка беларускай дэлегацыі на Мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы Яўгена Ладнова.

Урэшце, яшчэ адно сведчанне ўдзелу беларускіх палітыкаў у вялікай змове - ліст нейкага Залескага (як выяўлена ?/p>