Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

µматызаванай віны ахоплівае душу. Якія асобы, іх шмат! І як шчыра, аддана і самаахвярна служылі яны роднай зямлі, прадвызначаючы для яе волю і свабоду! Які чын у даклараванні, сцвярджэнні і абароне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі! Колькі высілкаў на гэта пакладзена!

І тут паняволі ўзнікае пытанне: як і дзе знаходзілі сілы чальцы Рады і Ураду БНР, каб столькі часу упарта змагацца за сваю краіну, трываць няўдачы і доўжыць далей сваю справу? Прынамсі, у гэтым выпадку беларусы даказалі, што здольны адстойваць нацыянальныя ідэі, ідэалы, каштоўнасці не толькі самаахвярнай працай, але і цаной свайго жыцця, нездарма ж на рубяжах беларускай незалежнасці склалі саве галовы 11 тысяч чалавек.

Надзвычайная берлінская місія беларусаў, апантаных ідэяй самавызначэння свайго народа і сцвярджэння дзяржаўнасці ў незалежнай дэмакратычнай рэспубліцы, зявілася для даследчыкаў акурат той прызмай, праз якую найлепшым чынам раскрываецца драма, а тут дарэчы будзе сказаць, і аптымістычная трагедыя БНР увогуле.

Грунтуючыся на дакументах, слушна даводзіцца чытачам пра галоўны напрамак у працы Берлінскай місіі - прызнанне Германіяй суверэннай Беларускай Народнай Рэспублікі, чаго яшчэ не было. Немцы то прыхільна ставіліся да беларускага нацыянальнага руху, да беларускага эміграцыйнага ўраду і нават ахвотна ішлі на перамовы з ім, але ж яны пасля паражэння ў вайне не мелі дастатковай волі на падобныя міжнародныя акцыі, бо іх правы і іх свабода былі падкарочаны Версальскімі дамовамі. Ім не выпадала першымі прызнаць беларускі ўрад пакуль гэтага не зробяць іншыя, асабліва краіны Антанты, Англія, Францыя. Гэта так, але ж, аналізуючы дакументы, яшчэ і яшчэ раз паказваецца, наколькі ўважлівымі і клапатлівымі былі нямецкія ўлады ў адносінах да нашых дыпламатычных службаў, што прадстаўлялі БНР. Беларускае Прэс-Бюро пры Надзвычайнай місіі выдавала бюлетэні на нямецкай мове. Яно асвятляла дзейнасць як самога ўрада, так і ягоных прадстаўніцтваў, выкрывала хлусню і дэзінфармацыю, што ў якасці памыяў шчодра вылівалася на дзеячаў БНР з боку польскіх і савецкіх сродкаў інфармацыі і прапаганды.

Пачынаючы з 1920 года, Прэс-Бюро рэгулярна раз ці два разы на тыдзень выпускала бюлетэні пра Беларусь. Гэта была адна з найбольш кампетэнтных крыніц інфармацыі для нямецкай грамадскасці, асабліва прэсы і Міністэрства замежных спраў Германіі і іншых краін пра лёс беларускага народа. У бюлетэнях утрымліваліся найбольш дакладныя звесткі пра нацыянальны і сацыяльны ўціск, пра нечуваныя здзекі над людзьмі пры жорсткім рэжыме Пілсудскага. Падавалася дакладная інфармацыя пра паўстанні беларускага сялянства за Саветамі і бальшавікамі, раскрывалася сама сутнасць, планы і задачы БНР; разам з тым рыхтаваліся агляды зарубежнай прэсы для свайго ўраду. Беларускаму Прэс-Бюро ўдалося навязаць зносіны не толькі з рознымі прыватнымі тэлеграфнымі агенствамі, але і афіцыйнымі - Вольфа, Прэссэ-Вартэ, літоўскім Эльта.

Успамінаючы пра той час, Васіль Захарка з задавальненнем адзначаў: "Наша Прэс-Бюро разносіць весткі па ўсяму свету. Нас запрашыюць чытаць лекцыі, рэфэраты і наогул як можна больш інфармаваць немцаў у беларускай справе..."

Як паказваюць дакументы, Берлінская місія адыграла важную ролю ў навядзенні дыпламатычных мастоў. На пачатку была праведзена канферэнцыя паслоў усіх дзяржаў, якія ўзніклі пасля развалу царскай імперыі - на тэрыторыях, што акаймоўвалі яе з поўдня і захаду: Азербайджан, Грузія, Паўночны Каўказ, Украіна, Беларусь, Латвія, Эстонія. Многія важныя пытанні вырашаліся Урадам БНР таксама ў Берліне як горадзе, размешчаным у цэнтры Еўропы, куды зручней за ўсё было дабірацца, запрашаць прадстаўнікоў з Канстанцінопаля, Прагі, Капенгагена, Рыма, Сафіі, Парыжа... Адсюль накіроўваліся на канферэнцыі - Парыжскую, Жэнеўскую, Генуэзскую і іншыя. З Берлінскай місіяй мела зносіны шырокая сетка карэспандэнтаў з усіх кантынентаў свету: гэта разнастайныя замежныя палітычныя і грамадскія дзеячы і ўстановы, агенцтвы і карпункты. У дзейнасці Гандлёвай Камісіі актыўны удзел прымаў як сам кіраўнік Рады Міністраў Вацлаў Ластоўскі, так і Старшыня Рады Народнай Рэспублікі - Пётра Крэчэўскі. Гандлёвы клопат місіі, хаця і не прынёс асаблівых дывідэндаў БНР, тым не менш быў працяглым па часе, значным па багаццю дакументаў, інтэнсіўным па ўдзелу ў ёй урадавых структур.

Дакументы Берлінскай канферэнцыі 12 - 15 кастрычніка 1925 года праліваюць святло на актыўную арганізацыйную, але ў пэўнай меры і змоўніцкую (пры ўдзеле Саветаў) ролю ў ёй Аляксандра Цвікевіча. Тым не менш на канферэнцыі была прынята рэзалюцыя "ў справе так званай крывіцкай прапаганды", якая сваёй матываванасцю і актуальнасцю ніяк не страчвае свайго значэння па сёння, але была забытая беларускай эміграцыяй у пасляваенныя саракавыя і пяцідзесятыя гады, калі па прапанове неабачлівых і зацыкленых на мроях Ластоўскага навукоўцаў нашы суайчыннікі дапусцілі ў сваім асяродку раскол, падзяліўшыся на "крывічоў" і гэтак званых "зарубежнікаў" ды ажно да смерці вялі між сабою вайну. Але на чым жа сышліся тады ў Берліне беларускія дзеячы?..

Заслухаўшы даведку аб так званай "крывіцкай прапагандзе" Нарада лічыць, што думка аб перамене нацыянальнага імя Беларусі на "Крывію" ёсць сведчанне гістарычнага рамантызму, што ў плашчыне акадэмічнай не зяўляецца небяспечным. Аднак прымаючы пад увагу... што гэта прапаганда ўносіць разлад у свядомасць народа... і што краявыя арганізацыі рашуча выказаліся супр