Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

?асат, маючы на ўвазе той самы грашовы пераказ за подпісам украінскага прэмера. Аднак, з незразумелых прычынаў і на гэты раз украінскія грошы застаюцца ў Берлінскім Райхс?банку.

Тым часам у канцы жніўня 1919 г. А.Луцкевіч накіроўваецца на запрашэнне кіраўніка польскага ўраду І.Падарэўскага з Парыжу ў Варшаву, каб паспрабаваць атрымаць прызнанне незалежнасці Беларусі з боку Польшчы. У выніку, аднак, частка беларускіх дзеячоў на чале з В.Захаркам і П.Крэчэўскім выступалі супраць А.Луцкевіча, абвінавачваючы прэмера ў прапольскай арыентацыі. Асабісты канфлікт набывае вельмі хутка характар палітычнага расколу, у якім не апошнюю ролю адыграў і той факт, што гэта менавіта праціўнікі А.Луцкевіча з ліку так званай Берлінскай групы мелі на руках большую частку з рэшты грошай. Калі 24 лістапада П.Крэчэўскі і В.Захарка выяжджаюць з Берліну праз Прагу ў Мінск на чарговае паседжанне Рады БНР, яны пакідаюць у адным з пражскіх банкаў 200 тысяч марак з урадавай касы. У выніку расколу, што адбыўся 13 снежня ў Мінску, паўстаюць два беларускія ўрады - стары, на чале з А.Луцкевічам, і новы - урад Вацлава Ластоўскага. І хоць ужо праз тры дні - 16 снежня - Васіль Захарка склаў на рукі А.Луцкевіча Баланс касы паўнамоцніка Ўрада БНР, уласна грошы засталіся нават не ў В.Ластоўскага, а ў таго ж В.Захаркі…

Гісторыя ўкраінскай пазыкі ўраду БНР на гэтым не скончылася, бо заставалася ўвесь час яшчэ не рэалізаваная частка крэдыту ў Берлінскім Райхс?банку. З вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што беларускі ўрад - на гэты раз на чале з В.Ластоўскім - скарыстаўся з украінскіх грошай з дапамогай Літвы. Паводле ўмоваў беларуска?літоўскай дамовы, падпісанай у канцы 1920 г., літоўскі бок згаджаўся фінансаваць беларускі антыпольскі рух на Віленшчыне і Гродзеншчыне. Пры гэтым ковенскі ўрад і сам пакутаваў на недахоп сродкаў. Сітуацыю выратавала Германія, якая мела свой інтарэс у аслабленні польскай дзяржавы і сталыя кантакты з літоўскім урадам. У выніку, хутчэй за ўсё, украінскі крэдыт быў выдадзены з Берліну ў Коўна, адкуль ён пайшоў на фінансаванне антыпольскай партызанкі.

Тры месяцы дзейнасці Беларускага Ўраду ў Берліне мелі вялікі плён (місія стала адным з першых прадстаўніцтваў Беларусі за межамі Расійскай Імперыі). Рада Міністраў рэгулярна праводзіць паседжанні, арганізуюцца неафіцыйныя сустрэчы з уплывовымі нямецкімі палітыкамі, прадстаўнікамі СМІ, наладжваліся кантакты з рознымі ўстановамі Германіі.

Былі таксама вынікі ў іншых накірунках. Супрацоўніцтва з прадпрымальнікам (ураджэнцам Беларусі) Станіславам Львом Сапегай Ваяводай вельмі паўплывала на распаўсюджванне інфармацыі аб Беларусі. Сапега Ваявода паверыў у БНР (надзея на кантракты і выгадныя гандлёвыя сувязі). Ягоная фірма Сындыкат Сапегі для Эўропы і Азіі на Беларусі аказвала Місіі пасільную фінансавую дапамогу. Штат місіі -у асноўным беларусы (паўнамоцным дырэктарам фірмы да лета 1920 г. зяўляецца А.Борык). Заслуга С.Л. Сапегі Ваяводы -стварэнне першай за межамі былой Расійскай Імперыі Беларускай службы друку і тэлеграфнай сувязі (выдавала інфармацыйны бюлетэнь двойчы на тыдзень з завастрэннем увагі на беларускай тэматыцы. А.Луцкевіч робіць каласальную працу дзеля прызнання маладой Беларускай Дзяржавы мемарандум амбасадарам краін чальцоў Антанты, перамовы з камандуючым усімі лагерамі ваеннапалонных у Германіі генералам Патоцкім. Ладзяцца кантакты з германскай сацыял-дэмакратыяй і яе лідэрам Карлам Каўцкім.

Пасля бурлівых падзеяў 13 снежня 1919, калі на паседжанні Рады БНР адбыўся раскол, міжвольныя ініцыятары расколу і кіраўнікі непрымірымай антыпольскай часткі Рады Крачэўскі і Захарка здолелі надзейна схавацца і не трапіць за краты, як гэта здарылася з іх паплечнікамі. Некалькі тыдняў давялося пражыць у мінскім падполлі, не паказваючыся нікому на вочы і цалкам адыйшоўшы ад грамадзкага і палітычнага жыцця. Урэшце, схаваўшыся пад чужымі імёнамі і чужымі дакументамі, Крэчэўскі і Захарка ўцякаюць з Мінску і дабіраюцца да Берліну. Пасля снежня 1919 г. Берлінская місія падпарадкоўвалася юрысдыкцыі ўрада Народнай Рады БНР на чале з В.Ластоўскім (антыпольскія пазіцыі ).

Расце цікавасць да беларускага пытання ў МЗС Германіі (пры міністэрстве адкрыты спецыяльны беларуска -украінскі аддзел, які падтрымліваў шчыльныя адносіны як з Надзвычайнай Місіяй так і з урадам у Коўна. Пра гэта сведчаць цыркуляры амбасадарам у Маскву, Рыгу, Коўна:

З прычыны таго, што тэрыторыя Беларусі размешчана на відным месцы поясу ўскраінных дзяржаваў, і таму, што пэўныя палітычныя дэфармацыі беларускае нацыянальнасці могуць уплываць на ўсю праблему ўскраінных дзяржаваў, я прашу звярнуць увагу на беларускае пытанне і інфармаваць нас пра яго развіццё.

Законным прадстаўніком беларускага народу Германія лічыла менавіта Раду і Ўрад БНР, а не прарасійскі рэжым Савецкай Беларусі. Нават дакументы зносін нямецкага боку з Місіяй БНР захоўвяюцца асобна (чаго нельга сказаць аб дакументах зносін з БССР, якія захоўваюцца ў справах з грыфам СССР). Нягледзячы на асобнае падпісанне Рапальскага пагаднення Германіяй і БССР, апошняя разглядалася немцамі як фікцыя.

-1921 гг. найбольш плённы перыяд дзейнасці Берлінскай Місіі БНР. Перамовы з афіцыйнымі асобамі знешнепалітычнага і ваеннага прадстаўніцтваў Германіі скончыліся дазволам выдаваць грамадзянам Беларусі пашпарты БНР (былым ваеннапалонным-урадавыя пасведчанні БНР). Маючы пашпарт БНР, яго ўладальнік мог нароўні з іншымі свабодна выехаць у любую краіну свету ці вярнуцца на Ра?/p>