Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

?зіму.

Шмат было зроблена місіяй у культурна-асветнай і выдавецкай справе. У кастрычніку 1920 г. у Берліне праз больш як паўгадавы перапынак узнавіла дзейнасць Беларускае прэс-бюро, кіраўніком якога часова быў прызначаны Л. Заяц. Бюлетэні Берлінскага прэс-бюро БНР былі важнай і кампетэнтнай крыніцаю інфармацыі пра Беларусь для нямецкай грамадскасці, прэсы і ўрадавых установаў.

З Беларускім прэс-бюро ў Берліне была шчыльна звязаная інфармацыйная служба БНР у Гданьску (Данцыгу), утвораная ў верасні 1921 г. (кіраваў Ісаак Луре).

Шмат было зроблена місіяй у выдавецкай справе. Усе дыпламатычныя і агульнаграмадзянскія пашпарты БНР былі надрукаваныя менавіта ў Германіі. У 1918 годзе ў славянскай друкарнi Язэпа Галеўскага ў Берлiне быў выпушчаны агульнаграмадзянскi пашпарт Беларускай Народнай Рэспублiкi. Пашпарт складаўся з 12 старонак, на яго вокладцы была выява дзяржаўнага герба Беларускай Народнай Рэспублiкi - Пагонi. У пашпарце адзначаліся дата i месца нараджэння, падданства, асаблiвыя прыкметы: колер валасоў i вачэй, рост. Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездкi за гранiцу, былi спецыяльныя старонкi для таго, каб ставiць адзнакi аб уездзе i выездзе. Захавалiся пашпарты са светларужовымi i цёмна-сiнiмi вокладкамi. Афiцыйнымi ўрадавымi асобамi БНР выкарыстоўвалiся таксама дыпламатычныя пашпарты.

У ліпені 1918 года ў сувязі з выданнем на Украіне Закону аб грамадзянстве вялікая колькасць беларусаў у Адэсе падала заявы пра тое, што яны лічаць сябе грамадзянамі БНР. Беларускае консульства ў Адэсе на чале са Сцяпанам Некрашэвічам зарэгістравала каля 16 тысяч грамадзян-беларусаў: выдавала ім пашпарты, бараніла іх палітычныя і маёмасныя правы[14 13 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, т. 1, кн. 1, с. 309-312.]. Дзякуючы стварэнню ў 1920 г. выдавецкай суполкі Вызваленне ў Германіі ўбачылі свет кніжка А. Цвікевіча Адраджэнне Беларусі і Польшча, каляровыя паштоўкі з гербамі беларускіх ваяводстваў і этнаграфічная карта Беларусі. Планавалася выданне на нямецкай мове брашуры К. Езавітава Беларусы і палякі. У Берліне таксама выйшла папулярная сярод беларускіх ваеннапалонных кніга З роднага краю. Пры ўдзеле Беларускай місіі ў Берлінскім выдавецтве Карла Круціуса, выйшла на нямецкай мове кніга Беларусь, якую склаў нямецкі журналіст Вальтэр Егер, сябра віленскага беларускага асяродку. Беларусь В. Егера - першая на нямецкай мове кніга, цалкам прысвечаная нашаму краю і яго народу. Выдадзена яна ў 1919 г. у Берліне. Прагрэсіўны нямецкі журналіст Вальтэр Егер у час першай сусветнай вайны знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, зацікавіўся жыццём і культурай беларускага народа. Гэта цікавасць знайшла выражэнне ў шматлікіх матэрыялах - артыкулах, карэспандэнцыях, нарысах, якія друкаваліся на старонках нямецкага перыядычнага друку. Яны ахоплівалі шырокае кола праблем, звязаных з жыццём і дзейнасцю беларускага народа. В. Егер ведаў, што ў Германіі існуюць далёкія ад рэальнасці, скажоныя ўяўленні пра беларусаў як пра цёмны, адсталы і пакорлівы народ, у якога вышэйшае праяўленне культуры - толькі вусная народная творчасць. Каб развеяць гэтыя беспадстаўныя ўяўленні, Егер вырашыў пазнаёміць сваіх суайчыннікаў з Беларуссю, яе сціплым і працавітым народам, які меў даўнюю і багатую гісторыю, шматвяковую культуру, але неспрыяльнымі гістарычнымі ўмовамі доўга быў адціснуты ад паступальнага развіцця, прыйшоў у заняпад і толькі ў апошні час у выніку вялікіх гістарычных зрухаў абудзіўся да актыўнага палітычнага і культурнага жыцця.

Аднак у здзяйсненні аўтарскіх намераў сустрэліся шматлікія цяжкасці як навуковага, так і практычнага характару. Вось што з гэтай нагоды пісаў сам Егер у прадмове да кнігі: Пісьмовыя крыніцы пра Беларусь у Германіі вельмі бедныя. Абагульняючых прац пра гэты край і яго культуру на нямецкай мове наогул не існуе. 3 вялікай цяжкасцю давялося збіраць матэрыялы са шматтомных прац па Расіі, з часопісаў і газет. І ўсё ж ураджай атрымаўся небагаты. 3 дапамогай прафесара Абіхта, дактароў Іпеля і Дзітмана Егеру ўдалося скласці і выдаць задуманую ім кнігу, якая доўгі час была адным з найбольш поўных нямецкіх выданняў пра Беларусь. Матэрыяламі для яе паслужылі, галоўным чынам, працы рускіх і польскіх вучоных, часткова перакладзеныя на нямецкую мову. Храналагічна кніга ахоплівае гістарычнае развіццё Беларусі ад часоў Старажытнай Русі да 1918 г. Складаецца яна з васьмі раздзелаў - Край, Насельніцтва, Гісторыя, Народная гаспадарка, Духоўная культура, Аб беларускім мастацтве, 3 беларускай літаратуры, 3 беларускай вуснай народнай творчасці, якія, на думку аўтара, павінны былі ахапіць найбольш характэрныя сферы мінулага і сучаснага жыцця беларусаў. Кніга ілюстравана 93 малюнкамі, да яе прыкладзена карта Беларусі. Ёсць невялікая прадмова.

Дзеля пашырэння сярод нямецкай грамадскасці звестак пра Беларусь сябры місіі ладзілі ў грамадскіх ды партыйных клубах нямецкай сталіцы лекцыі, на якіх асвятляліся пытанні гісторыі і культуры беларускага народа, сучаснага палітычнага і эканамічнага становішча краю. У нямецкіх газетах штораз зяўляліся артыкулы на беларускую тэматыку, напісаныя В. Захаркам, В. фон Дзітманам, Д. Анэкштэйнам, Р.Абіхтам ды інш.

Рудольф Абіхт першы замежны вучоны, які наладзіў сувязі (1916) з прадстаўнікамі беларускай культуры I. і А. Луцкевічамі, В. Ластоўскім, Я. Станкевічам. У беларускай газеце Гоман 10 красавіка 1917 г. ён змясціў артыкул Калі пісан Тарас на Парнасе. Белару