Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

?ым самым Ладновым - сябра прэзыдыуму Рады БНР Язэпа Мамонькі) сувязному манархістаў у Берліне расійскаму немцу доктару Гравэнгофу, дзе Мамонька-Залескі ўжывае адкрыты шантаж:

Скажыце немцам, калі яны зараз не дадуць нам неадкладнай фінансавай дапамогі, дык мы больш да іх звяртацца не будзем і працу скіруем у другі бок. Давайце мне весткі, грошы патрэбныя тэрмінова, праца вялікая.

Аднак усім шырокім планам разгалінаванай міжнароднай змовы так і не было наканавана збыцца. Масква дамагаецца значных поспехаў на польскім фронце, аднак пасля Цуду над Віслай вымушаная падпісаць з Польшчай мірнае пагадненне. Неўзабаве Рыжскі мір раздзеліць Беларусь напалам. Паводле падпісанага ў ліпені 1920-га расійска-літоўскага пададнення, тэрыторыя на паўночны захад ад Маладзечна перададзеная Літве. Ва Ўсходняй Еўропе ўсталёўваецца парадак, які спакойна праіснуе яшчэ два дзесяцігоддзі.

Мемарандум Біскупскага і абодва кампраматныя лісты ў канцы 1920 году надрукавала на сваіх старонках пражская эсэраўская газэта Воля Россіи, што выклікала ў беларускіх палітычных колах у розных еўрапейскіх сталіцах грамадзкі землятрус лакальнага маштабу.

Апошняя падзея ў гэтай блытанай гісторыі адбылася 3 кастрычніка 1921 году ў падчас беларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе. Адмысловая камісія прадстаўнікоў розных напрамкаў беларускай палітычнай думкі абмеркавала справу абвінавачання Ладновым Ураду БНР на чале з В.Ластоўскім у супрацоўніцтве з нямецкімі і расійскімі манархістамі і пастанавіла:

Разгледзеўшы дакументальныя дадзеныя ў вышэйпамянёнай справе (ліст палкоўніка Купчынскага графу Палену, дакументы аб манархічнай змове з генералам Біскупскім на чале, ліст грамадзяніна Залеўскага да Гравэнгофа ды іншыя) і выслухаўшы інфармацыю ў гэтай справе грамадзянаў Ластоўскага, Мамонькі, Цвікевіча і Зайца, а таксама разгледзеўшы дакументы, у якіх грамадзянін Ладноў абвінавачваецца ў зносінах з французскай контарвыведкай, - даведаліся:

) Урад БНР на чале з грамадзянінам Ластоускім ні ў цэласці, ні ў асобе каго-колечы з сяброў сваіх да манархічнай змовы з генералам Біскупскім на чале ніякага дачынення не меў.

) Асабісты і прыватны ліст грамадзяніна Мамонькі, падпісаны псеўданімам Залевскій паводле свайго зместу і тону зьяўляецца вартым суровага зганення, але факты там паказаныя зьяўляюцца проста ўсхваляючым сябе вымыслам і нічога не маюць супольнага з тактыкай Ураду БНР.

) Дзеля абектыўнага расследавання справы Ладнова, запрапанаваць яму грамадзкі суд. Грамадскі суд над Ладновым так ніколі і не адбыўся.

У сакавіку 1919 г. у Берлін прыбылі міністры БНР (В.Захарка, А.Цвікевіч) і амбасадар Беларусі ў Германіі Аркадзь Смоліч. Неўзабаве да іх далучаецца А.Луцкевіч. Ён спадзяваўся атрымаць акрэдытыў на 1,6 мільена нямецкіх марак, выдаткаваны кіраўніцтвам Украінскай Народнай Рэспублікі (планавалася выкарыстаць гэтыя грошы для паездкі на мірную канферэнцыю ў Парыж і таксама дзеля стварэння дыпламатычных прадстаўніцтваў у іншых краінах). Фінансавае пытанне стала адной з асноўных прычын прыбыцця Ўраду БНР з Гродна (амаль у поўным складзе) у сталіцу Германіі. Урадоўцы першапачаткова забралі з Гродна толькі частку грошай. Хутчэй за ўсё, пэўная сума яшчэ вясной 1919 г. заставалася ў Паўла Алексюка як Гарадзенскага губернскага камісара БНР. Напярэдадні 24 красавіка П.Алексюку з Берліну прыйшла тэлеграма ад А.Луцкевіча. Ён прасіў тэрмінова пераслаць яму праз Смоліча грошы. Ужо ў канцы красавіка, пасля таго як горад быў заняты польскім войскам, у Гродна прыехалі А.Смоліч і В.Ластоўскі з тым, каб вывезці апошнюю частку з украінскага крэдыту. Галоўная праблема, аднак, з якой сутыкнуліся беларускія дзеячы, аказалася нават не ў тым, каб атрымаць уласна пазыку ад украінскага ўраду, а ў тым, каб зняць прадугледжаную дамовай суму з банкаўскіх рахункаў. Найбольш балючае расчараванне чакала А.Луцкевіча, калі ён прыехаў з Гродна ў Берлін, дзе раптам высветлілася, што зняць грошы з рахунку ў Бэрлінэр Райхс?Банк немагчыма - літаральна напярэдадні на запатрабаванне Савецкага ўраду нямецкі бок замарозіў усе ўкраінскія актывы. Замест таго, каб адразу накіравацца ў Парыж, беларускі прэмер вымушаны быў яшчэ амаль месяц чакаць, пакуль удалося атрымаць грошы з венскага банку, губляючы самае каштоўнае - час. Калі А.Луцкевіч нарэшце дабраўся на канферэнцыю, ягоная прысутнасць там амаль страціла сэнс - на палітычнай карце новай Еўропы месца для незалежнай Беларусі ўжо не засталося. У сярэдзіне 1919 г. беларускі бок робіць чарговую спробу атрымаць апошнюю частку з украінскага крэдыту. У якасці курера ўраду БНР у ліпені 1919 г. у Камянец?Падольскі да міністра замежных справаў Украіны А.Лявіцкага выехала сакратарка Варшаўскага БНК Аўгіння Аляксюк - сястра Паўла Алексюка. Яна мела заданне ад А.Цвікевіча завезці і абмяняць нерэалізаваны ў Берлінскім Райхс?банку пераказ на 1,5 млн карбованцаў з украінскай дзяржаўнай пазыкі ўраду БНР. З Варшавы А.Аляксюк дабралася да Луцку, адкуль, пераапрануўшыся сялянкай, - у Камянец?Падольскі, дзе прэмер?міністар УНР Б.Мартас выдаў ёй пасведчанне на грашовы пераказ у Венскі банк на 3 млн крон. 9 жніўня 1919 г. Аўгіння Аляксюк вярнулася ў Варшаву. Дарэчы, за свой учынак рашэннем Рады міністраў БНР яна атрымала 1,5 тыс. марак, а Беларускае Прэс?Бюро змясціла паведамленьне Геройскі подзвіг адной патрыёткі… Што да паперы, што вязе Аляксючанка, дык з гэтым ужо мы тут дамо неяк рады. Даручы гэта Дубейкоўскаму… - пісаў да А.Цвікевіча 9 жніўня невядомы ад?/p>