К. С. Фарыно 2011 г. Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» І «Беларуская літаратура» ў 2011/2012 навучальным годзе Асноўнымі мэтамі І задача

Вид материалаЗадача

Содержание


Тыпавымі вучэбнымі планамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання адпаведных відаў
Тыпавым вучэбным планам вячэрняй школы
Беларуская мова
Беларуская літаратура
У сваёй дзейнасці настаўнікі беларускай мовы і літаратуры кіруюцца
Беларуская мова. V–XI класы (
Фёдарава Аляксандра
Пятровай Кацярыны
Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч
Трэцяга верасня
Работа над памылкамі
Варыянт 1 (Варыянт І)
Звяртаем увагу
Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Тлумачальны дыктант
Дзеяслоў як часц. мовы: агульн. знач., марф. прым., сінт. роля
Паўтарэнне. Правапіс галосных о, э, а. Пр. 32
Беларуская мова
Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета
Пералік праграм і вучэбна-метадычных комплексаў па арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў
Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры
...
Полное содержание
Подобный материал:
  1   2   3   4

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь


К. С. Фарыно


2011 г.


Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і

«Беларуская літаратура» ў 2011/2012 навучальным годзе


Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:

– засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правілаў функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);

– фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);

– усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнацэннай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);

– далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;

– развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Тыпавымі вучэбнымі планамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання адпаведных відаў прадугледжана наступная колькасць гадзін на вучэбны тыдзень па класах:

вучэбны прадмет «Беларуская мова»

Від установы агульнай сярэдняй адукацыі

Колькасць вучэбных гадзін на вучэбны тыдзень па класах

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

базавая школа

сярэдняя школа

школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў

санаторная школа-інтэрнат

вучэбна-педагагічны комплекс

3

3

2

2

2

1/2

1/2

кадэцкае вучылішча







2

2

1/2

1/2

гімназія

гімназія-інтэрнат
3
3
2
2
2
1(3 – для філалагічнага напрамку)
1(3 – для філалагічнага
напрамку)

сувораўскае вучылішча

спецыялізаваны ліцэй





2

2

2

1/2

1/2

ліцэй










1(3 – для філалагічнага напрамку)
1(3 – для філалагічнага
напрамку)