Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе

Вид материалаДокументы

Содержание


У працэсе выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры выкладчыкам неабходна кіравацца наступным
Беларуская мова. V–XI класы (
Колькасці і прызначэнне сшыткаў навучэнцаў.
Дата выканання навучальнай або кантрольнай работы па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская літаратура»
Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч
Трэцяга верасня
Работа над памылкамі
Варыянт 1 (Варыянт І)
Праверка кантрольных работ
За навучальныя і кантрольныя пераказы, пераклады, сачыненні, водгукі навучэнцам выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, друг
Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Тлумачальны дыктант
Дзеяслоў як часц. мовы: агульн. знач., марф. прым., сінт. роля
Паўтарэнне. Правапіс галосных о, э, а. Пр. 32
Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да
Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета (дысцыпліны)
86 вучэбных гадзін.
У пераходны перыяд
Беларуская літаратура
Пералік праграм і вучэбна-метадычных комплексаў па арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў
Юбілейныя даты
...
Полное содержание
Подобный материал:
Аддзел метадычнага забеспячэння

агульнай сярэдняй адукацыі УА «РІПА»


Аб выкладанні

вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі

у 2011/2012 навучальным годзе

(Метадычныя рэкамендацыі)


Метадычныя рэкамендацыі падрыхтаваны ў адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Республікі Беларусь для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў 2011/2012 навучальным годзе” з улікам асаблівасцей арганізацыі адукацыйнага працэса ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі (далей – устаноў адукацыі).


У працэсе выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры выкладчыкам неабходна кіравацца наступным:

адукацыйнымі стандартамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», якія вызначаюць патрабаванні да зместу агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі навучэнцаў, узроўню падрыхтоўкі выпускнікоў, а таксама нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

вучэбнай праграмай для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010);

вучэбнай праграмай для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура.V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010);

Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесіянальна-тэнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «Гігіенічныя патрабаванні да ўпарадкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

Пералічаныя тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, вучэбныя праграмы размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (ссылка скрыта), навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» (ссылка скрыта), Рэспубліканскім партале “Профессиональное образование” (el.by/).


Колькасці і прызначэнне сшыткаў навучэнцаў.

Па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская мова» навучэнцам неабходна мець 2 сшыткі ў лінейку для выканання навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ, а па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская літаратура» – 1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ.

Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ва ўстановах адукацыі на працягу ўсяго навучальнага года і выдаюцца навучэнцам для выканання адпаведных работ.

Пры афармленні запісу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па беларускай мове і г.д.), вучэбная група, скарочаная назва ўстановы агульнай адукацыі (у адпаведнасці са Статутам), прозвішча, імя (поўнасцю) навучэнца ў родным склоне. Дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і назве ўстановы адукацыі ў два радкі.

Заўвага. У прапісным варыянце выкарыстоўваецца адкрыццё двукосся ўнізе радка і закрыццё ўверсе (,,), іншыя абазначэнні сустракаюцца ў друкаваным тэксце або пры камп’ютарным наборы.

Пры афармленні работ у сшытках навучэнцы павінны пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу, захоўваць чырвоны радок. Усе запісы ў сшытках робяцца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру акуратна, разборлівым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара і да т.п. Падкрэсліванні членаў сказа, выдзяленні марфем у слове, схемы, табліцы выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лінейкі. Са знешняга боку старонкі ў сшытках па літаратуры неабходна адводзіць палі (у выпадку іх адсутнасці).

Дата выканання навучальнай або кантрольнай работы па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская літаратура» запісваецца лічбамі на палях сшытка, словы «Класная работа» не пішуцца, а адразу запісваецца тэма ўрока на тым жа радку, на якім на палях запісана дата выканання навучальнай работы. Запіс у сшытках афармляецца наступным чынам:

Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч

12.09.2011

У навучальных класных і дамашніх работах, кантрольных работах па беларускай мове і літаратуры на асобным радку ўказваецца від работы (пераказ, сачыненне, водгук і інш.), па цэнтры радка запісваецца загаловак навучальнай і кантрольнай работы без двукосся і кропкі ў канцы назвы (калі яна не з’яўляецца цытатай і складаецца з аднаго сказа). Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:

Дыктант

Пераказ

Сачыненне

Мой родны край

У лесе

З гісторыі майго роду

Па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская мова» дата выканання навучальных і кантрольных работ запісваецца словамі пасярэдзіне радка, на наступных радках пасля запісу даты пішацца: «Дамашняя работа», слова «Практыкаванне», указваецца яго нумар; «Класная работа» або «Работа над памылкамі». У рабочых сшытках пасля слоў «Класная работа» на наступным радку можа ўказвацца тэма ўрока (па меркаванні выкладчыка). Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:

Трэцяга верасня

Трэцяга верасня

Трэцяга кастрычніка

Дамашняя работа

Класная работа

Работа над памылкамі

Практыкаванне 12

Спосабы ўтварэння дзеясловаў




Паміж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы і датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лінейкі незалежна ад таго, колькі радкоў застаецца на старонцы сшытка (3–4). Калі пасля работы застаецца адзін радок на старонцы, дата запісваецца на верхнім радку наступнай старонкі.

У выпадку, калі пісьмовая работа ўключае дадатковае заданне, то на наступным радку пасля тэксту дыктанта або пераказу ўказваецца нумар варыянта. Нумар задання абазначаецца арабскай лічбай:

Варыянт 1 (Варыянт І)

1.

Сшыткі па беларускай мове і беларускай літаратуры, у якіх выконваюцца навучальныя работы, правяраюцца выбарачна ва ўсіх навучэнцаў адзін раз у месяц.

Пры праверцы сшыткаў выпраўляюцца дапушчаныя навучэнцамі памылкі (арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, маўленчыя, зместавыя). Выкладчык закрэслівае, падкрэслівае і выпраўляе дапушчаныя памылкі ручкай з пастай чырвонага колеру.

Праверка кантрольных работ ажыццяўляецца выкладчыкам у наступныя тэрміны:

кантрольныя дыктанты і тэставыя работы правяраюцца і вяртаюцца навучэнцам да наступнага ўрока;

кантрольныя пераказы па беларускай мове і класныя сачыненні па беларускай літаратуры правяраюцца і вяртаюцца навучэнцам не пазней чым праз 10 дзён.

Работа над памылкамі абавязкова выконваецца навучэнцамі пасля кантрольных работ і пры неабходнасці пасля навучальных работ у тых жа сшытках, у якіх яны пісалі адпаведныя навучальныя або кантрольныя работы. Работа над памылкамі, якая выконваецца навучэнцамі пасля кантрольных работ, праводзіцца толькі ў аўдыторыі. Па выніках праверкі рабочых сшыткаў, работ над памылкамі па меркаванні выкладчыка адзнака можа быць выстаўлена ў журнал вучэбнай групы. Калі адзнака за выкананую работу над памылкамі не выстаўляецца, тады факт праверкі работы ніяк не фіксуецца. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні работы, выпраўляюцца ва ўстаноўленым парадку.

У экзаменацыйных работах навучэнцаў закрэсліваюцца і падкрэсліваюцца арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя памылкі, над імі надпісваецца правільны варыянт. Зместавыя і маўленчыя памылкі падкрэсліваюцца хвалістай лініяй.

У навучальных і кантрольных работах выкладчык выпраўляе дапушчаныя навучэнцамі памылкі наступным чынам:

няправільна напісаную літару або пунктуацыйны знак настаўнік закрэслівае, падкрэслівае, надпісвае правільны варыянт і адзначае на палях наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфічная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – зместавая; М – маўленчая памылкі; а – аднатыпная; н – нягрубая: I (а), V (н);

частку слова – закрэслівае гарызантальнай лініяй;

лічбу, літару – закрэслівае наўскос.

У навучальных і кантрольных пераказах, сачыненнях і перакладах зместавыя і маўленчыя памылкі падкрэсліваюцца хвалістай лініяй і адзначаюцца ўмоўнымі знакамі на палях. Памылкі на правілы, якія яшчэ не вывучаліся, выкладчык падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае.

Пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указваецца колькасць арфаграфічных памылак (лічнік) і пунктуацыйных (назоўнік).

Напрыклад:

2/3


За навучальныя і кантрольныя пераказы, пераклады, сачыненні, водгукі навучэнцам выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць.

Пры праверцы сачыненняў, пераказаў, перакладаў, водгукаў, іншых творчых работ, якія разлічаны на цэлы ўрок або два ўрокі, на наступным радку пасля тэксту настаўнік запісвае дробам колькасць зместавых і маўленчых памылак (лічнік), а ў назоўніку дробу ўказвае колькасць арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак.

Напрыклад:

З – М

 

2-2

 

I – V – Г

 

2-2-1

 

Адзнакі за вядзенне сшыткаў выстаўляюцца ў журнал па меркаванні выкладчыка.

Колькасць слоў у слоўнікавых дыктантах, кантрольных дыктантах, пераказах і сачыненнях

Класы

Аб’ём кантрольнага дыктанта

Аб’ём слоўнікавага дыктанта

Х

145–170 слоў

35–40 слоў

ХІ

170–200 слоў

40–45 слоў










Клас

Аб’ём тэкстаў для кантрольных пераказаў

Аб’ём кантрольных сачыненняў

Х

340–450 слоў

3–4 старонкі

ХІ

450–600 слоў

да 5 старонак

Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў

Клас

Колькасць арфаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў

Колькасць пунктаграм у тэкстах кантрольных дыктантаў




ІХ

24

5–10

Х

26

10–15




ХІ

28

15–20




Нагадваем некаторыя патрабаванні да афармлення журнала вучэбнай групы.

Пры афармленні старонак журнала, якія адведзены для запісу факультатыўных заняткаў, указваецца назва факультатыўных заняткаў (з маленькай літары, без двукосся), а не вучэбнага прадмета. У выпадку, калі ў якасці назвы факультатыўных заняткаў выкарыстоўваецца цытата, тады яна запісваецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе.

Запіс аб правядзенні пэўнага віду работы ў журнале робіцца разам з запісам тэмы ўрока, калі гэты від работы займае значную частку часу ўрока, і афармляецца наступным чынам:

Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Тлумачальны дыктант

Просты сказ: тэматычная праверка ведаў і ўменняў

Паняцце пра складаназалежны сказ. Аналіз кантрольнага дыктанта

У запісе тэмы ўрока магчымы скарачэнні, якія робяцца ў адпаведнасці з існуючымі правіламі і павінны быць зразумелымі пры чытанні, напрыклад:

Дзеяслоў як часц. мовы: агульн. знач., марф. прым., сінт. роля

Калі праводзяцца падвоеныя ўрокі па адной тэме, гэта фіксуецца на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты двойчы.

Адзнакі за навучальную пісьмовую работу выстаўляюцца ў графу, якая адпавядае дню, калі работа праводзілася. Гэтыя адзнакі носяць стымулюючы характар і таму выстаўляюцца па меркаванні выкладчыка.

Адзнакі за кантрольную работу выстаўляюцца ў адну графу ўсім навучэнцам групы ў адпаведнасці з датай правядзення работы.

Адзнака за паўгоддзе (семестр) выстаўляецца пасля запісу даты апошняга ўрока без пропуску клеткі, першы ўрок паўгоддзя (семестра)

таксама запісваецца без пропуску клеткі.

Калі навучэнцам даецца заданне на паўтарэнне, тады характар задання канкрэтызуецца ў журнале. Напрыклад:

Паўтарэнне. Правапіс галосных о, э, а. Пр. 32

Адзнакі за сачыненне па беларускай літаратуры выстаўляюцца па літаратуры і па мове: першая – па літаратуры, другая – па мове.

Калі на напісанне сачынення па літаратуры адводзіцца дзве вучэбныя гадзіны, абодва ўрокі запісваюцца на старонцы, адведзенай на гэты прадмет. Адзнака выстаўляецца ў графу, якая адпавядае другому ўроку.

Калі на напісанне сачынення выкарыстоўваецца адзін урок мовы і адзін урок літаратуры, тады запіс і выстаўленне адзнак робіцца на адпаведных старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

Пры напісанні пераказу з дадатковым заданнем, на які адводзіцца 2 гадзіны, першыя дзве адзнакі праз дроб выстаўляюцца ў графу, што адпавядае першаму ўроку, адзнака за дадатковае заданне выстаўляецца ў графу, што адпавядае другому ўроку.

Пры напісанні дамашняга сачынення або іншых творчых работ адзнака за работу выстаўляецца ў графу, што адпавядае дню, калі давалася заданне, або дню, калі адбылася абарона творчай работы.

Адзнакі за чытанне на памяць выстаўляюцца ў графу, што адпавядае ўроку, які ідзе пасля таго ўрока, на якім было дадзена заданне вывучыць на памяць, або на іншым уроку, тэма якога ўключае вывучэнне гэтага твора.

Выпраўленне адзнакі, якая выстаўлена няправільна, ажыццяўляецца наступным чынам: адзнака, якая выстаўлена няправільна, закрэсліваецца, побач выстаўляецца правільная адзнака, у канцы старонкі робіцца запіс: “Адзнака навучэнцу (прозвішча, імя) выпраўлена з “5” (указваецца адзнака) на “6” (указваецца адзнака)”. Далей ставіцца подпіс выкладчыка і дата.


Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да афармлення рэферата.

Рэферат павінен мець наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадатак (пры неабходнасці).

Аб’ём рэферата

Рэферат

Класы

Аб’ём рэферата пры камп’ютарным наборы

Аб’ём рэферата пры напісанні ад рукі

Навучальны

Х

12–14 старонак

14–15 старонак

Навучальны

ХІ

15–17 старонак

17–19 старонак

Экзаменацыйны

ХІ

15–17 старонак

17–19 старонак

На тытульным лісце ўказваецца назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання ўстановы адукацыі, год.

Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.

У асноўнай частцы рэферата матэрыял падаецца сцісла па главах, кожная з якіх раскрывае асобную праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак.

Пры напісанні рэферата неабходна рабіць спасылкі на крыніцы, адкуль узяты матэрыял: у квадратных дужках указваецца нумар крыніцы па спісе літаратуры і старонка, напрыклад: [4, с. 29]. Спасылкі ў тэксце могуць таксама падавацца ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх прыводзіцца на кожнай старонцы пачынаючы з адзінкі. Спіс выкарыстанай літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання.

Заключэнне павінна быць сціслым, канкрэтным, утрымліваць асноўныя вывады, а таксама інфармацыю пра згоду ці нязгоду з аўтарамі выкарыстаных крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.

Пры камп’ютарным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт Tіmes New Roman, кегль 15 пт, міжрадковы інтэрвал – 1,5.


Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова»

Вывучэнне беларускай мовы згодна з тыпавымі вучэбнымі (вучэбнымі) планаммі ажыццяўляецца ў аб’ёме 86 вучэбных гадзін. Па беларускай мове прадугледжаны дзве абавязковыя кантрольныя работы, якія праводзяцца за кошт часу, адведзенага вучэбным планам на вучэбны прадмет (дысцыпліну).

Выкладчыкам прапануецца выкарыстоўваць Тэматычнае планаванне “Беларуская мова” для устаноў, якія забяспечваць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (МН., РІПА, 2010). Размеркаванне вучэбных гадзін , якое прапанавана ў тэматычным планаванні, з’яўляецца прыкладным. Выкдладчык мае права пры неабходнасці пераразмеркаваць вучэбныя гадзіны, але пры гэтым неабходна забяспечыць выканананне мэт і задач вучэбнага прадмета (дісцыпліны). Планаванне паўрочнага матэрыялу павінна ажыццяўляцца выкладчыкам з улікам ужо набытых навучэнцамі ведаў і навыкаў па арфаграфіі і пунктуацыі.

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі прадугледжана правядзенне ўрокаў па беларускай мове ў форме практычных заняткаў. Аднак гэта не мае на мэце дзяленне заняткаў на тэарэтычныя і практычныя, як гэта бывае на практыцы. Кожны ўрок (за выключэннем уводных, урокаў кантролю ведаў, выніковых урокаў) павінен будавацца на разумным, абгрунтаваным дыдактычнымі мэтамі спалучэнні тэорыі і практыкі з перавагай апошняй. Заняткі практычнага характару павінны выконваць канкрэтныя задачы згодна з іх спецыфікай. Адпаведная графа вучэбных планаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (а менавіта “Колькасць гадзін на лабараторныя, практычныя заняткі”) дазваляе ажыццяўляць дзяленне групы на падгрупы згодна дзеючым нарматывам.

З 1 верасня 2010 года ўступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. (далей – Закон). Новая рэдакцыя «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» – гэта не рэформа існуючага беларускага правапісу. Новая рэдакцыя правапісу з’яўляецца аптымальнай у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае пераемнасць традыцый пісьмовай беларускай мовы, спрыяе павышэнню прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы нашай краіны і мовы тытульнай нацыі.

У пачатку навучальнага года ва ўстановах адукацыі неабходна правесці бацькоўскія сходы, педагагічныя саветы, класныя гадзіны з мэтай інфармавання бацькоў, выкладчыкаў і навучэнцаў са зменамі ў беларускім правапісе, якія адбыліся з прыняццем Закона, а таксама абнавіць інфармацыю на стэндах «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Звяртаем увагу, што матэрыялы, якія тлумачаць асобныя параграфы «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008 г.), друкаваліся ў часопісах «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Веснік адукацыі», у «Настаўніцкай газеце».

Працягваецца пераходны перыяд (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.), вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для якаснай арганізацыі працэсу навучання беларускай мове пасля ўвядзення ў дзеянне Закона. З мэтай азнаямлення навучэнцаў са зменамі, якія адбыліся ў напісанні тых ці іншых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», на ўроках беларускай мовы праводзяцца арфаграфічныя хвілінкі.

У пераходны перыяд пры праверцы навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, выкладчыкі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць.

Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, дзе не выкарыстоўваюцца словы, у якіх адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, тлумачыць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы, метадычныя рэкамендацыі) для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд «Вывучаем беларускі правапіс» для V–IX класаў і «Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы» для Х–ХІ класаў.

На ўроках беларускай літаратуры пры чытанні і вывучэнні мастацкіх твораў таксама неабходна звяртаць увагу на напісанне слоў, у якіх адбыліся змены ў правапісе з улікам увядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Падкрэсліваем, што ў пераходны перыяд пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове з тэставых заданняў будуць выключаны словы, у правапісе якіх адбыліся змены. Гэту інфармацыю неабходна паведаміць будучым абітурыентам, а таксама іх законным прадстаўнікам.

У 2011/2012 навучальным годзе навучанне беларускай мове ажыццяўляецца па вучэбных дапаможніках, падрыхтаваных у адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Звяртаем увагу на правапіс асобных слоў, змешчаных у наступных дапаможніках: «Беларуская мова», 10 клас – кантрасныя (с. 71, пр. 85). Вучэбны матэрыял па тэме «Сінтаксічныя прыметы сказаў з устаўнымі канструкцыямі» размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі www.adu.by (раздзел «Вучэбныя прадметы» / «Беларуская мова і літаратура») пад назвай «Сказы з устаўнымі канструкцыямі».

Выкарыстоўваючы вучэбна-метадычныя дапаможнікі, слоўнікі і даведнікі, якія выйшлі да 2010 года, неабходна ажыццяўляюць адбор матэрыялу для арганізацыі навучальнага працэсу ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

У 2011/2012 навучальным годзе для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

1. Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы, Х клас.

2. Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы, ХІ клас.

Названымі комплексамі ў абавязковым парадку павінны быць забяспечаны бібліятэкі ўстаноў адукацыі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:
  1. Комплексны аналіз тэксту, X клас.
  2. Майстэрства перакладу, X клас.
  3. Уводзіны ў журналістыку, X клас.
  4. Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы, X клас.
  5. Майстэрства пераказу, XІ клас.
  6. Мова і культура, XІ клас.
  7. Малады даследчык, XІ клас.
  8. Практыкум па беларускай мове, X–XІ класы.
  9. Рыторыка, X–XІ класы.
  10. Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

У дапамогу выкладчыкам беларускай мовы ў часопісах “Беларуская мова і літаратура” и “Роднае слова” друкуюцца артыкулы па актуальных пытаннях и праблемах навучання, прапануюцца лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.

Выпускны экзамен (экзамен) па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) ў 2011/2012 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу.


Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета (дысцыпліны)« Беларуская літаратура»

Колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне беларускай літаратуры – 86; колькасць абавязковых кантрольных работ – 2 (па спецыяльнасцях профілю “Мастацтва і дызайн” адпаведна – 108; 3). Абавязковыя кантрольныя работы праводзяцца праводзяцца за кошт часу, адведзенага вучэбным планам на вучэбны прадмет (дысцыпліну).

Вывучэнне беларускай літаратуры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Канцэпцыі літаратурнай адукацыі і адукацыйнага стандарту. Галоўная мэта навучання прадмету – далучэнне навучэнцаў да багаццяў беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне свету, выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі і г. д.

Праграма па беларускай літаратуры прапануе тры спісы літаратурных твораў:

для чытання і вывучэння;

для чытання і абмеркавання;

для пазакласнага чытання.

У першым спісе прапануецца абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх праходзіць усе тры этапы (успрыманне, аналіз, абагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).

Творы другога спіса прапанаваны для чытання, асэнсавання, абмеркавання ў класе, для пісьмовага ці вуснага водзыву аб іх і г.д. Прадметам разгляду могуць быць праблема, герой, своеасаблівасць кампазіцыі і сюжэта.

Трэці спіс рэкамендацыйны і ўключае творы для самастойнага чытання. Ён не павінен быць вельмі аб’ёмным (1 – 3 творы з кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).

Са спіса твораў, прапанаваных для самастойнага ці пазакласнага чытання, выкладчык выбірае тыя, выкарыстанне якіх ён лічыць больш мэтазгодным на пэўным уроку, улічваючы індывідуальныя магчымасці навучэнцаў і наяўнасць тэкстаў у бібліятэчным фондзе ўстановы адукацыі.

Прапанаваныя праграмамі анатацыі да аглядавых і манаграфічных тэм маюць арыенціровачны характар: у іх акрэсліваюцца кола праблем, ключавыя моманты, на якія мэтазгодна звярнуць увагу пры вывучэнні і абмеркаванні твораў. Выкладчык засяроджвае ўвагу на асобных пазіцыях, найбольш актуальных у канкрэтных вучэбных групах.

Праграмай не прадугледжаны асобныя гадзіны на пазакласнае чытанне, але выкладчык абавязаны рэгулярна цікавіцца чытаннем навучэнцаў і можа, пераразмеркаваўшы вучэбную нагрузку, правесці на працягу навучальнага года адзін або некалькі ўрокаў пазакласнага чытання па выбраных творах.

У выпадках, калі прапанаваных для вывучэння мастацкіх тэкстаў і матэрыялаў для арганізацыі пазакласнай працы па беларускай мове і літаратуры недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да серыі «Школьная бібліятэка» і інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: ссылка скрыта;

газеты «Літаратура і мастацтва»: ссылка скрыта;

літаратурных музеяў Беларусі: ссылка скрыта;

Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: ссылка скрыта;

Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: ссылка скрыта;

конкурсу «Буслік»: kurs.

У 2011/2012 навучальным годзе для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце (дысцыпліне) «Беларуская літаратура» рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

1. Пад ветразем спасціжэння і творчасці, Х клас.

2. Шукаем шэдэўры!.. (Вопыты літаратурных даследаванняў), ХІ клас.

Названыя комплексы пажадана мець бібліятэкам ўстаноў адукацыі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў дазваляецца карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:
  1. Лірычная проза як фенаменальная з’ява ў літаратуры XX стагоддзя, Х–ХІ класы.
  2. Асновы журналістыкі, ХІ клас.
  3. Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў, Х–ХІ класы.
  4. Мастацкая літаратура і гісторыя, ХІ клас.
  5. Пейзажны свет беларускай паэзіі, ХІ клас.
  6. Беларускі фальклор, ІХ–Х класы.
  7. Беларуская паэзія 20-х гадоў XX стагоддзя. Жанры. Стылі. Постаці, Х клас.
  8. Беларуская літаратура пачатку XX стагоддзя, Х клас.
  9. Беларускі мадэрнізм і літаратура пачатку XX стагоддзя, ІХ–Х класы.
  10. Асновы вершазнаўства, Х–ХІ класы.
  11. Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

Пералік праграм і вучэбна-метадычных комплексаў па арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (ссылка скрыта), навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» (ссылка скрыта).

Для фарміравання цэласнага светапогляду вучняў і развіцця пазнавальных інтарэсаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры неабходна прадугледжваць міжпрадметныя сувязі з іншымі прадметамі (дысцыплінамі) агульнаадукацыйнага і прафесіянальнага кампанентаў вучэбнага плана («Руская мова», «Руская літаратура», «Замежная мова», «Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», “Асновы права” і інш.).

У 2011/2012 навучальным годзе традыцыйна будзе праходзіць рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры, плануецца правядзенне рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па беларускай мове і літаратуры (кастрычнік – лістапад) і рэспубліканскага конкурсу рытарычнага майстэрства (красавік).


Юбілейныя даты

Звяртаем увагу на тое, што ў снежні 2011 года адбудзецца святкаванне 120-й гадавіны з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

У 2012 годзе адбудзецца таксама святкаванне 130-й гадавіны з дня нараджэння Янкі Купалы (ліпень) і Якуба Коласа (лістапад).

З мэтай арганізацыі святкавання юбілеяў выдатных майстроў слова рэкамендуецца ва ўстановах адукацыі правесці экскурсіі ў літаратурныя музеі, арганізаваць чытацкія канферэнцыі з запрашэннем членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і літаратуразнаўцаў, конкурсы выразнага чытання твораў пісьменнікаў, тэматычныя вечарыны, прысвечаныя творчасці Максіма Багдановіча, Я. Купалы і Я. Коласа, забяспечыўшы ўдзел у гэтых мерапрыемствах пісьменнікаў, артыстаў, вучоных; падрыхтаваць кніжныя выставы, выдаць насценныя газеты, часопісы, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў і інш.

Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2011/2012 навучальным годзе:

лістапад:

110-годдзе з дня нараджэння М. Зарэцкага;

80-годдзе з дня нараджэння А. Вярцінскага;

115-годдзе з дня нараджэння М. Чарота;

студзень:

65-годдзе з дня нараджэння Г. Марчука;

красавік:

65-годдзе з дня нараджэння А. Жука;

май:

65-годдзе з дня нараджэння Р. Баравіковай;

ліпень:

75-годдзе з дня нараджэння М. Стральцова;

95-годдзе з дня нараджэння Я. Брыля;

жнівень:

80-годдзе з дня нараджэння П. Макаля;

95-годдзе з дня нараджэння П. Панчанкі.

Памятныя даты

4 верасня – Дзень беларускага пісьменства і друку;

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы;

3 сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка;

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі;

27 сакавіка – Міжнародны дзень тэатра;

2 красавіка – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі;

18 мая – Сусветны дзень музеяў.

Рэкамендуем у гэтыя дні ва ўстановах адукацыі арганізаваць сустрэчы са знакамітымі людзьмі, мэтазгодна аформіць выставу кніг, прысвечаную памятным датам, інфармацыйны бюлетэнь, а таксама выставу творчых работ вучняў (малюнкаў, сачыненняў, вершаў).. Вельмі важна, каб навучэнцы адчулі сваё непасрэднае дачыненне да ўсіх сфер жыцця Беларусі, жаданне тварыць і працаваць на карысць роднай зямлі.


Дадатак


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Беларуская мова

Вучэбныя дапаможнікі

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі

Беларуская мова ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі): тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.

Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.


Беларуская мова ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Валочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. – Мінск: Новое знание, 2010.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты водгукаў і пераказаў / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2007, 2009.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі): тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.

Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Іўчанкаў, В.І. Беларуская арфаграфія: апавяданні і гісторыі: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: Пачатк. шк., 2011.

Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс у апорных схемах: паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: Пачатк. шк., 2011.

Малажай, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / Г.М. Малажай. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Слоўнікі і даведнікі

Анісім, А.М. Русско-белорусский словарь для школьников / А.М. Анісім, В.У. Міцкевіч. – Мінск: Сучасная шк., 2010.

Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: І.У. Кандраценя, Л.П. Кунцэвіч; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2010.

Капылоў, І.Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная шк., 2010.

Капылоў, І.Л. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. – Мінск: Сучасная шк., 2010.

Капылоў, І.Л. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная шк., 2010.

Малажай, Г.М. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Г.М. Малажай, Л.І. Яўдошына. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Минск: Тетрасистемс, 2011.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2010.

Разам, асобна, праз злучок: даведнік: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Н.Д. Бандарэнка, І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Заўвага! Асноўныя лінгвістычныя і метадычныя працы змешчаны ў вучэбнай праграме па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання (2010).


Беларуская літаратура

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Беларуская літаратура: хрэстаматыя для 9-га кл. агульнаадукац. шк. з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: У.А. Дзіско, В.В. Кушнярэвіч. – Мінск: Нар. асвета, 2001 (часткова).

Родная літаратура: хрэстаматыя для 11-га кл. агульнаадукац. шк. / склад.: У.А. Дзіско, М.І. Мішчанчук, Т.М. Саўчук. – Мінск: Універсітэцкае, 1998 (часткова).

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Родная літаратура: хрэстаматыя для 11-га кл. агульнаадукац. шк. / склад.: У.А. Дзіско, М.І. Мішчанчук, Т.М. Саўчук. – Мінск: Універсітэцкае, 1998 (часткова).


Беларуская літаратура: дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Бельскі [і інш.]; пад рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.

Беларуская літаратура: дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Бельскі [і інш.]; пад рэд. А.І. Бельскага, М.А. Тычыны. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009.

Адамовіч, Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры / Г.Я. Адамовіч. – Мінск: БелЭн, 1998.

Беларуская літаратура, ХІ–ХХ стст.: дапам. для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ / А.І. Бельскі [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2001.

Беларуская літаратура ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Беларуская літаратура ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Бельскі, А.І. Сучасная беларуская літаратура: станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцей (80–90-я гг.) / А.І. Бельскі. – Мінск: Нар. асвета, 1997.

Бельскі, А.І. Сучасная літаратура Беларусі / А.І. Бельскі. – Мінск: Аверсэв, 2000.

Бельскі, А.І. Краса і смутак / А.І. Бельскі. – Мінск: Маст. літ., 2000.

Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія / П. Васючэнка. – Мінск: Маст. літ., 2000.

Герцык, А.В. Літаратура народаў свету ў школе / А.В. Герцык. – Мінск: Новыя веды, 2007.

Гоўзіч, І.М. Шукаем шэдэўры!..: (вопыты літаратурных даследаванняў): 11 клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Гоўзіч, І.Л. Шаўлякова-Барзенка. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

Гоўзіч, І.М. Шукаем шэдэўры!..: (вопыты літаратурных даследаванняў): 11 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Гоўзіч, І.Л. Шаўлякова-Барзенка. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

Грамадчанка, Т.К. Беларуская літаратура: школьныя творы: кароткі змест і аналіз / Т.К. Грамадчанка. – Мінск: Аверсэв, 2006, 2008, 2009.

Грынько, М.У. Зборнік творчых заданняў па беларускай літаратуры (10–11 класы): дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М.У. Грынько, А.В. Руцкая, І.М. Гоўзіч. – Мінск, 2011 (рыхтуецца да выдання).

Грынько, М.У. Пад ветразем спасціжэння і творчасці: 10 клас: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М.У. Грынько, А.В. Руцкая. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

Грынько, М.У. Пад ветразем спасціжэння і творчасці: 10 клас: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М.У. Грынько, А.В. Руцкая. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010.

Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М.В. Жуковіч. – Мінск: Аверсэв, 2007.

Ішчанка, Г.М. Уладзімір Караткевіч у школе / Г.М. Ішчанка. – Мінск: Аверсэв, 2002, 2005.

Лявонава, Е.А. Агульнае і адметнае: творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры / Е.А. Лявонава. – Мінск: Маст. літ., 2003.

Лявонава, Е.А. Плыні і постаці: з гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ – ХХ стагоддзя / Е.А. Лявонава. – Мінск: Крыніца, 1998.

Лявонава, П.І. Беларуская літаратура ў пытаннях і адказах, 10 клас / П.І. Лявонава, М.У. Грынько, М.В. Савіцкі. – Мінск: Універсалпрэс, 2007.

Ляшук, В.Я. Беларуская літаратура: тэсты, 11 клас / В.Я. Ляшук. – Мінск: Аверсэв, 2001.

Ляшук, В.Я. Іван Мележ у школе / В.Я. Ляшук. – Мінск: Аверсэв, 2002, 2005.

Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Янкі Брыля ў школе / В.Я. Ляшук. – Мінск: Аверсэв, 2004.

Максімовіч, В.А. Шыпшынавы край: старонкі беларускай літаратуры 20–30-х гг. ХХ ст. / В.А. Максімовіч. – Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2002.

Мішчанчук, М.І. Беларуская літаратура ў 11 класе / М.І. Мішчанчук, Г.Я. Адамовіч. – Мінск: Універсітэцкае, 2001.


У навукова-метадычным часопісе“Беларуская мова і літаратура” надрукаваны артыкулы па найбольш актуальных пытаннях і праблемах навучання, напрыклад:

Бельскі, А.І. Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў) / А.І. Бельскі, Я.А. Гарадніцкі, М.А. Тычына // Беларус. мова і літ. – 2009. – № 3.

Бельскі, А.І. Сучасная беларуская проза / А.І. Бельскі, М.А. Тычына // Беларус. мова і літ. – 2009. – № 4.

Васілевіч, С.Л. Вучэбна-трэніровачныя тэсты па беларускай мове / С.Л. Васілевіч // Беларус. мова і літ. – 2010. – № 9–11; 2011. – № 1–3.

Васючэнка, П.В. Сучасная беларуская драматургія / П.В. Васючэнка // Беларус. мова і літ. – 2009. – № 3.

Гурчонак, А.В. Арганізацыя тлумачэння арфаграфічных правіл з дапамогай апорных канспектаў / А.В. Гурчонак // Беларус. мова і літ. – 2010. – № 6–7, 10.

Зелянко, В.У. Дыялог культур пры навучанні беларускай мове / В.У. Зелянко // Беларус. мова і літ. – 2010. – № 5.

Іўчанкаў, В.І. Пра змены ў беларускім правапісе / В.І. Іўчанкаў // Беларус. мова і літ. – 2009. – № 1.

Іўчанкаў, В.І. Сучасны беларускі правапіс (семінар-практыкум) / В.І. Іўчанкаў // Беларус. мова і літ. – 2009. – № 11; 2010. – № 2, 4–8, 12.

Пахвалёная, А.К. Павышэнне якасці адукацыі з дапамогай сучасных педагагічных тэхналогій / А.К. Пахвалёная // Беларус. мова і літ. – 2010. – № 5.

Скакоўская, А.У. Аналіз мастацкага твора ў святле кантэкстуальнага падыходу да літаратурнага навучання / А.У. Скакоўская // Беларус. мова і літ. – 2010. – № 5.

Фаміна, Т.В. Духоўны свет паэзіі М. Багдановіча (ІХ клас) / Т.В. Фаміна // Беларус. мова і літ. – 2011. – № 1.

Якімовіч, А.М. Творчыя ўрокі па беларускай мове ў V класе / А.М. Якімовіч // Беларус. мова і літ. – 2010. – № 8–12; 2011. – № 1–3.

Яленскі, М.Г. Канцэптуальныя асновы сучаснай моўнай адукацыі / М.Г. Яленскі // Беларус. мова і літ. – 2009. – № 1.


На старонках навукова-метадычнага часопіса «Роднае слова» прадстаўлены матэрыялы па актуальных пытаннях літаратурнай і моўнай адукацыі, па тэорыі і методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры, распрацаваныя вядучымі навукоўцамі і метадыстамі рэспублікі, напрыклад:

Валочка, Г.М. Арганізацыя і правядзенне факультатыўных заняткаў па беларускай мове / Г.М. Валочка // Роднае слова. – 2010. – № 7.

Дзятко, Д.В. Беларускі правапіс і граматыка: тэорыя і заданні для школьнікаў / Д.В. Дзятко, Н.А. Радзіваноўская, В.В. Урбан // Роднае слова. – 2010. – № 7–12; 2011. – № 1.

Іўчанкаў, В.І. Пакацігарошак і яго кампанія, ці Правапіс складаных назоўнікаў; Брат-і-сястра, ці Напісанне праз злучок складаных назоўнікаў / В.І. Іўчанкаў // Роднае слова. – 2011. – № 1 і іншыя публікацыі ў № 2–4.

Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс у апорных схемах / В.І. Іўчанкаў // Роднае слова. – 2010. – № 5–12.

Лукашанец, А.А. Правапіс вялікай і малой літар. Правілы напісання разам, праз злучок і асобна. Правілы пераносу. Пунктуацыя / А.А. Лукашанец, Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя // Роднае слова. – 2010. – № 1–4.

Савіцкая, І.І. Беларускі правапіс: дыдактычны матэрыял / І.І. Савіцкая // Роднае слова. – 2010. – № 6, 9–12; 2011. – № 1–3.

Зелянко, В.У. Вывучэнне лексікі і фразеалогіі ў лінгвакультуралагічным аспекце: раздзел «Слова ў тэксце», Х клас / В.У. Зелянко // Роднае слова. – 2010. – № 1 і іншыя публікацыі ў № 2, 3.

Міхайлаў, П.А. Заданні па беларускай мове для паўрочнага кантролю ведаў вучняў VIII–IX класаў / П.А. Міхайлаў, С.І. Фацеева // Роднае слова. – 2010. – № 1–4, 10.

Праскаловіч, В.У. «Ад маленькага пісьменніка – да вялікага чытача…»: структурна-змястоўная характарыстыка новых факультатыўных заняткаў па беларускай літаратуры / В.У. Праскаловіч // Роднае слова. – 2010. – № 8 і іншыя публікацыі ў № 11; 12.

Рагойша, У.В. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры: трэці (абласны) этап Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў. 2009/2010 навучальны год. ІХ, Х, ХІ класы / У.В. Рагойша, А.А. Радзевіч, Г.К. Чахоўскі // Роднае слова. – 2010. – № 3 і іншыя публікацыі ў № 8 (2010); 2–4 (2011).

Раманцэвіч, В.К. Слоўнікавыя практыкаванні як сродак навучання роднай мове: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Склад слова. Лексіка. Марфалогія. Правапіс / В.К. Раманцэвіч, М.Р. Прыгодзіч // Роднае слова. – 2010. – № 4, 6.

Ярахновіч, Л.К. Арфаграфічныя хвілінкі з граматычнымі заданнямі / Л.К. Ярахновіч // Роднае слова. – 2010. – № 3.