Беларуская мова І літаратура Корбан Т. В
Вид материала | Документы |
- Пытанні тэорыі І методыкі выкладання беларускай мовы І літаратуры, 45.06kb.
- Ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаны вучэбнымі праграмамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, 91.65kb.
- К. С. Фарыно 2011 г. Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» І «Беларуская, 594.23kb.
- Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай, 341.31kb.
- Беларуская мова І літаратура, 548.89kb.
- Беларуская літаратура – 2010 праграма для абітурыентаў ліцэя бду, 12.3kb.
- Беларуская літаратура, 321.17kb.
- План выпуску літаратуры на 2010 год мінск, 3160.87kb.
- Рэкамендавана Метадычнай камісіяй фдп І па бдуір, 1151.67kb.
- План Вступ. Рідна мова. Мова це серце нації, 114.88kb.
Беларуская мова і літаратура
Корбан Т. В.,
метадыст вышэйшай катэгорыі
ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы
Паспяховае развіццё сістэмы сучаснай адукацыі магчыма пры наяўнасці бесперапыннай адукацыі і асобаснага прафесійнага самаразвіцця педагогаў. Змены ў грамадстве і адукацыі патрабуюць ад педагога пастаяннага абнаўлення ведаў, набыцця пэўных уменняў і навыкаў, павышэння прафесійнага майстэрства. Сучаснаму педагогу неабходна валодаць канцэптуальным мысленнем, даследчыцкімі, аналітычнымі, творчымі, рэфлексіўнымі здольнасцямі.
Адным з найважнейшых звёнаў сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі з’яўляецца метадычная работа, якая забяспечвае прафесійнае развіццё педагогаў, фарміраванне і ўдасканаленне іх прафесійнага майстэрства.
У 2011/2012 метадычная работа з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры на ўсіх узроўнях павінна забяспечыць своечасовае і якаснае асваенне педагогамі нарматыўнай прававой і вучэбна-метадычнай базы арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, сучасных падыходаў да выкладання беларускай мовы і літаратуры, садзейнічаць азнаямленню педагогаў з эфектыўным педагагічным вопытам па ўкараненні змен у правапісе беларускай мовы, па выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій і г.д.
У 2011/2012 навучальным годзе для ўсіх узроўняў метадычнай службы прапануецца агульная тэма “Асноўныя напрамкі ўдасканалення адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры” для планавання метадычнай работы.
Рэспубліканскі ўзровень
Паведамляем, што ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2011/2012 навучальным годзе плануецца правесці наступныя мерапрыемствы:
1. Базавае павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў (з 14.11.2011 па 26.11.2011 г.). Праграма базавага павышэння кваліфікацыі складаецца з трох раздзелаў: актуальныя напрамкі развіцця нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, псіхолага-педагагічная падрыхтоўка настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, прадметна-метадычная падрыхтоўка настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У праграму ўключаны наступныя актуальныя пытанні: кампетэнтнасны падыход у адукацыі, гуманістычнае выхаванне школьнікаў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, фарміраванне камунікатыўнай кампетэнтнасці настаўніка, шляхі павышэння эфектыўнасці ўрока, нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры (круглы стол), сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы, метадычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове, сучасная беларуская літаратура ў адукацыйным працэсе, сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай літаратуры, метадычныя аспекты падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, электронныя сродкі навучання па беларускай мове і літаратуры і інш.
2. Мэтавае павышэнне кваліфікацыі метадыстаў Р(Г)ВМК, педагагічных работнікаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, «Павышэнне эфектыўнасці метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры» (з 20.02.2012 па 03.03.2012 г.). Для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці слухачоў мэтавага павышэння кваліфікацыі прадугледжаны наступныя пытанні: псіхалагічныя асаблівасці работы з педагогамі, андрагогіка і акмеалогія як тэарэтычныя асновы метадычнай дзейнасці, асноўныя напрамкі дзейнасці метадыста, фарміраванне, вывучэнне і абагульненне эфектыўнага педагагічнага вопыту, тэхналагічны падыход у арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, мадэлі арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў рэгіёне, патрабаванні да сучаснага ўрока і інш.
3. Рэспубліканскі семінар «Кампетэнтнасны падыход у выкладанні беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры» (лістапад 2011 г.). Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі раённых метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры. На семінары плануецца разгледзець і абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Кампетэнтнасны падыход у адукацыйнай парадыгме: сутнасць, прынцыпы.
2. Кампетэнтнасная мадэль сучаснага настаўніка.
3. Рэалізцыя кампетэнтнаснага падыходу пры навучанні беларускай мове і літаратуры
4. Фарміраванне ключавых і прадметных кампетэнцый у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры (з вопыту работы настаўнікаў) і інш.
4. Рэспубліканскі семінар-нарада для метадыстаў абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі і метадыстаў Р(Г)ВМК “Каардынацыя метадычнай дзейнасці з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры” (красавік 2012 г.).
Абласны ўзровень
На базе абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі рэкамендуем правесці наступныя міжкурсавыя мерапрыемствы:
1. Інструктыўны семінар-нараду для метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. На інструктыўнай нарадзе прапануем разгледзець пытанні нарматыўнага прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры, вызначыць асноўныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі ў 2011/2012 навучальным годзе.
У сувязі з тым, што ў 2011/2012 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 года, на семінары неабходна разгледзець рэкамендацыі па арганізацыі якаснага навучання беларускай мове ў пераходны перыяд.
2. Навучальны семінар “Лінгвакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове”. У праграму семінара можна ўключыць наступныя пытанні:
- Тэарэтычныя асновы лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання мове.
- Метадычныя напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да навучання беларускай мове.
- Фарміраванне ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў працэсе вывучэння розных раздзелаў курса беларускай мовы.
- Рэалізацыя лінгвакультуралагічнага падыходу на факультатыўных занятках.
- Фарміраванне каштоўнасных арыентацый на ўроках беларускай мовы на аснове лінгвакультуралагічнага падыходу.
3. Абагульняючы семінар “Сучасны ўрок беларускай мовы: традыцыі і перспектывы”. Прапануем прыкладны пералік пытанняў, якія могуць быць разгледжаны на семінары:
- Канцэптуальныя асновы сучаснага ўрока беларускай мовы, патрабаванні да яго.
- Мэтавызначэнне як адзін са складнікаў эфектыўнага ўрока беларускай мовы.
- Метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроку беларускай мовы.
- Эфектыўная кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроку мовы.
- Традыцыйныя і нетрадыцыйныя ўрокі мовы і інш.
Раённы ўзровень
Для работы раённых метадычных фарміраванняў прапануецца агульная тэма “Складнікі эфектыўнага ўрока”.
І. Прыкладная тэматыка і змест пасяджэнняў раённых (гарадскіх) метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы
Інструктыўна-метадычная нарада
(секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры)
Тэрмін правядзення: жнівень
Форма правядзення: семінар-нарада
Навукова-метадычны блок
Нарматыўнае прававое, навукова-метадычнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2011/2012 навучальным годзе:
- нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
- інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2011/2012 навучальным годзе».
- стандарты, канцэпцыі, вучэбныя праграмы па беларускай мове і літаратуры;
- вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай мове;
- вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры.
Вучэбна-метадычны блок
Арганізацыйна-зместавыя асаблівасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове ў пераходны перыяд:
- аналіз работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 г. «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»;
- рэкамендацыі на 2011/2012 навучальны год па далейшым укараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».
Практычны блок
Арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2011/2012 навучальным годзе:
- аналіз метадычнай работы за 2010/2011 навучальны год;
- актуальныя напрамкі метадычнай работы ў 2011/2012 навучальным годзе;
- планаванне работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2011/2012 навучальны год.
Фарміраванне станоўчай матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Тэрмін правядзення: лістапад
Форма правядзення: семінар-практыкум
Навукова-метадычны блок
- Віды матывацыі вучэбнай дзейнасці на ўроку ў вучняў розных узроставых груп.
Вучэбна-метадычны блок
- Матывацыйная дзейнасць настаўніка і вучняў на розных этапах урока: арганізацыйна-матывацыйным, інфармацыйна-пошукавым і кантрольна-рэфлексіўным этапах.
- Метады і прыёмы павышэння матывацыі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры: панарама педагагічных ідэй і знаходак.
- Павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры праз правядзенне разнастайных мерапрыемстваў у пазавучэбны час (з вопыту работы настаўнікаў).
Практычны блок
- Распрацоўка рэкамендацый па павышэнні матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.
Арганізацыя вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроку
Тэрмін правядзення: студзень
Форма правядзення: семінар
Навукова-метадычны блок
- Прынцыпы арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў на ўроку.
- Віды пазнавальнай дзейнасці вучняў і формы яе арганізацыі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Вучэбна-метадычны блок
- Арганізацыя самастойнай работы вучняў на розных этапах урока (панарама адкрытых урокаў).
- Фарміраванне навыкаў самакантролю і ўзаемакантролю на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Практычны блок
- Аналіз урока з пазіцыі кіравання вучэбнай дзейнасцю вучняў на ўроку.
Павышэнне выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры
Тэрмін правядзення: вясеннія канікулы
Форма правядзення: абагульняючы семінар
Навукова-метадычны блок
- Канцэптуальныя падыходы да выкладання беларускай мовы і беларускай літаратуры.
- Роля ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей у павышэнні выхаваўчага патэнцыялу ўрока.
Вучэбна-метадычны блок
- Фарміраванне каштоўнасных арыентацый у вучняў сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” (прадстаўленне вопыту).
- Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроку і іх выхаваўчая роля (прадстаўленне вопыту).
Практычны блок
- Распрацоўка рэкамендацый па эфектыўным выкарыстанні выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.
Праблемныя групы
Для работы праблемных груп (часовых груп, у склад якіх уваходзяць метадысты раёна і вопытныя настаўнікі) прапануецца распрацаваць наступныя пытанні:
1. Аналіз нарматыўнай прававой базы арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры і падрыхтоўка рэкамендацый па яе выкарыстанні.
2. Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі вучняў пры навучанні беларускай мове.
3. Культуралагічны аспект выкладання беларускай літаратуры.
Творчыя групы
У 2011/2012 навучальным годзе для работы творчай групы рэкамендуецца працаваць па адным з наступных напрамкаў:
1. Выкарыстанне сучасных сродкаў навучання, у тым ліку ЭСН, на ўроках беларускай мовы і літаратуры як адзін з фактараў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання.
2. Распрацоўка сцэнарыяў мерапрыемстваў да святкавання юбілеяў беларускіх пісьменнікаў (120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы і г.д.), матэрыялаў да школьных алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, інтэлектуальных спаборніцтваў і інш.
Школа перадавога педагагічнага вопыту (ШППВ)
У аснове работы школы перадавога педагагічнага вопыту ляжыць працэс азнаямлення, вывучэння эфектыўнай педагагічнай практыкі па пэўнай праблеме і ўкаранення яго ў адукацыйны працэс. Для работы ШППВ можа быць прапанавана наступная агульная тэма: “Арганізацыя эфектыўнага адукацыйнага працэсу па беларускай літаратуры”. У межах акрэсленай тэмы можна запланаваць наступныя тэматычныя заняткі:
1. Работа настаўніка па фарміраванні ў вучняў станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай літаратуры.
2. Эфектыўныя метады і прыёмы аналізу мастацкіх твораў розных жанраў.
3. Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай літаратуры.
4. Сучасны ўрок літаратуры: панарама адкрытых урокаў.
Школа ўдасканальвання педагагічнага майстэрства
Работу школы ўдасканальвання педагагічнага майстэрства (ШУПМ) неабходна планаваць на аснове цяжкасцей і праблем, якія былі выяўлены ў прафесійнай дзейнасці педагогаў (часцей малавопытных) на дыягнастычнай аснове. ШУПМ павінна дапамагаць настаўнікам у іх прафесійным станаўленні.
Работу вышэйназаванага метадычнага фарміравання ў 2011/2012 навучальным годзе можна арганізаваць па тэме “Удасканаленне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры”. Прыкладная тэматыка пасяджэнняў ШУПМ:
1. Праектаванне ўрока на аснове кампетэнтнаснага падыходу.
2. Формы арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на уроку.
3. Арганізацыя эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку.
4. Сістэмны падыход да аналізу і самааналізу ўрока.
Школа маладога настаўніка (ШМН)
Дзейнасць гэтага метадычнага фарміравання накіравана на аказанне маладым педагогам у авалоданні “азамі” прафесіянальнага майстэрства. У рабоце ШМН неабходна асвятляць наступныя пытанні:
- вядзенне школьнай дакументацыі;
- санітарна-гігіенічныя патрабаванні да ўрока;
- планаванне і правядзенне ўрока;
- аналіз і самааналіз урока;
- асаблівасці планавання факультатыўных заняткаў і інш.
Неабходна адзначыць, што ў ходзе ажыццяўлення метадычнай работы з педагогамі неабходна аддаваць перавагу актыўным формам навучання (семінары-практыкумы, круглыя сталы, дзелавыя гульні, педагагічныя масты, прэзентацыя перадавога педагагічнага вопыту і г.д.).
Для маладых педагогаў найбольш дзейснымі будуць такія формы работы, як трэнінгі, майстар-класы, семінары-практыкумы, кансультацыі і інш.
Вынікі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў раёне, агляд лепшых дасягненняў педагогаў могуць быць прадстаўлены на метадычным фестывалі напрыканцы навучальнага года.
Літаратура
- Глинский, А. А. Управление системой методической работы в общеобразовательном учреждении : пособие для руководящих работников и специалистов учреждений общего среднего образования и системы повышении квалификации / А. А. Глинский. – Минск : Зорны верасень, 2008. – 252 с.
- Конаржевский, Ю. А. Анализ урока / Ю. А. Конаржевский. – М. : Образовательный центр «Педагогический поиск», 1999. – 336 с.
- Ксензова, Г. Ю. Оценочная деятельность учителя / Г. Ю. Ксензова. М. : Пед. общество России, 2000. – 122 с.
- Кульневич, С. В. Анализ современного урока / С. В. Кульневич, Т. П. Лакоценина. – Ростов/нД : Творческий центр «Учитель», 2001. – 176 с.
- Літаратурная адукацыя ў Беларусі на сучасным этапе: новыя падыходы і тэндэнцыі: зб. навук. арт. / уклад. А. І. Бельскі. – Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 228 с.
- Лукьянова, М. И. Личностно-ориентированный урок: конструирование и диагностика: Учебно-методическое пособие / М. И. Лукьянова. – М. : Центр «Педагогический поиск», 2006. – 176 с.
- Мурына, Л. А. Асноўныя светапоглядныя кампаненты лінгвакультуралагічнага падыходу і шляхі яго рэалізацыі пры навучанні мовам у школе / Л. А. Мурына, Г. М Валочка // Веснік адукацыі. – 2007. – № 1. – С. 20 – 23.
- Поташник, М. М. Как подготовить и провести открытый урок / М.М. Поташник, М. В. Левит. – М. : Педагогическое общество России, 2003. – 112 с.
- Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск: НІА, 2001. – 212 с.
- Скороходова, Н. Ю. Психология ведения урока / Н. Ю. Скороходова. – СПб. : Речь, 2002. – 148 с.
- Хуторской, А. В. Современная дидактика / А.В. Хуторской. – СПб. : Питер, 2001. – 544 с.
- Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку літаратуры / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С. 6–7.