Беларуская мова І літаратура

Вид материалаДокументы

Содержание


Па беларускай мове
Па беларускай літаратуры
Для даведкі
Навучальна-метадычнае забеспячэнне па беларускай мове і літаратуры да 2006/2007 навучальнага года
Беларуская мова Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
Для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 11-гадовым тэрмінам навучання
Беларуская мова Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
Беларуская літаратура
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
10-бальнай шкалой і паказчыкамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэ
Адзіны моўны рэжым установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі”
Ва ўстанове адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”
– вучэбна-метадычнае суправаджэнне пераходу на 12-гадовы тэрмін навучання і абноўлены змест моўнай і літаратурнай адукацыі
– выкарыстанне асобасна арыентаванага, матывацыйна-мэтавага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходу пры выкладанні беларускай мовы
Подобный материал:
  1   2   3   4

БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА


У 2006/2007 навучальным годзе ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, будзе прадоўжаны пераход на 12-гадовы тэрмін навучання і новы (абноўлены) змест моўнай і літаратурнай адукацыі, на ўвядзенне профільнага навучання на старшай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Па новых і ўдасканаленых праграмах і падручніках будуць працаваць V–Х’ класы ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

З гэтага навучальнага года будзе ажыццяўляцца пераход на Тыпавы вучэбны план устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (узровень агульнай базавай адукацыі), у VI класах.

Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання беларускай мове і літаратуры ў школе ў гэтым навучальным годзе з’яўляюцца:

павышэнне якасці ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры;

на аснове ведаў пра заканамернасці сістэмы беларускай літаратурнай мовы фарміраванне ў вучняў лінгвістычнага мыслення, якое з’яўляецца істотнай часткай іх гуманітарнага мыслення;

выпрацоўка ўмення карыстацца ведамі аб сістэме мовы для паляпшэння арфаграфічнай, пунктуацыйнай і маўленчай пісьменнасці;

фарміраванне асноўных камунікатыўных уменняў і навыкаў, якія забяспечваюць актывізацыю маўленчай дзейнасці вучняў у розных жыццёвых сітуацыях;

папаўненне лексікі вучняў;

развіццё канструктыўна-сінтаксічных уменняў і навыкаў;

развіццё і ўдасканаленне вуснай і пісьмовай мовы вучняў;

фарміраванне ў вучняў чытацкіх інтарэсаў, прывіццё навыкаў самастойнага чытання; развіццё эстэтычнага густу;

фарміраванне самастойнага і творчага падыходу ў асэнсаванні літаратурных твораў на ўзроўні праблематыкі, разумення аўтарскай канцэпцыі жыцця і асобы;

выхаванне асобы вучня з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, асобы інтэлектуальнай і духоўна багатай.

Пры арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2006/2007 навучальным годзе трэба кіравацца наступнымі нарматыўнымі дакументамі:

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі” ад 29 кастрычніка 1991 г. // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. – 2002. – № 37, 2/844;

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь»” ад 13 ліпеня 1998 г.;

Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 16;

Пастанова Міністэрства адукацыі ад 17 снежня 2003 г. № 74 “Аб зацвярджэнні Тыпавога вучэбнага плана для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (узровень агульнай базавай адукацыі)” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 2;

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2006 г. № 109 “Аб зацвярджэнні вучэбнага плана ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, на 2006/2007 навучальны год” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2006. – № 7;

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2003 г. № 519 “Адзіны моўны рэжым установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 2;

Пастанова Міністэрства адукацыі ад 29 сакавіка 2004 г. “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2002 г. № 21 «Аб зацвярджэнні дзесяцібальнай шкалы і паказчыкаў ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі»” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2004. – № 8;

Пастанова Міністэрства адукацыі ад 16 снежня 2004 г. № 76 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы атэстацыі, пераводу, арганізацыі выпускных экзаменаў і выпуску вучняў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2005. – № 2;

Пералік падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах у 2006/2007 навучальным годзе // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2006. – № 11;

Інструктыўнае пісьмо Міністэрства адукацыі “Аб атэстацыі вучняў, якія прыступілі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры не з пачатку сістэматычнага курса” // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 1998. – № 5.

У адпаведнасці з вучэбным планам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, на 2006/2007 навучальны год на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школах з беларускай і рускай мовамі навучання адводзіцца наступная колькасць гадзін:


V–Х’ класы ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 12-гадовым тэрмінам навучання (5-дзённы вучэбны тыдзень)


Вучэбны прадмет

Колькасць гадзін у тыдзень па класах

V

VI

VII

VIII

IX

X’

1. Беларуская мова

3

3

2

2

2–4

2–4

2. Беларуская літаратура

1/2

2/1

2

2/1

½–3

½–3