Беларуская мова І літаратура

Вид материалаДокументы

Содержание


Па беларускай мове
Па беларускай літаратуры
Для даведкі
Навучальна-метадычнае забеспячэнне па беларускай мове і літаратуры да 2006/2007 навучальнага года
Подобный материал:
1   2   3   4


IХ–ХI класы ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацы,і з 11-гадовым тэрмінам навучання (5-дзённы вучэбны тыдзень)

Вучэбны прадмет

Колькасць гадзін у тыдзень па класах




Х

XI

1. Беларуская мова

2–4

1–3

1–3


2. Беларуская літаратура

2–4

2-4-5

2-4-5


На вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школах з беларускай і школах з рускай мовамі навучання прадугледжана аднолькавая колькасць вучэбнага часу.

Пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 12-гадовым і 11-гадовым тэрмінамі навучання з беларускай і рускай мовамі навучання неабходна кіравацца наступнымі праграмамі.


Па беларускай мове:

Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай мовай навучання. Беларуская мова. V–X класы. Базавы, павышаны, паглыблены ўзроўні. – Мн.: НІА, 2006.

Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з рускай мовай навучання. Беларуская мова. V–X класы. Базавы, павышаны, паглыблены ўзроўні. – Мн.: НІА, 2006.

Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. Беларуская мова. IV–V класы (выкарыстоўваецца ў V–VI класах) 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; V–XI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. – Мн.: НМЦэнтр, 2002.

Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. Беларуская мова. IV–V класы (выкарыстоўваецца ў V–VI класах) 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; V–XI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. – Мн.: НМЦэнтр, 2002.

Для даведкі: у IX класах школ з беларускай і школ з рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання выкарыстоўваюцца адзіныя праграмы і падручнікі па беларускай мове (для базавага і павышанага ўзроўняў – адна праграма, для паглыбленага ўзроўню – іншая).

Па беларускай літаратуры:

Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. V–X класы. Базавы, павышаны, паглыблены ўзроўні. – Мн.: НІА, 2006.

Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання (Нацыянальнага інстытута адукацыі). Беларуская літаратура. IV–V класы 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; V–XI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. – Мн.: НМЦэнтр, 2002.

Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання (Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта). Беларуская літаратура. IV–V класы 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; V–XI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. – Мн.: НМЦэнтр, 2002.

Праграма выкарыстоўваецца толькі ў класах устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 11-гадовым тэрмінам навучання. Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб аб’яднанні двух творчых калектываў (Нацыянальнага інстытута адукацыі і Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта) і стварэнні адзінай праграмы па беларускай літаратуры.

Праграма па беларускай літаратуры для VIII–XI класаў з профільным і паглыбленым вывучэннем беларускай літаратуры ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 11-гадовым тэрмінам навучання. – Мн.: НМЦэнтр, 2003.

Праграма па беларускай літаратуры для IX–Х класаў (базавы, павышаны і паглыблены ўзроўні) устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. – Мн.: НМЦэнтр, 2005.

Настаўнік мае права творча паставіцца да акрэсленай у праграмах па беларускай мове і літаратуры колькасці гадзін на вывучэнне асобных раздзелаў ці тэм. Настаўніку дазваляецца размяркоўваць гадзіны, якія выдзяляюцца на абмеркаванне самастойна прачытаных твораў, на вучнёўскую літаратурную творчасць, рабіць адпаведны адбор твораў з ліку прапанаваных. Па жаданні настаўніка творы з рубрык “Для чытання і вывучэння” і “Для чытання і абмеркавання” могуць быць перанесены з адной у другую або нават заменены іншымі з пераліку твораў для пазакласнага чытання, якія адпавядаюць тэме.

У праграме па беларускай мове можна пераразмяркоўваць колькасць гадзін на вывучэнне граматычнай тэорыі і на пісьмовыя работы. Настаўнік памятае пра тое, што абавязковая колькасць гадзін на пісьмовыя работы вызначана ў Адзіным моўным рэжыме ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

Для даведкі: у 2006/2007 навучальным годзе ў IX–Х’ класах школ з беларускай і школ з рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання прадугледжана наступная колькасць абавязковых кантрольных работ:

IX клас:

дыктанты –3;

пераказы – 2;

тэставая работа –1.

X клас

дыктанты – 3;

пераказы – 2;

тэставая работа – 1;

класныя сачыненні па беларускай літаратуры – 2.


Навучальна-метадычнае забеспячэнне па беларускай мове і літаратуры да 2006/2007 навучальнага года

Пачынаючы з 1998 года ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, абнаўляецца змест адукацыі па ўсіх школьных прадметах. З гэтай мэтай наладжана работа па стварэнні новых навучальна-метадычных комплексаў і ў першую чаргу якасных падручнікаў, падручнікаў новага пакалення, якія адпавядаюць новым дыдактычным і агульнапедагагічным патрабаванням. Дзякуючы сумесным намаганням вядучых вучоных нашай краіны, настаўнікаў, метадыстаў ствараюцца новыя падручнікі па беларускай мове і літаратуры, а таксама абавязковыя і дадатковыя кампаненты да іх.

Для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з 12-гадовым тэрмінам навучання