Беларуская мова праграма ўступных іспытаў для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю І паступаюць у сярэднія спецыяльныя І вышэйшыя навучальныя ўстановы Тлумачальная запіска
Вид материала | Документы |
- Тлумачальная запіска, 170.51kb.
- Тлумачальная запіска, 170.54kb.
- Беларуская мова І літаратура, 548.89kb.
- Мэце стварэнне ўмоў для развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў, схільных да навукова-даследчай, 133.33kb.
- План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны, 1690.4kb.
- Тлумачальная запіска, 177.76kb.
- Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай, 341.31kb.
- Тлумачальная запіска, 7132.21kb.
- Пытанні тэорыі І методыкі выкладання беларускай мовы І літаратуры, 45.06kb.
- Беларуская літаратура – 2010 праграма для абітурыентаў ліцэя бду, 12.3kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь
10.11.2008 № 795
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
ПРАГРАМА ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ
для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю
і паступаюць у сярэднія спецыяльныя
і вышэйшыя навучальныя ўстановы
Тлумачальная запіска
У 2008/2009 навучальным годзе выпускнікі агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі) вывучаюць беларускую мову па адной з наступных вучэбных праграм:
XI клас (для вучняў, якія ў 2007/2008 навучальным годзе скончылі Х клас 11-гадовай школы): Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання. Беларуская мова. IVV класы 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; VXI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. Мінск: НМЦэнтр, 2002; Праграмы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. Беларуская мова. IVV класы 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы; VXI класы 11-гадовай агульнаадукацыйнай школы. Мінск: НМЦэнтр, 2002;
XI клас (для вучняў, якія ў 2007/2008 навучальным годзе скончылі XI′ клас 12-гадовай школы): Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. XIXII класы (базавы ўзровень). Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2007;
XI′ клас (для вучняў, якія ў 2007/2008 навучальным годзе скончылі навучанне на ўзроўні агульнай базавай адукацыі): Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. VXI класы. Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008.
Праграма ўступных іспытаў па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для тых, хто паступае ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы ў 2009 годзе, арыентавана на базавы ўзровень вывучэння прадмета і ўключае толькі той матэрыял, які прысутнічае ва ўсіх названых праграмах.
Патрабаванні да падрыхтоўкі абітурыентаў
Пасля заканчэння агульнаадукацыйнай установы з беларускай і рускай мовамі навучання (узровень агульнай сярэдняй адукацыі) абітурыент павінен в е д а ц ь:
- прыметы тэксту, спосабы і сродкі сувязі сказаў і частак тэксту, функцыянальна-стылістычную сістэму сучаснай беларускай мовы, тыпы маўлення і іх тыповыя кампазіцыйныя схемы;
- нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы;
- фанетычную сістэму і фанетычныя законы беларускай мовы; асаблівасці вымаўлення галосных, зычных гукаў і іх спалучэнняў у беларускай мове;
- лексічнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы, сінонімы, амонімы, антонімы; прыметы фразеалагізмаў, іх значэнне і сінтаксічную ролю;
- марфемную будову слова, словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы; віды асноў; спосабы ўтварэння слоў;
- асноўныя паняцці марфалогіі і класіфікацыю часцін мовы; граматычныя прыметы розных часцін мовы ў сказе і тэксце;
- асноўныя арфаграфічныя нормы, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу;
- асноўныя адзінкі сінтаксісу, іх тыпы;
- асноўныя пунктуацыйныя нормы.
Абітурыент павінен у м е ц ь:
- рабіць сэнсавы і кампазіцыйны аналіз тэксту: вызначаць прыметы тэксту, фармуляваць яго тэму і асноўную думку, даваць загаловак; вызначаць спосаб і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце; вызначаць прыналежнасць тэкстаў да пэўнага тыпу, стылю і жанру маўлення;
- адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць паміж імі адпаведнасць;
- размяжоўваць значэнні мнагазначных слоў і амонімаў; падбіраць да слоў сінонімы, антонімы; выяўляць фразеалагізмы ў сказах, тэкстах, тлумачыць іх значэнне, вызначаць сінтаксічную функцыю;
- вызначаць марфемную будову і спосаб утварэння слоў; правільна пісаць словы з арфаграмамі, абумоўленымі марфемнай будовай слова;
- распазнаваць часціны мовы ў сказах, тэкстах на аснове іх сэнсавых, граматычных і сінтаксічных прымет;
- валодаць асноўнымі арфаграфічнымі нормамі, заснаванымі на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу; знаходзіць і выпраўляць арфаграфічныя памылкі;
- вызначаць віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях, сінтаксічную функцыю слоў (словазлучэнняў) у сказе;
- выяўляць у сказах сінтаксічныя канструкцыі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку; знаходзіць і выпраўляць пунктуацыйныя памылкі.
ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ
МАЎЛЕННЕ
Паняцці «мова» і «маўленне».
Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Тэкст як адзінка сінтаксісу і звязнага маўлення. Асноўныя прыметы тэксту: тэматычнае адзінства, цэласнасць, звязнасць, завершанасць. Загаловак. спосабы і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.
Тыпы маўлення, тыповыя кампазіцыйныя схемы.
Функцыянальныя стылі (сфера выкарыстання, задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, асноўныя жанры).
ФАНЕТЫКА І АРФАЭПІЯ. ГРАФІКА І АРФАГРАФІЯ
Фанетыка і арфаэпія. Гукі беларускай мовы. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).
Графіка і арфаграфія. Прынцыпы беларускай арфаграфіі.
Беларускі алфавіт. Назвы літар. Суадноснасць гукаў і літар. Прызначэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.
Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых формаў слоў.
Вымаўленне і правапіс галосных пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных.
Правапіс галосных о, э, а; е, ё, ю, я, і (у тым ліку ў складаных, складанаскарочаных, запазычаных словах і ва ўласных назвах).
Правапіс спалучэнняў іо, іа, іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.
Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя, глухія і звонкія, свісцячыя і шыпячыя. Вымаўленне і правапіс зычных.
Вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных.
Правапіс зычных д – дз, т – ц.
Прыстаўныя зычныя і галосныя. Правапіс прыстаўных зычных і галосных.
Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.
Правапіс у – ў.
Ужыванне вялікай літары.
Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Правапіс мяккага знака.
Правапіс апострафа і раздзяляльнага мяккага знака.
ЛЕКСІКА. ФРАЗЕАЛОГІЯ
Слова, яго лексічнае значэнне.
Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слоў.
Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.
Сінонімы і антонімы, іх роля ў маўленні.
Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку. Стылістычны падзел лексікі.
Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні.
МАРФЕМНАЯ БУДОВА СЛОВА.
СЛОВАЎТВАРЭННЕ І АРФАГРАФІЯ
Марфемы як структурна значымыя часткі слова. Аснова слова. Вытворныя і невытворныя асновы.
Канчатак, нулявы канчатак.
Корань. Аднакаранёвыя (роднасныя) словы і формы аднаго і таго ж слова.
Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.
Прыстаўка, суфікс, постфікс, інтэрфікс (злучальная галосная).
Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й пасля прыставак.
Прызначэнне марфем (словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы).
Утваральная аснова. Спосабы ўтварэння слоў.
Складаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
МАРФАЛОГІЯ І АРФАГРАФІЯ
Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.
Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў. Ужыванне ўласных назоўнікаў са значэннем агульных.
Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя.
Назоўнікі зборныя, рэчыўныя, канкрэтныя і абстрактныя, іх лексічныя і граматычныя прыметы.
Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу. Назоўнікі агульнага роду. Назоўнікі, якім граматычная катэгорыя роду не ўласціва. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Лік назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.
Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 2-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў множнага ліку. Скланенне ўласных назоўнікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.
Утварэнне назоўнікаў.
Правапіс суфіксаў назоўнікаў.
Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс.
Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі.
Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне. Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў, іх ужыванне ў маўленні.
Утварэнне і правапіс прыналежных прыметнікаў.
Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.
Спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс. Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня) з прыметнікамі.
Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Падзел лічэбнікаў паводле структуры (будовы), паводле значэння і граматычных прымет.
Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.
Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.
Разрады займеннікаў паводле значэння. Скланенне і правапіс займеннікаў.
Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.
Дзеяслоў як часціна мовы: значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова. Асновы дзеясловаў, утварэнне ад іх дзеяслоўных формаў.
Зваротныя дзеясловы.
Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў.
Лад дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс.
Часы дзеяслова.
Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў I і II спражэнняў, іх правапіс. Рознаспрагальныя дзеясловы.
Безасабовыя дзеясловы.
Утварэнне дзеясловаў.
Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
Правапіс не (ня) з дзеясловамі.
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Прыметы дзеяслова і прыметніка ў дзеепрыметніку. Дзеепрыметны зварот, яго роля і месца ў сказе. Знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнымі зваротамі.
Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.
Поўная і кароткая формы дзеепрыметнікаў.
Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.
Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.
Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Прыметы дзеяслова і прыслоўя ў дзеепрыслоўі. Дзеепрыслоўны зварот, яго роля і месца ў сказе. Знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.
Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў, іх утварэнне і правапіс. Ужыванне дзеепрыслоўяў.
Правапіс не з дзеепрыслоўямі.
Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Разрады прыслоўяў па значэнні.
Ступені параўнання прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне.
Утварэнне прыслоўяў і іх правапіс.
Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.
Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў.
Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс.
Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.
Злучнік як службовая часціна мовы.
Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.
Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс.
Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.
Часціца як службовая часціна мовы. Разрады часціц.
Правапіс часціц.
Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.
Выклічнік як асобая часціна мовы. Правапіс выклічніка.
СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ
Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Будова словазлучэнняў. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні і сродкі яе выражэння. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле галоўнага слова.
Непадзельныя словазлучэнні.
Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання ў беларускай мове.
Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка.
Тыпы сказаў па структуры, мэце выказвання і інтанацыі. Знакі прыпынку ў канцы сказаў.
Просты сказ. Парадак слоў у сказе. Лагічны націск у сказе. Двухсастаўныя неразвітыя сказы. Дзейнік і выказнік як галоўныя члены сказа. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж дзейнікам і выказнікам. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік і спосабы яго выражэння. Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны выказнікі. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Двухсастаўныя развітыя сказы. Будова двухсастаўных развітых сказаў. Галоўныя члены сказа. Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.
Аднасастаўныя сказы. Будова і віды аднасастаўных сказаў. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам.
Няпоўныя сказы. Працяжнік у няпоўным сказе.
Словы-сказы.
Сказы з аднароднымі членамі. Віды сувязі аднародных членаў сказа (злучнікавая, бяззлучнікавая і камбінаваная). Сказы з некалькімі радамі аднародных членаў. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі.
Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.
Сказы са звароткам. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі. Месца зваротка ў сказе. Знакі прыпынку пры зваротку.
Сказы з пабочнымі словамі і спалучэннямі слоў. Класіфікацыя пабочных слоў і спалучэнняў слоў па значэнні. Пабочныя сказы. Знакі прыпынку пры пабочных канструкцыях.
Устаўныя канструкцыі. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.
Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне.
Сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі. Знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях і прыдатках.
Сказы з адасобленымі дапаўненнямі. Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях.
Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях.
Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.
Складаны сказ. Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.
Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.
Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы як сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа. Складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі, даданымі азначальнымі і даданымі акалічнаснымі часткамі. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным (аднародным/неаднародным) і змешаным падпарадкаваннем даданых частак. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежных сказаў.
Бяззлучнікавыя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага сказа. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.
Простая і ўскосная мова як спосаб перадачы чужога маўлення. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Ускосная мова. Правілы замены простай мовы ўскоснай.
Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу.
Цытаты. Правілы афармлення цытат на пісьме.
Крыніца:
адукацыйны партал НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі»
ссылка скрыта
УТВЕРЖДЕНО
Приказ
Министерства образования
Республики Беларусь
10.11.2008 № 795
РУССКИЙ ЯЗЫК
ПРОГРАММА ВСТУПИТЕЛЬНЫХ ИСПЫТАНИЙ
для лиц, имеющих общее среднее образование
и поступающих в средние специальные
и высшие учебные заведения
ПОЯСНИТЕЛЬНАЯ ЗАПИСКА
Программа вступительных испытаний по русскому языку составлена в полном соответствии с «Учебной программой для общеобразовательных учреждений с белорусским и русским языками обучения. Русский язык. VXI классы», 2008 г., утвержденной Министерством образования Республики Беларусь.
Цель программы – помочь выпускникам общеобразовательных учреждений повторить, обобщить, систематизировать:
- знания о системе языка по всем его разделам (фонетика, орфография, лексика, состав слова и словообразование, морфология, синтаксис и пунктуация);
- правила функционирования языковых средств в речи;
- нормы русского литературного языка (произносительные, орфографические, словообразовательные, морфологические, синтаксические, пунктуационные);
- речеведческую теорию (культура устной и письменной речи, текст, стили речи, речевая норма, жанры речи, правила речевого общения).
Содержание программы позволяет выпускникам общеобразовательных учреждений не только повторить, обобщить и систематизировать соответствующие знания о системе языка и речи, но и сформировать прочные орфографические, пунктуационные, коммуникативно-речевые умения и навыки.
С О Д Е Р Ж А Н И Е У Ч Е Б Н О Г О М А Т Е Р И А Л А
КУЛЬТУРА УСТНОЙ И ПИСЬМЕННОЙ РЕЧИ
Нормы литературного языка: произносительная, словообразовательная, морфологическая, синтаксическая, орфографическая, пунктуационная. Качества речи: правильность, точность, логичность, богатство, чистота, уместность, выразительность.
Сформированность учебно-языковых умений: обнаружение нарушений языковой нормы в тексте, анализ качеств речи с учетом стилевой характеристики текста; оценка целесообразности выбора языковых средств, с помощью которых раскрывается тема текста.
Сформированность коммуникативных умений: обнаружение и исправление речевых ошибок в тексте; выбор языковых средств для передачи содержания высказывания; уместное, точное, выразительное использование языковых средств в текстах различных стилей и типов речи.
СТИЛИ РЕЧИ
Речевая ситуация. Признаки речевой ситуации. Стили речи: художественный, научный, публицистический, официально-деловой, разговорный. Признаки стилей речи: задачи речи, условия общения, отличительные черты, языковые средства. Речевая норма.
Сформированность коммуникативных умений: определение стиля текста; выявление особенностей употребления языковых средств в текстах различных стилей; стилистический анализ текста; совершенствование стиля данного текста.
ЖАНРЫ РЕЧИ
Учебное сообщение. Конспект. Аннотация. Реферат. Рецензия и отзыв.
Содержание, композиция, языковые средства жанров.
Сформированность коммуникативных умений: определение жанра речи; выявление особенностей композиции и употребления языковых средств в текстах различных жанров; обнаружение разнообразных речевых средств, типичных для учебного сообщения, рецензии и отзыва.
ТЕКСТ
Понятие о тексте. Тема текста, основная мысль. Признаки текста: тематическое единство, развернутость, последовательность, связность (виды связи, средства связи), законченность.
Подтемы текста. Ключевые слова текста.
Типы речи (описание, повествование, рассуждение).
Сформированность учебно-языковых учений: овладение речеведческими понятиями: «текст», «тема текста», «основная мысль текста», «признаки текста», «тематическое единство», «развернутость», «последовательность», «связность», «виды связи», «средства связи», «завершенность», «подтемы текста», «ключевые слова текста», «тип речи», «описание», «повествование», «рассуждение».
Сформированность коммуникативных умений: определение темы и основной мысли текста; озаглавливание текста, выделение его частей, подтем, ключевых слов; определение вида и средств связи между предложениями, частями в тексте, типа речи.