Канікулы: восеньскія 10 дзён з 29. 10. 2011 па 07. 11. 2011 уключна

Вид материалаДокументы

Содержание


I. Вучэбныя прадметы
II. Факультатыўныя заняткі
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту
Адукацыйныя стандарты вучэбных прадметаў
Колькасць абавязковых кантрольных работ
Від работы
Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання
Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання
Згодна з Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «
Згодна з Правіламі правядзення атэстацыі
1 верасня 2011 года атэстацыя вучняў III–IV класаў па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Фізічная культура і
Асаблівасці выкладання асобных вучэбных прадметаў
Навучанне матэматыцы
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
Роднае слова»
Антипова М.Б.
Грабчикова Е.С.
Путешествие в мир сказки»
...
Полное содержание
Подобный материал:
  1   2   3




ПАЧАТКОВА ШКОЛА

Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая бягучага года.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія — 10 дзён з 29.10.2011 па 07.11.2011 уключна;

зімовыя — 16 дзён з 24.12.2011 па 08.01.2012 уключна;

веснавыя — 9 дзён з 24.03.2012 па 01.04.2012 уключна;

летнія — 92 дні з 01.06.2012 па 31.08.2012 уключна.

Для навучэнцаў I і II класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці ты­дзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін ты­дзень.

Вучэбны план

Навучанне ў I—IV класах у 2011/2012 навучальным годзе ажыццяўляецца па тыпавых вучэбных планах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах для I—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадстаўлена ў табліцы 1.


Табліца 1


I. Вучэбныя прадметы

Колькасць гадзін
на тыдзень па класах



I

II

III

IV

1. Уводзіны ў школьнае жыццё

верасень







2. Беларуская мова

3 (1)

3 (2)

3 (2)

3 (2)

3. Беларуская літаратура

3 (–)

3 (1)

3 (1)

3 (1)

4. Руская мова

1 (3)

2 (3)

2 (3)

2 (3)

5. Руская літаратура

– (3)

1 (3)

1 (3)

1 (3)

6. Замежная мова





3

3

7. Матэматыка

4

4

4

4

8. Чалавек і свет

1

1

1

1

9. Выяўленчае мастацтва

2

1

1

1

10. Музыка

1

1

1

1

11. Працоўнае навучанне

1

1

1

1

12. Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

Усяго

18

19

22

22

II. Факультатыўныя заняткі

6

7

5

5

Максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня:

22

22

23

24

Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту:

24

26

27

27


Заўвага

У Тыпавым вучэбным плане для I—IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) — ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.


У сваёй дзейнасці настаўнікі пачатковых класаў кіруюцца адукацыйнымі стандартамі вучэбных прадметаў, вучэбнымі праграмамі, Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі, Правіламі правядзення атэстацыі, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем.

Адукацыйныя стандарты вучэбных прадметаў устанаўліваюць патрабаванні да зместу вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі вучняў, узроўню іх падрыхтаванасці, а таксама абавязковую колькасць кантрольных работ, нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

Колькасць абавязковых кантрольных работ для І—ІV класаў прадстаўлена ў табліцы 2.


Табліца 2


Від работы

I клас

II клас

III клас

IV клас

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

I паў-годдзе

II паў-годдзе

Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай мовай навучання


Русский язык в учреждениях общего среднего образования
с русским языком обучения


Кантрольнае спісванне



1

1











Кантрольны дыктант







1

1

-

1



Кантрольны дыктант з граматычным заданнем











1



1

Кантрольная работа па тэме





1

2

1

2

2

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант



-

1

1

2

2

2

2

Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
з рускай мовай навучання


Русский язык в учреждениях общего среднего образования
с белорусским языком обучения


Кантрольнае спісванне





1

1









Кантрольны дыктант









1



1



Кантрольны дыктант з граматычным заданнем











1



1

Кантрольная работа па тэме





1

1

1

1

1

2

Кантрольны слоўнікавы дыктант









1

1

1

1

Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай мовай навучання

Русская литература в учреждениях общего среднего образования
с русским языком обучения

Праверка навыку чытання



1

1

1

1

1

1

1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў











1



1

Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
з рускай мовай навучання


Русская литература в учреждениях общего среднего образования
с белорусским языком обучения


Праверка навыку чытання







1



1



1

Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў











1



1

Матэматыка

Кантрольная работа



1

2

2

2

2

2

2

Кантрольнае вуснае лічэнне (матэматычны дыктант)



1

1

1

1

1

1

1



Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.

У адным класе на працягу дня праводзіцца толькі адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правіла, у час найвышэйшай праца­здольнасцi вучняў (2–3 урокі). Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошніх уроках і ў панядзелак.

У 2011/2012 навучальным го­дзе адукацыйны працэс ажыццяўляецца па вучэбных праграмах для І—ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання, зацверджаных Міністэр­ствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск, НІА, 2009, 2011).

Настаўнікі пачатковых класаў выкарыстоўваюць прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне (Мінск, НІА, 2010, 2011).

Звяртаем увагу, што да новага 2011/2012 навучальнага года дапрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне:


для 1 класа:

Введение в школьную жизнь/Уво­дзіны ў школьнае жыццё (па вучэбна-метадычным комплексе аўтара Цірынавай В.І.);

Обучение грамоте (по учебно-методическому комплексу автора Клышки А.К.);

Обучение грамоте (по учебно-методическому комплексу автора Сторожевой Н.А.);

Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Антонавай Н.У., Галяш Г.А.);

Математика/Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Чабатарэўскай Т.М., Мікалаевай В.В);

Математика/Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Мураўёвай Г.Л., Урбан М.А.);


для 2 класа:

Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Паўлоўскага І.І., Леўкінай Л.Ф.);

Русский язык (по учебно-методическому комплексу авторов Антиповой М.Б., Верниковской А.В., Грабчиковой Е.С.);

Человек и мир/Чалавек і свет (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Удавічэнкі В.М., Кавальчук Т.А., Папковіч В.А.);

Працоўнае навучанне (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Журбы А.Ф., Юрчанкі Н.А.).

Настаўнік не перапісвае надрукаванае ў зборніках каляндарна-тэматычнае планаванне, рэкамендаванае Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У межах гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, настаўнік можа ўносіць у прыкладнае планаванне змяненні з улікам падрыхтоўкі вучняў класа і асаблівасцей тэхналогіі навучання.

Згодна з Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «Гигиенические требования к устройству, содержанию и организации образовательного процесса в учреждениях общего среднего образования», зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь:

– вучэбная нагрузка павінна быць рацыянальна размеркавана па днях тыдня. Максімальная вучэбная нагрузка павінна быць у дні найбольшай фізіялагічнай працаздольнасці (аўторак, серада). Расклад урокаў павінен складацца з улікам змяненняў дзённай і тыднёвай дынамікі разумовай працаздольнасці вучняў і рангавай шкалы цяжкасці ўрокаў;

– дамашнія заданні павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання: у II класе – да 1,2 гадзіны, ІІІ–ІV класах – да 1,5 гадзіны. Звяртаем увагу: у I класе дамашнія заданні вучням не задаюцца. Уся работа па навучанні арганізоўваецца настаўнікам на ўроку. Заданні, пазначаныя «зорачкай», дадому не задаюцца;

– маса камплекта падручнікаў вучняў з пісьмовымі прыладамі на кожны дзень (без масы ранца) павінна быць не большай за 1,5 кг для вучняў I–II класаў, 2,5 кг – для вучняў III–IV класаў.

У адпаведнасці з Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «Гигиенические требования к организации обучения детей 6-летнего возраста», зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у I класе:

– павінны быць прадугледжаны і абсталяваны месцы для захавання падручнікаў, вучэбных, дыдактычных і вучэбна-наглядных дапаможнікаў, прылад для пісьма, кніг для дадатковага чытання;

– урокі павінны праводзіцца толькі ў першую змену. Напаўняльнасць класаў не павінна перавышаць 20 вучняў;

– факультатыўныя заняткі неабходна праводзіць у дні з найменшай колькасцю ўрокаў. Перад пачаткам факультатыўных заняткаў павінен быць арганізаваны перапынак працягласцю ў 15 хвілін. Працягласць урока і факультатыўнага занятку – не больш за 35 хвілін.

– паміж урокамі павінны быць перапынкі працягласцю 20 хвілін. На перапынках трэба арганізоўваць рухальныя гульні ў мэтах прафілактыкі гіпадынаміі вучняў.

Згодна з Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, атэстацыя вучняў I і II класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.

Пры арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў I–II класах настаўніку неабходна карыстацца інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Об организации работы учреждений общего среднего образования по осуществлению контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся первых и вторых классов в период безотметочного обучения на I ступени общего среднего образования».

Звяртаем увагу, што з 1 верасня 2011 года атэстацыя вучняў III–IV класаў па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Фізічная культура і здароўе», «Працоўнае навучанне» ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.

Указаныя вышэй нарматыўныя прававыя акты будуць змешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (www.minedu.unibel.by) і Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by).

У мэтах фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення настаўнікам пачатковых класаў пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу рэкамендуем:

на кожным уроку ўдасканальваць навыкі і ўменні чытання вучняў, вучыць іх правільнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню і развіваць навыкі і ўменні звязнага маўлення;

праводзіць на ўроку спецыяльную работу, накіраваную на паўнацэннае ўспрыманне вучнямі вучэбнага тэксту і слова педагога, якія з’яўляюцца не толькі асноўнымі крыніцамі вучэбнай інфармацыі, але і ўзорамі правільна аформленага маўлення;

выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзін з прыёмаў фарміравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага і лагічнага асэнсавання тэксту;

вучыць працаваць з кнiгай, кары­стацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.;

праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета;

сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх;

павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагічнасць іх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне і выхаванне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі;

выкарыстоўваць стымулюючыя, падтрымліваючыя, факультатыўныя заняткi для ўдасканальвання культуры маўлення вучняў.

Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы i г.д.), клас, скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са статутам), прозвiшча, iмя (поўнасцю) вучня ў родным склоне.

Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабіць запіс аб прызначэнні вучнёўскага сшытка і назве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу.


Тетрадь

для контрольных работ

по русскому языку

ученика 4 «Г» класса

гимназии № 61 г.Минска

Петрова Виталия


Тетрадь

для работ

по русскому языку

ученика 3 «Г» класса

гимназии № 61 г.Минска

Петрова Виталия


Сшытак

для кантрольных работ

па беларускай мове

вучанiцы 2 класа

Выгалавіцкай базавай школы

Данiльчык Вольгi

Сшытак

для работ

па матэматыцы

вучня 2 «А» класа

сярэдняй школы № 2

г.Наваполацка

Фёдарава Аляксандра


З 1 верасня 2010 г. уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», які быў прыняты 23 ліпеня 2008 г. і зацвердзіў новую рэдакцыю “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. У 2011/2012 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, які складае 3 гады (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.).

Для якаснай арганізацыі працэсу навучання малодшых школьнікаў беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», якія змешчаны ў артыкулах часопісаў «Пачатковая школа» (№№ 1–12, 2010) і «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (№№ 1–10, 2010).

Нагадваем, што пры праверцы навучальных, кантрольных работ па беларускай мове ў пераходны перыяд памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, у якіх не выкарыстоўваюцца словы, дзе адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новымі правіламі арфаграфіі (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу трэба карыстацца Пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 7, 2011).

АСАБЛІВАСЦІ ВЫКЛАДАННЯ АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎ

I клас

1 верасня кожны першакласнік атрымае кнігу «Беларусь – мая Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку» аўтараў Н.Г.Ванінай, Л.Ф.Кузняцовай, В.І.Цірынавай. У 2011 годзе да яе распрацаваны электронны сродак навучання (ЭСН) «Чалавек і свет. 1 клас. Беларусь – наша Радзіма». Ён прызначаны для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках і пазакласных занятках (класных і інфармацыйных гадзінах, занятках па інтарэсах, у групе прадоўжанага дня).

Навучанне ў I класе пачынаецца з курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», які вывучаецца ў I класе на працягу верасня ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных Тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох урокаў курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка». Усе астатнія вучэбныя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння курса «Уводзіны ў школьнае жыццё». Навучанне ажыццяўляецца па новым вучэбна-метадычным комплексе аўтара В.І.Цірынавай. Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў I класе з 1 верасня.

Навучанне матэматыцы ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Т.М.Чабатарэўскай, В.В.Мікалаевай або вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Г.Л.Мураўёвай, М.А.Урбан.

Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі

для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання:

Цірынава В.І. Уводзіны ў школьнае жыццё. – НІА, 2011.

Клышка А.К. Буквар. – Народная асвета, 2010.

Клышка А.К. Пропісь 1. – Народная асвета, 2011.

Клышка А.К. Пропісь 2. – Народная асвета, 2011.

Клышка А.К. Пісьмо. – Народная асвета, 2011.

Антипова М.Б., Грабчикова Е.С. Русский язык. — НИО, 2010.

Чабатарэўская Т.М., Мікалаева В.В. Матэматыка. 1 клас. У 2-х частках. – НІА, 2011.

Чабатарэўская Т.М., Мікалаева В.В. Матэматыка. 1 клас. Рабочы сшытак. Частка 1.Частка 2. — НІА, 2011.

Мураўёва Г.Л., Урбан М.А. Матэматыка. 1 клас. У 2-х частках – НІА, 2011.

Мураўёва Г.Л., Урбан М.А., Гадзаова С.В., Жураўская А.В., Урбан К.А. Матэматыка. 1 клас. Рабочы сшытак. Частка 1. Частка 2. – НІА, 2011.

Удавічэнка В.М., Дурэйка Л.І. Чалавек і свет. 1 клас. – Народная асвета, 2005.

Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 1 клас. – Адукацыя і выхаванне, 2010;


для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання:

Тиринова О.И. Введение в школьную жизнь. – НИО, 2011.

Клышка А.К. Букварь. – Народная асвета, 2010.

Клышка А.К. Пропись 1. – Народная асвета, 2011.

Клышка А.К. Пропись 2. – Народная асвета, 2011.

Клышка А.К. Письмо. – Народная асвета, 2011.

Сторожева Н.А. Букварь. – Народная асвета, 2010.

Сторожева Н.А. Пропись 1. – НИО, 2011.

Сторожева Н.А. Пропись 2. – НИО, 2011.

Сторожева Н.А. Письмо. – НИО, 2011.

Антонава Н.У., Галяш Г.А. Беларуская мова.1 клас. – НІА, 2011.

Чеботаревская Т.М., Николаева В.В. Математика. 1 класс. В 2-х частях. – НИО, 2011.

Чеботаревская Т.М., Николаева В.В. Математика. 1 класс. Рабочая тетрадь. Часть 1. Часть 2. – НИО, 2011.

Муравьёва Г.Л., Урбан М.А., Математика. 1 класс. В 2-х частях. – НИО, 2011.

Муравьёва Г.Л., Урбан М.А., Гадзаова С.В., Журавская Е.В., Урбан Е.А. Математика. 1 класс. Рабочая тетрадь. Часть 1. Часть 2. – НИО, 2011.

Вдовиченко В.М., Дурейко Л.И. Человек и мир. 1 класс. – Народная асвета, 2005.

Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 1 клас. – Адукацыя і выхаванне, 2010.