Канікулы: восеньскія 10 дзён з 29. 10. 2011 па 07. 11. 2011 уключна
Вид материала | Документы |
- Восеньскія 8 дзён з 25. 10. 2009 па 01. 11. 2009 уключна, 1388.03kb.
- Жемчужины Адриатики 13 дней (поезд-автобус) Стоимость: 595, 42.06kb.
- Дипломная работа Учитель и Ученик в традициях Дзен, Айкидо и Рейки: к постановке проблемы, 2434.22kb.
- Республика Беларусь, г. Минск, ул. К. Маркса, 40-32, 49.41kb.
- Сказки старого Мадрида, 29.36kb.
- Маршрут: Карпаты (Ивано-Франковск, Яремче, Ворохта, Верховина, Буковель), Галичина, 71.39kb.
- 99011, Севастополь, ул. Ленина,, 146.95kb.
- Стоимость: 825 евро +авиа, 27.34kb.
- Стоимость: 395 у е, 95.24kb.
- Відомості Верховної Ради України (ввр), 2011, n 13-14, n 15-16, n 17, ст. 112, 13793.71kb.
II клас
Уступны моўны курс беларускай (рускай) мовы ў ІІ класе школ з рускай (беларускай) мовай навучання носіць інтэграваны характар і вывучаецца на працягу чатырох тыдняў па 3 гадзіны на тыдзень.
Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў у II–IV класах. Практыкаванні па каліграфіі праводзяцца на кожным уроку. Змест гэтай работы пры магчымасці можа быць звязаны з матэрыялам урока. Рэкамендуем карыстацца дапаможнікамі для II, III, IV класаў «Хвілінкі чыстапісання» аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, Л.В.Прабушняк; «Минутки чистописания» аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, С.Г.Барбушынай выдавецтва «Новое знание», зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання:
Паўлоўскі І.І., Леўкіна Л.Ф. Беларуская мова. 2 клас, у 2-х частках. – НІА, 2011.
Антипова М.Б. Русский язык. 2 класс, в 2-х частях. – НИО, 2010.
Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне. 2 клас, у 2-х частках. – НІА, 2011.
Стремок И.М. Проталинка. 2 класс. – НИО, 2006.
Чабатарэўская Т.М., Касабуцкі Н.І., Столяр А.А. Матэматыка. 2 клас, у 2-х частках. – Народная асвета, 2006.
Удавічэнка В.М., Кавальчук Т.А., Папковіч В.А. Чалавек і свет. 2 клас. – НІА, 2011.
Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 2 клас. – Адукацыя і выхаванне, 2010.
Загвоздкина Т.В, Кузнецова Л.Ф., Одновол Л.А., Яковлева Н.Н. – Основы безопасности жизнедеятельности. 2 класс. – Адукацыя і выхаванне, 2006;
для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання:
Антипова М.Б., Верниковская А.В., Грабчикова Е.С. Русский язык. 2 класс, в 2-х частях. – НИО, 2011.
Свірыдзенка В.І. Беларуская мова. 2 клас, у 2-х частках. – НІА, 2010.
Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 2 класс, в 2-х частях. – НИО, 2010.
Вольскі А.В., Гімпель І.А. Беларусачка. 2 клас. – Мастацкая літаратура, 2006.
Чеботаревская Т.М., Касабуцкий Н.И., Столяр А.А. Математика. 2 класс, в 2-х частях. – Народная асвета, 2006.
Вдовиченко В.М., Ковальчук Т.А., Папкович В.А. Человек и мир. 2 класс. – НИО, 2011.
Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение. 2 класс. – Адукацыя і выхаванне, 2010.
Загвоздкина Т.В, Кузнецова Л.Ф., Одновол Л.А., Яковлева Н.Н. – Основы безопасности жизнедеятельности. 2 класс. – Адукацыя і выхаванне, 2006.
III клас
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання:
Красней В.П., Рудэнка А.М. Беларуская мова. 3 клас, у 2-х частках. – НІА, 2007.
Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне. 3 клас, у 2-х частках. – Мастацкая літаратура, 2007.
Верниковская А.В., Грабчикова Е.С., Демина Н.П. Русский язык. 3 класс, в 2-х частях. – Народная асвета, 2007.
Стремок И.М. Литературное чтение. 3 класс. – НИО, 2007.
Чабатарэўская Т.М., Дрозд У.Л., Столяр А.А. Матэматыка. 3 клас, у 2-х частках. – Народная асвета, 2007.
Удавічэнка В.М., Кавальчук Т.А., Дурэйка Л.І. Чалавек і свет. 3 клас. – Народная асвета, 2006.
Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 3 клас. – Адукацыя і выхаванне, 2006.
Аднавол Л.А., Загвоздкіна Т.В., Кузняцова Л.Ф., Якаўлева Н.М. – Асновы бяспекі жыццядзейнасці. 3 клас. — Адукацыя і выхаванне, 2007;
для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання:
Верниковская А.В., Грабчикова Е.С., Демина Н.П. Русский язык. 3 класс, в 2-х частях. – Народная асвета, 2007.
Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 3 класс, в 2-х частях. – СПБ, 2007.
Валынец Т.М., Ратнікава І.Э., Роўда І.С., Шуба П.П. Беларуская мова. 3 клас, у 2-х частках. – НІА, 2007.
Варапаева В.С., Куцанава Т.С. Літаратурнае чытанне. 3 клас. – Мастацкая літаратура, 2007.
Чеботаревская Т.М., Дрозд В.Л., Столяр А.А. Математика. 3 класс, в 2-х частях. – Народная асвета, 2007.
Вдовиченко В.М., Ковальчук Т.А., Дурейко Л.И. Человек и мир. 3 класс. – Народная асвета, 2006.
Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение. 3 класс. – Адукацыі і выхаванне, 2006.
Загвоздкина Т.В., Кузнецова Л.Ф., Одновол Л.А., Яковлева Н.Н. – Основы безопасности жизнедеятельности. 3 класс. — Адукацыя і выхаванне, 2007.
IV клас
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання:
Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. 4 клас, у 2-х частках. – НІА, 2008.
Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне. 4 клас, у 2-х частках. – НІА, 2008.
Антипова М.Б., Волынец Т.Н., Ратникова И.Э. Русский язык. 4 класс, в 2-х частях. – НИО, 2008.
Стремок И.М. Литературное чтение. 4 класс. – НИО, 2008.
Чабатарэўская Т.М., Дрозд У.Л. Матэматыка. 4 клас, у 2-х частках. – Народная асвета, 2008.
Паноў С.В., Тарасаў С.А., Гімпель І.А. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас. – БДУ, 2007.
Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 4 клас. – НІА, 2007.
Яковлева Н.Н., Загвоздкина Т.В., Одновол Л.А. Основы безопасности жизнедеятельности. 4 класс. – НИО, 2008;
для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання:
Грабчикова Е.С., Максимук Н.Н. Русский язык. 4 класс, в 2-х частях. – НИО, 2008.
Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 4 класс, в 2-х частях. – Адукацыя і выхаванне, 2008.
Валынец Т.М., Ратнікава І.Э., Роўда І.С., Шуба П.П. Беларуская мова. 4 клас, у 2-х частках. – НІА, 2008.
Клышка А.К. Літаратурнае чытанне. 4 клас. – НІА, 2008.
Чеботаревская Т.М., Дрозд В.Л. Математика. 4 класс, в 2-х частях. – Народная асвета, 2008.
Паноў С.В., Тарасаў С.А., Гімпель І.А. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас. – БДУ, 2007.
Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение. 4 класс. – НИО , 2007.
Яковлева Н.Н., Загвоздкина Т.В., Одновол Л.А. Основы безопасности жизнедеятельности. 4 класс. – НИО, 2008.
Арганізацыя факультатыўных заняткаў у I—IV класах ажыццяўляецца па праграмах, якія змешчаны ў спецыяльным выпуску часопіса «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (№ 7, 2010) і ў зборніках:
Школьны кампанент. I–IV класы. Праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2008.
Школьный компонент. I–IV классы. Программы для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. — Минск: НИО, 2008.
Школьны кампанент. I–IV класы агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2007.
Школьный компонент. I–IV классы учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования, с русским языком обучения. — Минск: НИО, 2006.
У дапамогу настаўнікам распрацаваны наступныя вучэбна-метадычныя комплексы:
Да факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў І класе устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання « Роднае слова» аўтара Антонавай Н.У.:
Антонава Н.У. Роднае слова. Дапаможнік для вучняў. – Жасскон, 2011.
Антонава Н.У. Роднае слова. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў. – Жасскон, 2011;
к факультативным занятиям по русскому языку во II классе «Тайны звуков и букв» автора М.Б.Антиповой:
Антипова М.Б. Русский язык. 2 класс. Тайны звуков и букв. Рабочая тетрадь. – Аверсэв, 2010.
Антипова М.Б. Русский язык. 2 класс. Тайны звуков и букв. Пособие для учителей. – Аверсэв, 2010;
к факультативным занятиям по русскому языку в III–IV классах «Речевой этикет» (программа, методические рекомендации для учителя) автора Е.С. Грабчиковой:
Грабчикова Е.С. Речевой этикет. Факультативные занятия по русскому языку в 3 классе. Пособие для учителей. – Пачатковая школа, 2010.
Грабчикова Е.С. Речевой этикет. Факультативные занятия по русскому языку в 4 классе. Пособие для учителей. – Пачатковая школа, 2010;
к факультативным занятиям по литературному чтению в III–IV классах « Путешествие в мир сказки» авторов В.С. Воропаевой и Т.С. Куцановой:
Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 3–4 классы. Путешествие в мир сказки. Пособие для учащихся. – Аверсэв, 2010.
Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 3–4 классы. Путешествие в мир сказки. Пособие для учителей. – Аверсэв, 2010;
к факультативным занятиям по математике в III–IV классах «Путешествие в страну занимательной математики» автора Т.Н. Канашевич:
Канашевич Т.Н. Путешествие в страну занимательной математики. 3 класс. Пособие для учащихся. – Аверсэв, 2010.
Канашевич Т.Н. Путешествие в страну занимательной математики. 4 класс. Пособие для учащихся. – Аверсэв, 2010.
Канашевич Т.Н. Путешествие в страну занимательной математики. Пособие для учителя. – Аверсэв, 2010;
к факультативным занятиям по трудовому обучению в I–IV классах «Фитодизайн» автора Н.А. Юрченко:
Юрченко Н.А. Фитодизайн. 1 класс. Пособие для учащихся. – Жасскон, 2011.
Юрченко Н.А. Фитодизайн. 2 класс. Пособие для учащихся. – Жасскон, 2011.
Юрченко Н.А. Фитодизайн. 3 класс. Пособие для учащихся. – Жасскон, 2011.
Юрченко Н.А. Фитодизайн. 4 класс. Пособие для учащихся. – Жасскон, 2011.
Юрченко Н.А. Фитодизайн. 1–4 классы. Пособие для учителя. – Жасскон, 2011;
к факультативным занятиям по информатике в I–IV классах:
Калита Л.И., Сташенко В.В., Павловский А.И. Развивающая информатика. Методические рекомендации по проведению факультативных занятий. 1 класс. – «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа». №№ 9–12, 2010; №№ 1–3, 2011.
Калита Л.И., Сташенко В.В., Павловский А.И. Развивающая информатика. Рабочая тетрадь для 1 класса. – Аверсэв, 2011.
Калита Л.И., Сташенко В.В., Павловский А.И. Развивающая информатика. Рабочая тетрадь для 2 класса. – Аверсэв, 2011.
Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычныя комплексы да факультатыўных заняткаў будзе размешчана на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (
Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.
Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш за 3 вучні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, не менш за 5 вучняў – у астатніх.
Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.
Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам установы агульнай сярэдняй адукацыі.
Факультатыўныя заняткі ў І–ІV класах арганізоўваюцца пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў вучняў.
Вучэбныя дасягненні на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове.
Гадзіны, якія адводзяцца для правядзення факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў агульны аб’ём педагагічнай нагрузкі настаўніка.
За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, а таксама можа ажыццяўляцца дзяленне класаў на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў пры недастатковай напаўняльнасці класа.
Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш за 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.
На працягу навучальнага года з вучнямі IІ–ІV класаў за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, ці гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, праводзяцца заняткі па курсе «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў наступным аб’ёме:
правілы дарожнага руху – 7 вучэбных гадзін;
правілы пажарнай бяспекі – 7 вучэбных гадзін;
бяспека жыцця і здароўя – 2 вучэбныя гадзіны.
Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (НІА, 2009).
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца заняткі па радыяцыйнай бяспецы ў І–ІV класах – 4 вучэбныя гадзіны. Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай «Основы радиоэкологии и безопасности жизнедеятельности», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).
Усе гэтыя заняткі з’яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час і не ўлічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.
Грамадска карысная праца арганізоўваецца за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, там, дзе створаны неабходныя ўмовы, з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ–ІV класах. Пры правядзенні грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца.
Пры правядзенні работы па прывіцці вучням цікавасці да чытання, умення самастойна арыентавацца ў пошуках інфармацыі рэкамендуецца карыстацца праграмай «Основы информационной культуры» (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 13, 2008; часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа», №11, 2008).
Павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагогаў
Для работы метадычных фарміраванняў у 2011/2012 навучальным годзе рэкамендуецца агульная тэма «Сучасны ўрок як аснова эфектыўнага навучання». На працягу навучальнага года прапануецца правесці 4 пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, арганізаваць работы школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення прафесійнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў, дзейнасць якіх плануецца з улікам кадравага саставу педагагічных работнікаў, дыягностыкі прафесійных уменняў і навыкаў, інтарэсаў і запытаў настаўнікаў. Падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у 2011/2012 навучальным годзе размешчаны на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (www. academy.edu.by).
На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў пачатковых класаў прапануем разгледзець наступныя пытанні:
Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (пераходны перыяд).
Арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2011/2012 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за 2010/2011 навучальны год; актуальныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў на 2011/2012 навучальны год.
На жнівеньскай нарадзе неабходна звярнуць увагу настаўнікаў, якія будуць працаваць у I класах, на методыку работы па новым вучэбным дапаможніку курса «Уводзіны ў школьнае жыццё» аўтара В.І.Цірынавай, а таксама на асаблівасці працы па новым вучэбна-метадычным комплексе «Матэматыка. 1 клас» аўтараў Г.Л.Мураўёвай, М.А.Урбан.
На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў пачатковых класаў (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя і праблемныя групы, аўтарскія майстэрні і інш.) рэкамендуем абмеркаваць наступныя пытанні:
дыдактычныя асновы пабудовы вучэбнага працэсу на ўроку;
кагнітыўныя мэты ўрока і задачы развіцця асобы вучняў пачатковых класаў;
забеспячэнне практычнай накіраванасці вучэбнага працэсу, стварэнне на ўроку рэальных умоў прымянення атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў;
планаванне дзейнасці настаўніка па забеспячэнні вучэбнай і выхаваўчай функцый урока (выхаванне ў працэсе навучання);
улік вучэбных магчымасцей, узроставых асаблівасцей, інтарэсаў і запытаў вучняў пачатковых класаў пры арганізацыі працэсу навучання;
камунікатыўна-дзейнасны падыход да навучання вучняў пачатковых класаў;
кіраванне пазнавальнай дзейнасцю вучняў пачатковых класаў на ўроку;
вучэбна-даследчая дзейнасць малодшых школьнікаў на ўроку;
арганізацыя калектыўнай пошукавай дзейнасці вучняў на ўроку;
арганізацыя самастойнай дзейнасці вучняў на ўроку;
кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках у III–IV класах па вучэбных прадметах «Музыка», «Фізічная культура і здароўе», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне»;
выкарыстанне гульнявых форм навучання на ўроках у пачатковых класах;
асаблівасці кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроках у I–II класах;
міжпрадметныя сувязі і міжпрадметная каардынацыя вучэбнага матэрыялу;
канструяванне (мадэліраванне, праектаванне) урокаў па розных вучэбных прадметах.
Паведамляем, што ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2011/2012 навучальным годзе плануецца правядзенне:
базавага павышэння кваліфікацыі намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія курыруюць работу пачатковых класаў (праходзілі павышэнне кваліфікацыі) (05.12.2011–17.12.2011);
базавага павышэння кваліфікацыі намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія курыруюць работу пачатковых класаў (не праходзілі павышэння кваліфікацыі) (06.02.2012–18.02.2012);
базавага павышэння кваліфікацыі намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія курыруюць работу пачатковых класаў (праходзілі павышэнне кваліфікацыі) (08.10.2012–20.10.2012);
мэтавага павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі метадычных фарміраванняў настаўнікаў пачатковых класаў «Сучасны ўрок у пачатковай школе» (02.04.2012–14.04.2012);
пасяджэння рэспубліканскай школы перадавога педагагічнага вопыту «Вучэбна-даследчая дзейнасць вучняў пачатковых класаў» на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Віцебскай вобласці (кастрычнік 2011 г.);
рэспубліканскага семінара «Змест і методыка работы па новых вучэбна-метадычных комплексах «Матэматыка. 1 клас» аўтараў Мураўевай Г.Д., Урбан М.А., «Беларуская мова. 2 клас» аўтара Свірыдзенка В.І.» (лістапад 2011 г.). Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць пытанні I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
пасяджэння рэспубліканскай школы перадавога педагагічнага вопыту «Роля адукацыйных тэхналогій у развіцці асобы вучня» на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Мінска (снежань 2011 г.).
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь рэкамендаваны для выкарыстання ў адукацыйным працэсе наступныя кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў:
I клас
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
Тиринова О.И. Введение в школьную жизнь. – НИО, 2011.
Сторожева Н.А. Обучение грамоте в 1 классе. Учебно-методическое пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. – Народная асвета, 2008.
Туркова С.В. Обучение письму в 1 классе. Пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. – Народная асвета, 2009.
Клышка А.К. Букварь: страницы и уроки. Учебно-методическое пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. – Народная асвета, 2008.
Клышка А.К. Буквар: старонкі і ўрокі. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Народная асвета, 2008.
Антипова М.Б., Грабчикова Е.С. Русский язык в 1 классе. Учебно-методическое пособие для учителей общеобразовательных учреждений с белорусским языком обучения. – НИО, 2010.
Антонава Н.У., Галяш Г.А. Беларуская мова ў 1 класе. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. – НІА, 2010.
Чеботаревская Т.М., Николаева В.В. Математика в 1 классе. – НИО, 2011.
Муравьёва Г.Л., Урбан М.А., Гадзаова С.В., Журавская Е.В., Урбан Е.А. Математика в 1 классе. – НИО, 2011.
Вдовиченко В.М., Дурейко Л.И. Человек и мир в 1 классе. – Народная асвета, 2005.
Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение в 1 классе. – НИО, 2010.