К. С. Фарино «10» мая 2011 г. Инструктивно-методическое письмо
Вид материала | Инструктивно-методическое письмо |
- К. С. Фарино Инструктивно-методическое письмо, 274.22kb.
- К. С. Фарино «19» мая 2010 г. Инструктивно-методическое письмо, 193.68kb.
- К. С. Фарино «10» мая 2011 г. Инструктивно-методическое письмо, 656.66kb.
- К. С. Фарино «10» мая 2011 г. Инструктивно-методическое письмо, 663.12kb.
- К. С. Фарино «4» июня 2011 г. Инструктивно-методическое письмо, 323.75kb.
- К. С. Фарино «4» июля 2011 г. Инструктивно-методическое письмо, 305.21kb.
- К. С. Фарино «4» июля 2011 г. Инструктивно-методическое письмо, 304.25kb.
- Инструктивно-методическое письмо о работе учителя-логопеда при общеобразовательной, 713.11kb.
- Инструктивно-методическое письмо об особенностях преподавания основ наук в средних, 1601.92kb.
- Инструктивно-методическое письмо «О преподавании физики в общеобразовательных учреждениях, 786.97kb.
УТВЕРЖДАЮ
Заместитель
Министра образования
Республики Беларусь
____________ К.С. Фарино
«10» мая 2011 г.
Инструктивно-методическое письмо
Министерства образования Республики Беларусь
«О преподавании учебного предмета
“Беларуская мова. Беларуская літаратура”в 2011/2012 учебном году»
Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:
– засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правілаў функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);
– фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);
– усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнацэннай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);
– далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;
– развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Тыпавымі вучэбнымі планамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання адпаведных відаў прадугледжана наступная колькасць гадзін на вучэбны тыдзень па класах:
вучэбны прадмет «Беларуская мова»
Від установы агульнай сярэдняй адукацыі | Колькасць вучэбных гадзін на вучэбны тыдзень па класах | ||||||
V | VI | VII | VIII | IX | X | XI | |
базавая школа сярэдняя школа школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў санаторная школа-інтэрнат вучэбна-педагагічны комплекс | 3 | 3 | 2 | 2 | 2 | 1/2 | 1/2 |
кадэцкае вучылішча | – | – | – | 2 | 2 | 1/2 | 1/2 |
гімназія гімназія-інтэрнат | 3 | 3 | 2 | 2 | 2 | 1(3 – для філалагічнага напрамку) | 1 (3 – для філалагічнаганапрамку) |
сувораўскае вучылішча спецыялізаваны ліцэй | – | – | 2 | 2 | 2 | 1/2 | 1/2 |
ліцэй | – | – | – | – | – | 1 (3 – для філалагічнага напрамку) | 1 (3 – для філалагічнаганапрамку) |