К. С. Фарыно 2011 г. Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» І «Беларуская літаратура» ў 2011/2012 навучальным годзе Асноўнымі мэтамі І задача

Вид материалаЗадача

Содержание


Беларуская мова
Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета
Пералік праграм і вучэбна-метадычных комплексаў па арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў
Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры
Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2011/2012 навучальным годзе
Юбілейныя даты
У 2012 годзе адбудзецца таксама святкаванне 130-й гадавіны з дня нараджэння Янкі Купалы
Памятныя даты
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу
Гардзей, Н.М.
Беларуская літаратура
Вучэбна-метадычныя дапаможнікі
Валочка, Г.М.
Гамеза, Л.М.
Мартынкевіч, С.В.
Новікава¸ Г.Д.
Валочка, Г.М.
Валочка, Г.М.
Мартынкевіч, С.В.
Хмялеўская, А.У.
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4

Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета « Беларуская мова» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання

Нагадваем, што з 1 верасня 2010 года ўступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. (далей – Закон). Новая рэдакцыя «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» – гэта не рэформа існуючага беларускага правапісу. Новая рэдакцыя правапісу з’яўляецца аптымальнай у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае пераемнасць традыцый пісьмовай беларускай мовы, спрыяе павышэнню прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы нашай краіны і мовы тытульнай нацыі.

У пачатку навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі неабходна правесці бацькоўскія сходы, педагагічныя саветы, класныя гадзіны з мэтай інфармавання бацькоў, настаўнікаў і вучняў са зменамі ў беларускім правапісе, якія адбыліся з прыняццем Закона, а таксама абнавіць інфармацыю на стэндах «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Звяртаем увагу, што матэрыялы, якія тлумачаць асобныя параграфы «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008 г.), друкаваліся ў часопісах «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Веснік адукацыі», у «Настаўніцкай газеце».

Працягваецца пераходны перыяд (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.), вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для якаснай арганізацыі працэсу навучання беларускай мове пасля ўвядзення ў дзеянне Закона. З мэтай азнаямлення вучняў са зменамі, якія адбыліся ў напісанні тых ці іншых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», на ўроках беларускай мовы праводзяцца арфаграфічныя хвілінкі.

Звяртаем увагу, што ў пераходны перыяд пры праверцы навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць.

Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, дзе не выкарыстоўваюцца словы, у якіх адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, тлумачыць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы, метадычныя рэкамендацыі) для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд «Вывучаем беларускі правапіс» для V–IX класаў і «Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы» для Х–ХІ класаў. Факультатыўныя заняткі дапамогуць вучням засвоіць тыя змены, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, і набыць практычныя навыкі правільнага напісання.

На ўроках беларускай літаратуры пры чытанні і вывучэнні мастацкіх твораў таксама неабходна звяртаць увагу на напісанне слоў, у якіх адбыліся змены ў правапісе з улікам увядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Падкрэсліваем, што ў пераходны перыяд пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове з тэставых заданняў будуць выключаны словы, у правапісе якіх адбыліся змены. Гэту інфармацыю неабходна паведаміць будучым абітурыентам, а таксама іх законным прадстаўнікам (бацькам).

У 2011/2012 навучальным годзе ва ўсіх класах навучанне беларускай мове ажыццяўляецца па вучэбных дапаможніках, падрыхтаваных у адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Звяртаем увагу на правапіс асобных слоў, змешчаных у наступных дапаможніках: «Беларуская мова», 5 клас (Ч. 1) – тунэль (с. 33, пр. 54), дзясяты (с. 108, пр. 184), дзявятага (с. 109, пр. 186); «Беларуская мова», 5 клас (Ч. 2) – дэзынфармацыя (с. 123, пр. 227); «Беларуская мова», 6 клас – эспандар (с. 269, пр. 518); «Беларуская мова», 10 клас – кантрасныя (с. 71, пр. 85). Пры тлумачэнні тэмы «Правапіс й, ы пасля прыставак» («Беларуская мова», 5 клас (Ч. 2), с. 122) настаўніку неабходна звярнуць увагу вучняў на тое, што літара і пішацца пасля прыставак між-, звыш-, контр-, гіпер-, а пасля прыстаўкі дэз- пішацца літара ы.

Вучэбны матэрыял па тэме «Сінтаксічныя прыметы сказаў з устаўнымі канструкцыямі» для Х класа размешчаны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі www.adu.by (раздзел «Вучэбныя прадметы» / «Беларуская мова і літаратура») пад назвай «Сказы з устаўнымі канструкцыямі».

Выкарыстоўваючы вучэбна-метадычныя дапаможнікі, слоўнікі і даведнікі, якія выйшлі да 2010 года, настаўнікі ажыццяўляюць адбор матэрыялу для арганізацыі навучальнага працэсу ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

У 2011/2012 навучальным годзе для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

1. Грані слова: ад гука да сказа, V клас.

2. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння, VІ клас.

3. Слова ў тэксце, VІІ клас.

4. Гэты няпросты просты сказ, VІІІ клас.

5. Складаны сказ без складанасці, ІХ клас.

6. Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы, Х клас.

7. Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы, ХІ клас.

Названымі комплексамі ў абавязковым парадку павінны быць забяспечаны бібліятэкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:
  1. Грані слова, V клас.
  2. «Мой родны кут…» (краязнаўства), V клас.
  3. Маўленчы этыкет, V клас.
  4. Развіццё маўлення, VІ–VІІ класы.
  5. Культура маўленчых паводзін, VІІ клас.
  6. Стылістыка тэксту, VІІІ–ІX класы.
  7. Пішам сачыненні, VІІІ–ІX класы.
  8. Беларуская антрапаніміка, VІІІ клас.
  9. Беларуская тапаніміка, ІX клас.
  10. Цяжкія пытанні сінтаксісу і пунктуацыі, ІX клас.
  11. Комплексны аналіз тэксту, X клас.
  12. Майстэрства перакладу, X клас.
  13. Уводзіны ў журналістыку, X клас.
  14. Беларуская традыцыйная культура ў люстэрку мовы, X клас.
  15. Майстэрства пераказу, XІ клас.
  16. Мова і культура, XІ клас.
  17. Малады даследчык, XІ клас.
  18. Практыкум па беларускай мове, X–XІ класы.
  19. Рыторыка, X–XІ класы.
  20. Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

Выпускны экзамен для вучняў ІХ класаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта.

Выпускны экзамен для вучняў ХІ класаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для школ, кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча, гімназій і ліцэяў (акрамя класаў філалагічнага напрамку гімназій і ліцэяў) і для класаў філалагічнага напрамку гімназій і ліцэяў.


Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання

Вывучэнне беларускай літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі арыентавана на дасягненне мэт, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь», і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Канцэпцыі літаратурнай адукацыі і адукацыйнага стандарту. Галоўная мэта навучання прадмету – далучэнне вучняў да багаццяў беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне свету, выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі і г. д.

Праграма па беларускай літаратуры прапануе тры спісы літаратурных твораў:

для чытання і вывучэння;

для чытання і абмеркавання;

для пазакласнага чытання.

У першым спісе прапануецца абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх праходзіць усе тры этапы (успрыманне, аналіз, абагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).

Творы другога спіса прапанаваны для чытання, асэнсавання, абмеркавання ў класе, для пісьмовага ці вуснага водзыву аб іх і г.д. Прадметам разгляду могуць быць праблема, герой, своеасаблівасць кампазіцыі і сюжэта.

Трэці спіс рэкамендацыйны і ўключае творы для самастойнага чытання. Ён не павінен быць вельмі аб’ёмным (1 – 3 творы з кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).

Са спіса твораў, прапанаваных для самастойнага ці пазакласнага чытання, настаўнік выбірае тыя, выкарыстанне якіх ён лічыць больш мэтазгодным на пэўным уроку, улічваючы індывідуальныя магчымасці вучняў і наяўнасць тэкстаў у бібліятэчным фондзе.

Прапанаваныя праграмамі анатацыі да аглядавых і манаграфічных тэм маюць арыенціровачны характар: у іх акрэсліваюцца кола праблем, ключавыя моманты, на якія мэтазгодна звярнуць увагу пры вывучэнні і абмеркаванні твораў. Настаўнік засяроджвае ўвагу на асобных пазіцыях, найбольш актуальных у канкрэтных класах.

Праграмай у ІХ, Х і XI класах не прадугледжаны асобныя гадзіны на пазакласнае чытанне, але настаўнік абавязаны рэгулярна цікавіцца чытаннем вучняў і можа, пераразмеркаваўшы вучэбную нагрузку, правесці на працягу навучальнага года адзін або некалькі ўрокаў пазакласнага чытання па выбраных творах.

У 2011/2012 навучальным годзе для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» рэкамендуецца выкарыстоўваць зацверджаныя навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наступныя вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы для вучняў, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў):

1. «Браму скарбаў сваіх адчыняю…», V клас.

2. «Слова – радасць, слова – чары…», VІ клас.

3. Таямніца паэзіі і загадка прозы, VІІ клас.

4. Незвычайнае літаратуразнаўства: вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы, VІІІ клас.

5. «Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!» (Мастацтва вусных выказванняў), ІХ клас.

6. Пад ветразем спасціжэння і творчасці, Х клас.

7. Шукаем шэдэўры!.. (Вопыты літаратурных даследаванняў), ХІ клас.

Названымі комплексамі ў абавязковым парадку павінны быць забяспечаны бібліятэкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Акрамя таго, для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:
  1. Тэатр як від мастацтва, V клас.
  2. Асновы тэатральнай культуры, VI клас.
  3. Беларуская літаратура і тэатр, VII клас.
  4. Тэатры Беларусі, VIII клас.
  5. Юны карэспандэнт, VIII клас.
  6. Беларускі фальклор (апавядальныя жанры), V клас.
  7. Беларускі фальклор (каляндарна-абрадавая паэзія), VI клас.
  8. Беларускі фальклор (сямейна-абрадавая паэзія), VII клас.
  9. Выразнае чытанне, VI клас.
  10. Выразнае чытанне і пераказ, VIІ клас.
  11. Выразнае чытанне і мастацкае расказванне, VIII клас.
  12. Лірычная проза як фенаменальная з’ява ў літаратуры XX стагоддзя, Х–ХІ класы.
  13. Асновы журналістыкі, ХІ клас.
  14. Паэтыка цвёрдых вершаваных формаў, Х–ХІ класы.
  15. Старажытная беларуская літаратура, ІХ клас.
  16. Мастацкая літаратура і гісторыя, ХІ клас.
  17. Пейзажны свет беларускай паэзіі, ХІ клас.
  18. Культурная спадчына антычнасці ў беларускай і сусветнай літаратуры, ІХ клас.
  19. Беларускі фальклор, ІХ–Х класы.
  20. Беларуская паэзія 20-х гадоў XX стагоддзя. Жанры. Стылі. Постаці, Х клас.
  21. Беларуская літаратура пачатку XX стагоддзя, Х клас.
  22. Беларускі мадэрнізм і літаратура пачатку XX стагоддзя, ІХ–Х класы.
  23. Асновы вершазнаўства, Х–ХІ класы.
  24. Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне, Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій.

Пералік праграм і вучэбна-метадычных комплексаў па арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (ссылка скрыта), навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» (ссылка скрыта).

Для фарміравання цэласнага светапогляду вучняў і развіцця пазнавальных інтарэсаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» неабходна прадугледжваць міжпрадметныя сувязі. Беларуская мова і літаратура разам з іншымі прадметамі сацыяльна-гуманітарнага цыкла («Руская мова», «Руская літаратура», «Замежная мова», «Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва») з’яўляюцца асновай культурацэнтрычнай сістэмы адукацыі. Вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (музыкай, жывапісам, кіно, тэлебачаннем) спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва, фарміраванню каштоўнасных арыентацый.

Паведамляем, што ў 2011/2012 навучальным годзе традыцыйна будзе праходзіць рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры, плануецца правядзенне рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па беларускай мове і літаратуры (кастрычнік – лістапад) і рэспубліканскага конкурсу рытарычнага майстэрства (красавік).


Арганізацыя метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры

На жнівеньскіх прадметных секцыях (нарадах) рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1.  Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2011/2012 навучальным годзе:
  • нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
  • інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2011/2012 навучальным годзе».

2. Арганізацыйна-зместавыя асаблівасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове ў пераходны перыяд:
  • аналіз работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2008 г. «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»;
  • рэкамендацыі на 2011/2012 навучальны год па далейшым укараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

3. Навукова-метадычнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2011/2012 навучальным годзе:
  • стандарты, канцэпцыі, вучэбныя праграмы па беларускай мове і літаратуры;
  • вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай мове;
  • вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай літаратуры.

4. Арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2011/2012 навучальным годзе:
  • аналіз метадычнай работы за 2010/2011 навучальны год;
  • актуальныя напрамкі метадычнай работы на 2011/2012 навучальны год.

На пасяджэннях метадычных фарміраванняў (метадычнага аб’яднання, школы перадавога педагагічнага вопыту, школы маладога настаўніка і іншых) рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
  • лінгвакультуралагічны падыход да выкладання беларускай мовы;
  • культуралагічны аспект выкладання беларускай літаратуры;
  • фарміраванне каштоўнасных арыентацый у вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;
  • магчымасці сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій у павышэнні якасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры;
  • выкарыстанне сучасных сродкаў навучання, у тым ліку ЭСН, на ўроках беларускай мовы і літаратуры як адзін з фактараў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання;
  • фарміраванне станоўчай матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры;
  • арганізацыя самастойнай дзейнасці вучняў на ўроку;
  • асаблівасці кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроках і факультатыўных занятках;
  • арганізацыя пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры ў сучасных умовах.

На сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (www.academy.edu.by) будуць размешчаны падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2011/2012 навучальным годзе.

Паведамляем, што ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2011/2012 навучальным годзе плануецца правядзенне:
  • базавага павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў (з 14.11.2011 па 26.11.2011 г.);
  • мэтавага павышэння кваліфікацыі метадыстаў Р(Г)ВМК, педагагічных работнікаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, «Метадычная работа з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў сістэме павышэння кваліфікацыі» (з 20.02.2012 па 03.03.2012 г.);
  • рэспубліканскага семінара «Кампетэнтнасны падыход у выкладанні беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры» (лістапад 2011 г.). Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца метадысты абласных, Мінскага гарадскога інстытутаў развіцця адукацыі, метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, кіраўнікі раённых метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры.


Юбілейныя даты

Звяртаем увагу на тое, што ў снежні 2011 года адбудзецца святкаванне 120-й гадавіны з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У мэтах арганізацыі святкавання юбілею класіка беларускай літаратуры рэкамендуецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі правесці наступныя мерапрыемствы:





Мерапрыемства

Клас

Тэрмін выканання

1

Конкурс сачыненняў:

«Калі ёсць у народа такія, не загіне давеку народ...» (У. Караткевіч);

«У родным краі ёсць крыніца жывой вады...» (М. Багдановіч);

«Жывеш не вечна, чалавек...» (М. Багдановіч);

«Смерці ў Паэта няма – ёсць Нараджэнне...» (Я. Янішчыц);

«І так хораша нам называцца землякамі тваімі, Максім...» (Т. Дарошка);

«Чытаючы Багдановіча...»;

«Мінуўшчына і сучаснасць у творах Максіма Багдановіча»;

«Слова аб любімым пісьменніку»;

«Вобраз Радзімы ў лірыцы Максіма Багдановіча»;

«Максім Багдановіч – яркая зорка на небасхіле беларускай паэзіі»;

«У зачараваным царстве твораў М. Багдановіча»

Х, ХІ

да 15 лістапада 2011 г.

2

Экскурсіі ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча, філіялы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (Беларуская хатка, фальварак Ракуцёўшчына) і інш.

V – ХІ

верасень–снежань 2011 г.

3

Чытацкія канферэнцыі з запрашэннем членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і літаратуразнаўцаў:

«Краса і сіла»;

«Светлы ж след будзе вечна жывым»;

«Пад зоркай Максіма Багдановіча»;

«Пясняр хараства»;

«Аддаў Радзіме сэрца ў дар...» і інш.

ІХ – ХІ

верасень–снежань 2011 г.

4

Тэматычныя вечарыны, прысвечаныя творчасці М. Багдановіча, з удзелам беларускіх пісьменнікаў, артыстаў, вучоных:

«Вечна юны, як наша зямля...»;

«Пад зоркай Венерай»;

«Чым болей сходзіць дзён, начэй, тым імя мілае вышэй...»;

«І свеціць, свеціць нам усім – Максім» і інш.

V – VІІІ

лістапад–снежань 2011 г.

5

Выпуск насценных газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці

М. Багдановіча

V – ХІ

кастрычнік–снежань 2011 г.

6

Конкурсы выразнага чытання твораў М. Багдановіча:

«І вее верш мой дзіўнай казкай...»;

«Краса, і светласць, і прастор...»;

«Твае напевы не заснулі... » і інш.

V – VІІ

лістапад–снежань 2011 г.

7

Кніжныя выставы, прысвечаныя пісьменніку-юбіляру М. Багдановічу

V – ХІ

верасень–снежань 2011 г.

У 2012 годзе адбудзецца таксама святкаванне 130-й гадавіны з дня нараджэння Янкі Купалы (ліпень) і Якуба Коласа (лістапад). З мэтай арганізацыі святкавання юбілеяў выдатных майстроў слова рэкамендуецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі правесці экскурсіі ў літаратурныя музеі, арганізаваць чытацкія канферэнцыі з запрашэннем членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і літаратуразнаўцаў, конкурсы выразнага чытання твораў пісьменнікаў, тэматычныя вечарыны, прысвечаныя творчасці Я. Купалы і Я. Коласа, забяспечыўшы ўдзел у гэтых мерапрыемствах пісьменнікаў, артыстаў, вучоных; падрыхтаваць кніжныя выставы, выдаць насценныя газеты, часопісы, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.

Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2011/2012 навучальным годзе:

лістапад:

110-годдзе з дня нараджэння М. Зарэцкага;

80-годдзе з дня нараджэння А. Вярцінскага;

115-годдзе з дня нараджэння М. Чарота;

студзень:

65-годдзе з дня нараджэння Г. Марчука;

красавік:

65-годдзе з дня нараджэння А. Жука;

май:

65-годдзе з дня нараджэння Р. Баравіковай;

ліпень:

75-годдзе з дня нараджэння М. Стральцова;

95-годдзе з дня нараджэння Я. Брыля;

жнівень:

80-годдзе з дня нараджэння П. Макаля;

95-годдзе з дня нараджэння П. Панчанкі.

Памятныя даты

4 верасня – Дзень беларускага пісьменства і друку;

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы;

3 сакавіка – Сусветны дзень пісьменніка;

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі;

27 сакавіка – Міжнародны дзень тэатра;

2 красавіка – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі;

18 мая – Сусветны дзень музеяў.

Рэкамендуем у гэтыя дні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі арганізаваць сустрэчы са знакамітымі людзьмі, мэтазгодна аформіць выставу кніг, прысвечаную памятным датам, інфармацыйны бюлетэнь, а таксама выставу творчых работ вучняў (малюнкаў, сачыненняў, вершаў). Мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца ў гэтыя дні, павінны садзейнічаць развіццю цікавасці вучняў да вывучэння гісторыі сваёй краіны, выхаванню любові да роднага слова, да свайго народа, да Айчыны. Вельмі важна, каб вучні адчулі сваё непасрэднае дачыненне да ўсіх сфер жыцця Беларусі, жаданне тварыць і працаваць на карысць роднай зямлі.


Дадатак


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Беларуская мова

Вучэбныя дапаможнікі

V клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008.

VI клас

Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

VII клас

Валочка, Г.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

VIII клас

Бадзевіч, З.І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

IX клас

Гардзей, Н.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Н.М. Гардзей, П.Л. Навіцкі, З.М. Тамашэвіч; пад рэд. Н.М. Гардзей. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

X клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

XI клас

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.


Беларуская літаратура

V клас

Цітова, Л.К. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. / Л.К. Цітова. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

VI клас

Бельскі, А.І. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.І. Бельскі, Л.К. Цітова. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

VII клас

Лазарук, М.А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М.А. Лазарук, Т.У. Логінава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

VIII клас

Лазарук, М.А. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М.А. Лазарук, В.І. Русілка, І.М. Слесарава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

IX клас

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Рагойша [і інш.]; пад рэд. В.П. Рагойшы. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Беларуская літаратура: хрэстаматыя для 10-га кл. агульнаадукац. шк. з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: М.А. Лазарук, Л.К. Цітова, В.У. Івашын. – Мінск: Маст. літ., 2002.

X клас

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Беларуская літаратура: хрэстаматыя для 9-га кл. агульнаадукац. шк. з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: У.А. Дзіско, В.В. Кушнярэвіч. – Мінск: Нар. асвета, 2001 (часткова).

Родная літаратура: хрэстаматыя для 11-га кл. агульнаадукац. шк. / склад.: У.А. Дзіско, М.І. Мішчанчук, Т.М. Саўчук. – Мінск: Універсітэцкае, 1998 (часткова).

XI клас

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Родная літаратура: хрэстаматыя для 11-га кл. агульнаадукац. шк. / склад.: У.А. Дзіско, М.І. Мішчанчук, Т.М. Саўчук. – Мінск: Універсітэцкае, 1998 (часткова).


Беларуская мова


Вучэбна-метадычныя дапаможнікі

V клас

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы : вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Васюковіч, Л.С. Беларуская мова ў 5 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Л.С. Васюковіч, В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Гамеза, Л.М. Беларуская мова. 5 клас. Грані слова: ад гука да сказа: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Л.М. Гамеза. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Гамеза, Л.М. Грані слова: ад гука да сказа : 5 клас: вучэб.-метад. комплекс / Л.М. Гамеза. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Красней, В.П. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 5 класа. У 2 ч.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мазыр: Белы Вецер, 2011.

Мартынкевіч, С.В. Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5–6 класы): вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Мартынкевіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.

Новікава¸ Г.Д. Беларуская мова. 5 клас. Апорныя канспекты: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.Д. Новікава. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Хмялеўская, А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове. 5 клас. Рабочы сшытак: дапаможнік для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.У. Хмялеўская. – Мінск: Сэр-Віт, 2009.


VI клас

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Красней, В.П. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 6 класа. У 2 ч.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль. – Мазыр: Белы Вецер, 2011.

Красней, В.П. Беларуская мова ў 6 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Мартынкевіч, С.В. Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5–6 класы): вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Мартынкевіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.

Хмялеўская, А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове. 6 клас. Рабочы сшытак: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.У. Хмялеўская. – Мінск: Сэр-Віт, 2009.

Якуба, С.М. Беларуская мова. 6 клас. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / С.М. Якуба. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Якуба, С.М. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння: 6 клас: вучэб.-метад. комплекс / С.М. Якуба. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.


VII клас

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 7 клас. Слова ў тэксце: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. Тэставыя заданні для 7 класа. У 2 ч.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мазыр: Белы Вецер, 2011.

Валочка, Г.М. Беларуская мова ў 7 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Валочка, Г.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове, 7 клас / Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль. – Мінск: НІА, 2006.

Валочка, Г.М. Слова ў тэксце: 7 клас: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Калечыц, А.І. Беларуская мова: 7 клас: дыктанты, пераказы, пераклады / А.І. Калечыц, П.А. Міхайлаў, С.І. Фацеева; пад рэд. П.А. Міхайлава. – Мінск: Аверсэв, 2006, 2007.

Хмялеўская, А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове. 7 клас. Рабочы сшытак: дапаможнік для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / А.У. Хмялеўская. – Мінск: Сэр-Віт, 2009.


VIII клас

Бадзевіч, З.І. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове, 9 клас / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. – Мінск: НІА, 2006.

Бадзевіч, З.І. Тэсты па беларускай мове, 9 клас / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. – Мінск: Юніпрэс, 2006.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Саматыя, І.М. Беларуская мова. 8 клас. Гэты няпросты просты сказ: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Саматыя, В.С. Палтаржыцкая. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Саматыя, І.М. Гэты няпросты просты сказ: 8 клас: вучэб.-метад. комплекс / І.М. Саматыя, В.С. Палтаржыцкая. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.


IX клас

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай базавай адукацыі): тэксты дыктантаў / склад. Л.М. Гамеза [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.


X клас

Беларуская мова ў 10 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі): тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.

Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.


XI клас

Беларуская мова ў 11 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Валочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. – Мінск: Новое знание, 2010.

Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты водгукаў і пераказаў / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2007, 2009.

Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі): тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.

Зелянко, В.У. Навучанне беларускай мове: лінгвакультуралагічны падыход. 10–11 класы: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011.

Іўчанкаў, В.І. Беларуская арфаграфія: апавяданні і гісторыі: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: Пачатк. шк., 2011.

Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс у апорных схемах: паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: Пачатк. шк., 2011.

Малажай, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / Г.М. Малажай. – Мінск: Аверсэв, 2011.


Слоўнікі і даведнікі

Анісім, А.М. Русско-белорусский словарь для школьников / А.М. Анісім, В.У. Міцкевіч. – Мінск: Сучасная шк., 2010.

Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: І.У. Кандраценя, Л.П. Кунцэвіч; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2010.

Капылоў, І.Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная шк., 2010.

Капылоў, І.Л. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. – Мінск: Сучасная шк., 2010.

Капылоў, І.Л. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная шк., 2010.

Малажай, Г.М. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Г.М. Малажай, Л.І. Яўдошына. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009.

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Минск: Тетрасистемс, 2011.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2010.

Разам, асобна, праз злучок: даведнік: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Н.Д. Бандарэнка, І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2011.

Заўвага! Асноўныя лінгвістычныя і метадычныя працы змешчаны ў вучэбнай праграме па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання (2010).