Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні

Вид материалаДокументы

Содержание


Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне
33. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне бела-рускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура ХІХ – пачатку ХХ с
Янка Купала і Якуб Колас.
34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст.
Лiчыцца, што важным паказчыкам нацыi з’яўляецца
35. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
Подобный материал:
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   36

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне


неарускі (псеўдарускі) стыль. Ініцыятарам яго быў Віленскі генерал-губерна-тар Мураўёў. Цэрквы, пабудаваныя ў гэтым стылі, можна сустрэць у многіх гарадах і пасёлках Беларусі. Найболын значнымі пабудовамі гэтага напрамку з'яўляюцца: мемарыяльны храм у вёсцы Лясная (1908—1912 гг.), створаны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войскаў над шведамі і капліца князёў Паскевічаў у Гомелі (1870-1889 гт.), архіерэйскі дом у Мінску і інш.

Склаўся і неараманскі стыль. Найболып вядомым помнікам, які спалу-чае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску (1910 г.)- Храм мае асіметрычную кампазіцыю з трыма ве-жамі: дзвюма меншымі і адной высокай. Касцёл пабудаваны з чырвонай дробнаабпаленай цэглы. У яго дэкаратыўным афармленні выкарыстаны эле-менты неаготыкі (вялікае акно-ружа, арнаментальныя паясы і інш.).

У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі з'яўляюцца новыя тыпы бу-дынкаў — заводы, фабрыкі, гасцініцы, шматкватэрныя дамы. У будаўніцтве выкарыстоўваецца тэхнічны прагрэс — ужыванне бетону, жалеза, пракату, чыгуну, а таксама шматпрапётных канструкцый.

У канцы XIX ст. у архітэктуру пранікае яшчэ адзін мастацкі стыль — мадэрн. Для яго характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабудоў — чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні. Прыкладам архітэктуры мадэрна з'яўляецца сялянскі банк у Віцебску, храм у Міры, даходны дом на вуліцы Кірава ў Мінску, будынкі на вуліцы Ленінскай у Магілёве, Студэнцкай — у Гродне, Білецкага — у Гомелі і іншыя. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны.


33. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне бела-рускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура ХІХ – пачатку ХХ ст.


.У пачатку XIX ст. пачынаецца навуковае даследаванне Беларусі. У працы расійскага вучонага К. Калайдовіча "Пра беларускую гаворку" (1822) утрымліваюцца звесткі аб самабытнасці беларускай мовы. Гэты тэзіс падма-цаваны працамі этнографа, славяназнаўца, археолага, фалькларыста 3. Да-ленгі-Хадакоўскага. Мінулае Літвы і Беларусі вывучалі Я. і К. Тышкевічы, Т. Нарбут, А, Кіркор, Р. Надбярэзскі, У навуковых экспедыцыях беларускіх вучоных А. Дамбавецкага, Е. Раманава, П. Шэйна, П. Шпілеўскага і іншых збіраўся этнаграфічны матэрыял, які сведчыў аб самастойнасці беларускага этнасу. Яны апісвалі матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, паказ-валі іх нобыт, жыллё, абрады і звычаі і інш.

Адразу ж пасля задушэння паўстання 1863 г. царскі ўрад мабілізаваў афіцыйную навуку для пошуку доказаў таго, што Беларусь спрадвек з'яўля-лася рускім краем, Рабілася гэта насуперак польскім дамаганням на бела-рускія землі. Таму навуковая дзейнасць у Беларусі ў другой палове XIX ст. вылучалася, па-першае, палітызаванасцю, а па-другое, развіццём пераважна гуманітарных навук. У 1867 г. у Вільні адкрыўся аддзел Рускага геаграфіч-нага таварыства. Праводзіліся археалагічныя экспедыцыі, збіраліся стара-даўнія рэчы і старадрукі. Аднак у 1874 г. віленскі аддзел закрыўся з-за неда-хопу спецыялістаў. Пецярбург вымушаны быў падтрымаць навуковую дзей-насць ураджэнцаў Беларусі. У 1870 г. выйшаў першы беларуска-рускі слоўнік I. Насовіча (1788—1877), старэйшага беларускага мовазнаўца. Вылучылася цэлая плеяда беларускіх этнографаў: П. Шэйн (1826— 1900), М. Нікіфароўскі (1845—1910), Е. Раманаў (1855—1922). Беларускі народ займеў свайго акадэ-міка Я. Карскага (1860— 1931). Сусветную вядомасць прынесла яму фунда-ментальнае выданне пад назвай «Белорусы» (тры тамы ў сямі частках), дзе аўтар вывучаў паходжанне і развіццё беларускай мовы. Патрыятычныя ар-тыкулы выдатнага беларускага гісторыка М. Доўнар-Запольскага (1867—1934) друкавала ў 1888 г. адна з першых у Беларусі прыватная ліберальная газета «Мннскнй лнсток» (1886—1902).

Навукоўцы — этнографы, мовазнаўцы, гісторыкі — ужо ў другой пало-ве XIX ст. выявілі самабытнасць беларускага народа. Афіцыйная дактрына рускасці Беларускага краю не пацвярджалася.

У пачатку XX ст. навуковая дзейнасць у Беларусі губляла палітычную афарбоўку і набывала больш прыкладны характар. Імкліва пашыралася сетка навуковых устаноў. Вывучэннем краю займаліся Віцебская вучоная архіўная камісія (1909), Смаленская вучоная архіўная камісія, Мінскі царкоўны гісто-рыка-археалагічны камітэт (1908), узноўлены ў 1910 г. у Вільні Паўночна-За-ходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, польскае Таварыства сяб-роў навукі ў Вільні (1907), Таварыства вывучэння Беларускага краю ў Магі-лёве. З іх дапамогай у пачатку XX ст. краязнаўчыя музеі былі створаны ў Ві-цебску, Магілёве, Гродне, Мінску і Вільні.

Значнай з'явай навуковага жыцця Беларускага краю ў пачатку XX ст. стала дзейнасць Таварыства ўрачоў Мінска.

Першымі навуковымі ўстановамі прыродазнаўчага профілю сталі дос- ледныя станцыі — Беняконская сельска-гаспадарчая ў Віленскай губ. (1910) і Мінская балотная (1913). Пытаннямі навуковай аграноміі і ветэрынарыі займаліся асобныя памешчыкі пад апекай сельскагаспадарчых таварыстваў.

У Мінску ў 1912 —1916 гг. выдаваўся першы ў Расіі часопіс па культу-ры балот — «Болотоведенне». Усяго ж у Беларусі з 1901 да 1917 г. выхо-дзіла каля 20 прыродазнаўчых перыядычных выданняў, у тым ліку восем сельскагаспадарчых, астатнія – па медыцыне, балотазнаўству, лесаводству, чыгуначнаму транспарту і агульных праблемах. Іх рэдакцыі знаходзіліся ў Вільні, Мінску, Віцебску, Гродне, Магілёве, Бабруйску, Лепелі.

У вывучэнне Беларусі ўключалася нацыянальная інтэлігенцыя. Ужо ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XIX ст. вакол рэдакцыі газеты «Мннскнй лмсток» гуртавалася група аматараў беларускай культуры і гісторыі. Свае допісы яны змяшчалі і ў штогоднім дадатку да газеты — «Северо-Запад-ном календаре», які выходзіў у 1888—1893 гг.

На старонках газеты "Наша ніва" распрацоўвалася тэорыя беларускай культуры. Адзін з заснавальнікаў «Нашай нівы» I. Луцкевіч, этнограф і архе-олаг па прафесіі, збіраў пры рэдакцыі калекцыі для будучага беларускага на-цыянальнага музея. У тыя часы ў Расіі не існавала амаль ніводнага універ-сітэцкага горада, дзе б пад уплывам «Нашай нівы» беларускія студэнцкія гур-ткі, што інтэнсіўна ўзнікалі з канца XIX ст., не вывучалі мінулае сваёй Баць-каўшчыны. Вылучаўся Пецярбург. Там выходзіў літаратурна-мастацкі аль-манах «Маладая Беларусь» (1912—1913), які па сутнасці быў першым вы-даннем беларускай навуковай публіцыстыкі, працаваў Беларускі навукова-літа-ратурны гурток студэнтаў (1912—1917).

У 1910 г. у Вільні быў надрукаваны першы дапаможнік па гісторыі Бе-ларусі — «Кароткая гісторыя Беларусі». Яе напісаў на беларускай мове В. Ластоўскі, які з 1909 г. працаваў сакратаром рэдакцыі "Наша ніва". З'яўлен-не дапаможніка стала важнейшай падзеяй у летапісе беларускага нацыяналь-нага руху.

У рэчышчы агульнаеўрапейскіх працэсаў развівалася літаратура Бела-русі. Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст.ст. з'яўлялася развіццё літаратуры і журналістыкі. Цэлыя галіны культуры становяцца своеасаблівай трыбунай палітычнай думкі, месцам ідэалагічнай барацьбы. Літаратура Беларусі ў гэты час фарміравалася пад уплывам вялікай французкай рэвалюцыі, нацыянальна-вызваленчага руху. Яна ўвабрала ў сябе прагрэсіўныя элементы сусветнай культуры, была шмат-моўнай. Друкаваліся кнігі на польскай, лацінскай, нямецкай і іншых мовах. З'яўляліся літаратурныя творы на беларускай мове.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ад рамантызму праз сентымента-лізм да рэалізму, шляхам паступовага адыходу ад фальклорнага апісальніц-тва на пачатку яе развіцця — да развітай літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння, удасканальвалася вершаскладанне.

У пачатку XIX ст. тут з'яўляюцца рамантызм, для якога характэрна арыентацыя на голас пачуццяў (творы А. Міцкевіча, Я. Баршчэўскага, Я. Ча-чота, В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі), і сентыменталізм з яго ўвагай да ніжэйшых слаёў грамадства, з культам духоўных і маральных каштоў-насцей як асноўнага прынцыпу жыцця (прасочваецца ў вершах Я. Чачота)

У першай палове XIX ст, большасць літаратурных твораў пісалася на польскай мове. У гэты час пачынаецца новы этап у гісторыі беларускай літа-ратурнай мовы. Характэрнай з'явай беларускай літаратуры стала ўзнікненне ананімных твораў «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Сход», «Вясна гола пера-пала», «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе» і іншых. У іх адлюстраваны рысы сацыяльных адносін таго часу, думкі і настроі беларускіх сялян, сцвяр-джалася права прыгоннага селяніна звацца чалавекам, вучыла асуджэнню існуючых парадкаў.

Значную ролю ў станаўленні беларускай літаратуры, а разам з ёй і мовы, адыгралі пісьменнікі, збіральнікі народнага фальклора Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, У. Сыракомля, В. Каратынскі і іншыя. У 20-30-ц гады развіваецца паэтычны талент Паўлюка Багрыма. У творах гэтых аўтараў гучала народная гаворка, мова тых мясцовасцей, адкуль паходзілі пісьменні-кі. Найбольшае распаўсюджванне атрымала цэнтральная беларуская гавор-ка. Яна стала асновай новай беларускай літаратурнай мовы. Разам са станаў-леннем новай беларускай літаратурнай мовы выпрацоўвалася агульнабела-рускае вымаўленне, стыль, правапіс.

Выдатным літаратарам Беларусі з'яўляецца Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове пад значным уплывам мовы беларускага народа, паэтыкі беларускай песні, могуць лічыцца спадчынай не толькі польскага народа. У сваіх творах «Мешка, князь Навагрудка», «Бульба», «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Гражына» А. Міцкевіч выкарыстаў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі.

У 40-я гады XIX ст. свайго росквіту дасягнула творчасць пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча В. Дуніна-Марцінкевіча. Яго першыя п'есы «Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкантаў», «Чарадзейная вада» былі напісаны на польскай мове і пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п'еса В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. У 50-я гады ён стварае вершаваныя апавяданні «Вечарніцы», «Гапон», «Халімон на каранацыі» і іншыя, а таксама займаецца перакладамі. Адзін з найлепшых і самых вядо-мых сваіх твораў — фарсвадэвіль «Пінская шляхта» — пісьменнік стварыў у пачатку 60-х гадоў, аснову якой складаў фальклор. Збіралі і перапрацоўвалі вусную народную творчасць В. Рэут, Т. Зан, А. Грот-Спасоўскі (ён жа А. Спасоўскі-Грот) і інш. Па-беларуску пісалі I. Легатовіч, П. Багрым, Я. Ча-чот, В. Каратынскі і інш. У іх творах гучыць любоў да роднага краю і проста-га люду. Частка беларускамоўных твораў насіла ананімны характар. Так, толькі ў нашы часы ўстаноўлена верагоднае аўтарства паэм "Энеіда навы-варат" (В. Равінскі) і "Тарас на Парнасе" (К. Вераніцын), у якіх паказаны адпаведна з сатырычнага боку прыгонніцкі лад і жыццё беларускай вёскі. У 40-я гг. з'яўляецца друкаваная беларуская літаратура: п'еса "Сялянка" В. Дуніна-Марцінкевіча, творы А. Рыпінскага "Беларуеь", "Нячысцік", Я. Баршчэўскага "Дзеванька", "Гарэліца", "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", новыя літаратурныя жанры — балада, апавяданне, лірычны верш.

Беларуская літаратура другой паловы XIX ст. узбагацілася творамі Я. Лучыны (А. Неслухоўскага), А. Гурыновіча, К. Кастравіцкага (Каруся Ка-ганца), А. Абуховіча (першы беларускі байкапісец), Ф. Тапчэўскага. Я. Лучына з'яўляецца аўтарам першага беларускага верша «Роднай старон-цы». У ім, а таксама ў сваіх паэмах «Паляўнічыя акварэлькі», «Гануся», «Ан-дрэй», «Віялета» ён выражае любоў да радзімы, асэнсоўвае беларускую рэча-існасць. Кнігі «Скрыпка беларуская», «Хрэст на свабоду» Цёткі (А. Паш-кевіч) сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі XX ст. Цётка з'явілася адной з пачынальнікаў апавядальнага жанру.

"Бацькам" беларускай літаратуры лічыцца знакаміты паэт Ф. Багушэ-віч. Яго творчасць стала вяршыняй развіцця беларускай літаратуры і мовы другой паловы XIX ст. Да сваіх зборнікаў «Дудка беларуская», «Смык бела-рускі» Ф. Багушевіч складаў прадмовы, праз якія імкнуўся абудзіць нацыя-нальную свядомасць беларускага народа. У іх ён абвясціў існаванне беларус-кага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы. Галоўнае месца ў творах пісьменніка — паказ жыцця паднявольнага сялянства, пошукі спра-вядлівасці. Гэта яму належаць словы, якія і зараз адлюстроўваюць сутнасць нацыянальнай ідэі: «Не пакідайце ж беларускай мовы, каб не ўмерлі».

На якасна новы ўзровень узнялі беларускую літаратуру і мову Янка Купала і Якуб Колас. Адзіны паэтычны зборнік «Вянок» належыць Мак-сіму Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод кла-сікаў. Раскрыліся творчыя здольнасці М. Гарэцкага, 3. Бядулі, Гартнага, К. Каганца і інш. Беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў сусед-ніх, перш за ўсё славянскіх народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісто-рыка-літаратурны працэс.

У пачатку XX ст. рашаючую ролю ў развіцці беларускай літаратуры адыгрывала адзіная ў краі беларуская газета «Наша ніва». Яна ператвары-лася ў збіральніцу літаратурных талентаў. Сярод супрацоўнікаў газеты былі Я. Колас, Я. Купала, які ў 1914—1915 гг. працаваў нават рэдактарам-выдаў-цом газеты, Ц. Гартны (Зміцер Жылуновіч), 3. Бядуля, А. Цётка (Алаіза Пашкевіч-Кейрыс), пазней — М. Багдановіч, Ядвігін Ш. (Лявіцкі Антон), К. Буйло, М. Гарэцкі, А. Гарун. У 1912 г. у Вільні пачаў выдавацца сатырычны часопіс "Крапіва", сель-скагаспадарчы аддзел «Нашай нівы» перарос у самастойны часопіс «Саха». 3 каяца 1913 г. ён выдаваўся ў Мінску. Тут жа з'явіўся літаратурны месячнік для моладзі «Лучынка», які рэдагавала Цётка. У студзені 1913 г. у Вільні пачала выходзіць на беларускай мове лацінкай каталіцкая штотыднёвая газета «Беларус».

Адразу ж пасля скасавання ў снежні 1904 г. абмежавання для нярускіх моў буйнейшае беларускае выдавецтва было заснавана В. Іваноўскім у Пе-цярбургу пад назвай «Загляне сонца і ў наша ваконца». Менавіта ў ім у 1905 г. выйшлі першыя буквары для беларускіх дзяцей на лацінцы (укладальнік В. Іваноўскі) і кірыліцы (К. Каганец).

У 1913 г. В. Іваноўскі з дапамогай Я. Купалы і I. Луцкевіча перанёс сваю справу ў Вільню, дзе арганізаваў Беларускае выдавецкае таварыства і адкрыў першую беларускую кнігарню. Акрамя таго, дзейнічалі такія беларус-кія выдавецтвы, як «Мінчук» (Мінск), «Наша хата», «Палачанін», «А. Грыне-віч» (Вільня). Дзякуючы намаганням "нашаніўцаў" практычна ўсе беларускія пісьменнікі друкавалі свае творы. Усяго з 1906 да 1915 г. было выдадзена ка-ля 160 беларускіх кніжак. Беларуская літаратура ў "нашаніўскі" перыяд вы-ходзіла на ўзровень класічнай і ўключалася ў еўрапейскі культурны працэс.

ІІрактычна ўсе поспехі ў развіцці беларускай культуры ў пачатку XX ст. звязваліся з дзейнасцю газеты "Наша ніва". Газета прапагандавала нацыя-нальную самасвядомасць і адзінства беларусаў незалежна ад іх веравызнан-ня, настойліва патрабавала ўвядзення беларускай мовы ў цэрквах, касцёлах, школе. Яна ўзнімала гэту мову на ўзровень літаратурнай і навуковай, каб па-пярэдзіць беларусаў ад пераходу на рускую ці польскую. Не выпадкова таму перыяд культурнага развіцця ў час яе дзейнасці ўвайшоў у гісторыю пад назвай "нашаніўскі". Але царскі ўрад асце-рагаўся беларускага адраджэння. Існавала забарона выпісваць і чытаць «Нашу ніву» ўсім настаўнікам Вілен-скай навучальнай акругі, усім дзяржаўным ураднікам і вучням сельска-гаспа-дарчых школ. Беларусы займелі прафесійную культуру (літаратура, тэатр), якая зараджалася ў гарадах. Цэнтрам беларускай прафесійнай культуры выступала Вільня. Але пераважала традыцыйная (народная) культура, якая канцэнтравалася ў беларускіх вёсках. Гэта — драўлянае будаўніцтва, ганчарства, адзенне, ткацтва, вышыўка, фальклор, абрады, святы.

34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст.

Як вядома, на працягу 14 - 16 стст. адбывалася фармiраванне беларускай народнасцi. Па меры ўзнiкнення i развiцця капiталiстычных адносiн яна на-бывае якасна новыя рысы, уласцiвыя тыповай этнiчнай супольнасцi — нацыi. У лiку важнейшых — гэта агульнасць эканамiчнага жыцця насельнiцва беларускiх губерняў, аснову якой складала сельская гаспадарка i дробна-та-варная прамысловасць. Большасць жыхарства зяўлялася сялянамi (90%). Бяднейшая ж iх частка складала сацыяльную базу для фармiравання пралета-рыяту. Тым не менш, 53,5% гараджан (а значыць, рабочых) складалi яўрэi. Беларуская нацыянальная буржуазiя таксама амаль цалкам складалася з сялян. Невыпадкова таму, у далейшым некаторыя палiтычныя дзеячы сцвяр-джалi, што беларусы — гэта суцэльна сялянская нацыя.

Есць падставы з тым пагадзiцца, бо паводле перапiсу 1897 г. асноўную частку мясцовай буржуазii складалi яўрэi, памещчыкаў — палякi i рускiя.

Паводле таго ж перапiсу, на тэрыторыi 5 губерняў пражывала 5 млн 408 тыс беларусаў, 3,1 млн рускiх, палякаў, украiнцаў, яўрэяў (13,8%), лiтоўцаў, латышоў. За 40 парэформенных гадоў колькасць насельнiцтва Бел. амаль па-двоiлася. Насельнiцтва Расii за 37 год (з 1860 па 1897 г. ) вырасла на 52 млн (з 74 па 126 млн.)

У др. палове 19 ст. працягваўся працэс фармiравання беларускай гутарковай мовы, адбывалася злiццё i змешванне мясцовых дыялектаў, а на яе аснове намаганнямi Ф. Багушэвiча i iнш. фармiравалася мова лiтара-турная. Паводле перапiсу, 74% насельнiцтва называла беларускую мову роднаю. Паступова багацела i ўдасканальвалася матэрыяльная i духоўная культура, што знайшло ўвасабленне ў новых прыладах працы i прадметах побыту, у зяўленнi новых традыцый i элементаў фальклору.

Лiчыцца, што важным паказчыкам нацыi з’яўляецца псiхалагiчны склад яе прадстаўнiкоў. Што датычыць беларусаў, то у лiку ўласцiвых iм псiха-лагiчных рыс сталi называць памяркоўнасць i талерантнасць.

Разам з тым, iснавалi i пэўныя перашкоды на шляху да фармiравання нацыi, з уласцiвымi ёй эканамiчнымi i тэрытарыяльнымi сувязямi, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцыйб звычаяў, самасвядомасцi. Тут варта заўважыць, што з часу ВКЛ у беларусаў не было сваей дакладна акрэсленай тэрыторыi, невыпадкова, што беларускiя губернi былi не менш звязаны эканамiчна з расiйскiмi, чым памiж сабой.

Што датычыць нацыянальных мовы, побыту, традыцый, то яны дамiна-валi толькi на весцы. Пры гэтым у горадзе iснаваў кангламерат культур, кожная з якiх развiвалася па свойму, без вызначальнай тэндэнцыi злiцця ў адзiную. Важна адзначыць таксама, што беларуская мова не мела статусу дзяржаўнай.

Нельга не прыгадаць i таго, што па веравызнаннi беларускi народ заста-ваўся ў складзе дзвюх хрысцiянскiх канфесiй, i гэта таксама не спрыяла ўтварэнню трывалай нацыянальнай супольнасцi. Невыпадкова, што ў боль-шасцi выпадкаў этнiчная самаiдэнтыфiкацыя “тытульнай” нацыi вызначалася па схеме: праваслаўны, значыць – рускi; каталiк – значыць – паляк.

Нарэшце, вельмі нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, уласцівы многім з нас і зараз.

Былi выпадкi, што пад час перапiсу 1897 г. многiя жыхары называл сябе не толькi беларусамi, але i лiтвiнамi, тутэйшымi i г. д. Такiм чынам, можна прыйсцi да высновы, што беларускi народ у канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя з прычыны абектыўнага i суб’ектыўнага кшталту для таго, каб звацца нацыяй, меў больш адмоўных, чым станоўчых падстаў. Асноўнай на той час перашкодай на шляху да этнiчнай кансалiдацыi беларускага, як i многiх iншых народаў Расiйскай iмперыi, зяўлялася царскае самаўладдзе.


35. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.

На мяжы ХIХ ХХ стст. cацыяльна-эканамiчнае развiццё Расiйскай iмперыi характарызавалася моцным заняпадам. У параўнаннi з краiнамi захаду, якiя таксама перажывалi крызiс, становiшча Расii было значна горшым, што тлумачылася вузкасцю уну-транага ранка, наяўнасцю феадальных перажыткаў у сельскай гаспадарцы i iнш.

З вёскi выцягвалiся велiзарныя сродкi у форме выкупных плацяжоў, а таксама шматлiкiх дзярж i мiрскiх падаткаў i збораў. Тым самым рэзка скарачалiся магчымасцi сялян набыць сучасныя с/ г машыны i прылады працы, штучныя ўгнаеннi, элiтнае на-сенне i жывёлу, нарэшце – фабрычны абутак i адзенне. Гэта, з аднаго боку, падрывала развццё вытворчых сiл на вёсцы, а з другога – тармазiла рост прамысловасцi.

Нягледзячы на адсутнасць прыгоннага права i асабiстую свабоду, селянiн не мог без дазволу абшчыны пакiнуць або прадаць сваю зямлю. Да 1903 г. паводле iснаваўшага закона, яго маглi за пэўную правiннасць публiчна пакараць розгамi.

Зямельны голад на вёсцы ўзрастаў, у той час, як у памешчыцкiя латыфундыi вы-мяралiся дзесяткамi тысяч гекатараў (дзесяцiн) (41%). Казна, цэрквы i манастыры ва-лодалi 1, 7 млн дзесяцiн (9,3%). 82, 5% сялянскiх гаспадарак валодалi не больш за 15 дзесяцiн. А адзiн такi надзел мог забяспечыць утрыманне сялянскай сям’i з 6-7 душ. Нiзкая даходнасць сялянскiх гаспадарак, акрамя iншага, негатыўна адбiвалася на аду-кацыйным узроўнi сялянства. Па сутнасцi, падаўляючая большасць яго заставалася непiсьменным, злоўжывала алкаголем, лёгка паддавалася ўздзеянню манархiсцкiх i антысемiцкiх поглядаў.

У цэлым менавiта наяўнасць буйнога памешчыцкага землеўладання i найцяжэйшае сацыяльна-эканамiчнае становiшча сялян не маглi суiснаваць працяглы час. Па меры развiцця капiталicтычных адносiн феадальныя перажыткi маглi быць пераадолены толькi рэвалюцыйным шляхам. Перша-чарговай задачай наспеўшай рэвалюцыi з’яўлялася вырашэнне аграрнага пытання, “расчыстка зямлi” для свабоднага развiцця капiталiзма.

Значнай праблемай, якая з-за шавiнiстычнай палiтыкi царызма магла быць вырашана толькi рэвалюцыйным шляхам, з’яўлялася нацыянальнае пытанне. Моцнай палiтычнай i сацыяльнай дыскрымiнацыi падвяргалiся так званыя “iншародцы”, яўрэi, у пэўнай ступенi – палякi. Беларусы i украiнцы не прызнавалiся царызмам у якасцi самастойных этнасаў. Ва ўмовах непа-дзельнага панавання праваслаўя як дзяржаўнай рэлiгii iснаванне iншых канфесiй адбывалася ў неспрыяльных умовах.

Пагаршэнне эканамiчнага становiшча ўзмацнiла супярэчнасцi памiж рабочым класам i буржуазiяй. Распаўсюджанне марксiсцкiх i народнiцкiх тэорый у працоўнай масе спрыяла яе ўсведамленню таго, што прычыны гаротнага становiшча пралетарыята не ў дзейнасцi асобных фабрыкантаў, а ў наяўнасцi класа буржуазii, наяўнасцi капiталi-стычнай сiстэмы, на ахове якой стаiць cамаўладдзе. Але на пачатку ХХ cтагоддзя кла-савая самасвядомасць рабочых Беларусi, нават пры наяўнасцi тут партыйных арганiзацый, была яшчэ даволi нiзкай.

Але асноўнай перашкодай на шляху да грамадскага прагрэсу з’яўлялася самадзяржаўная сістэма кіравання краінай. Мікалай ІІ не прадпрымаў спроб да рашучага рэфармавання сістэмы кіравання, вырашэння злабадзённых эканамічных, сацыяльных, нацыянальных, культурных і іншых праблем грамадства. Невыпадкова, што ў яго (грамадства) нетрах узмацніўся і пашырыўся моцны рэвалюцыйны рух на чале з палітычнымі партыямі.

Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак.

Яшчэ ў стадыi фармiравання рэвалюцыйных партый iх лiдэры шмат спрачалiся адносна таго, якiм метадам барацьбы рабочага класа варта нада-ваць перавагу – палiтычным або эканамiчным. Паводле рускiх прыхiльнiкаў Э. Бернштэйна, рабочы клас мусiў змагацца толькi за эканамiчныя патрэбы i павышаць свой культурны ўзровень. Барацьбой за палiтычныя свабоды, быццам павiнны займацца лiбералы ў рэчышчы ле-гальнай дзейнасцi. Такi накiрунак у с-д руху атрымаў назву “эканамiзма”. Барацьбу су-праць гэтай плынi ўзначалiлi Пляханаў i Ленiн. Вялiкую ролю ў гэтым адыгрывала га-зета “Искра” (11.12.00. Лейпцыг). Вядома яе з’яўленне ў 25 населеных пунктах Беларусi

Вядучыя пазiцыi ў рабочым руху Беларусi займаў Бунд, якi абапiраўся на эканамiзм. Вясной 1901 г. на сваiм IV з’ездзе ён абвясцiў сябе адзiным выразнiкам iнтарэсаў яўрэйскага пралетарыяту ў Расii. Мала таго, ён змагаўся за тое, каб ператварыць РСДРП у федэрацыю нацыянальных с-д арганiзацый.

На пачатку новага стагоддзя, у вынiку дзейнасцi “Искры” (Пляханаў, Ленiн i iнш.) наспела небходнасць i склалася магчымасць для cтварэння адзiнай сацыял-дэмакра-тычнай партыi. На гэты раз, каб пазбегнуць арыштаў, 43 дэлегаты правялi з’езд за мяжой у Бруселi-Лондане 17.07-10.08. 1903 г. Менавiта там i адбылося ўтварэнне РСДРП. З’езд прыняў праграму РСДРП, дзе фармулявалiся задачы буржуазна-дэма-кратычнай рэвалюцыi (праграма-мiнiмум): звяржэнне самаўладдзя i ўсталяванне дэ-макрат рэсп-кi, прадастаўленне народам Расii раўнапраўя i права на самавызначэнне i многае iнш.) i праграмы максiмум, якая лiчыла канчатковай мэтай партыi ўсталяванне дыктатуры пралетарыяту для пабудовы ўдалешым сацыялiзму. На з’ездзе выявiлася, што бундаўцы выставiлi патрабаванне пабудаваць РСДРП па федэрацыйным прынцы-пе, каб захаваць у новай партыi сваю самастойнасць, а калi iх не падтрымалi iншыя дэлегаты, то яны пакiнулi з’езд. У iх лiку былi таксама прадстаўнiкi СДКПiЛ, якiм не падабаўся пункт праграмы аб праве нацый на самавызначэнне.

Акрамя таго, i сярод тых, хто застаўся, пад час абмеркавання парагр.1 Cтатуту аб тым, хто можа быць членам партыi адбыўся раскол на “цвёрдых” i “мяккiх” iскраўцаў. Большасцю галасоў была прынята фармулёўка Мартава, у адпаведнасцi з якой для членства ў РСДРП лiчылася дастатковым прызнанне праграмы, матэрыяь падтрымка партыi i рэгулярнае асабiстае садзеянне ёй пад кiраўнiцтвам адной з партыйных арганізацый. Ленiн жа выказваўся за непасрэдны ўдзел кожнага ў працы партарганiзацыi).

Раскол дэлегатаў з’езда стаў вiдавочным у сувязi з выбарамi ў цэнтральныя органы партыi. Колькасць членаў рэдакцыi “Искры” па прапа-нове Ленiна было скарочана да трох (Ленiн, Мартаў (Юлiй. Восiпавiч Цэдэр-баум), Пляханаў). Па прычыне адмовы 15 дэлегатаў удзельнiчаць у выбарах ЦК, у яго ўвайшлi толькi прыхiльнiкi Ленiна. (Адсюль – “бальшавiкi – меншавiкii”). У далейшым прапанова Пляханава ў мэтах прымi-рэння бальшавiкоў i меньшавiкоў вярнуць у склад “Искры” усiх яе супрацоўнiкаў вы-клiкала выхад з рэдакцыi Ленiна. Неўзабаве бальшавiкi наладзiлi выхад уласнай газеты – “Вперёд”. Але партыя па-ранейшаму называлася РСДРП. У сярэдзiне1905 гг. у ёй налiчвлася 14 тыс. бальшавiкоў i 12, 5 меншавiкоў. На Беларусi яе буйнейшыя арганiзацыi ў 1903-04 гг. узнiклi ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Барысаве, Бабруйску, Магiлёве, Мазыры, Полацку. Падпарад-коўвалiся яны Палескаму (Гомель) i Паўночна-Заходняму (Вiльня) камiтэтам.

У некаторых гарадах Беларусi з 1900 г. (Вiльня, Мiнск, Смаргонь) дзейнiчалi невялiкiя групы СДКПiЛ i з 1902 г. – леванароднiцкая ППС. У той час, як СДКПiЛ iмкнулася да супрацоўнiцтва з РСДРП, ППС адмаўляла iдэю польска-расiйскага рэвалюцыйнага саюза. Але ў пытаннi аб устварэннi незалежных дзяржаў СДКПiЛ лiчыла гэта недапушчальным, ППС была прыхiльнiцай самастойнай Польшчы. Тых з яе членаў,

хто дзейнiчаў на тэрыторыi Заходняй Беларусi, не задавальняла iдэя Вялiкай Польшчы, вылучылiся ў асобную “ППС на Лiтве” i абвясцiлi сваёй мэтай барацьбу за палiтычную незалежнасць i дасягненне сац ладу. Гэта была партыя беларусаў, лiтоўцаў, палякаў, якiх усё яшчэ ядналi агульныя культур-ныя i гiстарычныя традыцыi ВКЛ.

Партыя сацыялiстаў-рэвалюцыянераў. З 1899 у Мiнску пад кiраўнiц-твам – Л. Радзiёнавай-Клячко, Р. Гершунi, К. Брэшка-Брэшкоўскай, А. Бонч- Асмалоўскага пачала дзейнiчаць “Рабочая партыя палiтычнага вызвалення Расii”. У адрозненне ад iншых рабочых партый, яна грунтавалася на народ-нiцкiх прынцыпах. Яе члены займалiся распаўсюджваннем нелегальнай лiта-ратуры, але многага зрабiць не паспелi, бо праз год арганiзацыя была выкрыта “ахранкай”.

З iншых партый, якiя ўзнiклi ў Расii, асобае месца займала Партыя Сацыялiстаў-Рэвалюцыянераў (аформiлася ў 1902 г). Да яе далучылiся рэшткi “Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii”. Былыя народнiкi, выступалi cупраць самаўладдзя i памешчыцкага землеўладання, за федэратыўную дэмакратычную рэспублiку, за пабудову сацыялiстычнага ладу на аснове сацыялiзацыi зямлi i ўраўняльнага землекарыстання, а таксама распаўсю-джвання кааперацыi.

У многiм захавала традыцыi “Народнай волi”. Для выканання тэрары-стычных акцый мела “Баявую арганiзацыю” на чале з Р. Гершунi жыхаром Мiнска. Арганiзацыi ПС-Р мелiся ў Мiнску, Вiцебску, Гомелi, Вiльнi, Бела-стоку. На Беларусi ў 1904 г. нават узнiкла асобная Паўночна-Заходняя Аблас-ная арганiзацыя ПС-Р.

Палiцэйскi сацыялiзм” або “зубатаўшчына”. Каб прадухiлiць уцяг-ненне рабочых у палiтычную дзейнасць урадавыя колы iмкнулiся прадпры-няць адпаведныя захады. Так, начальнiк Маскоўскага ахоўнага аддзялення палк С. В. Зубатаў у мэтах “выкаранення крамолы ў iмперыi” праз сваiх аген-таў на месцах узяў на сябе клопат задавальнення першаступенных матэры-яльных i культурных патрэб рабочых, i тым пааралiзаваць дзейнасць рэвалюцыйных партый. У прыватнасцi, за адмову ад палiтычнай барацьбы (супраць цара i ўрада) палкоўнiк абяцаў не перашка-джаць рабочым праводзiць эканамiчныя стачкi. Характэрна, што гэтая практыка - так званая “зубатаўшчына” або “палiцэйскi сацыялiзм” пачалася ў 1900 г. у Мiнску, дзе былi моцнымi пазiцыi “эканамiстаў”. У вынiку, у Мiнску 1901 г. мiнскiя “зубатаўцы” з дапамогай палк Васiльева дамаглiся перамогi cтачкi i прымусiлi гаспадара слесарных майстэрань увесцi 12 гадзiнны працоўны дзень. Гэта перамога пад-штурхнула рабочых да аб’яднання вакол створанай у Мiнску Яўрэйскай незалежнай рабочай партыi (ЯНРП) на чале з М. Вiльбушэвiч i Р. Шахновiчам. Партыйны статут арыентаваў сваiх членаў на павышэнне “па меры магчымасцi” эканамiчнага i культур-нага ўзроўню шляхам рознага кшталту дабрачынных самадзейных арганi-зацый, кас узаемадапамогi, клубаў, прапагандуючы падпарадкаванне ўладам i неўмяшальнiцтва ў “палiтыку”. У вынiку ЯНРП стала iмклiва папаўняцца. У канцы 1901 г. да яе далучы-лася 15 рамесных прафсаюзаў з 20, якiя да таго часу ўваходзiлi ў Бунд.

Сваю дзейнасць супраць захаплення рабочых палiтыкай ЯНРП паспяхова спалучала з ciянiзмам, асноўнай мэтай якога абвяшчалася згуртаванне ўсiх яўрэяў свету i ўтварэнне ўласнай дзяржавы ў Палесцiне. Арганiзацыйна ён аформiўся ў 1897 г., а ў 1902 г. у Мiнску нават адбыўся

Усерасiйскi з’езд сiянiстаў. У вынiку барацьба памiж Бундам i ЯНРП рэзка абвастрылася. Свой уклад у выкрыццё зубатаўшчыны ўнясла газета “Ис-кра”. Характэрна, што i сам ўрад асудзiў дзейнасць Зубатава, якая аб’ек-тыўна падрывала iнтарэсы прадпрымальнiкаў. У вынiку палкоўнiк за-стрэлiўся, а пазбаўленая падтрымкi ЯНРП у 1903 г. самалiквiдавалася. Праўда, неўзабаве iдэя “палiцэйскага сацылiзму” увасобiлася ў Пецяр-бургу ў выглядзе “гапонаўшчыны”. З развалам ЯНРП аўтарытэт Бунда стаў зноў узрастаць. Асноўныя намаганнi ў барацьбе за яўрэйскiх рабочых цяпер былi скiраваны супраць “пазакласавых” сiянiстаў. Характэрна так-сама, што да пачатку рэвалюцыi ў яўрэйскiм асяроддзi ўзнiклi новыя пар-тыi – напалову сацыялiстычныя, напалову – ciянiсцкiя: у iх лiку – cацыялiсты -сiянiсты i паалейцыянiсты.

Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач. ХХ ст.

У сiлу розных (сацыяльна-эканамiчных, палiтычных, культурных пры-чын) беларускi нацыянальны рух у параўнаннi з польскiм стаў афармляц-ца значна пазней. У ХIХ cт. ён i выспяваў у нетрах польскага вызваленча-га руху за аднаўленне РП. Натуральна, што без нацыянальнай самасвядо-масцi нiякi нацыяльны рух, у дадзеным выпадку, быў немагчымы. Асоб-ныя прадстаўнiкi паланiзаванай i акаталiчанай шляхты, якiя не страцiлi су-вязей са сваёй зямлёй, яе мiнулым i г. д., або вялi свой радавод ад мясцо-вых княскiх дынастый стваралi спрыяльнае асяроддзе для ўтварэння куль-турна-асветнiцкiх суполак з мэтай вывучэння духоўнай спадчыны. Знач-ную ролю ў гэтым адыгрывалi таксама выхадцы з сем’яў святароў унiяцка-га веравызнання. Першыя праявы нацыянальнай актыўнасцi адбiлiся ў дзей-насцi вiленскiх тайных таварыстваў, у творчасцi i намаганнях Я. Чачота i Я. Бар-шчэўскага па збiраннi мясцовага фальклору.

Частка iнтэлiгентаў уставалi на глебу прызнання беларусаў як асоб-нага этнасу i ў сваiх лiтаратурных творах (Дунiн-Марцiнкевiч, А. Кiркор, Ф. Багушэвiч) шмат зрабiлi для прыцягнення грамадскай цiкавасцi да Беларусi i яго самабытнага народа. Да сярэдзiны ХIХ cт., праўда, сам народ, у падаўляючай большасцi cяляне, яшчэ не выяўляў цiкавасцi да нацыянальнага жыцця ў палiтычным сэнсе гэтага слова. Працэс яго на-цыянальнай самаiдэнтыфiкацыi толькi пачынаўся.

Чарговы крок да абуджэння нацыянальнай свядомасцi можна звязваць з дзейнасцю, у тым лiку выдавецкай, К. Калiноўскага. У гэты час сацыяль-ная база барацьбiтоў супраць самаўладдзя значна пашырылася за кошт так званых “разначынцаў” i нават сялян.

Варта адзначыць таксама, што царскi ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 г. не шкадаваў сродкаў, каб русiфiкаваць край. Але публiкацыя архiў-ных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi та-

кiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi сведчылi спрыя-лi зваротнаму працэсу – умацаванню грамадскага пераканання ў тым, што беларусы - гэта асобны этнас.

Што датычыць праяў палiтычнай дзейнасцi беларусаў, што iх (праяў) пачатак можна з вялiкай доляй умоўнасцi звязваць з дзейнасцю К. Калi-ноўскага i яго блiжэйшых аднадумцаў, якiя ў час паўстання i пасля яго (“Пiсьмо з-пад шыбенiцы”) iмкнулiся абаранiць права беларускага народа на самастойнасць, на сваю школу, сваю веру (унiяцтва).

Пасля паўстання 1863 г., калi царскi ўрад у барацьбе супраць польскага ўплыву на Беларусi ўзмацнiў барацьбу супраць усяго неправаслаўнага, ня-рускага, наогул, надрукаванага не кiрылiцай, натуральна, што працэс эт-нiчнай кансалiдацыi беларусаў iзноў запаволiўся. Перадавая беларуская моладзь захапiлася агульнарасiйскiм народнiцкiм рухам, скiраваным су-праць самаўладдзя, за лiквiдацыю пам землеўладання, за сацыялiст iдэалы.

Студэнты-беларусы (дакладней, выхадцы з Беларусi) уваходзiлi ў су-полкi “Зямлi i Волi”, затым “Чорнага перадзелу” i “Народнай волi”. На мяжы 70-80 х гг. у Пецярбургу i iншых гарадах утварылiся гурткi студэн-таў-беларусаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага (нарадавольнiцкага) i лiбе-ральна-асветнiцкага накiрункаў. У лiку iх друкаваных твораў мелiся i спе-цыяльна звернутыя “Да беларускай моладзi” i “Да беларускай iнтэлiген-цыi”. Крыху пазней з’явiлiся “Пiсьмы пра Беларусь”, “Пасланне да земля-коў-беларусаў”, два нумары часопiса “Гомон”. Характэрна, што ўсе гэтыя матэрыялы выйшлi ў свет на рускай мове.

У названых творах упершыню гаварылася аб iснаваннi самабытнага беларускага народа “як асобнай галiны славянскага племенi”. Заўважалася таксама, што ён мае iнтарэсы свае, а не “польскiя i вялiкарасiйскiя”.

Аўтары адозвы “Да беларускай моладзi” слушна адзначалi, што бела-рускi народ “безгалосы, не мае прадстаўнiкоў для абароны сваiх правоў i iнтарэсаў”. З гэтай нагоды, каб паправiць яго маральнае, разумовае i эка-намiчнае становiшча, адозва заклiкала моладзь да стварэння арганiзацыi – “Беларуская грамада”.

У “Пiсьме” за подпiсам Данiлы Баравiка, акрамя iншага, утрымлiваўся заклiк да беларускай iнтэлiгенцыi наблiзiцца да народа, “i ўciмi сiламi cа-дзейнiчаць узняццю яго эканамiчнага i маральнага быту, абуджэнню яго самасвядомасцi”. Рэвалюцыйных мэт аўтар перад iнтэлiгенцыяй не ставiў.

У студзеньскiм 1884 г.“Пасланнi да землякоў-беларусаў” за подпiсам “Шчыры беларус” з наоды з’яўлення “Пiсьма” гаварылася пра недастат-ковасць для iнтэлiгенцыi толькi асветнiцкай працы i адзначалася, што для паляпшэння становiшча народа неабходна сумесная агульнарасiйская ба-рацьба за звяржэнне самаўладдзя. Нягледзячы на тое, што “Шчыры бе-ларус” адзначаў ажыўленне ў краi нацыянальнага руху, яго (руху) кан-крэтная палiтычная праграма яшчэ не асвятлялася.

Прыкладна такой жа iдэяй быў напоўнены змест адозвы “Да беларус-кай iнтэлiгенцыi” (канец 1883), перад якой (iнтэлiгенцыяй) ставiлася задача “...разварушыць магутныя сiлы свайго народа” i як сродак для паспяховай працы – распачаць барацьбу супраць самаўладдзя.

Пра першую беларускую арганiзацыю - “Гомон” стала вядома з матэ-рыялаў следства “ахранкi”. Група была створана ў Пецярбургу не пазней 1884 г. студэнтамi-ураджэнцамi Беларусi (А. Марчанка, Х. Ратнер i iнш.). Мела сувязi ў Вiльнi, Вiцебску, Мiнску, Кiеве, Слуцкiм i Дзicенскiм паветах.

У № 1 часопiса “Гомон” яго рэдакцыя заявiла, што ён (часопiс) ставiць на мэце служыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэвалюцыйнай групы бела-русаў. Па нац пытаннi група падтрымала “прынцып абласной самастой-насцi як аснову для будучага федэральна-палiтычнага ладу”. У мэтах да-сягнення самастойнасцi прызнавалася неабходным наладзiць выданне дру-каванага органа i стварыць сваю Абласную рэвалюцыйную арганiзацыю.

Другi нумар “Гомона” заяўляў аб падтрымцы беларусамi-сацыялiстамi праграмы “Народнай воли” i заклiкаў да супрацоўнiцтва з ёй. Разам з тым, рэдакцыя асудзiла выступленне аднаго з яе лiдэраў Л. Цiхамiрава, якi заяў-ляў аб “недарэчнасцi” i “штучнасцi” стварэння “новых нацыянальнасцей”, маючы на ўвазе беларусаў. У адказ рэдакцыя спаслалася на выказваннi Бакунiна i iнш. народнiкаў аб праве Беларусi, нароўнi з Польшчай i Укра-iнаю – на федэратыўную незалежнасць. Пры гэтым “гоманаўцы” аргумен-тавалi сваю пазiцыю аб’ектыўнымi ўмовамi развiцця беларускага народа.

У тым жа, другiм нумары “Гомона” быў змешчаны артыкул пецярбург-скай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыi “Народная воля” (адзiн з заснавальнiкаў - I. Грынявiцкi), якая заявiла аб сваёй рашучасцi “энергiчна абараняць Беларусь як ад польскага, так i вялi-карасiйскага насiлля”. Яшчэ фракцыя заяўляла аб праве беларусаў на “аў-таномную федэратыўную самастойнасць у сям’i iншых народнасцей Расii”. Таксама аб барацьбе супраць самаўладдзя на платформе “Народнай воли”

У Мiнску сярод навучэнцаў у канцы 90-х утварыўся гурток па вывучэн-ню беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яго заснавальнiкi – бра-ты А. i I. Луцкевiчы працягнулi гэтую дзейнасць у Пецярбурзе, у студэнц-кiм “Гуртку беларускай народнай асветы”. Зiмою 1902/1903 гг. члены гурт-ка (у тым лiку, браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, Вац. Iва-ноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi “Бела-рускую рэвалюцыйную грамаду”

Нагадаем, што ў гэты час на Беларусi дзейнiчалi суполкi “ППС на Лiт-ве, якiя абвясцiлi сваёй мэтай барацьбу за палiтычную незалежнасць краю i дасягненне сацыялicтычнага ладу. Iх дзейнасць пэўным чынам уплывала на стваральнiкаў першай беларускай партыi.

I з’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г. канстытуяваў сябе як сацыяльна-палi-тычная арганiзацыя беларускага працоўнага народа. У яе праграме канчатко-вай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у гра-мадскую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i камунiкацый.

Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Нацыяналь-ная часта праграмы выглядала даволi радыкальнай, бо выказавалася за права для ўсiх народаў мець найбольшую свабоду, а самай жаданай формай забеспя-чэння нацыянальнай свабоды ў эпоху капiталiзму прызнавала “Беларускую незалежную дэмакратычную рэспублiку” [з усiмi яе правамi, свабодамi i iнш. атрыбутамi]. Меркавалася, у прыватнасцi, дабiвацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю. Аграрная частка праграмы прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасцi, прапагандавала апрацоўку зямлi ўласнымi ciламi, без выкарыстання наёмнай працы. У рабочым пытаннi – тыя ж, што i РСДРП патрабаваннi.

У цэлым, у праграма не ўтрымлiвала палажэнняў “максiмум-мiнiмум”. Тут рэвалюцыйны дэмакратызм спалучаўся з народнiцкiм (сялянскiм) са-цыялiзмам (ураўнальнае землекарыстанне, кааперацыя i г. д.). Такiм чынам, новая партыя спалучала cацыяльна-эканамiчныя iдэi сацыялiзму з на-цыянальнымi. Недзе памiж 1904 i 1905 годам БРГ прыняла назву БСГ.

У цэлым, да рэвалюцыi 1905 г. уплыў партыi на рабочых быў нязнач-ным. Магчыма, таму, што большасць рабочага класу Беларусi складалi не беларусы, а яўрэi. Наогул, як вядома, беларуская нацыя ў перыяд капiта-лiзму фармiравалася як сялянская ў сваёй аснове. Невыпадкова, асноўным аб’ектам уздзеяння БРГ з’яўлялася сялянства.

Такiм чынам, парэформенны перыяд – быў важным этапам у працэсе ўтварэння беларускай нацыi. Нягледзячы на русiфiкацыю, часткова – пала-нiзацыю, адсутнасць беларускiх навучальных устаноў i iнш., пад уздзеяннем агульнарасiйскага рэвалюцыйнага руху ў асяроддзi мясцовай, па вера-вызнаннi – хрысцiянскай, iнтэлiгенцыi ўзнiк пласт людзей, якi ўсвядомiў сваю прыналежнасць да беларускай этнiчнай супольнасцi. У пачатку 80-х частка беларускай студэнцкай моладзi i iнтэлiгенцыi тэарэтычна абгрунтоўва-лi роўныя з iншымi народамi правы на палiтычнае самавызначэнне, а так-сама заклiкалi да сумеснай барацьбы супраць самаўладдзя. Адным з вынiкаў гэтай працы стала стварэнне першай нацыянальнай партыi – БРГ (БСГ).