Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні

Вид материалаДокументы

Содержание


Захоп Аўстрыі
Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
Подобный материал:
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   36

Захоп Аўстрыі


Палітыка "утаймавання" англійскага і французкага ўрадаў вяла да яшчэ больш умацавання Германіі. Яскравым прыкладам таму з'явіўся аншлюс (уз’яднанне, далучэнне) Аўстрыі. Перад тым як здзейсніць гэты крок, Гітлер заручыўся падтрымкай брытанскага кабінета міністраў на чале з прэм’ерам Нэвілам Чэмберленам. Пад лозунгам аб'яднання зямель, населеных немцамі, 12 сакавіка 1938 г. 200 - тысячнае германскае войска без супраціўлення ўсту-піла ў Аўстрыю, а 13 сакавіка было аб'яўлена аб яе "уз'яднанні" з Германіяй.

Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.


Не спадала напружанасць і вакол Чэхаславакіі. Фармальным повадам для таго паслужыла германскае патрабаванне да яе ўрада адмовіцца ад суверэні-тэту над Судэцкай вобласцю, на тэрыторыі якой пражывала шмат немцаў. Вясной 1938 г. урады Вялікабрытаніі і Францыі заявілі, што яны не збіра-юцца ваяваць за Чэхаславакію, і патрабавалі ад апошняй уступак Гітлеру.

Кіраўніцтва Савецкага Саюза у пісьмовай форме запэўніла ўрад Чэха-славакіі аб тым, што з мэтай процідзеяння германскай агрэсіі СССР гатовы аказаць ёй дапамогу. У гэты час Вялікабрытанія і Францыя ўзмацнілі націск на ўрад Чэхаславакіі, патрабуючы прыняць германскія ўмовы і адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам, якое было заключана ў 1935 г. Для прыняцця рашэння па чэшскай праблеме 29 - 30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склі-кана канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел А. Гітлер (Германія), Н. Чэмберлен (Англія), Э. Даладзье (Францыя) і Б. Мусаліні (Італія). Было падпісана пагад-ненне аб расчляненні Чэхаславакіі, якая страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5 млн. чалавек насельніцтва, а таксама 33% прамысловых прадпрыемстваў. У сака-віку 1939 г. чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі "германскім пратэкта-ратам", іншыя раёны краіны перадаваліся Польшчы і Венгрыі, а ў Славакіі быў створаны марыянетачны фашысцкі ўрад. Мюнхенскае пагадненне стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны. Курс пастаянных уступак агрэсарам, які праводзілі Вялікабрытанія і Францыя, не садзейнічалі стварэнню адзінага фронта дзяржаў, здольных разам супраць-стаяць блоку агрэсараў. Адзначым, што кіруючыя колы Англіі і Францыі рабілі шмат, каб адхіліць ад сябе германскую агрэсію і накіраваць яе супраць Савецкага Саюза.

Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французка-англійскія перамовы.

Важным этапам фарміравання міждзяржаўных адносін з'явілася праца Жэнеўскай міжнароднай канферэнцыі па разбраенні. Яе дзейнасць працяг-валася з 1932 па 1935 гг., з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. На гэтым форуме прадстаўнікі Савецкага Саюза настойліва прапанавалі здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага раззбраення, але заходнія дзяржавы не падтрымалі савецкую прапа-нову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французкі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі. Гэтыя міралюбівыя ініцыятывы маглі б стаць у далейшым сур'ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі гітлераўскай Германіі і яе саюз-нікаў і паслужыць асновай стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецкі Саюз рашуча асуджаў агрэсіўныя дзеянні Германіі і прапаноўваў правесці міжнародную канферэнцыю для арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі і абароны незалежнасці краін, якім пагражала агрэсія.

Неабходна нагадаць, што ў савецкай знешняй палітыцы разам з станоў-чымі дасягненнямі нарасталі і некаторыя негатыўныя тэндэнцыі. Сярод іх былі спрошчаныя і прамалінейныя высновы УКП(б) і Камінтэрна аб хуткай "сусветнай рэвалюцыі" і краху сістэмы капіталізму. Так, у прынятай на VI кангрэсе Камінтэрна праграме у 1928 г. меўся вывад аб непазбежнасці кру-шэння капіталізму і хуткай перамозе сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Такія ўстаноўкі УКП(б) і Камінтэрна ў большасці краін захаду ўспрымаліся як заклік да "камунізацыі" Еўропы. Яны з'яўляліся сур'ёзнай перашкодай да канструктыўнага дыялогу, што складваўся паміж СССР і заходнімі краінамі. Палітычная актыўнасць на міжнароднай арэне савецкага кіраўніцтва ў 30- я гады ўспрымалася як спроба навязаць камуністычныя ідэалы.

Тым не менш намаганні Савецкага Саюза настойліва скіроўваліся на аб'яднанне дзейнасці Англіі і Францыі супраць пашырэння агрэсіўных наме-раў Германіі. У 1939 г. савецкая дыпламатыя працягвала актыўныя захады, каб схіліць урады Англіі і Францыі да стварэння сістэмы калектыўнай бяс-пекі на еўрапейскім кантыненце. Неабходна звярнуць увагу на той факт, што савецкае кіраўніцтва было добра інфармавана аб дзейнасці і сапраўдных намерах урадаў заходніх краін, аб чым яскрава сведчыць выступленне I. В. Сталіна на XVIII з'ездзе УКП (б) 10 сакавіка 1938 г. Ён у прыватнасці зазначыў, што ў Еўропе ўжо склаліся дзве групоўкі дзяржаў. 3 аднаго боку - краіны Антыкамінтэрнаўскага блоку, а з другой - краіны Захаду, на начале Брытаніі і Францыі. Менавіта да апошніх і звярнулася кіраўніцтва Савецкага Саюза 17 красавіка 1939 г. з канкрэтнай прапановай аб заключэнні дагавора, які прадугледжваў “заключыць тэрмінам на 5 — 10 гадоў пагадненне аб узаемадапамозе,у тым ліку і ваеннай, у выпадку агрэсіі ў Еўропе супраць любой з дамовіўшыхся дзяржаў; аказваць усялякую, у тым ліку ваенную дапамогу ўсходнееўрапейскім краінам, размешчаным паміж Балтыйскім і Чорным морамі, і мяжуючымі з Савецкім Саюзам”.

Парыж і Лондан зрабілі сустрэчныя захады, у якіх Савецкі Саюз павінен быў аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было наперад непрымаль-най для савецкага ўрада ўмовай. Яны былі адхілены, бо не ўтрымлівалі прын-цыпу ўзаемнасці і ставілі СССР у нероўнае становішча. У іх не прадугле-джвалася абавязкаў Англіі і Францыі ў выпадку нападзення Германіі на Са-вецкі Саюз. А, па-другое, прапановы распаўсюджвалі гарантыю толькі на Польшчу і Румынію, у той час як паўночна- заходнія межы СССР - з боку Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі - не гарантаваліся і заставаліся непрыкрытымі.

Перамовы праходзілі ў Маскве з 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. Аднак станоўчых рашэнняў не было знойдзена. Пасля перапынку англійская і фран-цузкая ваенныя місіі прыбылі ў Маскву 11 жніўня, да таго ж, іх прадстаўнікі былі не надзелены правам прымаць рашэнні. Перамовы працягваліся з 12 па 21 жніўня, але пазітыўных рашэнняў не знаходзілася. Начальнік штаба Чырвонай Арміі Б.М. Шапашнікаў вымушаны быў 15 жніўня прама заявіць, што СССР гатоў выставіць супраць агрэсара ў Еўропе 136 дывізій, 5 тысяч гармат, 9-10 тысяч танкаў і каля 5,5 тысяч самалётаў. Былі прапанаваны тры варыянты сумесных дзеянняў. Паўстала праблема пропуску праз польскую тэрыторыю у выпадку ваеннай неабходнасці савецкіх войск. Польскія ўлады негатыўна аднесліся да такой прапановы. Перамовы зайшлі ў тупік.


Савецка-германскія дагаворы. У складанейшых умовах развіцця міждзяржаўных адносін Савецкі Саюз апынуўся перад перспектывай вайны на два франты - з нацысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй. У склаў-шых-ся абставінах СССР вымушаны быў ісці на перамовы з гітлераўскай Германіяй. Неабходна заўважыць, што ініцыятыва заключэння савецка-германскага пакта належыла германскай дыпламатыі. Так, 20 жніўня Гітлер прыслаў тэлеграму I. В. Сталіну, у якой прапанавалася заключыць дагавор аб ненападзенні. Згода была атрымана і германскі міністр замежных спраў I. Рыббентроп прыляцеў 23 жніўня 1939 г. у Маскву. Пасля перамоў, вечарам 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны германа-савецкі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова быў падпісаны "сакрэтны дадатковы пра-такол." У ім у "строга канфідэнцыяльным парадку агаварвалася пытанне аб размежаванні сфер абаюдных інтарэсаў ва Усходней Еўропе."

Як вынікае з тэкста дакументаў, падпісанае ў Маскве 23 жніўня 1939 г. пагадненне давала Савецкаму Саюзу пэўныя гарантыі бяспекі. Аднак ні дага-вор аб ненападзенні, ні прыкладзены да яго сакрэтны дадатковы пратакол не ўтрымлівалі артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў вы-падку ўдзелу адной з іх у ваенным канфлікце. Дасягнутыя дамоўленасці па-між СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна, хаця некаторыя аўтары імкнуцца сёння даказваць адваротнае.

Савецка-германскі дагавор уяўляў значны дыпламатычны і палітычны акт, які завяршаў фазу прадваеннага крызісу, прычым з'яўляўся пладом кры-зісу, а не яго прычынай. Не ўяўляў ён сабой нічога экстраардзінарнага з пункту гледжання палітычнай практыкі і маралі таго часу, асабліва , калі яго параўнаць з мюнхенскім пактам.

На наш погляд, нельга канцэнтраваць увагу толькі на адмоўных моман-тах германска-савецкага дагавора. Рэалізацыя гэтага пагаднення дазволіла не толькі ажыццявіць уз'яднанне беларускага народа, замацаваць тэрытарыяль-ную цэласнасць БССР, але і аднавіць гістарычную справядлівасць, ліквіда-ваць нацыянальную знявагу беларусаў. Перад працоўнымі заходніх абласцей адкрыліся перспектывы ўсебаковага развіцця гаспадарчага жыцця, навукі, культуры, займацца стваральнайпрацай ў адзінай дзяржаве на карысць усяго беларускага народа.

Заключаны дагавор, нягледзячы на ўсю яго неадназначнасць, у пэўнай меры садзейнічаў ўмацаванню абароны СССР. За перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт. Большая іх частка будавалася' на Усходзе краіны, што садзейнічала ўмацаванню аба-роны дзяржавы.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны, міждзяржаўныя адносіны буйней-шых краін свету характарызаваліся складанасцю і супярэчлівасцю. Пад уздзеяннем рэакцыйных рэжымаў Германіі, Італіі і Японіі быў утвораны агрэсіўны блок, накіраваны на ваеннае вырашэнне палітычных праблем, якія існавалі ў сусветным супольніцтве, і забеспячэнне яму манапольнага права на вызначэнне лёсу чалавечай цывілізацыі.

Ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўра-пейскім кантыненце не знайшлі паразумення з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Разам з тым урады гэтых краін імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт савецкай дзяржавы, накіроўваючы агрэсію нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў на Усход. У выніку Савецкі Саюз быў пастаўлены перад альтэрнатывай: апынуцца ў ізаляцыі перад прамой пагрозай вядзення вайны на Захадзе і Усходзе, ці падпісаць прапанаваны Германіяй дагавор аб ненападзенні. Быў выбраны апошні варыянт.


55. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР

Пачатак Другой сусветнай вайны. Агрэсія супраць Польшчы была задумана германскімі стратэгамі задоўга да падпісання савецка-германскага пагаднення. Яшчэ 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацьвердзіў план ваеннага захопу Польшчы - "план Вайс" (Белы), а 28 красавіка Германскае кіраўніцтва аб'явіла аб дэнансацыі абавязкаў аб ненападзе, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г.

Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была скончана. 31 жніўня 1939 г. Гітлер падпісаў дырэктыву аб нападзе на яе. У ноч на І верасня 1939 г. германскія спецслужбы правялі правакацыйныю аперацыю "Гіммлер." Пераадзетыя ў польскую форму эсэсаўцы і вязні канцэнтрацыйных лагераў, зымітавалі "захоп" радыёстанцыі ў германскім горадзе Глейвіц (Глівіцы) і заклікалі палякаў "аб'ядноўвацца і біць немцаў." Раніцой Гітлер звярнуўся да германскага народа з прамовай, у якой уся віна за развязванне ваеннага канфлікта была ўскладзена на польскі бок.

1 верасня 1939 г. Германія абрынула ўсю моц вермахта на Польшчу. Ан-глія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Польшчай, абвясцілі 3 верасня вайну Германіі. Такія ж заявы зрабілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна набыла сусветны характар (61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва Зямлі).

Аднак баявых дзеянняў і неабходнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краі-ны так і не распачалі.

Германскія войскі ў складзе двух армій "Поўнач" і "Поўдзень" налічвалі 1, 6 млн. чалавек, 2 800 танкаў, 2 000 самалётаў, каля 6 000 гармат і мінамё-таў, якія былі аб'яднаны ў 62 дывізіі, у тым ліку 7 танкавых і 4 матарызова-ных. Быў задзейнічаны флот у складзе звыш 100 караблёў.

Ім процістаялі шэсць польскіх армій, якія налічвалі каля 1 млн. чалавек, аб’яднаныя ў 39 дывізій: 16 кавалерыйскіх, 2 бронематарызаваныя і 3 горна-стралковыя брыгады. 870 танкаў і танкетак, 4 300 гармат, 407 самалетаў. Флот меў 13 ваенных караблёў. Як бачна, суадносіны сіл былі на баку немцаў: па пяхоце — 1,8 : 1, па артылерыі — 3 : 1, па танках — 4 : 1, па авіяцыі — 5 : 1. Да таго ж польскае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне арміі. Калі немцы мелі ў поўнай гатоўнасці 95% сваіх сіл, то палякі - каля 49%.

Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, гер-манская армія акупіравала да 16 верасня большую частку тэрыторыі Поль-шчы Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну, эмігрыраваўшы ў Румынію, а затым у Лондан.

Агульнае становішча польскіх войск аказалася катастрафічным. У дру-гой палове верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Страты польскай арміі былі значнымі. Загінула каля 65 тысяч воінаў, пры-кладна 140 тысяч былі паранены, у германскім палоне аказалася каля 400 тысяч польскіх салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.

У ходзе польскай кампаніі значнымі былі і германскія страты, якія склалі 16, 4 тысяч забітымі, 27,6 тысяч параненымі, было знішчана 933 танкі і бро-немашыны, 6 046 аўтамабілі, 360 гармат і мінамётаў, каля 60 самалётаў.

2. Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Кіраўніцтва Германіі не толькі ўважліва сачыла за развіццём сіту-ацыі ў СССР, але і ўсяляк падштурхоўвала савецкае кіраўніцтва да актыўных дзеянняў супраць Польшчы. Ужо 3 верасня германскі пасол у СССР Шулен-бург высвятляў у В. М. Молатава пазіцыю СССР аб увядзенні войск Чырво-най Арміі ў зону уплыву, акрэсленую германска-савецкім пактам аб ненапа-дзе. Між тым дзейнасць палітычнага кіраўніцтва Савецкага Саюза ў гэты перыяд была даволі асцярожнай. Націск германскага боку пастаянна ўзрас-таў, які імкнуўся хутчэй уцягнуць СССР у ваенны канфлікт з Польшчай. Нацысцкае кіраўніцтва пастаянна нагадвала, што чакае актыўных дзеянняў.

Масква ўсяляк імкнулася адцягнуць час, каб не быць абвінавачанай міжнароднай супольнасцю ў прамой падтрымцы германскай агрэсіўнай палітыкі. 5 верасня В. М. Молатаў вымушаны быў заявіць, што СССР “лі-чыць, што час яшчэ не настаў. Празмерная паспешнасть можа прынесці нам шкоду і садзейнічаць аб’яднанню нашых ворагаў». Аднак, нацыстскія лі-дэры працягвалі падштурхоўваць Савецккі Саюз да актыўных ваенных дзе-янняў.

Савецкі ўрад запэўніваў у неабходнасці падрыхтоўкі сваіх войск, што СССР не чакаў такога імклівага наступлення вермахта, адцягваўся ўвод Чыр-вонай Арміі ў заходнія рэгіёны СССР. На чарговай сустрэчы Молотава і Шу-ленбурга 10 верасня савецкі нарком адзначыў, што «савецкі ўрад мае намер выкарыстаць далейшае прасоўванне нямецкіх войскаў, каб заявіць, што Польшча разваліваецца на кавалкі, і з гэтай нагоды Савецкі Саюз павінен прыйсці на дапамогу украінцам і белорусам, якім пагражае Германія».1 Заява прадэманстравала, што для СССР важнейшай задачай з’язлялася ажыццяў-ленне ўз’яднання этнічных тэрыторый, на якіх пражывалі ў сваёй большасці беларусы і ўкраінцы.

Сродкі масавай інфармацыі СССР, БССР, УССР разгарнулі адпаведную агітацыйна-прапагандысцкую апрацоўку насельніцтва.

11 верасня быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, была аб'яўлена мабілізацыя рэзервістаў. Але і гэтыя дзеянні савец-кага боку не задавальнялі Германію. Каб прымусіць СССР выконваць дасяг-нутыя дамоўленасці, нацысцкія лідэры прыбеглі да палітычнага шантажу. У Маскву было накіравана пасланне, у якім гаварылася, што Германія прыпы-ніць наступленне супраць Польшчы, а на яе ўсходніх землях будуць створа-ны буферныя дзяржавы (беларуская, украінская, польская). У адказ у Берлін была накіравана таксама жорсткая заява, у якой падкрэслівалася, што ў вы-падку прыняцця германскім бокам такога рашэння, Савецкі Саюз наогул не пачне ваенных дзеянняў.

Развіццё падзей вымушала СССР да прыняцця больш актыўных ваенна-палітычных рашэнняў. Ужо 16 верасня арміі Беларускага (камандуючы М. Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С. Цімашэнка). франтоў былі разгорну-ты і падрыхтаваны для вызваленчага паходу. Усяго мелася 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій і 18 танкавых брыгад агульнай колькасцю 466 516 ча-лавек, 5 467 сярэдніх і цяжкіх гармат, 6 096 танкаў і 3 727 самалетаў.

17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі ўжо вызвалены Баранавічы, 18 верасня - Навагрудак, Ліда, Сло-нім, 19 - Вільня, Пружаны, 20 - Гродна, 21 Пінск, 22 - Беласток і Брэст.

Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі - рабочыя, сяляне, ра-меснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных бра-тоў, кветкамі, хлебам-соллю.У гарадах і весках узнікалі шматлюдныя мітын-гі, на якіх працоўныя віталі сваіх вызваліцеляў. У некаторых месцах ствара-ліся часовыя органы ўлады. Яны арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб'екты.

Паход войск Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён. У перыяд з 17 по 30 верасня 1939 г. яе страты склалі 1475 забітымі, памерлымі, знікшымі без вес-ткі. Савецкія войскі занялі тэрыторыю прыкладна 190 тыс. кв. км з насель-ніцтвам каля 12 млн. чалавек, у асноўным украінцаў і беларусаў. Заходняя мяжа СССР была адсунута на захад на 200-300 км. Польская дзяржава “як пачварная спараджэнне Версальскай сістэмы” (Молатаў) перастала існаваць. Германія стала межаваць з Савецкім Саюзам. Лінія размяшчэння савецкіх і германскіх войск у асноўным супадала з "Лініяй Керзана". Савецкаму Саюзу адыйшлі тэрыторыі, якія былі анексіраваны Польшчай у 1920 г. і былі уклю-чаны ў склад Украіны і Беларусі. Уз'яднанне народаў Заходняй Украіны і Беларусі ў адзінай дзяржаве з'явілася актам гістарычнай справядлівасці.

Ужо 28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй пагадненне "аб дру-жбе і граніцы", па якому паміж краінамі ўстанаўлівалася дэмаркацыйная лінія па рэкам Нараў, Заходні Буг і Сан і замацоўваліся змяненні ў ранейшых дамоўленасцях аб падзеле сфер уплыву.

Але польскі эміграцыйны ўрад, створаны 30 верасня 1939 г. В. Сікор-скім, кваліфікаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чац-вёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта гаварылася аб не-прызнанні і незаконнасці любых акупантаў і барацьбе разам з саюзнікамі Польшчы за поўнае ўзнаўленне сувернітэту і незалежнасці Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР.

Не чакаючы заканадаўчых актаў, сялянскія камітэты дзялілі памешчыц-кую і царкоўную зямлю сярод беззямельных і малазямельных сялян, якія атрымалі 431 тыс. га зямлі, пераважна ворнай і сенакосу. Ім было перада-дзена 14 тыс. коней і 33, 4 тыс.кароў, а таксама насенне. У выніку было лікві-давана памешчыцкае землеўладанне, значна павялічылася серадняцкая праслойка ў вёсцы.

У гарадах часовыя ўправы бралі на ўлік фабрыкі і заводы, пакінутыя іх ўладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць. На многіх прадпрыемствах былі створаны групы і камісіі, якія ажыццяўлялі кантроль за іх дзейнасцю.

Адначасова вялася актыўная падрыхтоўка да выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. Чырвоная Армія не ўмешвалася ў падрыхтоўку і правя-дзенне выбараў. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 2 672 тыс.чалавек, што складала 96,7% выбаршчыкаў. За вылучаных кандыдатаў было аддадзена 90,7% галасоў. 3 926 абраных дэпутатаў Народнага сходу 363 былі з сялян, пераважна беднякоў і парабкаў, 197 - з рабочых, 166 - з інтэлігенцыі і іншых пластоў насельніцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускіх, 53 украінцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

Народны Сход Заходняй Беларусі пачаў работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, які адкрыў старэйшы дэпутат С. Ф. Струг, селянін з вёскі Масе-вічы Ваўкавыскага павета.

927 удзельнікаў дэмакратычна скліканага Народнага сходу ў Беластоку пад старшынствам Сяргея Восіпавіча Прытыцкага. Па пытаннях 1. Аб дзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной пра-мысловасці было выказана поўнае аднадушша. У адпаведнасці з дзеючай у БССР Канстытуцыяй заяўлялася, што ўся ўлада на тэрыторыі Заходняй Бе-ларусі належыць працоўным горада і сяла ў асобе Саветаў дэпутатаў пра-цоўных».

Народны сход сваімі гістарычнымі Дэкларацыямі рабіў рэвалюцыйны пераварот у грамадскім і дзяржаўным ладзе Заходняй Беларусі. Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Паста--новы ад 2 лістапада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Са-юза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз'яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

У склад Беларускай ССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн.чалавек. Пераважную большасць насельніцтва скла-далі беларусы, і толькі ў заходняй частцы Беластоцкай вобласці пераважала польскае насельніцтва. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225, 6 тыс. кв. км, насельніцтва - з 5, 6 млн. да 10, 3 млн. чалавек.

Праўда, яшчэ да гэтых рашэнняў па дагавору паміж урадамі СССР і Лі-тоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і так званая Віленская вобласць (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцян-скага і Браслаўскага паветаў) агульнай плошчай 6 900 кв.км была перададзе-на Літве, хоць волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў. У аснове гэтых рашэнняў былі палітычныя меркаванні Сталіна.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 г. былі ўтвораны чатыры часовыя ўпраўленні абласцей: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае. Пасля перадачы Вільні і значнай часткі былога віленскага ваяводства Літве ў сярэдзіне кастрычніка 1939 г. абласным цэнтрам стаў г. Вілейка.

У мэтах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага пераўтварэння 4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў За-ходняй Беларусі пяці абласцей — Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай.

У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утвораны 101 раён. Затым у студзені—лютым 1940 г. былі ўтвораны сельсаветы. Такім чынам, на па-чатку 1940 г. быў завершаны новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел усёй тэрыторыі заходніх абласцей.

Згодна з артыкулам 2 пастановы Вярхоўнага Савета Саюза ССР «Аб уклю-чэнні Заходняй Беларусі ў састаў Савецкага Саюза», Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ аб прызначэнні дня выбараў дэпутатаў у Вярхоўны Савет СССР ад заходніх абласцей Беларускай ССР на 24 сакавіка 1940 г. На гэ-ты ж дзень былі прызначаны і выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад заходніх абласцей. Выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет Беларускай ССР прайшлі пры высокай актыўнасці насельніцтва. Усяго былі выбраны 22 дэпутаты ў Вярхоўны Савет СССР, з якіх 16 дэпутатаў былі вы-браны ў Савет Саюза і шэсць у Савет Нацыянальнасцей. У Вярхоўны Савет Беларускай ССР былі выбраны 202 дэпутаты.

Арганізацыя савецкіх органаў улады ў заходніх абласцях Беларусі завяр-шылася правядзеннем выбараў у мясцовыя Саветы, якія адбыліся 15 снежня 1940 г. Усяго ў абласныя, раённыя, гарадскія, сельскія і пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных у заходніх абласцях было выбрана больш за 40 тыс. чалавек.

Пасля перадачы Літве часткі беларускіх зямель плошча рэспублікі скла-ла 223 тыс. кв. км, насельніцтва - 10, 2 млн. чалавек. Напярэдадні вайны складзе БССР існавала 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская і 188 раёнаў.

Уз'яднанне заходніх абласцей у адзіную Беларускую Савецкую Сацыя-лістычную рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, захавала яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзінай дзяржаве. Больш чым на 20 млн. чалавек павялі-чылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, а тэрыторыя пашырылася на 400 тыс. кв. км.

У канцы 1939 - пачатку 1940 гг. былі арганізаваны партыйныя органы. Для іх умацавання з усходніх абласцей было накіравана 4 500 камуністаў. Абласныя, раённыя і гарадскія камітэты партыі забяспечвалі арганізацыю грамадска-палітычнага жыцця і гаспадарчую дзейнасць. Ужо ў пачатку 1941 г. мелася 1 232 пярвічныя партарганізацыі, якія аб'ядноўвалі 16 лютага 1937 г. 16948 камуністаў.

Адначасова з партыйнымі пачалі дзейнічаць камсамольскія арганіза-цыі. Да мая 1940 г. для работы з моладдзю з усходніх абласцей было накіра-вана 6 200 камсамольскіх актывістаў. Пачаўся прыём у камсамол мясцовай моладзі, ствараліся камсамольскія ячэйкі і арганізацыі. Ужо ў верасні 1940 г. дзейнічала 2 041 пярвічная камсамольская арганізацыя, якія аб'ядноўвалі 23 611 камсамольцаў, у тым ліку, звыш 8 770 мясцовых юнакоў і дзяўчат.

Адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У лістападзе-снежні 1939г. пачалася нацыяналізацыя прамысло-вых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і ся-рэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных.

Аднаўляліся і пашыраліся прадпрыемствы, пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Абсталяванне для іх завозілася з Расіі, Украіны і ўсходніх абласцей БССР. У канцы 1940 г. у заходніх абласцях дзейнічалі 392 пра-мы-словыя прадпрыемствы, на якіх было занята каля 40 тыс. рабочых. Аб'ём ва-лавай прадукцыі прамысловасці павялічыўся амаль у 2 разы ў параўнанні з 1938 г. і склаў 27,6% прамысловай вытворчасці рэспублікі. У 1940 г. у заход-ніх абласцях было нарыхтавана каля 43% усяго аб'ёму драўніныБеларусі , 49% піламатэрыялаў, 54% цэменту, 40% шкіпідару, 98% шарсцяных тканін.

Рэканструкцыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераход на двух-і трохзменную работу дазволілі значна павялічыць колькасць занятых рабо-чых. 22 тыс. чалавек былі накіраваны на фабрыкі і заводы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР. У выніку да 1941 г. беспрацоўе ў рэгіёне практычна было пераадолена.

Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калек-тыўныя гаспадаркі. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР мелася 646 калгасаў, а да чэрвеня 1941 г. – 1 115, якія аб'ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх сем'яў. Іх абслугоўвалі 101 машынна-трактарная станцыя з 997 трактарамі і іншай тэхнікай, якія былі створаны за кароткі тэрмін з дапамогай усёй дзяр-жавы. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў.

Наладжваўся гандаль. У канцы 1940 г. тут дзейнічала 717 дзяржаўных магазінаў. Спажывецкая кааперацыя аб'ядноўвала каля 1 250 тыс. чалавек.

Некаторыя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы вы-клікалі незадаволенасць у часткі польскага насельніцтва. Асабліва рэзкія вы-ступленні былі з боку кулакоў, былых ляснічых, асаднікаў і паліцэйскіх, Вар-та заўважыць, што пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла, на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі была створана даволі шы-рокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падполля, якое павяло барацьбу за захаванне Польшчы ў межах да верасня 1939 г. Маючы пэўную падтрымку сярод мясцовага польскага насельніцтва нелегальныя ар-ганізацыі былі заснаваны і дзейнічалі ў большасці буйных населеных пунк-таў. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспіратыўнай сеткі. Толькі з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта 109 пад-польных арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3 231 удзельніка, з якіх 2 904 чалавекі былі польскай нацыянальнасці. У мэтах папярэджання шырокай хвалі анты-савецкіх выступленняў органы бяспекі ажыццяўлялі рэпрэсіўныя мера-прыемствы Тых, хто ўдзельнічаў у антысавецкіх актах, а таксама бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія не жадалі прымаць у БССР савецкае грамадзянства, высялялі ва ўсходнія і паўночныя раены Савецкага Саюза.

Нягледзячы на ўсю супярэчлівасць перажываемага моманту, у заходніх абласцях Беларусі была праведзена вялікая работа па арганізацыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Калі ў 1938 г. у заходніх абласцях бы-ло толькі каля 60 бальніц і каля 70 урачоў, то ў канцы 1940 г. тут мелася 243 бальніцы і радзільныя дамы. У медыцынскіх установах працавала 1 755 ура-чоў і 5 585 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце. Напрыклад, калі ў 1937 -1938 навучаль-ным годзе ў рэгіёне дзейнічала 4 221 школа, у якіх на польскай мове наву-чалася 546,6 тысяч дзяцей, то ў 1939 - 1940 навучальным годзе ўжо працава-ла 5 643 школы, прычым, у 4 278 абучэнне адбывалася на беларускай мове, а ў астатніх 1365 дзеці вучыліся на рускай, польскай, яўрэйскай 1 літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквіда-цыі непісьменнасці.

У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драм-тэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг.

Важна падкрэсліць, што кіраўніцтва СССР і БССР імкнулася ўлічваць нацыянальныя асаблівасці заходняга рэгіёну. 3 гэтай мэтай адкрываліся нацыянальна-культурныя ўстановы на польскай і яўрэйскай мовах. У 1940 г. у Беластоку былі адчынены польскі і яўрэйскі драматычныя тэатры. У красавіку 1941 г. у Гродне адкрыўся музей польскай літаратуры імя Элаізы Ажэшкі. Выходзілі на польскай мове газеты, працавалі рэдакцыі польскага радыёвяшчання.

Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі і арганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх - А. I. Валынец, I. Я. Дабрыян, М. Е. Крыштафовіч, 3. Ф. Паплаўскі, С. В. Прытыцкі, I. П. Урбановіч, У. 3. Царук, В. 3. Харужая і многія іншыя.

Патрэбна назваць дзеячоў беларускай нацыянальнай культуры М. Васілька, А. Салагуба, П. Пястрака, В. Таўлая, М. Засіма, Я. Брыля, М. Танка, С. Пяюна, якія шмат зрабілі для абуджэння нацыянальнай годнасці народа.

Гістарычнае значэнне ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР заключаецца ў тым, што была ліквідавана ў Заходняй Беларусі антынародная польская паліцэйска-бюракратычная сістэма нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, накіраваная на апалячванне беларусаў.

Большасць насельніцтва Заходняй Беларусі, якое кіравалася як сваімі асабістымі інтарэсамі, так і агульнанацыянальнымі, прыхільна ставілася да аб'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР і зрабілася паўна-вартай часткай агульнага беларускага грамадства.