Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
Вид материала | Документы |
- Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу, 1915.94kb.
- Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час, 734.26kb.
- Требования к оформлению докладов, 11.58kb.
- Статьи, 65.84kb.
- Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі", 924.59kb.
- Пытанні да заліку па спецкурсу "вялікая айчыная вайна савецкага народу", 28.31kb.
- Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі, 36.86kb.
- Правила оформления исследовательских работ (рефератов курсовых, контрольных, диссертационных), 228.26kb.
- Пытанні да экзамену па курсу “гісторыя беларусі”, 43.15kb.
- Экзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага, 46.46kb.
У цэлым, рознабаковая дзейнасць фашыстаў па стварэнні і ўма-цаванні акупацыйнага рэжыму не прынесла ім пажаданых вынікаў. Беларускі народ не скарыўся, не паддаўся гітлераўскім абяцанням, а ўзяўся за зброю.
57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вызначальную ролю ў арганізацыі і кіраванні партызанскай і падпольнай барацьбой адыгрывала Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі
Напярэдадні вайны у КП(б)Б налічвалася 50 754 членаў і 24 297 кандыдатаў у члены партыі. Працавала 10 абласных, 14 гарадскіх, 12 раённых у гарадах і 187 сельскіх райкомаў партыі. З пачаткам вайны у армію паступіла больш 26 тыс камуністаў і 130 тыс камсамольцаў.
30 чэрвеня ЦК КПБ прыняў Дырэктыву № 1 “Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі”.
1 ліпеня з’явілася яго – Дырэктыва № 2 “Па разгортванні партызанскай вай-ны ў тыле ворага”. У далейшым ЦК КП(Б)Б з Мінска перабазіраваўся ў Магілёў, затым у г. п. Ліозна, Рослаўль (Смал. вобл.), 16 ліпеня – Гомель, 20 жніўня-3 кас-трычніка у р-не Арла, затым у Маскве). Усяго ў тыле пакідалася каля 8 тыс ка-муністаў.
Нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму i рэпрэсіі, патрыятычны рух беларускага народа супраць германскіх захопнікаў узрастаў i пашыраўся, прымаў эфектыўныя арганізаваныя формы i разнастайныя метады барацьбы.
Частка насельніцтва не выконвала загады акупацыйных улад, ігнаравала ix распараджэнні i ўказанні, аказвала маральную i матэрыяльную падтрымку пар-тызанам, падпольшчыкам, а таксама трапіўшым у акружэнне воінам Чырвонай Арміі.
3 першых дзён вайны частка насельніцтва пад кіраўніцтвам астаўленых пар-тыйных, савецкіх i камсамольскіх работнікаў, а таксама вайскоуцаў, што трапі-лі ў акружэнне, стваралі партызанскія групы i атрады. Адным з першых парты-занскіх фарміраванняў, створаных 24—26 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З. Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. 26 чэрвеня на тэры-торыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці быў створаны атрад "Чырво-ны Кастрычнік", кіраўнікі якога – Ц.П.Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. у Сураж-скім раёне пад кіраўніцтвам М.П.Шмырова быў створаны партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. За ліпень — верасень 1941 г. было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп, у якіх налічвалася больш за 8300 чалавек. Апрача таго ў ддругой палове года самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.
У другой палове 1941 г. сваёй актыўнасцю вызначыліся таксама атрады і групы, на чале якіх стаялі: М. П. Ганчароў (Беласточчына), М. М. Бяляўскі (Тураўскі раён), I. С. Федасеенка (Гомельскі раён), I. А. Яраш (Барысаўскі раён), I. 3. Ізох (Клічаўскі раён), У. I. Нічыпаровіч, В. Т. Варанянскі, Р. М. Сталяроў — на Міншчыне і інш.
Зразумела, баяздольнасць беларускіх партызан i падпольшчыкаў была яшчэ невысокай. Частка створаных летам-восенню 1941 г. атрадаў i груп былі раз-громлены, некаторыя перапынілі дзейнасць, другія, выканаўшы заданне, выйшлі ў савецкі тыл. Аднак, каля 200 атрадаў i груп нават у такіх неспрыяльных умо-вах працягвалі барацьбу з ворагам. У канцы жніўня іх налічвалася звыш 2, 6 тыс байцоў. Дзейнічала “Памятка камандзіру і камісару партызанскага атрада”. У газеце “Звязда” за 2 жніўня 1941 г. з’явілася “Прысяга беларускага партызана”. Але была яшчэ моцная вера ў тое, што ворага праз кароткі час ўдасца раз-граміць сіламі Чырвонай Арміі і без удзелу партызан, таму з боку ДКА, Стаўкі не прыкладалася вялікіх намаганняў да арганізацыі руху супраціўлення.
Тым не менш, за верасень-снежанъ 1941 г. партызаны падарвалі 80 эша-лонаў, знішчылі каля 10 тыс. салдат i афіцэраў праціўніка. Разграмілі 9 вай-сковых штабоў, вывялі са строю 33 самалёты, 78 танкаў і 131 бронема-шын, 973 аўтамабілі, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым.
Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой патрыётаў, ста-ноўча адбіўся на актывізацыі і пашырэнні патрыятычнага руху ў Беларусі. У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр" - паміж Веліжам і Усвятамі, які існаваў з лютага па верасень 1942 г. Выкарыстаўшы зручны мо-мант, праз Суражскія або Віцебскія вароты ў тыл былі перапраўлены 20 пар-тызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзінак зброі, вялікую колькасць боепры-пасаў, медыкаментаў, абмундзіравання. Гэта дазволіла наладзіць сувязь ЦК КП(б)Б з дзеючымі атрадамі, палепшыць іх узбраенне і арганізацыйную структуру, папоўніць фарміраванні кваліфікаванымі кадрамі, інструктарамі падрыўной справы.
Баявая дзейнасць і ўаземадзеянне партызан у 1942-1943 гг.
На базе атрадаў сталі ўтварацца партызанскія брыгады. Так, у красаві-ку 1942 г. ўзнікла І Беларуская партызанская брыгада на чале са Шмыро-вым. У канцы года такіх брыгад налічвалася 56 (“Жалязняк”, “За Савецкую Беларусь”). Меркавалася будаваць партызанскія сілы па ўзору арміі: узвод, рота, батальён, полк, брыгада, але не ва ўсім такі парадак сябе апраўдаваў.
У маі 1942 г. быў прыняты тэкст прысягі партызана. Набіралі сілу кур-сы падрыхтоўкі падрыўнікоў, арганізатараў супраціўлення у г. Мураме – “Асобы беларускі збор”.
Паводле Пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР, у маі 1942 быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка, а ў верасні Беларускі штаб пар-тызанскага руху (БШПР). Начальнікамі штаба з'яўляліся П.З.Калінін, А. А. Прохараў.
3 утварэннем кіруючых цэнтраў (ЦШПР і БШПР, “асобы збор”) раслі партызанскія сілы і памнажалася іх баявая актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзілі буйныя наступальныя аперацыі, узмацнялі ўдары па ка-мунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах і іншых аб'ектах захопнікаў. Да жніўня 1942 г. колькасць народных мсціўцаў павялічылася больш чым на 23 тыс. чалавек, а да пачатку 1943 г. перавысіла 56 тыс. Узброеную барацьбу вя-лі 56 брыгад, аб'яднаныя ў 220 атрадаў. Акрамя таго, 292 атрады дзейнічалі самастойна. Партызанскія рэзервы складалі на гэты час звыш 150 тыс. чал.
Буйнейшыя аперацыі 1942 г. Брыгада “За Савецкую Беларусь” (каман-дзір Петракоў) у ноч на 4 жніўня падарвала 4-х пралётны мост праз Дрысу “Полацк-Даугаўпілс” і спыніла рух на 16 сутак. 28 жніўня тры атрады Магі-лёўскай вобласці на чале з Жуніным разбілі станцыю “Слаўнае” (Орша-Ба-рысаў), падарвалі 2 км палатна, мост, станцыю, воданапорную вежу, 10 эша-лонаў і складоў. Група атрадаў Мінскай і Палескай абласцей на чале з Ма-чульскім у ноч на 3 лістапада 1942 узарвала 132 мятровы мост праз Пціч па лініі Гомель-Гомель і перарвалі рух эшалонаў на 18 сутак, калі ішлі баі за Сталінград.
Адной з форм барацьбы былі рэйды. Вясной 1942 г злучэнні Каржа і Казлова прайшлі 600 км маршам па фашысцкіх тылах, размешчаных у 6 раёнах Мінскай, Пінскай, Палескай абласцей.
Са жніўня па кастрычнік 1942 атрад “Баявы” правёў 500 км конны рэйд на чале з Флегонтавым.
У 1942 г. ад ворага вызваляліся цэлыя раены, дзе ўлада пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Так, у 1942 г. былі раз-громлены 123 гарнізоны, вызвалены 14 раённых цэнтраў, а ў 28 сумесна з падпольшчыкамі ажыццёўлены буйныя дыверсіі. Брыгада пад камандаваннем П. П. Капусты ачысціла ад акупантаў многія населеныя пункты Грэскага, Копыльскага і Уздзенскага раёнаў, агульнай плошчай 1100 кв.км. Брыгады "За Радзіму" і 1-я Мінская выгналізахопнікаў з часткі тэрыторыі Чэрвенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў, узялі пад свой кантроль да 350 кв. км, агульнай плошчы, пад непасрэдным уплывам партызан знаходзілася больш 6200 кв. км. Значна пашырылася Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызва-лена ад праціўніка 418 населеных пунктаў. У шэрагу раёнаў Магілёўскай во-бласці звыш 70 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, у тым ліку ў Клічаве, былі разгромлены партызанамі пад камандаваннем I. 3. Ізоха, А. С. Юркаўца, В. I. Лівенцава, В. П. Свістунова, В. М. Сырцова. Была створана Клічаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км.
У верасні 1942 – выйшаў загад наркама абароны Сталіна “Аб задачах партызанскага руху”. Галоўнакамандуючым партызанскіх сіл быў прызначаны маршал К. Я. Варашылаў.
У лютым 1943 г. быў зацверджаны медаль “Партызану Айчыннай вай-ны” І і ІІ ступені.
26-28 лютага 1943 г. у Маскве адбыўся У Пленум ЦК КП(б), які вызна-чыў далейшыя напрамкі партызанскага і падпольнага руху ва ўмовах наступ-лення Чырвонай Арміі.
Асноўным звяном у сістэме партыйнага кіравання барацьбой з’яўляўся падпольны райком партыі. Звычайна сакратар з’яўляўся камандзірам або ка-місарам партызанчскай брыгады (атрада).
Сярод беларускіх партызан знаходзіліся байцы звыш 70 нацыянальнасцяў, рускія (Нічыпаровіч, Барыкін), украінец Капуста, літовец Ваупшасаў, узбек Тапвалдыеў, таджык Таіраў, малдаванін Чэкан. У злучэннях Каўпака, Сабу-рава, Фёдарава налічвалася да трэці беларусаў. На беларускіх тэрыторыях існавалі базы літоўскіх і латышскіх партызан. Шмат беларускіх атрадаў бывала на тэрыторыі Смаленшчыны, Браншчыны і г. д. У верасні-лістападзе 1942 г партызаны Беларусі, Літвы, Латвіі сумесна разграмілі 15 гарнізонаў. На месце баёў да недаўняга часу размяшчаўся курган дружбы. У Пінскай партызанскай брыгадзе дзейнічаў польскі атрад імя Т. Касцюшкі.
3. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
Партызанская барацьба вялася ў цесным узаемадзеянні з патрыятычным падполлем. У гарадах і вёсках, што знаходзіліся пад акупацыяй, ствараліся партыйныя, камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія органы і аргані-зацыі. У ліпені пачаў сваю дзейнасць Мінскі падпольны абкам партыі на чале з В. І. Казловым.
У ліку першых патрыятычнае падполле ўзнікла ў Мінску. Яго арганіза-тарамі з’яўляліся Кавалёў і Казінец. Да канца 1941 г. тут дзейнічаў “Ваенны Савет партызанскага руху”, а таксама да 2 тыс падпольшчыкаў Вясной 1942 у горадзе нават удалося выпусціць газету “Звязда” (Амельянюк). Яны пад-трымлівалі сувязь з 30 партызанскімі атрадамі Мінскай, Магілёўскай і Бара-навіцкай абласцей, яны пераправілі ў партызаны не меней 2200 ваеннапа-лонных і каля 6,5 тыс. цывільнага насельніцтва. У жорсткай сутычцы з ворагам беларускія патрыёты неслі вялікія страты. У сакавіку - маі 1942 г. былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі растраляны і павешаны. Новы ўдар па мінскім падполлі быў нанесены ў верасні-кастрыч-ніку 1942 г. у засценкі гестапа былі кінуты сотні пад-польшчыкаў. Усяго за час вайны тут дзейнічала 9 тыс. чал. патрыётаў, у тым ліку 1025 камуністаў і 2044 камсамольцаў. Вялікі ўклад у развіццё руху адыгралі старыя бальшавікі – Арндт, Матусевіч, Адзінцоў.
У ліпені 1941 г. Віцебскі абкам пакінуў для падпольнай работы звыш 60 чал. У 1942 г. – ужо 56 груп у тым ліку на чале з Веры Харужай. Але дзей-нічала толькі з 1 кастрычніка па 13 лістапада 1942, да часу яе арышту фашы-стамі.
У верасні ў Гомелі дзейнічала каля 20 падпольных груп, у тым лі-ку начале з Т. С. Барадзіным.
Група К. Заслонава ў Оршы з лістапада 1941 па люты 1942 знішчылі больш за 200 паравозаў.
У Магілёве ў 1942-43 г. 40 груп, каля 400 чал, аб’ядналіся ў 1 арганіза-цыю “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” (Гарошка, Крысевіч, Мэтэ)
У Заходніх абласцях Беларусі актыўна дзейнічалі антыфашысцкія аргані-зацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых членаў КПЗБ, камса-мольцаў, іншых патрыётаў. У Вілейскай вобласці ў снежні 1941 вілейска-кура-нецкая падпольная арганізацыя (Мацюкевіч). Падпольны цэнтр у Брэсце (Жулікаў).
У маі 1942 г. на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Шчучын-скага, Радунскага, Скідзельскага раёнаў быў створаны Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці. Арганізатарамі камітэта з'яў-ляліся Г. М. Картухін, А. I. Іваноў, А. Ф.Манковіч і Б. I. Гардзейчык. Камітэт правёў значную работу па стварэнні новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам акруговага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў.
У ліпені –жніўні 1941 г. у падполлі былі арганізаваны 4 абласных, 56 гарадскіх і раённых камітэтаў ЛКСМБ, звыш 600 пярвічных арганізацый. У Калінкавічах –група “Смугнар” (К. Ермілаў). Загінулі ў жніўні 1942. Ар-ганізацыя ў Скідэлі (У. Кізевіч)
Камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала гэту арганізацыю былая работніца Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" камсамолка Ефрасіння Зянькова. У складзе яе было каля 40 чалавек. Мала-дыя падпольшчыкі правялі 21 дыверсію: вывялі са строю ільнозавод, пілара-му, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, важныя разведданыя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Савінфармбюро і г. д. Але гестапа выявіла патрыётаў. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савец-кага Саюза.
У канцы 1942 г. працавалі Віцебскі, Гомельскі, Магілёўскі, Пінскі аблас-ныя, Бабруйскі, Барысаўскі, Любанскі, Мінскі, Слуцкі міжраённыя, Бары-саўскі, Віцебскі, Гомельскі, Мінскі гарадскія і 63 раённыя падпольныя камі-тэты, у якіх змагалася каля 6 тыс. юнакоў і дзяўчат. Камсамольскія групы ў Мінску М. Кедышка і Кабушкіна.
У жніўні 1942 г. агенты СД трапілі на след патрыётаў Брэста. Было арыштавана каля 100 чалавек. У снежні 1942 г. такі ж лёс напаткаў многіх патрыетаў Магілёва, Віцебска. Большасць арыштаваных загінулі ў концлаге-рах, на шыбеніцах, у душагубках, былі расстраляны. Аднак масавы тэрор і рэпрэсіі не зламалі волю беларускага народа да змагання з германскімі акупантамі.
У ноч на 30 ліпеня 1943 г. камсамолец Ф. Крыловіч на ст. Асіповічы замініраваў эшалон з ГЗМ, ад выбуху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі.
Узмацніла сваю працу разведка. Савецкаму камандаванню стала вядома аб хімічных распрацоўках акупантаў, наступленні пад Курскам, ракетах ФАУ-1 і 2.
Патрыятычным рухам у Беларусі кіравалі падпольныя партыйныя орга-ны і арганізацыі. Усяго ў да 1944 гг. дзейнічала 10 абкамаў, 17 міжрайкамаў і міжрайпартцэнтраў, 8 гаркамаў, 2 гаркамы-райкамы, 166 райкамаў КП(б)Б і 184 тэрытарыяльныя партыйныя арганізаныі.
У гады вайны дзейнічалі 10 абласных, 6 міжраённых, 189 раённых, 13 гарадскіх падпольных камітэтаў ЛКСМБ і амаль 3 тыс. падпольных аргані-зацый.
Уздым партызанскай барацьбы ва ўмовах карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайне
1943 г. з'явіўся годам карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне. Разгром нямецкіх армій пад Сталінградам, паклаў пачатак пера-ходу стратэгічнай ініцыятывы да Чырвонай Арміі. Наступальныя апе-рацыі савецкіх войск уздымалі маральны дух насельніцтва захопленых краін Еўропы і акупіраваных тэрыторый Савецкага Саюза. У год карэннага пера-лому ў Другой сусветнай вайне рады партызан Беларусі папоўніліся больш чым на 170 тыс. чалавек і налічвалі ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. У баях з ворагам на працягу 1941-1943 гг. загінула звыш 33 тыс. партызан.
Значна ўзмацніліся сілы народных мсціўцаў у заходніх абласцях рэспуб-лікі. Важную ролю адыграла перадыслакацыя ў 1943 г. ў гэты рэгіён 9 парты-занскіх брыгад, 10 атрадаў і 15 арганізатарскіх груп з усходніх абласцей Бе-ларусі. Асабовы склад сіл павялічыўся ў 3 разы: з 11,1 тыс. да 36,8 тыс. чала-век.
ЦК КП(б)Б і БШПР ажыццяўлялі вялікую работу па ваеннай падрыхтоў-цы камандных кадраў, арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, інструктароў, падрыўнікоў, радыстаў, разведчыкаў і іншых спецыялістаў. За час вайны ў вучэбных цэнтрах было падрыхтавана 529 арганізатараў падпол-ля, 265 камандзіраў, камісараў і начальнікаў штабоў, 1146 інструктараў мін-на-падрыўной справы, 457 радыстаў, 252 разведчыкі, 52 паліграфісты-набор-шчыкі, 23 хімінструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў.
Асноўная работа па ваеннай падрыхтоўцы партызан ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах і брыгадах. Так, непасрэдна ў атрадах было падрых-та-вана каля 15 тыс падрыўнікоў. Напрыклад, у Гомельскай вобласці дзейнічала 209 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, якія аб'ядноўвалі звыш 1300 юнакоў і дзяўчат, у Мінскай вобласці ў 569 групах змагалася 4100 чалавек, 2950 падрыўнікоў у Магілёўскай вобласці, 1180-у Баранавіцкай, 1080-у Беластоцкай, 570 - у Брэсцкай.
За вясну-лета 1943 г. было разгромлена больш за 220 варожых гарні-зонаў.
Баявая падрыхтоўка партызан садзейнічала эфектыўнай барацьбе. Аса-бліва актыўныя баі і дыверсіі партызан разгарнуліся напярэдадні і ў час Кур-скай бітвы. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне БШРП аб пачатку "рэй-кавай вайны". Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г.
19 верасня пачаўся другі этап – пад назвай “Канцэрт” і за 2 этапы якой было пашкоджана 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарваны 2171 цягнік, 6 бронецяг-нікоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў.
Трэці этап “рэйкавай вайны” пачаўся напярэдадні аперацыі “Багратыён”. 20 чэрвеня 1944. Сапраўднымі майстрамі падрыўной справы былі Аляксандр Ісачанка, Павел Кажушка, Фёдар Бачыла, Фёдар Кухараў, Міхаіл Мармулёў, Уладзімір Парахневіч, Рыгор Такуеў, Мамед-Алі Тапвалдыеў і многія іншыя.
58. Гераізм Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, пра-цоўных савецкага тылу – галоўныя фактары разгрому ворага. Уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам.
Гераізм Чырвонай Арміі
Першае сакрушальнае паражэнне фашысты пацярпелі пад Масквой у снежні 1941-1942 г. Гэта перамога Чырвонай Арміі, акрамя іншага натхніла партызан і падпольшчыкаў Беларусі на ўзмацненне барацьбы супраць аку-пантаў. Але стратэгічная ініцыятыва яшчэ заставалася на баку ворага.
Гітлераўскае камандаванне запланавала на лета 1942 г. новую кампанію на усходнім фронце з мэтай канчатковага разгрому Чырвонай Арміі. 28 чэрвеня 1942 г. нямецкія войскі перайшлі ў наступленне і прасунуліся на 150—400 км, захапілі Данбас, стварылі непасрэдную пагрозу Паўночнаму Каўказу і Сталінграду. Цаной вялікіх страт ім удалося захапіць Майкоп і Краснадар, па-дыйсці да перадгор'яў Галоўнага Каўказскага храбта, наблізіліся да нафтанос-ных раёнаў. Аднак, большага зрабіць яны ўжо не змаглі.
Галоўнай падзеяй узброенай барацьбы на савецка-германскім фронце ў другой палове 1942—пачатку 1943 г. стала Сталінградская бітва.
Яна пачалася 17 ліпеня 1942 г. у неспрыяльных для савецкіх войск умо-вах. Праціўнік пераўзыходзіў іх на сталінградскім напрамку ў асобовым са-ставе - у 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, у самалётах больш чым у 2 разы. Гітлераўцы прадпрынялі некалькі спроб прарваць абарону Ста-лінградскага фронту, акружыць яго войскі на левым беразе Дона, выйсці да Волгі і з ходу авалодаць горадам.
Савецкія воіны гераічна адбівалі націск ворага. Павышэнню стойкасці войск і высокай асабістай адказнасці кожнага воіна за лёс Сталінграда і Радзімы садзейнічаў загад Народнага камісара абароны СССР І.В. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня 1942г. больш вядомы як "Ні кроку назад!" У ім утрымліва-лася суровая праўда аб склаўшымся надзвычай небяспечным становішчы для краіны, рэзка асуджаліся "адступальніцкія" настроі, указвалася на неабход-насць любымі сродкамі спыніць прасоўванне нямецкіх войск, выказваліся практычныя мерапрыемствы па ўмацаванні баявога духа і дысцыпліны воінаў.
У другой палове жніўня гітлераўцам усё ж удалося фарсіраваць Дон, 23 жніўня прарвацца да Волгі на поўначы ад Сталінграда і адрэзаць аба-раняўшыяся ў горадзе войскі ад астатніх сіл фронту. 13 верасня пачаліся баі непасрэдна ў горадзе. Упартыя баі шлі за кожную вуліцу, кожны дом. Мес-цам кравапралітных схватак сталі заводы - трактарны,"Барыкады", "Чырво-ны Кастрычнік", чыгуначны вакзал. Некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі Мамаеў Курган - важная пануючая вышыня.
11 лістапада немцы прадпрынялі апошнюю спробу авалодаць горадам, якая як і папярэднія, не прынесла ім поспеху. Ва ўмовах цяжкіх абарончых баёў Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання пачалі распрацоўку насту-пальнай аперацыі, якая атрымала кодавую назву "Уран". Яе мэтай было акружыць і знішчыць праціўніка пад Сталінградам.
19 лістапада 1942 г., у адпаведнасці з планам, савецкія войскі перайшлі ў наступленне. Раніцай пасля магутнай артылерысцкай падрыхтоўкі ўдарныя групоўкі Паўднёва-Заходняга і Данскога франтоў (камандуючыя генералы М.Ф. Ватуцін і К.К. Ракасоўскі) на паўночны захад ад Сталінграда, а на на-ступны дзень арміі Сталінградскага фронту (камандуючы генерал А.І. Яро-менка) на поўдзень ад горада нанеслі магутныя сустрэчныя ўдары пры пад-трымцы 17-й паветранай арміі, якой камандаваў наш зямляк генерал С.А. Красоўскі, і 2-й паветранай арміі генерала К.М. Смірнова. На пяты дзень, пераадолеўшы з баямі 100-150 км., яны злучыліся ў раёне хутара Савецкі і горада Калач. У акружэнні апынуліся войскі 6-й і частка сіл 4-й танкавай арміі - 22 дывізіі і больш за 160 асобных часце , агульнай колькасцю 330 тыс. салдат і афіцэраў.
Ліквідацыя акружанай групоўкі была ўскладзена на войскі Данскога фронту (аперацыя "Кальцо"). Каб пазбегнуць дарэмнага кравапраліцця са-вецкае камандаванне прад'явіла ўльтыматум - капітуляваць на ганаро-вых умовах. Аднак, ультыматум быў адхілены. Гітлер катэгарычна забараняў капітуляцыю і патрабаваў змагацца да апошняга салдата.
Для дэблакіравання акружаных, нямецкае камандаванне стварыла гру-пу армій "Дон", якая налічвала каля 30 дывізій. Але ўсе яе намаганні пра-біцца ў Сталінград аказаліся дарэмнымі. Да канца снежня 1942 г. савецкія вой-скі адкінулі ворага на 200-250 км. ад горада.
16 снежня 1942 г. разгарнулася наступленне войск Паўднёва-Заходняга і левага крыла Варонежскага франтоў на сярэднім Доне. Да канца месяца яны разграмілі асноўныя сілы 8-й італьянскай арміі, рэшткі 3-й румынскай арміі і прасунуліся на 150-200 км, стварылі тым самым спрыяльныя ўмовы для ліквідацыі акружаных пад Сталінградам войск ворага.
10 студзеня 1943г. войскі Данскога фронту прыступілі да ажыццяўлен-ня аперацыі "Кальцо", якая закончылася 2 лютага поўным разгромам пра-ціўніка. У палон было захоплена 113 тыс. чалавек, у тым ліку 2,5 тыс. афіцэ-раў і 24 генералы, начале з камандуючым 6-й арміяй фельдмаршалам Ф. Паў-люсам. На полі бітвы было падобрана каля 140 тыс. салдат і афіцэраў. Боль-шасць ваеннапалонных аказаліся абяссіленыя голадам, холадам і хваробамі.
Перамога ў Сталінградскай бітве была вынікам стойкасці, мужнасці і масавага гераізму савецкіх войск. Дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, а 112 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Медалём "За абарону Сталінграда" узнагароджана больш за 700 тысяч удзельнікаў бітвы. Да 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Валгаграду (Сталінграду) было нададзена ганаровая назва "Горад-Герой".
У Сталінградскай бітве мужна змагаліся многія нашы землякі. 62-й арміяй камандаваў беларус генерал А.І.Лапацін, намеснікам камандуючага войскамі Сталінградскага і Данскога франтоў быў генерал К. А. Каваленка, 17-й паветранай арміяй камандаваў генерал С.А. Красоўскі, 5-й танкавай арміяй генерал А.І.Лізікаў. Стралковымі дывізіямі ў Сталінградскай бітве камандавалі -Г.П.Ісакаў, А.І.Пастрэвіч. Штаб 21-й арміі ўзначальваў гене-рал В.А.Пянькоўскі. У баях за Сталінград званне Героя Савецкага Саюза атрымалі нашы землякі – лётчыкі М.І.Абрамчук, Ф.Ф.Архіпенка, Р.В. Ксянзоў, П.Я.Галавачоў, І.Г.Тамашэўскі і іншыя.
Дзвесце дзён і начэй працягвалася Сталінградская бітва. Па размаху, напру-жанасці і выніках яна не ведала сабе раўных у гісторыі. Фашысцкі блок страціў у ёй забітымі, параненымі, палоннымі і прапаўшымі без вестак каля 1,5 млн. чалавек, ці частку сваіх сіл, якія дзейнічалі на савецка-германскім фронце.
Вялікія страты панеслі і савецкія Узброеныя Сілы. За час Сталін-градскай бітвы ў абарончай і наступальнай аперацыі з 17 лістапада 1942г. па 2 лютага 1943 г. загінула 154 885 салдат і афіцэраў.
Курская бітва. Контрнаступленне трох савецкіх франтоў пад Сталінгра-дам стала зыходным пунктам для стратэгічнага наступлення Чырвонай Арміі ў пачатку 1943 г. амаль на ўсім савецка-германскім фронце. Каб узяць рэванш за паражэнне, камандаванне фашысцкай Германіі вырашыла пачаць летам 1943 г. новае наступленне (аперацыя "Цытадэль").
Месцам наступлення быў выбраны Курскі выступ. Тут гітлераўцы сканцэнтравалі лепшыя свае 30 дывізій, якія налічвалі больш за 900 тыс. салдат і афіцэраў, каля 2700 танкаў, звыш 2 тыс. самалётаў і каля 10 тыс. гармат і мінамётаў. Вялікія надзеі Гітлер ускладаў на цяжкія танкі "тыгр", "пантэра", штурмавыя гарматы "Фердынанд", самалёты "Фоке-Вульф-190А" і"Хеншэль-129".
Нямецкае камандаванне планавала двумя сустрэчнымі ўдарамі з раёнаў Арла і Харкава на Курск акружыць і знішчыць савецкія войскі. Пасля гэтага нанесці ўдар у тыл Паўднёва-Заходняму фронту, разграміць яго, затым раз-гарнуць наступленне ў тыл цэнтральнай групоўкі савецкіх войск, што пры-вяло б да змянення ўсяго стратэгічнага становішча на карысць немцаў і зра-біла б магчымым нават новае наступленне на Маскву.
Наступленне старанна рыхтавалася. Гітлераўцы былі ўпэўнены ў по-спеху і лічылі, што няўдачы быць не можа. Але планы ворага былі свое-часова разгаданы. Савецкае камандаванне вырашыла ў наўмыснай абарон-чай аперацыі выматаць ударныя групоўкі ворага, а потым перайсці ў наступ-ленне на ўсім паўднёвым участку фронту. Абарону Курскага выступу трымалі войскі Цэнтральнага і Варонежскага франтоў (камандуючыя генералы арміі К.К.Ракасоўскі і М.Ф.Ватуцін). У іх тыле знаходзіўся ў рэзерве Сцяпны фронт (камандуючы генерал-палкоўнік І.С.Конеў). Для контрнаступлення былі пад-рыхтаваны Заходні і Бранскі франты (генерал-палкоўнік В.Д. Сакалоўскі і генерал-палкоўнік М.М.Папоў.
Да пачатку бітвы на Курскім выступе была пабудавана глыбока эшаланіраваная абарона глыбінёй да 300 км. Разам з воінамі абарончыя рубяжы будавалі жыхары прыфрантавых раёнаў. У чэрвені 1943 г. на будаўніцтве абарончых рубяжоў у паласе Цэнтральнага і Варонежскага франтоў працавалі 300 тыс. калгаснікаў, служачых, дамашніх гаспадынь.
Для каардынацыі дзеянняў франтоў у раён Курскай дугі Стаўка на-кіравала сваіх прадстаўнікоў маршалаў Г.К.Жукава і А.М.Васілеўскага.
Да пачатку ліпеня войскі былі поўнасцю гатовы да адбіцця наступ-лення гітлераўцаў. 5 ліпеня 1943 г. разгарэлася бітва, нябачная па сваіх жорсткасці і размаху. Ужо ў першы дзень у баю ўдзельнічала да 700 танкаў. Несучы вялікія страты, вораг да 11 ліпеня паглыбіўся на асобных участках фронту на 30-40 км., але мэт сваіх не дасягнуў.
12 ліпеня войскі Варонежскага фронту перайшлі ў контрнаступленне. У раёне Прохараўкі адбылася самая буйная танкавая бітва, у якой удзельнічалі звыш 1100 танкаў і самаходных гармат. Абодва бакі неслі цяжкія страты. За дзень бою гітлераўцаў страцілі ў гэтай бітве каля 400 танкаў. У гэты дзень у Курскай бітве наступіў пералом. 15 ліпеня ў контрнаступленне перайшоў Цэнтральны фронт. Войскі Варонежскага і Сцяпнога франтоў перайшлі да праследвання праціўніка. Наступленне немцаў на Курскай дузе поўнасцю правалілася.
Гітлераўскае камандаванне ўсімі сродкамі імкнулася ўтрымліваць свае пазіцыі. Аднак, стабілізіраваць фронт не ўдалося. 5 жніўня савецкія воіны вы-звалілі Арол і Белгарад. У азнаменаванне гэтай перамогі ў Маскве быў зроб-лены першы за час вайны пераможны салют.
23 жніўня войскі Сцяпнога фронту вызвалілі Харкаў. Завяршыўся другі перыяд Курскай бітвы — контрнаступлення Чырвонай Арміі.
Па сваіх ваенна-палітычных выніках і колькасці ўдзельнічаўшых у ёй сіл Курская бітва была адной з буйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны. У гэту бітву з абоіх бакоў былі ўцягнуты вялізныя сілы: больш за 4 млн. чалавек, звыш 69 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 13 тыс. танкаў і самаходных гармат і да 12 тыс. баявых самалётаў. У ёй было разгромлена 30 лепшых дывізій праціўніка, у тым ліку 7 танкавых, вермахт страціў каля 500 тыс. чалавек, 1,5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3,7 тыс. са-малётаў, 3 тыс. гармат і мінамётаў.
Звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, больш за 180 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Сярод іх беларусы – старшы лейтэнант А. К.Гаравец, адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баі збіў 9 варожых самалётаў, лётчыкі I. М. Ерашоў, С. А. Карнач, К. А. Шабан, М. I. Альхоўскі, М. К. Шут, танкісты С. I. Чубукоў, В. М. Гінтоўт, пехацінцы Ф. Ф. Бруй, П. I. Шпетны, М. Л. Співак і іншыя.
У баях на Курскай дузе выхзначыліся нашы землякі генералы: С. А. Красоўскі - камандуючы 2-й паветранай арміяй, П. П. Корзун -камандуючы 47-й арміяй, камандзіры авіякарпусоў З.А. Каравацкі, А. С. Благавешчанскі, С. Г. Кароль, начальнікі штабоў армій В. А. Пянькоўскі, А. Р. Бацюня, М. Р. Брылёў, А. В. Петрушэўскі і іншыя, камандзіры дывізій I. А. Даніловіч, Д. В. Казакевіч, М. М. Макаўчук, Ф. I. Перхаровіч, I. Я. Малашыцкі, камандзіры танкавых брыгад I. I. Гусоўскі, П. М. Рудкін, 1.1. Якубоўскі, М. Л. Ярмачок і іншыя.
Перамогай савецкіх войск пад Курскам і выхадам іх да Дняпра завяршыўся карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ўсёй Другой сусветнай вайны.
У ходзе Курскай бітвы актыўную дапамогу савекцкім войскам аказвалі партызаны. У тыле нямецкай групп арміі "Цэнтр" на чыгуначных каму-нікацыях беларускія партызаны правялі аперацыю "Рэйкавая вайна", у выніку якой яны падарвалі больш за 121 тыс. рэяк і пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны, 184 чыгуначныя масты,чым у значнай ступені скавалі перавозкі праціўніка. У жнівені 1943 г. перавозкі для групы арміі "Цэнтр" скараціліся на 40%.
Савецкі тыл у гады вайны.
Перавод эканомікі на ваенныя рэйкі. Напад фашысцкай Германіі на Са-вецкі Саюз выклікаў неабходнасць перабудаваць у найкарацейшыя тэр-міны ўсю эканоміку краіны на патрэбы вайны. Ажыццяўленне гэтай зада-чы праходзіла ў складаных умовах перабазіравання ва ўсходнія раёны заводаў Украіны, Беларусі, заходніх абласцей Расійскай Федэрацыі. Трэба было эваку-іраваць буйнейшыя прадпрыемствы. Перамяшчэннем прадпрыемстваў, людзей, матэрыялаў і дзяржаўных каштоўнасцей кіраваў Савет па эвакуацыі Дзяржаўнага Камітэта Абароны. Пры наркаматах і ведамствах былі створаны бюро і камітэты па эвакуацыі. Кожны завод трэба было ў надзвычай цяжкіх умовах, часта пад ударамі варожых самалётаў, дэманціраваць, абсталяванне пагрузіць на чыгунач-ныя платформы, вывезці і як можна хутчэй увесці ў строй на новым месце. На працягу ліпеня-лістапада 1941 г. было эвакуіравана і размешчана на Урале, у Сібіры, Паволжжы і Казахстане 1524 прадпрыемствы, у тым ліку 1360 буйных, пераважна ваенных заводаў. Па чыгунках за пяць месяцаў вайны было пера-везена каля 1500 тыс. вагонаў эвакуацыйных грузаў.
Цэнтральную эвакуацыйную камісію пры СНК БССР узначаліў І. Былінскі
Ужо на чацвёртыя суткі заходнія раёны аказаліся захопленнымі ворагам. Эваку-ацыя была праведзена толькі з Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей. 3 Віцебскай вобласці было адпраўлена 2500 вагонаў і платформ з гру-замі і кадравым саставам 37 буйных прамысловых прадпрыемстваў. 3 Го-мельскай - 38 прадпрыемстваў, у тым ліку “Гомсельмаш", паравозара-монтны і станкабудаўнічы заводы. Усяго з усходніх раёнаў Беларусі ўдалося эвакуіраваць 109 буйных прадпрыемстваў саюзна-рэспубліканскага падпарад-кавання. Вывезлі Магілёўскую фабрыку штучнага валакна добрушскую “Герой працы”, Аршанскі ільнокамбінат, БелДРЭС,
На працягу другога паўгоддзя 1941 г. з пагражальных раёнаў Савецкага Саюза было перабазіравана ўглыб краіны абсталяванне 2593 прамысловых прадпрыемстваў. Гэта была важная і складаная ваенна-гаспадарчая задача, ад паспяховага вырашэння якой у вялізнай ступені залежыў ход і вынік вайны. Грандыёзная аперацыя па эвакуацыі прамысловасці на Усход, роўная па сваёй значнасці, па словах маршала Г. К. Жукава "найвялікшым бітвам другой сусветнай вайны", была ажыццяўлена паспяхова.
Нараўне з эвакуацыяй не меньш важнай задачай было размяшчэнне, ман-таж і пуск у ход эвакуіраваных заводаў і фабрык. Многія з іх пачыналі сваё другое жыццё літаральна на пустым месцы,у тайзе ці дзе-небудзь каля глухога чыгуначнага паўстанка. Часта над цэхамі яшчэ не было крыш, а станкі ўжо дзейнічалі і прадукцыя для фронта выпускалася.
Першыя эшалоны з абсталяваннем "Гомсельмаша" прыбылі ў уральскі горад Курган у канцы жніўня 1941 г. А ўжо у верасні завод даў абароннай прадукцыі у 2,5 разы больш, чым прадугледжвалася планам трэцяга квартала.
У канцы ліпеня 1941 г. у Паволжжы разгрузіліся першыя эшалоны эваку-іравана туды Магілёўскага завода маторабудавання. Мантаж абсталяван-ня ішоў прама пад адкрытым небам. Не было сцен, крыш, а станкі ўжо абрасталі аснасткай, рыхтаваліся да работы. У верасні завод ужо даў першую прадукцыю для фронту.
У найкарацейшы тэрмін была адноўлена вытворчая дзейнасць Віцеб-скай оптыкавай фабрык, якая была эвакуіравана ў Пермскую вобласць. У пачатку кастрычніка 1941 г. яе калектыў прыступіў да серыйнага выпуску неабходнай фронту прадукцыі.
У лютым 1942 Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў загад “Аб мабілізацыі працаздольнага гарадскога насельніцтва для работы на вы-творчасці і будаўніцтве на перыяд ваеннага часу. Мабілізоўваліся мужчыны ад 16 да 55 гадоў і жанчыны ад 16 да 45 год з ліку незанятага насельніцтва.
Рабочыя савецкага тыла ўсведамлялі, што ад іх працы залежыць вельмі многае. Для таго, каб перамагла Чырвоная Армія, людзі штодня ахвяравалі сваім вольным часам, дабрабытам і нават здароўем.
Разам з усімі працаўнікамі савецкага тылу свой уклад у разгром ворага ўносілі работнікі транспарту, і асабліва чыгуначнікі, якім у транспартнай сіс-тэме краіны належыла вядучая роля. Самааддана працавалі у складзе пара-возных калон асобнага прызначэння № 3 і № 4, якія ў цяжкіх умовах да-стаўлялі баявыя грузы на фронт у час жорсткіх бітв пад Сталінградам і на Курскай дузе, беларускія паравозныя брыгады.
Такім чынам, да канца 1942 г., негледзячы на цяжкасці, нягоды ваеннага часу, праціўнікі савецкага тылу сваей самаадданай працай стварылі неабходныя эканамічныя прадпасылкі для карэннага пералому ў ходзе вайны.
Ліквідацыя былой перавагі ворага ў колькасці і якасці ўзбраення і баявой тэхнікі азначала вялікую эканамічную перамогу савецкага народа.
За 1941—1945 гг. прамысловасць Савецкага Саюза вырабіла 137 тыс. самалётаў, 104 тыс. танкаў і САГ, 488 тыс. гармат усіх калібраў, 347,9 тыс. мінамётаў. На працягу апошніх трох гадоў вайны Чырвоная Армія штогод атрымоўвала больш 3 млн. вінтовак, каля 2 млн. аўтаматаў, 450 тыс. ручных і станкавых кулямётаў.
Гераічны труд работнікаў сельскай гаспадаркі забяспечыў прадуктамі, сыравінай, адзеннем і інш. сваіх абаронцаў.
Пачатак вызвалення Беларусі. Пасля перамогі ў Курскай бітве Чыр-воная Армія разгарнула стратэгічнае наступленне на фронце 2000 км. ад Не-веля да Чорнага мора. На цэнтральным участку фронта войскі Заходняга, левага крыла Калінінскага і Цэнтральнага франтоў выйшлі да ўсходніх раё-наў Беларусі і пачалі вызваленне яе тэрыторыі 23 верасня 1943 г. 13-я армія Цэнтральнага фронту фарсіравала Дняпро і вызваліла першы раённы цэнтр рэспублікі - Камарын. 26 верасня войскі 3-й і 50-й армій Бранскага фронту вызвалілі раённы цэнтр Магілёўскай вобласці – Хоцімск.
Плануючы далейшыя ваенныя дзеянні ў кастрычніку і лістападзе 1943 г. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла перад савецкімі войска-мі задачу разграміць нямецкую групу армій "Цэнтр і ачысціць ад акупантаў усю тэрыторыю Беларусі. Для гэтага прыцягваліся войскі трох франтоў: Калі-нінскага (з 20 кастрычніка перайменаваны ў 1-ы Прыбалтыйскі). Заход-няга і Цэнтральнага.
Планы былі вельмі вялікія, але яны не ўлічвалі суадносіны сіл бакоў. Стаўка меркавала, што гітлераўцы ў летняй кампаніі 1943 г. панеслі такія вялікія страты і настолькі дэмаралізаваны, што не здолеюць стрымаць насту-
пленне савецкіх войск. Аднак, для гэткіх аптымістычных прагнозаў падстаў яшчэ не было.
Наступленне пачалося ў кастрычніку і працягвалася на шырокім фронце да канца 1943 г. У выніку цяжкіх кравапралітых баёў гітлераўцам удалося спыніць наступленне Прыбалтыйскага фронту. У снежні 1943 г. наступленне аднавілася. 24 снежня быў вызвалены райцэнтр Гарадок. Далейшыя спробы савецкіх войск прарвацца да Віцебска поспеху не мелі. 3 лютага 1944 г. наступленне пачалося ізноў. Але ўсе намаганні вызваліць Віцебск не ўдаліся.
На магілеўскім напрамку да канца 1943 г. войскі заходняга фронту сем разоў пераходзілі ў наступленне, але задач сваіх не выканалі. Панёсшы вяліз-ныя страты, яны змаглі прасунуцца толькі на 10-20 км.
Войскі Цэнтральнага фронту (20 кастрычніка 1943 г. перайменаваны ў Беларускі) 16 кастрычніка фарсіравалі Дняпро і вызвалілі Лоеў. 18 лістапада вораг быў выгнаны з Рэчыцы, а 26 лістапада Чырвоны сцяг быў падняты над Гомелем. 14 студзеня 1944 г.былі вызвалены другі абласны цэнтр – Мазыр.
Такім чынам, восенню і зімой 1943—1944 г, войскі Чырвонай Арміі поў-насцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры — Гомель і Мозыр.
1 студзеня 1944 г. у вызваленым Гомелі адбылося ўрачыстае пасяджэн-не, прысвечанае 25 гадавіне утварэння БССР. Сюды ж пераехаў яе ўрад.
Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Да лета 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступаль-ных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную іні-цыятыву ў сваіх руках. Напрамак галоўнага ўдару савецкае камандаванне вы-значыла ў Беларусі. Перад савецкімі войскамі была пастаўлена задача ўдара-мі з паўночнага (ад Віцебска) і паўднёвага (Бабруйск) флангаў у напрамку Мінска разбіць групу армій "Цэнтр", вызваліць Беларусь, выйсці да дзяржаў-най граніцы СССР і поўнасцю ачысціць савецкую тэрыторыю ад акупантаў.
Лінія фронту на беларускім участку к гэтаму часу праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска, Жлобіна, на захад ад Мазыра і далей уздоўж ракі Прыпяці да Ковеля, агібаючы Беларусь з поўначы і поў-дня амаль на ўсю глыбіню яе тэрыторыі. Гэты гігантскі выступ меў вы-ключ-на важнае стратэгічнае значэнне ў сістэме абароны нямецкіх войск, бо ён прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі - Усходнерускі і Варшава-Берлінскі, забяспечваў устойлівае становішча паўночнай групы армій ў Прыбалтыцы.
На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі моцную глыбока эшалані-рав-аную абарону глыбінёй да 270 км. пад назвай "Фатэрлянд”, тым самым падкрэсліваючы, што ад яе залежыць лёс Германіі. Спецыяльным загадам Гітлера гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск абвяшча-ліся крэпасцямі, камандуючыя якіх давалі фюрэру пісьмовыя абавязацель-ствы утрымліваць іх да апошняга салдата, нават пры ўмовах акружэння. Тут была сканцэнтравана група армій "Цэнтр", частка правафланговых злучэнняў групы армій "Поўнач" і левафланговых групы армій "Паўночная Украіна" - усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, якія налічвалі звыш 1200 тыс. чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1300 самалётаў.
Удар па цэнтральнай групоўцы ворага на фронце працягласцю 700 км наносілі чатыры франты: 1 Прыбалтыйскі (камандуючы генерал арміі І.Х.Баграмян), 3, 2 і 1-ы Беларускія франты (камандуючыя генерал-арміі У.Д.Чарняхоўскі, генерал арміі Захараў, генерал-арміі К.К.Ракасоўскі). Яны налічвалі 1430 тыс. чалавек баявога складу, каля 32 тыс. Гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.
Раніцай 23 чэрвеня галоўныя сілы 1-га Прыбалтыйскага, 3-га і 2-га Бела-рускіх франтоў пасля моцнай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі пе-райшлі ў наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках. Назаўтра пачалі наступаць войскі 1-га Беларускага фронту на Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў. Дзейнасці авіяцыі – маршалы Новікаў і Фалееў.
На ўсіх напрамках наступленне савецкіх войск разгортвалася паспяхова і з нарастаючай сілай. Войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту 25-27 чэрвеня акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій. 26 чэрвеня вызвалены Віцебск, 28 чэрвеня Лепель. Праціўнік страціў тут 20 тыс. забітымі і больш як 10 тыс. палоннымі салдат і афіцэраў.
26 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту ліквідавалі моцны вузел аба-роны ворага каля Оршы, вызвалілі Дуброўна, Сянно, Талачын. Адначасова войскі 2-га Беларускага фронту разгарнулі аперацыі на Магі-лёўскім напрамку. Зламаўшы моцныя абарончыя рубяжы праціўніка, яны фарсіравалі Дняпро і 28 чэрвеня авалодалі Магілёвам, Шкловам, Быхавам, Клічавам. Да гэтага ўчастку былі прыкаваны галоўныя сілы 4-й нямецкай ар-міі, што садзейнічала потым акружэнню і поўнаму яе разгрому. Войскі 1-га Беларускага фронту да 29 чэрвеня акружылі і поўнасцю разграмілі Бабруй-скую групоўку ворага ў складзе больш за 6 дывізій. На полі бою гітлераўцы пакінулу 50 тыс. чалавек забітымі, у палон было захоплена 23680 салдат і афіцэраў. Над Бабруйскам узвіўся чырвоны сцяг.
За шэсць дзён наступлення пад ударамі войск чатырох франтоў магутная варожая абароны на вялізнай прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю рухнула. Былі вызвалены сотні населеных пунктаў, у тым ліку гарады Ві-цебск, Орша, Магілеў, Бабруйск.
Войскі 3-га Беларускага фронту 30 чэрвеня фарсіравалі Бярэзіну, разбілі барысаўскую групоўку ворага і вызвалілі Барысаў - важны апорны пункт нямецкай абароны, які прыкрываў подступы да Мінска.
Цяпер перад савецкімі войскамі стаяла задача - шляхам двухбаковага ахопу з раёна Барысава і Асіповічаў на Мінск і франтальнага прасоўвання ў напрамку Магілёў - Мінск завяршыць акружэнне, знішчыць галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, якая адступала на захад, і вызваліць Мінск. Войскі 3, 1 і 2-га Беларускіх франтоў без прамаруджвання прыступілі да выканання сваіх задач.
2 ліпеня яны абышлі Мінск з Паўночнага Захаду, авалодалі Вілейкай, Красным і перахапілі чыгунку Мінск-Вільнюс.
Войскі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на поўдзень ад Мінска, 30 чэрвеня вызвалілі Слуцк, Гарадзею, Нясвіж, закрылі праціўніку адыход на паўднёвы захад. На досветку 3 ліпеня 2-і гвардзейскі танкавы корпус 3-га Беларускага фронту уварваўся ў Мінск з усходу. У сярэдзіне дня з поўдня ў горад увайшоў 1-ы гвардзейскі танкавы корпус 1-га Беларускага фронту, а з поўначы - часці 5-й гвардзейскай танкавай арміі, 11-й гвардзейскі і 33-й армій. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага.
- выхадам злучэнняў 3-га і 1-га Беларускіх франтоў да Мінска і вы-зваленне яго было завершана акружэнне 4-й нямецкай арміі і некаторых
іншых часцей ворага на ўсход ад Мінска. У "катле" апынулася 105-тысячная
варожая групоўка, па ліквідацыі якой распачалі баі войскі 2-га і частка сіл 3-
га Беларускіх франтоў пры актыўнай падтрымцы авіяцыі і партызан. 7-8
ліпеня былі знішчаны або ўзяты ў палон галоўныя сілы акружаных, а 9-11
ліпеня - асобныя групы. Гітлераўцы страцілі забітымі 70 тыс. і больш за 35
тыс. палоннымі, уліку якіх было 12 генералаў, з іх 3 камандзіры карпусоў і 9
камандзіраў дывізій.
Тым часам 1-ы Прыбалційскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у агульным напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня По-лацк быў вызвалены. Войскі фронту, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня на захад на 120-130 км, выйшлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізалявалі адну ад другой варожыя групы армій "Цэнтр" і "Поўнач".
- ліпеня завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь.
Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы
нямецкай групы армій "Цэнтр" і вызвалілі Мінск. У выніку ўтварыўся вялікі
пралом да 400 км. на фронце і да 500 км. у глыбіню, закрыць які хутка
нямецкаму камандаванню не было чым.
Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач – Смаргонь – Маладзечна – Краснае – Волма. 5 ліпеня яны аваладолі Маладзечна, 16 ліпеня - Гродна.
Разам з савецкімі авіяцыйнымі часцямі ў складзе 1-й паветранай арміі самааддана змагаўся 1-ы асобны знішчальны авіяполк французскіх лётчыкаў
"Нармандыя". За мужнасць і гераізм, праяўленыя французскімі лётчыкамі пры вызваленні Беларусі, і ў прыватнасці на рацэ Нёман, палку было пры-своена назва "Нёманскі".
Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка - Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня Пінск. 18 ліпеня яны перайшлі граніцу Полынчы і 23 ліпеня ўступілі ў Люблін, што з'явілася падзеяй, якая мела далёка ідучыя палітычныя наступствы.
28 ліпеня ў выніку рашучага штурму быў узяты горад Брэст. Гэты дзень стаў знамянальным у гісторыі беларускага народа. Узяццем Брэста нашы вой-скі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі.
Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі
Адной з вызначальных рыс Беларускай наступальнай аперацыі "Багра-ціён" - з'яўлялася тая надзвычай важная роля, якую адыгрывалі ў ёй парты-занскія фарміраванні, якія дзейнічалі ў тыле ворага на тэрыторыі рэспублікі.
Партызанская барацьба ў Беларусі па сваіх маштабах, палітычных і ваен-ных выніках набыла ваенна-стратэгічнае значэнне і пераўтварылася ў адзін з важных фактараў разгрому варожай групы армій "Цэнтр" і вызвален-ня тэрыторыі рэспублікі. Найбуйнейшай акцыяй беларускіх партызан у перыяд падрыхтоўкі аперацыі "Баграціён" было правядзенне трэцяга этапу "рэйкавай вайны", пачатага за тры дні да пераходу ў наступленне са-вецкіх войск. Ноччу з 19 на 20 чэрвеня 1944 г. партызана атакавалі чыгу-начныя камунікацыі ворага на ўсёй тэрыторыі акупіраванай Беларусі і па-дарвалі 40 775 рэек, паралізаваўшы рух на гэтых камунікацыях. Ужо ў перыяд паспяховага наступлення Чырвонай Арміі, партызаны да 29 чэрвеня дадаткова падарвалі яшчэ 20 тыс. рэек.
Адступаючы пад ударамі Чырвонай Арміі, гітлераўцы не маглі скары-стаць чыгуначны транспарт у неабходным аб'ёме як для перавозкі рэзерваў, так і для эвакуацыі сваіх часцей і тылоў.
3 пачаткам наступлення Чырвонай Арміі бавявыя дзеянні партызанскіх атрадаў і брыгад набылі асобую сілу і размах па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, асабліва на галоўных шляхах адступлення гітлераўскіх войск. Партызаны бла-кіравалі многія ўчасткі шашэйных і грунтовых дарог, нападалі на варо-жыя калоны, зрывалі перагрупоўку сіл ворага, парушалі кіраванне войскамі.
Вялізнае значэнне для паспяховага наступлення Чырвонай Арміі мелі дзеянні партызан па захопу і ўтрыманні да падыходу часцей савецкіх войск перапраў цераз водныя перашкоды і плацдармы на іх берагах. Імі былі захоплены дзеючыя пераправы і пабудаваны новыя праз рэкі Пціч, Случ, Друць, Ольса, Бярэзіна, Вілія, Шчара, Нёман, Котра,. Гэтым партызаны да-памаглі часцям Чырвонай Арміі ў іх руху на захад.
Партызаны аказалі вялікую дапамогу савецкім войскам у вызваленні шмат якіх гарадоў і населеных пунктаў рэспублікі, у тым ліку Мінска, Барысава, Вілейкі, Докшыцаў, Дунілавіч, Клічава, Слуцка, Ліды, Лагойска, Лунінца, Любані, Маладзечна, Нясвіжа, Навагрудка, Смалявічаў, Пінска, Стаўбцоў і інш. Значную колькасць населеных пунктаў ва ўмовах панічнага адступлення гітлераўцаў партызаны вызвалілі сваімі сіламі і ўтрымалі іх да падыходу савецкіх войск - Копыля, Узды, Карэліч, Івянца і інш.
Дзейсную дапамогу Чырвонай Арміі аказалі партызаны ў ліквідацыі акру-жаных варожых груповак. У ходзе сумесных баявых дзеянняў з часцямі Чыр-вонай Арміі, а таксама па ачысцы тэрыторыі рэспублікі і ахове камуні-кацый савецкіх войск партызаны Беларусі знішчылі больш як 15 тыс. і ўзялі ў палон звыш 17 тыс. варожых салдат і афіцэраў.
Шмат у чым дапамагалі Чырвонай Арміі падпольшчыкі і насельніцтва. У гарадах і населеных пунктах падпольныя арганізацыі стваралі групы для назі-рання за прамысловымі прадпрыемствамі і памяшканнямі,якія падрых-тоўваліся гітлераўцамі да ўзрыву. Дом урада, будынак ЦК КП(б)Б, Акру-говы Дом афіцэраў, многія дамы і прадпрыемствы ў Мінску ўдалося выра-таваць толькі дзякуючы таму, што перадавыя часці, якія ўварваліся ў го-рад, хутка наладзілі кантакт з мясцовымі падпольшчыкамі і пры іх дапамозе неадкладна размініравалі будынкі.
Жыхары вёсак па закліку падпольных арганізацый разбуралі варожыя камунікацыі -перакопвалі дарогі, знішчалі масты, рабілі лясныя завалы, пера-шкаджалі адступленню варожых войск. Калі савецкія воіны падыходзілі да населеных пунктаў і гарадоў, мясцовыя жыхары наладжвалі з імі сувязь, да-памагалі фарсіраваць водныя перашкоды, паказвалі варожыя засады, мін-ныя палі, замініраваныя будынкі і прадпрыемствы, праводзілі іх толькі ім вя-домымі пуцявінамі, дзякуючы чаму нашы часці з'яўляліся там, дзе іх менш за ўсе чакаў вораг, лавілі варожых салдат і афіцэраў, што расеяліся па лясах і г.д.
Беларускі народ не толькі непасрэдным удзелам у барацьбе супраць аку-пантаў, але і самаадданай працай дапамагаў усімі сіламі і сродкамі Чырвонай Арміі ў хутчэйшым разгроме ворага. Працоўныя вызваленых раёнаў наладж-валі работу прамысловых прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы фронту, выходзілі на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў. За кароткі тэрмін насельніцтва Беларусі аднавіла больш як 10 тыс. км. чыгуначнага палатна і 1735 чыгуначных мастоў, пабудавала 2950 новых мастоў.
Працоўныя рэспублікі клапацілія пра параненых воінаў, бралі шэфства над шпіталямі, аддавалі сваю кроў для выратавання раненых. 3 патрыятыч-ным уздымам уступалі яны ў Чырвоную Армію, каб у яе радах працягваць ба-рацьбу з фашысцкімі захопнікамі. Усяго з вызваленых раёнаў было прызвана 600 тыс. чалавек, у тым ліку 180 тыс. партызан. Высокую свядомасць праявіла насельніцтва Беларусі, мабілізуючы харчовыя рэсурсы для савецкіх воінаў. У 1944 г. сяляне рэспублкі здалі звыш плана ў фонд Чырвонай Арміі 3 млн. пудоў хлеба, 25 млн. пудоў бульбы.
Паўсюдна ў дні вызвалення Беларусі ў гарадах і вёсках рэспублікі прахо-дзілі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя выказвалі гарачую ўдзячнасць Чырвонай Арміі за збаўленне ад фашысцкага рабства.
Урачыста і па-святочнаму прайшоў 16 ліпеня 1944 г. мітынг працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі Чырвонай Арміі, на які сабралася 50 тыс. працоўных сталіцы і больш за 30 тыс. партызан, прыбыў камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных горада Горкага (ніжняга Ноўгарада), якая прывезла эша-лон падарункаў. Пасля мітынгу адбыўся грандыёзны партызанскі парад, які з'явіўся дастойным завяршэннем гераічнай народнай барацьбы партызан і ўсіх жыхароў рэспублікі супраць гітлераўскіх захопнікаў.
Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне.
У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі "Баграціён" савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў.
Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. 3 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі 440 879 чалавек, у тым ліку забітымі 97 232 салдаты і афіцэры.
Фактычна перастала існаваць адна з мацнейшых груповак нямецка-фа-шысцкай арміі - група армій "Цэнтр". Па прызнанні саміх гітлераўцаў разгром іх войск у Беларусі з'явіўся самым цяжкім паражэннем, якое вермахт панёс на Усходнім фронце. Як адзначалася ў "Журнале баявых дзеянняў вярхоўнага галоўнакамандавання нямецкай арміі", разгром групы армій "Цэнтр" у Беларусі ўяўляў сабой "большую катастрофу, чым Сталінград".
Беларуская наступальная аперацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з'яўляецца адной з буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ва ўсёй Другой сусветнай вайне. 3 улікам рэзерваў, якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзельнічала больш за 4 млн. Чалавек, каля 62 тыс. гармат, звыш 7100 самалётаў.
Летапіс барацьбы за вызваленне Беларусі багаты прыкладамі гераічных подзвігаў савецкіх воінаў. Звыш 1500 воінаў, што ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі, удастоены звання Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх і інш.