Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час атэстацыі

Вид материалаДокументы

Содержание


3. Зарождение государственности у восточных славян. Начало Руси. Полоцкое и Турово-Пинское княжества как первые государственные
Ефрасіння Полацкая
Кірыла Тураўскі
Кліменці Смаляціч
У культурным развіцці Беларусі у 17-18 ст.ст. выразна выдзяляюцца два перыяды
Тэатр скамарохаў
Буржуазныя рэформы.
Подобный материал:
  1   2   3   4   5

Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час атэстацыі.

Уваага! многія пытанні адрозніваюцца ад тых, што у вас ёсць у старым спісе. Акрамя таго тут ёсць і такія пытанні, якіх у старым спісе няма.

1. Предмет, значение и цели дисциплины "История Беларуси" (в контексте мировой цивилизации). Периодизация истории Беларуси. Источники по истории Беларуси.

Чалавек iмкнуўся захаваць звесткi аб падзеях, якiя здавалiся яму лёсавызначальнымi. Абапiраючыся на свае мiфы i легенды, старажытныя грэкi ужо ў 6 ст. да н.э. пачалi складаць эпiчныя паэмы аб паходжаннi асобных храмаў i гарадоў i абазначаць iх словам “гiсторыя”, што ў перакладзе на родную мову азначае – звесткі аб мiнулым, аб перажытым.

Ва ўмовах сучаснай цывiлiзацыi тэрмiн “гiсторыя” выкарыстоўваецца ў некалькiх выпадках: па-першае, калi iдзе размова аб гiсторыi ўсяго свету цi гiсторыі кантынентаў і па-другое, – пра навуку, якая даследуе мінулае асобных краін ці народаў, у тым ліку мінулае нашай Бацькаўшчыны. Таму прадметам гістарычнай навукі з’яўляецца гістарычны працэс, які тычыцца развіцця гаспадаркі, знешняга і ўнутранага жыцця краіны, міжнародных адносін, дзейнасці гістарычных асоб.

Гісторыя адносіцца да грамадазнаўчых, гуманітарных навук, паколькі выконвае важныя сацыяльныя функцыі: пазнавальную і інтэлектуальна-развіццёвую, якія ўласцівы любой навуцы.

Гісторыя – навука шматгаліновая і складаецца з шэрагу самастойных галін гістарычных ведаў: гісторыі эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай, цывільнай, ваеннай, дзяржавы і права, рэлігіі, этнаграфіі, археалогіі і інш. Адным словам, гісторыя – гэта фундамент , на якім будуецца жыццё народу і хто не ведае гісторыі, той не мае будучыні.

Мэты і задачы вывучэння курса “Гісторыя Беларусі” ў ВНУ:

1.Паглыбіць тэарэтычныя веды студэнтаў, каб бачыць наша грамадства ў дынаміцы развіцця і свабодна арыентавацца ў сучаснай палітыцы.

2.Узбудзіць у іх цікавасць да гістарычных каранёў свайго роду, продкаў, выклікаць нацыянальны гонар за ўклад беларусаў ў скарбонку сусветнай гісторыі.

3.Пашырыць гуманітарную падрыхтоўку будучых спецыялістаў, зацвердзіць у іх мараль гуманізму і станоўчых адносін да агульначалавечых каштоўнасцяў.

4.Узброіць студэнтаў глыбокімі ведамі гераічнай гісторыі беларускага народа і на іх аснове сфарміраваць высокародныя патрыятычныя пачуцці, нацыянальную самасвядомасць, гонар за сваю Радзіму.

З часу узнікнення і развіцця гісторыі як навукі грамадазнаўцамі, гісторыкамі распрацавана вялікая колькасць падыходаў да яе перыядызацыі.

1.Дагістарычны перыяд - ад з’яўлення першага чалавека на беларускай зямлі да 5-6 ст. н.э., калі тут з’явіліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

2.Узнікненне першых дзяржаўных утварэнняў на Беларусі (7 ст. да 9 ст.).

3.Знаходжанне беларускіх зямель у складзе Кіеўскай Русі (кан. 10-пач. 13 ст.).

4.Узнікненне і развіццё Вялікага княства Літоўскага, Рускага(1306 г.), Жамойцкага(1410 г.) – (1239-1569 гг.).

5.Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай(1569-1795 гг.).

6.Беларусь у складзе Расійскай імперыі(1795-1917 гг.).

7.Савецкі перыяд у гісторыі Беларусі(1917-1990 гг.).

8.Нацыянальнае адраджэнне Беларусi (1990- да нашых дзён).

Усе крыніцы па гісторыі Беларусі падзяляюцца на дзве групы:

1.Да ўзнікнення пісьменнасці: а) матэрыялы археалагічных раскопак; б) лінгвістычныя матэрыялы, беларуская і стараславянскія мовы і тапаніміка (назвы вёсак, мястэчак, гарадоў, рэк, азёр і г.д.); в) вусная народная творчасць – казкі, быліны, прымаўкі, легенды, песні.

2.Пасля ўзнікнення пісьменнасці: заканадаўчыя акты, матерыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарная, навуковая і публіцыстычная літаратура, матэрыялы перыядычнага друку, кіна-фота- i фонадакументы.

З пісьмовых, лінгвістычных, археалагічных, антрапалагічных і этнаграфічных крыніц вядома, што Беларусь прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця.


2. Первобытное общество на территории Беларуси. Основные занятия и общественный строй первобытных людей. Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Беларуси.


Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету каля 2,5 мiльёнаў гадоў таму назад. На тэрыторыю Еўропы ўпершыню пранiк каля 600 тыс. гадоў таму назад. Мяркуецца, што на беларускай зямлi людзi з’явiлiся значна пазней, таму што яе тэрыторыя была пакрыта ледавіком. Першым вядомым было бярэзiнскае аледзяненне. Яно цягнулася ад 500 да 350 тыс. гадоў таму назад. Пасля адыходу ледавіка тэрыторыя беларускiх зямель у перыяд 350-300 гадоў таму назад пакрылася лясамi, у якiх вадзiлiся розныя вiды жывёлы. З’явiлiся ўмовы для пражывання чалавека.

Другiм аледзяненнем было дняпроўскае. Яно працягвалася ад 300 да 100 тыс. год да н.э. Пасля адыходу ледавіка зноў з’явiлiся ўмовы для пражывання чалавека у перыяд ад 100 да 40 тыс. год да н.э. Аб гэтым сведчаць знаходкi асобных мусцьерскiх прылад працы, знойдзеныя каля вёсак Свяцiлавiчы Веткаўскага, Абiдавiчы Быхаўскага, Клеевiчы Кастюковiчскага і Падлужжа Чэчэрскага раёнаў Гомельскай вобласцi. Лічыцца што гэтыя прылады працы належаць неандэртальцам.

Але зноў наступiла аледзяненне – валдайскае, якое цягнулася ад 40 да 26 тыс. год да н.э. Пасля зноў наступiла пацяпленне, расквiтнеў раслiнны i жывёльны свет, з’явiўся першабытны чалавек – краман’ёнец. Ён ужо навучыўся вырабляць прылады працы з адшчэпаў крэмня, будаваць жыллё, паляваць загоным спосабам. Ад гэтага перыяду археолагi знайшлi дзве стаянкi першабытнага чалавека - каля вёсак Бердыж i Юравiчы ў Гомельскай вобласцi. Знаходкi у гэтых стаянках даюць магчымасць уявiць, як жылi, чым займалiся нашы продкi у тыя часы.

Пазней ледавiк зноў напомнiў аб сябе. Поўнасцю ледавіковы перыяд на Беларусi скончыўся каля 10 тыс. год да н.э. Пачалося iнтэнсiўнае, апошняе засяленне беларускiх зямель першабытным чалавекам. Ад гэтага перыяду знойдзена звыш 120 стаянак.

Усю эпоху ад з’яўлення першабытнага чалавека да трэцяга тысячагоддзя да н.э. гiсторыкi называюць каменным векам. Яго дзеляць на тры перыяды:

1.Палеалiт (2,5 млн. г.- IX тыс. да н.э.), у час якога чалавек пачаў вырабляць прымiтыўнымi спосабамi прылады працы з крэменю, займаўся збiральнiцтвам, паляваннем, рыбалоўствам.

2.Мезалiт (IX-V тыс. г. да н.э.), калi ўдасканальвалiся прылады працы былі вынайдзены і шырока выкарыстоўвалiся лук i стрэлы, каменныя сякеры, цеслы, кiркi, коп’і i г.д.

3.Неалiт (V-III тыс. г. да. н.э.), калi распаўсюдзiліся прымiтыўнае земляробства i жывёлагадоўля, з’явiўся глiняны посуд, а ў якасцi прылад працы – сякера, матыга, серп, якiя апрацоўвалiся больш дасканалымi спосабамi – пiлаваннем i свiдраваннем.

За каменным пачаўся бронзавы век (канец III -пач. I тыс. г. да н.э.), якi характарызаваўся з’яуленнем медных i бронзавых вырабаў, шырокiм распаўсюджваннем земляробства i жывёлагадоўлi.

Затым жалезны век (пач. I тыс. да н.э. – сяр. I тыс. н.э.), калi людзi навучылiся здабываць i апрацоўваць жалеза.

Агульнагiстарычная перыядызацыя ў асноўным адпавядае археалагiчнай. Каменны век адпавядаў першым двум этапам развiцця першабытнага грамадства - праабшчыне (у раннiм i сярэднiм палеалiце) і ранняму роду (у мезаліце і неалiце). Бронзавы век – час познеродавай патрыярхальнай абшчыны, якая ў жалезным веку ператварылася ў суседскую, а рода-племянны лад, дасягнуўшы сталасцi, пачаў распадацца. У бронзавым веку на змену матрыярхату прыйшоў патрыярхат. У бронзавым веку адбываецца пераход ад прысвойваючай (паляванне і збіральніцтва) да вытворчай (жывёлагадоўля і земляробства) гаспадаркі.

У этнiчнай гiсторыi беларусаў, можна выдзялiць два вялiкiх перыяды: даiндаеўрапейскi, якi адпавядаў каменнаму веку (да III тыс. да н.э.), i iндаеўрапейскi ( ад III тыс. да н.э. да нашых дзён), якi ў сваю чаргу гiсторыкi падзяляюць на балцкi (III-II тыс. да н.э. – сярэдзiна I тыс. н.э.) i славянскi (сяр. I тыс. н.э. – наш час).

Iндаеўрапейскi перыяд звязаны з рассяленнем розных народаў, у тым лiку балтаў i славян. Старжытныя iндаеўрапейцы жылi ў Пярэдняй Азii, а затым пачалi рассяляцца на прасторах Еўропы i Азii. Iх мiграцыя суправаджалася змешваннем з мясцовым насельнiцтвам, у вынiку чаго распалася адзiнства i сфармiравалiся непасрэдныя продкi большасцi сучасных еўрапейскiх этнасаў. Iндаеўрапейская сям’я налiчвала звыш 40 народаў, многiя з якiх знiклi ў мiнулым.

У III-II тыс. да н.э. аўтахтоннае насельнiцтва беларускіх зямель было асiмiлявана балтамi, што не прайшло бясследна i для самiх народаў. Яны распалiся на групы сваяцкiх плямён са своеасаблiвымi культурамi. Тэрыторыя Беларусi акрамя Сярэднедняпроўскай увайшла ў склад гiсторыка-археалагiчных культур Шнуравой керамiкi на паўднёвым захадзе, Вiсла-Нёманскай на паўночным захадзе i Паўночна-беларускай. На беларускiх землях пражывалi лацьгалы (латыголы) i земгалы – продкi сучасных латышоў, эсты i герулы – продкi сучасных эстонцаў. Акрамя гэтых балцкiх плямён пражывалi селы, куршы, скалвы (прусы), яцвягi i iнш.

У сярэдзiне I тыс. адбываецца падзея, яка вызначыла лёс беларускiх зямель на увесь пазнейшы перыяд. На тэрыторыю Беларусi прыйшлi славянскiя плямёны – крывiчы, дрыгавiчы і радзiмiчы. На думку прафесара Э.М. Загарульскага, найбольш верагоднымi месцамi, адкуль прыйшлi славяне, былi Вiсла-Одэрская мiжрэчча, Балканскi паўвостраў, паўночна-ўсходняя частка Еўропы i Iндыйскi паўвостраў. На працягу трох перыядаў славянскага засялення тэрыторыi Беларусi, прышэльцы ўступалi ў цесную сувязь з мясцовым балцкiм насельнiцтвам, набывалi нейкiя iхнiя культурна-этнiчныя асаблiвасцi, перадавалi iм свае. Дрыгавiчы аселi на поўднi i сярэдняй паласе i ўтварылi Турава-Пiнскае княства. Радзiмiчы пасялiлiся на ўсходзе памiж Дняпром i Дзясной у бассейне рэк Сож i Iпуцi. Крывiчы занялi тэрыторыю на поўнач ад дрыгавiчоў i радзiмiчаў i ўтварылi Полацкае i Смаленскае княствы. Такiм чынам, у перыяд з V-XI ст. балты адыгралi ролю субстрата (падасновы) у паходжаннi беларусаў i славяне сталi галоўнымi жыхарамi на беларускiх землях.


3. Зарождение государственности у восточных славян. Начало Руси. Полоцкое и Турово-Пинское княжества как первые государственные образования на территории Беларуси.


Дзяржава Кіеўская Русь утварылася ў сярэдзіне ІХ ст. у басейнах рэк, якія з’яўляюцца водным шляхам з Балтыйскага мора ў Чорнае: Нява, Волхаў, Заходняя Дзвіна, Днепр, Нёман, Сож, Прыпяць, Буг і інш. Пераважная большасць насельніцтва Кіеўскай Русі – гэта шматлікія ўсходне-славянскія плямёны: паляне, драўляне, вяцічы, улічы, севяране, наўгародскія славене, крывічы, радзімічы і дрыгавічы. Апошнія тры славянскія плямёны засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі. У ІХ ст. ва ўсходнеславянскіх плямёнах распадаўся родаплемянны лад і фарміраваліся феадальныя адносіны. Кожнае ўзгаданае племя ў гэты час ужо ўяўляла сабой раннефеадальную дзяржаву – княства, ў якім былі гарады, развіваліся рамёствы і гандаль, меліся князі і дружыны. У канцы Х - пачатку ХІ ст. кіеўскаму князю Уладзіміру Святаславічу ўдалося аб’яднаць пад сваёй уладай усе землі Кіеўскай Русі, таму з часоў яго праўлення яе можна лічыць адзінай дзяржавай.

Большую частку сучаснай тэрыторыі Баларусі займалі дзве раннефеадальныя дзяржавы – Полацкае і Тураўскае княствы. Полацкае княства ўзгадваецца ўпершыню ў 862 г. У 907 княства ўжо падпарадкоўвалася кіеўскаму князю і выступала саюзнікам Кіева ў войнах з Візантыяй. Пры князях Брачыславе Ізяславічы (1003 – 1044 г.г.) і Усяславе Брачыславічы (1044 – 1101 гг.) Полацкае княства дабілася незалежнасці ад Кіева. Тураўскае княства ўпершыню ўзгадваецца ў 980 г. У гэты час там правіў напаўлегендарны князь Тур. Прыкладна ў гэты ж час кіеўскі князь Уладзімір захапіў Тураўшчыну і далучыў яе да Кіеўскай Русі. З 980 г. па 1158 у Тураве княжылі старэйшыя сыны кіеўскіх князёў, якія потым станавіліся князямі ў Кіеве. У 1158 г. тураўскі князь Юры Яраславіч адваяваў незалежнасць для Тураўскай зямлі. У ХІІ ст. Полацкае і Тураўскае княствы, як і іншыя княствы Кіеўскай Русі ўступілі ў эпоху феадальнай раздробленасці, а ў пачатку 14 ст. яны былі ўключаны ў склад ВКЛ.

Сацыяльнае і эканамічнае развіццё Полацкага і Тураўскага княстваў было тыповым для ўсіх княстваў Кіеўскай Русі. Князь не быў абсалютным гаспадаром княства і тым больш старажытнага горада. Яго ўладу моцна абмяжоўвала веча – сход усіх паўнапраўных мужчын горада. Веча магло нават выгнаць князя і запрасіць на княжанне іншага. Князь у старажытнарускім княстве ўзначальваў войска, вяршыў суд, збіраў даніну з падначаленых яму тэрыторый. Улада князя абапіралася на дружыну. Старэйшыя дружыннікі называліся баярамі, малодшыя – дзяцьмі баярскімі або отракамі. Старэйшая дружына і частка малодшай за службу ад князя атрымлівала зямельныя ўладанні розных памераў, на якіх жылі і працавалі залежныя ад феадалаў сяляне, якія называліся закупамі і радовічамі. Былі ў князя, дружыннікаў, багатых гараджан і рабы, якія называліся халопамі або чэлядзінамі. Асноўная ж маса насельніцтва Кіеўскай Русі – гэта людзі або людзіны – асабіста вольныя сяляне абшчыннікі, якія плацілі даніну князю.


4. Политическое и социально-экономическое развитие белорусских земель в составе Великого княжества Литовского. Русского и Жемойтского.


ВКЛ утварылася ў сярэдзіне XIII ст. шляхам аб’ядання балцкіх і славянскіх земляў у выніку 2-х прычын: а) знешняя пагроза (агрэсія з боку крыжакоў і татара-манголаў); б) пераход балцкіх (лета-літоўскіх) плямёнаў ад родавага ладу да феадалізму і неабходнасць для іх стварэння асабістай дзяржавы. Тэрытарыяльным ядром ВКЛ сталі землі сучаснай паўднёвай Літвы (летапіснай Літвы) і Панямоння (Чорнай Русі). Першай сталіцай з’яўляўся Навагрудак, а з 1323 – Вільня. З 1316 па 1572 г. на чале дзяржавы стаяла дынастыя Гедымінавічаў.

Гісторыя ВКЛ як самастойнай дзяржавы падзяляецца на 3 перыяды:

1. Сяр. 1230-ых гг. – 1295 г. – Гэта перыяд зараджэння і станаўлення тэрытарыяльнага ядра ВКЛ, час уваходжання першых беларускіх земляў (сучасная Гродзеншчына) у яго склад. Вялікія князі: Міндоўг (1235-1263), Трайнята, Войшалк, Шварн, Трайдэн. У гэты перыяд галоўнымі ворагамі княства з’яўляліся крыжакі (1202 г. – стварэнне ордэна Мечаносцаў, 1237 – Лівонскага ордэна) і Галіцка-Валынскае княства. Ішла пастаянная міжусобная барацьба за вярхоўную уладу. Міндоўг у палітычнай барацьбе выкарыстоўваў рэлігію (1246 – прыняцце праваслаў’я, 1251 – каталіцтва, у канцы жыцця вяртаецца да язычніцтва). 1253 – Міндоўг каранаваўся як кароль Літвы. Пасля забойства Міндоўга – палітычная анархія, частая гвалтоўная змена ўладароў.

2. 1295-1430 гг. - Перыяд узмацнення ВКЛ, найбольшага пашырэння яго межаў і палітычнага ўплыву. Усе беларускія землі уваходзяць у склад княства (шляхам перамоў, шлюбных адносін ці непасрэднага заваявання). Таксама далучаюцца ўкраінскія і некаторыя рускія землі. Асноўную частку Беларусі далучылі князі Віцень (1295-1316) і Гедымін (1316-1341), у асноўным мірным шляхам, астатнія землі ўвайшлі пры Альгердзе (1345-1377) шляхам заваёў. У гэты час большасць жыхароў ВКЛ – славяне, што пражывалі на тэрыторыі беларускіх земляў. Дзяржаўная мова – русінская (з элементамі старабеларускай). Галоўнымі ворагамі з’яўляюцца крыжакі (Лівонскі і Тэўтонскі ордэны), татара-манголы (Залатая Арда, Крымскае Ханства) і Маскоўскае княства.

З часоў Ягайлы (1377-1392) змяняецца знешняя палітыка ВКЛ, яно збліжаецца з Польскім каралеўствам. 1385 г. – паміж ВКЛ і Польшчай заключаецца Крэўская ўнія, пачынаецца актыўнае распаўсюджванне ў літоўскіх і ўсходнеславянскіх землях каталіцтва, Ягайла становіцца адначасова князем ВКЛ і польскім каралём. Уплыў каталіцкай рэлігіі узмацняецца пасля заключэння ў 1413 г. Гарадзельскай уніі. Пачынаюцца працэсы апалячвання і акаталічвання беларускага этнасу. Барацьбу за захаванне самастойнасці княства працягвае Вітаўт (1392-1430). У 1410 г. пад Грунвальдам польска-літоўскае войска разбіла Тэўтонскі ордэн і на 500 гадоў спыніла нямецкую агрэсію ў славянскія землі. У процівагу каталіцтву Вітаўт спрабаваў стварыць незалежную праваслаўную Літоўскую мітраполію. Ён умацаваў сваю асабістую ўладу шляхам ліквідацыі удзельных княстваў і стварэння намесніцтваў. ВКЛ пры Вітаўце уключала землі Літвы, Беларусі, Украіны, заходняй і паўночнай Расіі (ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад Польшчы да вярхоў’яў Акі).

3. 1430-1569 гг. - Перыяд паступовага аслаблення княства, страты часткі тэрыторый і палітычнай самастойнасці. Пры Казіміры IV (1440-1492) замацоўваецца прыгонны лад, мясцовыя феадалы атрымліваюць імунітэт (Прывілей 1447 г., Судзебнік 1468 г.), адбываецца паўстанне праваслаўнай шляхты (змова 1481 г.). Пры Аляксандры (1492-1506) пачынаюцца войны з Маскоўскім княствам, яны працягваюцца пры Жігімонце I (1506-1548) і Жыгімонце II Аўгусце (1548-1572) і прыводзяць да страты рускіх, часткі беларускіх і украінскіх земляў. У час Лівонскай вайны (1558-1583) заключаецца Люблінская ўнія (1569) і ВКЛ страчвае палітычную самастойнасць, стаўшы часткай Рэчы Паспалітай.


5. Введение христианства и его влияние на развитие культуры белорусских земель Письменность и просвещение на территории Беларуси ІХ-ХІІІ вв. Е.Полоцкая, К.Туровский, К.Смолятич.

Увага!!! Пытанне адрозніваецца ад таго, што у вас ёсць!!!


Распаўсюджанне хрысціянства было выклікана тым, што на землях Кіеўскай Русі ўзніклі першыя дзяржаўныя ўтварэнні, пачынала ўсталёўвацца княжацкае адзінаўладдзе, ўзнікала неабходнасць у цесных сувязях з іншымі дзяржавамі, якія тады станавіліся хрысціянскімі. Датай хрышчэння Кіеўскай Русі лічыцца 988 г., таму што менавіта ў гэтым годзе вялікі князь кіеўскі Уладзімір Святаславіч прымусіў кіеўлян хрысціцца. Услед за Кіевам былі пахрышчаны іншыя падуладныя Уладзіміру землі. Неабходна адзначыць, што часта хрышчэнне праводзілася з дапамогай агню і мяча, як гэта было на Тураўшчыне. Летапіс узгадвае, што у час хрышчэння Тураўскага княства Прыпяць на некалькі дзён афарбавалася ў чырвоны колер ад крыві. У 992 годзе ў Полацкім княстве ўтварылася Полацкая епархія, а ў 1005 годзе – Тураўская. Менш чым праз 100 год хрысціянства ва ўсходніх славян стала дамінуючай рэлігіяй.

Распаўсюджанне новай рэлігіі мела вельмі істотныя гістарычныя вынікі. Вера ў вечнае жыцце, імкненне трапіць у рай натхнялі людзей рабіць дабро, дапамагаць бедным, цярпліва пераносіць пакуты зямнога жыцця. Хрысціянства паляпшала маральны стан грамадства. Хрысціянскія запаведзі садзейнічалі ўсталяванню добрых адносін паміж людзьмі. З прыходам хрысціянства знікла мнагажэнства. Распаўсюджанне хрысціянства садзейнічала развіццю пісьменства і адукацыі. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. На беларускіх землях разгарнулася каменнае будаўніцтва. Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі велічнымі і прыгожымі будынкамі свайго часу. Былі пабудаваны сабор Святой Сафіі і Спаская царква ў Полацку, Барысаглебская царква ў Гародні і яшчэ мноства выдатных помнікаў мураванага дойлідства. Хрысціянства давала магчымасць развівацца выяўленчаму мастацтву, распаўсюджваўся іканапіс і фрэскавы жывапіс. Шэдэўрам дэкартыўна-прыкладнога мастацтва стаў крыж Ефрасінні Полацкай, створаны ў сярэдзіне ХІІ ст. На тэрыторыі Беларусі пачалі перапісваць кнігі і пісаць летапісы. Самай ранняй сярод рукапісных кніг, створанай ва ўсходнеславянскіх землях, было Тураўскае евангелле ХІ ст. Шырокія слаі насельніцтва навучыліся чытаць і пісаць, аб чым сведчаць знаходкі берасцяных грамат у Віцебску і Мсціславе і шматлікія прадметы побыту з надпісамі (прасліцы, грэбні, збаны).

Пад уплывам хрысціянства на тэрыторыі Беларусі пачалі сваю дзейнасць рэлігійна-асветніцкія дзеячы Е. Полацкая, К. Тураўскі, К. Смаляціч.

Ефрасіння Полацкая 1104 – 1167. Князёўна Прадслава дачка Полацкага князя Святаслава, што быў малодшым сынам Усялава Чарадзея. Каб не выходзіць замуж ў 12 год пастрыглась у манахіні. Першапачаткова жыла ў прыбудове Полацкага Сафійскага Сабора і перапісывала кнігі, потым заснавала жаночы і мужчынскі манастыры а пры іх школы і майстэрні па перапісывнню кніг. На свае сродкі пабудавала царквў Спаса, заказала ювеліру Лазару Богшы знакаміты крыж а ў 1167 адправілась у Іерусалім да гроба Гасподня. Пад час гэтага падарожжа памерла. Е. Полацкая першая ва ўсходнеславянскіх землях жанчына, што залічана да ліку святых.

Кірыла Тураўскі 1130 – 1182. Сын заможных бацькоў які адмовіўся ад багацця і прыняў манаскі пострыг. Будучы манахам ён многа чытаў і займаўся самаадукацыяй, дзякуючы чаму ў хуткім часе стаў добрым прамоўцай і атрымаў вялікі аўтарытэт сярод царкоўнікаў. За мастацтва прыгожа гаварыць Кірылу Тураўскага празвалі златавустам. У 1158 г. ён стаў Тураўскім епіскапам. Пасля сябе ён пакінуў вялікую па тым часе літаратурную спадчыну: 30 малітваў, 8 слоў павучэнняў, 3 прытчы. Самым лепшым яго творам з’яўляецца прытча “аб душы і целе або аб кульгавам і сляпым”.

Кліменці Смаляціч царкоўны дзеяч 12 ст. гады нараджэння і смерці дакладна не вядомы. Першы ў гісторыі славянскі мітрапаліт. Да яго і доўгі час пасля яго Мітрапалітамі былі грэкі якіх прысылаў у Кіеў канстанцінопальскі патрыярх. Ім было напісана “Пасланне да прасвітара Фамы”, дзе аўтар абгрунтоўвае права Кіеўскай мітраполіі на незалежнасць ад Канастанцінопаля.

Разам з тым царква багацела за кошт вернікаў, набывала землі разам з сялянамі і паступова ператваралася ў феадала, якому насельніцтва плаціла царкоўную дзесяціну.


6. Культура белорусских земель в составе Великого княжества Литовского. Русского и Жемойтского.

Увага!!! Пытанне адрозніваецца ад таго, што у вас ёсць!!!


У XIII-XVI стст. назіраецца фарміраванне беларускай народнасці – моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая была характэрна для эпохі феадалізму. Яе асноўнай прыкметай з’яўляецца беларуская мова з характэрнымі рысамі: асаблівае вымаўенне гукаў “г”, “а”, “дз”, “ц”, “р”; наяўнасць асабістай лексікі і вялікай колькасці запазычанняў з польскай, літоўскай, нямецкай моў.

Культура Беларусі XIII-XVI стст. знаходзілася пад уплывам еўрапейскай культуры, у канцы XV-пачатку XVI стст. пранікаюць рысы Адраджэння (Рэнесансу) з яго гуманістычнай накіраванасцю. Найбольш вядомыя асветнікі таго часу: Ф. Скарына (1490-1551) – першадрукар, навуковец, пісьменнік, перакладчык, У 1517 выдаў першую друкаваную кнігу кірылічным шрыфтам. Гэта была “Біблія”, у якой ен размясціў свае прадмовы і пасляслоўя гуманістычнага зместу. У Вільні 1522 г.ён выдае Малую падарожную кніжыцу а ў 1525 Апостал.

М. Гусоўскі– напісаў на лацінскай мове паэму “Песня пра зубра”; С. Будны – выдаў “Катэхізіс” (1562); В. Цяпінскі – на свае сродкі заснаваў друкарню і выдаў тры Евангеллі. Развіваецца летапісанне (“Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Пахвала Вітаўту”, “Хроніка Быхаўца”), з ІІ паловы XVI ст. гісторыка – мемуарная літаратура (“Лісты Кміты-Чарнобыльскага”, “Дзённік Ф. Еўлашэўскага” і інш.), лацінамоўная паэзія (паэты А. Рымша, Я. Вісліцкі). У архітэктуры спалучаліся раманскі, гатычны і элементы старажытнавізантыйскага стылю. З’яўляецца “беларуская готыка” – абарончыя храмы (Сынкавічы, Мала-Мажэйкава, Супрасль, Заслаўль). З канца XVI ст. усталёўваецца стыль барока (першая пабудова – касцёл езуітаў у Несвіжы, архітэктар Д. Бернардоні). Развіваецца будаўніцтва крэпасцяў і замкаў (Мірскі замак, замкі ў Навагрудку, Лідзе, Гродна, крэве і інш.). У выяўленчым мастацтве развіваецца іканапіс, фрэскавы жывапіс, кніжная мініяцюра, з XV ст. – свецкі пратрэт.

З сярэдзіны XVI ст. на Беларусь пранікае Рэфармацыя – рух за перабудову каталіцкай царквы. У ВКЛ Рэфармацыю падтрымалі магнаты (М. Радзівіл Чорны) для барацьбы за захаванне самастойнасці княства. Тут дзейнічалі пратэстанты – кальвіністы, антытрынітарыі, лютэране. Супраць каталіцызму таксама выступілі праваслаўныя шляхам стварэння брацтваў і на іх аснове – школ, друкарняў. Для барацьбы з рэфарамацыяй ствараецца каталіцкі ордэн езуітаў (з 1569 г. дзейнічае ў ВКЛ і на Беларусі), у ІІ палове XVI ст. пачынаецца працэс Контррэфармацыі. У 1596 г. заключаецца Брэсцкая царкоўная унія (яе аўтары – езуіт П. Скарга, праваслаўны мітрапаліт К. Цярлецкі) і ствараецца новая царква – грэка-рымская (уніяцкая), у якой змешваюцца праваслаўныя і каталіцкія рысы. Узмацняюцца працэсы акаталічвання і паланізацыі беларускага этнасу.


7. Образование Речи Посполитой и положение белорусских земель в ее составе. Кризис Речи Посполитой и ее разделы во второй половине XVIII в.

Увага!!! Пытанне адрозніваецца ад таго, што у вас ёсць!!!

Нажаль, тут яны тры пытанні абяднали ў адно, я шчыра спачуваю таму, каму гэта пытанне дастанецца.


У 1558 годзе рускі цар Іван 4 Грозны пачаў вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. Лівонія звярнулася за дапамогай да ВКЛ, якое ўзяла ордэн пад свою абарону. У выніку ваенные дзеянні перакінуліся на тэрыторыю Беларусі. 15 лютага 1563 г. рускія войскі захапілі Полацк. Стварылася пагроза незалежнасці і існаванню ВКЛ. Не хапала сіл і рэсурсаў. Быў патрэбен саюзнік. Пагроза з боку Маскоўскай дзяржавы з'явілася адной з важнейшых прычын утварэння Рэчы Паспалітай.

Другой прычынай была зацікаўленасць уніяй сярэдняй і дробнай шляхты ВКЛ, якая была незадаволена ўсеўладдзем магнатаў і хацела атрымаць тыя ж правы, якія мела і шляхта Полшчы. А правы польскай шляхты былі роўныя правам магнатаў.

Трэцяй прычыная было тое, што Польшча хацела пашырыць за кошт тэрыторыі ВКЛ сваю тэрытарыю.

Чацьвёртай прычынай было тое, што ўніяй цікавіўся і Папа Рымскі які спадзяваўся з яе дапамогай пашырыць свой ўплыў ва Усходнеславянскіх землях.

Заключэнню ўніі садзейнічалі і папярэдняе эканамічнае і культурнае збліжэнне ВКЛ і Польшчы, якое адбывалася на працягу стагоддзяў, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 года.

У студзені 1569 года пачаў сваю працу супольны сейм ў г. Любліне. Перамовы былі цяжкімі і працяглымі, Каб навязаць свае умовы уніі польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы, захапіўшы Падляшша і Падолле, Валынь і Кіеўшчыну. Дэлегацыя ВКЛ вымушана была 1 ліпеня 1569 г. падпісаць унію аб аб'яднанні з Польшчай у адну дзяржаву – Рэч Паспалітую. Вышэйшым органам аб'яўляўся вальны сойм, які збіраўся ў Польшчы. Узначальваў дзяржаву кароль які станавіўся адначасова і вялікім князем у ВКЛ. Знешняя палітыка пераходзіла ў кампетэнцыю Польшчы. Палякі атрымалі права набываць маёнткі ў ВКЛ, а ліцвіны пры гэтым не маглі атрамліваць маёнткі ў Польшчы. Але ў ВКЛ захоўваліся былы адміністратыўны апрарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства, судовая арганізацыя, войска.

Рашэнні Люблінскага сейма насілі дыскрымінацыйны характар у адносінах да ВКЛ. Але за гады "безкаралеўя", у Польшчы цэнтральная улада аслабла і гэта выкарыстала ВКЛ для адмены шэрагу палажэнняў Люблінскай уніі. Так, напрыклад, у прынятай у 1588 г. трэцяй рэдакцыі Статута ВКЛ забаранялася набываць землі ў ВКЛ. Там жа юрыдычна замацоўвалася ў якасці дзяржаўнай мовы беларуская мова. Насуперак уніі ў ВКЛ сталі збірацца асобныя сеймы, а ў 1673 г. ужо афіцыйна было прынята рашэнне кожны трэці сойм праводзіць у княстве. У 1581 г. пачаў дзейнічаць асобны вышэйшы судовы орган – Галоўны трыбунал княства.

Нягледзячы на адмену многіх палажэнняў люблінскай уніі шляхта ВКЛ усёроўна пачала акаталічвацца і апалячвацца. Ужо 1696 г. насуперак Статуту ВКЛ ад 1588 г. на сойме ў Варшаве было прынята рашэнне аб тым, што адзінай дзяржаўнай мовай стане польская і гэта рашэнне было падтрымана і пасламі ВКЛ.

У 1596 была заключана Берасцеская царкоўная унія, каторая унесла раскол у грамадства і стала адной з прычын казацка-сяланскай вайны 1648 – 1651 гг. Частка праваслаўных царкоўнікаў Рэчы Паспалітай пайшлі пад уладу Папы Рымскага. Але значная частка насельніцтва, асабліва бяднейшыя слаі грамадства ўнію не прынялі.

За казацка-сялянскім паўстаннем следавалі вайна Расіі і Рэчы паспалітай 1654 – 1667 гг. Паўночная вайна 1700 – 1721 гг. Шматлікія супрацьстаянні магнацка-шляхецкіх груповак. Пад час гэтых узброенных канфліктаў Беларусь станавілася асноўным тэатрам баявых дзеянняў, а беларускі селянін карміў за свой кошт усе чужаземныя арміі, якія тут ваявалі. Таму насельніцтва Беларусі ў складзе РП часм скарачалася ў два а то і ў тры разы ў параўнанні з давенным узроўнем.

Такім чынам у другой палове XVIIIст. Рэч Паспалітая (РП) знаходзілася ў стане палітычнага і сацыяльна-эканамічнага заняпаду. Прычынамі заняпаду былі:

 Слабасць цэнтральнай улады, выкліканая неабмежаванымі шляхецкімі вольнасцямі і перш за ўсё правам liberum veto.

 Абвастрэнне рэлігійных супярэчнасцяў паміж католікамі і некатолікамі (праваслаўнымі, пратэстантамі).

 Узмацненне сацыяльна-класавых канфліктаў (паўстанне В. Вашчылы, казацкі рух на Украіне і інш.)

 Бесперапынныя разбуральныя і спусташальныя войны (Лівонскя вайна, вайна 1654-1667г.г., Паўночная вайна 1700 – 1721 гг. і інш.)

Слабасць РП скарысталі яе суседнія дзяржавы – Расія, Аўстрыя і Прусія. У 1772г. адбыўся першы падзел РП. Штуршком для яго былі патрабаванні некатолікаў ураўнаваць іх у правах з каталіцкім насельніцтвам. На дапамогу прыйшло 40-тысячнае рускае войска. У выніку першага падзелу да Расіі адыйшла ўсходняя частка Беларусі. Адпаведныя тэрыторыі акупіравалі Аўстрыя і Прусія.

Пасля гэтага прагрэсіўныя сілы РП робяць спробу выратаваць дзяржаву, якая гіне. 3 мая 1791г. Сойм прымае Канстытуцыю краіны, што была накіравана на ўзмацненне цэнтральнай улады. Аднак кансерватыўная шляхта ўбачыла ў ёй уціск сваіх правоў і вольнасцяў. Яна стварае Таргавіцкую канферэнцыю і запрашае на дапамогу расійскія войскі. У студені 1793 г. адбыўся другі падзел РП паміж Расіяй і Прусіяй. Да Расіі адыйшла цэнтральная частка Беларусі.

Ад канчатковага падзелу РП магло выратаваць толькі ўзброеннае супраціўленне агрэсарам. У 1794 г. у Кракаве ўспыхнула паўстанне, якое ўзначаліў Тадэвуш Касцюшка. Мэтамі паўстання былі барацьба за суверэнітэт РП, пазбаўленне яе ад іншаземнай акупацыі, аднаўленне ў межах 1772г., аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791г. Дэвізам паўстання сталі словы “вольнасць, цэласнасць, незалежнасць”. На тэрыторыі Беларусі паўстаннем кіраваў палкоўнік Якуб Ясінскі. Паўстанне працягвалася з сакавіка па кастрычнік 1794г. і было падаўлена расійскімі войскамі пад кіраўніцтвам А. Суворава. У кастрычніку 1795г. адбыўся апошні, трэці падзел РП. Па яго ўмовах уся тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі.

Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.


8. Культура белорусских земель в составе Речи Посполитой.

Увага!!! Гэта пытанне сфармулявана у старым варыянце паіншаму.