Экзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага факультэта бдуір (2008/09 вучэбны год)
Вид материала | Документы |
- Пытанні да экзамену па курсу “гісторыя беларусі”, 43.15kb.
- Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі", 924.59kb.
- Рэкамендавана Метадычнай камісіяй фдп І па бдуір, 1151.67kb.
- Вучэбная праграма для паступаючых у магістратуру па спецыяльнасці, 696.93kb.
- Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні, 8253.08kb.
- Тэма Балцкае I славянскае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне беларусаў, 229.03kb.
- «гісторыя беларусі», 56.29kb.
- «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны», 421.74kb.
- Планы- канспекты творчых урокаў І прадметных тыдняў Гісторыя Беларусі, 1850.94kb.
- Ваеннае майстэрства савецкіх войск у правядзенні стратэгічнай наступальнай аперацыі, 1822.88kb.
ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ
ПА КУРСУ «ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»
для студэнтаў інжынерна-эканамічнага факультэта БДУІР (2008/09 вучэбны год)
- Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі.
- Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы.
- Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь” і “Чорная Русь”.
- Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян.
- Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі. Веча ў Полацкім княстве. Вытокі дзяржаўнасці на беларускіх землях.
- Прычыны распаду Кіеўскай Русі. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці.
- Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў.
- Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у ІХ–ХІІІ стст.
- Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі.
- Барацьба федэралісцкіх і цэнтралісцкіх пачаткаў ва ўнутрыпалітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Палітычныя крызісы 1341, 1377, 1381 гадоў.
- Крэўская унія. Грамадзянская вайна 1386–1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне. Вітаўт і цэнтралізацыя дзяржавы.
- Грамадзянская вайна 1432–1436 гг. у Вялікім княстве Літоўскім.спробы літоўскіх магнатаў разарваць дынастычную унію з Польшчай.
- Асаблівасці дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Тры Статуты Вялікага княтства Літоўскага.
- Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.
- Формы ўласнасці на зямлю. Феадальны клас зямельных уласнікаў. Асноўныя катэгорыі феадальна залежнага сялянства ў Вялікім княстве Літоўскім.
- Аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста ў Вялікім княстве Літоўскім у 1557 г. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян.
- Беларускі феадальны горад. Магдэбургскае права.
- Фарміраванне беларускай народнасці.
- Культура Беларусі ХІІІ – першай паловы XVI ст.
- Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага у складзе Рэчы Паспалітай.
- Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў складзе Рэчы Паспалітай.
- Брэсцкая царкоўная унія. Уніяцкая царква.
- Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы XVI – XVIII стст.
- Паглыбленне палітычнага крызісу. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- Культура Беларусі ў другой палове XIII – XVI стст.
- Унутраная палітыка расійскага урада ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Грамадска-палітычны рух. Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.
- Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30–50 х гадоў XIX ст.
- Да пытання аб так званай “забароне” расійскім урадам назваў “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”, беларускай мовы і беларускага друкаванага слова.
- Культура Беларусі канца XVIII – першай паловы XIX ст.
- Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60–70 х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
- Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Сталыпінскія рэформы.
- Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.
- Рэвалюцыя 1905–1907 гг. у Беларусі. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху.
- Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі.
- Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця краіны пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Уздым беларускага нацыянальнага руху.
- Фарміраванне беларускай нацыі: асноўныя перыяды фарміравання і характэрныя прыкметы нацыі.
- Культура Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стст.
- Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- Размежаванне палітычных сіл Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.).
- Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў (1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
- Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР.
- Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919–1920 гг.). Беларускі нацыянальны рух. Аднаўленне БССР.
- Пачатак мірнага будаўніцтва ў Беларусі. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі.
- Асаблівасці і вынікі правядзення палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі ў Беларускай ССР у 20–30 я гады XX ст.
- Калектывізацыя сельскай гаспадаркі Беларускай ССР у 20–30 я гады XX ст.
- Культурная рэвалюцыя ў Беларускай ССР.
- Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай ССР у 20–30 я гады XX ст.
- Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы ў 1921–1939 гг.
- Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны.
- Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Далучэнне Вільні і Віленшчыны да Літвы.
- Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- План “Ост”. Фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Беларускі калабарацыянізм.
- Партызанская і падпольная барацьба супраць германскі агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі.
- Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вайсковая аперацыя “Баграціён”.
- Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны. рашаючы ўклад Савецкага Саюза ў разгром гітлераўскай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Крыніцы перамогі і ўрокі вайны.
- Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларускай ССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг беларускага народа ў адраджэнні роднай зямлі.
- Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларускай ССР у 50 я – першай палове 80 х гадоў XX ст.
- Дасягненні беларускага народа ў сацыяльнай сферы і ў галіне культуры (адукацыя, навука, літаратура і мастацтва) у 50 я – першай палове 80 х гадоў XX ст.
- Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай ССР у 1946–1985 гг.
- Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні.
- Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя СССР: розныя погляды і меркаванні.
- Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX–XXI стст.
- Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- Развіццё навукі і асветы на сучасным этапе – адзін з важнейшых напрмакаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
- Культура Беларусі на сучасным этапе: тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны.
- Заключэнне. Чаму вучыць, аб чым сведчыць гістарычны вопыт? Перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь.