«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»

Вид материалаДокументы

Содержание


1 Семестр (семестры) 1
Тлумачальная запіска
Змест вучэбнай дысцыпліны
Раздзел 1 Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь
Тэма 2 Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі
Тэма 3 Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ
Тэма 4 Духоўнае жыццё беларускіх земляў у эпоху сярэднявечча
Раздзел 2 Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь
Тэма 2 Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі
Тэма 3 Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі
Тэма 4 Духоўнае жыццё беларускіх земляў у эпоху Новага часу
Раздзел 3 Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі
Тэма 2 Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці
Тэма 3 Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі
Тэма 4 Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі
Тэма 5 Культурнае і духоўнае жыццё ў БССР
Тэма 6 Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.
Раздзел 4 Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў
Тэма 2 Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь
Тэма 3 Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст
...
Полное содержание
Подобный материал:

Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны»






Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

Гомельскага дзяржуніверсітэта

iм. Ф.Скарыны, прафесар

_________________I.В.Семчанка

«_____»________ ____ 200____г.,

пратакол пасяджэння НМС №___.


____________ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ _____________

(назва курса)


Вучэбная праграма абавязковага кампаненту

для усіх спецыяльнасцей завочнага факультэту


Факультэт завочны

(назва факультэта)

Кафедра гісторыі Беларусі

(назва кафедры)

Курс (курсы) 1


Семестр (семестры) 1


Лекцыі 12 гадз.

(колькасць гадзiн)

Экзамен _____1____

(семестр)

Практические (семинарские

занятия 8 гадз.

(колькасць гадзiн)

Залік __________

(семестр)

Лабораторные

занятия гадз.

(колькасць гадзiн)

Курсавы праект,

работа ________

(семестр)

Усяго аудыторных гадзін па дысцыпліне 20 гадз.

(колькасць гадзiн)

Форма атрымання

вышэйшай адукацыі

завочная

Усяго гадзiн

па дысцыплiне 20 гадз.

(колькасць гадзiн)






Гомель 2008


Вучэбная праграма па дысцыпліне абавязковага кампаненту складзена на а снове тыпавой вучэбнай програмы “Гісторыя Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублікі Беларусь 15 красавiка 2008 г. Рэгiстрацыйны № ТД-СГ.009/тып.


Разгледжана i рэкамендавана да зацвярджэння на паседжаннi кафед­ры_________________________ гісторыi Беларусі _____________

(назва кафедры)

______9.09.2008 г. № __2__

(дата, нумар пратакола)


Загадчык кафедры

_________________А.Р.Яшчанка

(подпiс) (I.I. прозвiшча)


Адобрана i рэкамендавана да зацвярджэння метадычным саветам

_____________________завочнага факультэта________________________

(назва факультэта)

___10.09.2008 г. № __1____

(дата, нумар пратакола)


Старшыня

_____________М.Н.Мурашка____

(подпiс) (I.I. прозвiшча)


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Актуальнасць вывучэння дысцыпліны ў кантэксце ўсходне-славянскай і еўрапейскай гісторыі абумоўленая тым, што беларускі народ гістарычна сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння розных сацыяльна-эканамічных і этнакультурных супольнасцей пад уплывам еўразійскіх цывілізацыйных і геапалітычных фактараў. Улік уплыву на працэс гістарычнага развіцця беларускага народа розных культурна-цывілізацыйных фактараў, перш заўсёўсходнеславянскага і ўсходнееўрапейскага, адлюстроўвае патрэбнасць сучаснага беларускага соцыума ў самасвядомасці і асэнсаванні свайго мінулага, сучаснасці і будучыні.

Мэтай дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” з’яўляецца авалоданне асноўнымі заканамернасцямі і асаблівасцямі працэсаў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі.

Задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:

- усведамленне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія служаць рэтра-спектывай для аналізу сучаснасці і вызначэння перспектыў будучай жыццядзейнасці;

- фарміраванне гатоўнасці выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрыяць далейшаму развіццю сваёй краіны.

- сістэматызацыя ведаў студэнтаў аб гісторыі Беларусі;

- засваенне асноўных тэндэнцый і асаблівасцей фарміравання беларускай культуры;

- веданне палітычнай гісторыі дзяржаўных утварэнняў у склад якіх уваходзіла тэрыторыя Беларусі;

- фарміраванне ў студэнтаў патрыятычнага светапогляду;

У выніку вывучэння дыспыпліны:

Студэнт павінен ведаць:

- асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;

- этапы фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

- гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

- дасягненні ў развіцці матэрьюльнай і духоўнай кулыуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;

- этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

- месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

Студэнт павінен умець:

- прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вы-вучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;

- характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага на-рода ў розныя гістарычныя перыяды;

- ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рзвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

- тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе;

- аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

- характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.

Дысцыпліна абавязковага кампаненту “Гісторыя Беларусі” вывучаецца на завочным факультэце студэнтамі 1 курса спецыяльнасць “Фізічная культура” у аб’ёме 55 гадзін.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ


Тэма 1 Уводзіны


Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна-рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацыйная). Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.


Раздзел 1 Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь


Тэма 1 Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі


Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Каменны век на тэрыторыі Беларусі. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Ранні жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Прысвойваючая і вытвараючая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.


Тэма 2 Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі


Грамадскі лад усходніх славян у VIII—IX стст. Развіццё феадальных адносін у беларускіх землях у перыяд сярэднявечча. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка. Станаўленне раннефеадальных д зяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў.


Тэма 3 Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ


Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князё'ў. Крэўская унія. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.


Тэма 4 Духоўнае жыццё беларускіх земляў у эпоху сярэднявечча


Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).


Раздзел 2 Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь


Тэма 1 Сацыяльна-палітычнае і эканамічнае жыццё беларускіх земляў ў ХVІ-ХУШ стст.


Уваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян. Войны ХVІ-ХVШ стст. і іх наступствы.


Тэма 2 Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі


Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Беларусь у вайне 1812 г. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.


Тэма 3 Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі


Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Стратэгія і тактыка палітычньгх партый у пытанні аб адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця. Беларусь ва ўмовах Першай сусветнай вайны.


Тэма 4 Духоўнае жыццё беларускіх земляў у эпоху Новага часу


Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ-ХУШ стст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX - пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, фарміраванне уніяцкай царквы. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у XIX - пачатку XX ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Складванне беларускай літаратурнай мовы. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.


Раздзел 3 Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі


Тэма 1 Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. на Беларусі


Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі. Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі. Карнілаўскі мяцеж. Расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Барацьба агульнарасійскіх ліберальна-дэмакратычных і беларускіх нацыянальных партый і арганізацый за выбар шляхоў грамадскага развіцця Расіі і Беларусі. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першыя крокі новай ўлады.


Тэма 2 Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці


Пазіцыя бальшавікоў у нацыянальным пытанні. Вынікі Усебеларускага з'езда. Барацьба з германскімі інтэрвентамі. Брэсцкая мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Барацьба польскімі інтэрвентамі. Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Роля і месца БССР у складзе СССР.


Тэма 3 Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі


Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму». Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х - 60-я гг. XX ст. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я - першай палове 80-х гг. XX ст. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР.


Тэма 4 Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі


Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР. Курс на апераджальны рост у рэспубліцы цяжкай прамысловасці. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай тэхнагеннай аварыяй. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы.


Тэма 5 Культурнае і духоўнае жыццё ў БССР


Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» ў БССР. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 60-80-я гг. XX ст. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг.


Тэма 6 Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.


Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад БССР. Пачатак Другой сусветнай вайны. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вайны для беларускага народа. Беларусь на міжнароднай арэне у пасляваенны час.


Раздзел 4 Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў


Тэма 1 Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь


Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР: прычыны і наступствы. Новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Умацавання дзяржаўнага суверэнітэту. Знешняя і ўнутраная палітыка Беларусі ў пачатку 1990-х гг.


Тэма 2 Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь


Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.). Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Складванне шматпартыйнасці. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.


Тэма 3 Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст


Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы і царквы. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Балонскі працэс і мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. Літаратура на сучасным этапе. Выяўленчае мастацтва на сучасным этапе. Асэнсаванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах сучасных мастакоў і пісьменнікаў.


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА



Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, тэмы, заняткаў;

пералiк вывучаемых пытанняў

Усяго гадзiн

Колькасць аудыторных

гадзiн

Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычныя пасобiя i iнш.)


Лiтаратура


Формы кантроля ведаў

лекцыi

практычныя

(семiнарскiе)

занятия


лабараторные

заняткi

СКРС

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1

Уводзіны

1 Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.

2 Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

3 Прадмет вывучэння гісторыі.

4

2

2

-

-




[2]

[3]




2

Раздзел 1 Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь

14






















2.1



Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

1 Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства.

2 Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.

3 Усходнеславянская супольнасць.



4



2



2



-


-






[20]

[3]






1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

2.2



Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі

1 Грамадскі лад усходніх славян у VIII—IX стст.

2 Развіццё феадальных адносін у беларускіх зямлях у перыяд сярэднявечча.

3 Полацкае і Тураўскае княствы.

4 Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў.

4

2



2



-

-

Альбом «Iканапiс Беларусi XV–XVIII ст.ст.»

[19]

[20]

[21]

Абарона рэфератаў

2.3



Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ

1 Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князё'ў.

2 Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

3 Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

4

2



2



-

-




[21]

[32]





2.4

Духоўнае жыццё беларускіх земляў у эпоху сярэднявечча

1 Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.

2 Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ.

3 Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ.

2

2



-

-

-




[21]

[11]





3

Раздзел 2 Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь

4






















3.1


1

Сацыяльна-палітычнае і эканамічнае жыццё беларускіх земляў ў ХVІ-ХVШ стст.

1 Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай.

2


2


3


2


4


-


5

-


6

-


7





[21]

[12]


9



10




2 Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў.
3 Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян.

4 Войны ХVІ-ХVШ стст. і іх наступствы.

























3.2

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі

1 Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай.

2 Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.

3 Беларусь у вайне 1812 г.

4 Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

2

2

-

-

-

Карта «Славянские народы в XVIII веке»

[21]

[22]

[23]

Праверачная кантрольная работа

3.3

Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі

1 Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

2 Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў Беларускі.

3 Рэвалюцыя 1905-1907 гг.

4 Беларусь ва ўмовах Першай сусветнай вайны.



Самастойнае вывучэнне

3.4

Духоўнае жыццё беларускіх земляў у эпоху Новага часу

1 Рэфармацыя і Контррэфармацыя, фарміраванне уніяцкай царквы.

2 Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX - пачатку XX ст.

3 Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях.



Самастойнае вывучэнне

1

2




4

Раздзел 3 Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі




4.1

Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. на Беларусі

1 Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі.

2 Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа.

3 Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.



Самастойнае вывучэнне

4.2


Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

1 Вынікі Усебеларускага з'езда.

2 Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

3 Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

4 Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа.



Самастойнае вывучэнне

4.3


Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі

1 Устанаўленне аднапартыйнасці.

2 Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст.

3 Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х - 60-я гг. XX ст.

4 Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я - першай палове 80-х гг. XX ст.



Самастойнае вывучэнне

4.4



Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі

1 Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР.

2 Індустрыялізацыя.

2



Самастойнае вывучэнне




3 Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

4 Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.




4.5


Культурнае і духоўнае жыццё ў БССР

1 Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры.

2 Палітыка беларусізацыі.

3 Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры.

4 Адносіны да рэлігіі і царквы.



Самастойнае вывучэнне

4.6

Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.

1 Пачатак Другой сусветнай вайны.

2 Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму.

3 Аперацыя «Баграціён».

4 Беларусь на міжнароднай арэне у пасляваенны час.



Самастойнае вывучэнне

5

Раздзел 4 Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў




5.1


Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь

1 Нарастанне крызісу савецкай сістэмы.

2 Распад СССР прычыны і наступствы.

3 Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь.





Самастойнае вывучэнне

1

2




5.2

Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

1 Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання

2 Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі.

3 Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі.

4 Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі.



Самастойнае вывучэнне

5.3



Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст.

1 Нацыянальна-культурнае адраджэнне.

2 Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы і царквы.

3 Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве.

4 Асэнсаванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.



Самастойнае вывучэнне




Усяго гадзін

20

12

8


















Ассістэнт А.Д.Лебедзеў


IнфАрмацЫЙнА - метАдЫчНАЯ часТКА


ЛIТАРАТУРА


АСНОЎНАЯ


1 Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : вучэб. дапам. / А.Ф. Вішнеўскі. – Мн. : Экаперспектыва, 2000. – 300 с.

2 Гiсторыя Беларусi : вучэб. дапам.: У 2 ч. / Я. К. Новiк [і інш.]; пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 2000.

3 Гісторыя Беларус і: У 2 ч.: курс лекцый. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVIII ст./ І.П. Крэнь [і інш.] – Мн. : РІВШ, 2000. – 655 с.

4 Гісторыя Беларус і: У 2 ч.: курс лекцый. Ч.2. XIX – XX стагоддзi / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі і інш. – Мн. : РІВШ, 2002. – 656 с.

5 История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. – Мн. : Амалфея, 2000. – 672 с.

6 История Беларуси : учебное пособие / Е.Л. Абецедарская [и др.]; под ред. А.Г. Кохановского [и др.] – Мн. : Экоперспектива, 1997. – 319 с.

7 Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. – Мн. : Беларусь, 1992. – 190 с.

8 Ковкель, И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.Ковкель. – Мн. : Аверсэв, 2000. – 591 с.

9 Нарысы гісторыі Беларусі : У 2 ч. Ч.1./ М.П.Касцюк [і інш.]; – Мн. : Беларусь, 1994, – 527 с.

10 Нарысы гісторыі Беларусі : У 2 ч. Ч.2./ М.П.Касцюк [і інш.]; – Мн. : Беларусь, 1995, – 560 с.

11 Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ стагоддзя. / Г. Сагановіч. – Мн. : Энцыклапедыкс, 2001. – 412 с.

12 Эканамічная гісторыя Беларусі : вучэб. дапам. / пад рэд. В.І. Галубовіча. – Мн. : Экаперспектыва, 1999. – 446 с.

13 Экономическая история Беларуси : учебное пособие. / под ред. проф. В.И. Голубовича. – Мн. : Экоперспектива, 2001. – 400 с.

14 Юхо, Я. Гісторыя дзяржавы и права Беларусі : вучэб. дапам. / Я. Юхо – Мн. : РІВШ БДУ, 2000. – 352 с.

ДАДАТКОВАЯ



15 Беларусь и Россия. Организационно-правовые основы интеграции.1996-2001. – Мн. : 2001.

16 Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мн. : БелЭн, 2000. – 432 с.

17 Белы, А. Хроніка «Белай русі». Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы / А. Белы – Мн. : Энцыклапедыкс, 2000. – 238.

18 Великая отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособ. / под. ред. А.А.Ковалени. – Мн. : БГУ, 2004. – 279 с.

19 Вялікага княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. т. 1-2. / рэдкал. : Г.П.Пашкоў [гал. рэд. ] [і інш.] – Мн. : БелЭн, 2007.

20 Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / рэдкал: М.Касцюк [і інш.]; – Мн. : Экаперспектыва, 2000. – 351 с.

21 Гiстoрыя Беларусi: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялiкага Княства Лiтоускага / рэдкал: М.Касцюк [і інш.] – Мн. : Экаперспектыва, 2008. – 688 с.

22 Гiстoрыя Беларусi: У 6 т. т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII-XVIIIст.) / рэдкал: М.Касцюк [і інш.]. – Мн. : Экаперспектыва, 2004. – 344 с.

23 Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец ХVIII- пачатак ХХ ст.) / / рэдкал: М.Касцюк [і інш.]. – Мн. : Экаперспектыва, 2005. – 519 с.

24 Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917-1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.] – Мн. : Экаперспектыва, 2006. – 613 с.

25 Гудавичюс, Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Т. 1. – М. : Фонд Имени Сытина, 2005. – 679 с.

26 Государство для народа: доклад Президента А.Г.Лукашенко на третьем Всебелорусском народном собрании // Советская Белоруссия. 2006 г. 3 марта.

27 Еўфрасіння Полацкая / аўт.-уклад. У.А. Арлоў; маст. У.А. Фандулеў. – Мн. : Полымя, 2000. —272 с.

28 Загарульскі, Э.М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ стст. : вучэб. дапам. / Э.М. Загарульскі. – Мн. : Універсітэцкае, 1998. – 240 с.

29 Касцюк, М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі / М. Касцюк. – Мн. : ВП Экаперспектыва, 2000. – 308 с.

30 Лысенко, П.Ф. Туровская земля ІХ-ХІІІ вв. / П.Ф. Лысенко. – Мн. : Белорусская наука, 2001. – 268 с.

31 Мельнікаў, А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд / А.А. Мельнікаў. – Мн. : Беларуская навука, 2000. – 462 с.

32 Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / А.К. Краўцэвіч. – Мн. : Беларуская навука, 1998. – 208 с.

33 Марозава, С.В. Уніяцкая царква у этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады) / С.В. Марозава. – Гродна: Гродзен. дзярж. ун-т імя Я.Купалы, 2001. – 352 с.

34 Мельтюхов, М. Советско-польские войны. 1918-1939 гг. / М. Мельтюхов. – М. : Вече, 2001. – 185 с.

35 Падокшын, С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С.А.Падокшын. – Мн. : Бел. Навука, 2003. – 316 с.

36 Протько, Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.). / Т.С. Протько – Мн. : Тесей, 2002. – 688 с.

37 Рудовіч, С.С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе / С.С. Рудович. – Мн. : Тэхналогія, 2001. – 201 с.

38 Саверчанка, І. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока / І. Саверчанка. – Мн. : Тэхналогія, 1998. – 319.

39 Ткачоў, М. А. Замкі і людзі / М.А. Ткачоў. – Мн. : Навука і тэхніка,1991. – 184 с.

40 Турук, Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белорусов / Ф. Турук. – М. : Государственное издательство, 1921. – 143 с.

41 Франциск Скорина и его время: энцикл. справочник / редкол. И.П. Шамякин [и др.] – Мн. : БелСЭ, 1990. – 631 с.

42 Шалькевіч, В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі / В.Ф. Шалькевіч – Мн. : МНС, 2002. – 248с.

43 Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002) / З. Шыбека. – Мн. : Энцыклапедыкс, 2003. – 490 с.

44 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-6. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў [і інш.]; Мн. : Беларус. Энцыкл., 1993-2003.


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ (полн вар-т 29 тем)


Уводзіны


Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна-рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацыйная). Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.


Раздзел 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь


Тэма 1 Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі.


Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытвараючая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.


Тэма 2 Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі.


Грамадскі лад усходніх славян у VIII—IX стст. Развіццё феадальных адносін у Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка.


Тэма 3 Станаўленне раннефеадальных д зяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.


Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў.


Тэма 4 Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміра-вання ВКЛ.


Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князё'ў. Крэўская унія. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.


Тэма 5 Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ.


Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).


Тэма 6 Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча.


Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.


Раздзел 2. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь


Тэма 1 Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі і ўваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў.


Тэма 2 Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі.


Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян.


Тэма 3 Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі.


Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.


Тэма 4 Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі.


Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губер-нях. Ідэалогія лібералізму. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалю-цыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст. Праекты рашэння нацыянальнага пытан-ня. Стратэгія і тактыка палітычньгх партый у пытанні аб адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця.


Тэма 5 Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ-ХУШ стст.


Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX - пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў.


Тэма 6 Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ-ХVШ стст.


Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, фарміраванне уніяцкай царквы. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у XIX - пачатку XX ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы.


Тэма 7 Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва.


Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Складванне беларускай літаратурнай мовы. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.


Тэма 8 Месца беларускіх зямель ў геапалітычнай прасторы Еўропы ў эпоху Новага часу.


Войны ХVІ-ХVШ стст. і іх наступствы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Беларусь у вайце 1812 г. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.


Раздзел 3. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі


Тэма 1 Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. на Беларусі


Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Барацьба агульнарасійскіх ліберальна-дэмакратычных і беларускіх нацыянальных партый і арганізацый за выбар шляхоў грамадскага развіцця Расіі і Беларусі. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.


Тэма 2 Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці.


Пазіцыя бальшавікоў у нацыянальным пытанні. Вынікі Усебеларускага з'езда. Барацьба з германскімі інтэрвентамі. Брэсцкая мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Барацьба польскімі інтэрвентамі. Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Роля і месца БССР у складзе СССР.


Тэма 3 Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі.


Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму». Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х - 60-я гг. XX ст. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я - першай палове 80-х гг. XX ст. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР.


Тэма 4 Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.


Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага гаспадарчага комплексу СССР. Курс на апераджальны рост у рэспубліцы цяжкай прамысловасці. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай тэхнагеннай аварыяй. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы.


Тэма 5 Культурнае і духоўнае жыццё ў БССР.


Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Адносіны да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» ў БССР. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 60-80-я гг. XX ст. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х гг.


Раздзел 4. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст.


Тэма 1 Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад БССР.


Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская дамова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.


Тэма 2 Беларусь у Вялікай Айчынай вайне


Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў. Маскоўская бітва і яе роля ў разгортванні народнага супраціўлення акупантам. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Аперацыя «Баграціён». Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад ў Перамогу над фашызмам.


Тэма 3 Беларусь на міжнароднай арэне


Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х - першай палове 80-х гг. XX ст.


Раздзел 5. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў


Тэма 1 Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь


Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.


Тэма 2 Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь.


Шляхі ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.). Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Складванне шматпартыйнасці. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.


Тэма 3 Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.


Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.


Тэма 4 Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.


Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні СНД. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі і нарастання пагрозы міжнароднага тэрарызму. Рэспубліка Беларусь - раўнапраўны член сусветнай супольнасці.


Тэма 5 Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ-ХХІ стст.


Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Месца рэлігіі ў духоўным адраджэнні: узаемаадносіны дзяржавы і царквы. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Балонскі працэс і мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. Асэнсаванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва.