Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2009-2010)/ Складальнік Т.І. Плешкунова

Вид материалаДокументы

Содержание


Выданне падтрымана Саветам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (пратакол №4 ад 20.10.2010 г.)
Игорь Журбин
Кірыла Тураўскі
Помнік у Гомелі Помнік у Тураве
Пісьменнікі Гомельшчыны, Браншчыны, Куршчыны, Сумшчыны на малой Радзіме А. Грачанікава.
Олег Валентинович Ананьев
Юрий Арестов
Ганна Атрошчанка
Александр Атрушкевич
Иван Бисев
Міхась Болсун
Алексей Бычков
Елена Агина
Лилия Величко
Александр Врубель
Уладзімір Гаўрыловіч
Уладзімір Гаўрыловіч – ініцыятар правядзення ў Гомелі і вобласці свят “Славянскія літаратурныя дажынкі”
Уладзімір Саламаха, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Александр Джад
Лидия Долбикова
...
Полное содержание
Подобный материал:
  1   2   3   4


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АБЛАСНЫ ЦЭНТР

ТУРЫЗМУ І КРАЯЗНАЎСТВА НАВУЧЭНСКАЙ МОЛАДЗІ»


Літаратурная Гомельшчына.

Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання

«Саюз пісьменнікаў Беларусі»

(2009-2010)


Даведнік





Аўтар-складальнік

Т.І. Плешкунова,

мметадыст УА «Гомельскі дзяржаўны абласны цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі»


Гомель, 2010


Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны абласны

цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі»


Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2009-2010)/ Складальнік Т.І. Плешкунова. – Гомель, 2010.


У даведніку змяшчаюцца бібліяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў, якія ўваходзілі ў склад Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на працягу 2009-2010 гг, а таксама аўтары, якія пайшлі з жыцця. У якасці ўводзін даюцца кароткія звесткі пра літаратурнае жыццё на Гомельшчыне ў розныя часы, пра літаратурныя таленты нашага краю, а таксама агульныя звесткі пра дзейнасць пісьменніцкай арганізацыі Гомельскай вобласці.

Адрасуецца кіраўнікам гурткоў турысцка-краязнаўчага напрамку, настаўнікам-філолагам, класным кіраўнікам і арганізатарам выхаваўчай работы сярод навучэнцаў, а таксама ўсім, хто неабыякавы да працэсаў, якія адбываюцца ў грамадска-культурным жыцці рэгіёна.


Выданне падтрымана Саветам Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (пратакол №4 ад 20.10.2010 г.)


Гомель, 2010


Ад складальніка

_________________________________________________________


Мэта гэтага даведніка – коратка пазнаёміць з біяграфіямі пісьменнікаў, якія ўваходзяць у састаў Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

У даведніку падаюцца асноўныя біяграфічныя факты: дата, месца нараджэння, адукацыя, жыццёвы шлях, месца жыхарства, членства ў Саюзе пісьменнікаў. Называюцца арыгінальныя кнігі пісьменнікаў, у дужках пазначаецца год выпуску і, калі кніга выйшла за межамі Беларусі, указваецца месца выдання.

Даведнік складзены паводле звестак на 1 жніўня 2010 года.

Асноўнымі крыніцамі для складання гэтага даведніка паслужылі звесткі, змешчаныя ў калектыўных зборніках, арыгінальных кнігах, інтэрнэт-рэсурсы, а таксама звесткі, атрыманыя падчас гутарак з пісьменнікамі.

Складальнік палічыла мэтазгодным пры падрыхтоўцы даведніка выкарыстаць рускую і беларускую мовы ў адпаведнасці з тым, на якой мове пераважна пішуць аўтары.

Выказваем шчырую ўдзячнасць усім пісьменнікам-землякам за дапамогу, аказаную пры падрыхтоўцы даведніка, за чулыя, сардэчныя адносіны.

Зацікаўленыя могуць накіраваць заўвагі ў Гомельскі дзяржаўны абласны цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі (г. Гомель, пр. Кастрычніка, 36А; тэл. 48 12 08). Плануецца дапрацоўка, папаўненне змешчаных у даведніку матэрыялаў.


В эры варварства, как и в эпохи расцвета,

Всем запретам, бесправию, злу вопреки,

Эстафету проносят, рождаясь, поэты,

От практических выгод и благ далеки…

…И когда они знают, что их не услышат,

И когда они лишние люди в стране,

Они пишут…

Игорь Журбин

Гомельшчына заўсёды, у розныя часы была багатая на літаратурныя таленты.

З далёкага мінулага бярэ свае вытокі літаратурнае жыццё нашага краю. Багаты і цікавы фальклор доўгія стагоддзі служыў галоўным сродкам выяўлення шматграннага духоўнага жыцця народа. Тут, на тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобласці, нараджаліся, жылі цудоўныя казачнікі, вядомыя фалькларысты і этнографы. Згадаем некаторых з іх.

Вёска Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна – радзіма Піліпа Гаспадарова (1865 – 09.07.1938), казачніка, які быў высланы за ўдзел у казацкіх бунтах у Карэлію. У 1937 годзе ленінградскі фалькларыст У. Новікаў запісаў ад яго тэксты казак, якія друкаваліся ў розных зборніках, пасля выйшлі асобнай кніжкай «Казкі П.П.Гаспадарова» (1941). Адна з іх знаходзіцца ў Забалеўскай вясковай бібліятэцы. У Карэліі, на магіле казачніка, устаноўлена памятная пліта з надпісам «Гаспадароў Піліп Паўлавіч, 1865 – 1938. Вядомы казачнік Карэліі. Рабочы Аляксандраўскага (Анежскага) завода».

У вёсцы Старыя Дзятлавічы Гомельскага раёна нарадзілася фалькларыстка і этнограф Зінаіда Радчанка (1839 – 5(18).1916), аўтар зборніка «Гомельскія народныя песні (беларускія і маларускія)» (1888) і іншых.

У вёсцы Камаровічы Петрыкаўскага раёна нарадзілася 29.02.1864 Эма Дмахоўская (дзявочае прозвішча – Яленская), фалькларыстка. Ёю складзены рукапісны зборнік «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч», перададзены для выдання ў Кракаў. Варыянт даследавання пра Палессе апублікавала пад назвай «Палескі фальклор» у парыжскім часопісе «La Tradition» («Традыцыя»). У 1898 даслала рукапісны зборнік сабраных ёю 62 беларускіх казак у Кракаў, дзе ў бібліятэцы АН захоўваецца і цяпер. У 1976 годзе зборнік пад назвай «Беларускі казачны эпас» (складальнік У. Анічэнка) быў выдадзены ў Мінску.

Вёска Лучыцы Петрыкаўскага раёна – радзіма Івана Азёмшы (1851 – 1916), беларускага казачніка. Ад яго запісана 32 з 80 твораў, якія ўвайшлі ў зборнік А.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911).

Мітрафан Доўнар-Запольскі (2(14).6.1867 – 30.9.1934) нарадзіўся ў Рэчыцы. Гісторык, фалькларыст, этнограф, літаратуразнаўца, прафесар Кіеўскага і Беларускага дзяржаўных універсітэтаў. У 1997 годзе ўстаноўлены помнік (скульптар Ф. Янушкевіч) у Рэчыцы, праведзены чытанні.

Менавіта ў фальклоры крыюцца вытокі багатай духоўнай спадчыны, якую пакінулі нам літаратурныя і грамадскія дзеячы старажытнасці.

Пачатак развіццю прыгожага пісьменства ў нашым краі паклаў Кірыла Тураўскі (1130?—1182?, г.п. Тураў Гомельскай вобласці), беларускі і ўсходнеславянскі царкоўны дзеяч, пісьменнік, прапаведнік, філосаф. Яго дзейнасць і творчасць з’явіліся вяршыняй культурнага жыцця Тураўскага княства, аказалі істотны ўплыў на культурныя традыцыі Беларусі.

Стаўшы епіскапам (1161 год), ён праславіўся як аўтар аратарскай прозы, галоўным клопатам якога была духоўнасць суайчыннікаў згодна з этычнымі і эстэтычнымі ідэаламі эпохі. Аўтар пропаведзяў, малітваў, слоў-павучанняў, прыпавесцяў, звязаных з біблейскімі сюжэтамі, якія адлюстроўваюць высокія ідэалы духоўнасці, дабрыні і маральнай чысціні. «Словы» Тураўскага карысталіся вялікай папулярнасцю, іх перакладалі амаль да XIX стагоддзя. Яго вучэнні ўключаны ў анталогіі лепшых узораў прамоўніцкага мастацтва.

Горад Тураў быў адным з найстаражытнейшых цэнтраў пісьменства і летапісання. У Тураве ў час епіскапства Кірылы ў саборным храме вяліся летапісныя запісы. Частка гэтых запісаў увайшла ў Кіеўскі і Галіцка-Валынскі летапісы. У Тураве ствараліся таксама арыгінальныя жыццяпісы.


Імя Кірылы Тураўскага шануецца на Гомельшчыне, на Беларусі. У 1984 годзе праваслаўнай царквой Кірыла Тураўскі ўключаны ў Сабор беларускіх святых, дзень яго памяці адзначаецца штогод 11 мая. У 1993 годзе створана Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Таварыства Кірылы Тураўскага». У Тураве ў 1993 годзе на Замкавай гары ўсталяваны велічны сямімятровы помнік (аўтары – скульптар М. Інькоў, архітэктар – М. Лук’янчык). У Гомелі паблізу абласнога драматычнага тэатра ў 2004 годзе быў адкрыты помнік Кірылу Тураўскаму (бронзавая скульптура вышынёю тры з паловай метра, узнятая на двухметровы гранітны пастамент), створаны аўтарскім калектывам у складзе скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх і архітэктара Мікалая Жлабо.

Помнік у Гомелі Помнік у Тураве

Потым былі Кулябка-Карэцкі, які ў канцы XVIII стагоддзя выкрываў у сваіх сатырычных вершах і артыкулах чыноўніцтва, бюракратаў, членаў гарадской управы і думы, В. Узін, Менс, Л. Далін, якія вялі плённую культурна-асветніцкую работу ў перадрэвалюцыйны перыяд.

Пасля абвяшчэння БССР з’явіліся такія пісьменнікі, як М. Грамыка, Р. Сабаленка, У. Дадзіёмаў, М. Чавускі і многія іншыя. У гады Вялікай Айчыннай вайны, пасляваенныя часы раскрыўся талент такіх вядомых пісьменнікаў Гомельшчыны, як І. Мележ, І. Шамякін, І. Навуменка (дзякуючы ім літаратурную Гомельшчыну называюць радзімай трох Іванаў), паэтаў М. Сурначова, Л. Гаўрылава, А. Жаўрука, драматурга А. Макаёнка, паэта і празаіка М. Гамолкі… Потым у рады літаратараў Гомельшчыны ўліліся А. Грачанікаў, У. Верамейчык, Н. Тулупава, П. Прануза, В. Палтаран, Б. Сачанка, В. Якавенка, затым узялі эстафету У. Дзюба, І. Багдановіч, А. Сыс, М. Башлакоў, Т. Мельчанка, В. Ярац…

…Сёння літаратары Гомельшчыны працягваюць традыцыі папярэднікаў і шукаюць нешта сваё, адметнае, жывуць побач з намі, але бачаць больш за нас, турбуюцца пра лёс народа, мовы. Некаторыя з іх уваходзяць у існуючыя аб’яднанні, некаторыя з’яўляюцца «вольнымі» літаратарамі. Пра кожнага можна напісаць кнігу. Але ў гэтым даведніку спынімся на тых, хто ўваходзіць у склад Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».




Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» створана ў лістападзе 2005 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску. У снежні таго ж года на сходзе аддзялення абраны савет, у які ўвайшлі Уладзімір Гаўрыловіч, Яўген Калашнікаў, Юрый Фатнеў, Лілія Вялічка і Тамара Кручэнка. Старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі абраны празаік і публіцыст, галоўны рэдактар жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе» Уладзімір Гаўрыловіч.

За мінулы перыяд аддзяленне вырасла амаль у тры разы. Сёння (дадзеныя на жнівень 2010 года) у яго складзе 41 пісьменнік, большасць – гамяльчане. Ёсць таксама творцы Рагачоўскага, Лоеўскага, Мазырскага, Жлобінскага, Рэчыцкага, Акцябрскага і Жыткавіцкага раёнаў. Характэрна, што большасць членаў творчай арганізацыі – паэты. Але нямала празаікаў і драматургаў, у тым ліку Васіль Ткачоў, п’есы якога даўно і паспяхова ідуць на сцэнах прафесійных і аматарскіх тэатраў рэспублікі, а таксама за яе межамі. Прыкладна палова аўтараў пішуць на беларускай мове. На жаль, за адзначаны перыяд пайшлі з жыцця два паэты – Ігар Журбін і Фелікс Мысліцкі.

У снежні 2006 года расчыніў дзверы рэгіянальны офіс абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў у г. Жыткавічы (вул. Карла Маркса, 8), а ў маі 2007 года ў Гомелі на вуліцы Савецкай, д. 126 - цэнтральны офіс абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». (Далей - СПБ).

Аддзяленне ініцыявала правядзенне творчых літаратурных конкурсаў, прысвечаных 125-годдзю са дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа для пачынаючых аўтараў ва ўсіх раёнах вобласці. Значнай падзеяй стаў Першы абласны літаратурны конкурс імя Кірылы Тураўскага, арганізаваны абласным аддзяленнем СПБ пры падтрымцы аблвыканкама, таварыства Кірылы Тураўскага, Спецыялізаванай Славянскай бібліятэкі. У ім прынялі ўдзел 127 чалавек – і прафесійных пісьменнікаў, і тых, хто робіць першыя крокі на літаратурнай ніве. Вынікі конкурсу былі падведзены на Замкавай гары каля помніка свяціцелю Кірылу Тураўскаму 11 мая 2007 гады ў прысутнасці святароў, у тым ліку Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі Філарэта. Памятныя ўзнагароды лаўрэатам і дыпламантам уручыў старшыня абласнога савета дэпутатаў, старшыня таварыства К. Тураўскага Валерый Сяліцкі. Лаўрэаты атрымалі таксама і архіерэйскія граматы Турава-Мазырскага епархіяльнага ўпраўлення. На ўрачыстасці з прывітальным словам да творцаў і прадстаўнікоў грамадскасці выступіў старшыня абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч.

У намінацыі «Паэзія» першае месца было прысуджана Ніне Шкляравай, другое месца падзялілі Лідзія Возісава і Аляксандр Атрушкевіч, а трэцяе месца заняў Алег Ананьеў. У раздзеле «Дэбют» першае месца заняў студэнт філфака Гомельскага універсітэта Алесь Бараноўскі.

У намінацыі «Проза» лепшай стала Валянціна Кадзетава, на другім месцы – Людміла Шадукаева, трэцяе падзялілі Анатолій Караленка і Ігар Журбін (І. Журбіна не стала ў 2008 годзе). У намінацыі «Драматургія» сярод прафесіяналаў першае месца заняў Уладзімір Гаўрыловіч, сярод пачынаючых аўтараў – Юрый Максіменка. Другое і трэцяе месца ў гэтай намінацыі не прысуджаліся.

На Другім абласным літаратурным конкурсе імя Кірылы Тураўскага пісьменнікі прадстаўлялі кнігі, выдадзеныя ў 2007 годзе, а аўтары, якія не з’яўляюцца членамі аб’яднання, — творы ў намінацыях «Паэзія» і «Проза». У намінацыі «Паэзія» першае месца прысуджана міжрэгіянальнаму паэтычнаму зборніку «Ад берагоў Дзясны да Сожа» (аўтары — журналістка і паэтэса Лілія Бандарэвіч-Чарненка з горада Прылукі Чарнігаўскай вобласці і Тамара Кручэнка з Гомеля). Другое месца падзялілі мазырскі паэт Аляксандр Каляда (кніга «На ладони судьбы») і гамяльчанін Алег Ананьеў (кніга «Исповедальный окоем»).

76 паэтычных і празаічных твораў было прадстаўлена аўтарамі, якія не з’яўляюцца членамі СПБ. Як зазначыла старшыня журы паэтэса Алена Мацвіенка, няпроста было вызначыць пераможцаў, бо ўзровень твораў значна вырас ды і тэматыка пашырылася. Перамаглі найбольш цікавыя. Першае месца ў намінацыі «Паэзія» ў радыёжурналіста Таццяны Нілавай з Гомеля, а другое — у фельчара Надзеі Сігай з г. п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна.

Лепшым у намінацыі «Проза» прызнана апавяданне «На берагах старажытнай ракі» Яўгена Семянкова, дырэктара музея з г. п. Карма, а другое месца заняла Вольга Качубей з вёскі Нахаў Калінкавіцкага раёна (апавяданне «Сонечны праменьчык і дзяўчынка»).

Творы-пераможцы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Натхненне. Вдохновение» абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Па ініцыятыве старшыні абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіміра Гаўрыловіча на Гомельшчыне ўсталявалася традыцыя праводзіць Год вядомага літаратара-земляка. Памятныя мерапрыемствы прайшлі ў 2007 годзе ў гонар Я.Купалы і Я. Коласа. 2008-ы быў аб’яўлены Годам А. Грачанікава, 2009-ы - І. Сяркова. 2010-ы год прысвечаны беларускай кнізе (у сувязі з правядзеннем у г. Хойнікі рэспубліканскага свята Дзень беларускага пісьменства) і 85-годдзю І. Навуменкі.

Вынікі Трэцяга абласнога літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага былі падведзены падчас свята «Літаратурныя дажынкі» 30 кастрычніка 2009 года. Згодна прынятаму рашэнню, сярод прафесійных аўтараў дыпломам адзначана кніга гомельскага празаіка Евы Дударгі «Наследница». Сярод аўтараў, якія не з’яўляюцца членамі творчых пісьменніцкіх саюзаў, дыпломам адзначана кніга апавяданняў і замалёвак Міхаіла Дзедаўца з г. Гомеля «Охотничьи просторы». Падзячнымі лістамі аргкамітэта адзначаны кнігі Ніны Шкляравай «Красворды і загадкі для вашага дзіцяткі», Таццяны Нілавай «Готыка тонкіх падманаў», Віктара Купрыянчука «Ищите женщину.By», Міхася Слівы «Кот Матрос», Ганны Атрошчанкі «Арыёза жыцця».

У намінацыі «Малая проза» дыпломам адзначаны празаічны цыкл «Песні ранняй восені» Галіны Капецкай з г. Светлагорска.

Дзякуючы намаганням абласнога аддзялення СПБ пад кіраўніцтвам У. Гаўрыловіча і пры падтрымцы мясцовых органаў улады, грамадскасці ў 2009 годзе адкрыта памятная дошка на доме ў в. Пакалюбічы, дзе жыў празаік І.К. Сяркоў, у 2010-ым у г. Жыткавічы адкрыты музей пісьменніка-земляка М.І. Гамолкі.

Пісьменніцкая арганізацыя практычна кожны год ладзіць міжнародныя і абласныя святы “Славянскія літаратурныя дажынкі” і “Літаратурныя дажынкі”, конкурсы чытальнікаў для вучняў агульнаадукацыйных школ Гомельшчыны. Пісьменнікі ўдзельнічаюць у сумесных творчых форумах Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Бранскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі, Міжнароднай літаратурнай арганізацыі “Славянскія званы”, мясцовага літаратурнага аб’яднання “Звянігара” г. Глухава, супрацоўнічаюць з творцамі Чарнігаўшчыны. Вынікам такой працы становяцца агульныя калектыўныя зборнікі і творчыя акцыі.



Пісьменнікі Гомельшчыны, Браншчыны, Куршчыны, Сумшчыны на малой Радзіме А. Грачанікава.

Пісьменніцкая арганізацыя плённа працуе з тврочай моладдзю: праведзены памятныя творчыя конкурсы для маладых аўтараў (памяці А. Грачанікава, да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Праводзяцца і іншыя конкурсы як для дарослых, прафесіяналаў, так і для пачаткоўцаў, для дзяцей і моладзі. Абласное аддзяленне стала ініцыятарам стварэння школы юнага літаратара (сёння працуе як гурток на базе Гомельскага Палаца творчасці, кіраўнік Н.Шклярава). Пачынаючыя аўтары актыўна прымаюць удзел у пісьменніцкіх акцыях.

З 2006 па 2010 гады пісьменнікі Гомельшчыны выдалі больш за 70 аўтарскіх кніг. Кнігі У. Гаўрыловіча, В. Кадзетавай, М. Кавалёва, выдадзеныя ў выдавецтвах “Мастацкая літаратура” і РВУ “ЛіМ”, у 2008-2010 гадах прызнаны пераможцамі рэспубліканскаіх конкурсаў у намінацыях “Проза” і “Гумар” .

Пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама і актыўнай спонсарскай дапамозе за апошні час выйшлі з друку 5 альманахаў абласнога аддзялення “Літаратурная Гомельшчына”. У 2010 годзе ўпершыню ў серыі “Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення СПБ” выйшлі ў свет персанальныя зборнікі твораў В. Лоўгача, А. Ананьева, І. Журбіна, М. Мельнікава, Я. Калашнікава (рэдагаваў У. Гаўрыловіч), якія былі прэзентаваны чытачам на Свяце беларускага пісьменства ў г. Хойнікі.

Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў заснавала Міжнародную літаратурную прэмію імя Кірылы Тураўскага. Прэмія ўручаецца штогод за наладжванне творчых кантактаў з літаратарамі Гомельшчыны, прапаганду творчасці творцаў абласнога аддзялення за межамі Беларусі, падтрымку інтэграцыйных працэсаў, прапаганду дружбы і братэрства паміж нашымі краінамі. Яе лаўрэатамі сталі: Сцяпан Кузькін, паэт, празаік, заснавальнік міжрэгіянальнага свята “На зямлі Баяна”, г. Трубчэўск Бранскай вобласці (2007), Анатоль Міроненка, паэт, грамадскі дзеяч, заснавальнік і кіраўнік мясцовага літаратурнага аб’яднання “Звянігара”, г. Глухаў Сумскай вобласці (2008), Якаў Сакалоў, дзеяч культуры Расіі, празаік, публіцыст, г. Бранск (2009), Уладзімір Сарочкін, паэт, галоўны рэдактар альманаха “Літаратурны Бранск”, грамадскі дзеяч, г. Бранск (2010).

Пісьменнікі Гомельшчыны актыўна сустракаюцца з чытачамі (за прайшоўшыя з моманту стварэння творчай арганізацыі гады наладжана каля пяці з паловай тысяч сустрэч, прэзентацый, выступленняў у працоўных калектывах), наведваюць усе рэгіёны нашага прыгожага краю.


Олег Валентинович Ананьев




Родился 12 сентября 1955 г. в России (р.п. Мордово Тамбовской области). Окончил филологический факультет Гомельского государственного университета им. Ф.Скорины. Живет в Гомеле. Работал художником-оформителем (ПО «Гомсельмаш»), референтом в Гомельской областной организации общества «Знание», директором Гомельской галереи искусств Белорусского союза художников. В настоящее время – учитель изобразительного искусства в ГУО СОШ № 61 г. Гомеля.

Поэт. Пишет на русском языке. Автор многочисленных аналитических публикаций по проблемам современной культуры, о творчестве поэтов, писателей и художников Гомельщины. Автор поэтических сборников «Несбывшиеся сны» (1998), «Исповедальный окоём» (2007), участник многих коллективных изданий («Антология современной русской поэзии Беларуси» (Минск, 2003); «И я живое слово запишу…» (Гомель, 2003); «Форум» (Москва, 2006); «Славянские колокола» (Курск, 2006, 2007, 2008, 2009); «Междуречье» (Курск, 2005, 2006, 2007, 2008); «Святло шчымлiвай памяцi» (Гомель, 2006) и др.).

Лауреат Первого и Второго литературного конкурса имени Кирилла Туровского (2007, 2008).

Статьи Олега Ананьева о гомельских художниках и поэтах регулярно публикуются на страницах газет «Культура», «ЛіМ», других республиканских, областных периодических изданий.

Член Союза белорусских художников, искусствовед. Действительный член Международной Академии «Экология, Искусство и Архитектура».

Соавтор творческого проекта «Лики материнства», построенного на синтезе трёх видов искусств: скульптура Валерия Козловского (член Белорусского союза художников, учитель СОШ № 19 г. Гомеля) и ассоциативная поэзия, художественная фотография Олега Ананьева (2007 год, галерея Г.Х. Ващенко).

Авторский сборник «Исповедальный окоём» и коллективный «Святло шчымлiвай памяцi» иллюстрированы фотоработами Олега Ананьева. В 1999-2010 г.г. в Минске, Гомеле, Мозыре состоялись персональные фотовыставки Олега Ананьева: «Я вижу тишину», «В стихии солнечного фото», «Женские судьбы», «Многоцветная Белая Русь». Дипломант Международного конкурса художественной фотографии «Полесье - 2001».

Член Союза писателей Беларуси с 2005 года.


Юрий Арестов


Юрий Павлович Арестов родился 31 мая 1961 года в г. Анапа Краснодарского края в семье рабочего. Образование среднее. Работал трактористом, водителем, методистом в Доме культуры.

Пишет на русском языке. Творческий путь начался со школьной скамьи. Юрий писал песни для школьного ансамбля. Создал свою гитарную школу в Рогачёве. На смену школе пришла студия авторской песни «Прикосновение» (1981-1983), затем – литературно-музыкальное объединение «Прикосновение». Многие рогачёвские таланты (литературные, музыкальные, танцевальные) раскрывались, шлифовали своё мастерство благодаря активной деятельности Юрия Арестова. «Прикосновение» в 2005 году заслуженно получило звание народного литературно-музыкального объединения. А Юрий Павлович является не только его основателем, но и бессменным руководителем. Как солист выступал в городах Гомельщины, песни Юрия Павловича поют его ученики.

Печатался как поэт с января 1978 года в районной газете «Коммунар». Активно публикуется в коллективных сборниках Беларуси, России, Украины, публиковался в журнале «Маладосць», в «ЛіМе». Выпустил книгу поэзии «Прикосновение» (1996), «Во имя любви» (1998), «Презентация любви» (1998). Готов к изданию сборник «Шёл по улице дождь», подготовлены диски с авторскими песнями. Автор различных сценариев.

Ю. Арестов неоднакратно награждался грамотами и дипломами за творческую работу, за участие в конкурсах.

Живет в Рогачёве.

В СПБ с 2007 года.