План работы метадычнага аб`яднання класных кіраўнікоў, сппс " Гармонія" на 2009-2010 н год Установа адукацыі Зацвярджаю
Вид материала | Документы |
СодержаниеПлан работы |
- План работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Міхалішкаўскай, 65.71kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 706.24kb.
- Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі “гродзенскі дзяржаўны універсітэт, 79.6kb.
- План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны, 1690.4kb.
- Аддел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукацыі, 540.16kb.
- Т. М. Санько Развіццё лагічнага мыслення, 289.6kb.
- План работы библиотеки гоу цо №1862 на 2009-2010 учебный год, 84.21kb.
- Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі, 162.01kb.
- Пишем план работы на 2010 год/сост. Т. А. Степанова. Псков, 2009. с. Пишем план работы, 153.48kb.
- Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных, 584.53kb.
Установа адукацыі Зацвярджаю
“Даматканавіцкая дзяржаўная Дырэктар школы
агульнаадукацыйная сярэдняя школа ____________ К.А. Камінскі
Клецкага раёна” “_____” _____________ 2009г.
План
работы метадычнага аб`яднання
класных кіраўнікоў, СППС
“Гармонія”
на 2009-2010 н. год
Установа адукацыі Зацвярджаю
“Даматканавіцкая дзяржаўная Дырэктар школы
агульнаадукацыйная сярэдняя школа ____________ К.А. Камінскі
Клецкага раёна” “_____” _____________ 2009г.
План
работы з бацькамі
на 2009 – 2010н. год
Аналіз
работы метадычнага аб`яднання класных кіраўнікоў
“Гармонія” за 2008-2009 г.
На працягу навучальнага года ў школе працавала МА класных кіраўнікоў “Гармонія”, якое аб’яднала вакол сябе класных кіраўнікоў школы 1-11 класаў. Асноўная ўвага ў рабоце метадычнага аб’яднання ўдзялялася ўкараненню ў выхаваўчы працэс перадавых ІКТ, шырокамаштабнаму прымяненню пры арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў мультымедыўных тэхналогій. Складзены банк дадзеных аб выхаваўчых мерапрыемствах, якія падрыхтавалі і правялі класныя кіраўнікі. Варта адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення інфармацыйнай класнай гадзіны “Каб стаць мужным…”, класны кіраўнік Карповіч Л.Л.; вечара адпачынку “ Калыхала маці сына ў калысцы ў ліповай”, класны кіраўнік Савош Л.М.; завочнага падарожжа “Паход выхаднога дня”, класны кіраўнік 11 “Б” кл. Гадун А.А.; класнай гадзіны “Ніхто не забыт – нішто не забыта”, класны кіраўнік Хоміч А.У., інфармацыйнай гадзіны “Хроніка мужнасці”, класны кіраўнік :Ждановіч Л. М.
За справаздачны перыяд МА класных кіраўнікоў працавала над тэмамі:
- “Роля класнага кіраўніка ва ўкараненні здароўезберагаючых выхаваўчых тэхналогій пры фарміраванні ў вучняў навыкаў ЗЛЖ”;
- “Формы і метады работы з вучнямі па фарміраванню каштоўнасных адносін да прыроды, экалагічнаму выхаванню школьнікаў з прымяненнем ІКТ.”
Неабходна адзначыць, што ўсе класныя кіраўнікі былі ахоплены работай клуба, праведзны па вывучаных тэмах адкрытыя мерапрыемствы, падрыхтаваны выступленні па тэмах МА. Дзейсную дапамогу ў арганізацыі работы, правядзенні заняткаў аказвалі педагог-псіхолаг Беніна Э.Г., педагог сацыяльны Фалітар А.А., педагог-арганізатар Пальчык Ю. В.
Метадычны кабінет папоўніўся новымі метадычнымі дапаможнікамі, распрацоўкамі сцэнарыяў выхаваўчых мерапрыемстваў, класных гадзін. Праведзена сістэматызацыя выхаваўчых мерапрыемстваў па месячніках згодна праграмы бесперапыннага выхавання школьнікаў на 2006 – 2010 г.г. Працягвалася падпіска на наступныя выданні: “Педсавет”, “Последний звонок”, «Классный руководитель».
На працягу года вывучаўся і абмяркоўваўся вопыт класнага кіраўніка 1 класа Зуйкевіч А. М. па тэме “Выкарыстанне ІКТ пры арганізацыі выхаваўчай работы ў класным калектыве”
Працягвала працаваць праграма “Арыенцір”, якая дапамагла адсачыць работу класных кіраўнікоў, вылучыць сярод іх лепшых. У 2008 – 2009 годзе прынялі ўдзел у конкурсе экалагічных сцяжынак, Гадун А. А., класны кіраўнік 11класа, заняла 2-е месца ў абласным этапе.
Вялася на працягу года мэтанакіраваная работа ўдзельнікаў метадычнага клуба з вучнямі па прапагандзе ЗЛЖ, культуры паводзін школьнікаў у грамадскіх месцах. Нядрэнна спрацавалі ў плане прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Аднак ёсць і праблемы. Не заспакойвае стан паводзін і культура вучняў школы, па выніках маніторынгу ўзроўню выхаванасці нізкая матывацыя вучняў да вучобы, ёсць праблемы ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў,неабходна павысіць актыўнасць у рабоце з сем’ямі.
Заходзячы са зробленага, улічваючы патрабаванні вучняў і іх бацькоў, у 2009 -2010 навучальным годзе метадычны клуб “Гармонія” будзе працаваць над задачамі:
- фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў школьнікаў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
- падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы;
- фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;
- авалодванне каштоўнасцямі і навыкамі ЗЛЖ;
- фарміраванне культуры сямейных адносін.
План работы
метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, СППС школы на 2009-2010 н.г.
Жнівень 31.08.2008г.
Тэма: “Мадэляванне выхаваўчай сістэмы школы, класа на 2009-2010 навучальны год”
Форма правядзення – інструктыўна-метадычная нарада
План работы:
- Аналіз работы МА класных кіраўнікоў, СППС школы за 2008-2009 н. г.
- Выбары кіраўніка МА на 2009-2010 н. г.
- Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма МА “Надзённыя аспекты арганізацыі выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйнай установе ў 2009-2010 навучальным годзе”
- Падыходы да мадэлявання выхаваўчых планаў класных кіраўнікоў 1-11 класаў.
- Планаванне работы СППС на 2009-2010 н. г.
- Планаванне праграмы “Суботні калейдаскоп”, плана “Работа з бацькамі”, выхаваўчага плана школы.
Адказныя:
намеснік дырэктара школы па ВР Маліноўская В.Я.
педагог сацыяльны Грыб Т.М.
педагог-псіхолаг Багеша Ю.М.
Літаратура
1. Дэкрэт Прэзідэнта РБ №15 ад 17.07.2008 г. “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”.
2. Інструктыўна-метадычнае пісьмо МА па арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы МА РБ у 2009-2010 н.г.
3. Закон РБ “Аб правах дзіцяці”.
4. Н.Г. Дзераклеева “Спутнік класнага кіраўніка”.
“Бацькоўскія сходы”.
5. Ідэалагічны веснік “ Ідэалагічнай рабоце – пэўныя вынікі (Рэкамендацыі ідэалагічнага аддзела Клецкага райвыканкама).
Кастрычнік
03.10.2009г.
Школа маладога класнага кіраўніка
Тэма “Функцыянальныя абавязкі класнага кіраўніка”.
Форма правядзння – круглы стол
Літаратура
Часопіс “Праблемы выхавання”
Настольная кніга класнага кіраўніка
Часопіс “Класны кіраўнік”.
Дакумент “Функцыянальныя абавязкі класнага кіраўніка”
Вынікі: афармленне пратакола, вывучэнне палажэння, папаўненне папкі нарматыўных
дакументаў, рэкамендацыі.
Лістапад
06.11.2009г
Тэма “Формы работы класных кіраўнікоў школы, СППС з сем’ямі групы ўліку СПС. Вынікі рэйда “Сям’я”
Форма правядзення – справаздача
Літаратура
М.П.Осіпава “Работа з бацькамі”
Часопіс “Здаровы лад жыцця”
В.В. Лях “Родительское собрание”
Н.І. Дзерэклеева “Бацькоўскія сходы”
Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендацыі, справаздачы класных кіраўнікоў, СППС.
Снежань
19.12.2009г.
Тэма “Фарміраванне прафесійнага самавызначэння школьнікаў ва ўстойлівай адукацыйнай прасторы”
План правядзення
Выступленні класных кіраўнікоў, СППС па тэме :
- Роля СППС у прафесійным самавызначэнні і станаўленні вучняў.
Багеша Ю.М., педагог-псіхолаг
- Работа школы па вывучэнню і развіццю прафесійных інтарэсаў і патрэб вучняў.
Грыб Т.М., педагог сацыяльны
- Роля гуртковай работы ў фарміраванні прафесійнага самавызначэння школьнікаў.
Новік А.М., кл. кіраўнік 11 “Б” кл.
- Арганізацыя работы па прафесійнаму самавызначэнню школьнікаў у сістэме выхаваўчай работы класа.
Ждановіч Л.М., кл.кіраўнік 10 кл.
- Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыяла УА і соцыума ў фарміраванні прафесійнага самавызначэння школьнікаў.
Салата В.У., кл. кіраўнік 1 кл.
Наведванне і абмеркаванне выхаваўчых мерапрыемстваў у 11 “А” класе ( класны кіраўнік Карповіч Л.Л..); 9 класе ( класны кіраўнік Савош Л.М.)
Літаратура
Часопіс «Образование Минщины»
№5, 2007г.
№ 4, 2008г.
Часопіс «Воспитание школьников»
Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендыцыі, сістэматызацыя матэрыялаў МА.
Студзень
08.01.2010г.
Школа маладога класнага кіраўніка
Тэма “Выхаваўчая работа з “праблемнымі вычнямі” (планаванне, маніторынг)
Форма правядзння – інструктыўна-метадычная нарада.
Літаратура
Н.М. Ганчарова “Асаблівасці выхаваўчай работы з вучнямі”
Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендацыі, папаўненне папкі нарматыўных дакументаў Дэкрэтам №18
Люты
05.02.2010г.
Тэма “Асобасны рост вучняў.”
(Параўнальны аналіз узроўню выхаванасці вучняў 2009, 2010 гг.)
Форма правядзння – справаздача
Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендацыі, справаздачы класных кіраўнікоў.
Сакавік
12.03.2010г.
Школа маладога класнага кіраўніка
Тэма: “Як арганізаваць вучнёўскае самакіраванне ў класным калектыве?”.
Форма правядзення – абмен вопыту
Літаратура
В.Т. Кабуш. Самакіраванне вучняў
Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендацыі, афармленне памятак для кл. кіраўнікоў.
Красавік
16.04.2010г.
Тэма: “Маральна-прававое выхаванне падрастаючага пакалення:традыцыі і інавацыі”.
Форма правядзення – семінар-практыкум
План правядзення
Выступленні класных кіраўнікоў, СППС па тэме работы МА:
-Як правільна і граматна будаваць свае адносіны з дзецьмі.
Хоміч А.У., кл. кіраўнік 4 класа
- Як слухаць дзіця?
Кулага Л.А., кл. кіраўнік 5 класа
- Як разрашаць канфлікты?
Карповіч В.М. кл.кіраўнік 7 класа
- Аб дысцыпліне і паслушанні
Багеша Ю.М., педагог псіхолаг
- З вопыту работы класнага кіраўніка па фарміраванню маральна-прававой культуры школьнікаў.
Багеша Г.С., кл. кіраўнік 8 класа
Наведванне і абмеркаванне выхаваўчых мерапрымстваў у 6 класе, класны кіраўнік Мацейка І.В.; 11 “Б”класе, класны кіраўнік Новік А.М.
Літаратура
Н.М. Ганчарова. Асаблівасці выхаваўчай работы з вучнямі.
Вынікі: афармленне пратакола, рэкамендацыі, сістэматызацыя матэрыялаў.
Май
21.05.2010г.
Тэма: “Пошукі. Знаходкі. Інавацыі.”.
Форма правядзння – фестываль-прэзентацыя педагагічнага майстэрства класных
кіраўнікоў.
План правядзння:
- панарама напрацовак мерапрыемстваў.
Вынікі: афармленне пратакола, сістэматызацыя матэрыялаў, выпрацоўка задач на 2010-2011 н.г.