Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
Вид материала | Документы |
- Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу, 1915.94kb.
- Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час, 734.26kb.
- Требования к оформлению докладов, 11.58kb.
- Статьи, 65.84kb.
- Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі", 924.59kb.
- Пытанні да заліку па спецкурсу "вялікая айчыная вайна савецкага народу", 28.31kb.
- Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі, 36.86kb.
- Правила оформления исследовательских работ (рефератов курсовых, контрольных, диссертационных), 228.26kb.
- Пытанні да экзамену па курсу “гісторыя беларусі”, 43.15kb.
- Экзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага, 46.46kb.
Адраджэнне БНР і спроба дасягнення яе незалежнасці
3 вызваленнем Беларусі ад германскай акупацыі беларускія дзеячы (эмігранцкі ўрад Луцкевіча) не пакідалі спроб на міжнародным узроўні абараніць непадзельнасць яе тэрыто-рыі, у тым ліку на Парыжскай канферэнцыі 1919 г. Але арганізатары пасляваеннага ўлад-кавання Еўропы былі больш заклапочаны лёсам Польшчы як ударнай сілы супраць баль-шавіцкай Расіі. Стаўленне акупантаў да беларускага нацыянальнага руху вызначалася ў залежнасці ад таго, якую выгоду ён мог прынесці ў барацьбе з бальшавікамі. "Вудз" Польскай рэспублікі Ю. Пілсудскі ў звароце ад 22 красавіка 1919 г. "Да жыха-роў былога ВКЛ" абяцаў магчымасці для ўнутранага палітычнага развіцця, "без якога б то ні было гвалту або ўціску з боку Польшчы", будаваць адносі-ны як "роўны з роўным" і г. д. Першымі, хто паверыў у шчырасць яго слоў, была Цэн-тральная беларуская Рада Віленшчыны і Гродзеншчыны (старшыня Дуж-Душэўскі). Мерка-валася, што з дапамогай Польшчы ўдасца адрадзіць незалежную беларускую дзяржаву. Пасля захопу палякамі Мінска Пілсудскі ізноў запэўніў беларускую грамадскасць у раўнапраўных адносінах двух народаў. Вядома, каб за-ручыцца падтрымкай мясцовага насельніцтва ў барацьбе супраць бальшавізму, ён імкнуўся прыцягнуць на свой бок беларускіх дзеячаў. Але яго праект утварэння польска-беларуска-літоўскай федэрацыі сустракаў праціўнікаў у самой Польшчы, таму гэты праект не пад-мацоўваўся рэальнымі крокамі.
У пачатку верасня 1919 г. з Гродна ў Мінск перамясцілася Рада БНР (стар-шыня Я. Лёсік). Пад час кантактаў з Пілсудскім яе дзеячы спрабавалі атрымаць дазвол на аднаўленне дзейнасці БНР, пераход да яе ўрада цывільнай улады на Беларусі, дамагаліся стварэння беларускіх часцей.
Сярод беларускіх дзеячаў не існавала адзінства ў пытанні аб саюзніках для рэалізацыі нацыянальных патрэб: адны арыентаваліся на Літву, іншыя на Польшчу. Вялікія спадзяванні ўскладаліся таксама на падтрымку міжнароднай Парыжскай канферэнцыі. Старшыня Рады Народных міністраў А. Луцкевіч праводзіў шмат часу за мяжой, сустракаўся з Пілсудскім, але справа адра-джэння незалежнай БНР наперад так і не прасунулася. Вядома, што гэта значна ўздымала антыпольскія настроі сярод беларускіх дзеячаў, асабліва эсэраў, якія прыходзілі да пераканання аб выкарыстанні ўзброенага шляху адраджэння дзяржаўнасці. Адначасова яны разам з сацыялістамі-федэралістамі сталі патрабаваць давыбараў ва ўрад БНР, які, на іх думку, стаў схіляцца да згодніцтва і здрады.
Урад БНР і без таго не быў стабільным з-за розных палітычных прыхіль-насцей яго членаў. раскалоўся на 2: у снежні 1919 г. узнікла дзве Рады - Найвышэйшая (старшыня Лёсік) і Народная (Крачэўскі). Адпаведна былі сфарміраваны ўрады БНР - А. Луцкевіча і Ластоўскага. Але неўзабаве Народная Рада была палякамі раза-гнана.
Па меры ўзмацнення партызанскага руху польскі ўрад пачаў больш цесна кантактаваць з Найвышэйшай Радай (Лёсік). У выніку беларускія дзеячы на-ват атрымалі дазвол на стварэнне нацыянальных часцей. 3 гэтай нагоды пачала працу Беларуская Вайсковая камісія (першы старшыня П. Аляксюк) як структура акупа-цыйных войск. Былі нават створаны дзве "беларуска-літоўскія дывізіі".
У сваёй дзейнасці Найвышэйшая Рада не замыкалася на кантактаванні з Пілсудскім. На працягу 1919-1920 гг. яе дзеячы актыўна выступалі на міжнароднай арэне, у выніку чаго прэстыж БНР у параўнанні з перыядам германскай акупацыі значна ўзрос. У азначаны час рэспубліку ў той ці іншай ступені (дэ-юрэ або дэ-факто) пры-знавалі Германія, краіны Прыбалтыкі, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя. У гэтых краінах меліся дыпламатычныя місіі і іншыя ўстановы.
Такой жа паспяховай была дзейнасць БНР у галіне асветы, навукі і куль-туры. На Беларусі дзейнічалі нацыянальныя гімназіі, школы (звыш 300), кніж-ныя выдавецтвы, газеты і часопісы, тэатральныя аб’яднанні. Але ў асноўным, гэта значыць, у наданні беларусам права адраджэння незалежнай дзяржаў-насці, польскі ўрад далей абяцанняў не ішоў. Спробы Найвышэйшай Рады дамагчыся ў маі 1920 г. аднаўлення статусу Беларусі па мадэлі Ріэчы Паспалітай узору да 1791 г., або просьбы перадачы яе (Беларусі) пад пратэктарат Лігі Нацый не знайшлі падтрымкі.
Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.
9-12 чэрвеня 1919 г. беларускія эсэры і федэралісты склікалі з'езд беларускай грамад-скасці Віленшчыны і Гродзеншчыны, які выявіў, акрамя іншага, моцныя незалежніцкія на-строі яго ўдзельнікаў. Неўзабаве ў асяроддзі БПС-Р выявілася леварадыкальная плынь. 11 ліпеня ЦК партыі абвясціў аб стварэнні адзінага цэнтра барацьбы за вызваленне Беларусі ад акупантаў. Неўзабаве ў асяроддзі той жа партыі ўтва-рылася група, запатрабаваўшая ад ЦК заключэння пагаднення аб сумеснай барацьбе су-праць захопнікаў. Восенню лідэры партыі заявілі аб разрыве з тымі сіламі, якія супра-цоўнічалі з акупантамі.
Увосень 1919 г. у беларускіх колах значна ўзраслі антыпольскія настроі. Асобныя беларускія партыі ўсведамлялі неабходнасць сілавога ўціску на палякаў.
Эсэраўская тактыка ўвасобілася ў партызанскім руху супраць захопнікаў, што аб'ектыўна збліжала БПС-Р з бальшавікамі. У снежні 1919 г. на нарадзе прадстаўнікоў абедзвюх партый у Смаленску было вырашана сумесна зма-гацца за аднаўленне беларускай дзяржаўнасці.
1 студзеня 1920 г. левыя эсэры стварылі Беларускую Камуністычную Ар-ганізацыю і разгарнулі партызанскую барацьбу.
У красавіку 1920 г. ЦК КП(б) ЛіБ накіраваў сваіх прадстаўнікоў у эсэраўскі Паўстанцкі камітэт пад старшынствам I. Мамонькі. Эсэры змагаліся не толькі за аднаўленне ўлады пра-цоўных, але і нацыянальнай дзяржаўнасці беларускага народа. Як адзначалася ў новай праграме, прынятай на сакавіцкай партыйнай канферэнцыі, першачарговай задачай ставі-лася аднаўленне Беларускай незалежнай сацыялістычнай рэспублікі ў этнаграфічных гра-ніцах з Працоўнай Радай на чале, якая выбіраецца ўсім насельніцтвам Беларусі.
У час падрыхтоўкі Чырвонай Арміі да контрнаступлення ў маі 1920 г. Най-вышэйшая Рада прапанавала Пілсудскаму заключыць дагавор аб аднаў-ленні Рэчы Паспалітай па стану на 1791 год з тым, каб Польшча і Беларусь усталявалі федэратыўную сувязь, стварыўшы ўласныя ўрады, войскі, фінансы і г. д. Наступная прапанова, зробленая ўраду Польшчы, была больш патраба-вальнай: прызнаць незалежнасць БНР і да склікання Устаноўчага сходу ўсталяваць на Беларусі пра-тэктарат Лігі Нацый. Але гэтыя прапановы станоўчых вынікаў не прыносілі. Нават А. Луцкевіч прыходзіў да высновы, што адзіным дзейсным спосабам уздеяння ўрада на палякаў заставаўся дыпламатычны ўціск. Лідэр Народнай Рады Ластоўскі так-сама шукаў міжнародных кантактаў з урадам РСФСР на праддет узмацнення сумеснага націску на палякаў пры ўмове прызнання ленінскім урадам БНР, але ізноў безвынікова.
Яшчэ летам 1919 г. бальшавіцкае кіраўніцтва перад адступленнем паспела пакінуць арганізатараў падпольнага і партызанскага руху. Цэнтр яго - Бюро па нелегальнай рабоце - размясціўся ў Смаленску. Адсюль на Беларусь накіроўвалася маса агітацыйнай літаратуры, у тым ліку газета "Звезда" і друкаваны орган "пар-тызан-камуністаў"- "Белорусская правда"
Акупацыйны рэжым палякаў вельмі хутка выявіў сваю антыгуманную і грабежніцкую сутнасць. Тыя з жыхароў, хто спадзяваўся на паляпшэнне сваёй долі пасля звяржэння ўлады балыыавікоў, на справе сутыкнуўся з палітычным і эканамічным гвалтам, паланізацыяй, знявагай чалавечай вартасці і г. д. Такім чынам, распачатая бальшавікамі агітацыйна-арганізацыйная работа знаходзіла жывы водгук на акупіраванай тэрыторыі. Найбольш актыўна арганізатары ўзброенага супраціўлення дзейнічалі ў Мінскім раёне (В. Ф. Шаранговіч), Бабруйскім павеце (М. А. Ляўкоў). Ак-тыўна дзейнічалі падпольшчыкі ў Мазыры, Бабруйску, Навагрудку і інш.
Колькасны склад партызанскіх атрадаў быў розным - ад дзесяткаў да соцень байцоў. Так, партызанскі атрад імя Бабруйскага рэўкома (каман-дзір Вілюга) складаўся з 600 байцоў. Усяго да снежня 1919 г. дзейнічалі 43 атрады. Іх байцамі з'яўляіся, у асноўным, сяляне і батракі. Асноўныя апе-рацыі партызан складаліся з нападаў на дробныя атрады акупантаў, або-зы, склады і.г. д.
У 1919 г. масавых баявых дзеянняў супраць акупантаў не вялося. Расій-скі урад неаднаразова прапаноўваў Польшчы падпісаць мірны дагавор на самых выгод-ных для яе ўмовах, але згоды не атрымаў. Адначасова, у сваёй працы па раз-гортванні партызанскага руху супраць захопнікаў Камуністычная партыя Літвы і Беларусі не скіроўвала насельніцтва акупіраваных мясцовасцей на ўсеагульнае паў-станне, адтэрміноўваючы яго пачатак да часу наступлення Чырвонай Арміі на Заходнім фронце.
Вясной 1920 г. ваенна-палітычнае становішча Савецкай Расіі значна па-лепшылася. Да гэтага часу Чырвоная Армія разбіла асноўныя сілы Дзянікіна, Юдзеніча, Калчака, што дало Леніну і Троцкаму магчымасць перакінуць част-ку ўзброеных сіл супраць палякаў. 29 красавіка 1920 г. войскі Заходняга фронта ўзначаліў В. Тухачэўскі, палітычны аддзел А. Мяснікоў. Больш выгад-ная стратэгічная сітуацыя склалася на Паўднёва-Заходнім фронце (Украіна) (галоўнакамандуючы Ягораў).
Непасрэднай падрыхтоўкай летняй кампаніі займаўся У. I. Ленін. Напісаныя ім тэзісы "Польскі фронт і нашы задачы" арыентавалі не толькі на вызваленне Беларусі і Украіны, але і на разгортванне рэвалюцыі ў самой Польшчы. Спецыяльна падкрэслівалася, што рас-пачатае наступленне скіравана не супраць польскіх працоўных, а супраць буржуазіі і паме-шчыкаў.
У красавіку 1920 г. палякі разам з украінскімі "незалежнікамі" разбілі "чырвоных" і за-хапілі Кіеў. У гэты ж час, на другім флангу барацьбы з палякамі пачалося наступленне час-цей Чырвонай Арміі ў напрамку Вільні і Мінска, але і яно скончылася няўдала. Для падрых-тоўкі новага наступлення ў прыфрантавых гарадах - Віцебску, Полацку, Гомелі пачаліся масавыя мабілізацыі камуністаў. Партызанскім атрадам былі дадзены дырэктывы па ўзмац-ненні дыверсійна-аператыўнай дзейнасці ў тыле ворага.
На пачатку ліпеня 1920 г. Заходні фронт у складзе 4 армій, коннага кор-пуса і мазырскай групы войск налічваў каля 91 тыс. штыкоў і шабель, яко-му процістаяла 72-тысячная групоўка ген. Шэптыцкага. Наступленне фронта 4 ліпеня з двух напрамкаў прынесла Чырвонай Арміі поспех. Ужо 11 ліпеня быў вызвалены Мінск, затым Вільня, Ліда, Гродна. Менавіта ў гэты час асобую ак-тыўнасць развілі партызаны, якія знішчалі масты, варожыя склады, адбівалі нарабаваную маёмасць На станцыі Асіповічы імі быў захоплены бронецягнік. 3 падыходам часцей Чыр-вонай Арміі партызаны ўліваліся ў іх шэрагі. Такім чынам, на працягу ліпеня Бела-русь была поўнасцю вызвалена ад захопнікаў.
Аднак гэта падзея не выклікала моцнага задавальнення лідэраў БНР. Па-першае, бальшавіцкі ўрад па дамове з Літвой ад 12 ліпеня перадаў пад яе юрысдыкцыю Вільню. Насуперак пратэстам абедзвюх Рад, як Найвышэйшай, так і Народнай, лёс старадаўняй сталіцы ВКЛ і значнай часткі Віленшчыны ізноў быў вырашаны па-валюнтарысцку, без узгаднення з беларусамі. Тыя палітычныя сілы, хто выступаў супраць акупантаў, атрымалі фармальную магчымасць удзельнічаць у адраджэнні беларускай дзяржаўнасці. Але, як высветлілася, гэты ўдзел трапіў пад поўны кантроль бальшавікоў.
Паводле ўказання ЦК РКП(б), быў створаны Мінскі губернскі ваен-рэўком (старшыня А. Чарвякоў), рэарганізаваны 31 ліпеня ў Ваенрэўком БССР.
У склад камісіі па падрыхтоўцы Дэкларацыі аб абвяшчэнні БССР увайшлі 4 прадстаўнікі БПС-Р (Я. Бялькевіч, П. Берднік, I. Мамонька і М. Пашковіч), 2 ад КП(б)ЛіБ (А. Чарвякоў і В. Кнорын), ад БКА - У. Ігнатоўскі, ад Бунда - А. Вайнштэйн. Кожнае з вынесеных у парадак дня пытанняў мела розныя мер-каванні бальшавікоў і эсэраў. Так, у пытанні аб межах Беларусі прадстаўнікі БПС-Р лічылі, што ў выніковым дакуменце быў выразна азначаны прынцып этнічнага самавызначэння. Яны ж запатрабавалі абвясціць поўную незалеж-насць Беларусі ў яе этнічных межах, стварыць самастойнае беларускае войска і кааліцыйны сацыялістычны ўрад Беларусі. Пасля таго, як прадстаўнік ЦК КП (б) ЛіБ Кнорын выказаўся супраць уключэння ў БССР Смаленскай, Магілёў-скай і Віцебскай губерняў, эсэры адмовіліся падпісаць акт аб незалежнасці і ўвайсці ў Часовы рэвалюцыйны камітэт.
У такіх умовах 31 ліпеня 1920 г. Дэкрарацыя аб абвяшчэнні БССР на-рэшце была падпісана. Пасля адмовы кіраўніцтва БПС-Р ставіць свой подпіс пад Дэ-кларацыяй ЦК КП(б)ЛіБ выказаўся за разрыў адносін з ёю. 3 пачатку жніўня 1920 г. баль-шавікі распачалі супраць сваіх былых саюзнікаў рэпрэсіі.
Дэкларацыя спецыяльна адзначала, што заходняя граніца Беларусі па-вінна супадаць з граніцай этнаграфічнага рассялення беларусаў.
У далейшым, з прычыны палітычных і ваенна-стратэгічных пралікаў ле-нінскага ўрада і камандавання Чырвонай Арміі вынікі пераможнага наступ-лення былі недаравальна страчаны. Замест таго, каб умацаваць заходнія межы РСФСР і прыступіцца да сацыялістычнага будаўніцтва, бальшавіцкае кіраў-ніцта рушыла войскі ў паход на Польшчу. Але ён, гэты паход, не сустрэў той падтрымкі працоўных-палякаў, на якую разлічвалі яго арганізатары, а наадва-рот - моцны патрыятычны ўздым, у тым ліку рабочых і сялян, які скончыўся ў другой палове жніўня 1920 г. поўным разгромам Чырвонай Арміі. У выніку восенню палякі ізноў захапілі Мінск.
У выніку перагавораў у Рызе 21 верасня 1920 г. савецкі бок пагадзіўся на замацаванні мяжы па так званай "лініі Керзана" (Гродна, Брэст, Карпаты). 12 кастрычніка баявыя дзеянні перапыняліся. 18 сакавіка ў Рызе быў падпісаны мір, у адпаведнасці з якім Заходняя Беларусь адыходзіла да Польшчы і зна-ходзілася ў яе складзе аж да 1939 г.
Падпісанне міру адбылося без удзелу дэлегацыі ССРБ. Усе сацыялістычныя партыі, што бралі ўдзел у барацьбе супраць палякаў, таксама выступілі супраць прэлімінарнага міру, які пагражаў Беларусі падзелам.
47. Палітыка “ваеннага камунізму” і яе вынікі
Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”.
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся карэнныя змены ў эканоміцы краіны:
1. памешчыкая маёмасць (зямля, лясы, маёнткі і інш.) канфіскоўваліся і зрабіліся агульнанародным здабыткам.
2. Банкі, буйныя прыватныя прадпрыемствы, палацы, домаўладанні, чы-гункі былі нацыяналізаваны. Зімой 1918 г. была нацыяналізавана царкоўная маёмасць.
Але нямецкая акупацыя, а затым грамадзянская вайна перашкодзіла ажыццяўленню сацыялістычных мерапрыемстваў. Мала таго, Савецкай ула-дзе спатрэбіліся надзвычайныя захады, каб абараніць рэвалюцыю. Гаворка ідзе не толькі аб умацаванні Чырвонай Арміі і выкарыстанні сілы супраць знешняга і ўнутранага ворага, але і аб падпарадкаванні эканомікі інтарэсам дыктатуры пралетарыяту. Гэтая палітыка праводзілася ў 1918 – пачатку 1921 г. і ў далейшым атрымала назву “ваеннага камунізму”.
Камунізм, як вядома, гэта грамадскі бяскласавы лад, заснаваны на ўсе-агульнай роўнасці, агульнанароднай маёмасці, сумеснай працы, адсутнасці эксплуатацыі чалавека чалавекам. Яго пабудова звязвалася з аддаленай пер-спектывай, калі узровень развіцця прадукцыйных сіл дазволіць ажыццявіць прынцып “ад кожнага па здольнасці – кожнаму па патрэбе”. Меркавалася, што ў той час не будзе адрознення паміж разумовай і фізічнай працай, паміж горадам і вёскай, калі адпадзе патрэба ў грошах і многае іншае. Дарэчы, у 1961 г. М. С. Хрушчоў абвясціў, што такое грамадства будзе пабудавана ў СССР ужо ў 1980 г.
Але вернемся на зямлю, дакладней – у 1918 год. Ваенны час запатраба-ваў пераводу краіны на ваенныя рэйкі, а разам з тым:
| Палітыка “Ваеннага камунізму” (1918-пачатак 1921) Як-быццам, наступіў камунізм - час знікнення таварна-грашовых адносін,уласцівых капіталістычнаму грамадству,пара агульнай роўнасці і адсутнасці эксплуатацыі (хто не працуе, - той не есць) |
У прамысловасці | Суцэльная нацыяналізацыя прадпрыемстваў Савет народнай гаспадаркі (Глаўкі) “Галоўмука”, “Галоўадзенне” Усеагульная працоўная павіннасць“хто не працуе, той не есць” Забарона эксплуатацыі чалавека чалавекам Ураўняльная сістэма аплаты (паёк) “хто не працуе, той не есць” -Абмежаванне грашовай сістэмы на карысць картачнай (камунальны сектар, сталоўкі, транспарт, газеты і інш. бясплатна) |
У гандлі | Ліквідацыя прыватнага гандлю |
У сельскай гаспадарцы | Харчовая развёрстка (здача лішкаў сельгаспрадуктаў і сыравіны) |
| Забарона прадуктовага гандлю Забароны выкарыстання наёмнай сілы |
Такім чынам, сапраўды, прыкметы камунізму існавалі: агульная маёмасць, роўнасць, адсутнасць эксплуатацыі, “хто не працаваў, той не еў”, грошы амаль не працавалі. Трэба прызнаць, што палітыка ваеннага камунізму была адной з прычын перамогі Савецкай улады ў грамадзянскай вайне і над інтэрвентамі.
Але ці былі задаволены люді такім камунізмам? Вядома ж, не. Вайна ў 1920 г. скончылася і народ чакаў ад Савецкай улады паляпшэння сваёй долі. Усведамлялі гэтыя спадзяванні і бальшавікі на чале з Леніным.
48. Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі
Як вядома, І сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямецкая і польская акупацыі Беларусі пакінула разбуральны след на яе народнай гас-падарцы. Тут варта прыгадаць масавыя рабаванні панскай маёмасці пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, акупацыйны рэжым немцаў і палякаў, нарэшце разбуральную палітыку "ваеннага камунізму".
Ад былой БССР узору 1 студзеня 1919 г., калі ў яе складзе знаходзілася Гродзенская, Віцебская, Магілёўская, Мінская губерні разам з асобнымі паве-тамі Смаленскай і Чарнігаўскай губ., пасля ленінскіх эксперыментаў у дзяр-жаўным будаўніцтве і Рыжскага міру засталося толькі 6 паветаў (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Слуцкі, Мазырскі і Мінскі) Мінскай губ.,з плошчай 52, 3 тыс кв.км
У канцы 1920 г. з 715 прадпрыемстваў засталося толькі 235, але і яны з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі ска-раціўся ў 5 разоў. Вельмі вострай з’яўлялася транспартная праблема. Пра-цягласць чыгункі скарацілася амаль на 2/3. Агульны аб’ём рачных перавозак знізіўся да 10% ад узроўню 1913 г.
На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася 11 723 кваліфікаваных і 18 209 некваліфікаваных рабочых. Іх зарплата складала 10-20% даваеннага ўзроўню.
Сельская гаспадарка таксама перажывала цяжкасці: пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, а колькасць коней – да 80%; буйнарагатай жывёлы - 65, 8; свіней - 44% даваеннага ўзроўню.
У расстроеным стане знаходзіліся фінансы. Пакупная здольнасць рубля 1 студзеня 1920 г. заняпала у 2 420 разоў у параўнанні з 1913. Так, у ліст 1921 г. пуд хлеба каштаваў 100 тыс руб. Зарплата рабочаму – 1 млн. Мелі ха-джэнне долары, фунты, злотыя.
У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным
Харчразвёрстка пазбаўляла сялян стымулу развіваць свае гаспадаркі, паколькі ўся прадукцыя (хлеб, жывёла, скуры і інш. сыравіна), за выключэн-нем долі яе, прызначанай на патрэбы іх сем’яў, падлягала здачы дзяржаве. Рабочыя прадпрыемстваў таксама не былі зацікаўлены ў выніках сваёй пра-цы, што негатыўна адбівалася на яе прадукцыйнасці. Зразумела, што гэтая палітыка бальшавікоў выклікала моцнае незадавальненне большасці насель-ніцтва, што знайшло сваё ўвасабленне ў сялянскіх паўстаннях і росце анты-бальшавіцкіх настрояў. Адным з прыкладаў таму – Слуцкае паўстанне во-сенню 1920 г. і паўстанне матросаў Кранштадта у лютым –сакавіку 1921 г.
“За Савецкую ўладу, але без камуністаў!”
| Палітыка “Ваеннага камунізму” (1918-пачатак 1921) Як-быццам, наступіў камунізм - час знікнення таварна-грашовых адносін,уласцівых капіталістычнаму грамадству,пара агульнай роўнасці і адсутнасці эксплуатацыі (хто не працуе, - той не есць) | Новая Эканамічная палітыка (1921-1928/29) |
У прамысловасці | Суцэльная нацыяналізацыя Савет народнай гаспадаркі (Глаўкі) “Галоўмука”, “Галоўадзенне” Усеагульная працоўная павіннасць. Забарона эксплуатацыі чалавека чалавекам Ураўняльная сістэма аплаты (паёк) “хто не працуе, той не есць” абмежаванне грашовай сістэмы на карысць картачнай (камунальны сектар, сталоўкі, транспарт, газеты і інш. бясплатна) | Перадача ва ўласнасць (арэнду, канцэсію) дробных і сярэдніх прадпрыемстваў Скуратрэст Харчтрэст Дзяржспірт, усяго 9 Выкарыстанне наёмнай працы Па колькасці і якасці працы Новы плацёжны сродак (чырвонец) |
У гандлі | Ліквідацыя прыватнага гандлю | Дзяржаўная манаполія на знешні і аптовы гандаль. Дазвол рознічнага прыватнага гандлю. |
У сельскай гаспадарцы | Харчовая развёрстка | Харчовы падатак |
| Забарона прадуктовага гандлю Забароны выкарыстання наёмнай сілы | Дазвол на продаж пасля выплаты падаткаў Дазвол на выкарыстан-не Утварэнне калектыўных гаспадарак Утварэнне крэдытных таварыстваў |
| | |
Нельга сказаць, што ленінскі ўлрад, а разам з ім і кіраўніцтва БССР былі задаволены эканамічным становішчам савецкіх рэспублік. Іншая справа, што толькі з набыццём міру гэтае пытанне было выстаўлена як найбольш акту-альнае і важнае. Бальшавіцкае кіраўніцтва ўсведамляла небяспеку поўнага эканамічнага заняпаду, а разам з ім страты заваяванай улады.
Ленін разумеў, што без дапамогі рынку і прыватнай капіталістычнай ініцыятывы адрадзіць эканоміку будзе немагчыма. Па-другое, праз НЭП ён бачыў шлях да сацыялізму. “Сацыялізм, - казаў ён, – гэта лад цывілізаваных кааператараў”. Адсюль і перспектыва: НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга! Невы-падкова нават камуністаў ён заклікаў вучыцца гандляваць.
Першым крокам да выхаду з крызісу, а разам з тым і да НЭП мусіў зрабіцца абвешчаны X з"ездам РКПб (сакавік 1921 г) пераход ад харч-развёрсткі да харчпадатку, што азнаменавала сабой пачатак ажыццяўлення так званай НЭП на шляху да пабудовы сацыялізма.
Адразу зазначым, што ўвядзеннем харчпадатку НЭП не абмяжоўвалася, а ўяўляла сабой цэлы комплекс захадаў, скіраваных на ўмацаванне пазіцый бальшавіцкай улады, на кансалідацыю грамадства, і ў першую чаргу – пра-цоўнага, у планах сацыялістычнага будаўніцтва.
Што датычыць новаўвядзенняў у аграрным сектары, то да іх ліку нале-жала - вызначэнне нормаў харчпадаткаў і сельскагаспадарчай сыравіны, якія складалі прыкладна 20 % ад аб’ёму харчразвёрсткі. 3 1924 года гэтыя па-даткі збіраліся толькі грашыма (у чырвонцах) у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, а таксама ад складу сям’і і наяўнасці інвентару.
Прырэзка сялянскіх надзелаў за кошт памешчыцкіх зямель прыкметным чынам не адбілася на памерах участкаў, як правіла, плошча іх вагалася ад 2,5 да 6,5 (65% насельніцтва) (прычына – стварэнне новых гаспадарак). Пры гэ-тым пры пэўных умовах дазвалялася арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай працы.
НЭП абумовіў укараненне розных форм землекарыстання - ад адна-асобных (надзел, хутар) да калектыўных (арцелі, саўгасы, камуны). У цэлым у другой палове 1920-х земляробчае насельніцтва засяродзілася ў вёсках і мястэчках (каля 60%), на хутарах і адрубах (23%), і ў калектыўных гаспадар-ках -3, 9%. Пры гэтым, на думку дзяржаўных органаў, найбольш перспек-тыўнымі лічыліся менавіта хутары і адрубы.
У цэлым НЭП аказала станоўчы ўплыў на большасць гаспадарак. Пасяў-ныя плошчы ў 1925/26 перавысілі даваенныя на 15%, але аб’ём прадукцыі за-ставаўся пакуль на тым жа ўзроўні. Прычыны таго былі ў нізкай культуры землеапрацоўкі, у недахопе інвентару (асабліва цяглай сілы. Даход бядняцкіх гаспадарак у 2 разы саступаў серадняцкім і ў 4,6 заможным.
Адным з праяў сялянскай зацікаўленасці да НЭП стала стварэнні каапе-рацыйных таварыстваў - крэдытных, спажывецкіх сельскагаспадарчых і гд., членамі якіх у сваёй большасці з’яўляліся сераднякі. Па меры іх узмацнення назіраецца імкненне дзяржавы прыйсці ім на дапамогу з тым, каб знізіць уплыў вясковай буржуазіі.
Дзяржава таксама выдзяляла значныя сродкі на патрэбы хутарызацыі, землеўпарадкавання і перасялення. Але намаганні яе ў стварэнні калектыў-ных сялянскіх гаспадарак, роўна як і дзяржаўных, яшчэ не мелі пажаданага поспеху. Серадняк у сваёй масе заставаўся шчырым прыхільнікам індывіду-альнай гаспадаркі, звязанай з рынкам, з кааперацыяй, і заснаванай на ўласнай працы. Дзяржава заахвочвала лепшых гаспадароў, рэкламавала і прапаганда-вала іх вопыт, прэміравала грашыма, насеннем, інвентаром.
Пра віды калектыўных гаспадарак і іх, поспехі мы пагаворым асобна на практычных занятках.
Каб зрабіць пэўныя высновы, варта зазначыць, што НЭП выявіў у сель-скай гаспадарцы істотныя зрухі да лепшага. Па-першае, скасаванне харч-развёрсткі дазволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз каапе-рацыю або непа-срэдна на рынку. На выручаныя грошы селянін мог закупіць прамысловыя тавары. Спажыванне малака на вёсцы павялічылася ў 2 разы, масла 3, мяса - 2, цукру - 8, рыбы - у 12.
Разам з тым, у сілу розных прычын, на вёсцы ўзмацнілася сацыяльнае распластаванне на батракоў да кулакоў. З’явіліся і новыя катэгорыі насель-ніцтва - рабочыя саўгасаў, камунары, уладальнікі кааператываў. Разам з гэ-тым, дзяржава сустрэла пэўныя цяжкасці з распаўсюджваннем сацыялістыч-най ідэалогіі, а па меры ўмацавання сялянскіх гаспадарак і прамое проці-дзеянне яе палітыцы, асабліва ў справе хлебанарыхтовак.