Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
Вид материала | Документы |
- Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу, 1915.94kb.
- Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час, 734.26kb.
- Требования к оформлению докладов, 11.58kb.
- Статьи, 65.84kb.
- Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі", 924.59kb.
- Пытанні да заліку па спецкурсу "вялікая айчыная вайна савецкага народу", 28.31kb.
- Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі, 36.86kb.
- Правила оформления исследовательских работ (рефератов курсовых, контрольных, диссертационных), 228.26kb.
- Пытанні да экзамену па курсу “гісторыя беларусі”, 43.15kb.
- Экзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага, 46.46kb.
Крызіс і прычыны рэвалюцыі
Відавочна, што ў верасні 1917 г. у Расіі наспеў, а ў кастрычніку абвас-трыўся чарговы палітычны крызіс.
Прычынай таму – недальнабачная палітыка Часовага ўрада
- вайна працягвалася
- аграрнае пытанне заставалася невырашаным
- рабочае пытанне таксама
- нацыянальнае пытанне таксама
- рэзка-пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча
- спрэчкі адносна партыйна-класавага складу ўрада раскалолі і аслабілі дэмакратычныя сілы
- апошнія спадзяванні на пераадоленне крызісу ўскладаліся на
Устаноўчы сход
- узрасла актыўнасць РСДРП(б) у якой была выразная праграма
дзейнасці без кааліцыі з буржуазіяй і з апорай на Саветы.
Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў на адрас ЦК РСДРП(б) ліст у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. “прамаруджванне у паўстанні падобна на смерць... цяпер усё вісіць на валаску, што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі (хаця б нават з’ездамі Саветаў, а выключна народа-мі, масай, барацьбой узброеных мас”.
У ноч на 25 кастрычніка і раніцой былі заняты масты, вакзалы, Цэнт-ральную тэлефонную станцыю, Тэлеграф, паштамт.
У 10 гадзін раніцы Ленін напісаў адозву “Да грамадзян Расіі!”, якая ста-ла распаўсюджвацца ў выглядзе тэлефонаграм. “Часовы ўрад нізложаны. Дзяржаўная ўлада перайшла ў рукі орана Петраградскага Савета РіСД – ВРК, якія стаіць на чале петраградскага пралетарыята і гарнізона. Справа, за якую змагаўся народ: неадкладная прапанова дэмакратычнага міру, скасаванне па-мешчыцкай уласнасці на зямлю, рабочы кантроль над вытворчасцю, ства-рэнне Савецкага ўрада, гэта справа забяспечана”.
Праца Перадпарламента (Часовага Савета Расійскай рэспублікі) была пе-расечана. Прэм’ер Керанскі (услед за дыпламатычнай машынай) рушыў на Паўночны фронт за дапамогай. Але Часовы ўрад яшчэ працаваў пад стар-шынствам намесніка Канавалава пад абаронай юнкераў і іншых часцей.
У Смольным у 2 г. 35 мін адкрыўся агульны сход Петраградскага Савета, на якім упершыню пасля амаль 4 мес падполля прысутнічаў Ленін. “Тавары-шы! Рабочая і сялянская рэвалюцыя, аб неабходнасці якой увесь час гаварылі бальшавікі, здзейснілася...З гэтага часу наступае новая паласа ў гісторыі Расіі і дадзеная трэцяя руская рэвалюцыя павінна ў сваім канчатковым выніку прывесці да перамогі сацыялізму”.
У 22 гадзiны 40 хвiлiн у Смольным інстытуце пачаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi ўсiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. Леніна на з’ездзе не было: ён кіраваў апошняй, завярдшаўшай узброенае паўстанне аперацыяй – (Чудноўскі, Антонаў-Аўсе-енка) узяццем Зімняга палаца.
Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных ў знак пратэсту супраць распачатага бальшавiкамi кравапра-лiцця пакiнулi з’езд.
Луначарскі абвясціў ленінскую адозву “Рабочым, салдатам і сялянам!”, дзе гаварылася аб тым, што з’езд бярэ ўладу ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакра-тызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Устаноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на сама-вызначэнне. Пераход улады на месцах мусiў перайсці да Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.
У 5 гадзін 15 мін первае пасяджэнне з’езда закрылася.
26 кастрычнiка, у 21 гадзіну на другiм пасяджэннi з’езда, яго ўдзель-нiкам паведамлялася аб першых распараджэннях – скасаванні пакарання смерцю на фронце і вызваленні арыштаваных Часовым урадам салдат.
Слова для дакладу аб пытанні аб міры было прадастаўлена Леніну. Пас-ля уступу быў зачытаны тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад звяртаўся да прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым дэмакратычным міры (без анексій і кантры-буцый)...”вайну нельга скончыць адмовай, вайну нельга скончыць аднаму боку”. Дэкрэт прыняты аднагалосна.
У дакладзе па пытанні аб зямлі ахарактарызаваў антынародны характар палітыкі Часовага ўрада і зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі. (1 супраць, 8 устрымалася) эсэраўскі праект сацыялізацыі.
Пытанне аб органах улады выклікала больш незадволеных. Левыя эсэры адмовіліся ад удзелу ў ім, выказаўшыся за аднародны сацыялістычны ўрад. Было пастаноўлена “стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Устаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi ўрад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў”. У яго ўвайшлі ўсе бальшавікі на чале з Леніным.
Ва УЦВК, свайго кшталту заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал (з іх 62 з правам раш голаса) на шматпартыйнай аснове. Яго стар-шынёй стаў Я. М. Свярдлоў.
Большасць грамадскасці сталiцы, а за ёй – i ўсёй Расiйскай рэспублiкi, успрыняла падзеi не як “рабоча-сялянскую рэвалюцыю”, а як спробу чарго-вага бальшавiцкага перавароту. У сталіцы ўзнік кааліцыйны Камітэт вырата-вання Радзімы і Рэвалюцыі.
43. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г.
Большасць грамадскасці ўсёй Расiйскай рэспублiкi, у тым ліку і Белару-сі, успрыняла падзеi не як “рабоча-сялянскую рэвалюцыю”, а як спробу чар-говага бальшавiцкага перавароту. У сталіцы ўзнік кааліцыйны Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі.
У Мiнску 25 кастрычнiка было вырашана, па прыкладу петраградскай грамадскасцi, стварыць мясцовы Камiтэт выратавання рэвалюцыi. 25–27 кастрычніка такія ж камi-тэты ўзніклі ў Вiцебску, Гомелі, Оршы, Полацку, Бабруйску, Вiлейцы, Слуц-ку, Магiлёве, Мсцiславе з мэтай падтрымання парадку на час вырашэння ўра-давага крызiсу ў сталiцы.
У Мiнску 26 кастрычнiка бальшавiцкi прэзiдыум ад iмя Выканкама вы-даў загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе i яго наваколлях да Савета рабо-чых i салдацкiх дэпутатаў. Намаганнямi бальшавiкоў быў створаны “I Рэва-люцыйны iмя Мiнскага Савета полк”, з дапамогай якога атрымалi магчымасць усталяваць кантроль над горадам i нават штабам фронту. 27 кастрычніка мін-скія бальшавікі былі вымушаны перадаць уладу ў рукі Камітэта выратавання Заходняга фронта.
Канспіратыўна, па-за сценамі Савета, быў створаны яшчэ адзiн, бальша-віцкі цэнтр – Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт на чале з А. Мяснiковым, які звя-рнуўся за дапамогай франтавікоў. У выніку тыя знялі з пазіцый бронецягнік і ўзброеныя часці і накіравалі ў Мінск. 2 лістапада ўлада ў горадзе ізноў належала Мінскаму Савету. На фронце, у Мінскай і Віленскай губернях улада перайшла да ВРК Заходняга фронта.
У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў не пры-зналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з гэтымі фактамі, прымалi захады для iх роспуску або пера-абрання. Апорай у стварэнні новых, бальшавіцкіх па складу Саветаў сталі ВРК. Першыя ВРК у гарадах Беларусi ўзнiклi ў канцы кастрычнiка 1917 г. у Вiцебску, Лепелi, Оршы, Рэчыцы, Лунiнцы, Слуцку, Нясвiжы, Мiры, Полацку, Гарадку, Вiлейцы.
Тым часам Керанскаму ўдалося сабраць асобныя вайсковыя сілы на чале з генералам Красновым і рушыць з імі на Петраград. Але 30 кастрычніка яны былі разгромлены атрадамі матросаў і чырвонагвардзейцаў петраградскага гарнізона.
З разгромам войск Керанскага і заявай галоўнакамандуючага Балуева аб сваім падпарадкаванні ВРК заходняга фронта ўсе Камітэты выратавання Рэвалюцыі распаліся. Умацаванню Заходнефрантавога ВРК спрыяла пераабранне армейскiх (2, 3 і 10 армій) камiтэтаў і іх заява аб прызнанні ленінскага СНК і яго дэкрэтаў.
Апошнім цэнтрам антыбальшавіцкіх сіл заставалася Магілёўская Стаўка. Генерал Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, не прызнаў уладу СНК і адмовіўся ўступаць у перагаворы з немцамі аб заклю-чэнні міра і таму быў звольнены з пасады.
19-20 лістапада атрады матросаў і салдат на чале з говым галоўнака-мандуючым Крыленкам, якога назначыў Ленін, прыбылі ў Магілёў і занялі Стаўку. Такім чынам, апошняя цытадэль Часовага ўраду была знішчана. Ду-хонін быў забіты.
З мэтай забеспячэння пераходу ўлады на месцах да Саветаў, а на фронце – да ВРК, кіраўнікі Абласнога камiтэта РСДРП(б) правялі тры з’езды. У вынiку 17 лiстапада дэлегаты ІІІ з’езда Саветаў сялянскіх дэпутатаў прынялi рэзалюцыю ў падтрымку СНК i яго дэкрэтаў і замест эсэраўскага Выканкама, абрані новы ў лiку 35 чалавек (старшыня – бальшавiк Крывашэiн).
19 лiстапада адбыўся II з’езд Саветаў Паўночна-Заходняй вобласці, які выказаўся ў падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абраў Выканком з 35 чал. на чале з бальшавiком Крас-новым.
20-25 лiстапада ў Мiнску адбыўся II Франтавы з’езд з удзелам 700 дэлегатаў Заход-няга фронту, у сваёй масе бальшавiкоў i левых эсэраў, пад старшынствам А. Мяснiкова. Адно з важнейшых яго рашэнняў увасобiлася ў пастанове “Аб арганiзацыi Савецкай ула-ды на Заходнiм фронце i ў вобласцi”. З’езд вылучыў са свайго складу Выканкам у складзе 100 чал. Новым галоўнакамандуючым быў абраны Мяскікоў.
26 лiстапада пад старшынствам Рагазiнскага адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох адбыўшыхся з’ездаў, на якiм быў створаны вышэй-шы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал., у тым лiку па 35 абраных на папярэднiх сялянскiм i Паўночна-Заходнiм з’ездах Саветаў членаў выканкомаў, 100 – на II Франтавым з’ездзе і інш. Та-кiм чынам, у створаным органе ўлады забяспечвалася перавага вайсковых элементаў, членаў бальшавiцкай партыi i часткова левых эсэраў.
Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi, па ўзору агульнарасiйска-га, рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй воб-ласцi i фронту (старшыня - К. I. Ландэр), улада якога распаўсюджвалася на Мiнскую i частку Вiленскай губерняў, а таксама на Заходнi фронт.
Такім чынам, ІІ з’езд Саветаў, залажыўшы канстытуцыйныя асновы дзяржавы дыктатуры пралетарыяту, стаў важнейшым фактарам на шляху да пабудовы сацыялістычнага грамадства. Адначасова перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўлялася перадумовай грамадзянскай вайны. Па меры паглы-блення супрацьстаяння класавых і палітычных сіл бальшавіцкі рэжым здзяй-сняў дыктатуру пралетарыята гвалтоўнымі метадамі, уключаючы адкрыты тэрор (Сташкевіч // Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918-1920. ЭГБ т. 3. с. 98-110) як супраць буржуазіі і памешчыкаў, так і супраць сацы-ялістычных партый.
2. Склiканне i роспуск Усебеларускага з’езда
З пачаткам Кастрычнiцкай рэвалюцыі беларускiя арганiзацыi ВБР i ЦБВР, а таксама камiтэты БСГ i БНПС, размешчаныя ў Мiнску, апублiкавалi “Грамату да беларускага народа”, у якой заклiкалi згуртавацца i самiм паклапа-цiцца аб лёсе Беларусi. Першым крокам у гэтым напрамку мусiў зрабiцца Усебеларускi з’езд, падрыхтоўкай да склiкання якога i занялiся названыя арганiзацыi. Iх намаганнямi на адрас усiх беларускiх згуртаванняў– партыйных, дабрачынных, бежанскiх, культурна-асветнiцкiх, на адрас гарадскiх i земскiх самакiраванняў, на адрас iншых партый i нацыянальных суполак, у тым лiку размешчаных у Расii i нават за лiнiяй фронту, былi пасланы запрашэннi на ўдзел у з’ездзе, назначаным у Мiнску на пачатку cнежня.
Такую ж працу распачалi беларускiя дэлегаты Усерасiйкага сялянскага з’езда ў Петраградзе, якiя аб’ядналiся ў Беларускi Абласны Камiтэт (БАК, старшыня Я. Канчар). Заўважым, што БАК прызнаў уладу Саветаў, урад Ле-нiна i нават атрымаў ад яго, гэтага ўрада, 50 тыс. рублёў на арганiзацыю з’е-зда. Такiм чынам, БАК i ВБР аб’ядналi свае намаганнi для склiкання шыро-кага прадстаўнiчага форуму з мэтай абмеркавання злабадзённых пытанняў, якiя з часу Лютаўскай рэвалюцыi заставалiся нявырашанымi. Важнейшым з iх заставалася пытанне аб уладзе.
Тым часам тут, на Беларусi, у вынiку перамогi Кастрычнiцкага перава-роту ўлада Часовага ўрада была лiквiдавана, а замест яе намаганнямi бальша-вiкоў Заходняга фронта 26 лiстапада быў створаны новы ўладны орган у складзе каля 180 чал. – званы Аблвыкамзах (старшыня Рагазiнскi) і Cавет Народных Камiсараў Заходняй вобласцi i фронта (старшыня К. Ландэр), у якi ўвахадзiлi ў падаўляючай большасцi бальшавiкi.
Як жа ажнеслiся беларускiя дзеячы да бальшавiцкага перавароту i да новай улады? Без асэнсавання гэтай акалiчнасцi цяжка зразумець сутнасцi дайлейшых калiзiй.
Як адзначалася вышэй, БАК i iншыя беларускiя арганiзацыi не сiмпатызавалi Керан-скаму i ў цэлым станоўча аднеслiся да ўсталявання Савецкай улады ў Расii. Сэнс сваёй дзейнасцi яны бачылi ў тым, каб абаранiць iнтарэсы беларускага народа, якому пагражалi далейшыя цяжкасцi i магчымая германская анексiя. Што датычыць улады, якая ўсталявалася на Беларусi, то яна ўспрымалася iмi як часовая i да таго ж, ство-раная не мясцовымi жыхарамi, а вайскоўцамi. Менавiта таму беларускiм дзе-ячам i спатрэбiлася склiканне з’езда, каб вырашыць пытанне аб уладзе, аб нацыянальным самавызначэннi i iнш.
Да 14 снежня на з’езд з’явiлася 1872 дэлегаты, у тым лiку 1167 з правам рашаючага голаса. Па сацыяльным паходжаннi яны ў падаўляючай большасцi з’яўлялiся сялянамi. Перавагi якой-небудзь партыi не назiралася. Асноўныя спрэчкi павялiся наконт формы самавызначэння Беларусi. Адна частка, што гуртава-лася вакол ВБР, схiлялася да думкi аб абвяшчэннi Беларускай рэспублiкi ў федэрацыi з iншымi Расiйскiмi рэспублiкамi, другая (БАК) бачыла небяспеку адрыву ад Расii. Такiм жа спрэчным засталося i пытанне аб уладзе. Нарэшце, на пачатку 2-й гадзiны ночы з 17 на 18 снежня ў зале мінскага Дваранскага дома [Рудовiч С. С.] прагучала: “Замацоўваючы сваё права на самавызначэн-не, абвешчанае Расійскай рэвалюцыяй, i сцвярджаючы дэмакратычны рэс-публiканскi лад у межах Беларускай зямлi для выратавання роднага краю i засцярогi яго ад падзелу i адрыву ад Расiйскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублiкi, 1 Усебеларускi з’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган Краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскiх, сал-дацкiх i рабочых дэпутатаў, якi часова становiцца на чале кiравання краем, уступаючы ў справавыя дачыненнi з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў”.
Заўважым, па-першае, што з езд выказаўся за нацыянальную Савецкую i Часовую ўладу, да склiкання Устаноўчага сходу. Па-другое, канчатковае пытанне аб самавы-зна-чэннi Беларусi таксама ўскладалася на Устаноўчы сход. Характэрна i тое, што гэты пункт рэзалюцыi адпавядаў папярэдняй дамоўленасцi БАК з камiсарам па справах нацыя-нальнасцей ленiнскага ўрада – Джугашвiлi (Cталiным).
Гэта быў дэмакратычны негвалтоўны праект, тым не менш мiнскiя баль-шавiкi ўбачылi ў iм замах на ўладу Аблвыкамзаха i прынялi рашэнне аб вы-карыстаннi сiлы супраць удзельнiкаў з’езда. Той жа ноччу на 18 снежня 1917 г. па загаду Ландэра атрад салдат на чале з начальнiкам гарнiзона Крывашэ-iным i Рэзаускiм з’езд быў разагнаны, а яго прэзiдыум арыштаваны. Савецкія кіраўнікі абвінавацілі арганізатараў з’езда ў контррэвалюцыйнай спробе за-хопу ўлады.
Такiм чынам, першы ў гiсторыi агульнанацыянальны форум беларусаў выключна па вiне мінскіх бальшавiкоў не скарыстаў спрыяльны момант для легітымнага дзяржаўнага самавызначэння. Можна меркаваць, што зараз нам не давялося б шукаць шляхоў да Саюзу дзвюх дзяржаў, бо мы знаходзіліся б у складзе РСФСР, а цяпер РФ.
Як зазначае М. Сташкевіч, “разгон Усебеларускага з’езда з’явіўся важ-най перадумовай далейшага разгортвання грамадзянскай вайны на Беларусі (С. 101). Канфлікт беларусаў з мінскімі бальшавікамі быў трагічны, але крыві не выклікаў. Крывавыя сутыкненні на Беларусі, якія прынеслі шмат ахвяр, адбыліся паміж савецкімі войскамі і часцямі І Польскага корпуса на чале з генералам Доўбар-Мусніцкім. Толькі наступленне германскіх войск уратава-ла палякаў ад поўнага разгрому часцямі Чырвонай арміі.
44. Абвяшчэнне БНР – спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці.
Зварот ленінскага ўрада да ваюючых краін з прапановай заключэння міру пажаданых вынікаў не даў. Наадварот. Кароткае перамір’е было сарвана. Са-вецкая дэлегацыя ў Брэст-Літоўску на чале з Троцкім адмовілася падпісваць прапанаваны Германіяй мір, што дало падставу немцам 18 лютага 1918 г. ад-навіць баявыя дзеянні на ўсіх франтах. Асноўны матыў наступлення – барацьба з бальшавізмам, які быццам пагражаў усёй Еўропе.
Пасля развалу Заходняга фронту бараніць Беларусь амаль не было сіл.
19 лютага 1918 г. Выканкам БЦВР пастанавіў з прычыны распачатай эва-куацыі бальшавіцкіх органаў і набліжэння немцаў узяць на сябе ахову парадку і бяспекі ў Мінску, а таксама прапанаваць Выканаўчаму камітэту Рады Усе-беларускага з'езда ўзяць уладу ў свае рукі. У 22 гадзіны атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на занятым будынку губернатарскага дома былі вывешаны 2 нацыянальныя флагі з надпісам "Няхай жыве Вольная Беларусь" . У той жа дзень сіламі БЦВР і польскай вайсковай арганізацыі была створана Аб'яднаная камендатура Па дамоўленасці з беларусамі 21 лютага палякі-вайскоўцы ўзялі пад свой кантроль паўднёва-заходнюю частку горада.
У выніку, да з'яўлення ў горадзе часцей I Польскага корпуса і германскіх войск Вы-канком Рады Усебеларускага з'езда 20 лютага прыняў, а назаўгра - абвясціў Устаўную грамату да народаў Беларусі. "Часовую народную ўладу ў краі, - га-варылася ў дакуменце, - што ставіць сабе задачай абарону і ўмацаванне за-ваёў рэвалюцыі, будзе здзяйсняць створаны намі народны сакратарыят Бе-ларусі, які з гэтага чысла ўсіупіў у выкананне сваіх абавязкаў".
22 лютага быў апублікаваны спіс урадавага кабінета (старшыня Я. Ва-ронка) у складзе пяці грамадоўцаў, шасці эсэраў, народнага сацыяліста і паа-лейцыяніста (13 чал.).
3 акупацыяй горада 22 лютага германскімі войскамі ўлада Народнага Са-кратарыята скончылася. Ужо праз тры дні яму давялося наладжваць кантакты з камандуючым 10 арміяй генералам Фалькенгейнам, каб надалей мець магчы-масць дзейнічаць легальна ў напрамку ажыццяўлення нацыянальных інтарэсаў.
Важнай падзеяй у далейшай актывізацыі руху стала падпісанне 3 сакавіка 1918 г. ленінскім урадам Брэсцкага мірнага дагавору з Германіяй, у адпавед-насці з якім 4/5 тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Мінск, адыходзіла пад кантроль акупантаў. Такім чынам, бальшавікі парушылі абяцанне, што лёс Беларусі на перагаворах з немцамі не будзе вырашацца без удзелу саміх беларусаў. У тых умовах гвалтоўны адрыў края ад Расіі аб'ектыўна ставіў у парадак дня па-трэбу ў афармленні яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. Як гаварыла-ся ў другой Устаўной грамаце, выдадзенай 9 сакавіка, "Беларусь у рубяжох раз-сялення і лічбеннай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнаю Рэспублікай". У тым жа дакуменце прадугледжваліся прынцыпы ўтварэння і існавання дэмакратычнай дзяржавы, якія набывалі сілу неадкладна, да склікання Устаноўчага Сойму Беларусі.
У сувязі з абвяшчэннем рэспублікі адбылося ўдасканаленне органа за-ка-надаўчай улады: Выканкам Савета набыў назву Рады Усебеларускага з'е-зда, а з 18 сакавіка - Рады БНР (старшыня I. Серада).
Між тым, ратыфікацыя савецкім бокам 16 сакавіка Брэсцкага міру, акрамя іншага, істотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзі Рады БНР ідэю федэрацыі з Расіяй і абумовіла неадкладнае афармленне дзяржаўнай незалежнасці. Вынікам пася-джэння Рады БНР 25 сакавіка стала прыняцце трэцяй Устаўной граматы. "Ад гэтага часу, - гаварылася ў ёй, - Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай".
Акрамя таго, у дакуменце вызначалася тэрыторыя рэспублікі, пацвярджа-ліся ранейшыя правы і вольнасці, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, і выказ-валася спадзяванне на дапамогу іншых народаў у ажыццяўленні палітычна-дзяржаўных ідэалаў беларусаў. Але перспектывы іх (ідэалаў) ажыццяўлення ў многім залежалі ад германскіх вайсковых улад, якія, акрамя іншага, у падпісаным дагаворы бралі на сябе абавязак не падтрымліваць на акупіраванай тэрыторыі ніякіх варо-жых Савецкай Расіі палітычных утварэнняў.
Спроба асобных дзеячаў Рады (I. Серада, Я. Варонка, Р. Скірмунт, Я. Лё-сік, А. Аўсянік, П. Аляксюк, П. Крачэўскі) тэлеграмай, дасланай на адрас Вільгельма II, заручыцца "абаронай Германскай Імперыі" станоўчай мэты не дасягнула, затое выклікала незадавальненне многіх палітычных сіл і, як вынік - крызіс кіруючых органаў рэспублікі. Рада ператварылася ў кааліцыйны орган - "Мінскае прадстаўніцтва" з удзелам Р. Скірмунта і іншых кансерватыўных элементаў. БСГ, якая стварала аснову Рады, распалася на партыі беларускіх эсэраў, беларускіх сацыялістаў-федэралістаў і беларускіх сацыял-дэмакратаў.
У маі з-за ўзмацнення міжпартыйнай барацьбы крызіс урадавых структур часткова завяршыўся фарміраваннем новага складу Народнага Сак-ратарыяту (Я. Варонка) і абнаўленнем Рады (старшыня Я. Лёсік).
Аб'ектыўна гэта паспрыяла паляпшэнню стаўлення акупантаў да кіраўніцтва БНР, але ў самім яго складзе не сціхала фракцыйная барацьба.
У ліпені ўрад узначаліў Р. Скірмунт, але прабыў на пасадзе старшыні ўся-го некалькі дзён. Чарговы кааліцыйны ўрад узначаліў I. Серада, тым не менш фракцыйнае процістаянне ва ўладных струкіурах не перапынялася.
Чарговы этап развіцця БНР быў звязаны з Дадатковым дагаворам ад 27 жніўня, заключаным паміж Германіяй і Савецкай Расіяй, паводле якога першая за велізарную кампенсацыю з боку апошняй абавязалася ўжо восенню пачаць вызваленне занятых тэрыторый. Гэты акт, акрамя іншага, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькі, Германія брала на сябе абавязак "...ні выклікаць, ні падтрымліваць утварэнне самастойных дзяржаўных арганізмаў у гэтых абласцях".
Такая пазіцыя акупантаў у беларускім пытанні ўзмацніла антыгерманскія настроі і стымулавала дзейнасць палітычных колаў, з'арыентаваных на улас-ныя сілы. На іх аснове пачалося ўтварэнне блока беларускіх эсэраў і сацыя-лістаў-федэралістаў. У канцы верасня ўдасканальваліся асновы канстытуцый-нага ўладкавання рэспублікі. 11 кастрычніка Народны Сакратарыят быў пе-райменаваны ў Раду Народных Міністраў (старшыня А. Луцкевіч). У гэты ж дзень Рада зацвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР.
3 пачаткам эвакуацыі германскіх войск з Беларусі пры адначасовым уступ-ленні ў вызваленыя раёны часцей Чырвонай Арміі кіраўнікі БНР мусілі акты-візаваць дыпламатычную дзейнасць з мэтай заручыцца падтрымкай заходніх краін. Але яна, роўна як і перамовы беларускіх эмісараў з савецкім бокам аб магчымасці захавання незалежнасці рэспублікі, плёну не прынесла. Разлік на ўласныя сілы быў невялікім, паколькі ўзброеных фарміраванняў, здольных аба-раніць яе, створана не было. Штаб камандаванне германскай 10 арміі перад сваім ад'ездам з Мінска адмовіўся перадаць уладныя паўнамоцівы ні Радзе БНР, ні прадстаўнікам зноў створанага "Дэмакратычнага краявога цэнтру".
Рэвалюцыя ў Германіі і скасаванне савецкім урадам 13 лістапада Брэсцкага міру яшчэ больш ускладніла ўнутрыпалітычнае і міжнароднае становішча БНР якая апынулася "паміж молатам і кавадлам". На думку беларускіх эсэраў і сацыялістаў федэ-ралістаў, Беларусь патрэбна было ратаваць ад двух акупантаў - Германіі і Расіі, абапіраю-чыся толькі на ўласныя магчымасці. На практыцы ідэя "трэцяй сілы" стала ўвасабляцца ў стварэнні партызанскіх атрадаў. Кіраўніцтва ўрада БНР на чале з А. Луцкевічам у лістапада чарговы раз здзейсніла спробу дамовіцца з ленінскім СНК адносна незалежнасці сваёй рэспублікі, але безвынікова. Перад пагрозай заняцця Беларусі Заходняй Чырвонай Арміяй ў апублікаваных чацвёртай (9 лістапада) і пятай (3 снежня) Устаўных граматах Рада БНР заклікала беларускі народ да стварэння ўласных Саветаў, падпарадкаваных ёй, і да абароны рэспублікі.
Але наступленне Чырвонай Арміі было дастаткова імклівым, а само на-сельніцтва даволі далёкім ад палітыкі, каб гэтыя заклікі прынеслі плён. Можна меркаваць, што кіраўніцтва БНР таксама добра ўсведамляла гэтыя акалічнас-ці, бо не рызыкнула застацца тут у якасці арганізатара абароны, а палічыла лепшым эвакуіравацца ў Вільню. 3 прыходам жа часцей Чырвонай Арміі ва ўсіх населеных пунктах фарміраваліся ВРК і іншыя органы Савецкай улады.
Такім чынам, утварыць БНР і забяспечыць яе суверэнную жыццядзейнасць не ўдалося. Як дзяржаўнае ўтварэнне яна знаходзілася толькі ў стадыі фарміра-вання і існавала ў надзвычай цяжкіх умоваха германскай акупацыі, якая без адпаведных уладных інстытутаў выключала магчымасць практычнага ажыц-цяўлення Устаўных грамат. Створаныя на месцах органы кіравання, занятыя ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай, былі пад поўным кантролем акупан-таў.
Значна большых поспехаў, нават у параўнанні з савецкай часткай Белару-сі, удалося дасягнуць у галіне нацыянальнай асветы і культуры: тут працавалі беларускія школы (ад 150 да 300), 5 гімназій, Свіслацкая семінарыя, Мінскі пе-дагагічны інстытут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асвет-ніцкія таварыствы, кніжныя выдавецтвы, драматычныя і музычныя таварыствы і многае іншае.
У дыпламатычнай дзейнасці дзеячы БНР імкнуліся дамагчыся міжнарод-нага прызнання. Консульскія місіі былі заснаваны ў Кіеве, Адэсе, Коўне. Яе ды-пламаты наведвалі Германію, РСФСР, Варшаву, Берлін, Берн, Капенгаген, ма-ючы пашпарты з дзяржаўнай сімволікай у выглядзе бела-чырвона-белага сцяга і герба"Пагоня".
3 ліквідацыяй БНР ідэя незалежнай беларускай дзяржавы не знікла, а працягвала існаваць у дзейнасці яе дзеячаў-эмігрантаў. У значнай меры яна, гэтая ідэя адбілася ў намаганнях беларусаў-бальшавікоў, якія прадпрымалі спробу яе ажыццяўлення на савецкай аснове.
45. Утварэнне БССР. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.
Падыходы бальшавіцкіх арганізацый Заходняй вобласці ў 1918 г. да праблемы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва
Восенню-зімой 1917 г. асноўная маса беларускіх арганізацый стаяла за нацыянальную аўтаномію ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых грамадоўцаў прыкметна "палявела" і пайшла на супрацоўніцтва з Савецкай уладай, спадзеючыся з яе дапамогай вырашыць палітычныя, класавыя, нацыянальныя і іншыя патрэбы беларускага народа, у тым ліку бежанцаў. Такія ж настроі пераважалі сярод членаў нешматлікай Беларускай сацыял-дэмакратыч-най рабочай партыі. Намаганнямі апошніх, а таксама былых грамадоўцаў, у адпаведнасці з ленінскім дэкрэтам ад 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры ка-місарыяце па справах нацыянальнасцяў (старшыня I. В. Джугашвілі-Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) пад старшынствам А. Чарвякова. З пераносам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкома існавалі ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.
У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэрыторыя Бела-русі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У сакавіку-красавіку адбылося іх аб'яднанне са Смаленскай губерняй у Заходнюю воб-ласць РСФСР. 3 Мінска ў Смаленск як сталіцу створанай ленінскім урадам тэры-тарыяльнай адзінкі былі эвакуіраваны Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) і Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронта (Аблвыкамзах). Узначалілі названыя органы тыя ж асобы (А. Мяснікоў, В. Кнорын, К. Ландэр, I. Алібегаў і інш.), якія ўсталёўвалі Савецкую ўладу на Беларусі, а таксама варожа ставіліся да бе-ларускага руху. Натуральна, што з самага пачатку і да канца сваёй дзейнасці ў Смаленску і нават пазней гэтыя дзеячы, так званыя "абласнікі", па прынцы-повых меркаваннях так і не памянялі свайго негатыўнага стаўлення да бела-русаў і іх нацыянальных патрэб
Вясной на аснове БСДРП у Петраградзе, Варонежы, Казані, Маскве, Са-ратаве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся рабочыя і бежанцы-беларусы, узніклі Беларускія секцыі Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Спроба маскоўскай секцыі РКП(б) атрымаць дазвол на правядзенне падпольнай работы на акупіраванай Беларусі поспеху не мела і сутыкалася з вострым процідзеяннем смаленскіх кіраўнікоў ("абласнікоў").
Белнацком сумесна з беларускімі секцыямі РКП(б) праводзілі разнастай-ную культурна-асветніцкую працу сярод сваіх землякоў, адкрывалі школы і клубы, выдавалі літаратуру. Друкаваным органам Белнацкома з'яўлялася га-зета "Дзянніца" - першая беларускамоўная савецкая газета.
Факт абвяшчэння на акупіраванай тэрыторыі БНР выклікаў моцную агі-тацьійна-прапагандысцкую кампанію супраць яе арганізатараў з боку Белнац-кома і беларускіх секцый РКП(б). Разам з тым, факт яе (БНР) заснавання пад-штурхнуў лідэраў названых арганізацый патрабаваць ад СНК РСФСР ут-варэння Беларускай вобласці (замест Заходняй) у этнаграфічных межах "на правах самастойнасці ў сваім гаспадарчым і палітыка-адміністрацыйным жыц-ці). Адным з аргументаў на карысць запатрабаванага, з'яўлялася, неабходнасць стварэння цэнтра, які б зрабіўся "палітычнай процівагай Мінскай Радзе і Сакратарыяту".
Аднак кіраўніцтва Паўночна-Заходняга камітэта і Аблвыкамзаха выявіла да гэтага рэзка адмоўленае стаўленне. Такі ж лёс спасціг і прапанову беларус-кіх дзеячаў аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларускую Камуну. У адказ на гэта "абласнікі" пагадзіліся назваць вобласць Камунай, толькі не Бе-ларускай, а ізноў-такі Заходняй.
Беларускія секцыі РКП(б), са свайго боку, па партыйнай лініі ўздымалі пы-танне аб дзяржаўнасці Беларусі перад Паўночна-Заходнім камітэтам, але без-вынікова. Характэрна, што і бальшавіцкія губкамы Віцебска, Магілёва і Сма-ленска, паасобку і разам, не выказвалі неабходнасці не толькі ў самавызначэнні Беларусі, але і ў існаванні Заходняй вобласці.
Такое стаўленне бальшавікоў, як мясцовых, так і абласнікоў было абу-моўлена ўздзеяннем класава-інтэрнацыяналісцкіх лозунгаў, на фоне якіх ўсе астатнія, закранаўшыя нацыянальнае пытанне, асабліва, беларускае, здаваліся калі не сепаратысцкімі, то ва ўмовах мусіўшай адбыцца сусветнай пралетар-скай рэвалюцыі яўна не своечасовымі. Не апошнюю ролю ў негатыўным стаў-ленні "абласнікоў" і іх прыхільнікаў да гэтай праблемы адыграла ідэалогія "за-ходнерусізму", у адпаведнасці з якой беларусы не лічыліся асобным этнасам, а толькі этнаграфічным адгалінаваннем народа рускага", і таму быццам не мелі правоў на ўтварэнне асобнай дзяржавы, нават на савецкім грунце.
У лістападзе адбыліся важнейшыя падзеі, якія паўплывалі на далейшы лёс Беларусі.
Па-першае, у лістападзе 1918 г. нарэшце скончылася сусветная вайна. Траісты блок пацярпеў паражэнне і ленінскі ўрад з поўным правам дэнансаваў (абвясціў несапраўдным) ганебны Брэсцкі мір. У выніку паскорылася вызва-ленне акупіраваных тэрыторый, у тым ліку Беларусі, ад германскіх войск.
Па-другое, нарэшце 16 лістапада 1918 г. Польшча абвясціла аб аднаўленні сваёй дзяржаўнасці і РСФСР афіцыйна прызнала яе суверэнітэт.
Але ў ліку народаў, якіх ленінскі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не значыліся. Невыпадкова 3. Жылуновіч выступіў 19 лістапада з ар-тыкулам пад красамоўнай назвай: "Як жа з Беларуссю?".
13 снежня 1918 г. Мінскі губернскі ВРК тэлеграму на адрас старшыні УЦВК Я. Свярд- лова з прапановай уключыць у парадак дня меўшай адбыцца VI Паўночна-Заходняй пар-тыйнай канферэнцыі пытанне аб утварэнні Беларускай Рэспублікі, але А. Мяснікоў растлу-мачыў яе "як прыватнае меркаванне мясцовых савецкіх работнікаў". Ён жа накіраваў ліст на адрас Мінскага раённага камітэта РКП (б) і ваенрэўкома з патрабаваннем да газеты "Бед-няк" "не дапускаць асвятлення на яе старонках пытання накшталт мяркуемай так званай Беларускай камуны, пазбягаць беларуска-рэспубліканскай хімеры".
Пры такім стаўленні партыйнага і дзяржаўнага лідэра Заходняй Камуны да ідэі бела-рускай савецкай дзяржаўнасці, не магло нават ісці гаворкі пра магчымасць яе ажыццяўлен-ня сіламі Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) без умяшальніцтва "звыш", гэта зна-чыць, з ЦК РКП(б) і СНК РСФСР. Але яно ўсё ж адбылося
На пачатку дваццатых чысел снежня, пад час працы канферэнцый Беларус-кіх секцый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Часовага ра-боча-сялянскага ўрада Беларусі, абралі Цэнтральнае бюро секцый у складзе З. Жылуновіча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М.Драка-Дракона, А. Чарвякова і Я. Дылы (кандыдат). Названаму бюро даручалася пасля VI Аб-ласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць адзіны для ўсіх партыйны цэнтр, у тым ліку з секцый і арганізацый, якія дзейнічалі на аку-піраванай Беларусі ў падполлі.
Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Бела-русі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вывучаліся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыццяўлення наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкома. Акрамя таго, апошнім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Белару-сі. У той жа дзень Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб "утварэнні Беларускага савецкага ўрада", а таксама папрасіў яго адкласці пачатак кан-ферэнцыі і прыбыць ў Маскву.
Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнац-кома, прадстаўнікоў Цэнтральнага Бюро і Маскоўскага камітэта Беларускіх секцый. З. Жылуновіч паведаміў прысутным аб выніках перамоў са Сталіным і перадаў яго даручэнне аб фарміраванні Часовага рабоча-сялянскага ўрада. У спіс абраных кандыдатаў на пасады камісараў увайшло 15 чалавек. У выніку тайных выбараў старшынёй урада станавіўся Жылуновіч. Тэрытарыяльны склад будучай рэспублікі быў вызначаны 27 снежня на нарадзе Сталіна з Мяс-ніковым і Калмановічам. У склад яе мусілі ўвайсці Гродзенская, Мінская, Магі-лёўская, Віцебская і Смаленская губерні. Віленская губерня мусіла адыйсці да Літвы. Права абвяшчэння Беларускай рэспублікі перадавалася ў кампетэнцыю VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б).
Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзельнікі аб-вясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не было. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК РКП(б), у даклад старшыні прэзідыума А. Мяснікова "Бягучы момант" быў ук-лючаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка" з прапановай абвяшчэння Заходняй Камуны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай". Матывацыя тако-га рашэння заключалася ў змякчэнні ўдару міжнароднага імперыялізму па РСФСР. Дэлегаты амаль аднагалосна прагаласавалі за гэтую і наступную прапанову аб тэрыторыі Беларусі ў складзе Мінскай, Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў з прылег-лымі да іх мясцовасцямі, населенымі ў сваёй большасці беларусамі.
Пры фарміраванні Цэнтральнага бюро КП(б) у яго склад было ўключана 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама і толькі два прадстаўнікі ад Бела-рускіх секцый, што выклікала рэзкія, але безвыніковыя пратэсты Жылуновіча.
Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзеня ў сувязі з фарміра-ваннем Часовага ўрада ССРБ, калі яго старшыня запатрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Белнацкому і Беларускіх секцыях РКП (б), а таксама катэгарычна выступіў супраць уключэння ў яго Мяснікова, Калмановіча і Пікеля. Толькі пасля ўмяшаль-ніцтва Сталіна працэдура стварэння ўрада скончылася ўваходам у яго 7 прад-стаўнікоў Белнацкома і Беларускіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паў-ночна-Заходняга абкома і Аблвыкамзаха - праціўнікаў беларускага руху.
Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі", які абвяшчаў Беларусь "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", дэклараваў асноўныя палі-тычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны.
З прычыны ўтварэння ССРБ і пераходу ўлады да Часовага рабоча-сялян-скага ўрада 3 студзеня 1919 г. Аблвыкамзах перапыніў сваю дзейнасць. 5 сту-дзеня новы ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але адсутнасць шырокай сацы-яльнай базы ў стварэнні ССРБ, вызначальная роля ў ім маскоўскіх бальшавікоў і многае іншае змяншала значнасць той падзеі ў вачах усяго беларускага народа. Большасць бе-ларускіх партый наогул не прызналі гэтай рэспублікі. Так, ЦК БПС-Р, займаю-чы незалежніцкія пазіцыі ў пытанні суверэнітэту дзяржавы, заяўляў, што ССРБ такой не з'яўляецца і таму разлічваць на іх падтрымку не можа. ЦК БСДП прытрымліваўся прыклад-на такой жа тактыкі і таму адмовіўся супрацоўнічаць з бальшавікамі ў справе стварэння бе-ларускай сацыялістычнай дзяржавы. Лідэры БПС-Ф выказаліся ў тым сэнсе, што БССР не можа быць незалежнай, а таму і не з’яўляецца паўнавартай дзяржавай. Характэрна і тое, што некаторыя бальшавіцкія арганізацыі зноў створанай рэспублікі бачылі ў факце яе абвяшчэння і існавання пагрозу адрыву ад РСФСР і таму патрабавалі вяртання ў склад апошняй беларускіх тэрыторый. Польшча таксама не прызнала законным стварэнне БССР.
Між тым, утварэнне ССРБ было прагрэсіўнай з’явай. Упершыню бела-рускі народ набыў сваю дзяржаўнасць. З гэтага часу ў яго гісторыі пачаўся новы этап яе развіцця – на савецкай аснове.
46. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне БССР.
Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР
Кастрычніцкі пераварот абумовіў пачатак і пашырэнне грамадзянскай вайны, а ўслед за ёй - і іншаземнай інтэрвенцыі. Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. у Германіі, акра-мя іншага, прычынілася да аднаўлення 16 лістапада незалежнасці Польшчы. 3 вяртаннем у Варшаву вядомага лідэра нацыяналь-навызваленчага руху Ю. Пілсудскага ў яго руках засяродзілася ваенная і цывільная ўлада ў краіне. Савецкая Расія ў ліку іншых краін прызнала суверэнітэт Польшчы і імкнулася наладзіць з ёй добрасуседскія сувязі.
Часці Заходняй Чырвонай арміі, якія рухаліся на Беларусь ўслед за адсту-паўшымі немцамі, не маглі не ўстрывожыць палякаў, якія таксама заяўлялі аб правах на тэрыторыю, што калісьці ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. Гэтыя правы абгрунтоўваліся вялікімі ўкладаннямі Польшчы "культурнага капіталу" у гэтыя землі на працягу стагоддзяў; знаходжаннем тут польскага насельніцтва; каталіцкім веравы-знаннем часткі і іншага жыхарства. Так, 30 снежня 1918 г. польскі міністр замежных спраў абвінаваціў ленінскі ўрад у агрэсіўнай палітыцы, маючы на ўвазе ўступленне Чырвонай ар-міі ў Літву і на Беларусь. Але нарком па замежных справах Чычэрын адхіліў гэтыя прэтэн-зіі, а Чырвоная Армія працягвала займаць мясцовасці, вызваленыя ад немцаў.
5 студзеня 1919 г. часці Чырвонай Арміі разбілі сілы польскай самааховы, якія спрабавалі ўтрымаць Вільню пад сваёй уладай. Польскі ўрад кваліфікаваў гэтую акцыю як вайну, неафіцыйна распачатую супраць Польшчы"..
У далейшым пагроза ваеннага сутыкнення з Польшчай, падтрыманай Фран-цыяй і Англіяй, прымусіла ленінскі ўрад перагледзець тэрытарыяльны склад Беларускай і Літоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы іх, стварыць адну буфер-ную дзяржаву, якая б прыкрывала РСФСР з захаду. Неўзабаве таму, ужо 16 студзеня ЦК РКП (б) па ініцыятыве Леніна прыняў пастанову аб вывадзе Сма-ленскай, Віцебскай, Магілёўскай і часткі Чарнігаўскай губерняў з ССРБ і ўк-лючэнні іх у склад РСФСР. Гэта пастанова выклікала нязгоду большасці ўрада ССРБ, якая папракала бальшавіцкае кіраўніцтва "у цэнтралізме-бюракратызме" і выказалася за захаванне існа-ваўшага статусу рэспублікі. Але пазіцыя ЦК засталася нязменнай. Рэшткі ССРБ – Гро-дзенская і Мінская губерні - мусілі быць аб’яднанымі з Літоўскай ССР.
З гэтай нагоды ў Мінску 2-3 лютага быў скліканы I Усебеларускі з'езд Са-ветаў з удзелам 230 дэлегатаў. У парадку дня стаялі пытанні: аб стаўленні да савецкіх рэспублік; аб бягучым моманце; даклад урада БССР; аб Канстытуцыі БССР; выбары ЦВК БССР і іншыя.
Ганаровым старшынёй з’езда быў абраны У. I. Ленін. Ад імя Усерасійскага ЦВК уздельнікаў вітаў яго старшыня Я. М. Свярдлоў, які, акрамя іншага, агучыў пастанову ўзначальваемага ім органа "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Са-вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і выказаў упэўненасць у стварэнні "дабрахвот-нага і непарушнага саюзу працоўных усіх нацый, якія насяляюць тэрыторыю былой Расій-скай імперыі". Дэлегаты прынялі дэкларацыі аб усталяванні федэратыўных су-вязей з РСФСР і аб’яднанні Літвы і Беларусі ў адзіную дзяржаву на той падставе, што таго патрабуюць інтарэсы сацыялістычнай рэвалюцыі.
**3 лютага з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг р-кі.
У адпаведнасці з Асноўным законам, адбыліся выбары вышэйшых органаў улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснікоў) увайшло 50 чалавек.
У Вялікі прэзідыум ЦВК, на які ўскладаліся функцыі пастаяннага ўрада, не трапіла ніводнага з былых камісараў - членаў Белнацкома або Беларускіх сек-цый. Такім чынам новае кіраўніцтва рашуча пазбавілася ад прыхільнікаў нацы-янальнай дзяржаўнасці, хоць сабе і падзяляўшых ідэі дыктатуры пралетарыяіу, сусветнай рэвалюцыі і г. д. Старшыня ЦВК А. Мяснікоў, які найбольш актыўна і па-слядоўна змагаўся з "нацыянал-бальшавізмам" і "сепаратызмам" дзеячаў Белнацкома і Бе-ларускіх секцый, супраць ідэі беларускай рэспублікі, узяў рэванш і не хаваў нянавісці да бы-лых урадавых асоб. "...З'езд пацвёрдзіў, - пісаў ён у газеце "Звезда", - што патугі бела-рус-кай нацыяналістычнай ініэлігенцыі ў стварэнні "сваёй" беларускай мовы, "сваёй" нацыя-нальнай культуры марныя. Няхай прымуць гэта да ведама беларускія пісьменнікі".
Нам уяўляецца, што ёсць падставы для таго, каб прызнаць датай абвя-шчэння Літоўска-Беларускай ССР 17 лютага 1919 г, гэта дзень, калі ў адпа-веднасці з рашэннямі Першага Усебеларускага з'езда Саветаў была прынята пастанова Першага з'езда Саветаў Літвы аб аб'яднанні літоўскай і беларускай Савецкіх рэспублік.
27 лютага ў Вільні на сумесным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублікі ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел ССР). Яна мусіла скласціся з Мінскай, Гродзенскай, а таксама Віленскай і Ковенскай губерняў са сталіцай у Вільні. У адміністрацыйным плане рэспубліка складалася з паветаў, падпарадкаваных цэнтру. Мінская ж губерня разам з Вілейскім паветам на чале з ВРК мела пэў-ную аўтаномію.
Аб'яднаны ЦВК Літбел узначаліў К. Цыхоўскі, а Савет Народных Каміса-раў - В. Міцкявічус-Капсукас.
У выніку скліканага ў Вільні 4-6 сакавіка 1919 г. сумеснага з'езда КП(б)Б і КП(б)Л адбылося аб'яднанне рэспубліканскіх арганізацый у адну – Камуні-стычную партыю бальшавікоў Літвы і Беларусі на чале з В. Міцкявічусам-Кап-сукасам.
Характэрна, што сярод партыйнага і савецкага кіраўніцтва Літбел не было ніводнага беларуса. Цэнтральнымі органамі друку КП(б)ЛіБ з’яўляліся газеты "Звезда" (на рускай), "Мlот" (на польскай), "Комуністас" (на літоўскай) і "Ве-кер" (на яўрэйскай). Выданне адпаведнай газеты на беларускай мове кіраў-ніцтва дзяржавы не палічыла мэтазгодным.
Між тым, прэвентыўныя захады ленінскага і мясцовых бальшавіцкіх ура-даў па ўмацаванні сваіх заходніх межаў плёну не прынеслі. Нягледзячы на тое, што ў склад вышэйшых органаў Літбел увайшлі палякі, (у прэзідыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польшча па-ранейшаму, як і ў выпадку з БССР, лічыла яе бальшавіцкай крэатурай, ство-ранай без удзелу насельніцтва. Урад Літбел запэўніваў Польшчу ў дружалюбнасці і гатоўнасці мірнымі сродкамі ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, стварыўшы змешаную камісію. Чычэрын звяртаўся з пра-пановай аб правядзенні плебісцыту ў пагранічных раёнах пры ўмове вываду адтуль польскіх жаўнераў, але станоўчага адказу не атрымаў.
На пачатку сакавіка 1919 г. паміж савецкімі і польскімі часцямі ўзмацніліся ўзброеныя сутычкі, якія сталі набіраць характар ваенных дзеянняў. Жаўнеры захапілі Брэст, Кобрын, Слонім, Пінск і сталі рыхтавацца да паходу на Вільню. Урад Літбел прадпрыняў шэраг захадаў па ўзмацненні Заходняй арміі, перай-менаванай ў Белітармію. 3 8 красавіка рэспубліка абвяшчалася на ваенным ста-новішчы, у ёй пачалася мабілізацыя камуністаў, камсамольцаў, рабочых.
18-19 красавіка ўсё кіраўніцтва ў краіне перайшло да Савета абароны. Тым не менш, стрымаць праціўніка не ўдалося і 21 красавіка 1919 г. ён заха-піў Вільню. Савет абароны мусіў пераехаць у Мінск.
Акрамя ваенных мерапрыемстваў, урад актыўна займаўся гаспадарчымі і культурна-асветніцкімі пытаннямі. Набыла далейшае развіццё палітыка "ваеннага камуні-зму". У прыватнасці, уся прамысловасць, фінансы, транспарт былі нацыяна-лізаваны; нарыхтоўка сялянскіх харчовых прадуктаў адбывалася метадам харчразвёрсткі, здзяйсняўся прынцып "хто не працуе, той не есць". Пры гэтым сяляне так і не атрымалі памешчыцкай маёмасці, акрамя той, што захапілі самі. Значная іх колькасць, асабліва сераднякоў, не мела права ўдзельнічаць у выбарах Саветаў. Масавыя мабілізацыі, рэквізіцыі, харчразвёрстка, дзейнасць надзвычайных органаў вы-клікалі моцнае незадавальненне насельніцтва, асабліва сялянства, Савецкай ула-дай і нежаданне яе абараняць.
Ва ўмовах польскага націску і незадавальнення большасці насельніцтва ваенна-палітычнае становішча Літбел рэзка пагоршылася. Дэкрэт УЦВК ад 1 чэрвеня "Аб аб’яднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам" сітуацыі не палепшыў.
Каб пазбегнуць непажаданых наступстваў, Белітармія перайменоўвалася ў 16-ю і падпарадкоўвалася адзінаму савецкаму камандаванню.
I. Сталін, які наведаў Мінск у ліпені 1919 г. прапанаваў расфарміраваць Савет абароны і ўрад Літбел. Аргбюро пагадзілася з ліквідацыяй Савета аба-роны і ўрадавага апарату Літбел. Ліквідацыя ўрада рэспублікі была прызнана несвоечасовай. Але пасля захопу палякамі Мінска 8 жніўня Літбел фактыч-на перапыніла існаванне.
(Міхнюк) Літоўска-Беларуская ССР спыніла сваё існаванне і фактычна, і юрыдычна напачатку верасня 1919 г. у сувязі з захопам яе тэрыторыі поль-скімі войскамі і фактычным прызнаннем буржуазнай Літвы ўрадам РСФСР. Яно ўтрымлівалася ў ноце наркама замежных спраў Расіі ад 1 верасня 1919 г. у сувязі з прапановай літоўскай Тарыбе ўступіць у перагаворы аб падрыхтоўцы і падпісанні мірнага дагавора паміж буржуазнай Літвой і Савецкай Расіяй.
Да канца 1919 г. лінія Заходняга фронту стабілізавалася па рацэ Бярэзіна. Савецкая Расія, якая на той час перажывала найвялікшы ўзброены націск з боку Дзянікіна і Калчака, была не ў стане аказаць дзейснай дапамогі бальша-вікам Літвы і Беларусі. Насельніцтва ж былой Літбел да лета 1920 г. трапіла пад акупацыйны польскі рэжым, значна больш жорсткі, чым германскі.
Праблема беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах вайны з Польшчай
Польскі акупацыйны рэжым, які ўсталяваўся на Беларусі пасля адступлення Чырвонай арміі, уяўляў сабой шэраг захадаў палітычнага, ідэалагічнага, эканамічнага кшталту, скіра-ваных на поўнае падпарадкаванне захопленай тэрыторыі. Усе савецкія і партыйныя органы знішчаліся, іх пастановы гублялі сілу. Замест губерняў уводзіліся акругі - Брэсцкая, Вілен-ская, Мінская і інш. Улада пераходзіла да акруговых, павятовых, валасных ваенных камі-сараў. Асноўнай іх апорай з'яўляліся вайсковыя часці, а сярод цывільнага насельніцтва - мясцовыя палякі. Да выбараў органаў самакіравання ўлада належала Грамадзянскау ўпраў-ленню Усходніх зямель (грамадзянскі камендант Асмалоўскі) пры галоўным каманда-ванні польскай арміі. Для барацьбы з падполлем ствараліся органы палітычнага вышуку. Ворагі рэжыму ці абвінавачаныя ў сувязях з імі, парушальнікі пастаноў, неплацельшчыкі падаткаў і іншыя падлягалі жорсткім пакаранням. У ліку першых мерапрыемстваў, што здзейснілі акупанты, былі арышты савецкіх, партыйных, іншых работнікаў і актывістаў, хто не паспеў эвакуіравацца або быў пакінуты ддя нелегальнай працы. Дзейнасць партый і палітычных арганізацый левага накірунку забаранялася пад страхам жорсткіх пакаранняў. Замест забароненых савецкіх і партыйных выданняў з'явіўся прыватны падцэнзурны друк. Усе публічныя мерапрыемствы праводзіліся з дазволу акупантаў.
Ліквідацыя бальшавіцкай улады абумовіла вяртанне прыватнай уласнасці, памешчыц-кага землеўладання. Пры гэтым, сялянам належала вярнуць ранейшым гаспадарам маё-масць, захопленую яшчэ з часоў Лютаўскай рэвалюцыі, або кампенсваваць яе вартасць. Вяскоўцы абкладваліся цяжкімі падаткамі, пад час рэквізіцый мусілі здаваць жывёлу, пра-дукты і фураж на карысць акупантаў. У сферы прамысловасці вярнуліся дарэвалюцыйныя парадкі (нерэгламентаваны працоўны дзень, штрафы, адсутнасць сацыяльнай абароны). Дзейнасць рабочых арганізацый (саюзаў) у шэрагу месц забаранялася. 3-за ўзмацнення эканамічнай разрухі ўзрасталі цэны на прадукты, павялічвалася беспрацоўе.
Разглядаючы Беларусь як тэрыторыю сваёй дзяржавы, акупанты імкнуліся ўкараніць тут сваю мову. Усе аб'явы, справаводства, шыльды і на крамах мусілі выконвацца толькі па-польску. Рускія і яўрэйскія школы як "расаднікі бальшавізму" зачыняліся. У галіне аду-кацыі матэрыяльная падтрымка аказвалася толькі школам з польскамоўным навучаннем.
Яўрэйскае насельніцтва трапіла ва ўмовы жорсткага нацыянальна-рэлігійнага тэрору за яго быццам актыўную падтрымку Савецкай улады. Вясной 1919 г. неўзабаве пасля заняцця Гродна, Ліды, Вільні, Пінску тут адбыліся крывавыя пагромы ў яўрэйскіх кварталах.