Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
Вид материала | Документы |
- Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу, 1915.94kb.
- Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час, 734.26kb.
- Требования к оформлению докладов, 11.58kb.
- Статьи, 65.84kb.
- Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі", 924.59kb.
- Пытанні да заліку па спецкурсу "вялікая айчыная вайна савецкага народу", 28.31kb.
- Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі, 36.86kb.
- Правила оформления исследовательских работ (рефератов курсовых, контрольных, диссертационных), 228.26kb.
- Пытанні да экзамену па курсу “гісторыя беларусі”, 43.15kb.
- Экзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага, 46.46kb.
39. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.
Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях рэвалюцыі
У адпаведнасцi з абвешчанымі ў Дэкларацыі Часовага ўрада ад 3 сакавiка 1917 г. аб палітычных свабодах, у тым ліку свабодзе саюзаў і арганізацый, паўсюдна па краiне пачалося аднаўленне ранейшых і стварэнне новых пар-тыйных арганізацый. На Беларусі для таго існавала адпаведная сацыяльная база: рабочы клас, салдаты, служачыя, інтэлігенцыя, нацыянальныя групоўкі, у меншай ступені сяляне. Па традыцыйнай схеме ўсе партыі можна падзяліць на левыя (сацыялістычныя) правыя (ліберальныя) і цэнтрысцкія.
Пачнем з левых: РСДРП з Бундам, ПС-Р, трудавікі і энэсы.
Вясной РСДРП (меншавікі-абаронцы (Пляханаў), цэнтрысты (Чхеідзе), інтэрна-цыяналісты (Мартаў), левыя – бальшавікі (Ленін), і яе аўтаномная частка – Бунд (Абрамовіч, Лібер, Вайнштэйн)
ПС-Р (правыя) (Аўксенцьеў, Керанскі), цэнтрысты (Чарноў),(інтэрнацыяналіс-ты, максімалісты) (пазней-левыя) (Камкоў, Праш’ян, Спірыдонава), “трудавiкi i народныя сацыялiсты (Пашэхонаў), ПНС (кадэты) (Мілюкоў).
З пэўнымi агаворкамi ў лік нацыянальных партый можна ўключыць яў-рэйскiя партыi Паалей Цыён, АЯСРП i ciянiстаў.
У лiку iншых нацыянальных партый варта назваць ППС i СДКПiЛ, а таксама БСГ, БНПС i БХД. Як адрозніць агульнарасійскія ад нацыянальных?
Вядома ж, апошнія выказвалі найпершы клопат аб нацыянальных пра-блемах.
Можаце сабе ўявіць, колькі ж варыянтаў грамадскага развіцця існавала на той час у Расіі. Якiя ж пытаннi паўсталi перад расiйскiм грамадствам i якiя пазiцыi ў iх вырашэннi занялi палiтычныя партыi вясной 1917 г.
1. Пытанне аб уладзе. У любой рэвалюцыi яно лiчыцца найважнейшым. Большасць сацыял-дэмакратаў, зыходзячы з ацэнкi рэвалюцыi як буржуазна-дэмакратычнай, падтрымала iдэю супрацоўнiцтва пралетарыята з буржуазi-яй, а значыць i iдэю падтрымкi Часовага ўрада, у якім пераважалі кадэты. Такiя ж пазiцыi, хоць i па iншых меркаваннях, займалi ўсё палiтычныя пар-тыi, акрамя бальшавiкоў, якiя, з прыездам Леніна, заклікалі не аказваць пад-трымкі Часоваму ўраду як ураду памешчыкаў і капіталістаў. На iх думку, улада павiнна была належаць Саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Пры-хільнікаў супрацоўніцтва с буржуазнымі партыямі бальшавікі называлі “згоднікамі” і нават горш. Адным з важнейшых наступстваў Красавіцкага крызісу стала ўзнікненне праблемы кааліцыі.
У маі, на з’ездзе дэлегатаў фронта Пляханаў абазначыў 3 важнейшыя задачы, якія паўсталі перад расійскай грададскасцю: 1. “ахоўваць нашу свабоду, ахоўваць рэвалюцыю” 2. – абавязак перад нашымі саюзнікамі і “барацьба да перамогі”; 3. аб дэмакратычнай уладзе “гэта павінна быць улада, умацаваная поўным даверам народа...а для таго неабходна, каб у складзе ўрада былі прадстаўнікі ўсіх пластоў насельніцтва, якія не зацікаўлены ў аднаўленні старога парадку. Патрэбна тое, што называецца кааліцыйным міністэрствам” (ВН 4 мая)
Па меры пагаршэння эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне давер народа да Часовага ўрада і прыхільнікаў кааліцыі з буржуазіяй рэзка зніжаўся
Як вядома, канчатковае пытанне аб уладзе і форме дзяржаўнага ўладка-вання павінна было вырашацца парламенцкім шляхам, праз усенародныя вы-бары ва Устаноўчы сход, але яго скліканне адкладвалася на невызначаны час.
Неўзабаве прадстаўнікі ўсіх палітычных партый былі ўключаны ў орга-ны дзяржаўнай улады – губернскія і павятовыя камісарыяты. А летам-восен-ню адбыліся выбары ў гарадскія думы і земствы, галоўным чынам па пар-тыйных спісах, якія прынеслі перамогу левым партыям – эсэрам і меншаві-кам. Такім чынам, шматпартыйная сістэма, што ўсталявалася ў краіне, рабі-лася асноўнай крыніцай фарміравання органаў улады. Пры тым раскладзе палітычных сіл левыя партыі мелі найлепшыя шанцы атрымаць большасць ва Устаноўчым сходзе.
2. Пытанне аб вайне і міры. Вясной РСДРП, Бунд, ПСР, БСГ лiчылі яе абарончай і таму заклiкалі да працягу вайны да заключэння ганаровага мiру, без анексiй i кантрыбуцый. Партыйныя арганізацыі і падначаленыя ім Саветы ўзялі актыўны ўдзел у падпіску на аблігацыі, так званай Пазыкі Свабоды, для папаўнення збяднелага дзяржаўнага бюджэту
ПНС была прыхiльнiцай вайны да пераможнага канца. Іх пазіцыі падзя-лялі меншавікі-абаронцы (Пляханаў) і народныя сацыялісты. Яны таксама ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай пазыкі.
Толькі бальшавiкі працягвалі лiчыць вайну iмперыялiстычнай, патрэбнай толькi буржуазii i памешчыкам, і таму выступалі за яе неадкладнае спыненне. Менавіта пад іх уздзеяннем на франтах пачаліся братанні і адмовы салдат выконваць загады. Пасля няўдалага летняга наступлення рускай арміі ў чэр-вені-ліпені колькасць абаронцаў рэзка зменшылася. Бальшавіцкі лозунг неад-кладнага спынення вайны сталi падзяляць меншавiкi-iнтэрнацыяналiсты i ле-выя эсэры. Усе сацыялісты чакалі, калі Часовы ўрад прыступіцца да перага-вораў аб міры, але не дачакаліся, паколькі ён, як і царскі ўрад, у эканамічным плане вельмі залежаў ад краін Антанты, і наогул, не вельмі да таго імкнуўся па палітычных меркаваннях.
Па-ранейшаму прыхільнікамі дасягнення міру праз ваенны разгром Гер-маніі і яе саюзнікаў падзялялі кадэты, меншавікі-пляханаўцы і народныя са-цыялісты.
3. Пытанне аб зямлі: Як вядома, пасля звяржэння самаўладдзя гэтае пытанне было адкладзена да склікання Устаноўчага сходу. Да часу яго склі-кання кожная з партый выступіла са сваімі праектамі вырашэння зямельнага пытання (спра-ва – налева)
Кадэты – за надзяленне сялян зямлёй з дзяржаўнага фонда ў прыватную уласнасць пры захаванні памешчыцкага землеўладання. Прадугледжвалася таксама перадача часткі памешчыцкіх зямель у дзяржаўны фонд, але толькі за пэўную кампенсацыю (выкуп).
Народныя сацыялісты (энэсы і трудавікі) – за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання (за выкуп) і надзяленне сялян зямлёй па спажывецкай норме
Сацыял-дэмакраты – за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе ў распара-джэнне муніцыпалітэтаў (органаў кіравання). Лічылі сялян дробнай буржуа-зіяй і імкнуліся спрыяць інтарэсам сельскіх пралетарыяў (батракоў). Правыя меншавікі (Пляханаў і інш.) наогул лічылі, што не трэба адбіраць зямлі ў па-мешчыкаў: “Навошта пладзіць новых жабракоў?”.
Сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры) – прапанавалі так званы праект “са-цыялізацыі”: поўная канфіскацыя памешчыцкай зямлі, лясоў і нетраў; надзя-ляць зямлёй тых, хто яе апрацоўвае па працоўна-спажывецкай норме з заба-ронай яе продажу і эксплуатацыі наёмнай сілы.
Бальшавікі, як сацыял-дэмакраты выступалі за нацыяналізацыю зямлі, але заклікалі да неадкладнай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання і без склікання Устаноўчага схода ўжо зараз перадаваць зямлю сялянскім камітэ- там, але што гэта за камітэты, не тлумачылі?
Пасля І Усерасійскага з’езда Сялянскіх дэпутатаў, скліканага эсэрамі, былі створаны Зямельныя камітэты, якія заняліся падрыхтоўкай аграрнай рэ-формы. Пры гэтым эсэры не абмежаваліся толькі ўлікам зямлі і іншых ба-гаццяў, а сталі перадаваць іх сялянам. У выніку ўжо з канца лета аграрны рух з лакальнага і стыхійнага стаў ператварацца ў арганізаваны. Акрамя таго, пад уздзеяннем бальшавіцкай прапаганды сяляне секлі лес, захоплівалі пашу, сенакосы, землі, не чакаючы Устаноўчага сходу.
4. Рабочае пытанне. Заключалася ў патрабаваннях заканадаўчага уста-лявання 8-гадзіннага працоўнага дня, сацыяльных гарантый і інш. Характэр-на, што рабочыя абарончых прадпрыемстваў Расіі, у тым ліку Беларусі, з да-памогай сваіх партый – (РСДРП і Бунд), а таксама Саветаў рабочых дэпута-таў, ужо ў красавіку-маі дамагліся сваіх патрабаванняў: утварылі прафсаюзы і фабрычна-заводскія камітэты. Да гэтага ж Часу часовым урадам быў пад-рыхтаваны законапраект аб фабрычна-заводскіх камітэтах. Па меры пагар-шэння эканамічнай сітуацыі ўсе левыя партыі патрабавалі ад Часовага ўрада ўсталявання кантролю над вытворчасцю прадуктаў і іх размеркаваннем. Бальшавікі лічылі, што кардынальнае вырашэнне рабочага пытання, роўна як і іншых, немагчыма без знішчэння капіталізма і перадачы ўлады Саветам. Да таго часу рабочыя павінны былі патрабаваць увядзення такога кантролю на кожным прадпрыемстве.
5. Нацыянальнае пытанне. Пры царызме яно ўспрымалася як імкнен-не асобных народаў да набыцця роўных з рускім правоў ва ўсіх сферах жыц-цядзейнасці грамадства, а таксама развіцця ўласнай асветы, культуры і палі-тычнага самавызначэння. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі шматнацыянальнае насельніцтва Расіі як былой “турмы народаў” атрымала магчымасць свабод-на рэалізаваць свае нацыянальныя пытанні, у прыватнасці дамагчыся нацыя-нальнага самавызначэння аж да аддзялення. У першую чаргу, ужо ў сакавіку менавіта яўрэі дамагліся ліквідацыі дыскрымінацыйнай палітыкі, набылі роў-ныя з астатнімі грамадзянамі правы. Часовы ўрад і Петраградскі Савет далі гарантыю палякам у тым, што пасля перамогі над Германіяй будзе адроджана незалежная Польшча. Усе партыі мелі свае нацыянальныя праграмы, якія, акрамя кадэцкай прадугледжвалі, у перспектыве ўтварэнне Расійскай федэра-тыўнай дэмакратычнай рэспублікі.
Гаворачы пра пазіцыі партый варта адзначыць іх разрозненасць, шмат-варыянтнасць, захапленне ўласнымі праектамі, насуперак агульнадэмакра-тычным задачам. У той самы час нават левыя (або сацыялістычныя) партыі непрыхільна ставіліся да ідэі Савецкай улады, лічучы, што пасля Устаноў-чага сходу яны (Саветы) павінны саступіць месца дэмакратычна абраным органам самакіравання.
40. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
Лютаўская рэвалюцыя прыйшла на Беларусь, калі працэс стварэння беларускай нацыі яшчэ не завяршыўся. Адсюль нізкі ўзровень нацыя-нальнай самасвядомасці. Па-ранейшаму падаўляючая большасць карэннага насельніцтва ідэнтыфікавала сваю нацыянальнасць у залежнасці ад веравызнання (католік - паляк, права-слаўслаўны - рускі). Панаванне ў прамысловасці і ганплі яўрэйскай буржуазіі, перава-га ў аграрным сектары польскага і рускага памешчыцкага землеўладання пры наяўнасці абрусі-цельнай сістамы кіравання - усё гэта і іншае ўскладняла саму магчымасць выхаду нацыянальнага жыцця за межы традыцыйных формаў. Але пасля перамогі рэвалюцыі не спрыяльныя для развіцця беларускага народа сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы не выключалі магчы-масці для яго евядомых прадстаўнікоў мысліць і дзей-нічаць, абапіраючыся на тэарэтычныя дасягненні ліберальнай, сацыялістычнай і г. д. думкі, у тым ліку па нацыянальным пытанні.
Своеасаблівасць арганізацыйнага афармлення беларускага руху адбіла-ся ў тым, што яго ідэйнымі выразнікамі з'яўляліся выхадцы з сялян -дробныя служачыя, інтэлігенты, асобныя памешчыкі, якія паспрабавалі спалучыць у ім агульныя, у першую чаргу нацыянальныя інтарэсы. Асяроддзем іх дзейна-сці зрабіўся Мінскі Нацыянальны камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня Р. Скірмунт). Ужо 6 сакавіка група яго служачых наладзіла бела-рускі мітынг, а праз тыдзень - гарадскую акцыю, якая складалася са сходаў, збору сродкаў на карысць нацыянальнага друку, у тым ліку шляхам продажу бел-чырвона-белага значка. На адным з мітынгаў упершыню прагучала ідэя аб неабходнасці "краёвай аўтаноміі".
25-27 сакавіка намаганнямі заснаванага камітэта Беларускай сацыяліс-тычнай грамады (старшыня А. Смоліч) у Мінску адбыўся з'езд каля 150 прад-стаўнікоў беларускіх партый і арганізацый (БСГ, Каталіцкай і Народнай дэмакра-тычных), таварыстваў і гурткоў, для распрацоўкі праграмы дзеянняў, арганізацыі вёскі, краё-вага жыцця і інш.
Нягледзячы на крытыку асобнымі прысутнымі планаў арганізатараў руху, з'езд завяршыўся абраннем кіруючага цэнтра ~ Беларускага Нацыянальнага Камітэта з 18 чал., у большасці грамадоўцаў (старшыня Р. Скірмунт), якому належала ажыццявіць прапанаваныя камісіямі пастановы, а таксама распачаць падрыхтоўку па выбарах Краёвай Рады. Меркавалася, што Устаноўчы сход канчаткова вырашыць форму нацыянальнага самавызначэн-ня Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Свае спадзяванні на станоўчае вырашэнне гэтага пытання дэ-легаты з'езда выказалі ў Дэкларацыі, а таксама ў наказе дэлегацыі, адпраўленай у Петраград.
3 узнікненнем БНК стварыліся ўмовы для далейшай кансалідацыі нацыя-нальных сіл і пашырэння сацыяльнай базы руху. Таму спрыяла прапаганда матэрыялаў, прынятых з'ездам беларускіх арганізацый, стварэнне і пачатак дзейнасці новых партый - БНПС і БХД, выхад у свет 18 красавіка і 28 мая друкаваных органаў БСГ - "Грамада" (рэдактар А. Смоліч) і БНК -"Вольная Беларусь" (рэдактар Я. Лёсік). У красавіку - ліпені адбывалася пэўнае ўзмац-ненне БСГ. У гэты час яе суполкі ўзніклі ў Гомелі, Віцебску, Капылі, Сміла-вічах, Слуцку. Але ў чэрвені партыйны цэнтр разам з газетай быў перанесены ў сталіцу, што адбілася на паслабленн яго ўплыву на Беларусі.
3 другога боку, ак-тывізацыя руху на чале з БНК выклікала раздражненне і злосць асоб і цэлых арганізацый, якія ўбачылі ў ім пагрозу сваім інтарэсам і планам адносна беларускага народа. Адной з падстаў для антыбеларускіх настрояў паслужыў факт абрання на пасаду стар-шыні БНК Р. Скірмунта - па класавых мерках буйнога памешчыка, што кіда-ла цень на ўвесь нацыянальны рух разам з БСГ. У выніку на Беларусі на працягу вясны-лета не заціхала кампанія, скіраваная на іх дыскрэдытацыю. У Мінску ініцыятарамі яе з'яўляліся выканком Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні, Настаўніцкі саюз, група дэлегатаў з Беларусі, браўшых удзел ва Усерасійскім сялянскім з'ездзе. Такім чынам, мяс-цовая грамадскасць выказала сваё негатыўнае стаўленне да вынікаў працы беларускага з'езда і абранага ім БНК. Беларускі рух, у адрозненні ад яўрэйскага або польскага, не набыў падтрымкі, а наадварот, сустрэў усебаковае процідзе-янне з боку вядомых на Беларусі дзеячаў (бальшавіка М. Фрунзе, эсэра С. Ка-валіка, энэса I. Мятліна) і ўзначальваемых імі ўстаноў.
Акрамя таго, сярод праціўнікаў БНК апынуўся створаны ў Віцебску Беларускі Народны Саюз, па сутнасці, праваслаўна-псеўданацыянальная арганізацыя заможных гараджан - чыноўнікаў, інтэлі-гентаў - па ідэйным накірунку прыхільнікаў "заходнерусізму". Такім жа антыбеларускім па сутнасці з'яўляўся гомельскі - Саюз беларускай дэмакратыі (старшыня, у мінулым адзін з ідэолагаў "заходне-русізму" П. В. Каранкевіч). Адзінай за межамі Мінска арганізацыяй, якая ўстаяла на плат-форму БНК, з'яўляўся Магілёўскі Беларускі камітэт.
Адначасова грамадоўцы ўсведамляючы цяжкасці развіцця руху, вынеслі гэтую праблему на абмер-каванне з'езда беларускіх арганізацый, які адбыўся ў Мінску 8-11 ліпеня. Ас-ноўнымі вынікамі яго сталі: скасаванне БНК і абранне новага кіруючага ор-гана - Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацый (старшыня Я. Лёсік); ства-рэнне Бюро беларускіх вайскоўцаў, аднаўленне Беларускага вучыцельскага хаўрусу і іншае. Разам з тым, новае кіраўніцтва не асмелілася распачаць фарміраванне нацыянальный часцей ў тон час, як гэту працу даўно ўжо праводзілі ўкраінцы, палякі і іншыя.
Як і раней, сур'ёзнай праблемай заставалася ангыбеларуская дзейнасць эсэраў, энэсаў, бальшавікоў. Насуперак лозунгу аб аўтаноміі, эсэры вуснамі дэпутатаў II сялянскага з'езда Мінскай і Віленскай губерняў заявілі, што "абласное самакіраванне, якое ахоплівае губерні Беларускага краю ў межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі, з'явіцца найлепшым з пункту гледжання інтарэсаў сялянства выра-шэннем пытання грамадскага і палітычнага жыцця краю".
5-6 жніўня новае кіраўніцтва ЦРБА сабрала ў Мінску на чарговую се-сію прадстаўнікоў 23 сваіх партый і суполак. Як вынікала з паведамленняў яе удзель-нікаў, новай з'явай у беларускім руху стала распаўсюджанне нацыянальных лозунгаў на франтах, а таксама ўзмацненне барацьбы за беларускую школу. Удзельнікі сесіі абралі выканком ЦРБА, куды ўвайшлі: Р. Астроўскі, Ф. Галавач, Я. Дыла, 3. Жылуновіч, Курчэвіч-Сяўрук, Я. Лёсік, А. Смоліч, Ф. Шантыр.
Пры гэтым асобныя лідэры БСГ, у прыватнасці, Жылуновіч, выказалі імкненне адасобіцца ад правай, як яны лічылі, плыні нацыянальнага руху і надаць яму больш выразны, класавы напрамак, блізкі да левай плыні так званай “рэвалюцыйнай дэмакратыі”.
Пэўны прагрэс у развіцці руху намеціўся за межамі Беларусі, калі асобныя яго лідэры бралі ўдзел у Дзяржаўнай і Дэмакратычнай нарадах, на з'ездзе народаў у Кіеве, дзе ўпершыню ў поўным аб'ёме заявілі аб нацыянальных патрабаваннях беларусаў.
15 кастрычніка ў Мінску адкрылася чарговая сесія ЦРБА. 36 яе ўд-зельнікаў прадстаўлялі інтарэсы 27 675 членаў беларускіх партый і арга-нізацый. На гэты час перапыніў працу III з'езд БСГ, а яго старшыня -Я. Дыла ўзначаліў прэзі-дыум сесіі. Прысутныя заслухалі даклад выканкома, адкуль вынікала, што новы цэнтр беларускіх арга-нізацый яшчэ не заваяваў у масах патрэбнага аўтарытэіу. У выступленнях Я. Лесіка і А. Гаруна вызна-чылася тэндэнцыя да аб'яднання ўсіх беларускіх сіл. Важнейшым факта-рам узняцця беларускага руху прызнавалася фарміраванне нацыянальнага войска і стварэнне агульнага органа кіравання. Такім органам стала Вялі-кая Беларуская Рада, створаная на базе рэарганізаванай ЦРБА з удзелам дэлегатаў з'езда беларусаў-вайскоўцаў. У яе выканком (старшыня капітан В. Адамовіч) было абрана 24 чалавекі. Рэарганізацыя кіруючага цэнтра беларускага руху з абраннем ў яго значнай колькасці вайскоўцаў на чале са старшынёй ВБР адбіла прынцыпова новы напрамак яго(руху) дзейнасці - утварэнне на базе расійскага войска ўласных узброеных сіл як гарантыю дасягнення нацыянальных ідэалаў.
18 кастрычніка ў Мінску распачаў працу скліканы выканкомам ЦРБА з'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга і іншых фронтоў, а таксама Балтый-скага флоту, на якім абмяркоўваліся пытанні: аб выбарах ва Устаноўчы сход і арганізацыі беларусаў-вайскоўцаў.
Дэлегаты падтрымалі праграмны пункт БСГ аб утварэнні Краёвай Рады, а таксама пастана-вілі ўтварыць у Мінску Цэнтральную Вайсковую Беларускую Раду для су-меснага (разам са Стаўкаю) кіраўніцтва фарміраваннем беларускіх часцей. 3 улікам уз-растання ролі вайсковых элементаў у беларускім руху 25 кастрычніка з'езд БСГ абраў склад свайго ЦК, у які разам з "цывільнымі" сябрамі - Я. Дылам (старшыня), А. Гаруном, П. Бадуновай, А. Смолічам, 3. Жылуновічам, Я. Варонкам, Б. Тарашкевічам - былі абраны вайскоўцы В. Адамовіч, С. Рак-Міхайлоўскі, Я. Мамонька, М. Шыла, В. Муха.
Але новыя станоўчыя перамены ў беларускім руху не паспелі ўвасо-біцца ў яго канкрэтных справах. Вызначальнай прычынай таго з'яўляўся нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці беларускага сялянства, пад-рыўная дзейнасць агульнарасійскіх партый і першаступенная яго зацікаўленасць зямель-ным пытаннем, што не маглі не скарыстаць у сваёй дзейнасці мясцовыя арганізацыі эсэраў. Адным з вынікаў яе ўнацыянальным пытанні стала адмова сялянскіх з'ездаў ад лозунгу аб аўтаноміі, беларускай школы і іншае. 3-за распачатай кампаніі супраць беларускага руху, быццам інспіраванага памешчыкамі, яго сацыяльная база амаль не мела перспектыў да пашырэння І доўгі час абмяжоўвалася нацыянальна свядомымі інтэлігенцыяй і чыноўніцтвам.
Адну з прычын цяжкасцей развіцця беларускага руху варта аднесці на кошт тых яго палітычных кіраўнікоў з ліку БСГ, хто арыентаваўся на агульнарасійскую "рэвалюцыйную дэмакратыю" і не спрыяў кансалідацыі ўсіх нацыяльна свядомых беларусаў.
Такім чынам, нягледзячы на пэўны прагрэс, існуючы дэмакратычны лад і панаваўшы Часовы ўрад не давалі пэўных перспектыў на набыццё нацыя-нальнай аўтаноміі, свайго кіравання, нацыянальнай школы, войска.
41. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
1. Палітычная барацьба вясной-летам 1917 г. (Тры крызісы)
Аднак, пасля таго, як пагроза манархісцкай контррэвалюцыі перастала быць актуальнай, на першы план выйшла пытанне аб вайне і міры. Зварот Петраградскага Савета ад 14 сакавіка аб неабходнасці працягу вайны да часу, пакуль паміж ваюючымі бакамі не будзе заключаны дэмакратычны (без анексій і кантрыбуцый) мір праз дзесяць дзён быў падтрыманы адпаведным дакументам Часовага ўрада. Падаўляючая большасць насель-ніцтва ставілася да яго з пазіцый "рэвалюцыйнага абаронніцтва", гэта зна-чыць, бачыла патрэбу далейшага працягу вайны з мэтай абароны рэвалю-цыі. 3 вяртаннем у Расію У. I. Леніна бальшавікі сталі рэзка выступаць су-праць абаронніцтва" і патрабаваць спынення імперыялістычнай, як яны лічылі, вайны.
18 красавіка міністр замежных спраў П. Мілюкоў у сваёй тэлеграме (ноце) на адрас саюзнікаў па Антанце запэўніў у няўхільным курсе Расіі на "перамоганоснае заканчэнне вайны”. Тым самым міністр праігнара-ваў імкненне "рэвалюцыйнай дэмакратыі" на дасягненне міру шляхам пе-рагавораў. У адказ Петраградскі Савет, а пасля яго - іншыя Саветы і ле-выя партыі, рэзка асудзілі Мілюкова, а сам ён быў вымушаны падаць у адстаўку. Першай Беларусі асудзіла ноту мініетра як "вылазку імперыялізму" гомельская суполка сацыялістаў-сіяністаў. Такім чынам, у пытанні аб вайне І міры мясцовыя партыйныя арганізацыі выявілі адзінства і асудзілі кадэтаў у асобе іх міністра замежных спраў.
"Красавіцкі крызіс", акрамя іншага, адбіўся ў павышэнні актыўнасці бальшавікоў. Пад іх уздеяннем неабходнасць рэвалюцыйна-абаронніцкай вайны пераставала быць агульнапрызнанай, на франтах распаўсюдзіліся "братанні", у тыле павялічы-лася колькасць дэзерціраў і г. д. Гэтыя і некаторыя іншыя негатыўныя працэсы на фронце і ў тыле набылі палітычную афарбоўку, калі ў іх сталі абвінавачваць партыю бальшавікоў, у тым ліку Леніна, як нямецкіх шпіёнаў.
Чарговы палітычны крызіс наспеў у сувязі з падрыхтоўкай да летняга наступлення рускай арміі.
Уседамляючы небяспеку страты баяздольнасці ўзброеных сіл, новы ваенны і марскі мі-ністр А. Ф. Керанскі прыкладаў шмат намаганняў для таго, каб перака-наць армію і грамадства ў дасягненні міру праз ваенны разгром Германіі і яе саюзнікаў. Значную падтрымку ў гэтым яму аказвалі ўсе палітычныя партыі, за выключэннем бальшавікоў.
Рэальнае стаўленне палітычных сіл і ўсяго грамадства ў цэлым да вайны выявілася 18 чэрве-ня, калі па закліку Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у многіх гарадах краіны адбыліся маніфестацыі і мітынгі. На Беларусі яны прайшлі ў губернскіх і асобных (Бабруйск, Гомель) цэнтрах пад лозунгамі падтрымкі Часовага ўрада і распачата-га наступлення рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту. Бальшавіцкія антываенныя заклікі на тых маніфестацыях поспеху не мелі, затое на пазіцыях іх уздзеянне набылі разбуральныя наступствы, у выніку чаго многія часці адмовіліся па-кінуць акопы і выступіць супраць ворага. А наступленне рускіх войск Паў-днёва-Заходняга фронту скончылася для іх катастрофай.
У расійскім грамадстве ўзрасла маральна-псіхалагічная напружанасць. Сярод "рэвалю-цыйнай дэмакратыі" прыкметна знізілася колькасць прыхільнікаў "рэва-люцыйнага абаронніцтва”, большая іх частка перамясцілася да левага яго крыла, патрабаваўшага ад Часовага ўрада рэальных крокаў да перагавораў аб дэмакратычным (без анексій н кантрыбуцый) міры і адначасова ўскладаўшага спадзяванні на міжнародную канферэнцыю сацыялістаў. На пазіцыі бальшавікоў і анархістаў у ваенным пытанні далучылюя сацыял-дэмакраты-інтэр-нацыяналісты і левыя эсэры. Правы фланг у пытанні аб міры і сродках яго дасягнення займалі кадэты, народныя сацылісты, меншавікі-пляханаўцы і правыя эсэры.
Наступны этап палітычнай барацьбы быў звязаны так званым "Лі-пеньскім крызісам", калі кадэцкія міністры ў знак нязгоды з палітыкай сацыялістаў у адносінах да Украінскай Рады пакінулі свае пасады; і калі спроба бальшавікоў і анархістаў Петра-града звергнуць "буржуазны" Часовы ўрад 3-5 ліпеня падштурхнула но-вы яго склад на чале з Керанскім да жорсткіх захадаў да ўмацавання дыс-цыпліны на фронце: уводзіліся пакаранне смерцю, забаранялася анты-ўрадавая агітацыя. У Мінску быў перапынены выхад бальшавіцкай газеты "Звезда". Нягледзячы на тое, што падаўляючая большасць сацыялістычных партый і падначаленых ім Саве-аў, камітэтаў, праф-саюзаў, асудзіла ўдзельнікаў путчу, тым не менш, па прынцыповых меркаваннях усе названыя арганіза-цыі выказалі заклапочанасць рэпрэсіямі па палітычных матывах, у тым ліку супраць бальшаві-коў. Лідэры мясцовай І агульнарасійскай "рэвалюцыйнай дэмакратьп" беспадстаўна называлі асноўным вшоўнікам крызісу менавіта буржуазію на чале з яе Партыяй Народнан Сввабоды.
У такіх умовах разрастанне анархіі на фронце працягвалася: салдаты адмаўляліся выконваць загады камандзіраў, пачасціліся "братанні" і інш..
Цвярозыя, не апантаныя псеўдарэвалюцыйнай фразеалогіяй грамадскія сілы, у ас-ноўным саюзы афіцэраў, прафесійныя вайскоўцы, кадэцкая партыя ўскладалі вялікія спадзяванні ў справе павышэння баяздольнасці рускіх войск на вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Г. Карнілава. Але яго дамова са стар-шынёй-мшістрам Часовага ўрада Керанскім аб замене бальшавізаванага гарнізона надзейнымі казацкімі і каўказскімі фарміраваннямі быў расцэнены ўсёй "рэвалюцыйнай дэмакратыяй" як спроба дзяржаўнага перавароту і ўсталявання ваеннай дыктатуры.
Намаганнямі Часовага ўрада, палітычных партый, Саветаў, салдацкіх камітэтаў, Саюзу чыгуначнікаў, большасці вышэйшага камандавання і г. д. канфлікт скончыўся без кравапраліцця, а сам былы галоўнакаманду-ючы з прыхільнікамі здаўся ўрадавай камісіі, якая прыбыла з Петраграду. У ліку важ-нейшых наступстваў гэтага канфлікту было і тое, што ідэя ваеннага шляху ў дасягненні міру была канчаткова дыскрэдытавана ў падаўляючай боль-шасці расійскага грамадства, у тым ліку на Беларусі.
Такім чынам, міжпартыйная барацьба вясной-летам 1917 г. адбыва-лася вакол пытанняў тэорыі і практыкі ажыццяўлення рэвалюцыйных перамен, асноўнымі з якіх з'яўляліся пытанні аб міры, зямлі і ўладзе. Відавочна, што большасць партый, у тым ліку нацыянальныя, мелі агульныя погляды на ажыццяўленне злаба-дзённых праблем і прытрымліваліся ў гэтым агульнай тактыкі ў адносі-нах да Часовага ўрада і яго палітыкі.
Барацьба з карнілаўшчынай моцна падарвала аўтарытэт Часовага ўрада. Толькі бальшавікі заклікалі не падтрымліваць Часовы ўрад, а ўладу пера-даць у рукі Саветаў. Левыя плыні ў сацыялістычных партыях адмовіліся ад ідэі су-працоўніцтва з буржуазіяй і падзялялі лозунг бальшавікоў “Уся ўлада Саветам”.
2. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі
і Беларусі восенню 1917 г.
Да восені 1917 г. ні адно сур’ёзнае пытанне, выстаўленая ў парадак дня Лютаўскай рэвалюцыяй так і не было вырашана.
1. Па пытанні аб вайне і міры:
У выніку несціхаючай вайны колькасць людскіх і матэрыяльных страт штодзённа павялічвалася і пагражала новымі катаклізмамі, але не столькі на знешнім, колькі на ўнутраным фронце. Бальшавікі сталі адкрыта звязваць праблему спынення вайны з неабходнасцю перадачы ўлады Саветам. Большасць "рэва-люцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на дапамогу сацыялістаў краін-удзельніц вайны. Меншавікі, паслядоўнікі Г. Пляханава, а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваен-ным шляхам, па сутнаеці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Устаноўчы сход. ІІа пачатку кас-трычніка франтавікі больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб сваіх непасрэдных абавязках. Такім чынам, лозунг "рэвалюцый-нага абаронніцтва" напаткаў поўны крах. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання.
2. Пытанне аб зямлі:
У жніўні-верасні сялянскія Саветы на чале з партыяй эсэраў сталі адкрыта патрабаваць перадачы памешчыцкіх зямель у веданне зямельных камітэтаў яшчэ да склікання Ўстаноўчага сходу. Сяляне адмаўляліся пра-даваць дзяржаве хлеб па так званых цвёрдых, нярыначных і нявыгад-ных ім цэнах. Тым самым зрывалася дзяржаўная хлебная манаполія. У выніку харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта рэзка пагоршылася.
Нягледзячы на ўзмацненне гэтай тэндэнцыі, сітуацыя знаходзілася пад кантролем органаў Часовага ўрада, яго зямельных камііэтаў, а таксама Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Іншая справа, што з узмацненнем інфляцыі і дарагоўлі на прамысловыя тавары сяляне неахвотна прадавалі прадукты сваёй працы па "цвёрдых цэнах", чым спрыялі паглыбленню эканамічнага крызісу.
3 пачаткам перадвыбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход аграрнае пы-танне зрабілася важнейшым полем міжпартыйнай барацьбы за галасы падаўляючай большасці насельніцтва.
3. Рабочае пытанне: асаблівае незадавальненне рабочых выклікала няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць ін-фляцыю, дарагоўлю прадуктаў і г. д. Выйсце са становішча яны бачылі ў выданні законаў супраць свавольства фабрыкантаў і аб усталяванні дзяр-жаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бун-даўцы, але ў верасні-кастрычніку ўсё актыўней сталі выяўляць сябе бальшавікі, якія звязвалі наступленне перамен да лепшага толькі з пера-ходам улады ў рукі Саветаў.
4. Нацыянальнае пытанне. Па сутнасці, найбольшых поспехаў да-сягнулі палякі і ўкраінцы, якія лічылі справу ўтварэння сваіх дзяржаў вырашанай і пачалі ўтвараць свае нацыянальныя часці для іх абароны.
Нарэшце, па пытанні аб уладзе: Пасля ліквідацыі мяцяжа Карнілава абвас-трыліся спрэчкі адносна партыйнага складу Часовага ўрада. На гэты раз толькі правыя эсэры, правыя меншавікі, энэсы і кадэты стаялі за кааліцый-ны (сацыялістаў з буржуазіяй) кабінет. Бальшавікі, меншавікі-інтэрнацыя-налісты і левыя эсэры выступалі супраць так званага “згодніцтва”.
Створаны ў верасні Савет Рэспублікі, або Перадпарламент, зацвердзіў склад новага, 4 кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся ўсё той жа Керанскі. У выніку грамадскасць зразумела, што ўсё застанецца па-ранейшаму. У выніку ў складзе партый толькі паглыбіўся раскол на “правых” і “левых”, прычым, апошніх рабіла-ся ўсё больш. Усе цяжкасці ў краіне па-ранейшаму звязваліся з дзейнасцю Часовага ўрада: яго аўтарытэт занепадаў ўсё больш і больш. І наадварот ідэя перадачы ўлады Саветам рабілася больш папулярнай, асабліва на фронце. Апошнія спадзяванні памяркоўных сацыялістаў і кадэтаў ўсклада-ліся на Устаноўчы сход, выбары ў які абвяшчаліся на лістапад.
Ва ўмовах набліжэння халадоў і нястачы прадуктаў НАСПЯВАННЕ агульнапалітычнага КРЫЗІСУ зрабілася відавочным.
У гэты ж час панаваўшыя ў асяроддзі "рэвалюцыйнай дэмакратыі" партыі сталі губляць сваіх прыхільнікаў. Асабліва моцны заняпад прэ-стыжу РСДРП і ПС-Р вызначыўся неўзабаве пасля падаўлення карнілаў-шчыны, калі на іх лідэраў была ўскладзена адказнасць за “згодніцтва" з буржазіяй, якая быццам рыхтавала ваенную дыктатуру.
У верасні-кастрычніку рэзка актывізаваліся бальшавікі Заходняга фрон-та, якім удалося ўтварыць (разам са спачуваўшымі) больш чым 50-ты-сячную арганізацыю (старшыня Абласнога камітэта – Мяснікоў). Мінскі Савет стаў моцным цэнтрам па падрыхтоўцы чарговай рэвалюцыі. Вялікі ўклад у гэтым накірунку ўнеслі Фрунзе, Кнорын, Любімаў, Ландэр, Алібегаў. Бальшавікі выдавалі газеты “Звезда” (Молот, Буревестнік), а таксама Ізвестія Мінского Совета”
Яскравым прыкладам ўзрастання аўтарытэту бальшавiкоў стала перамо-га iх падчас вераснёўскiх перавыбараў Петраградскага Савета, старшынём якога стаў Л. Д. Троцкi. Лозунг бальшавікоў “Уся ўлада Саветам” рабіўся ўсё больш папулярным.
23 верасня створаны Савет Рэспублiкi (Перадпарламент) ўхвалiў склад чарговага каалiцыйнага ўрада. У новы кабiнет мiнiстраў (старшыня Керанскi)
iзноў увайшлi кадэты. Так, па волi абароннiцкiх лiдэраў былi праiгнараваны настроi “рэвалюцыйнай дэмакратыi”, якая асуджала iдэю каалiцыi з буржу-азiяй.
У вынiку Часовы ўрад не набыў той падтрымкi, на якую разлiчваў, не-выпадкова таму ў краiне пачала ўзрастаць хваля палiтычнага крызiсу, узмац-няемага пагаршэннем эканамiчнага становiшча насельнiцтва, асаблiва бяд-нейшых яго пластоў. Аўтарытэт кабiнета мiнiстраў няўхiльна знiжаўся яшчэ i таму, што грамадства спадзявалася на яго хуткую замену пастаянным ура-дам, сфармiраваным Устаноўчым сходам, У кастрычнiку у Расiйскай рэспу-блiцы ўжо поўным ходам iшла перадвыбарчая кампанiя ва Устаноўчы сход. Па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груповак, у тым лiку бальшавiцкiх. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм щляхам прыходу да ўлады. Як стала вядома з прэсы, бальшавiкi рыхтавалі паўстанне ў Петраградзе пад час адкрыцця II Усерасiйскага з’езда Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў – 20 кастрычніка, перанесены затам на 25 кастрычніка. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту.
Часоваму ураду было добра аб тым вядома, але ён нічога не паспеў прад-прыняць. Наспела так званая “рэвалюцыйная сітуацыя”, калі вярхі не маглі кіраваць па-старому, а нізы не жадалі жыць па-старому.
24-25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з ВРК пачалі займаць стратэгічныя пункты горада.
Такім чынам, наспела новая, Кастрычніцкая рэвалюцыя. Яе арганізата-рам і кіраўніком стала РСДРП(б) на чале з У. І. Леніным.
42. Кастрычніцкае ўзброеннае паўстанне ў Петраградзе.