Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
Вид материала | Документы |
- Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу, 1915.94kb.
- Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час, 734.26kb.
- Требования к оформлению докладов, 11.58kb.
- Статьи, 65.84kb.
- Пытанні да ккр па прадмеце "Гісторыя Беларусі", 924.59kb.
- Пытанні да заліку па спецкурсу "вялікая айчыная вайна савецкага народу", 28.31kb.
- Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі, 36.86kb.
- Правила оформления исследовательских работ (рефератов курсовых, контрольных, диссертационных), 228.26kb.
- Пытанні да экзамену па курсу “гісторыя беларусі”, 43.15kb.
- Экзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага, 46.46kb.
25. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.
На мяжы 18 - 19 стст. у Еўропе на мiжнароднай арэне адбылася перагрупоўка сiл. На першы план выйшла Францыя на чале з заснавальнiкам новай iмператарскай дынастыi Напалеанiдаў — Напалеонам Банапартам.
Выдатны палiтык, непераможны ваеначальнiк Напалеон здолеў падпа-радкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. Але i яна апынулася ў блакадзе. На шляху Напалеона да сусветнага панавання за-ста-валася толькi Расiя. У адносiнах да яе былi выкарыстаны дыпламатычная сродкi з тым, каб прыцягнуць яе да сумеснай барацьбы супраць Англii, у 1807 г. ей была перададзена тэрыторыя адваяванай у Прусii Беласточчыны.
Па-другое, з астатнiх зямель, захопленых Прусiяй i Аўстрыяй у вынiку падзелаў РП, было створана Варшаўскае герцагства з правам на самакiраванне. Паводле прынятай Канстытуцыi, усе падданыя герцагства абвяшчалiся роўнымi перад законам, са свабодай веравызнання, а сяляне вызвалялiся ад прыгону. Вышэйшая выканаў-чая ўлада належала герцагу саксонскаму каралю Фрыдрыху Аўгусту, якi кiраваў, абапiра-ючыся на 2-палатны сейм. 5 мiнiстраў i дзяржаўны сакратар складалi дзяржаўны савет.
Адмiнiстрацыйны лад быў створаны па ўзору Францыi. Войска ў 30 тыс. павiнна было служыць Напалеону. Неўзабаве герцагства зрабiлася плацдар-мам для падрыхтоўкi нападу на Расiю. Да гэтага Напалеона штурхала i польская шляхта, спадзеючыся на аднаўленне Рэчы Паспалiтай. У складзе французскай армii палякi сфармiравалi цэлы корпус (60–70 чал.) на чале з ген. Юзафам Панятоўскiм.
Адпаведныя антырасiйскiя настроi iснавалi таксама ў Расii (на тэр. Бе-ларусi –Пац, Радзiвiл, Сапега). Гэтыя настроi шляхты супадалi з настроямi Напалеона, якi iмкнуўся да сусветнага панавання. Нарэшце, нельга забы-вацца на тое, што Расiя была незадаволена ўцягненнем ў кантынентальную блакаду Англii, а таксама Расiя iмкнулася да вяртання вызначальнай ролi ў еўрапейскай палiтыцы. Сумесныя расiйска-французскiя перагаворы не здолелi прадухiлiць наспелага ваеннага сутыкнення. Напалеон меў 300 тыcячную армiю ў Прусii, а таксама каля 100 тыс. у Польшчы.
Беларусь у вайне 1812 года
10 чэрвеня 1812 Францыя абявiла вайну Расii. 12 чэрвеня армiя Напа-леона ў колькасцi 300 тыс чал. фарсiравала Неман. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён, таксама без бою, Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення Напалеона прыкрывалiся трыма рускiмi армiямi.
Да пачатку ваенных дзеянняў I армiя ў 120 тыс. на чале з Барклаем дэ Толi) размяшчалася ў Прыбалтыцы i Заходняй Беларусi. Корпус Вiтгенштэй-на прыкрываў Пецярбург. II армiя (каля 50 тыс.) на чале з Баграцiёнам – у раёне Ваўкавыска-Зэльвы, трэцяя армiя (44 тыс.) генерала Тармасава – у раё-не Луцка з мэтай прыкрыць кiеўскi напрамак.
Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў генеральнай або ў некалькiх бiтвах i даў адпаведныя загады маршалам Жэрому i Даву.
На тэрыторыi Беларусi моцныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Сал-танаўкай. Армii дэ Толi i Баграцiёна былi вымушаны адступаць i толькi 22 лi-пеня злучылiся ў раене Смаленска.
Знаходзячыся ў Вiцебску 16 лiпеня–1 жнiўня, Напалеон вагаўся, цi варта наступаць углыб Расii, цi не, паколькi разграмiць яе ўзброеныя сiлы так i не ўдалося. 4-5 жнiўня пад Смаленскам французы выйгралi першую буйную бiтву, але асноўныя сiлы рускiх яшчэ заставалiся непераможанымi.
Такiм чынам, Беларусь была заваявана ўжо праз месяц пасля пачатку вайны. Часовы поспех мелi войскi ген. Тармасава пад Кобрынам, але i яны былi адкiнуты пад Луцк. 8 жнiўня вярхоўнае галоўнакамандаванне перайшло да М. I. Куту-зава, у мiнулым вучня Суворава.
26 жнiўня 1812 г. у бiтве пад Барадзiно 134 тыс французаў змагалiся су-праць 155 тыс рускiх. Вынiк яе — каля 50 тыс забiтых i параненых фран-цу-заў, адпаведна – 46 тыс. рускiх. Першая бiтва, якую Напалеон не выйграў.
Сярод рускага камандавання спрэчкi адносна лёсу Масквы. Але Рада ў Фiлях вырашыла за лепшае рускай армii адступiць i пакiнуць горад, “Страта Масквы яшчэ не азначае страты Расii”, быццам сказаў М. I. Кутузаў. 2 верасня пачалася французская акупацыя Масквы
ШТО Ж АДБЫВАЛАСЯ У ТЫЛЕ ФРАНЦУЗАў
Пасля захопу французамi Вiльнi Напалеона сустракалi як вызвалiцеля мясцовыя жыхары. Шляхта за абяцанне Напалеона аднавiць ВКЛ ўзялася за фармiра-ванне 100 тысячнага войска i дастаўку французам прадуктаў i фуражу. 1 лiпеня быў ад-дадзены загад аб стварэннi ў Вiльнi Часовага ўрада ВКЛ (маршалак Солтан) на тэрыторыi Вiленскай, Гродзенскай, Мiнcкай губерняў, а таксама Беластоцкай вобласцi. Астатнiя тэрыторыi Беларусi Часоваму ўраду не падпарадкоўвалiся.
Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага узору: дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны. У гарадах — мунiцыпалiтэты, у весках — самакiраваннi.
Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiса-ра Бiньена; ваенная ўлада (а са жнiўня - старшынства Часовага ўрада) ускла-далася на генерал-губернатара Лiтвы - Гогендорпа. Яму падпарадкоўвалiся губер-натары з лiку французскiх генералаў: Лебрэн (Гродзенская губ), ген. Бранiкоўскi (Мiнcкая губ). Агульнае ж кiраўнiцва ад iмя Напалеона ўскладалася на Мiнiстра за-межных спраў Марэ (Вiльня).
У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з Аляксандрам Сапе-гам у адпаведнасцi з загадам Напалеона прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Для фармiравання 5 палкоў пяхоты i 4 палкоў кавалерыi Напалеон загадаў выдаць 500 тыс. франкаў з дзяржаўных сродкаў.
Беларускае войска для Напалеона фармiравалася з рэкрутаў, якiя бралiся на 6 гадоў службы. Абшарнiкi забяспечвалi iх адзеннем i запасам прадуктаў на 2 тыднi. У кавалерыю ад 75 дымоў iшоў 1 вершнiк з канём, на яго ўзбраненне збiралася кругам 486 злотых // Голас Радзiмы 31.07.02.
Генеральным iнспектарам беларускага войска быў прызначаны генерал князь Раму-альд Гедройц. Апрача палкоў было створана 6 батальёнаў стральцоў. Паводле загаду Напалеона аб арганiзацыi лiтоўскай армii ад 13 лi-пеня з цягам часу у ей было сабрана каля 15 тыс.
- са шляхецкай i студэнцкай моладзi легкi конны полк
- з беларусаў i лiтоўцаў — арт. батарэя (у корпусе Панятоўскага)
- эскадрон беларускiх татар Ахматовiча
- Д. Радзiвiл за свой кошт стварыў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам мясцовых жандараў для падтрымання парадку.
- атрад стражы ў Магiлеве з 400 чал
Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) было харчовае i фуражнае забеспячэнне. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам.
Увогуле 20-тысячнае беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Першая iх сутычка з расiянамi пад Слонiмам 20 кастрычнiка скончылася значнымi ахвярамi i захопам у палон генерала Канопкi, 17 афi-цэраў i больш дзвюх соцень падафiцэраў. Такi няўдалы вынiк спасцiг iх i пад час абароны Вiльнi 4 лiстапада. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю, ваявалi да поўнага разгрому Напалеона, пазней служылi пад началам цэсарэвiча Канстанцiна
ЯК ПАВОДЗIЛI СЯБЕ РАСIЙСКАЯ АРМIЯ I БЕЛАРУСКIЯ СЯЛЯНЕ
Яшчэ летам 1812 у рускую армiю ўлiлося каля 14 740 рэкрутаў з Беларусi
Паводзiны вяскоўцаў ў многiм вызначалася паводзiнамi iх уладальнiкаў. Але добраахвотнага ўступлення ў вайсковыя антырасiйскiя фармiраваннi заўважана не было. Iншая справа, калi сяляне падвяргалiся абрабаванням французскiх фура-жыраў, i тады iм даводзiлася браць у рукi зброю.
Асаблiвай актыўнасцю вызначылiся сяляне в. Трасцянка Iгум. павета, якiя стварылi партызанскi атрад i ваявалi супраць ворага i памешчыкаў, якiя яму дапамагалi. Такiя ж партызанскiя атрады былi створаны сялянамi в. Ста-раселле, Мажаны, Ясмоны Барыс. павета, в. Жарцы Полацкага пав.
Пры гэтым акцыi сялян выклiкалi скаргi французскiх генералаў на адрас рускага камандавання, якое як быццам вядзе вайну не па правiлах.
Размах дзеянняў партызанскiх атрадаў залежаў ад падзей на фронце, але асоба актыўна яны адбывалiся ў час адступлення французаў. Сяляне весак, што актыўна змагалiся супраць французаў, пасля выкуплялiся з прыгону. Але для астатняга сялянства прыгонны лад застаўся i пасля вайны.
АДСТУПЛЕННЕ ВЯЛIКАЙ АРМII
Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся мiру. У той час, як яго армiя раз-лагалася маральна i галадала, рускае войска у Таруцiна (80 км ад Масквы) пастаянна папаўнялася сiламi, боезапасам, прадуктамi i г.д.
Спроба Напалеона разбiць рускiя войскi пад Таруцiна i Малаяраслаўцам не прынесла яму поспеху i прымусiла ў сярэдзiне кастрычнiка адступаць да Смаленска ў складзе каля 70 тысячнага войска.
Рускiя войскi не дапусцiлi французскага пранiкнення ў паўдневыя рае-ны, прымушаючы iх адступаць па разбуранай тэрыторыi ва умовах холаду i голаду. Да Смаленска прыбыла каля 50 тыс баяздольных i столькi ж хворых i параненых.
Асноўныя баi разгарнулiся на тэрыторыi Беларусi. Праўда, спроба рускiх палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася. 14-16 лiстапада французы наладзiлi пераправу цераз Бярэзiну i прарвалiся праз акружэнне. Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў фактычна перапынiлася. У Вiльню Мюрат прывеў каля 4 тыс гвардзейцаў i iншых сал-дат. Неўзабаве яны былi выбiты i ўцяклi да прускай гранiцы. 23 лiстапада Напалеон выехаў са Смаргонi ў Парыж. У адказ на пытанне мiнiстраў: “Дзе ж армiяў” Напалеон адказаў:“Армii няма. Ад вялiкага да смешнага адзiн крок”.
10 снежня ў Вiльню прыбыў Александр I. 12 снежня ён абвясцiў амнi-стыю жыхарам Заходнiх губерняў, хто падтрымаў Напалеона, але яна часта парушалася. Маёнткi асобных прыхiльнiкаў Напалеона канфiскоўвалiся. Шляхта, якая тра-пiла ў палон да рускай армii, не хутка вярнулася дадому. Многiя афiцэры, у прыватнасцi, мусiлi пэўны тэрмiн адпрацаваць на асваеннi земляў Прычарнамор’я.
Падзеі 1813-1815 гг.
У пачатку 1813 г. расійская армія ўступіла ў Еўропу і баявыя дзеянні расійскіх войскаў разгарнуліся на тэрыторыі Саксоніі.
4—7 (16—19) кастрычніка 1813 г. Напалеон быў разбіты пад Лейпцыгам і з рэшткамі сваёй арміі пакінуў межы Гер-маніі і адышоў за Рэйн.
У пачатку 1814 г. саюзныя войскі ўступілі ў Францыю і 31 сакавіка ўвайшлі ў Парыж. Напалеон быў звергнуты і накіраваны на востраў Эльбу. Вайна закончылася поўным крушэннем яго імперыі.
1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс, на якім 9 чэрвеня 1815 г. быў падпісаны "Заключны акт", паводле якога Расія атрымала большую частку тэрыторыі былога герцагства Варшаўскага, Прусія — дзве пятых тэрыторыі Саксоніі, Аўстрыя — Усходнюю Галіцыю.
У вынiку кампанii 1813-1815 Герцагства Варшаўскае перайшло да Расii, на базе якога было створана Каралеўства Польскае.
Пасля далучэння герцагства Варшаўскага да Расійскай імперыі Аляк-сандр I абвясціў сябе "каралем польскім" і даў польскай шляхце "кансты-туцыйную хартыю", якая абвяшчала недатыкальнасць асобы, незалежнасць суда, свабоду друку, права выбару дэпутатаў сейма. Урадавую ўладу ажыц-цяўляў Адміністрацыйны савет, які складаўся з міністраў-палякаў з цар-скім намеснікам на чале. На месцах дзейнічалі выбарчыя ваяводскія саветы. Ва ўсіх установах афіцыйнай прызнавалася польская мова.
Царызм пакінуў у сіле дэкрэт 1807 г., які скасоўваў у герцагстве Вар-шаўскім прыгоннае права і даваў сялянам асабістую свабоду з захаваннем усёй зямлі ва ўласнасці ў памешчыкаў.
Аднак з цягам часу аўтаномныя пачаткі пачалі ўшчамляцца. Сваім намеснікам у Польшчы Аляксандр I прызначыў генерала І.Зайончэка, але фактычна цара прадстаўляў у Варшаве яго брат вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, які займаў пасаду галоўнакамандуючага польскімі войскамі.
У першы раз польскі сейм быў скліканы ў 1818 г., паў-торна — у 1820 г., а трэці раз — толькі ў 1825 г. Урад па сутнасці не нёс перад сеймам нія-кай адказнасці. Тыя з міністраў, якія праяўлялі самастойнасць і не нізка-паклоннічалі перад рускім царызмам, вымушаны былі пайсці ў адстаўку. Сярод іх апынуліся папулярныя ў колах польскай шляхты міністры: фінансаў — Т. Матушэвіч, ваенны — Ю. Вяльгорскі, асветы — С. Патоц-кі. Пачынаецца закрыццё польскіх школ і праследаванне прагрэсіўнай поль-скай прэсы. Уводзілася строгая цэнзура. За дзейнасцю перадавой польскай інтэлігенцыі ўстанаўлівалася слежанне з боку тайнай паліцыі. Ганенні цярпелі грамадскія і культурныя дзеячы. Вядомы польскі вучоны — гісторык У.Лялевель быў адхілены ад выкладання, знакаміты польскі паэт А.Міцкевіч высланы ў Расію.
У Беларусі вайна пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гара-ды і вёскі. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў два-тры разы. У цэлым Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У 1813 г. сяляне ледзь назбіралі збожжа, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных зямель.
Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813—1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расій-скай арміі, якая працягвала паход на захад. Акрамя таго, расійская армія забяспечвала сябе за кошт мясцовага насельніцтва. Так, калі расійскія войскі ўступілі ў Магілёўскую губерню, з насельніцтва па загаду расій-скага камандавання неабходна было сабраць з кожнай рэвізскай душы па 3 пуды сухароў, 1 6/30 гранца круп, па чацверыку аўса, 1/8 вядра гарачага віна, з кожных 50 душ — па аднаму валу або карове, а з кожнага павета — па 300 паўкажухоў і 300 пар ботаў. Для жыхароў разрабаванай Магілёўскай губерні зрабіць гэта было вельмі складана.
Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся і паліты-кай царызму. Сяляне былі падмануты ў сваіх спа-дзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона.
26. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст.
Паўстанне 1830-31 гг. у Польшчы, Беларусi i Лiтве.
Пасля перамогi над Напалеонам у вайне 1812-1815 гг. да Расii адыйшла частка Польшчы разам з Варшавай i была вылучана ў так званае “Царст-ва Польскае”. Нягледзячы на яго дастаткова самастойны ад астатняй тэры-торыi iмперыi статус (лiберальная палiтыка царскага намеснiка Канстатн-цiна, канстытуцыя, сейм, адмiнiстрацыя, палiцыя, войска, мова, сiстэма ас-веты, нават права чэканiць манету), польская шляхта марыла аб поўнай незалежнасцi i адраджэннi РП. Як вядома, гэтая ж iдэя дамiнавала i ў шмат-лiкiх тайных таварыствах, што дзейнiчалi на Беларусi ў 1820-я гг.
У лiку прычын, якiя падштурхнулi да паўстання, называюць таксама парушэннi царызмам аўтаномii Каралеўства Польскага i канстытуцыi 1815 г. Маецца на ўвазе наведванне Мiкалая I Варшавы ў 1829 i 1830 гг., калi ён не пацвердзiў спадзяванняў палякаў на адраджэнне iх дзяржаўнасцi.
Непасрэднай падставай да выступлення сталi чуткi, быцам цар збiраец-ца накiраваць войскi, размешчаныя ў Польшчы, супраць рэвалюцыйнай Францыi. Таму, у ноч на 29 лiстапада 1830 г. група радыкальна настрое-ных асоб напала на Бельведэрcкi палац, рэзiдэнцыю Канстанцiна. Аднача-сова выступiлi iнструктары i навучэнцы школы падхарунжых на чале з П. Высоцкiм. 30 лiстапада Варшава была ў руках паўстанцаў. Канстанцiн адмовiўся выканаць iх патрабаваннi аб наданнi РП рэальнай незалежнасцi i разам з войскамi пакiнуў Польшчу.
Першапачаткова да 5 снежня Часовы ўрад узначальваў праф. I. Ляле-вель, затым дыктатар – ген. Хлапiцкi. 20 cнежня сейм апублiкаваў “Манi-фест польскага народа” з заклiкам падтрымаць паўстанне. З гэтай жа мэтай у Лiтву, Украiну i на Беларусь накiроўвалiся эмiсары.
18 студзеня 1831 г. дыктатура Хлапiцкага была заменена кансерватыў-ным нацыянальным урадам князя А. Чартарыйскага
У сваю чаргу царскiя ўлады прымалi адпаведныя захады (ваеннае ста-новiшча, павелiчэнне гарнiзонаў, палiцэйскi вышук, высылка падазроных углыб Расii), каб не дапусцiць на гэтых тэрыторыях нiякiх хваляванняў. У адносiнах да тых памешчыкаў i ксяндзоў, хто браўся за зброю, выкары-стоўвалiся арышты, суд, канфiскацыя i г. д. На пачатку лютага 1831 на Польшчу рушыла руская армiя на чале з фельдмаршалам Дзiбiчам. Ужо першыя сутыкненнi паказалi яе перавагу. Вясной паўстанцы адступiлi за Вiслу, толькi эпiдэмiя халеры крыху перапынiла наступленне рускiх. Чарго-вая параза спасцiгла iнсургентаў пад Астраленкай у маi 1831 г.
Падрыхтоўкай да масавага паўстання на Беларусi i Лiтве заняўся Вiлен-скi паўстанцкi камiтэт, якi наладзiў сувязi з Варшавай i павятовымi камiтэтамi. Аднак яго кiраўнiцтва нават не здзейснiла спробы раззброiць 3 тысячны цар-скi гарнiзон, а заняла абарончую тактыку. Атрады паўстанцаў, што сцягвалiся да Вiльнi, былi неўзабаве разгромлены казакамi, а 12 красавiка на дапамогу Храпавiцкаму прыйшло падмацаванне.
На месцах развiццё паўстанцкага раху адбывалася больш паспяхова: у сакавiку-красавiку 1831 г. у Ашмянскiм, Браслаўскiм, Вiлейскiм, Дзiсенскiм, Cвенцянскiм паветах cтваралiся мясцовыя ўрады (камiтэты), праводзiлiся рэкруцкiя наборы (ад 20 душ - 1 вершнiк i 2 пехацiнцы) у атрады. Ксяндзы заклiкалi да “святой вайны”.
У красавiку-маi адбывалiся ўзброеныя сутыкненнi паўстанцаў з рускiмi войскамi. Актыў ны ўдзел у партызанскай барацьбе ўзялi студэнты Вiльнi, гарадская шляхта i чыноўнiцтва. У баi 18 мая адзiн з атрадаў быў разгром-лены, а 200 студэнтаў загiнула.
Да канца мая ў Вiленскай i Мiнскай губернях паўстанне было падаўле-на, толькi ў Гродзенскай губернi яно працягвалася да часу iснавання Вар-шаўскага ўрада. У маi сюды прыбыў атрад ген. Д. Хлапоўскага ў складзе 820 чал. У пачатку чэрвеня ён злучыўся ў Лiтве з 12 тысячным корпусам ген. Гел-гуда – галоўнакамандуючага ў Лiтве i Беларусi. 19 чэрвеня корпус Гелгуда спрабаваў штурмаваць Вiльню, але быў разбiты 26-тысячным рускiм вой-скам. Ген. Дэмбiнскаму з 4 тыс. корпусам удалося адысцi ў Польшчу.
У чэрвенi-лiпенi ачагi паўстання мелi месца ў Пiнскiм, Мазырскiм, Рэ-чыцкiм, Навагрудскiм паветах, у Магiлёўскай i Вiцебскай губернях.
На пачатку жнiўня 1831 г. паўстанне ў Лiтва i на Беларусi пацярпела паражэнне, аднак асобныя атрады яшчэ дзейнiчалi ў Заходняй Беларусi.
Падаўленнем паўстання на тэрыторыi Польшчы кiраваў галоўнакаман-дуючы рускай армiяй Паскевiч-Эрыванскi. Атрымаў тытул “князь Варшаў-скi” за тое, што ў ноч на 8 верасня дамогся капiтуляцыi ад паўстанцаў, якія так i не атрымалi спадзяванай дапамогi ад Францыi.
Паражэнне паўстання 1830-31 гг. мела значныя палiтычныя, сацыяль-на-эканамiчныя i культурныя наступствы не толькi для палякаў, але i для беларусаў. Як вядома, гэтае паўстанне па складу ўдзельнiкаў было пера-важна шляхецкiм. Па рэлiгiйным веравызнаннi яны былi каталiкамi. Удзел у iм беларускага сялянства цяжка назваць свядомым. Натуральна, што хва-ля царскiх рэпрэсiй закранула менавiта шляхту i касцёл. У адрозненне ад свайго папярэднiка на троне, якi ў свой час амнiсцiраваў падтрымаўшую Напалеона шляхту, Мiкалай I пакараў многiх, у тым лiку дэпутутаў сейма, якiя ў свой час галасавалi за пазбаўленне яго правоў на польскi трон.
Пасля падаўлення паўстання iмператар скасаваў усе рудыменты поль-скай дзяржаўнасцi – канстытуцыю, сейм, войска i г. д., а Царства Польскае загадаў падзялiць на губернi.
Акрамя таго, Мiкалай I паставiў на мэце не толькi пакараць вiнаватых, але i падарваць палiтычную моц шляхты i касцёла i менавiта ў раёнах, ад-носна нядаўна далучаных да Расii – найперш на Беларусi. Iзноў яе народ апы-нуўся памiж молатам i кавадлам: памiж польскай шляхтай, якая Беларусь i Жмудзь разглядала як сваю тэрыторыю, i царызмам, якi лiчыў тутэйшы народ часткай рускага. Менавiта з мэтай барацьбы супраць польскага i ката-лiцкага ўплыву i былi распачаты яго (царызма) рэпрэсiўныя захады амаль ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi мясцовага насельнiцтва. Многiя ўдзельнiкi паўстання мусiлi эмiгрыраваць за мяжу, нават у Лацінскую Амерыку, як І. Дамейка.
Для “навядзення парадку” у 1832 г. у Лiтве-Беларусi быў створаны так званы Заходнi камiтэт. Адным з самых шчырых чыноўнiкаў на нiве бараць бы з пальшчызнай выявiў сябе гродзенскi губернатар (з 1832 - мiнскi ге-нерал-губернатар) Мiх. Мiк. Мураўёў. У лiку першых пастаноў камiтэта ста-ла ўвядзенне рускай мовы ў дзяржаўнае справаводства замест польскай.
Для ўмацавання дзейснасцi антыпольскiх захадаў урад ствараў спры-яльныя ўмовы для рускiх чыноўнiкаў, але да канца царавання Мiкалая I iх доля складала толькi пятую частку - 20%.
Генерал-губернатары Мураўёў i Хаванскi па сваёй недасведчанасцi ўба-чылi ў Лiтоўскiм Статуце 1588 г. польскi звод законаў i таму забаранiлi яго выкарыстанне ў 1831 г., спачатку ў Вiцебскай i Магiлёўскай, а затым i ў астатнiх губернях. Яго месца заняў “Свод законов Россiйской iмперii”.
З 1840 г. па iнiцыятыве цара назвы “лiтоўскi”, “беларускi” сталi знiкаць з дакументальнага ўжытку. Замест iх з’явiлася назва “Паўночна-Заходнi край”. Менавiта з таго часу назва “Лiтва”, “лiтовец”, “лiтоўскi” стала замацоўвацца за тэрыторыяй i насельнiцтвам Ковеншчыны, а царскiя ўлады таму не пярэ-чылi. Агульнанацыянальная назва “Лiтва” была страчана. Царызму было вы-гадна называць мясцовае насельнiцтва не лiцвiнамi, а любым iншым iменем, што аддзяляла б яго ад палякаў.
Паўстанне 1830-31 гг. выявiла вызначальную ролю ў iм “высакародна-га саслоўя” – шляхты, асаблiва дробнай, так званай засцянковай. У гэтай сувязi аднавiў распачаты яшчэ пры Кацярыне так званы “разбор шляхты”, у ад-паведнасцi з якiм кожны шляхцiц мусiў дакументальна пацвердзiць сваю прыналежнасць да высакароднага саслоўя. Царызм праследаваў не толькi эканамiчныя, але i палiтычныя мэты. Пазбаўленыя дваранскiх прывiлеяў, у тым лiку прыгонных сялян, людзi набывалi cтатус падатковых пластоў - “грамадзян” або “аднадворцаў”, гэта значыць, абавязвалiся служыць у вой-ску, выконваць пастойную, падатковую i iншыя павiннасцi. Многiя з iх, стра-цiўшы сродкi да iснавання, былi вымушаны iсцi на дзяржаўную службу, адда-ваць сыноў у рускiя кадэцкiя карпусы i iнш.
У час следства па справе паўстанцаў шляхта мусiла даказваць сваю невiнаватасць, даваць прысягу на вернасць цару i даносiць на iншых. Тыя, хто каяўся ва ўдзеле i не прынёс вялiкай шкоды, атрымоўвалi амнiстыю. Хто не каяўся, той губляў маёмасць i высылаўся ў Сiбiр. Канфiскаваныя маёнткi танна прадавалiся рускiм памешчыкам. Але рускiя памешчыкi тут, як правiла, не прыжывалiся, таму гэтая маёмасць здавалася ў арэнду мясцовым панам або яўрэйскiм купцам. Тым не менш, з цягам часу тут з’явiўся пласт рускiх памешчыкаў дваранскага i чыноўнiцкага паходжання.
Падлягала перагляду ўся сiстэма адукацыi на Беларусi. Найперш, у 1832 г. быў закрыты Вiленскi унiверсiтэт як ачаг антырасiйскiх настрояў. Усе унiверсiтэцкiя каштоўнасцi (бiблiятэка, музей) былi перавезены ў Кiеў, дзе з 1834 г. пачаў працаваць унiверсiтэт iмя Уладзiмiра Святога. Каб заахвоцiць шляхецкiх навучэнцаў, у маскоўскiм i пецярбургскiм унiверсiтэтах вылуча-лася па 50 iмянных стыпендый.
Створаная на базе медыцынскага факультэта Вiленскага унiверсiтэта Медыка-хiрургiчная акадэмiя ў 1842 г. была зачынена за палiтычную дзей-насць яго навучэнцаў.
У 1848 г. на Беларусi з’явiлася руская ВНУ – Горы-Горацкi земляробчы iнстытут, якi стаў важнейшым цэнтрам агранамiчнай навукi ў iмперыi.
Асноўныя намаганнi царскага ўрада былi скiраваны на рэфармаванне сярэдняй i нiжэйшай адукацыi, якая ахоплiвала асноўную колькасць школ. Пасля паўстання iх колькасць зменшылася ўдвая. Закрывалiся таксама поль-скiя школы пры касцёлах. Каталiцкае ж вучылiшча перамяшчалася з Вiльнi ў Пецярбург. Ва ўсiх школах забаранялася не толькi выкладанне, а нават выву-чэнне польскай мовы.
Усё гэта i iншае вяло да вострага недахопу настаўнiкаў, якiя б ведалi рускую мову. Тады царскi ўрад прапанаваў расiйскiм настаўнiкам вакансii на iльготных умовах. У далейшым доля такiх настаўнiкаў склала ў 1839 г. 17%. Асноўную масу складалi па-ранейшаму мясцовыя, а таксама праваслаўныя свяшчэннiкi, пераведзеныя з унiятаў.
Важным накiрункам барацьбы ўрада супраць польскага ўплыву з’яўля-лася канфесiйнае пытанне. Каталiцкая царква пераводзiлася на дзяржаўнае ўтрыманне, а яе маёнткi канфiскоўвалiся. За дапамогу паўстанцам 191 кля-штар з 304 зачыняўся, звычайна iх ператваралi ў прыходы.
Ксяндзам забаранялася адлучацца ад сваiх прыходаў. Забаранялася адкрываць новыя, калi ў iх не набiралася 400 вернiкаў або 100 хат. У семi-нарыях дазвалялася выкладаць толькi на лацiнскай або рускай мовах.
Кантакты бiскупаў з Рымам дазвалялiся толькi з дазволу Пецярбурга. На тэрыторыi Лiтвы i Беларусi дзейнiчала 4 бiскупствы – Вiленскае, Магi-лёўскае, Мiнскае, Ковенскае, якiя падпарадкоўвалiся мiтрапалiту, рэзiдэн-цыя якога размяшчалася ў Пецярбурзе. Вышэйшы орган кiравання - Рымска-каталiцкая калегiя з’яўлялася дзяржаўнай установай.
Што датычыць cамай масавай рэлiгii беларусаў – грэка-рымскай або унiяцкай царквы, то яшчэ пры Аляксандры I яна трапiла ў залежнасць ад каталiкоў. Праваслаўныя абрады сталi замяняцца каталiцкiмi, уводзiлiся малi-тоўнiкi на польскай мове i г. д. З гэтай нагоды унiяцкi арцыбiскуп Лiсоўскi звярнуўся да цара за дапамогай, дамогся сану мiтрапалiта i разам з iм – права прызначэння бiскупаў.
Антыкаталiцкiя настроi унiятаў умела скарыстаў Мiкалай I. Ужо ў 1828 г. унiяцкая царква была аддзелена ад каталiцкай i створана самастойная
Грэка-унiяцкая калегiя, якая складалася з 2 епархiй – Беларускай (По-лацк) i Лiтоўскай (Жыровiцы, пазней – Вiльня).
Удзел унiятаў у паўстаннi 1831 г. абумовiў уцiск на яго з боку дзяржавы i праваслаўнай царквы. Неўзабаве арцыбiскупам Лiтоўскiм зрабiўся Я. Ся-машка, iнiцыятар аб’яднання унiятаў i праваслаўных. У 1832 г. была створана яшчэ адна (пасля Магiлёўскай) праваслаўная епархiя з цэнтрам у Полацку. Але першая ж спроба праваслаўных святароў перапiсаць у сваю веру унiяцкiя прыходы выклiкала абурэнне вернiкаў. На Беласточчыне ад праваслаўных аб-радаў адмовiлася 15 парафiй.
60 унiяцкiх святароў Навагрудскага пав. адмовiлiся прымаць праваслаў-ныя служэбнiкi, уведзеныя Сямашкам. У адказ ён загадаў адбiраць унiацкiя старадрукi, а непакорных святароў караць турмой або ссылаць ў манастыр. У 1835 г. увядзенне праваслаўных абрадаў зрабiлася масавым. Праз год з унiяц-кiх храмаў вынеслi арганы, iнтэр’еры тэрмiнова перараблялiся. Метрычныя кнiгi належала весцi на рускай мове.
У 1837 г. грэка-унiяцкая калегiя аддавалася ў падпарадкаванне Сiноду. Узмацнiлася агiтацыя сярод унiяцкiх святароў, якiм абяцалася дапамога праваслаўнага ўрада. Працягвалi сваю лiнiю толькi самыя стойкiя. У вераснi 1838 г. у в. Царкоўня, Дрысенскага пав. сабралiся святары Полацкай акругi i склалi прашэнне, падпiсанае 111 прысутнымi, на iмя цара, каб той даў iм “праўдзiвых” унiяцкiх бiскупаў, дазволiў адчынiць друкарнi i школы, або каб не чынiў перашкод да пераходу ў каталiцтва. Але зварот выклiкаў рэпрэ-сiўныя захады царызма. Сакрэтны камiтэт па унiяцкiх справах у Пецярбургу рыхтаваў канчатковае скасаванне грэка-унiяцкай царквы.
Нарэшце, у лютым 1839 г. у Полацку прайшоў Сабор унiяцкiх бiскупаў на чале з Язэпам Сямашкам. Важнейшай яго пастановай стаў саборны акт, падпiсаны 24 асобамi, аб уз’яднаннi унiятаў з праваслаўнай царквой. Здзей-снены перавод унiяцкiх парафiй у праваслаўе на гэты раз моцных пратэстаў не выклiкаў. У вынiку, мясцовая праваслаўная канфесiя зрабiлася самай масавай на Беларусi i Украiне i застаецца такой да нашага часу.
Такiм чынам, факт удзелу ў паўстаннi 1830-31 г. насельнiцтва Беларусi i Лiтвы быў выкарыстаны царызмам для вынiшчэння ў гэтым рэгiёне вы-значальнага ўплыву польскай шляхты, каталiцкага касцёла i унiяцкай цар-квы. Ускосна гэта палiтыка скiроўвалася на далейшае духоўнае развiццё беларускага народа ў напрамку зблiжэння з рускiм народам i праваслаўем.
Што датычыць палякаў, то, нягледзячы на шэраг знiшчальных захадаў урада, iдэя Рэчы Паспалiтай у iх духоўнай i практычнай дзейнасцi застава-лася непарушнай.
Грамадска-палiтычны рух у 1830-40- х гг.
Антыпольская палiтыка царызму на Беларусi не зламала шляхту i касцёл. Але цэнтр нацыянальнай барацьбы перамясцiўся з Расiйскай iмперыi за мяжу. У Парыжы ўзнiкла адна з нацыянальна-вызваленчых суполак палякаў – “Дэмакратычнае таварыства”. Менавiта там распрацоўвалiся планы ўзброенага аднаўлення РП. Адтуль у Польшчу i на Беларусь засылалiся змагары з мэтай разгортавання партызанскай барацьбы.
З гэтай мэтай па даручэннi “Дэмакратычнага таварыства” польскi ба-рацьбiт Шымон Канарскi ў 1835 г. распачаў падпольную дзейнасць у Вiльнi. Iм была створана суполка “Саюз польскага народа”, заснавана друкарня, наладжана агiтацыйная дзейнасць. У 1838 г. па дарозе з Вiльнi ў Мiнск Ка-нарскi быў арыштаваны, а праз год пакараны смерцю царскiм судом.
Яшчэ ў ходзе следства па яго справе выявiлася колiшняя дзейнасць у сценах Вiленскай медыка-хiрургiчнай акадэмii нелегальнага студэнцкага “Дэмакратычнае таварыства” на чале з Францам Савiчам. У тым жа 1838 г. апошнi быў арыштаваны i праз год сасланы ў дзеючую супраць горцаў армiю. Але пасля гэтага ўлады паспрабавалi адклiкаць яго ў Вiльню, паколькi ў рукi жандараў трапiлi праграмныя дакументы таварыства, з якiх вынiкала, што арганiзацыя ставiла на мэты не менш рэвалюцыйныя, чым дзекабрысты – паўстанне супраць самаўладдзя i прыгону, у абарону права кожнай нацыi Расii на палiтычную самастойнасць i iнш. Сам кiраўнiк “Дэмакратычнага таварыства” пазбег арышту, але далейшы лёс яго не высветлены.
Значнае ўздзеянне на развiццё рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху на Бела-русi аказалi падзеi ў Заходняй Еўропе (Францыя, Прусiя, Аўстрыя, Венгрыя). У 1848-1849 гг. на Беларусi i ў Лiтве (Жамойць) дзейнiчаў неле-гальны “Саюз вольных братоў” з цэнтрам у Вiльнi i фiлiямi ў Мiнску, Гро-дне, Лiдзе, Ашмянах, Навагрудку, Слонiме i iншых гарадах. Арганiзацыя аб’ядноўвала пераважна вучнёўскую моладзь на чале з братамi Францам i Аляксандрам Далеўскiмi. Пазней да iх далучыўся афiцэр вiленскага гарнi-зона Зыгмунд Серакоўскi.
З моманту заснавання арганiзацыi пачалася падрыхтоўка да паўстання: вялася агiтацыя сярод гараджан, вайскоўцаў, нават сялян. У фальварку Бараўляны была наладжана вытворчасць зброi i патронаў. У той час, як цар рушыў войскi супраць рэвалюцыйнай Венгрыi, сябры “Саюза вольных братоў планавалi сваiм паўстаннем прыйсцi ёй на дапамогу. На перагаворы з мадз’ярамi паехаў З. Серакоўскi, але па дарозе быў арыштаваны. Неўзабаве была разгромлена i ўся арганiзацыя.
Але на Беларусi антыцарскiя настроi ў асяроддзi польскай шляхты не знiклi. Мала таго, яны пашырылiся i на разначынскiя пласты насельнiцтва. Такiм чынам, сацыяль-ная база працiўнiкаў царызму працягвала ўзрастаць. Але ў адрозненне ад рэвалюцый-на-дэмакратычнага руху, якi пачаў зараджацца ў цэнтральных губернях Расii, рады-калiзм свядомых барацьбiтоў з самаўладдзем у Польшчы, Лiтве i Беларусi не выходзiў за межы аднаўлення незалежнай РП.