Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні

Вид материалаДокументы

Содержание


23. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Няхай маскаль уступае
Прафесары Новiк i Марцуль:“Чым растлумачыць, што РП не змагла абаранiць свой суверэнiтэтў”
Подобный материал:
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   36
Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

У ХУІІ-ХУШ ст.ст. беларуская літаратура апынулася ў вельмі склада-ных умовах. Асноўным тормазам яе развіцця было звужэнне сферы ўжыван-ня беларускай мовы. Прычым у гэты перыяд адбываўся пераход ад стара-жытнабеларускай кніжнай мовы да літаратурнай, якая абапіралася на жывую гутарковую мову народа. Такі працэс быў заканамерны і ішоў ва ўсіх краінах, толькі не так пакутліва і вяла, як на Беларусі. Польшчы і Расіі для гэтага пе-раходу спатрэбілася каля 50 гадоў, а ў нас ён зацягнуўся больш чым на 150.

У беларускай літаратуры гэты пераходны перыяд азначаецца панаван-нем стылю барока, у якім яскрава выдзяляюцца стылёвыя тэндэнцыі:
  1. Высокі стыль, звычайна элітарны, феадальна-арыстакратычны. Яму
    была характэрна рытарычная прыўзнятасць, сімвалічнасць, блізасць да ста-рых афіцыйных формаў беларускай літаратуры.
  2. Сярэдні стыль задавальняў эстэтычны густ гараджан і сярэдняй
    шляхты, якая імкнулася засвоіць еўрапейскі лад і не адрывалася ад нацы-янальных традыцый.

3. Нізкае барока, якое прадстаўляла эстэтычныя запатрабаванні най-больш шырокіх пластоў насельніцтва нашага грамадства. Сюды ўваходзіла інтымна-песенная лірыка, батлеечныя п'есы, сатырычная паэзія і проза. Ля вытокаў гэтай «несур'ёзнай літаратуры» стаіць напісаны ананімам у 1655 годзе «Ліст да Абуховіча.» Абуховіч — смаленскі ваявода, які, здрадзіўшы ВКЛ, без боя здаў горад расійскай арміі ў 1654 г. Аўтар рашуча асуджае ама-ральнасць і прадажнасць прадстаўнікоў пануючых колаў Рэчы Паспалітай. Да гэтага літаратурнага напрамку па форме, мове, стылю і жанру прымыкае другі твор — «Прамова Мялешкі». Быццам бы сапраўды смаленскі кашталян Іван Мялешка выступаў на Варшаўскім сойме і «рэзаў» праўду-матку ў вочы каралю Жыгімонту III Вазе. На сакавітай беларускай мове аўтар гэтага твора крытыкуе кіраўніцтва Рэчы Паспалітай, якое не клапоціцца аб інтарэсах Літвы. Ён вельмі зняважальна адзываецца аб апалячанай беларускай шляхце, з'едліва пра іх адзначаючы: «Многа тутако такіх ест, што хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла і воняет!»

Найбольш значным прадстаўніком «высокага» літаратурнага стылю ба-рока быў Сімяон Полацкі (1629-1680 гг.). Сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітніяновіч. Нарадзіўся ён у Полацку, у сям'і купца. Вучыўся спачатку ў брацкай мясцовай школе. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. У 1664 годзе, як шчыры прыхільнік праваслаўя і праціўнік палітыкі контррэфарма-цыі, пакінуў Беларусь і ў Маскве разгарнуў актыўную педагагічную, выда-вецкую і літаратурную дзейнасць. Ён быў выхавальнікам Пятра I у дзяцінст-ве. Па яго ініцыятыве і статуту была заснавана першая ў Расіі вышэйшая на-вучальная ўстанова – славяна-грэка-лацінская акадэмія. Менавіта ў ёй ву-чыўся праз 50 гадоў М. Ламаносаў. Полацкі адкрыў у Маскве друкарню, якая выдала першы «Буквар». Ім былі напісаны драмы і камедыі, пропаведзі і шмат вершаў. Ягоная літаратурная спадчына і грамадска-асветніцкая дзей-насць дае права, на думку гісторыкаў, называцца першым расійскім інтэлі-гентам.

Другім выдатным дзеячам, які значна ўзбагаціў культуру Расіі, з'яўля-ецца Ілля Капіевіч (1651-1714 гг.). Па палітычных матывах ён вымушаны быў эміграваць у Галандыю. Там у 1697 годзе як перакладчык пазнаёміўся з Пятром I і быў запрошаны працаваць ў Расію. Капіевіч рэфармаваў царкоў-на-лавянскі алфавіт кірыліцы, спрасціў яго. Новы шрыфт сталі называць гра-мадзянскім або «капіеўкай». Сёння ім карыстаецца з невялікімі змяненнямі большасць славянскага народу. Ён напісаў і пераклаў на рускую мову больш за 20 кніг, у тым ліку першую ў Расіі арыфметыку, падручнікі па іншазем-ных мовах, першы каляндар, першыя на рускай мове творы па навігацыі, байкі Эзопа і інш. Увогуле, вельмі многія беларусы ўзбагачалі расійскую культуру сваім майстэрствам. Так, пад кіраўніцтвам Івана Максімава з-пад Копыля і Сцяпана Івакова з Мсціслаўля былі ўпрыгожаныя ў Расіі Нова-ерусалімскі манастыр на Істры, Круціцкі церамок, церамок Крамлёўскага палаца. Беларускія майстры аздаблялі ажурнай разьбой па дрэву палац цара Аляксея ў сяле Каломенскім, царскія вароты ў Саборы Новадзявочага мана-стыра ды інш.

Такім чынам, культурнае жыццё Беларусі ў разглядаемы перыяд было даволі разнастайным і багатым, што давала магчымасць дапамагаць і блізкім суседзям.

Навука Беларусі ў другой палове ХУІІІ ст.

. Галоўным прадметам выкладання ў мясцовых навучальных установах працяглы перыяд заставалася філасофія. Адыак яе сярэднявечны змест стаў размывацца праз уключэнне ў курс асобных палажэнняў з работ Р. Дэкарта, Д. Лока, Г. Лейбніца. Пры гэтым беларускія філосафы спачатку імкнуліся прымірыць іх ідэі з састарэлымі тэорыямі Арыстоцеля і Ф. Аквінскага, але з цягам часу ўсё болыы схіляліся да наватарскага рацыяналізму (А. Скарульскі, Б. Дабшэвіч, К. Нарбут). Падобныя працэсы назіраліся і ў іншых галінах ведаў. "Бацька айчыннай фізікі" Ю. Міцкевіч у сваіх лекцыях у Віленскай езуіцкай акадэміі зыходзіў з асноўных палажэнняў ньютанаўскай механікі, хаця часам і спрабаваў аб'яднаць яе з тэалагічнай традыцыяй. Вядомыя тагачасныя гісторыкі А. Нарушэвіч і Ю. Нямцэвіч разглядалі свой прадмет як магчымасць комплекснага вывучэння палітычных, эканамічных і культурных дасягненняў папярэдніх пакаленняў. Пры гэтым акцэнт у іх творах рабіўся на гісторыю Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Асобна можна адзна-чыць і станаўленне айчыннай астраноміі — у 1764 г. у Вільні была арга-нізавана першая абсерваторыя. Адным з ініцыятараў яе адкрыцця стаў М, ІІачобут-Адляніцкі (пазней — рэктар Галоўнай школы), які выступаў за секулярызацыю навукі і заснаванне ў сталіцы ВКЛ уласнай Акадэміі навук.

Сярод замежных навукоўцаў, што ў азначаны перыяд жылі і працавалі ў ВКЛ, у першую чаргу трэба назваць вядомага французскага вучонага Ж. Жылібера. Менавіта яго за-прасілі на пасаду рэктара Гродзенскай лекарскай школы. У час свайго жыц-ця ў Беларусі навуковец займаўся вывучэннем мясцовай прыроды і якраз па яго ініцыятыве ў Гродне быў заснаваны першы ў краі батанічны сад.

У грамадска-палітычнай сферы асветніцкія ідэі праявіліся ў імкненні часткі прагрэсіўнай шляхты і магнатаў да рэфармавання саслоўнай манархіі Рэчы Паспалітай (А. Чартарыйскі, I. Храптовіч, I. Патоцкі, Г. Калантай). Іх ідэалам быў запазычаны ў Францыі вобраз "асветнага манарха". Знайшлі ў беларускім грамадстве шчыры водгук і прапановы французскіх фізіякратаў, пад уздзеяннем тэорый якіх усё часцей выказвалася меркаванне аб неабходнасці хутчэйшай адмены прыгоннага права і паляпшэння ўмоў жыцця сялян (Ю. Паўлікоўскі, Д. Пільхоўскі, Я. Ясінскі).

Свецкі жывапіс XVIII ст. пад уплывам Францыі стаў больш манер-ным, а ранейшы псіхалагізм вобразаў замяніла знешняя тэатральнасць і бутафорнасць. Падкрэсленая ўвага стала надавацца адлюстраванню багацця адзення, пышнасці акружэнняпартрэты Г.Ф. і М. Радзівіл (1746), М.К. Агінскага (пасля 1754), Станіслава Аўгуста (1783). Разам з тым пад уплы-вам Асветніцтва ў Беларусі з 1760-х гг. пачаў распаўсюджвацца новы стыль — класіцызм. Творам жывапісу пры гэтым стала характэрна ўраўнаважа-насць кампазіцыі, рацыяналістычыая яснасць мастацкіх вобразаў, лагіч-насць каларыстычных рашэнняў. Заснавальнікамі айчыннай класічнай мас-тацкай школы сталі прафесары Віленскай Галоўнай школы Ф. Смуглевіч і Я. Рустэм, якія працавалі пераважна ў гістарычным і міфалагічыым жанрах.

Далейшае развіццё ў XVIII ст. атрымала і афармленне інтэр'ераў ай-чынных храмаў. Для фрэсак таго часу былі характэрны прасторавасць, ма-ляўнічасць і дынамізм кампазіцыі, а таксама натуралізм асобных элементаў. 3 мэтай ілюзорнага пашырэння прасторы купал храма распісваўся над ня-бесны звод з аблокамі і анёламі. Часам фрэскавыя размалёўкі спалучаліся з ляпным арнаментам, які быццам бы прарастаў са сцяны (Нясвіж, Полацк, Магілёў, Мсціслаў). Сапраўднымі шэдэўрамі мастацтва сталі алтары хра-маў. Асноўны драўляны алтар Гродзенскага езуіцкага касцёла, напрыклад, у вышыню дасягаў 21 м. Ён быў аздоблены 22 скульптурамі, а таксама шматлікімі калонамі, вазамі і раслінным арнаментам.

Тэатры. Пад уплывам Асветніцтва хуткімі тэмпамі ішло развіццё свец-кай культуры. Выразна прасочваюцца гэтыя працэсы ў тэатральным жыцці Беларусі ў XVIII ст. у Беларусі адзначаўся росквіт прыгоннага тэатра. Ства-раўся ён пры магнацкіх сядзібах, і артыстамі былі прыгонныя сяляне, атры-маўшыя спецыяльную адукацыю. Першы такі тэатр быў у князя Радзівіла. Ягоная жонка Уршуля Францішка Радзівіл была не толькі стваральніцай тэ-атра, але пісала і драматургію. Яе першая камедыя «Дасціпнае каханне» была пастаўлена ў Нясвіжы ў 1746 годзе. Яна была аўтарам і рэжысёрам першай тэатральнай драмы і першай тэатральнай казкі. Тут заўсёды са сцэны гучалі беларускія мелодыі, песні, хаця пастаноўкі рабіліся на польскай мове. Ня-свіжскі тэатр Радзівілаў складаўся з балета і музыкальнай капэлы. Пры-гонныя тэатры дзейнічалі пры памесцях Агінскіх у Слоніме, Сапегаў — у Ружанах і Дзярэчыне, Тышкевічаў — у Свіслачы і Плешчаніцах і інш. Усяго да падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Беларусі функцыянавалі 26 опер-на-балетных тэатраў і каля 30 сімфанічных аркестраў. Выканаўцы, артысты былі высокапрафесійнымі майстрамі сваёй справы. Аб гэтым сведчаць 69 музычных твораў, што складаюць знакаміты «Полацкі сшытак», якому 300—350 гадоў.

Вядома, што многія таленавітыя артысты і музыканты, атрымаўшы пра-фесійную падрыхтоўку ў прыгонных тэатрах Беларусі, з'явіліся асноўным складам узнікшых пазней тэатраў у шэрагу краін, за мяжой. Так, гродзенскі «сялянскі балет» і слонімскія танцоры ў колькасці 60 чалавек сталі базай для заснавання Варшаўскага прыдворнага балета. 3 78 акцёраў створанага ў Мас-кве пры двары Аляксея Міхайлавіча рускага тэатра, 70 чалавек былі белару-самі. Як мы бачым, музычна-тэатральнае жыццё на Беларусі было на ўзроўні культуры перадавых еўрапейскіх краін і магло дапамагаць у развіцці гэтага напрамку культуры другім народам.

На змену пастаноўкам на біблейскія сюжэты ў школьных тэатрах прыходзілі п'есы папулярных у тагачаснай Еўропе аўтараў (Ж. Мальер, Ф. Вальтэр). У 1740 г. у Нясвіжы быў створаны першы айчынны свецкі тэ-атр, большасць акцёраў і музыкаў для якога была набрана з прыгонных сялян. Буйныя магнацкія тэатры таксама працавалі пры двары Г. Радзівіла ў Слуцку (1751—1760), М. К. Агінскага ў Слоніме (1771 —1791) іг.д.

Акрамя замежных п'ес на іх сцэнах рэгулярна ставіліся творы айчын-ных аўтараў, сярод якіх найбольшай вядомасцю карысталіея камедыі і дра-мы, напісаныя Ф. У. Радзівіл — "Золата ў агні", “Гульня фартуны", "Кахан-не — дасканалы майстра" і інш. Некалькі дзесяцігоддзяў не зыходзіла з тэа-тральных падмосткаў Еўропы і опера "Агатка" М. Радзівіла, прасякнутая беларускімі фальклорнымі матывамі. Усё часцей у айчынных тэатрах пача-ла гучаць беларуская мова. Спачатку ёй карысталіся для надання нацыя-нальнага каларыту асобным персанажам з народу ці дробнай шляхты, а ў 1787 г. у школьным тэатры пры Забельскім дамініканскім калегіуме пад По-лацкам была пастаўлена і першая цалкам беларускамоўная "Камедыя", напісаная мясцсшым выкладчыкам К. Марашэўскім,

Музыка гучала не толькі на спектаклях: яе слухалі ў салонах мясцовай шляхты, выкладалі ў навучальных установах, праходзілі сольныя і аркестро-выя канцэрты.

На Беларусі добра ведалі музычныя творы заходнееўрапейскіх кампа-зітараў, папулярнасцю карысталіся кампазіцыі мясцовых аўтараў.

Сусветнай славай карыстаюцца творы нашых землякоў М. К. Агінска-га, С. Манюшкі, добра вядомыя імёны А. Абрамовіча, В. Казлоўскага, Г. Глінскага, П. Карафа-Корбута, I. Шадурскага і інш. У арганізацыі канцэрт-нага жыцця і пашырэнні музычнай асветы значную ролю адыгралі браты Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, якія кіравалі мінскім аркестрам.

Міхал Клеафас Агінскі паходзіў з сям'і беларускай шляхты, добра вя-домай на слонімшчыне. Ён быў вядомы не толькі як выдатны кампазітар і выканаўца, але і як палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага. М. Агінскім напісана больш як 60 музыкальных твораў: 4 вальсы, 4 маршы, 3 мазуркі, некалькі мінуэтаў, ра-мансаў, песень і больш 20 паланэзаў. Найбольш папулярным творам кампа-зітара з'яўляецца яго паланэз «Развітанне з Радзімай». Ён аўтар чатырох-томных мемуараў і трактата «Пісьмы аб музыцы».

Важным вынікам Асветніцтва стала хуткае развіццё народнай "ніза-вой" культуры. У больш простых формах яна пераймала мастацкія зда-быткі арыстакратыі, але пры гэтым удала спалучала іх са старадаўнімі тра-дыцыямі і фальклорам.

У цэлым культурнае развіццё Беларусі пад уплывам ідэй еўрапейскага Асветніцтва адзначалася відавочнай дынамікай і далейшым распаўсюджан-нем у шырокіх колах мясцовага насельніцтва. Галоўная заслуга ў гэтым на-лежыць цэлай плеядзе айчынных мысліцеляў і асветнікаў другой паловы XVIII ст., якія ў складаных грамадска-палітычных умовах змаглі пераадо-лець шматвяковы кансерватызм і вывесці сваю Радзіму на шлях прагрэсіў-ных пераўтварэнняў.

Такім чынам, аналіз асноўных тэндэнцый і адметных падзей гісторыі свету XVIII ст. сведчыць аб тым, што ў разгледжаны перыяд сапраўды назіраліся значныя зрухі ў грамадска-палітычным, эканамічным і культур-ным жыцці. Войны ў гэты час прымалі ўсё больш глабальны характар. Аслабленне пазіцый феадалізму спрыяла пачатку прамысловай рэвалюцыі. Навука і мастацтва пад уплывам ідэй Асветніцтва таксама звалюцыяніравалі паскоранымі тэмпамі. Аднак Рэч Паспалітая з яе "шляхецкай анархія" ака-залася цалкам не падрыхтаванай для асэнсаваняя ў новых абставінах і была бязлітасна знішчана магутнымі суседзямі. Менавіта яе трагічны лёс яскрава даказаў усім астатнім жыццёвую неабходнасць карэнных дзяржаўных і гас-падарчых пераўтварэнняў, якія і сталі адметнай з'явай наступнага — XIX ст.

Архітэктура. Перыяд ХУІІ-ХУШ стагоддзяў у мастацтве ВКЛ харак-тарызаваўся панаваннем спачатку стыля барока, а з сярэдзіны XVIII ст. — усталяваннем класіцызму. Як ужо гаварылася, стыль барока стаў у нас па-шырацца як мастацкае ўвасабленне ідэалогіі контррэфармацыі. Мастацкія творы гэтага стылю звярталіся не столькі да розуму чалавека, колькі да яго пачуццяў, апелявалі да яго веры ў звышнатуральныя сілы, да містыкі. Для гэтага шырока выкарыстоўваліся такія мастацкія метады, як метафарыч-насць, шматзначнасць, кантраснасць і парадаксальнасць. Перавага аддавала-ся вонкавай форме. А каб адцяніць форму, яе першасць над зместам, выкары-стоўваліся крывалінейныя, акругленыя абрысы, ускладненыя да вычурнасці знешнія дэталі. Атрымоўваліся пышныя і раскошныя формы, якія заварож-валі чалавека прыгажосцю, нават сімфоніяй пластыкі, колеру, светацені. У рэчышчы барока ў гэты час развіваліся практычна ўсе віды мастацтва.

Найбольш поўна барока праявілася ў архітэктуры, асабліва ў культа-вым дойлідстве. Да такіх пабудоў належыць езуіцкі фарны касцёл у Нясві-жы, узведзены ў канцы XVI ст. італьянцам Бернардоні, пазней былі пабуда-ваны ў гэтым стылі езуіцкія касцёлы ў Гародні, у Пінску, бернардзінскі кас-цёл у Мінску і інш. Развіццё беларускага барока прайшло ў тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палавіна XVII ст.ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.), позняе ці віленскае барока (30-80-я гады XVIII ст.) Віленскае барока прадстаўляла сабою сінтэз еўрапейскага стылю з мясцо-вымі стылёвымі напрацоўкамі. Яго рысы найболыл яскрава праявіліся ў па-будове уніяцкага касцёла выдатным архітэктарам Глаўбіцам у Полацку на месцы ўзарванага ў 1710 годзе рускімі войскамі Пятра I знакамітага Сафій-скага сабора.

У перыяд сталага і позняга барока адбываецца яго сваеасаблівая «дэма-кратызацыя». Гэты стыль пачынае пранікаць і ў свецкае будаўніцтва. У Мін-ску, Віцебску, Магілёве і інш. будуюцца ратушы, ствараюцца выдатныя па-лацавыя ансамблі, акружаныя паркамі. Знікаюць абарончыя атрыбуты ў маг-нацкіх палацаў, і яны набываюць вытанчаны і імпазантны выгляд, асабліва фасады пабудоў. Вонкавы іх выгляд упрыгожваецца ляпнымі аздабленнямі, пілястрамі, пучкамі калон, паліванай керамікай. Напрыклад, палацы ў Няс-віжы, Ружанах, Шчорсах, Свяцку і інш. У афармленні пабудоў, іх унутра-нага аздаблення ў разглядаемы перыяд вялікую ролю адыграла кафля. У яе дэкоры і тэхналогіі яскрава праяўляўся стыль барока. Яна ператварылася з плоскай ў аб'ёмную архітэктурную дэталь з мастацкімі выявамі кветак, звяркоў, птушак, арнаменту, выкананых у рознакаляровых варыянтах. Бела-руская кафля карысталася вялікім попытам і за мяжой, асабліва ў маскоў-скай дзяржаве.

Вялікім попытам у краіне і за мяжой карысталася мастацкае шкло. Па-шырэнне ведаў па хіміі ў сувязі з дзейнасцю Полацкай калегіі езуітаў, хіміч-нага накірунку школ у Вільні, Гродне, Навагрудку — паспяхова ішло асва-енне новых рэцэптур і тэхналогій. Беларускія майстры ўмелі варыць рубі-навае шкло, багемскі крышталь, гравіраваць яго ўпершыню карундавай іголкай, размалёўваць каляровымі эмалямі. У XVIII ст. дзейнічалі шкляныя мануфактуры (гуты) у Налібоках, Урэцку, Гродне, Крычаве, Рагачове, Чачэрску.


Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскія ўлады, імкнучыся інтэграваць у сваю дзяржаўную структуру новыя тэры-торыі, праводзілі адпаведную палітыку. Значны ўплыў на развіццё беларускай культуры ў гэты перыяд аказвала польская, а пазней, асабліва з 60-х гг. XIX ст., — руская культура. Назіралася таксама цесная сувязь з культурамі ўкраінскага, літоўскага і іншых народаў. Культура беларускіх зямель сутыкалася з жорсткім прыгнётам з боку царскай улады, якая ім-кнулася даказаць, што насельніцтва Беларусі не мела сваёй этнічнай асаблі-васці.


23. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.


Палiтычны крызiс у РП у сярэдзiне ХVIII ст. Першы падзел РП. Далучэнне Усходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi.

Праз 100 год пасля заключэння Люблiнскай унii палiтычнае становi-шча РП выяўляла прыкметы крызiсных з’яў. У лiку важнейшых таму пры-чын своеасаблiвае ўладкаванне палiтычнай сiстэмы. Па форме дзяржаўнага ўладкавання РП уяўляла сабой канстытуцыйную манархiю.

Вышэйшую дзяржаўную уладу ў РП здзяйснялi кароль (ён жа ВКЛ) i двухпалатны сейм. Але з першых гадоў iснавання гэтай федэратыўнай дзяр-жавы паўнамоцтвы сейма icтотна пераўзыходзiлi каралеўскiя. Без яго санк-цыi кароль не меў права склiкаць “паспалiтае рушанне”, усталёўваць новыя па-даткi i пошлiны. Кароль меў больш абавязкаў, чым правоў. Яго дзейнасць знаходзiлася пад пастаянным наглядам савета 16 сенатараў-рэзiдэнтаў.

Яшчэ з часоў Генрыка Валуа шляхта дамаглася ўзаконення так званых “генрыкавых артыкулаў”, якiя па сутнасцi абмяжоўвалi над ёй уладу ка-раля. Сам ён лiчыўся “першым сярод роўных” i абавязваўся захоўваць на-званыя “артыкулы”. У iх лiку захоўвалася палажэнне, у адпаведнасцi з якiм шляхта магла адмовiцца ад падпарадкавання каралю i нават выступiць супраць яго са зброяй у руках (рокаш), калi той парушыць “шляхецкiя вольнасцi

Выбарнасць каралеўскай улады i яе залежнасць ад шляхецкай волi мела i свае недахопы. Ва ўмовах шматканфесiйнай i шматнацыянальнай дзяржа-вы цяжка было аб’яднаць iнтарэсы ўсёй шляхты. Невыпадкова таму пачы-наюць узнiкаць шляхецкiя групоўкi, затым аб’яднаннi (канфедэрацыi) на чале з буйнейшымi магнатамi, якiя як правiла праследуюць не агульна-дзяржаўныя, а фамiльныя iнтарэсы. Варта прыгадаць дзейнасць у гэтым напрамку Пацаў, Сапегаў, Радзiвiлаў i iнш.

У такiх умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў яго дэпутатаў i iншых захадаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана з-за выкарыстання права “лiберум вета”. Такiм чынам, стваралiся перашкоды ў справе дзяржаўнага кiравання. У той самы час на месцах узмацняецца ўлада павятовых сеймiкаў, якiя, як правiла, знаходзiлiся пад кантролем магнатаў.

Адным з важнейшых фактараў, якi дэстабiлiзоўваў унутрыпалiтычнае становiшча краiны, з’яўлялася ўмяшальнiцтва суседнiх краiн, асаблiва ў так званым пытаннi аб дысiдэнтах або iншаверцах.

Як вядома, яшчэ з часоў Аляксея Мiхайлавiча Расiя брала на сябе ролю абаронцы iнтарэсаў праваслаўных у РП. Па меры аслаблення апошняй Ра-сiя больш актыўна ажыццяўлее гэтую дзейнасць, чым яшчэ больш пагар-шае яе становiшча. З другога боку, абарону iнтарэсаў пратэстантаў узяла на сябе лютэранская Прусiя. Нарэшце, суседзi РП - Расiя, Прусiя i Аўстрыя адкрыта выказвалi да яе свае тэрытарыяльныя прэтэнзii, спасылаючыся на факты колiшняй прыналежнасцi iх продкам асобных зямель, якiя зараз уваходзiлi ў склад Польшчы i ВКЛ.

Вiдавочна, што названыя суседнiя дзяржавы не былi зацiкаўлены ў моцнай РП i не раз са зброяй у руках умешвалiся ў яе ўнутраныя справы. Невыпадкова, што з дапамогай Расii ў 1733 г. трон РП заняў Аўгуст III, та-кi ж бездарны манарх, як i яго бацька – Аўгуст II. Новы манарх, якi за 30 год свайго каралявання быў у краiне толькi 2 гады, не ведаў нi беларускай, нi польскай моў, быў не ў стане кiраваць ёю. Натуральна, што менавiта ў гэты час узмацнiлася феадальная анархiя, а пасля яго смерцi ў 1763 асаблiва ак-тывiзавалася мiжусобная барацьба памiж Патоцкiмi i Бранiцкiмi, памiж Ра-дзiвiламi i Чартарыскiмi. Апошнiх падтрымала Расiя. Характэрна таксама, што i чарговы кароль быў абраны пры вызначальнай ролi Расii, дакладней яе армii.

Такiм чынам, у вераснi 1764 г. на элекцыйным сейме каралём РП быў абраны не швед або немец, як раней, а ўраджэнец маёнтка Волчын Бера-сцейскага павета, стольнiк ВКЛ Cтанiслаў Панятоўскi, якi пры каранацыi набыў яшчэ iмя Аўгуст IV. Гэта да таго ж i апошнi кароль РП. Праўда, на той час ён аб гэтым яшчэ не ведаў.

Варта адзначыць у гэтай сувязi, што расiйска-прускi саюзны дагавор 1764 г. меў сакрэтны артыкул, паводле якога саюзнiкi абавязвалiся захоў-ваць у РП шляхецкую канстытуцыю, вольныя выбары караля i liberum veto.

Пэўныя шляхецкiя пласты грамадства РП усведамлялi пагрозу працяглага палi-тычнага крызiсу краiны, свавольства магнатаў, пэўнай рэгiянальнай адасобленасцi i г. д. Менавiта таму сейм прадпрымаў захады па эканамiчнай стабiлiзацыi РП, у тым лiку за кошт абмежавання права liberum veto пад час галасаванняў па гаспадарчых пы-таннях. Можна меркаваць, што менавiта стабiлiзацыйныя тэндэнцыi выклiкалi трыво-гу Расii i Прусii i абумовiлi iх умяшанне ва ўзнiкшую праблему аб дысiдэнтах.

У вынiку ў 1767 г. на дапамогу Слуцкiм праваслаўным канфедэратам, якiя запатра-бавалi роўнасцi ўсiх вернiкаў у РП, прыбыла 40-тыс. рускае войска. Гэта акцыя абумовiла рашэнне сейма задаволiць патрабаваннi “дысiдэнтаў”, у лiку якiх было права займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюбы з асобамi ка-талiцкага веравызнання i iнш. У сваю чаргу частка каталiцкай шляхы ўба-чыла ў гэтым парушэнне “старыны”, а разам з ёй – i “залатых вольнасцей”, i стварыўшы ў 1768 г. у г. Бар канфедэрацыю на чале з Ю. Пуласкiм, распачалi ўзброеную барацьбу за адмену раўнапраўя каталiкоў i праваслаўных.

Ваенныя дзеяннi на Беларусi супраць рускiх войск адбывалiся да восенi 1771 г. У лiку апошнiх пад Сталавiчамi рускiм генералам Суворавым быў разбiты атрад гетмана ВКЛ Мiхала Казiмiра Агiнскага.

Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аў-стрыя падпiсалi ў Пецярбургу канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi Рэчы Паспалiтай, каб тым самым “прадухiлiць дзяржаву ад поў-нага разлажэння“.

Да Расii адыйшлi: Iнфлянцкае, большая частка Полацкага, амаль усё Вiцебскае, Мсцiслаўскае ваяводства i ўсходняя частка Рэчыцкага павета Мiнскага ваяводства з гарадамi Рагачоў, Прапойск, Чачэрск i Гомель. Гэтыя землi ўключалiся ў склад Пскоў-скай i Магiлёўскай губерняў i аб’ядноўвалiся ў генерал-губернатарства.

1776 г. беларускiя i латышскiя паветы вылучылiся з Пскоўскай губернi i ўвайшлi ў Полацкую. Магiлёўская i Полацкая губернi перайменаваны ў намеснiцтвы.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другi падзел РП i далучэнне Цэн-тральнай Беларусi да Расiйскай iмперыi.

Пасля першага падзелу РП патрыятычна настроеная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы палiтычны заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпу-татаў 4-х гадовага (1788-92) сейма (Гуга Калантай, Машынскi, Малахоўскi, Патоцкi, Сапега) дамаглася прыняцця Канстытуцыi РП, якая была скiравана на ўмацаванне кiравання дзяржавай i кансалiдацыю грамадства.

Паводле яе, выбарнасць каралёў забаранялася.

Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыстання “лiберум вета”. Утварэнне канфедэрацый забаранялася.

Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў.

Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе вызна-чальнай ролi ў грамадскiм жыццi.

Значна ўздымаўся статус мяшчанства: яму дазвалялася набываць зя-мельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апараце i войску.

Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам закону. Пан набываў права вызвалiць селянiна ад прыгону.

Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захавала статус дзяржаўнай рэлiгii

Канстытуцыя абвяшчала аб утварэннi ўнiтарнай дзяржавы, ужо не Рэчы Паспалiтай двух народаў, а Рэчы Паспалiтай Польскай. Пры гэтым у ВКЛ захоўвалiся асобныя дзяржаўныя пасады i сваё войска.

У цэлым Канстытуцыя мела прагрэсiўны характар, яна лiквiдоўвала феадальную анархiю i стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця буржуаз-нага грамадства.

Праз 2 месяцы дэпутаты-рэфарматары здзейснiлi спробу пазбавiць Ра-сiю падставы ўмешвацца ва ўнутраныя справы РП пад выглядам абароны правоў праваслаўных вернiкаў. З гэтай нагоды па iнiцыятыве названых дэ-путатаў у Пiнску быў склiканы вышэйшы сход – “Генеральная кангрэга-цыя” праваслаўных дзеячаў (святароў, манахаў, мяшчан, шляхты) якiя ў сваiм праекце ад 2 лiпеня пастанавiлi: прызнаць верхавенства не расiйскага Сiнода, а Канстанцiнопальскага патрыярха i абраць аўтакефальнае права-слаўнае кiраванне ў РП. Старшынёй “генеральнай кангрэгацыi” быў аб-раны iгумен Бельскага манастыра С. Пальмоўскi. Але зацвярджэнне пастаноў кангрэгацыi зацягнулася да 21 мая 1792. “Праваслаўнае пытанне”, прапа-наванае каралём першым на разгляд сейма, было прынята 123 галасамi “за” пры 13 “супраць”.

Тым не менш, гэта акцыя не абаранiла РП ад далейшай расiйскай экс-пансii. Пасля звароту польскiх магнатаў да Кацярыны 27 красавiка 1792 г. у Пецярбурзе быў складзены i 14 мая абвешчаны акт новай канфедэрацыi. Працiўнiкi Канстытуцыi, члены Таргавiцкай канфедэрацыi на чале з С. Ржэ-вускiм, К. Бранiцкiм выступiлi супраць караля i сейма пад сцягам не-паруш-насцi шляхецкiх прывiлеяў. Канфедэраты звярнулiся за падтрымкай да Каця-рыны II i рушылi на Варшаву ўслед за 100-тыс. расiйскiм войскам

Значная частка беларускага шляхецтва падтрымала таргавiчан. Баi па-мiж войскамi канфедэратаў (рускiх) i РП адбывалiся ў Зах. Беларусi на пра-цягу 2 месяцаў - з мая па лiпень 1792 г. – i скончылася поўным разгромам апошняга. Характэрна, што i сам кароль 24 лiпеня перайшоў на бок кан-федэратаў. У вынiку войска РП пацярпела паражэнне, Канстытуцыя 3 мая была скасавана. Таргавiцкiя канфедэраты падрыхтавалi новы падзел РП.

12 студзеня 1793 з гэтай нагоды ў Пецярбургу была падпiсана канвен-цыя памiж Расiяй i Прусiяй. Да Расii адыйшлi землi Цэнтральнай Беларусi па лiнii Друя–Пiнск (Барысаў, Менск, Бабруйск, Бабруйск, Слуцк, Пiнск, Мазыр), а таксама правабярэжная Украiна.

Гродзенскi сойм моўчкi зацвердзiў рашэнне аб падзеле РП.

Над краiнай навiсла пагроза канчатковага яе падзелу


Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП.

Далучэнне Заходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi.

Асноўная частка магнатаў, шляхты, духавенства, выхаваная ў духу “шля-хецкiх вольнасцяў”, скарылася з вынiкамi II падзела РП. Пэўныя ж колы грамадства, асблiва тыя, хто ўдзельнiчаў у баявых дзеяннях супраць рускiх i прускiх iнтэрвентаў, заставалiся шчырымi патрыётамi, гатовымi змагацца за аднаўленне дзяржавы ў межах 1772 г. Цэнтр па падрыхтоўцы паўстання размяшчаўся за мяжой – у Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арганiза-цыя на чале з палк. Я. Ясiнскiм.

Патрыёты ўскладалi значныя спадзяваннi на адстаўнога генерал-лейтэ-нанта – Тадэвуша Касцюшку // Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Вядома, што ён нарадзiўся ў 1476 г. у фальварку Мерачоўшчына каля м. Косава Слонiмскага пав. Навагрудскага ваяводства // Ямельянчык “Называў сябе лiцьвiнам”.

У 19 год (пасля заканчэння пiярскага калегiума) паступiў у Варшаўскую рыцарскую школу, якую скончыў капiтанам. У 1776 г. выехаў у Амерыку, дзе змагаўся на баку барацьбiтоў за незалежнасць, заслужыў шмат узнагарод i чын брыгаднага генерала. У 1784 г. вярнуўся на радзiму. У 1789 г. па рэкамендацыi Брэсцкага сеймiка быў прыняты ў кароннае войска ў чыне генерал-маёра. Храбра ваяваў супраць расiйскiх войск у 1792 г. на баку сейма, заслужыў ордэн “Вiртуцi Мiлiтары” i чын генерал-лейтэнанта.

Пасля перамогi Таргавiцкай канфедэрацыi падаў у адстаўку i пераехаў у Лейпцыг. У 1793 г. ездзiў у Парыж за дапамогай, але не атрымаў яе. Калi выбухнула паўстанне, Тадэуш Касцюшка прыняў прапанову стаць кiраў-нiком паўстанцкiх узброеных сiл.

Менавiта iм 24 сакавiка 1794 г. у Кракаве на рынку быў абвешчаны “Акт паўстання грамадзян”. Т. Касцюшка прылюдна прысягнуў “усёй поль-скай нацыi”, запэўнiў прысутных у сваёй гатоўнасцi змагацца за непа-рушнасць тэрыторыi дзяржавы, за самаўладдзе народа i ўсеагульную сва-боду, за пазбаўленне ад iншаземнай акупацыi, за вяртанне Канстытуцыi 3 мая 1791 г. Усе жыхары заклiкалiся да ўдзелу ў вызваленнi краiны. Cфа-рмiраваныя часцi паўстанцаў рушылi на Варшаву.

16 красавiка адбылося паўстанне часцей лiтоўскага войска ў Шаўлях.

У ноч з 22 на 23 красавiка ў падтрымку паўстання выступiлi жыхары Вiльнi на чале з палкоўнiкам Я. Ясiнскiм. Расiйскi гарнiзон быў разбiты. Днём, 23 красавiка тут быў утвораны часовы ўрад – Найвышэйшая Лiтоў-ская Рада на чале з Я. Ясiнскiм.

Назаўтра, 24 красавiка перад ратушай быў абвешчаны “Вiленскi Акт паўстання народа Лiтоўскага”. Апошнi гетман ВКЛ, Шыман Касакоўскi якi пайшоў на службу да Расii, быў павешаны.

На працягу красавiка-мая ўлада паўстанцаў усталявалася ў Берасцi, Ваў-кавыску, Слонiме, Наваградку, Пiнску, Ашмянах, Кобрыне, Лiдзе, Браславе.

Найвышэйшая Рада iмкнулася пашырыць свой рух за кошт народных мас. Сялянам абяцалася вызваленне ад прыгону.

У гэты час у самой Польшчы адбывалiся не менш важныя падзеi. 4 красавiка пад Варшавай паўстанцы Касцюшкi разбiлi атрад генерала Тар-масава, а 17-18 красавiка ўзброенае паўстанне перамагло i ў сталiцы.

У маi ўлада ў краiне перайшла да Найвышэйшай Нацыянальнай рады ў складзе 40 чал. Рашаючы голас належаў Т. Касцюшку як камандуючаму.

Т. Касцюшка прадпрыняў шэраг захадаў з мэтай пашырэння i ўзмац-нення паўстання: накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiў-леннем; абвясцiў агульную мабiлiзацыю; разаслаў адпаведныя манiфесты да войска, духавенства, насельнiцтва, нават жанчын.

7 мая iм быў абвешчаны “Паланецкi унiверсал”, у якiя сялянам гаран-тавалася апека ўрада; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi, але без зямлi.

У далейшым унiверсал не выявiў значнага ўздзеяння на ўздым паўстан-ня: сяляне ў цэлым заставалiся абыякавымi да паўстання, а шляхта выказ-вала незадаволенасць названым дакументам.

Большасць шляхты ВКЛ таксама была незадаволена пазiцыямi Найвы-шэйшай Лiтоўскай Рады i яе “Вiленскай нацыянальнай газеты”, якая пры-мала iдэалы Французскай рэвалюцыi i выступала за адмену паншчыны, за раўнапраўе мяшчан, рэспублiканскi дзяржаўны лад.

Неўзабаве памiж Найвышэйшай Нацыянальнай i Найвышэйшай Лiтоў-скай Радамi ўзнiклi значныя непаразуменнi. Магчыма, з-за залiшняй ра-дыкальнасцi лiдэра “вiленскiх якабiнцаў” Я. Ясiнскага “Найвышэйшая Лi-тоўская Рада” на той падставе, што яна быццам “не спрыяла унii брацкiх народаў”, была распушчана. Замест яе Касцюшка ўтварыў больш памяр-коўную Цэнтр Дэпутацыю ВКЛ пры Найвышэйшай Нац Радзе, а Я. Ясiнскi адклiканы з Вiльнi. Праўда, 13 мая ён быў павышаны ў званнi да генерал-лейтэнанта, але гэта была “падсалоджаная пiлюля”. Кiраўнiком паўстання ў ВКЛ Касцюшка назначыў польскага генерала М. Вяльгорскага.

Вясной-летам 1994 г. рускiя войскi адыйшлi ва ўсходнiя раёны РП. На тэрыторыi ВКЛ царскiя генералы абвясцiлi сялянам амнiстыю i абяцалi пе-радаць iм маёмасць тых паноў, якiя бралi ўдзел у паўстаннi.

Якуб Ясiнскi ў свой час шляхам засылкi атрадаў на нядаўна далучаныя ў склад Расiйскай iмперыi спрабаваў узняць там паўстанне. Новы камандуючы Вяльгорскi не здолеў завяршыць гэту работу. Праўда, здзяйснялiся асобныя конныя рэйды на Дынабург (М. Кл. Агiнскi), на Меншчыну (Ст. Грабоўскi) i iнш., але значнага плёну яны не прынеслi.

У канцы чэрвеня 1794 ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Паступова тэрыторыя, ахопленая паўстаннем, пачынае звужацца. 19 лiпеня пачынаецца штурм Вiльнi, абаронцы якой 12 жнiўня былi вымушаны пера-пынiць супрацiўленне. Рэшткi паўстанцкiх сiл з ВКЛ адступаюць на захад i скiроўваюцца на абарону Варшавы.

У вераснi ў Гродна прыязджаў Т. Касцюшка, дзякаваў мясцовым патры-ётам. Некаторым уручыў пярсцёнкi з надпicам“Айчына свайму абаронцу”.

Паступова ваенная сiтуацыя ў заходнiх раёнах ВКЛ складаецца на ка-рысць рускiх войск. З Турцыi пасля замiрэння было перакiнута войска Су-ворава. 17 верасня 1794 г. пад Крупчыцамi каля Кобрына генерал Сувораў разбiў атрады Серакоўскага i Князевiча. Большасць загiнуўшых паўстанцаў складалi касiнеры. Пэўна ж у тыя часы спявалася “Песня беларускiх жаўнераў”: Возьмем косы ды янчаркi

Пойдзем гордыя гнуць каркi

Няхай маскаль уступае

Няхай беларусаў знае”

Але спявалi яны, вiдаць, лепш, чым ваявалi, бо 19 верасня паўстанцы пацярпелi яшчэ адно паражэнне пад Брэстам.

Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ эвакуiруецца ў Гародню, адтуль у Польшчу. Усе ўзброеныя сiлы РП, у тым лiку ВКЛ кiнуты на абарону Варшавы.

10 кастрычнiка на падыходах да яе адбылася другая буйнейшая бiтва паўстанцаў з рускiмi войскамi (ген.. Ферзен) пад Мацяёвiцамi. Паранены Касцюшка трапляе ў палон (шляхцiц Шыманскi).

12 кастрычнiка новым галоўнакамандуючым прызначаецца Ваўжэцкi. Але вялiкага сэнсу ў гэтым няма, бо ваенная iнiцыятыва поўнасцю на баку рускiх. 4 лiстапада Сувораў захапiў Прагу, а потым i ўвесь горад. Сярод загiнуўшых – 10 тыс паўстанцаў, 4 тыс дабрахвотнiкаў, 2 тыс патанулых у Вiсле. У лiку ахвяр – 5 тыс ураджэнцаў ВКЛ, а таксама Я. Ясiнскi.

13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле РП.

25 лiстапада С. Панятоўскi адрокся ад трона. Быў вывезены ў Пецяр-бург. Там памёр i пахаваны ў саборы св. Кацярыны. У 1938 палякамi па пра-панове савецкаага ўрада перазахаваны ў в. Волчын. Цяпер там збiраюцца аднавiць касцёл, але труна з былым каралём не знойдзена.

У 1795 г. да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. Некаторы час iснавалi Слонiмская i Вiленская губернi. Беласточчына – да Прусii. Масы сялян сталi ўцякаць з iмперыi на прускую тэрыторыю.

Такiм чынам, першая спроба аднавiць РП у межах 1772 была няўдалай. Мала таго, 1795 г. дзяржава знiкла з геаграфiчных карт.

Асноўныя прычыны паражэння – у значнай перавазе ўзброеных сiл Ра-сii, разам з якой, супраць паўстанцаў змагалася i Прусiя.

Не спраўдзiлiся спадзяваннi РП на дапамогу рэвалюцыйнай Францыi.

Нават робячы стаўку на ўсенароднае паўстанне, кiруючыя колы Нацы-янальнай Рады iмкнулiся захаваць саслоўна-класавыя iнтарэсы шляхты.

Разам з тым, нягледзячы на фiзiчнае знiшчэнне паўстання, iдэя нацыя-нальнай дзяржаўнасцi палякаў i лiтоўцаў засталася непарушнай.

Прафесары Новiк i Марцуль:“Чым растлумачыць, што РП не змагла абаранiць свой суверэнiтэтў”

1. адсутнасцю адзiнай цэнтралiзаванай дзяржавы i моцнай цэнтральнай улады; выбарнасцю польскiх каралёў, iх залежнасцю ад магнатаў i шлях-ты; усемагутнасцю i амбiцыйнасцю i непадкантрольнасцю цэнтральнай уладзе мясцовых феадалаў, iх правам мець замкi i войскi. Польскiя каралi фактычна не кiравалi дзяржавай, iх улада ў многiм была фармальнай, аб-межаванай;

2. наяўнасцю “залатых шляхецкiх вольнасцей” – права “свабоднага ве-та”, якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакiраваць прыняцце таго цi iн-шага закону (рашэння); так званых канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх вольнасцей i прывiлеяў; мясцовых шляхецкiх сеймiкаў, якiм належала ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Таму сейм РП быў бяспраўным, недзеяздольным, а канфедэрацыi шляхты iншы раз мелi характар прамога паўстання супраць караля (“рокашы”). У краiне гаспа-дарыла феадальная анархiя;

3. адсутнасцю моцнага войска ў караля як гаранта суверэнiтэту дзяр-жавы. РП мела толькi 16 тыс салдат, Расiя – 300 тыс. Армii ў РП фактычна не было, бо феадальныя магнаты i духавенства баялiся, што моцная дзяр-жава i моцнае войска не дадуць iм магчымасцi ўздзейнiчаць на дзяржаўныя справы, кiраваць дзяржавай. Шляхта баялася прытоку ў армiю сялян i лi-чыла моцную армiю перашкодай для “залатых шляхецкiх вольнасцей”, свайго пануючага становiшча ў дзяржаве. Гiстарычны вопыт сведчыць аб тым, што, калi народ i дзяржава не хочуць мець моцную ўласную армiю, тады яны будуць утрымлiваць i кармiць чужую армiю. Так i здарылася з РП.

... Больш як 200 гадовая гiсторыя РП – павучальны ўрок для нашчад-каў: неабмежаваная дэмакратыя побач з выбарнай манархiяй – найгоршая форма кiравання дзяржавай, якая звычайна вядзе да расколу кiруючага пласта грамадства на палiтычныя групоўкi, нараджае такiя амаральныя з’явы, як подкуп, карупцыя, страта адказнасцi за лёс бацькаўшчыны, эга-iзм i iндывiдуалiзм.

Не менш небяспечным для дзяржаўнасцi з’яўляецца раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, што вядзе да грамадзянскiх вой-наў. Усё вышэйназванае аслабляе дзяржаву знутры i робiць яе лёгкай зда-бычай для суседзяў.