Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Скарачэнне дваранскага і рост буржуазнага землеўладання.
1861 г. адкрыла пэўны прастор для развіцця прадпрымальніцкай сялянскай гаспадаркі
Тры тыпы вядзення памешчыцкай гаспадаркі
Аграрны крызіс.
Шляхі зносін. Сродкі сувязі.
Пачатак чыгуначнай
Развіццё прамысловасці і гандлю.
Павялічвалася і насельніцтва мястэчак.
У паўстанні вылучылася дзве ідэйных плыні: 1. Белыя
1861г. ён пачаў ствараць на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю
Летам 1862г. К. Каліноускі, В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі
Храналогія паўстання.
27 лютага (11 сакавіка) 1863
Пераважную большасць
У сакавіку 1864
Наступствы паўстання
Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі
Дзейнасць народнікаў.
Адзін з першых
Г. Пляханаў
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   25

У 1882 г. Аляксандр III падпісаў закон, якім пацвярджалася забарону пражывання яўрэяў у губернях пастаяннай аселасці за межамі гарадоў і мястэчак.


Паводле закона 1892 г. дробныя гарадскія ўласнікі і ўсе яўрэі незалежна ад маёмаснага стану страцілі права выбіраць сваіх прадстаўнікоў у гарадскія, думы. «Гласныя» ад яўрэяў прызначаліся адміністрацыяй, а не абіраліся ў колькасці не больш за 1/10 ад агульнага сходу думы.


У Расіі былі ўведзены земскія начальнікі, якія засяродзілі ўсю паўнату адміністрацыйнай і судовай улады над сялянамі. На Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерніі закон аб земскіх начальніках быў распаўсюджаны ў 1900 г.,

а на Віленшчыну і Гродзеншчыну — у 1904 г.


Развіццё капіталістычных адносін у вёсцы.

Тэндэнцыі.

Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся ў больш спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельскагас-падарчай прадукцыі.


Скарачэнне дваранскага і рост буржуазнага землеўладання. Рэформа 1861 г., вызваліўшы мільёны сялян ад пры-гоннай залежнасці, стварыла неабходныя ўмовы для развіцця сельскай гаспадаркі па капіталістычным шляху. Існавала два шляхі капіталістычнага развіцця с.г.: 1) прускі, як у Беларусі; 2) фермерскі-ЗША. 3 1877 па 1905 г. дваранскае землеўладанне ў Віленскай,

Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай губернях зменшылася на 10,8 %. За той жа час буржуазная

зямельная ўласнасць (купцоў, мяшчан, сялян) павялічылася ў 2,3 раза. Рэформа 19 лютага 1861 г. адкрыла пэўны прастор для развіцця прадпрымальніцкай сялянскай гаспадаркі. Найболып яскрава гэты працэс праяўляўся ў куплі сялянамі зямлі, г. зн. у росце сялянскай асабістай зямельнай уласнасці. Росту сельскай аграрнай буржуазіі з пачатку 80-х гг. садзейнічаў заснаваны ўрадам Сялянскі пазямельны банк. Да 1914 г. 2 памешчыцкіх зямель былі закладзены ў балках.

Працэс скарачэння дваранскага землеўладання ў Беларусі і праходзіў значна марудней, чым у Еўрапейскай Расіі ў цэлым, дзе дваране ў той жа час страцілі 27,2 % сваіх зямель. I гэта тлумачыцца ў асноўным урадавай палітыкай штучнага насаджэння ў беларуска-літоўскіх губернях буйнога рускага памешчыцкага землеўладання замест польскага. У Мінскай губерні дваранскае землеўладанне ў 1877— 1905 гг. не толькі не скарацілася, але нават вырасла на 58 тыс. дзесяцін.


Тры тыпы вядзення памешчыцкай гаспадаркі:
    1. Адпрацовачны. 60 % сялянскіх двароў, якія атрымалі недастатковыя зямельныя надзелы, вымушаны былі на кабальных умовах арандаваць памешчыцкія палі, пашы і сенажаці, браць у паноў натуральныя (прадуктовыя) і грашовыя пазыкі. За ўсё гэта сяляне разлічваліся адпрацоўкамі ў панскіх гаспадарках.
    2. Змешаны. Адпрацовачны + наём сезонных рабочых.

3) Капіталістычны. заключалася 1) у найме рабочых (гадавых, сезонных, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром і цяглавой сілай уладальніка.

2) шматпольныя севазвароты.

3) палепшаныя прылады працы (жалезныя плугі, бароны і інш.), пазней — розныя сельска-гаспадарчыя машыны,

4) займаліся гадоўляй пародзістай жывёлы

5) наладжвалі прамысловую апрацоўку прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі.


Аграрны крызіс.

Прычына крызіса. У 60—70-я гг. XIX ст. важнейшай таварнай галіной і ў памешчыцкай, і ў сялянскай гаспадарцы заставалася вытворчасць збожжа. Аднак з'яўленне ў 80-я гг. на рынках Заходняй Еўропы вялікай колькасці таннага і высакаякаснага збожжа з Паўночнай Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі прывяло да рэзкага падзення цэн на яго. У выніку пачаўся працяглы аграрны крызіс. Цэны на жыта і іншыя збожжавыя культуры ў 5 заходніх губернях у тыя гады панізіліся ў 2—2,3 раза. Мясцовае зерне не магло канкурыраваць на рынку і са збожжам, што вырошчвалася ў чарназёмных губернях Расіі і Украіны.

Пад уздзеяннем аграрнага крызісу сельская гаспадарка Беларусі мела наступныя змены:
  1. гаспадарка пачала спецыялізавацца на жывёлагадоўлі, упершую чаргу малочнай, а таксама на вінакурстве.
  2. Колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках у 1883=1900 гг. вырасла прыблізна ў 2 разы.
  3. У Беларусі з'явіліся высокапрадукцыйныя пароды кароў (галандская, сіментальская і інш.) і спецыяльныя фермы («заводы») для іх гадоўлі. У перадавых гаспадарках адкрываліся сыраварні і масларобчыя заводы.
  4. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі на малочнай жывёлагадоўлі і вінакурстве суправаджалася хуткім ростам пасяўных плошчаў пад кармавымі культурамі і бульбай. У 80— 90-я гг. яны выраслі, адпаведна, у 7 і ў 3,3 раза. Сярод іх першае месца займала бульба. Плошча пад яе за 1881 —1899 гг. узрасла ў 2,5 раза.

Другое месца займаў лён, за гэты ж час плошча пад лён павялічылася на 48,5 %. Яго вытворчасць, асабліва ў Віцебскай губерні, мела пераважна гандлёвы характар.


Транспарт. Прамысловасць. Гандаль. Гарады.

Шляхі зносін. Сродкі сувязі. Развіццё капіталістычнага рынку непасрэдна залежала ад стану шляхоў зносін і сродкаў сувязі. У канцы XIX ст. у разліку на 100 км2 Беларусь мела шашэйных шляхоў у 2 разы, а рачных — у 3 разы больш, чым Еўрапейская Расія.

Чыгуначная сетка ў Беларусі ў 1862—1902 гг.







Пачатак чыгуначнай сетцы Беларусі паклала Пецярбургска-Варшаўская магістраль, якая ў 1862 г. прайшла праз Вільню — Гродна — Беласток.

Чыгункі ў той час, як правіла, называліся па канцавых пунктах, якія яны злучалі. Лібаеа-Роменская — порт Лібаву на Балтыйскім узбя рэжжы (зараз Ліепая ў Латвіі) і г. Ромны ў Палтаўскай губерні (на Украіне);

Пецярбургска-Адэская — Пецярбург і Адэсу (і г. д.).

Тры чыгуначныя лініі (Бранск — Гомель — Пінск — Жабінка; Вільня — Баранавічы — Роўна; Баранавічы — Беласток) называліся Палескімі. Агульная даўжыня чыгуначнай сеткі ў межах сучаснай Беларусі ў 1904 г. перавысіла 3 тыс. км і ў параўнанні з 1866 г. вырасла ў 12 разоў.


Развіццю прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю садзейнічаў новы від сувязі — тэлеграф, які з'явіўся ў Беларусі ў 40-х гг. XIX ст.


Развіццё прамысловасці і гандлю.

Тэндэнцыі.
  1. У прамысловасці, як і ў сельскай гаспадарцы, звужалася дваранска-памешчыцкая ўласнасць. У 60—90-я гг. удзельная вага памешчыцкіх фабрык і мануфактур знізілася з 83 да 46 %. Уласнасць прамысловай буржуазіі (купцоў, мяшчан) адпаведна пашырылася.
  2. у 60—80-я гг. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці па апрацоўцы прадукцыі мясцовай сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны. У выніку вызначыліся 3 вядучыя галіны прамысловасці: Харчовая – 51,5%; Дрэваапрацоўка – 19,5%; Тэкстыльная – 9,7%. (па дазеных на 1900г.).
  3. У 60—90-я гг. у прамысловасці Беларусі значна паскорыўся пераход ад ручной да машыннай (фабрычнай) вытворчасці. Колькасць фабрык і заводаў у гэты час павялічылася да 46,8% ад усёй вытворчасці (дробная-37,5%).
  4. Для прамысловасці Беларусі і ў канцы XIX ст. было характэрна незвычайна шырокае распаўсюджанне дробных прадпрыемстваў – слабая канцэнтрацыя рабочага класа. Па дадзеных на 1900г. колькасць дробнакапіталістычных прадпрыемстваў складала 90% ад усіх прадпрыестваў, у той час як фабрыкі па колькасці склалі толькі 6%. Колькасць рабочых на дробных прадпрыемствах складала ў 1900г. 73,7%, на фабрыках – 12,1% ад усіх рабочых.
  5. У развіцці сельскай гаспадаркі, гандлю, прамысловасць ўсё больш значную ролю адыгрывалі б а н к і. У 80-я гг. У Беларусі пачалі дзейнасць аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага пазямельнага і Дваранскага банкаў.

Тэндэнцыя: Дваранскі банк усяляк падтрымліваў урадавую палітыку насаджэння ў Беларусі рускага памешчыцкага землеўладання. “Асобы польскага паходжання» былі пазбаўлены права карыстацца льготнымі пазыкамі гэтага банка.


Гарады і мястэчкі.

Развіццё прамысловасці і чыгуначнай сеткі з'яўлялася асновай росту гарадоў. Найбуйнейшымі прамысловымі прадпрыемствамі ў Пінску, Гомелі і Мінску сталі чыгуначныя майстэрні, у Віцебску — льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна»,

у Гродне (ды і ва ўсёй Беларусі) — тытунёвая фабрыка Шарашэўскага.


Паскорыўся рост гарадскога насельніцтва. 3 1863 па 1897 г. яно павялічылася з 330 тыс. да 648 тыс, але ўдзельная вага яго амаль не змянілася (сельскае насельніцтва расло яшчэ хутчэй). Па колькасці жыхароў найбуйнейшымі гарадамі Беларусі ў 1897 г. з'яўляліся: Мінск (90,9 тыс), Віцебск (65,9 тыс), Гродна (46,9 тыс), Брэст (46,6 тыс), Магілёў і інш.

Павялічвалася і насельніцтва мястэчак.

Па нацыянальнаму складу: у горадзе пераважа яўрэйскае насельніцтва – 53,5%, беларусы – 14,5%; рускія – 17,7%, палякі – 11,6%. У выніку сярод прамысловага насельніцтва таксама пераважалі яўрэі – 59,9%, потым,беларусы – 17,1%. У буйной прамысловасці, з улікам чыгуначнікаў, былі заняты ў асноўным хрысціяне (яўрэі да працы на чы-
гунках не дапускаліся
). 86,2% купцоў паходзілі з яўрэйскага асяродку.


ВЫЗВАЛЕНЧАЯ БАРАЦЬБА ў 2-й палове ХІХ ст.

Паўстанне 1863 г. К. Каліноўскі.

У паўстанні вылучылася дзве ідэйных плыні:

1. Белыя; Імкнуліся да аднаўлення дзяржаўнасці Польшчы ў межах 1772г. Сярод іх пераважалі крупныя памешчыкі, яны баяліся ўзброенага паўстання з удзелам сялян і спадзяваліся дасягнуць мэты мірным шляхам (калектыўнымі заявамі на імя цара, мірнымі маніфестацыямі). Пры гэтым разлічвалі на падтрымку з боку ўрадаў заходніх краін, у першую чаргу Францыі і Англіі.

2.Чырвоныя. Радыкальная частка шляхецкіх рэвалюцыянераў ажыццяўленне сваіх мэтаў звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царызму пры падтрымцы.

Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву «чырвоныя». Фактычна яны ўяўлялі сабой шырокі і разнастайтны дэмакратычны блок, у які ўваходзілі дробная беззямельная шлюста, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтал|генцыя, студэнцтва. Сярод «чырвоных» не было адзінства наконт метадаў дасяг-нення сваіх мэт. Яны падзяляліся на правых —памяркоўных і левых — прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Памяркоўныя чырвоныя рабілі стаўку на шляхту- і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, алё выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя (радыкальныя чырвоныя) разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі у саюзе і адзінстве дзеянняў з расійскімі рэвалюцыянерамі. Яны прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Аграрнае пытанне планавалася вырашыць шляхам ліквідацыі памешчыцкага землеўладання.

Праціўнікаў паўстання называлі «белымі». Гэта былі пераважна памёшчыкі, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі. «Белыя» не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г. яны хацелі, выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады.

Такія ж палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.


Храналогія да пачатку паўстання..

Каліноўскі. Кастусь скончыў прагімназію ў Свіслачы, а потым юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта і ў пачатку 1861 г. вярнуўся на радзіму. Вясною

1861г. ён пачаў ствараць на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю, у якую ўвайшлі В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, Э. Заблоцкі.

Летам1862 г. Каліноўскі стаў членам,

а_ў__кастрычніку 1862 г..— старшынёй Літоўскага_ правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні — цэнтра «чырвоных» у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага .паўстання _. Яно рыхтавалася ва ўзаемадзеянні з варшаўскім Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК) і з кіруючымі цэнтрамі «Зямлі і волі» ў Пецярбургу і Лондане,

Летам 1862г. К. Каліноускі, В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі. Пачалі выдаваць першую нелегальную беларускую газету “Мужыцкая праўда” – выйшла 7 нумароў. Беларуская мова лацінкай.

Падпісваўся Каліноўскі псеўданімам «Яська, гаспадар з-пад Вільні»

Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі гарадскі камітэт, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).


Храналогія паўстання.

Пачатак паўстання. Паўстанне ў Польшчы пачалося 10(22) студзеня 1863 г. без узгаднення з Літоўскім камітэтам. Рэвалюцыйныя сілы Варшавы ўзначаліў прадстаўнік левага крыла «чырвоных» Яраслаў Дамброўскі. У гэты дзень Польскі нацыянальны ўрад (былы. ЦНК) выдаў Маніфест і два зямельныя дэкрэты, у якіх выкладаліся мэты і праграма паўстання. Патрабаванні рэвалюцыйных дэмакратаў Літвы-Беларусі ні па сялянскім, ні па нацыянальным пытанні не былі ўлічаны.

- Польшча абвяшчалася незалежнай краінай з роўнымі правамі ўсіх яе грамадзян перад законам,
  • Аграрнае пытанне вырашалася так, каб прыцягнуць да паўстання і памешчыкаў, і сялян. “Нацыянальны Польскі ўрад аддае панскім і скарбовым (дзяржаўным) сялянам на вечныя часы ў поўнае ўладанне без чыншаў і выкупаў тую зямлю, якую яны мелі да гэтага часу”, а памешчыкам выплаціць кампенсацыю з дзяржаўнай казны. За ўдзел у паўстанні беззмельныя сяляне атрымлівалі па 3 моргі зямлі.
  • 3амест падушнага падатку ўводзіўся падымны.
  • Шматгадовая рэкруцкая служба ў рускім войску замянялася ўсеагульнай 3-гадовай Вайсковай службай у сваім краі
  • адмянялася забарона уніяцкага веравызнання.

Аб праве «правінцый» былой Рэчы Паспалітай на самавызначэнне свайго лёсу не гаварылася нічога.


20 студзеня (1 лютага) 1863 г., ЛПК вырашыў падтрымаць палякаў. У гэты дзень з'явіўся Маніфест Часовага ўрада Літвы і Беларусі, узначаленага К. Каліноўскім. Маніфест паўтараў праграму ЦНК.

Тым часам «белыя» з мэтай устанаўлення свайго кантролю над ходам паўстання далучыліся да яго і захапілі ў свае рукі кіраўніцтва Польскім нацыянальным урадам.

27 лютага (11 сакавіка) 1863 Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім быў адхілены ад кіраўніцтва паўстаннем. Замест ураду ўтвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Узначаліў яго буйны памешчык Якуб Гейштар, які належаў да групоўкі «белых.

Каліноўскага прызначылі камісарам Гродзенскага ваяводства.

К. Каліноўскі ад імя ЛПК напісаў рэзкі пратэст.

Адзінага плана баявых дзеянняў у кіраўнікоў паўстання не было, 3-за недахопу сіл і зброі паўстанцы выкарыстоўвалі партызанскую тактыку:

Красавік 1863г. Атрад Людвіка Звяждоўскага з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута захапіў адзіны горадГоркі Магілёўскай губерніі.

Май 1863г.Самае буйное сутыкненне паўстанцаў з царскімі войскамі -- каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета (Гродзенская губернія). Ужо ў маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было падаўлена.


Май 1863г. У маі на пасаду Віленскага генерал-губернатара Аляксандр II прызначыў генерала М. Мураўёва( мянушка: “вешальнік”). Меры для падаўлення:
1) У губернях распараджаліся ваенныя губернатары, у паветах – ваенныя начальнікі.

2) Усе справы, звязаныя з паўстаннем, разглядаліся ў ваенных судах. Генерал-гу-
бернатар і ваенныя губернатары атрымалі права зацвярджэння смяротных прыгавораў.

3) Усім жыхарам краю, за выключэннем сялян забаранялася адлучацца з дому.

4) У сельскай мясцовасці з ліку сялян стваралася ўзброеная варта, якую ўзмацнялі салдатамі і унтэр-афіцэрамі. На спецыяльных заставах яны павінны былі правяраць усіх прахожых і праезджых, лавіць і праследаваць паўстанцаў.

5)Тыя вёскі, дзе паўстанцы знаходзілі падтрымку, цалкам спальваліся, маёмасць жыхароў прадавалася з аўкцыёнах, а самі яны высылаліся ў аддаленыя губерні Расіі.
Маёнткі памешчыкаў, якія не даносілі ўладам аб з'яўленні на іх тэрыторыі паўстанцаў. адбіраліся ў казну.

Пераважную большасць членаў атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, складалі прадстаўнікі шляхты75 %. Сялян налічвалася толькі 18 %.


У канцы ліпеня 1863 г. у такіх умовах К. Каліноўскі зноў быў запрошаны ў Вільню і узначаліў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы.

У жніўні яму перадалі паўнамоцтвы камісара Польскага ўрада ў Вільні.

28 жніўня Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеныя паўстанцкія атрады ў заходніх губернях Беларусі і Літве былі разбіты і ў пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскім краі паўстанне перапынілася.


Каліноўскі перайшоў на нелегальны стан.


У канцы студзеня 1864 г. К. Каліноўскі быў арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры пісьмы да свайго народа. Першае з іх пачыналася так: «Пісьмо аддрукуйце, каб знаў свет Божы, як мужыкі Беларусы глядзяць на Маскалёў і паўстанне польскае, чаго яны хочуць...” Каліноўскі заклікаў беларускі народ ісці ваяваць «за свайго Бога, за сваё права, за сваю хвалу, за сваю Бацькаўшчыну». Папярэджваў «братоў», «мужыкоў родных», што яны не дачакаюцца шчасця «ў мас-коўскай няволі». – “лісты з-пад шыбеніцы”.. Знаходзячыся ў турме, Каліноўскі напісаў верш «Марыська чарнаброва, галубка мая». На думку некаторых даследчыкаў у вобразе Марыські паэтычнае ўвасабленне аўтарам сваёй Радзімы — Беларусі.

У сакавіку 1864 г.Каліноўскі быў павешаны ў Вільні.Перад павешаннем, калі яго ў

судовым прыгаворы назвалі «дваранінам», мужны сын беларускага народа заявіў:

«У нас няма дваран, усе роўныя”.

летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце Гродзенскай губерніі. У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г.,


Наступствы паўстання:

  1. У Беларусі і Літве 128 чалавек былі пакараны смерцю і амаль 12,5 тыс. высланы на катаргу.
  2. У краі быў устаноўлены рэжым выключных законаў. Да 1870г. надзвычайнае становішча. 1864г. – “выключныя законы супраць палякаў”: а) польскім памешчыкам забаранялася набываць землі, а толькі атрымліваць у спадчыну; б) сялянам-каталікам нельга было мець болей за 60 дзесяцін зямлі; в) Польскія памешчыкі пазбаўляліся магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка
  3. Быў зачынены Горы-горацкі земляробчы інстытут у1864г., Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Былі ліквідаваны польскія школы, у навучальных установах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам загадва-лася клапаціцца, каб у сценах школ гутарковай мовай была руская.



Дзейнасць народнікаў.

Дзейнасць рэвалюцыйных народнікаў. Выразнікамі інтарэсаў сялянства і іншых дробных вытворцаў у Расіі выступалі народнікі. Заснавальнікамі народніцкай тэорыі з'яўлялі-ся рэвалюцыйныя дэмакраты А. Герцэн, М. Чарнышэўскі, М. Бакунін. Яны распрацавалі тэорыю “сялянскага сацыялізма”. Народнікі лічылі, што Расія з прычыны неразвітасці капіталістычных адносін у яе эканоміцы і наяўнасці сельскай абшчыны можа абмінуць капіталізм і ў выніку народнай (сялянскай) рэвалюцыі адразу перайсці да пабудовы новага, сацыялістычнага ладу.

Адзін з першых народніцкіх гурткоў у Беларусі ўтварыўся ў Магілёве ў 1875 г. сярод навучэнцаў мужчынскай гімназіі і духоўнай семінарыі. Да ліку яго заснавальнікаў і кіраўнікоў адносіліся Мікалай Судзілоўскі, Сяргей Кавалік !і Рыгор Ісаеў, якія неўзабаве сталі віднымі дзеячамі народніцкага руху ў Расіі. Сябры магілёўскага гуртка спрабавалі весці прапаганду сярод мясцовых сялян. Як таленавіты прапагандыст вылучаўся гімназіст М. Забела,

У Другой палове 70-х — пачатку 80-х гг. падобныя гурткі ўтварыліся сярод моладзі, пераважна навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў у Мінску, Гродне, Віцебску, Пінску, Горы-Горках, Слуцку, Оршы. Дзякуючы студэнтам, выхадцам з гурткоў, яны мелі сувязі з усерасійскай арганізацыяй «Зямля і воля», якая ўтварылася ў 1876г. і арганізавала “хаджэнне ў народ”.

Пасля расколу «Зямлі і волі» (1879 г.) вылучылася з яе складу дзве арганізацыі: “Чорны перадзел” і “Народная воля”.

Большасць народніцкіх гурткоў Беларусі спачатку падтрымалі «Чорны перадзел». Мінск у гэты час стаў адным з цэнтраў дзейнасці чорнаперадзельцаў, якія прытрымліваліся праграмы «Зямлі і волі» і лічылі галоўнай сваёй задачай прапаганду сацыялістычных ідэй сярод сялян. 1) Пры актыўным удзеле мінскіх і гродзенскіх народнікаў у Мінску была наладжана падпольная друкарня «Чорнага перадзелу»

2)У сувязі з яе дзейнасцю ў Мінск двойчы прыязджаў кіраўнік гэтай партыі Г. Пляханаў

3) З мінскай друкарні выйшлі некалькі нумароў газет «Черный передел» і «Зерно», дзве лістоўкі.

Аднак неўзабаве партыя «Чорны перадзел» распалася. Яе кіраўнікі выехалі за мяжу і там стварылі марксісцкую арганізацыю — групу «Вызваленне працы».

Да канца 1881 г. большасць народнікаў Беларусі перайшла на пазіцыі партыі «Народная воля». Аўтарытэт яе сярод рэвалюцыянераў вырас пасля забойства Ігнатам Грынявіцкім 1 сакавіка 1881г. Аляксандра II.

Цэнтральныя арганізацыі «Народнай волі» былі разгромлены паліцыяй, а новы імператар Аляксандр ІІІ пачаў палітыку контррэформаў.

У Беларусі працягвалі дзейнасць асобныя арганізацыі нарадавольцаў. У Мінску пад кіраўніцтвам Я. Хургіна ў першай палове 80-х гг. дзейнічала сетка гурткоў, у якой займалася каля 160 чалавек.

Рабочыя Беларусі, члены партыі «Народная воля», паступова ўсведамлялі факт існавання ў грамадстве асобнага класа — пралетарыяту, які мае свае інтарэсы і мэты. Пра гэта гаварылася ў «Праграме рабочых, членаў партыі «Народная воля ў Паўночна-Заходнім краі» (1882/1884 г.). «Вызваленне рабочага саслоўя з-пад эканамічнага, палітычна-грамадскага і маральнага прыгнёту павінна быць справай саміх работнікаў»,— абвяшчала праграма.

Актыўна дзейнічала ў пачатку 80-х гг. і Віцебская арганізацыя «Народнай волі». Яна цікавая яшчэ і тым, што з ліку яе сяброў выйшлі дзеячы, якія зацікавіліся беларускім пытаннем і спрабавалі стварыць Беларускую сацыяльна-рэвалюцыйную народную партыю як філіял агульнарасійскай партыі «Народная воля». Гэта былі Аляксандр Марчанка, Хаім Ратнер, а таксама іншыя студэнты з Беларусі, што вучыліся ў пецярбургскіх ВНУ. 3 іх дзейнасцю звязаны новы этап у развіцці беларускага нацыянальнага рухуі стварэнне групы “Гоман”, якая выдала 2 нумары часопіса “Гоман” у Пецярбургу і заявіла аб існаванні асобнай беларускай народнасці і мовы. Гоманаўцы аб'явілі сябе «Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групай». Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самакіравальных абласцей. Яны мелі сувязі з народніцкімі гурткамі Мінска, Віцебска, Магілёва, але аб'яднаць усіх рэвалюцыйных народнікаў Беларусі ў той час не былі здольны.