Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Д. У гэтыя ж дні напружаныя баі адбываліся ў раёне Полацка, дзе Барклай дэ Толі пакінуў 25-тысячны корпус генерала Вітгенштэйна
На працягу другой паловы ліпеня Напалеон знаходзіўся ў Віцебску
22 ліпеня злучыліся пад Смаленскам
Акупацыйны рэжым французаў.
Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая воб-ласць
Віцебскі і Магілёўскі
Фядора Міронава. Максім Маркаў кіраўнік атрада в.Жарцы, Полацкага павета (
6—8 кастрычніка
2. Цар дараваў здраду
Вызваленчы рух у 1-й палове ХІХ ст. Змены ў палітыцы царызму.
1815 г. уводзіцца канстытуцыя ў Царстве Польскім
Тайныя таварыствы.
Таварыства прамяністых» (Томаш Зан
М. Навасільцавым
А. Чартарыйскі.
Рух дзекабрыстаў.
1823 г. дзекабрыстамі распрацоўваўся план арышту цара ў час агляду войску Бабруйскай крэпасці- “бабруйскі план”.
Ромер, К. Радзівіл, К. Прозар. Паміж двума таварыствамі
Гродзенскай, Віленскай і часткі Мінскай губерняў.
Храналогія выступленняў
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   25

Д. У гэтыя ж дні напружаныя баі адбываліся ў раёне Полацка, дзе Барклай дэ Толі пакінуў 25-тысячны корпус генерала Вітгенштэйна з мэтай перакрыць французам шлях на Пецярбург. Полацк быў заняты маршалам Удзіно. У бітве паміж мястэчкам Клясціцы і вёскай Якубава расійскі генерал Я. Кульнёў атрымаў перамогу над Удзіно, але неўзабаве ў баі каля мястэчка Сівошын загінуў. Полацк застаўся ў руках французаў.


На працягу другой паловы ліпеня Напалеон знаходзіўся ў Віцебску, вырашаючы пытанне, што рабіць далей і чакаў тут мірных перагавораў з Аляксандрам I.


Тым часам арміі Барклая даТолі і Баграціёна ( 22 ліпеня злучыліся пад Смаленскам. Тут у ходзе баёў колькасная перавага французаў значна зменшылася, а напярэдадні Барадзінскай бітвы (26 жніўня) сілы праціўнікаў былі ўжо прыблізна роўныя.


Акупацыйны рэжым французаў.

Польскія і беларускія паны і шляхта віталі прыход французаў з надзеяй на аднаўлення Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

1 ліпеня 1812 г. загадам Напалеона быў утвораны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага, якому падпарадкоўваліся:
Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая воб-
ласць
, перайменаваныя па французскаму ўзору ў дэпартаменты. Імі кіравалі асобныя камісіі з трох членаў. Віцебскі і Магілёўскі дэпартаменты, якія не ўваходзілі ў склад ВКЛ, падпа-радкоўваліся непасрэдна французскім ваенным уладам.


Часовы ўрад ВКЛ імкнуўся да злучэння з Полыпчай. 14 ліпеня 1812 г. ён падпісаў акт аб «зліцці з народам Полыпчы».


Узброеныя атрады партызан, якія перашкаджалі расійскім і французкім войскам вывозіць матэрыяльныя каштоўнасці, запасы харчоў і фуражу, нападалі на абозы і каманды, што займаліся рэквізіцыямі ў вёсках. (Рэквізіцыя — прымусовае адабранне дзяржавай маёмасці ва ўласніка пры надзвычайных абставінах).

Кіраўнікі атрадаў: Фядора Міронава. Максім Маркаў кіраўнік атрада в.Жарцы, Полацкага павета (гэта вёска ўся пайшла ў партызаны).


Баявыя дзеянні восенню 1812 г. У пачатку кастрычніка Напалеон, не дачакаўшыся адказу Аляксандра I на прапановы аб міры, аддаў загад аб адступленні з разбуранай і спаленай Масквы на захад па старой Смаленскай дарозе.

6—8 кастрычніка войска Вітгенштэйна авалодала Полацкам, а валынская армія, якую ўзначаліў адмірал ЧычагоўСлонімам.

4 лістапада расійскія войскі занялі Мінск, затым Барысаў і Магілёў.

Армія Напалеона фактычна была акружна, каля вёскі Студзёнкі (15 км на поўнач ад Барысава). 14 лістапада праз масты ля в. Студзёнкі пераправіўся Напалеон са сваёй гвардыяй праз р. Беразіну. Тут спрабавалі захапіць Напалеона Чычагоў і Вітгенштэйн.


20 лістапада – апошні бой з рэшткамі арміі Напалеона пад Маладзечна.

24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў армію і ад'ехаў у Парыж.

1 снежня Расійскія ' войскі без бою занялі Гродна.


Палітыка пасля вайны:

1. Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813—1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягвала паход на захад.

2. Цар дараваў здраду мясцовым памешчыкам што пайшлі на службу да французаў, але нічога не зрабіў для сялян, нават тых, што ямагаліся ў партызанскіх атрадах на баку расійскіх войска наадварот: прыгон памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны рэзка ўзмацніўся.


Вызваленчы рух у 1-й палове ХІХ ст. Змены ў палітыцы царызму.

Знішчэнне імперыі Напалеона I прывяло да ўсталявання ў Еўропе палітычнай рэакцыі, якая атрымала назву «венскай сістэмы» і якая была накіравана супраць ідэй і лозунгаў Французскай буржуазнай рэвалюцыі. У 1820 г. манархі Расіі, Аўстрыі і Прусіі падпісалі сумесную дэкларацыю аб правах гасудароў на ўзброенае_ўмяшальніцтва ва ўнутраныя.спральііншых краін дзёля барацьбы з рэвалюцый-ным рухам без згоды іх урадаў. Рэвалюцыі 1830 г. у Францыі і Бельгіі, 1848 г. у Аўстрыі і Венгрыі нанеслі знішчальны ўдар па «венскай сістэме».

У 1815 г. уводзіцца канстытуцыя ў Царстве Польскім. Аднак найбольш радыкальная і актыўная частка шляхецтва былой Рэчы Паспалітай не магла змірыцца з існаваннем куртатага польскага нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння.


Тайныя таварыствы.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Тамаша Зана, АдамаМіцкевіча і Юзафа Яжоўскага ўзнікла таварыства філаматаў («філамат» — у перакладзе з грэчаскай мовы — той, хто імкнёцца да ведаў). У пачатку іх дзейнасці ставіліся за мэту самаадукацыя, садзейнічанне «па меры магчымасці ўсеагульнай асвеце» і грамадскай працы на карысць радзіме. Вялікае значэнне надавалася краязнаўству. 3 дзейнасцю філаматаў звязаны пачатак навуковага даследавання фальклору, мовы, вераванняў і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.

Філіяламі таварыства філаматаў былі « Таварыства прамяністых» (Томаш Зан утварыў “Таварыства прамяністых”) і «Саюза літаратараў».

У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае «Таварыства аматараў навук», члены якога прапаведавалі патрыятычныя ідэі волі і роўнасці.


У 1820 г. у асяроддзі філаматаў утварылася больш радыкальнае таварыства філарэтаў («філарэт»— у.перакладзе з грэчаскай мовы — той, хто любіць дабрачыннасць). Яны віталі і ўслаўлялі барацьбу за свабоду і незалежнасць у Грэцыі, Іспаніі, Італіі, выступалі за ўвядзенне канстытуцыйнаге ладу, усталяванне раўнапраўнасці людзей і народаў. Член таварыства Міхал Рукевіч, які ўтварыў гурткі ў Беластоцкай і Свіслацкай гімназіях, у Гродне, Шчучыне і некаторых іншых гарадах і мястэчках Гродзеншчыны. Гурток прыхільнікаў філарэтаў быў і ў Полацку.

Галоўная мэта філарэтаў—аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Некаторыя члены таварыства імкнуліся да вывучэння беларуска-літоўскага краю, яго гісто-рыі, фальклору, побыту насельніцтва. Сярод віленскай моладзі існаваў план узброенага выступлення.


Вясною 1823 г. улады раскрылі існаванне таварыства філарэтаў. Была ўтворана следчая камісія на чале з сенатарам М. Навасільцавым.

Наступствы:

1. Паводле прысуду 20 філарэтаў і філаматаў былі высланы ў аддаленыя губерні Расіі. 80 чалавек трапілі пад нагляд паліцыі на радзіме.

2. Акрамя таго, былі звольнены з працы прафесары Віленскага універсітэта I. Лялевель, М. Баброўскі, I. Даніловіч, заменены рэктар.

3. Змушаны быў пайсці ў адстаўку і кіраўнік Віленскай вучэбнай акругі князь А. Чартарыйскі.

4. У 1824—1825 гг. расійскі ўрад, улічваючы, што цэнтрамі большасці тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прымае меры па нагляду за навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра і жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты.

5. Чыноўнікі абавязаны былі даваць падпіску аб недачыненні студэнтаў і настаўнікаў да тайных суполак.


Рух дзекабрыстаў.


Пачатак дзейнасці дзекабрыстаў у Беларусі звязаны з паўстаннем у 1820 г. Сямёнаўскага

гвардзейскага палка ў Пецярбургу і пераводам у заходнія губерні гвардзейскага корпуса ў якім служылі члены «Паўночнага таварыства», бо былі пераведзены салдаты і афіцэры, якія мелі дачыненне да гэтых хваляванняў. Сярод іх былі будучыя дзекабрысты А. Бястужаў, М. Лунін, А. Адоеўскі, К. Рылееў і інш. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра «Таварыства з'яднаных славян» I. Гарбачэўскі. У Мінску служыў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М. Мураўёў. ім у 1821 г. у Мінску быў складзены першы праект расійскай канстытуцыі, пад назвай «мінскі варыянт”.

У 1823 г. дзекабрыстамі распрацоўваўся план арышту цара ў час агляду войску Бабруйскай крэпасці- “бабруйскі план”.


Члены «Паўднёвага таварыства» дзекабрыстаў у 1824 г. наладзілі сувязі з польскім «Патрыятычным таварыствам», якое мела свае гурткі і ў Літве-Беларусі. Літоўскі савет гэтага

таварыства ўзначальвалі прадстаўнікі буйных памешчыкаў М. Ромер, К. Радзівіл, К. Прозар. Паміж двума таварыствамі быў заключаны дагавор аб сумесным выступленні. Пры гэтым

польскае таварыства дамаглося згоды ад расійскіх рэвалюцыянераў на далучэнне да Польшчы Гродзенскай, Віленскай і часткі Мінскай губерняў.


1825г.- На Беласточчыне сярод афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса было створана «Таварыства ваенных

. сяброў” кіраўнікамі якога былі капітан К.. Ігельстром, паручнік А. Вягелін і М. Рукевіч.


Усе выступленні прыпалі на час прысягі новаму імператару Мікалаю І, які збіраўся заняць трон пасля смерці Аляксандра І.

Храналогія выступленняў:

14 снежня 1825г. – Санкт-Пецярбург. Дзекабрысты вывелі войскі на Сенацкую плошчу і былі растраляны з гармат.

24 снежня 1825г. – Асобны літоўскі корпус часткова адмовіўся ад прысягі імператару.

Люты 1826г. – паручнік Трусаў – Палтаўскі полк Барысаўскага гарнізона-выступіў супраць прысягі новаму імператару.


Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг.

Прычыны паўстання:

1. Канстытуцыя 1815 г. груба парушалася Абмяжоўвалася дзейнасць сейма, арыштоўваліся дэпутаты, якія крытыкавалі такія дзеянні расійскага імператара.

2. Царскі ўрад збіраўся паслаць польскія войскі для падаўлення рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі (1830г).

Плыні ў паўстанні:
  1. Шляхецка-рэвалюцыйную плынь у паўстанні ўзначальваў I. Лялевель, былы прафесар гісторыі Вілеііска-універсітэтра,з лозунгам “За вашу і нашу свабоду”
  2. Ка н с е р в атыўна-арыстакратычную плынь узначаліў князь.. Адам Чартарыйскі за аднаўленне РП.


Лістапад 1830г. – пачатак паўстання ш Варшаве.

Расійскія войскі пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня — і Каралеўства Польскае.

18 снежня сейм заклікаў да паўстання насельніцтва ўсіх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай з мэтай аднаўлення яе незалежнасці.


У студзені 1831 г. Адам Чартарыйскі стаў старшынёю польскага нацыянальнага ўрада.

Студзень 1831г. сейм прыняў акт аб пазбаўленні Мікалая І і яго сям’ю правоў на польскі трон.


Для кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве ў пачатку 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Аднак ён не змог забяспечыць адначасовае выступлення паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне.

У сакавіку — красавіку 1831г. паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у Гродзенскай губерні яно пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні — толькі ў чэрвені — ліпені.

На дапамогу паўстанцкаму руху ў Літве-Беларусі польскі нацыянальны ўрад у другой палове мая 1831 г. паслаў 12-тысячны корпус генерала А. Гелгуда і атрад генерала Д. Хлапоўскага.

Аднак 19 чэрвеня аб'яднаныя сілы польскага войска былі разбіты недалёка ад Вільні. На пачатку жніўня 1831 г. на ўсёй тэрыторыі Веларусі паўстанне было падаўлена. Неўзабаве расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала I. Ф. Паскевіча авалодала Варшавай.

У ходзе і пасля падаўлення паўстання быў узяты курс на ўсямернае аслабленне пазіцый шляхты, каталіцкага касцёла і ліквідацыю уніяцкай царквы.

Наступствы:

1. Маёнткі памешчыкаў, што ўдзельнічалі ў паўстанні, канфіскоўваліся і перадаваліся ў казну. Канфіскаваныя ва ўдзельнікаў паўстання маёнткі раздаваліся «прыродным расійскім памешчыкам» у арэнду на сто гадоў, а фактычна — у якасці спадчынных вотчын, якія заба-ранялася дзяліць і прадаваць. Тое ж рабілі і з казённымі маёнткамі. Былі прыняты захады для заахвочвання перасялення рускіх сялян у Беларусь. 3 казённых зямель ім выдзя-лялі па 8 дзесяцін на кожную мужчынскую душу, бясплатны будаўнічы лес і дровы, вызвалялі на 5 гадоў ад усіх падаткаў і павіннасцей, скасоўвалі ўсе нядоімкі, давалі 100 руб. на кожны двор і іншыя льготы.


2. Закрываліся каталіцкія і уніяцкія храмы і ма-настыры, служыцелі якіх мелі дачыненне да паўстання.

3. Па ўказу ад 19 кастрычніка 1831 г. узмацніўся «разбор шляхты», пачаты пры Кацярыне II

4. Ад удзелу ў выбарах на дваранскія саслоўныя, адміністрацыйныя і судовыя пасады былі адхілены шматлі-кія дробныя і сярэднія памешчыкі, якія мелі менш чым 150 дзесяцін зямлі.

5. 1832г. – зачынены Віленскі ўніверсітэт.

6. 1831г. – адменена дзеянне ІІІ статута ВКЛ у Віцебскай іМагілёўскай губерніі, з 1840г. – у Гродзенскай, Мінскай, Віленскай губ.

7. 1832г. – Быў утвораны “Камітэт па справах заходніх губерній”

8. На ўсе адказныя пасады ў губернях і паветах прызначаліся выхадцы з Цэнтральнай Расіі. Справаводства ў дзяржаўных установах і навучанне ў школах было пераведзена на рускую мову. Чыноўнікі і настаўнікі, якія слаба валодалі ёю, звальняліся са службы і замяняліся расійцамі. Закрываліся ўсе школы, што дзейнічалі пры каталіцкіх і уніяцкіх манастырах.

9. Ліквідацыя ўніяцтва.

2 лютага 1839 г. вышэйшае уніяцкае духавенства на чале I. Сямашкам на Саборы ў Полацку падпісала падрыхтаварыя ў Пецярбургу акт аб «уз'яднанні» з праваслаўнай царквой. Тым не менш і пасля Сабора значная частка уніяцкіх святароў (па Беларускай епархіі — 52 %, па Літоўскай — каля 20 %) не далі падпіскі аб далучэнні да праваслаўя.


У 30—50-я гг. сярод моладзі Літвы-Беларусі працягвалася дзейнасць тайных таварыстваў і гурткоў, звязаных, як правіла, з польскім вызваленчым рухам.

У 1836—1839 гг. у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі дзейнічала «Дэмакратычнае таварыства» на чале з Францам Савічам. Яно выступала за ўстанаўленне роўнасці паміж людзьмі, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёю, з, перадачу ўлады народу.

Ф. Савіч усведамляў шляхецкую абмежаванасць праграмы кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гг., якія «не прызналі роўнасці мужыкоў». Ён востра асуджаў прыгоннае права, прыгнечанне і рабаванне сялян, здзекі памешчыкаў над імі. Заяўляў, што «ўсе людзі павінны быць роўныя, кіраванне павінна быць у руках простага народа як першага дабрачынца і карміцеля». Выказваў ён і ідэю аб роўнасці і брацтве ўсіх народаў. Пісаў вершы на беларускай мове.

У 1837 г. Ф. Савіч наладжвае сувязі з Пінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства «Садружцасць польскага народа, якое ўзначальваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш. Канарскі.

У «Прынцыпах дэмакратызму» (статут «Дэмакратычнага таварыства») былі абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян з зямлёй ад прыгоннай залежнасці, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць.


У пачатку 40-х гг. у дзейнасці тайных студэнцкіх гурткоў у Вільні ўдзельнічаў

Юльян Бакшанскі, за што быў высланы ў Казанскую губерню. У 1846 г. ён вярнуўся на радзіму. Пад уплывам сялянскага паўстання ў Галіцыі спрабаваў стварыць у Ашмянскім павеце сялянскую арганізацыю. Напісаў і распаўсюджваў лістоўку, у якой заклікаў дзейнічаць па прыкладу галіцыйскіх сялян.


У другой палове 40-х гг. у Літве-Беларусі дзейнічаў тайны «Саюз свабодных братоў» Мэтай яго з'яўлялася падрыхтоўка паўстання дзеля вызвалення Полыпчы. Частка членаў «Саюза» падзяляла погляды шляхецкіх рэвалюцыянераў, але і былі і такія, хто кіраваўся ідэяй аб неабходнасці разгортвання шырокага сялянскага руху, прыцягнення да паўстання вайскоўцаў.

У час рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе беларускія губерні былі перапоўнены войскамі. Частка з іх прызначалася для падаўлення рэвалюцыйнага рухуВенгрыі. Група вайскоўцаў на чале з капітанам А Гусевым вяла агітацыю ў адной з часцей у Мінску з мэтай дамагчыся ад яе адмовы ад удзелу ў карнай экспедыцыі. У жніўні 1849 г. Гусеў і шэсць яго бліжэйшых таварышаў былі пакараны смерцю.


САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ ў 1-й палове ХІХ ст.


Сельская гаспадарка

Рысы:
  1. У першай палове XIX ст. у Беларусі панавала буйнапамеснае латыфундыяльнае дваранскае землеўладанне.
  2. Пераважная большасць памешчыкаў Беларусі ў канцы XVIII— пачатку XIX ст. не вяла ўласнай гаспадаркі. Амаль уся прыдатная для апрацоўкі панская зямля знаходзілася ў карыстанні прыгонных сялян, якія за гэта выплачвалі памешчыкам аброк — грашовы (чынш) ці натуральны (прадуктовыя і іншыя даніны) і найчасцей змешаны.
  3. Галоўную частку сваіх даходаў памешчыкі атрымлівалі ад продажу земляробчай прадукцыі. Астатнюю долю складалі паступленні ад сялян (чынш і натуральныя даніны), ад вырабу (вінакурэнне) і збыту гарэлкі, прадуктаў жывёлагадоўлі, тавараў, якія вы-рабляліся на вотчынных прамысловых прадпрыемствах.

У 30—40-я гг. хутка пашыраліся пасевы бульбы. Жыта і бульба ў значнай меры перапрацоўваліся на спірт. У сувязі з пераўтварэннем бульбы з агароднай культуры ў палявую яе пасевы з пачатку XIX ст. да канца 30-х гг. узраслі ў 20—25 разоў.

  1. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі ў 1-й палове ХХ ст: Многія гаспадаркі памешчыкаў, асабліва на Гродзеншчыне сталі займацца тонкаруннай авечкагадоўляй. У многіх маёнтках Віцебскай і паўночнай часткі Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў важнай крыніцай
    даходаў стала льнаводства. У цэнтральных і паўднёвых паве-
    тах Магілёўскай і Мінскай губерняў пашыраліся пасевы,
    канапель і вытворчасць пянькі, якая па Дняпры адпраўляла-
    ся на патрэбы Чарнаморскага флоту, а таксама ў Прусію (Кё-
    нігсберг).

Параўнанне са спецыялізацыяй ў 2-й палове ХІХ ст. У 60—70-я гг. ХІХ ст. у Гродзенскай і Мінскай губернях шырока распаўсюджанай была тонкарунная авечкагадоўля. Пазней яна прыйшла ў заняпад, не вытрымаўпіы канкурэнцыі з болып таннай воўнай з паўднё-вай Расіі і Аўстраліі. Важным напрамкам спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Віцебскай і часткова Віленскай губерняў з'яўлялася льнаводства, а на Магілёўшчыне — вырошчванне канапель.

  1. У тых жа месцах некаторыя памешчыкі з канца 30-х гг. пачалі сеяць цукровыя буракі. Адначасова ў Беларусі з'явіліся цукраварныя заводы. Найбольш буйныя з іх дзейнічаль ў маёнтках Скірмунта (Парэчча Пінскага павета), Вітгенштэйна – не вытрымалі канкурэнцыі з расійскімі заводамі.
  2. Па патрабаванню памешчыка або з яго дазволу сяляне адпраўляліся ў адыходныя промыслы — на высечку і вывазку лесу, будаўніцтва дарог А.днак адыходныя

промыслы ў Беларусі не былі распаўсюджаны з прычыны пераводу сялян з аброку на

паншчыну.
  1. Павіннасці сялян. Сялянскія павіннасці дзяліліся на галоўныя і дадатковыя. Да ліку першых адносіліся паншчына, аброк і згоны (з г о н ы — пагалоўныя прымусовыя выхады ўсіх працаздольных сялян на панскія работы).

Нормы павіннасцей сялян у адпаведнасці з велічынёй і якасцю іх зямельных надзёлаў здаўна запісваліся ў спецыяльных дакументах — інвентпарах.


Прапагандай перадавьіх метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г. у Віцебску.


Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі

Развіццё прамысловасці.

А)У канцы XVIII — першай палове XIX ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі з'яўляліся дваране, якія развівалі вотчынную прамысловасць. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу ~ прыгонных сялян.

Б) 3-за недахопу капіталаў гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць Беларусі ў першай палове XIX ст. была прадстаўлена выключна ручной вытворчасцю ў форме рамяства, дробнакапіталістычных прадпрыемстваў і адзінкавых мануфактур.

Да пачатку 50-х гг. большасць гарадскіх рамеснікаў уваходзіла ў адпаведныя прафесійныя цэхі (кавалёў, сталяроў і г. д.), дзейнасць якіх па-ранейшаму рэгулявалася спецыяльнымі статутамі. Справамі цэха кіраваў выбарны цэхмістр. Цэхі падпарадкоўваліся гарадской рамеснай управе.

У 1852 г.:

1. Цэхавая арганізацыя ў гарадах і мястэчках з невялікай колькасцю рамеснікаў была ліквідавана. Прадстаўнікі некаторых прафесій і заняткаў (цесляры, вознікі, чорнарабочыя і інш.) вызваляліся ад запісу ў цэхі.

2. Адмянялася выключнае права цэхаў на вытворчасць пэўнай прадукцыі. Членам цэха дазвалялася наймацца на фабрыкі і заводы.

В) На аснове рамяства ўзнікала дробнакапіталістычная вытворчасць, да якой вучоныя адносяць прамысловыя прадпрыемствы з колькасцю рабочых ад 6 да 15. Але былі і выключэнні: На металаапрацоўчым прадпрыемстве Бенкендорфа ў маёнтку Старынцы Чэры-каўскага ўезда працавала каля 900 рабочых.

Г) Працэс станаўлення капіталістычнай прамысловасці завяршыўся ў выніку пераходу ад мануфактуры да м а ш ы ннай вытворчасці, заснаванай на выкарыстанні паравых рухавікоў і рабочых машын – прамысловы пераварот – 30-40-я гг. ХІХ ст.

Першыя прадпрыемствы з паравымі рухавікамі і рабочымі машынамі з'явіліся ў Беларусі ў 20-я гг. XIX ст. Гэта былі суконныя фабрыкі ў мястэчках Хомск Кобрынскага павета і Косава Слонімскага павета. Абедзве яны належалі буйному землеўладальніку-прадпрымальніку В. Пуслоўскаму.

Паказальна, што купцам і мяшчанам у 1860 г. належалі толькі 3 мануфактуры і 2 фабрыкі. Усе астатнія з'яўляліся ўласнасцю памешчыкаў-прыгоннікаў. Па колькасці занятых у прамысловасці рабочых сярод беларускіх губерняў першае месца займала Гродзенская губерня. У канцы 50-х гг. на яе прадпрыемствах працавала 5112 рабочых з 9714.