Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Дзеячы культуры і навукі.
Лышчыцы на Берасцейшчыне
Славяна-грэка-лацінская; акадэмія, статут якой складаў Сімяон
Адам Нарушэвіч
Ю. Нямцэвіч, Ф. Карпінскі, А. Нарушэвіч, Я. Аношка
Апошні этап барока – Віленскае барока – сярэдзіна XVIII ст.
Мастацтва і мецэнацтва.
XVII — XVIII стст
М.К. Агінскі ў Слоніме – “Сядзіба музаў”.
Францішка Уршуля Радзівіл
ТЭМА 5. Гісторыя Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX ст.
Палітыка царызму ў Беларусі (1772—1812)
1796г. Утвараюцца дзве губерніі: Літоўская (
Беларуская губ.
Гродзенскай губерні
Герб Віленскай губерні
Магілёўскай губерні.—
Кацярыне ІІ.
Дваранству і купецтву
5. Магдэбургскае права
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   25

Дзеячы культуры і навукі.


Казімір Семяновіч (каля 1600 — пасля 1651) — ураджэнец ВКЛ, які знайшоў спосаб стварэння многа-ступеньчатых ракет, прыдумаў для іх дадатковыя рухавікі, стабілізатары. Тым самым ён з'явіўся папярэднікам Цыялкоўскага і Каралёва, дзякуючы працам якіх чалавек пачаў асваенне космасу. У 1650 г. у Амстэрдаме выйшла кніга Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Яна мела поспех ва ўсёй Еўропе. Праз некалькі гадоў яе перавы-далі французы, затым немцы і англічане. Кніга стала падручнікам для гарматчыкаў. Мелася яна таксама ў бібліятэцы Пятра I.


Казімір Лышчынскі (1634—1689) — выхадзец з небагатай шляхецкай сям'і, што валодала маёнткам Лышчыцы на Берасцейшчыне. Казімір атрымаў адукацыю спачатку ў мясцовым Берасцейскім езуіцкім калегіуме, а затым закончыў Віленскую акадэмію. У выніку мысліцель прыйшоў да высновы аб неіснаванні Бога. Аб гэтым Лышчынскі пісаў у сваім трактаце, які так і назваў — «Аб неіснаванні Бога». «Чалавек — стваральнік бога, а бог — стварэнне чалавека... Людзі — творцы багоў, і бог з'яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму...» Рукапіс трапіў у рукі царкоўнікаў-цемрашалаў. Яны запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. 30 сакавіка 1689 г. на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна з прысудам соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.


Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітняновіч, 1629 — 1680).

Нарадзіўся ў Полацку. Малалетні Самойла пачаў спасціжэнне навукі ў брацкай школе Полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй ён накіраваўся ў айвядомейшую права слауную установу, што атрымала назву Кіеўскан Афіны — Кіева-Магілянскі калегіум. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У 1664 г. пераехаў у Маскву, дзе стаў у хуткім часе настаўнікам царскіх дзя-цей. Яго выхаванцам быў і будучы расійскі імператар Пётр I. Для васьмі-гадовага хлопчыка Пятра Сімяон Полацкі надрукаваў «Буквар языка славенска». Ён выйшаў у 1679 г., іа праз год пабачыла свет Сімяонава «Псалтыр рыфмаваная». У канцы 1670-х гг. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоўскім Крамлі.

Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская; акадэмія, статут якой складаў Сімяон.


Ілья Капіевіч (1651 —1714) — • ураджэнец Мсціслаўшчыны. Адукацыю атрымаўу Слуцкай кальвінісцкай школе. 3 прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілья заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром I. Па даручэнні цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэма-тыцы на рускай мове. 3 пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілья Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае — болыш за 20 кніг. 3 іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай навукі і культуры.


Георгій Каніскі (1717 — 1795) — царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Нарадзіўся на Украіне і першую палову жыцця правёў там. Быў прафесарам, а затым рэктарам Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі. У 1755 г. пераехаў у Магілёў і з цягам часу набыў сан архіепіскапа. У сваіх творах і на практыцы Каніскі прапаведаваў асветніцтва. У 1756 г. ім была заснавана Магілёўская духоўная семінарыя. Георгій Каніскі — аўтар шэрага глыбокіх, арыгінальных філасофскіх прац; лічыў існаванне Бога канечнай прычынай усяго існага. Георгій Каніскі быў таленавітым літаратарам. Яго творчасць заслужыла высокую ацэнку А. С. Пушкіна: «Георгій ёсць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі».


Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728—1810) — вядомы вучоны-прыродазнаўца. Выхадзец з гародзенскай шляхты. Адукацыю набыў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні. У 17801799 гг. быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ (з 1796г. Галоўнай Віленскай школы). Навуковыя інтарэсы даследчыка былі шырокімі. Пачобут-Адляніцкі вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор'е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве.


Адам Нарушэвіч стварыў «Гісторыю польскага народа».


Філафей Утчыцкі, які вядомы творам пад назвай «Стіхі красногласныя»,


Ігната Іяўлевіч, што ствараў вершаваныя вітанні на прыезд расійскага цара Аляксея Міхайлавіча.


На рускай мове ў другой палове 18 ст. была створана значная, таленавітая паэма «Пяцікніжжа» Андрэя Белабоцкага.


Да класікаў польскай літаратуры адносяцца Ю. Нямцэвіч, Ф. Карпінскі, А. Нарушэвіч, Я. Аношка ды іншыя, якія нарадзіліся, жылі, тварылі на беларускіх землях.

Сярод іх можна вылучыць польскамоўнага паэта Францішка Князьніна (1750—1807гг.). Ён быў ураджэнцам Віцебска. Вучыўся ў Полацку, Слуцку, Нясвіжы. Служыў сакратаром у князя А. К. Чартарыйскага. У сваёй творчасці ўслаўляў родныя мясціны, захапляўся прыгажосцю края..


Архітэктура.

З канца XVI ст. – стыль барока.

- першы храм у гэтым стылі – кафедральны сабор ў Нясвіжы, 1593г. архітэктар – Ян Марыя Бернардоні. Храм быў замоўлены для езуітаў Мікалаем Радзівілам Сяроткай.


Апошні этап барока – Віленскае барока – сярэдзіна XVIII ст.

Архітэктар Ян Глаўбіц у гэтым стылі перабудаваў Полацкі сафійскі сабор.


З канца XVIII ст. актыўна распаўсюджваецца стыль класіцызму.


Мастацтва і мецэнацтва.

У XVII —XVIII стст. эстэтычныя прынцыпы барока паступо-ва пранікаюць у розныя віды выяўленчага мастацтва. Фрэскі, насценныя размалёўкі цэркваў, іканапіс пакрыху адыходзяць ад кананічных застылых вобразаў да больш рэалістычных. У свец-( кім жывапісе вядучае месца ў гэты час займае партрэт: парад-. ны, рыцарскі, прадстаўнічы (прадстаўнік роду), пахавальны. Прыватныя галерэі многіх магнатаў (Радзівілаў, Сапегаў, Пацаў, Агінскіх і інш.) уражвалі багатым падборам фамільных партрэтаў, напісаных мясцовымі і замежнымі майстрамі. Асаблівае распаўсюджанне атрымалі так званыя Сармацкія партрэты, якія адлюстроўвалі багацце і прывелегіраваны стан шляхты.

Музыка. У музычным мастацтве XVII —XVIII стст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка. У праваслаўных цэрквах традыцыйна карысталіся пісьмовымі зборнікамі песнапенняў ірмалоямі, якія прызначаліся для аднагалосага вакалу і так званага знаменнага распеву.

3 другой паловы XVI ст. у Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў з пяцілінейнымі еўрапейскімі нотамі. У беларускіх літургічных кнігах яны ўпершыню былі выкарыстаны ў зборніку «Супрасльскі Ірмалагіён», які стварыў) Багдан Анісімавіч з Пінска ў 1598 г.{У гэтыя ж часы ў Беларусі распаўсюджваюцца і шматгалосыя спевы (па партыях). Вялікімі майстрамі выканання падобных спеваў на візантыйскія царкоўныя тэксты былі брацкія праваслаўныя хоры. Вядомым помнікам беларускай музыкі XVII ст. з'яўляецца «Полацкі сшытак», запісаны круглымі італьянскімі нотамі.

У XVII — XVIII стст. пры дварах многіх буйных феадалаў існавалі капэлы, якія выступалі на сямейных і вялікіх публічных святах, а аркестры пры прыгонных і школьных тэатрах усё часцей выконвалі творы як заходнееўрапейскіх, так і мясцовых кампазітараў — Міхала Казіміра Агінскага, Яна Давіда Голанда, Мацея Радзівіла і інш.

У XVIII ст. магнацкія палацы сталі цэнтрамі культурнага жыцця. Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Храптовічы, Тызенгаўзы запрашалі да сябе на службу лепшых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Па праектах знакамітых дойлідаў Я. К. Глаўбіца, Дж. Сака, К. Спампані узводзіліся і перабудоўваліся магнацкія палацава-паркавыя ансамблі. Магнаты мелі тэатры:

М.К. Агінскі ў Слоніме – “Сядзіба музаў”. Тэатр быў заснаваны ў 1771 г. У ім працавалі прафесійныя акцёрьт з Польшчы, Германіі, Італіі, дзейнічалі таксама хор і балет, музычная школа. Быў закрыты пасля 1791 г.

Радзівілы ў Нясвіжы – вядома драматург Францішка Уршуля Радзівіл, напісала 16 п’ес.

Сапегі ў Ружанах.

Зорычы ў Шклове.





ТЭМА 5. Гісторыя Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX ст.


Перыядызацыя. У нашай гісторыі гэты этап дзеліцца на тры перыяды: 1) канец XVIII ст,— 50-я гг. XIX ст.; 2) 60—90-я гг. XIX ст.; 3) пачатак XX ст. Галоўнай асаблівасцю першага перыяду з'яўляецца панаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін. Гіста-рычны змест другога перыяду вызначалі буржуазныя рэформы і працэс станаўлення буржуазнага грамадства пры захаванні шматлікіх перажыткаў феадалізму. Для трэцяга перыяду характэрна крайняе абвастрэнне сацыяльных супя-рэчнасцей, найперш аграрна-сялянскага і нацыянальнага пытанняў, якое выклікала народную рэвалюцыю 1905— 1907 гг. і новыя буржуазныя рэформы, а ўрэшце — ужо ва ўмовах першай сусветнай вайны — прывяло да краху самадзяржаўя.

Палітыка царызму ў Беларусі (1772—1812)

Змены на тэрыторыі Беларусі.
  1. Змены ў органах улады. Адразу пасля кожнага падзелу Рэчы Паспалітай на далучаных да Расійскай імперыі беларускіх землях па загадах Кацярыны II уводзілася новае тэрытарыяльна-адміністрацыйнае дзяленне: ранейшыя ваяводствы і паветы скасоўваліся і ўтвараліся генерал-губернатарствы, губерні і паветы з іншымі межамі. Уся ўлада на далучаных тэрыторыях перайшла да генерал-губернатараў і губернатараў.

2 рэформы:

1) 1796г. Утвараюцца дзве губерніі: Літоўская (цэнтр губерніі – Вільня) і Беларуская (цэнтр – Віцебск).

2) 1801(1802)г.

- Літоўская губернія была ператворана ў Гродзенскую і Віленскую. Гродзенская, Віленская і Мінская губерніі (утворана ў 1793г.) былі ўключаны ў склад Літоўскага генерал-губернатарства.

- Беларуская губ. была ператворана ў Віцебскую і Магілёўскую, якія ўвайшлі ў Беларускага генерал-губернатарства.

Неабходна ведаць у апісанні гербы губерній:

Герб Гродзенскай губерні.— У барво-вым шчыце залаты зубр з барвовымі вачыма і языком. Шчыт увенчаны Ім-ператарскай каронай і абкружаны за-латымі дубовымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкай.

Герб Віленскай губерні.— У барвовым шчыце, на сярэбраным кані, пакры-тым барвовым трохканцовым, з зала-тым беражком, дываном, сярэбраны, узброены коннік (пагоня), з паднятым мячом і са шчытом, на якім васьмікан-цовы барвовы крыж, што складае герб Вялікага княства Літоўскага. Шчыт увенчаны Імператарскай каронай і аб-кружаны залатымі дубовымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкай.

Герб Мінскай губерні,— У залатым шчыце тры блакітныя хвалепадобныя паясы. Шчыт увенчаны Імператарскай каронай і абкружаны залатымі дубо-вымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай стужкай.

Герб Магілёўскай губерні.— У залатым Герб Віцебскай губерні.— У барвовым

шчыце трайная зялёная магіла, на полі сярэбраны ўзброены коннік, з

якой тры барвовыя з зялёнымі лістамі паднятым мячом і круглым шчытом;

каласы. Шчыт увенчаны Імператарскай сядло на сярэбраным кані барвовае,

каронай і абкружаны залатымі дубо- пакрытае трохканцовым залатым, з

вымі лістамі, злучанымі Андрэеўскай блакітным беражком, дываном. Шчыт

стужкай. увенчаны Імператарскай каронай і аб

кружаны залатымі дубовымі лістамі,

злучанымі Андрэеўскай стужкай.

Насельніцтва далучаных зямель, за выключэннем сялянства, на працягу месяца прыводзілася да прысягі Кацярыне ІІ. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін

выехаць за мяжу. Ухіліўся ад прысягі толькі шэраг буйных магнатаў: двое Радзівілаў (ваявода віленскі і староста рэчыцкі); трое Агінскіх (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода трокскі); Сапега і інш. Такім чынам яны захавалі свае маёнткі і атрымалі ўсе правы і прывілеі, якімі

карысталася рускае дваранства згодна з “Даравальнай граматай дваранам” 1785г. (памешчыкі маглі ссылаць сваіх прыгонных на катаргу, прадаваць без зямлі. Любая скарга

селяніна на памешчыка кваліфікавалася як ілжывы данос. За дваранствам замацоўвалася выключнае права на валоданне сялянамі, зямлёю і яе нетрамі, на ўвядзенне ў сваіх уладаннях

кірмашоў. Дваране вызваляліся ад падаткаў і цялесных пакаранняў, ад абавязку знаходзіцца на дзяржаўнай службе. У іх рукі практычна перадавалася кіраванне паветамі).

Дваранству і купецтву беларускіх земель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. былі праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы. Асноўная частка беларускай шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам

  1. Расійскія ўлады запатрабавалі ад беларускай шляхты прад'яўлення дакументаў на

дваранскае званне. Дробная шляхта часта не мела іх ў выніку выключалася з дваранскага саслоўя і пераводзілася ў саслоўе аднадворцаў. Гэтае мерапрыемства расцягнулася на многія гады і называлася “разборам шляхты”.
  1. Шляхецкае саслоўе ў цэлым страціла права:
  • выбіраць манарха, збіраць ваяводскія і павятовыя соймікі, ствараць узброеныя сілы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі і крэпасці.
  1. Адбыліся змены і ў судовай справе: крымінальныя справы вырашаліся на аснове расійскіх законаў, а грамадзянскія — у адпаведнасці з нормамі III Статута ВКЛ. .-Члёнаў судоў выбірала шляхта, якая мела не менш чым 10 прыгонных , мужчынскага полу. Незаможная шляхта да выбараў не дапускалася.


5. Магдэбургскае права скасоўвалася. На Беларусь распаўсюджвалася «Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі» ад 21 красавіка 1785 г. Паводле гэтай граматы ўсе гараджане дзяліліся на шэсць разрадаў і ў залежнасці ад таго, якой маёмасцю валодалі, дапускаліся да выбараў дэпутатаў («гласных») у Гарадскую думу. Яна з'яўлялася распарадчым органам і выбірала па аднаму прадстаўніку ад кожнага разраду ў свой выканаўчы орган - шасцігласную думу. Аднак вырашэнне ўсіх важных пытанняў гарадскога жыцця цалкам залежала —ад губернатараў і прызначаных імі чыноўнікаў — Гараднічы.

  1. У мэтах стварэння на далучанай тэрыторыі Беларусі надзейнай апоры для расійскай

улады Кацярына II ужо ў 70-я гг. пачала тут шырокую раздачу зямель з прыгоннымі сялянамі сваім генералам і буйным чыноўнікам. У выніку колькасць дзяржаўных сялян у Беларусі зменшылася ў 3 разы (да 9,3 %), а ўдзельная вага памешчыцкіх прыгонных павялічылася да 80 %. Пасля 1801 г., з-за моцнага супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх, раздача маёнткаў у Беларусі ўрадам Аляксандра I была спынена.

  1. На Беларусь была распаўсюджана расійская сістэма падаткаў і павіннасцей. Сяляне і мяшчане павінны былі плаціць дзяржаве замест ранейшага падымнага (з кожнага «дыма», двара) падушны падатак, значна больш цяжкі. Ён раскладваўся на мужчынскія «душы». Падушны падатак забяспечваў утрыманне арміі і флота. На мяшчан ускладваліся расходы па ўтрыманню гарадскіх улад, паліцыі, турмаў і г. д (Земскі падатак).

Але, улічваючы цяжкі стан беларускага насельніцтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На працягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі.

  1. Новай і вельмі цяжкай для сялян і мяшчан Беларусі з'явілася рэкруцкая павіннасць

(абавязак выдзяляць рэкрутаў на 20-гадовую службу ў расійкую армію. Адзін рэкрут выдзяляўся ад 200; а з 1820 г.— 125 душ мужчынскага полу. Прыгонныя сяляне за карыстанне памешчыцкай ці дзяржаўнай зямлёю павінны былі адбываць паншчыну, плаціць аброк, выконваць розныя іншыя павіннасці.

9. . Паказальна і тое, што Кацярына II пасля расфарміравання рымскім папам ордэна езуітаў (1773 г.) дэманстратыўна дазволіла яго дзейнасць у Расійскай імперыі. Цэнтр ордэна перамясціўся ў Полацк. З 1773г. было заснавана каталіцкае архібіскупства з цэнтрам у Магілёве.

Толькі ў 1794 г. пасля паўстання Т. Касцюшкі Кацярына II выдала ўказ, каб ніхто з шляхты, духоўных або ўрадавых асоб не рабіў перашкоды пры пераходзе з уніяцтва ў праваслаўе. Аднак гэты працэс прахо-дзіў марудна

9. У 1794 г. Кацярына II падпісала ўказ аб увядзенні «мяжы яўрэйскай аселасці» ў беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губернях. Толькі тут дазвалялася яўрэям пастаяннае пражыванне. Але і ў гэтым раёне ім было забаронена

- трымаць шынкі, корчмы і пастаялыя двары ў вёсках,

- арандаваць памешчыцкія маёнткі і прамысловыя прадпрыемствы і ўвогуле пражываць за межамі гарадоў і мястэчак

- Яўрэйскія рамеснікі і купцы абкладваліся ўдвая болыпымі падаткамі, чым хрысціяне. За выплату падаткаў, за выкананне павіннасцей адказваў кагал. Для яўрэяў была павышана і норма рэкруцкай павіннасці. Гэтыя і іншыя меры мелі на мэце прымусіць яўрэяў перайсці ў хрысціянства (праваслаўе) або зусім пакінуць Расійскую імперыю. Для хрышчоных яўрэяў, якія цалкам адрываліся ад кагалу, усе абмежаванні скасоўваліся.

10. Змены ш саслоўнай структуры грамадства. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі зацвердзіла падзел саслоўяў на прывілеяваныя і падатковыя. Вышэйшымі прывілеяванымі саслоўямі былі дваранства, духавенства, купецтва і нешматлікая група ганаровых грамадзян (з 1832 г.). Усе яны пазбаўляліся 1. рэкрутчыны, 2. цялесных пакаранняў, 3. падушнага падатку і іншых дзяржаўных павіннасцей.

У першай палове XIX ст. у Беларусі ўтвараецца новая для яе непадатковая, але і не прывілеяваная група насельніцтва разначынцы, г. зн. выхадцы з «розных чыноў і званняў».


Беларусь у пачатку ХІХ ст.


1801г. – імператарам Расіі становіцца Аляксандр І, які правіў да 1825г.


1803г. – была ўтворана Віленская вучэбная акруга начале з Адамам Чартарыйскім.


1807г. – Аляксандр І і Напалеон Банапарт заключылі Тыльзіцкі дагавор, згодна з якім Расія далучылася да блакадыАнгліі і атрымала Беластоцкую вобласць, якаяперайшлада Гродзенскай губерніі.


1810г. – Упершыню ў Расійскай губерніі на тэрыторыі Бабруйскага павета было ўтворана ваеннае пасяленне.


1811г. – На імя Аляксандра І Міхал Клеафас Агінскі падаў праект аўтаноміі ВКЛ у складзе Расійскай імперыі.


Беларусь у вайне 1812г.


Перад вайной: тры рускія арміі, якія разам налічвалі 317 тыс. чалавек.

штаб 1-й арміі генерала М. Б. Барклая дэ Толі знаходзіўся ў Вільні,

штаб 2-й арміі генерала П. I. Баграціёна — у Ваўкавыску,

штаб 3-й арміі генерала А. П. Тормасавау Луцку (на Валыні).


План Напалеона.

Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812

І2 чэрвеня 1812 г. войскі Напалеона Банапарта, сканцэнтраваныя на тарыторыі герцагства Варшаўскага і Прусіі, пераправіліся праз Нёман і ўступілі ў межы Расійскай імперыі на землі Літвы і Беларусі.

16 чэрвеня яны занялі Вільню, 24 чэрвеня — Мінск.

1 ліпеня 1812г. на савеце 1-й арміі каля Дрысы БарклайдэТолі вырашыў адступаць праз Віцебск. Барклай дэ Толі адступаў праз Свянцяны — Полацк

Храналогія абарончых баёў.

А. Баграціён адступаў праз цэнтр Беларусі на Магілёў. 3-пад Міра(жорсткія, першыя баі) 2-я армія накіравалася на Магілёў.


Б. 11 ліпеня ў 11 км ад Магілёва, ля вёскі Салтанаўка, адбыўся жорсткі бой. Корпусу генерала М. М. Раеўскага ўдалося на суткі скаваць значныя сілы французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца праз Днепр.

В. 1-й арміі 13—14 ліпеня давялося вытрымаць жорсткія баі на падыходзе да Віцебска (каля мястэчка Астроўна і вёскі Кукавячына).


Г. У сярэдзіне ліпеня ў баявыя дзеянні ўключылася і армія Тормасава, якая накіравалася ў Гродзенскую губерню для ўдару па тылах французскіх войскаў. Але французы прымусілі яе зноў адступіць на Валынь – баі пад Кобрынам