Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Спірыдон Собаль надрукаваў «Буквар».
Эпоха Адраджэння ў Беларусі
XIV—XV стст
XV ст.Кніжная справа.
Сацыяльна-эканамічныя ўмовы.
3) пашырэнняцесных сувязей паміж імі, а таксама рознымі рэгіёнамі Беларусіпаступова складваліся агульныя рысы
Белая Русь.
Марцін Кромер у сваёй «Хроніцы» (выдадзена каля 1558
Назва «Беларусь
Палякі. Дзяржаўныя уніі
Татарскае насельніцтва ў Беларусі
XVI — пачатку XVII ст.
Другую прывілеяваную
Трэцюю і найбольш шматлікую сацыяльную групу татар складалі «простыя людзі
XVI — пачатку XVII ст
Яўрэі ў ВКЛ.
Тэма iv. беларусь у складзе рэчы паспалітай.
1562 г. пад Віцебскам
1563г. – праваслаўная
10 студзеня – 1 ліпеня 1569г. – Люблінскі сойм.
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   25

У 1631 г. у Куцеінскай, а ў 1636 г. Магілёўскай друкарнях вядомы беларускі асветнік Спірыдон Собаль надрукаваў «Буквар».


У сярэдзіне 1570-х гг. Пётр Мсціславец заснаваў у Вільні на сродкі беларускіх друкароў і грамадскіх дзеячаў братоў Кузьмы і Лукаша Мамонічаў славутую друкарню. Віленская друкарня Мамонічаў працавала да 1623 г. Тут быў выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. (на старабеларускай мове, а ў 1614 г. і на польскай), друкаваліся пастановы соймаў і іншыя заканадаўчыя акты.

У апошнія дзесяцігоддзі XVI ст. вядучым цэнтрам беларусу , кага кнігадрукавання стала Вільня, дзе працавалі друкарні Васіпя Гарабурды, Пятра Мсціслаўца, братоў Мамонічаў.

Выключнай з'явай стала адкрыццё ў 1579 г. першага ў ВКЛ Віленскага універсітэта, які, праўда, так і застаўся адзіным да канца XVIII ст., калі ВКЛ спыніла сваё існаванне. (3 1779 г. універсітэт меў назву Акадэмія, 3.1781 г.— Галоўная школа ВКЛ, з 1796 г,— Галоўная Віленская школа.) Спачатку тут працавалі тэалагічны і філасофскі факультэты, пазней — яшчэ медыцынскі. Сярод першых выкладчыкаў універсітэта былі шырока вядомы заснавальнік эканамічнай тэорыі, прадстаўнік фармальна-рэлігійнай логікі — Марцін Сміглецкі (яго «Логіка» тройчы перавыдавалася ў Англіі для студэнтаў Оксфардскага універсітэта), прафесар О. Крыгер (адзін з першых стаў знаёміць студэнтаў з геліяцэнтрычнай сістэмай Каперніка).


Эпоха Адраджэння ў Беларусі завяршылася па сутнасці ў канцы XVI ст. (на думку некаторых даследчыкаў — у першай палове XVII ст.). Прычынамі таму былі наступленне Контррэфармацыі.


Жывапіс.

1. Адзін з ранніх твораў жывапісу — ікона «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты (Брэстчына) па стылю належыць да візантыйскага мастацтва XIV — пачатку XV ст.
  1. Да XIV—XV стст. адносіцца зараджэнне ў Беларусі партрэтнага мастацтва. У XIV—XV стст. у касцёлах з'яўляюцца размаляваныя рознымі фарбамі драўляныя скульптуры. Іх захавалася вельмі мала.

Прыклад: Архангел Міхаіл. Драўляная пазалочаная скульптура з в. Шарашова (Пружанскі раён). XV ст.


Кніжная справа. Выдатнымі ўзорамі беларускай рукапіснай кнігі з'яўляюцца:

Лаўрышаўскае, Друцкае, Жыровіцкае (Слонімскае)

Лаўрышаўскае евангелле змяшчае вялікую колькасць вельмі прыгожых загалоўных літар і 19 невялікіх малюнкаў (мініяцюр). У цэнтры пераплёту кнігі на сярэбранай пласцінцы — выява святога з кап'ём і шчытом.


Архітэктура.

Стыль гатычны: Касцёл у вёсцы Ішкальдзь (Баранавіцкі р-н)- 1472г.


Беларуская народнасць.

Фарміраванне этнічнай тэрыторыі. Фарміраванне беларускага этнасу пачалося ў канцы XIII ст. і завяршылася ў асноўным у XVI ст.

Грамадска-палітычныя ўмовы. Важнейшай палітычнай умовай для фарміравання беларускага этнасу з'явілася знаходжан-не зямель Беларусі ў складзе ВКЛ і ўдзел беларусаў у яго развіцці.

Спачатку, у канцы XIII — XIV ст., значную ролю ў кансалідацыі беларускага этнасу адыграла пэўная самастойнасць (аўтаномія) у рамках ВКЛ Полацкага, Віцебскага і іншых княстваў на ўсходзе Беларусі, хаця ўваходжанне ў гэты час часткі беларускіх зямель на захад ад Менска ў склад Трокскага і Віленскага княстваў некалькі ўскладняла працэс фарміравання беларускага этнасу. 3 узмацненнем цэнтралізацыі ВКЛ у часы Вітаўта (пачатак XV ст.) гэтыя фактары страцілі сваё былое значэнне. Цяпер галоўным у дадзеным працэсе стала тое, што ВКЛ ператварылася ў адну з самых магутных дэяржаў Еўропы, якая магла забяспечыць неабходныя ўмозы для развіцця ўсіх этнічных супольнасцей ВКЛ, у тым ліку і для беларускага этнасу.

Сацыяльна-эканамічныя ўмовы. Менавіта: 1) прагрэс у сельскай гаспадарцы і рамястве ў беларускіх землях у XIVXVI стст. стаў той эканамічнай асновай, на якой адбывалася фарміраванне беларускага этнасу.

У выніку на 2) аснове грамадскага падзелу працы паміж горадам і вёскай, 3) пашырэння
цесных сувязей паміж імі, а таксама рознымі рэгіёнамі Беларусі
паступова складваліся агульныя рысы гаспадарчай дзейнасці беларускага насельніцтва.



Белая Русь. Розныя меркаванні існуюць у сучаснай навуковай літаратуры і наконт паходжання назвы «Белая Русь».

Жыхары большай часткі Беларусі ў XVI ст. называлі сябе «руссю», «людзьмі рускімі», «русінамі». 3 канца XVI — пачатку XVII ст. насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя вызначала сябе як «беларусцы». За нашымі продкамі, якія насялялі абшары Заходняй Беларусі, замацавалася найменне «ліцвіны», прычым да XIX ст. А з боку суседзяў (рускіх, украінцаў, палякаў) назва «ліцвіны» ўжывалася таксама для вызначэння ўсяго насельніцтва.

Марцін Кромер у сваёй «Хроніцы» (выдадзена каля 1558 г.) не толькі зазначае, што Белая Русь мяжуе з Маскоўскай дзяржавай, але дакладна акрэслівае яе паўночную граніцу ў межах ВКЛ — па 57-й паралелі паўночнай шыраты. На поўнач ад Белай Русі, адзначае Кромер, размешчана Лівонія, на поўдні яна мяжуе з Валынню і Чырвонай Руссю. Апошняя тагачаснымі гісторыкамі атаясамлівалася з украінскімі землямі вакол Кіева. У пасланнях папскага пасла ў Польшчы Ліпамана; за 1575 г. ёсць такі запіс у сувязі з гэтым: «Чырвоная Русь , названа так дзеля таго, каб адрозніваць яе ад Белай Русі, якая знаходзіцца на сумежных землях Літвы і Маскоўскай дзяржавы” У «Хроніцы» Мацея Стрыйкоўскага Белая Русь у межах ВКЛ апісваецца як частка Белай Русі вялікай (інакш кажучы, старажытнай Русі, якая ахоплівала ўсе ўсходнеславянскія землі). Першае згадванне назвы «Белая Русі самімі беларусамі ў . дачыненні да этнічнай тэрыторыі беларусаў дакументальна зафіксавана ў 1592 г; На аўдыенцыі з каралем Жыгімонтам пісар велікакняжацкай канцылярыі Яраш Валовіч, які паходзіў з вя-домага беларускага шляхецкага роду, выступаючы супраць кандыдатуры новага віленскага епіскапа з палякаў, спаслаўся на старажытны прыклад, калі гэтае месца займаў «шляхціч з Белай Русі».

Назва «Беларусь» для абазначэння ўсіх зямель нашай краіны і вызначэнне яе народа як беларусаў распаўсюдзіліся толькі ў другой палове XIX ст.


Этнічныя меншасці ў Беларусі.

Расіяне. Асабліва трэба адзначыць спецыфічную групу перасяленцаў з Маскоўскай дзяржавы, якая з'явілася на тэрыторыі Беларусі ў XVI — XVII стст. Гэта былі прадстаўнікі рэлігійнай і палітычнай апазіцыі, асветнікі, якія зведалі прасле-даванні з боку маскоўскіх улад ці духавенстваі Дастаткова ўспомніць імёны князя Андрэя Курбскага, ерэтыка Феадосія Касога, старца Арцемія, кнігадрукароў Івана Фёдарава і Пятра I Цімафеевіча Мсціслаўца. 3 50-х гг. XVII ст. у паўночных раёнах Беларусі з'явілася вялікая група рускіх старавераў.

Палякі. Дзяржаўныя уніі ВКЛ з Польшчай (канец XIV — XVI ст.) - садзейнічалі росту польскага насельніцтва ў Беларусі, асабліва ў яе заходніх землях (паветах). Яно складалася з прадстаўнікоў розных саслоўных груп (шляхты, духавенства, рамеснікаў і інш.).

У XIII — XIV стст. на тэрыторыі Беларусі з'явіліся яўрэі і татары, якія з цягам часу склалі значную частку насельніцтва Беларусі.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі на працягу XIII — XVII стст. сфарміраваўся поліэтнічны склад насельніцтва, у якім яго пераважную частку складалі беларусы, а таксама былі прадстаўлены розныя па сваёй колькасці этнічныя мен-шасці.

Татарскае насельніцтва ў Беларусі. Татары, верагодна, з'явіліся ў Беларусі ў першай палове XIV ст., калі Гедымін (1316— 1341 гг.) неаднойчы выкарыстоўваў конныя атрады татар у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам. Шырокае рассяленне татар у Беларусі пачалося ў канцы XIV — першай трэці XV ст. 1. Гэта былі спачатку прадстаўнікі золатаардынскай і крымскай родавай і служылай знаці, якія атабарыліся на землях ВКЛ разам са сваімі родамі. Так, напрыклад, у 1394 г. пасля разгрому Залатой Арды сярэднеазіяцкім палкаводцам Цімурам у «Літву» ўцёк са сваёй дружынай хан Тахтамыш, якога Вітаўт (па звест-ках некаторых летапісаў) абяцаў пасадзіць на Крымскае ханства. 2. Другой крыніцай папаўнення татарскага насельніцтва ў Беларусі былі палонныя, захопленыя ў час набегаў крымскіх татар.

У XVIпачатку XVII ст. на тэрыторыі ВКЛ узнікла свая асаблівая ваенна-адміністрацыйная арганізацыя татар, якая складалася з шасці знатных княжацкіх родаў (улусаў). Усе татары-воіны падзяляліся на харуствы (тыя ж улусы), а ў ваенных адносінах — на «сцягі» (атрады).

Прывілеяваную частку татар складалі князі—прамыя нашчадкі ардынскіх ханаў. Вярхоўная ўлада ВКЛ, улічваючы паходжанне татарскай знаці, вельмі часта выкарыстоўвала яе ў адносінах з Крымскім ханствам і Турцыяй. Маёмаснае становішча татарскай знаці ў значнай ступені вызначалася 1) зямельнымі падараваннямі з боку вярхоўнай улады, асобных феадалаў, а таксама 2) дзяржаўнымі пасадамі і заслугамі. Яны мелі даволі значныя вотчыны з сялянамі, за што неслі ваенную службу на карысць вялікага князя. У прававых адносінах служылыя татары-землеўласнікі паступова набліжаліся да статусу шляхты.

Другую прывілеяваную частку татарскага насельніцтва складалі нашчадкі простых воінаў. Яны мелі меншыя зямельныя ўладанні, за карыстанне якімі павінны былі несці ваенную службу, а таксама выконваць на карысць вялікага князя каравульную, кур'ерскую, падводную і іншыя павіннасці.

Трэцюю і найбольш шматлікую сацыяльную групу татар складалі «простыя людзі». Яны паходзілі з перасяленцаў, якія на радзіме таксама былі простымі людзьмі — воінамі або залежнымі ад феадалаў. Іх сялілі ў гарадах і мястэчках, дзе адводзілі ў карыстанне невялікія надзелы зямлі для сядзібы і агародаў. Таму яны займаліся ў асноўным агародніцтвам, а таксама гарбарствам, возніцтвам. Даволі вялікія пасяленні татар у Беларусі былі ў Гародні, Берасці, Лідзе, Наваградку, Менску і іншых гарадах і мястэчках.

Татарам свабодна дазвалялася вызначаць іслам і будаваць мячэці.!

У той жа час татары не мелі права ўдзельнічаць у выбарах у прадстаўнічыя органы ВКЛ і Рэчы Паспалітай (сойм і павятовыя соймікі). Таму некаторыя прадстаўнікі татар здолелі вызначыцца ў такіх відах дзейнасці, як пісарская служба ў канцылярыях ВКЛ або дыпламатычная служба, з'яўляючыся пісарамі і перакладчыкамі з татарскай і турэцкай моў у знешнепалітычных адносінах Княства з Крымам і Турцыяй.

Пачынаючы з XVI — пачатку XVII ст., большасць татар ,сталі карыстацца ў паўсядзённым жыцці беларускай альбо польскай мовамі. На гэтых мовах з выкарыстаннем арабскага алфавіту былі напісаны і свяшчэнныя кнігі беларускіх татар — Аль Кітабы. У іх апісваюцца каноны і рытуалы мусульманскай рэлігіі, маральна-этычныя і бытавыя нормы паводзін, традыцыі і легенды.

У XVI — XVII стст. на землях Беларусі і Літвы дзейнічала 17 мячэцяў, а агульная колькасць татарскага насельніцтва складала 7—16 тыс. (па іншых звестках 40—100 тыс. чалавек, што яўна перабольшана).

Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай у 1569 г. становішча татар значна пагоршылася. Ва ўмовах наступлення каталіцтва і Контррэфармацыі татарам чыніліся перашкоды ў будаўніцтве мячэцяў. Статутам 1588 г. і шэрагам пастаноў сойма ў пачатку XVII ст. татарскай знаці забаранялася:
    • мець прыгонных сялян-хрысціян,
    • набываць шляхецкія ўладанні,
    • служыць у войску на афіцэрскіх пасадах.

У выніку многія татары ў гэты час з'ехалі ў Крым і Турцыю.У канцы XVII ст. і асабліва ў 60—90-х гг. XVIII ст., калі Рэч Паспалітая ўступіла ў перыяд значных палітычных і сацыяльных рэформаў, многія правы татар-феадалаў былі адноўлены. Чатырохгадовым соймам 1788—1792 гг. нават быў дадзены дазвол на фарміраванне двух татарскіх палкоў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.


Яўрэі ў ВКЛ. Яўрэйскія абшчыны ў Беларусі. На думку вучоных, яўрэі маглі сяліцца на землях Беларусі яшчэ ў VIII ст. У канцы XIV — XV ст. перасяленне яўрэяў з Заходняй Еўропы ў ВКЛ стала масавым. Гэта было звязана са шматвяковымі рэлігійнымі праследаваннямі яўрэяў з боку хрысціян як прыхільнікаў іншай веры — іудаізму. У каталіцкіх абшчынах Заходняй Еўропы яўрэі зведвалі асабліва жорсткі рэлІгійны і сацыяльны ўціск. У гэты ж час улады ВКЛ прытрымліваліся палітыкі талерантнасці ў адносінах да прыхільнікаў розных рэлігій, таму сюды і пацягнулася яўрэйскае насельніцтва заходнееўрапейскіх краін. Прыток яўрэяў, пераважна з Польшчы і Украіны, падтрымліваўся дзяржаўнай уладай і буйнымі землеўладальнікамі з мэтай ажыўлення эканамічнага жыцця.


Ужо ў часы Вітаўта (1392— 1430 гг.) існавалі пяць яўрэйскіх абшчын: у Берасці, Гародні, Троках, Уладзіміры-Валынскім, Луцку. У цэнтральных і ўсходніх землях Беларусі яўрэі з'явіліся ў XVI ст. Аднак і ў ВКЛ на яўрэяў накладваліся пэўныя абмежаванні, згодна якім яны 1) не маглі набываць зямельную ўласнасць, 2) служыць у шляхецкім войску . Хаця ў некаторых прыватных гарадах і мястэчках яўрэі мелі свае палкі і сотні, якія ўдзельнічалі ў абароне населеных пунктаў.,

Тыя ж прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва, якія перайшлі ў хрысціянства, нічым не адрозніваліся ў сваіх правах ад шляхты ці мяшчанства. Яўрэі ў розных населеных пунктах Беларусі жылі ў асобных кварталах і асобнымі абшчынамі (кагаламі), маліліся ў сваіх храмах (сінагогах). У XVI ст. на тэрыторыі ВКЛ дзейнічаў цэнтральны орган самакіравання яўрэяў — Ваад, які вырашаў спрэчныя рэлігійныя, судовыя іадміністрацыйныя справы яўрэйскага насельніцтва.

Аснову духоўнага жыцця яўрэяў складала вельмі стара-

жытная іудзейская рэлігія. Яны пакланяліся богу Яхве, іх галоўнымі рэлігійнымі кнігамі былі Талмуд і Стары Запавет Бібліі.

Вярхоўная ўлада, магнаты ВКЛ прыхільна ставіліся да яўрэяў, што тлумачылася найперш эканамічнымі прычынамі. Яўрэі паспяхова займаліся рамяством, гандлем, прадпрымальніцтвам. Рамеснікі-яўрэі большасцю не ўваходзілі ў цэхі і стваралі свае рамесніцкія «брацтвы». Яны, як ніхто іншы, умелі арганізаваць такія важныя галіны функцыяніравання дзяржавы, як збор падаткаў, гандлёвых пошлінмытная» справа), крэдытарскую дзейнасць. Усё гэта прыносіла нямалы прыбытак дзяржаве, прыватным уладальнікам гарадоў і мястэчак. Адначасова існаванне ў яўрэяў кагальнай сістэмы значна аблягчала дзяржаўнай уладзе збор падаткаў з яўрэйскага насельніцтва. Вялікім аўтарытэтам сярод магнатэрыі ВКЛ карысталіся яўрэйскія медыкі, прадстаўнікі «вольных навук».


ТЭМА IV. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ.

Галоўнай прычынай дзяржаўнай уніі паміж суседнімі краінамі стала катастрафічнае, на грані страты незалежнасці, становішча ВКЛ у час Лівонскай вайны (15581582 гг.).

Акрамя гэтага, шляхта ВКЛ актыўна выступала за так званыя “шляхецкія вольнасці”, якія як у Польшчы дазвалялі сярэдняй шляхце больш удзельнічаць у кіраванні дзяржавай праз сойм.

У ВКЛ праціўнікамі саюзу з палякамі выступалі магнаты, улада якіх была поўнавартаснай праз раду.


У 1562 г. пад Віцебскам сабраўся палявы сойм шляхты, якая выкарыстаўшы цяжкі стан ВКЛ у Лівонскай вайне вырашыла “шантажаваць” магнатаў. На ім шляхта звярнулася да Жыгімонта II Аўгуста з просьбай «учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіраць, мець агульную абарону, супольна соймікаваць і права аднолькавае ўжываць».


1563г. – праваслаўная шляхта канчаткова ўраўноўвалася ў палітычных правах з каталіцкай (нагадванне)


У 1565 г. пачалі збірацца павятовыя шляхецкія соймікі, звязаныя с рэформай 1565г. Павятовыя соймікі мелі права: 1. абіраць дэпутатаў на вальны сойм; 2. складаць інструкцыі-наказы для дэлегатаў.


10 студзеня – 1 ліпеня 1569г. – Люблінскі сойм. Магнаты ВКЛ не згодныя з умовамі аб’яднання пакінулі сойм. Польшча прапанавала ўвайсці ў яе склад як частку дзяржавы, без аўтаноміі.

У сакавіку 1569 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст каб прымусіць ВКЛ падпарадкавацца далучыў да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка — чэрвеня 1569 г. названыя найбагацейшыя і вялізныя землі Вялікага кня-ства Літоўскага былі ўключаны ў склад Польшчы без згоды ВКЛ, што вымусіла дэлегацыю ВКЛ вярнуцца да перамоваў.

27 чэрвеня 1569г. на сойме выступіў прадстаўнік веліка-княжацкай дэлегацыі I. Хадкевіч з прамовай, зверну-тай не толькі да Жыгімонта ІІ Аўгуста і прысутных, але і да нас нашчадкаў: «Найсвятлейшы, міласцівейшы кароль!.. Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі. Таму што мы абавязаны нашай Айчыне як верныя сыны яе клапаціцца аб яе дабрабыце столькі, колькі... у нас ёсць моцы... Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю і жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі. Але тое, што мы не здолелі завяршыць гэтую абарону, дык няхай будзе гэта прыпісана перашкодам, лёсу і часу. Нам даводзіцца ўступіць...»


1 ліпеня 1569г. – быў падпісаны акт Люблінскай уніі, які ўтвараў дзяржаву Рэч Паспалітую (тое ж, што і рэспубліка-што па лацінску, агульная справа, справа народа).

. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: «Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а ліцвіну ў Польшчы» -- пункт уніі скасаваны 12-м артыкулам ІІІ Статута ВКЛ 1588г. Пасля ўвядзення Статута 1588 г. займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім кня-стве Літоўскім маглі толькі яго грамадзяне.


Рэч Паспалітая была заснавана як федэрацыя Польшчы і ВКЛ. Наймацнейшым яе — федэрацыі — гарантам з'яўляўся агульны сойм. Аб гэтым сведчаць словы, прамоўленыя ў 1652 г. падчас работы чарговага сойма дэпутатам Е. Агінскім: «Рэч Паспалітая... з настолькі многіх народаў складзеная, што толькі дзякуючы вялікай сваёй павагай да сойма ўтрымліваецца гэты саюз»; Пры гэтым у соймавай практыцы асобнасць Вялікага княства Літоўскага ў дзяржаўным арганізме Рэчы Паспалітай успрымалася як данасць. Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на тры групы: 1)датычыліся ўсёй Рэчы Паспа-літай; 2) мелі дачыненне толькі да Польшчы; 3) выдаваліся гвьіключна і мелі сілу толькі ў Вялікім княстве.


Асобныя ў ВКЛ і Польшчы

Адміністрацыйны апарат Заканадаўста. Судовая арганізацыя

Войска

Мова

Тытул і пячатка


Сумесныя ў ВКЛ і Польшчы:

Кароль

Сойм і сенат, На вальным (сін:усеагульным) сойме. Са 180 выбраных на сойміках па ўсёй Рэчы Паспалітай дэлегатаў (паслоў) толькі 46 прыходзілася на Вялікае княства (з іх 34 з беларускіх паветаў).

Знешняя палітыка. 3 моманту заключэння ўніі дагаворы і саюзы з трэцімі краінамі маглі заключацца толькі з агульнага ведама і згоды Княства і Кароны.

Грошы ў дзвюх дзяржавах прызнаваліся раўнацэннымі і аднолькавымі.


Апазіцыйныя настроі і ўчынкі

У лісце аршанскага старосты Філона Кміты-Чарнабыльскага да трокскага кашталяна Астафія Валовіча, які быў напісаны ўсяго праз 5 гадоў пасля уніі — у жніўні.1574 г.),— гаварылася: «Не дай Бог ляху быць каралём, выража Літву і тым больш Русь», бо польскія магнаты «даўно рэзаць пачалі ліцвіна». Яшчэ больш рэзка супраць прапольскай палітыкі Жыгімонта II Аўгуста, апошняга караля з дынастыі Ягелонаў, пры якім склалася унія, ліцвінская шляхта выказалася ў «Прамове Мялешкі», што датуецца 1589 г, «Прэч Жыгімонта караля! Таго і да людзей няма чаго прылічаць, бо Падляшша і Валынь нашыя згубіў, ляхам патураючы».

У той жа «Прамове Мялешкі» з замілаваннем згадваецца першая палова XVI ст.: «Але аб Жыгімонце Першым салодкая памяць. Ён ляхаў з іх хітрасцю вельмі не любіў, а Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў».


У 1621г. прагучалі словы беларускага паэта Яна Казіміра Пашкевіча:

Польска квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною;

Без той в Полсце не пребудзеш, Без сей в Лптве блазном будзеш”


Насуперак Люблінскаму акту уніі на працягу 1570— 1580-х гг. у Вялікім княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы.


У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая інстанцыя для Вялікага княства — Галоўны трыбунал.


У прадмове да Статута магнат, рэдактар і адзін са складальнікаў Статута 1588 г. Леў Сапега з гонарам адзначаў: «Не чужой якой моваю, але сваёю ўласнай правы пісаныя маем». Артыкул 1раздзела IV Статута зацвярджаў дзяржаўнасць старабеларускай мовы. У 1696 г. дазенае палажэнне адменена.


На пачатку 1590-хгг. кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III Ваза прызначыў віленскім біскупам паля-ка Бернарда Мацяеўскага. Гэта прызначэнне павінен быў зацвердзіць канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега. Але яно супярэчыла статутнай норме 1588г., што забараняла чужаземцам займаць кіруючыя пасады ў княстве. I канцлер, які з'яўляўся адным са складальнікаў і выдаўцом Статута, адмовіўся зацвердзіць пасаду і выказаўся наступным чынам:

з ліста Льва Сапегі: «Тады паддайцеся ва ўсім палякам, адмоўцеся ад літоўскай пячаткі маршальскага жазла і гетманскай булавы. I няхай будуць польскія жазлы, пячаткі і булава, ды і агульны скарб... Ці за гінуць, ці дабіцца таго, каб ліцвін быў віленскім біскупам».

Пасля зацятай доўгай (з 1591 па 1600 г.) барацьбы пасада віленскага біскупа была аддадзена духоўнай асобе Вялікага княства Бенядзікту Войне.


Так, пасля некалькіх спроб Багуслава Радзівіла ў 1655 г. адкалоць Княства ад Кароны варшаўскі сойм Рэчы Паспалітай гэтага ж 1655 г. забараніў польскім воінскім часцям пераходзіць без спецыяльнага дазволу межы Вялікага княства Літоўскага, а тых, хто парушаў забарону, дазвалялася знішчаць.


Пасля такіх выступленняў кіруючыя колы Рэчы Паспалітай ішлі на ўступкі шляхце Вялікага княства. Так, у 1673 г. было прынята рашэнне, паводле якога кожны трэці сойм павінен быў збірацца ў Вялікім княстве Літоўскім, у горадзе Гародні. На ім мусіў старшынстваваць адзін з ліцвінскіх дэпутатаў.


У 1696 г. велікакняжацкая шляхта поўнасцю ўраўнавалася ў правах з польскай удачыненні кантролю за дзейнасцю вышэйшых службовых асоб.