Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


XVI ст.. калі асноўная маса сялян была запрыгонена і ліквідаваны юрыдычныя адрозненні ў становішчы розных груп сялян. Сяляне
Пастанова сойма 1768 г.
1492г.- “феадальная канстытуцыя ВКЛ”-прывілей Аляксандра.
45 чалавек. Пасля 1565 г., калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, радных паноў стала 65.
На працягу XVI ст.
Мясцовае кіраванне.
Полацкай і Віцебскай землях
Суды і заканадаўства.
Прынцып удзелу мясцовай
1.)шляхціцы, якія мелі зямельныя ўладанні
3) не займалі іншых дзяржаўных
Да канца XVI — пачатку XVII
XVI ст. дзяржаўныя органы не перашкаджалі іх дзейнасці, то ў XVII
Рэформа 1565г.
У другой паловеХУІ ст
Андрэя Рымшы «Дакатэрас», Яна Радвана «Радзівіліяда», Гальяша Пельгрымоўскага «Пасольства да вялікага князя маскоўскага».
Галоўныя дасягненні культуры Адраджэння ў Беларусі
Андрэя Маджэўскага «Аб паправе Рэчы Паспалітай
25 выданняў. Скончыў Францыск Скарына сваё жыццё ў Празе каля 1551 г.
Паслядоўнікі Скарыны.
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Сялянства. Афармленне сялянства ў асобнае саслоўе ў ВКЛ адбылося к сярэдзіне XVI ст.. калі асноўная маса сялян была запрыгонена і ліквідаваны юрыдычныя адрозненні ў становішчы розных груп сялян.

Сяляне падзяляліся на некалькі катэгорый: 1. У XV ст. быў уведзены грашовы аброк — чынш. Чыншавыя сяляне плацілі землеўласнікам чынш за карыстанне зямлёй. 2. Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну. Яны працавалі на зямлі феадала некалькі дзён у тыдзень са сваёй рабочай жывёлай (валом ці канём) і са сваімі прыладамі. 3. Мелася група сялян-слуг. Яны выконвалі розныя работы пры панскім двары: былі конюхамі, агароднікамі,садоўнікамі,рамеснікамі,паляўнічымі. Сярод іх

вылучаліся (у залежнасці ад характару службы) зямяне, баяры (ваенна-служылы люд), леснікі, асочнікі, бортнікі, ніжэйшая вясковая адміністрацыя (цівуны, сотнікі, старцы, войты і інш.). Да слуг прамыкалі сельскія рамеснікі.

Поўнай уласнасцю феадалаў была «чэлядзь нявольная», якая жыла пры іх дварах. Напрыклад, у

канцы XVI ст. сацыяльна-эканамічны статус нявольнай чэлядзі (практычна рабоў) ураўнаваўся са станам

прыгоннага сялянства.

Параўнаўча невялікай колькасцю была прадстаўлена група немаёмасных, беззямельных сялян. Іх называлі «бабылямі», «каморнікамі», «кутнікамі», «халупнікамі».

Пастанова сойма 1768 г. устанаўлівала смяротную кару за забойства селяніна


Органы кіравання ВКЛ.

Цэнтральныя органы кіравання.

Вызначальнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў ВКЛ быў вялікі князь. Да яго прэрагатываў адносілася заключэнне міжнародных пагадненняў, прыём і накіраванне паслоў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру. Ён лічыўся кіраўніком усіх вышэйшыхі органаў улады: заканадаўчых, судовых, выканаўчых.

Пазней улада вялікага князя стала абмяжоўвацца радай (паходзіць ад слова раіцца). Рада — гэта спачатку дарадчы пры вялікім князю, а пазней заканадаўчы і распарадчы орган улады ў ВКЛ. У складзе рады былі яшчэ паны-рада. У яе ўваходзілі найбуйнейшыя феададыі якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

1492г.- “феадальная канстытуцыя ВКЛ”-прывілей Аляксандра.

вялікі князь Аляксандр у 1492 г. выдаў прывілей, паводле якога гаспадар быў абавязаны весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі пасля ўзгаднення з раднымі панамі. Вялікі князь абавязваўся ўсё вырашаць разам з Радай. Без згоды яе членаў ён не мог прызначаць каго-небудзь на дзяржаўныя пасады ці здымаць з іх, распараджацца фінансамі.

У склад Рады ўваходзілі асобы, што займалі вышэй-шыя пасады дзяржаўнага кіравання: ваяводы і кашталяны, каталіцкія біскупы, канцлер (кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі), пад-канцлер, падскарбі (распарадчык дзяржаўнага скарбу), гетманы (начальнікі войска), маршалкі (старшыні на пасяджэннях Рады і сойма), пісары велікакняжацкай канцылярыі і іншыя вышэйшыя чыноўнікі дзяржаўна-га апарату ВКЛ.



Поўны склад Рады да рэформы 1565 г. налічваў 45 чалавек. Пасля 1565 г., калі былі ўтвораны новыя ваяводствы, радных паноў стала 65. Усе яны займалі так званыя «лавіцы» (ад першай да апошняй) у адпавед-насці з важнасцю пасады. Пярэднюю лавіцу (праднейшую раду) займалі віленскі епіскап, віленскія і трокскія ваяводы і кашталяны — самыя блізкія да вялікага князя і самыя ўплывовыя ў дзяржаве людзі. Часта яны вырашалі справы за ўсю Раду.


Сойм

У канцы XV ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага — сойм. У яго склад уваходзілі радныя паны, шматлікія службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарату і шляхта ўсіх зямель ВКЛ. Спачатку шляхта на сойм запрашалася пагалоўна, што выклікала залішнюю шматлюднасць. Каб пазбегнуць гэтага, ў 1512г. было вырашана пасылаць ад павета па два дэпутаты на агульны (вальны) сойм Вялікага княства.

На працягу XVI ст. у парадак дня соймавых пасяджэнняў выносіліся ваенныя праблемы (аб'ява баявых дзеянняў, норма вайсковай службы, вызначэнне падаткаў на ваенныя патрэбы), заканадаўчыя, судовыя і інш.

З 1492 да 1512г. – у ВКЛ склалася саслоўна-прадстаўнічая манархія.

Такім чынам, у сістэме дзяржаўнага кіравання Рада і сойм адыгрывалі вялікую ролю, таму дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага мы можам вызначыць як шляхецкую саслоўна-прадстаўнічую манархію, дзе ўлада манарха была абмежавана.


Мясцовае кіраванне. На чале мясцовай улады ў ваяводствах стаяў ваявода. Ён вырашаў усе галоўныя пытанні кіравання на сваёй тэрыторыі: гаспадарчыя, фінансавыя, вайсковыя, судовыя. Яго намеснікамі былі кашталян, які камандаваў вайсковымі сіламі ваяводства, і падваявода, што вёў справы канцылярыі. Гараднічы адказваў за рамонт і ўмацаванне ваяводскага замка. Ключнік наглядаў за зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей. Ляснічы і лоучы даглядалі лясныя ўгоддзі; стайнік загадваў ваяводскай стайняй і г. д. У паветах на чале ўлады стаяў староста. Кіраванне ў гарадах было ў руках войта, бурмістраў і гарадской рады. Вясковая адміністрацыя была прадстаўлена цівунамі, сотнікамі, прыставамі, старцамі.

На ўсе значныя пасады мясцовага кіравання рабіў прызначэнні вялікі князь разам з Радай. Аднак у Полацкай і Віцебскай землях:
  1. вялікі князь, узводзячы на ваяводства сваіх стаўленікаў, павінен быў улічваць думку і настроі мясцовай знаці.
  2. Прывілеі вялікіх князёў літоўскіх абмяжоўвалі полацкіх і віцебскіх ваяводаў у судовай уладзе. Калі ў іншых ваяводствах іх кіраўнікі асабіста чынілі суд, то ў Полацку і Віцебску на ваяводскім судзе была абавязковай прысутнасць старэйшых баяр і мяшчан.
  3. Многія пытанні мясцовага кіравання, якія ў іншых землях Вялікага княства вырашаў ваявода, такія, напрыклад, як выбранне службовых асоб, выкананне воінскай службы, некаторыя гаспадарчыя справы, на Полаччыне і Віцебшчыне вялікі князь дазваляў абмяркоўваць і выносіць прысуды па іх мясцовай арыстакратыі.
  4. у Полацкім і Віцебскім ваяводствах права займаць пасады гараднічага, ключніка, лоўчага і іншыя мелі толькі ўраджэнцы гэтых зямель. Інакш, полацкае і віцебскае баярства дабілася ад вярхоўнай улады гарантаванага ! 'права на атрыманне пасад мясцовага кіравання — ключніка, баброўнічага, лоўчага


Суды і заканадаўства.

Адной з галоўных функцый дзяржаўных органаўулады была судовая. Заканадаўства і судовая практыка вызначалі становішча чалавека ў грамадстве.

Вышэйшай судовай установай быў велікакняжацкі суд. Яго функцыі з 1581 г. таксама пачаў выконваць Галоўны трыбунал Вялікага княства Літоўскага. Тут разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя, па скаргах на злоўжыванні ўладай вышэйшых службовых асоб.

Мясцовы суд падпарадкоўваўся ваяводзе. Ваяводскі суд разглядаў справы шляхты, што трымала маёнткі на велікакняжацкіх землях, мяшчан тых гарадоў, што не мелі магдэбургскага права, дзяржаўных сялян.


Прыватнаўласніцкіх і царкоўных сялян судзілі самі землеўладальнікі на так званым вотчынным судзе «па звычаі старадаўнім». Яшчэ вялікі князь Свідрыгайла (1430—1435 гг.), калі раздаваў феадалам у спадчыннае валоданне землі, указваў, што ім даецца права «свое люди судити, и вины и пересуд з оных имати». А ў 1447 г. вялікім князем Казімірам быў выдадзены (прывілей, які афіцыйна ўзаконіў права суда феадалаў над сялянамі).


У гарадах, якія валодалі магдэбургскім правам, прысуды па справах мяшчан выносіў войтаўска-

лаўніцкі суд. Войтаўска-лаўнічы суд складаўся з войта, яго намесніка лентвойта і лаўнікаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі.


Паводле судовай рэформы 1565 г. у кожным павеце ствараліся земскі, гродскі (замкавы) і падкаморскі суды.

Прынцып удзелу мясцовай шляхты ў судовай дзейнасці быў прыняты паводле рэформы 1565, што і

знайшло адлюстраванне ў дзейнасці земскіх судоў.На пасяджэннях земскага суда разбіраліся справы князёў, шляхты, баяр, што мелі ў павеце свае землі.

Камплектаванне іх праходзіла наступным чынам: на павятовым сойміку выбіраліся па 4 кандыдаты на пасаду суддзі,падсудка і пісара.Кандыдатамі маглі стаць толькі:

1.)шляхціцы, якія мелі зямельныя ўладанні былі ўраджэнцамі ВКЛ, у павеце не «новооселые» (практычна мясцовая шляхта)

2) хрысціянамі, якія ведалі права і былі пісьменнымі

3) не займалі іншых дзяржаўных і царкоўных пасад.

Затым' вялікі князь з прадстаўленых кандыдатур зацвярджаў суддзяў.і падсудкаў і пісараў.


Гродскі, ці замкавы, суд быў у значнай ступені ўсесаслоўным. Гродскі суд у адрозненне ад выбарнага

шляхецкага земскага суда камплектаваўся з асоб, якія прызначаліся ваяводам. Тут разглядаліся справы па абвінавачванні і шляхты, і мяшчан, і сялян. Часам скаргі ў суды прыносілі сяляне. Гродскі суд вырашаў у асноўным крымінальныя справы.


Вырашэннем пазямельных спрэчак землеўладальнікаў займаліся павятовыя падкаморскія суды.


Да канца XVI — пачатку XVII ст. у дзяржаўнай судовай сістэме на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў

традыцыйны копны суд. У ім шляхціц, баярын, селянін выступалі раўнапраўнымі асобамі ў судовым разборы. Суддзямі на копным сходзе былі мужы і старцы копныя, якія вылучаліся з сялян. Копы збіраліся для разбораў як грамадзянскіх, так і крымінальных спраў., Судовыя пастановы тут абскарджанню не падлягалі і выконваліся адразу.

Тэндэнцыя: Па меры ўзмацнення ролі дзяржаўнай адміністрацыі значэнне копных судоў змяншалася. I калі ў XVI ст. дзяржаўныя органы не перашкаджалі іх дзейнасці, то ў XVII ст. копныя сходы пачалі забараняцца землеўладальнікамі і прадстаў-нікамі мясцовай адміністрацыі.


Дзейнасць судовых устаноў абапіралася на трывалую заканадаўчую базу – Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. У адпаведнасці са Статутамі асноўнымі прынцыпамі правасуддзя былі:
        1. прыярытэт законаў
        2. публічнасць суда
        3. права абвінавачваемага на абарону
        4. персанальная адказнасць за забойства
        5. аддзяленне суда ад улады
        6. адзінства законаў для ўсіх:



Войска. XVI ст. было пераходным этапам у арганізацыі вайсковай справы ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэты час асновай войска па традыцыі з’яўлялася ўсеагульнае апалчэнне, так званае паспалітае рушанне. Але ўжо ў XVII—XVIII стст. войска было пастаянным і прафесійным, складалася з наёмнікаў, службу якіх аплачвалі падаткаплацельшчыкі

Са сваіх зямельных уладанняў шляхціц павінен быў выстаўляць добра ўзброенага і падрыхтаванага да вайсковай службы ратніка: аднаго ад васьмі службаў (адна служба — прыкладна дзве сялянскія гаспадаркі)

У кожным павеце збіраліся свае харугвы. Потым яны злучаліся на ўзроўні ваяводства. Начале аб'яднаных харугваў станавіўся кашталян.

Рэформа 1565г.

Ваяводствы ў сваю чаргу был падзелены на паветы.(паняцце павет сустракаецца ў 15cт.) Паводле рэформы 1565 г. беларускія землі былі падзелены ў межах 6 ваяводстваў (Віленскае, Трокскае/абдрукоўка/, Берасцейскае, Віцебскае, Менскае, Наваградскае, Мсціслаўскае; Полацкае) і 16 паветаў ( усяго ў ВКЛ – 30 паветаў). На паветы не дзяліліся Полацкае і Мсціслаўскае ваяводствы. У склад Віцебскага ваяводства ўваходзілі Віцебскі і Аршанскі паветы, у склад Новагародскага — Новагародскі, Ваўкавыскі, і Слонімскі.

У другой паловеХУІ ст. былі створаны:

Берасцейскае ваяводства з Берасцейскім і Пінскім паветамі,

Менскае — з Менскім, Рэчыцкім і Мазырскім паветамі.

Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі паветы былі ўключаны ў Віленскае ваяводства, Гародзенскі — у Трокскае.

Тэндэнцыя: Такім чынам, на працягу XIV—XVI стст. васальная сістэма мясцовага кіравання ў ВКЛ была заменена павятова-ваяводскай сістэмай, што забяспечвала кансалідацыю правячай эліты вакол велікакняжацкай улады і аб'ектыўна спрыяла цэнтралізацыі дзяржавы.


Культура.

Адраджэнне – Францыск Скарына.

Адраджэнне (Рэнесанс) — эпоха росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання ў пераходны перыяд ад сярэдневякоўя да Новага часу. Было характэрна для шэрага краін Еўропы XIV—XVI стст.,

для Вялікага княства Літоўскага XVI — пачатку XVII ст. Класічны і унікальны варыянт еўрапейскага Рэнесансу ажыццявіўся ў Італіі і прайшоў тры асноўныя этапы: Ранні (XIII — XIV стст.), Высокі (XV ст.) і Позні (XVI ст.). З адраджэннем звязана паняцце гуманізма. Гуманізм — філасофскае вучэнне, якое сцвярджае высокую годнасць чалавека, прызнае яго права на зямное шчасце, свабоду чалавечай асобы, прапагандуе ідэалы чалавекалюбства.

Рэнесансавая культура ВКЛ па асноўных прыкметах была блізкай да Паўночнага Рэнесанса (да культуры краін на поўнач ад Італіі, Альпаў). Адраджэнне ў гэтых краінах пачалося амаль на 100 гадоў пазней, чым у Італіі, і вызначалася такімі асаблівасцямі, як большая залежнасць ад сярэдневяковых і рэлігійных традыцый, пэўная сувязь з Рэфармацыяй і нацыянальным адраджэннем.

У Беларусі адметнымі рысамі Адраджэння было яшчэ і тое, што тут развіццё культуры адбывалася ва ўмовах рэлігійнай талерантнасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэка-візантыйскую, старажытнарускую культуру. Культура Беларусі гэтага часу спалучала рысы славянскай і заходнееўрапейскай.

На еўрапейскай мове навукі, свецкай літаратуры і дыпламатыі — лаціне — напісаў сваю славутую паэму «Песня пра зубра» выдатны паэт, сучаснік Скарыны Мікола Гусоўскі (1470-я — пасля 1533). Яна была выдадзена ў 1523г. у кракаўскай друкарні дзякуючы мецэнацкай дапамозе маці Жыгімонта II Аўгуста Боны Сфорца. Твор асуджае феадальныя разлады, кровапралітныя войны, якія прыносяць народу незлічоныя беды і заклікае хрысціянскія народы Еўропы аб'яднацца ў барацьбе з турэцкай (мусульманскай) пагрозай

Прыкладна ў гэты ж час яшчэ адзін паэт-лацініст Ян Вісліцкі (каля 1480— 1520-я гг.) стварыў гістарыч-нае палатно — паэму «Пруская вайна». У цэнтры твора — бітва пад Грунвальдам 1410 г.

Еўрапейскую вядомасць у гэты час займелі паэмы творцаў Вялікага княства Літоўскага: Андрэя Рымшы «Дакатэрас», Яна Радвана «Радзівіліяда», Гальяша Пельгрымоўскага «Пасольства да вялікага князя маскоўскага».

Сацыяльнай асновай рэнесансавай культуры ў ВКЛ былі пераважна прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, а таксама частка мяшчанства і разнастайная па сацыяльнаму статусу і паходжанню тагачасная «інтэлігенцыя». У Заходняй Еўропе рэнесанс падтрымлівалі ў асноўным мяшчане.

У развіцці рэнесансавай культуры ў Беларусі і ва ўсім Княстве можна вызначыць два этапы.

Першы этап прыпадае на канец XV—першую палову XVI ст. У гэты перыяд выявіліся такія рэнесансавыя рысы культуры, як узнікненне беларускага кнігадрукавання, пачатак станаўлення агульнадзяржаўнага заканадаўства (Статут 1529 г.), зараджэнне новалацінскай паэзіі, пранікненне рэнесансавых матываў у палацава-замкавае дойлідства, мастацтва, інструментальную музыку. Важную ролю ў распаўсюджанні рэнесансавай культуры адыгрывалі знешні гандаль, вучоба выхадцаў з Беларусі ў еўрапейскіх універсітэтах, дыпламатычная і іншая дзейнасць службовых асоб за мяжой, іх кантакты з дзеячамі культуры ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы і ў Беларусі.

Другі этап рэнесансавай культуры ў ВКЛ уключае ў сябе па часе другую палову XVI ст., а па зместу ў параўнанні з Заходняй Еўропай — Высокае і Позняе Адраджэнне. У гэты час рэнесансавая культура ў ВКЛ знайшла ўвасабленне ва ўзнікненні новага творчага асяроддзя, якое ахоплівала ў першую чаргу навуковыя і пісьменніцкія колы грамадства, паскарэнні духоўнай эмансіпацыі (культурнага і палітычнага развіцця) шляхты і часткова мяшчанства, агульным пашырэнні свецкай культуры, рэнесансавых форм жыцця і побыту сярод заможных пластоў насельніцтва, фарміраванні новых палітычных, этычных і эстэтычных ідэалаў, аднаўленні хрысціянскіх традыцый, пранікненні рэнесансавай педагогікі ў школьную справу..

Галоўныя дасягненні культуры Адраджэння ў Беларусі стала ўзнікненне беларускага кнігадрукавання заснавальнікам якога з'явіўся выдатны дзеяч культуры еўрапейскага ўзроўню, мысліцель і гуманіст Фракцыск Скарына (каля 1490 — каля 15,5!). У сваёй кнігавыдавецкай дзейнасці Скарына звярнуўся да кніг Бібліі.

Адметнай рысай культурнага жыцця стала пашырэнне грамадска-палітычнай, ці, як яе называюць, публіцыстычнай (ад лацінскага — грамадскі) літаратуры. Яна з'явілася ў выглядзе прадмоў, пасляслоўяў, трактатаў.

Найболып вядомы ўзор публіцыстычнай літаратуры гэтага перыяду — «Трэнас» Мялеція Сматрыцкага. Ён быў напісаны ў форме плачу і з'яўляўся водгукам на пагром праваслаўных цэркваў і манастыроўу Вільні, учынены ў 1609 г. уніяцкім мітрапалітам Іпаціем Пацеем.

Другая палова XVI ст. была адзначана асабліва значным пашырэннем жанравай і моўнай разнастайнасці літаратуры. Асаблівай папулярнасцю карысталася «Хроніка польскаяглітоўская, жамойцкая і ўсяе Русі», напісаная галоўным чынам на беларускіх і літоўскіх крыніцах польскім гісторыкам Мацеем Стрыйкоўскім і надрукаваная ў Кёнігсбергу ў 1582. Рэнесансавы характар маюць творы батальна-эпічнай і панегірычнай паэзіі, у якіх прыўзнята апісвалася гераічная гісторыя ВКЛ. Падзёям Лівонскай вайны прысвечана паэма Андрэя Рымшы «Дзесяцігадовая аповесць вайсковых спраў Крыштафа Радзівіла» (друкарня ў Вільні, 1585г.

У Берасці ў 1577 г. на сродкі полацкага ваяводы былі надрукаваны кнігі вядомага польскага гуманіста і правазнаўцы і Андрэя Маджэўскага «Аб паправе Рэчы Паспалітай».


Францыск Скарына.
Найбольш рэнесанс праявіўся ў выданнях Скарыны. Францыск Скарына нарадзіўся каля 1490г. Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт. 1512г. абараніў дысертацыю на суісканне ступені доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце.

Першыя выданні Скарыны: 1517г. – Прага – кніга Псалтыр. Пражская друкарня Скарыны дзейнічала пры падтрымцы віленскіх і полацкіх мяшчан-купцоў Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка.

1522 – кніга “Апостал”, 1525г. – “Малая падарожная кніжыца” месца выдання – Вільня.

Спадчына Скарыны налічваіг 25 выданняў.

Скончыў Францыск Скарына сваё жыццё ў Празе каля 1551 г.

Яго словы ў кнігах: «Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне — люстра нашага жыцця, лекі для душы». У добрых кнігах «схавана мудрасць, бы моцу каштоўным камені, золата ў зямлі і ядро ў арэху», — даводзіў першадру-кар. «А без мудрасці і добрых звычаяў нельга пачціва жыць людзям на зямлі», — быў упэўнены Скарына.

«Понеже от прироження звери, ходяшне в пустынн, знають

ямы своя; птицы, летаюште по возьдуху, ведають гнёзда своя; рыбы, плавающе по морю и в реках, чують виры своя пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають».


Паслядоўнікі Скарыны.

У Заблудаве рускімі першадрукарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам у 1569г. было выдадзена «Евангелле вучыцельнае». Пасля выхаду ў свет у Маскве першых дзвюх кніжак (1564, 1565 гг.) з-за праследаванняў духавенства яны былі вымушаны пакінуць Расійскую дзяржаву і пераехаць у Вялікае княства Літоўскае.

У маёнтку Цяпіна, што на Полаччыне (каля Лепеля), займаўся выдавецкай дзейнасцю дробны полацкі шляхціц Васіль Цяпінскі. Ён стаў палымяным прапагандыстам беларускай мовы ў ВКЛ і адвечных на гэтай зямлі ўсходнеславянскіх духоўных каштоўнасцей. У прадмове да выдадзенага ім каля 1570 г. на старабеларускай мове «Евангелля» ён адзначаў, што «зацный, славный, острій, довстныный» народ беларускі мае даўнія і багатыя гістарычныя і культурныя традыцыі. А таму кнігавыдавец заклікаў «велікіх княжат», паноў, духавенства не ўжываць «полскае або іные пісьма», а развіваць адукацыю на роднай мове.


У 1619 г. у Еўі ўпершыню была выдадзена граматыка Мялеція Сматрыцкага. Менавіта па ёй спасцігаў грамату вялікі рускі вучоны Міхаіл Васілевіч Ламаносаў., які назваў кнігу “воротамі моей ученості”