Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс
Вид материала | Документы |
- Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 40 тыс, 1264.19kb.
- Реферат по этнологии формирование татарского этноса, 265.81kb.
- Современные аспекты онкологии и возможности применения продуктов витамакс при злокачественных, 305.75kb.
- Проект: Производство молока, 68.21kb.
- Боронование, культивация, посев, прикатывание, обработка гербицидами, обработки против, 21.12kb.
- Нп «сибирская ассоциация консультантов», 103.24kb.
- Ученица 11 класса А, 192.3kb.
- Информационная услуга, 1617.47kb.
- Сельскохозяйственными товаропроизводителями района несмотря на сложные погодные условия,, 171.06kb.
- География населения, 292.63kb.
КУРС НАУМ—2 .
ТЭМЫ 1—9.
Тэма І. Беларусь у старажытнасці.
Сярэдні палеаліт (100 тыс. гадоў назад –40(35) тыс. гадоў назад – Эпоха Мусцье
(Палео – старажытны, літас – камень).
Спроба пранікнення на тэрыторыю Беларусі неандартальцаў
Палеантрапаў-старажытных людзей.
Стаянак (месцаў пражывання) і костак палеантрапаў не знойдзена на тэрыторыі Беларусі
Знойдзены прылады працы.- рубіла – масіўная прылада для расколвання костак.
Рэгіён: Днепроўска-пасожскі, каля в. Абідавічы, Свяцілавічы, Кляевічы.
Сацыяльны строй: чалавечы статак. Сінонім: праабшчына
Верхні ці позні палеаліт (40(35) – 12(10) тыс. гадоў назад
Засяленне тэрыторыі Беларусі краманьёнцаў
Неаантрапаў
Людзей сучаснага фізічнага стану
Людзей разумных сучасных (гома сапьенс)
Новых людзей
Аб гэтым сведчыць наяўнасць стаянак – месцаў пражывання краманьёнцаў.
Стаянкі: Юравічы (Калінкавіцкі р-н, р. Прыпяць ) – 26 тыс г. назад (24 тыс. г. да н.э.)
Бердыж (Чачэрскі р-н, р. Сож) – 23 тыс. г. назад (21 тыс. г.да н.э).
Прылады Жывелы Жытлы-буданы-шалашы
скрэбла Маманты Камяні, скуры, костка
Каля 22 тыс. г. назад на тэрыторыю Беларусі прыйшоў апошні ледавік і людзі пакінулі тэрыторыю Беларусі.
Каля 15 тыс. г. назад ледавік пачаў пакідаць тэрыторыю Беларусі, пачалося пацяпленне. Маманты зніклі. З’явіліся паўночныя алені і паляўнічыя на паўночных аленяў.
Мезаліт 12(10) тыс. г. назад – 6 тыс. г. да н.э.
Асноўнае: Засяленне тэрыторыі Беларусі аўтахтонным (сталым) насельніцтвам, насельніцтвам, якое ўжо не пакідала тэрыторыю Беларусі.
Пацяпленне: рэкі – росквіт рыбнай лоўлі Прылады: касцяныя гарпуны.
Лясы – росквіт збіральніцтва і палявання на мелкіх жывёл – вынаходніцтва лука і стрэл, прыручэнне сабакі.
Лясы – з’яўленне крамянёвых сякер ( гэта не свідраваныя сякеры)
Жытлы: буданы конусападобнай формы, пры будаўнцтве выкарыстоўвалася скура і дрэва
Стрэлы рабіліся з мікралітаў-маленькіх крэмянёвых пласцінак. Адрозненні паміж наканечнікамі стрэл – археалагічныя культуры.
У мезаліце з’явіліся плямёны – аб’яднанні асобных радоў.
Неаліт (новы каменны век) 6(5) тыс.да н.э. – канец 3 тыс.да н.э.
Неалітычная рэвалюцыя – пераход ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі
(жывёлагадоўля і земляробства).
Толькі пад канец эпохі неаліту з'явіліся вытворчыя формы гаспадаркі — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Таму ў неаліце паляванне і збіральніцтва пераважала над вытворчай гаспадаркай.
З пераходам да новай гаспадаркі звязана вынаходніцтва керамікі і ткацтва.
Ткацтва – вертыкальны ткацкі станок.
Кераміка – гліняныя вострадонныя гаршкі.
Археалагічныя культуры- групы плямён:
Нарвенская – поўнач Беларусі
Нёманская—захад Беларусі.
Днепра-данецкая – поўдзень і цэнтр Беларусі
Верхнедняпроўская – усход Беларусі.
Удасканальваліся спосабы апрацоўкі каменя, пашыралася шліхтаванне сякер, долатаў, цёслаў, матыкаў Людзі пачалі пераходзіць да здабычы крэменю шахтным спосабам.
Крэмнездабываючыя шахты – пас. Краснасельскі, Ваўкавыскі р-н, р. Рось.
Здабыча крэмяня тут адбывалася каля 2000г. да н.э. прыладамі, зробленамі з рога (кіркі).
Тут выяўлена першае пахаванне шахцёра.
Бронзавы век: пачатак 2 тыс. да н.э. – 1 тыс. да н.э.
Рэгіёны паступлення бронзы: Карпаты, Каўказ.
Рассяленне на тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцаў. Першапачаткова індаеўрапейцы занялі ўкраінскі стэп.
Індаеўрапейцы:
- культ сонца
- з ліку індаеўрапейцаў вылучыліся: балты, славяне, германцы
Індаеўрапейцы садзейнічалі распаўсюджанню на тэрыторыі Беларусі вытворчай гаспадаркі і патрыярхальнай абшчыны.
Прыкметы індаеўрапейцаў на тэрыторыі Беларусі:
Баявыя свідраваныя сякеры і шнуравая кераміка.
Вельмі важная рыса бронзавага веку ў Беларусі—паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробста (1-я форма земляробства)
Першыя пахаванні на тэрыторыі Беларусі:
Ходасавічы, Рагачоўскі р-н – курганы.
Археалагічныя культуры (плямёны): Паўночна-беларуская культура – поўнач Беларусі.
Сярэднедняпроўская культура: паўднёвы-усход і ўсход Беларусі.
Культуры шнуравой керамікі: Панемання, Заходняга Палесся, Тшынецкая, Сосніцкая.
Эвалюцыя сямейных адносін і грамадскага ладу. У познім палеаліце, а затым у мезаліце і неаліце існавала і развівалася родавае грамадства. Асноўным вытворчым калектывам была ранняя родавая абшчын з некалькіх дзесяткаў чалавек. Жанчына разам з мужчынам адыгрывала важную ролю ў гаспа-дарчым жыцці. Існаванне чалавека па-за родам было немагчымым. (Сваяцтва вялося па маці(матрыярхат) і дзеці не заўсёды ведалі свайго бацьку. Пазней зарадзіўся новы тып шлюбных адносін: парная сям’я. Лічэнне роднасці па-ранейшаму вялося па мацярынскай лініі.
У бронзавым і раннім жалезным вяках, калі ў выніку пераходу да жывёлагадоўча-земляробчай гаспадаркі праца мужчыны набыла большае значэнне, адбыліся змены і ў сямейна-шлюбных адносінах.,(Мацярынскі род саступае месца бацькоўскаму, а парная (не зусім устойлівая) сям'я канчаткова пераходзіць у аднашлюбную (манагамную) сям'ю.Цяпер ужо муж (мужчына), як галава сям'і, імкнецца замацаваць багацці за сваімі дзецьмі (патрыярхат)
Палонных не забівалі, як было раней, а ператваралі ў рабоў і прымушалі іх працаваць на сябе. На змену калектыўнай уласнасці роду прыйшла прыватная ўласнасць асобных сем'яў, а разам з ёю ў родзе з'явіліся багатыя і бедныя сем'і, узнікла маёмасная і грамадская няроўнасць. Чалавецтва стаяла на парозе класавага грамадства. Яго далейшае развіццё было нераўнамерным у розных частках свету.
Жалезны век: 8 ст. да н.э. – 4(5) ст. н.э.
Жалеза здабывалася з балотных і лугавых рудаў. Жалеза варылі ў печах-домніцах, у выніку атрымлівалі крыцы – часцінкі спёкшайся балотнай руды. Каб атрымаць крычнае жалеза, крыцу трэба было апрацаваць на накавальні і выдаліць шлакі.
Культуры жалезанага веку:
Днепра-дзвінская (поўнач Беларусі) і Культура штрыхаванай керамікі (цэнтр Беларусі):
Характарыстыка:
- Балты – па этнічнаму паходжанні
Асноўны тып паселішчаў – гарадзішчы – умацаваныя валамі і рвамі паселішчы на ўзгорках.
- жылі ў наземных, слупавой канструкцыі доўгіх дамах. Падобныя дамы выяўлены на гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі каля в. Малышкі Вілейскага раёна (Мінская вобласць). Тут выяўлены рэшткі пяці вялікіх жытлаў даўжынёй 18 м, шырынёй 7 м.
- гарадзішчы – умацаваныя паселішчы.
-гарадзішча Лабеншчына (культура штрыхаванай керамікі) – цэнтр вырабу жалезных вырабаў, тут шмат рэшткаў домніц і соплаў.
У паўночных раёнах Віцебскай вобласці на некаторых гарадзішчах каля рубяжа нашай эры сумесна з балтамі жылі фіна-угры. Фіна-угорскія народы больш старажытныя чым індаеўрапейцы і складаюць уральскую моўную сям’ю. Аб прысутнасці фіна-уграў сведчылі гідронімы (назвы рэк).
Аднак пераважная большасць назваў рэк ва ўсёй Беларусі захавала карані, якія ёсць у літоўскай і латышскай мовах, і характэрныя балцкія канчаткі. Адсюль назвы рэк Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Ула, Усяжа, Эса.
‘
Прадстаўнікоў днепра-дзвінскай культуры антычныя аўтары называлі андрафагамі.
Мілаградская культура – да 2 ст. да н.э., потым існавала Зарубінецкая культура на той жа тэрыторыі.
Міл. культура:
- па Герадоту:жыхароў гэтай тэрыторыі называлі неўрамі.
- помнікі: гарадзішчы Мілаград і Гарошкаў
Заруб. культура:
- гарадзішча Чаплін.
селішчы –адкрытыя паселішчы. Прыклад: селішча каля в. Адаменка ў Быхаўскім раёне ( Магілёўская вобл.). 3 каляровых металаў рабілі ўпрыгажэнні, якія адлівалі ў спецыяльных формах. Прывабна выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі. У сярэдзіне кожнага вырабу былі невялікія паглыбленні, запоўненыя шклопадобнай масай чырвонага колеру — эмаллю. Шмат сярод іх так званых лунніц. Найбольш цікавыя знаходкі — рэчы, якія трапілі сюды з далёкіх зямель Рымскай імперыі. Напрыклад, медная манета Геты, выбітая ў 209 г. у горадзе Аўгуста-Траяна (цяпер горад Філінопаль у Балгарыі). Выяўлены таксама рэшткі бронзавых рымскіх пасудзін і рымскай керамікі, якая пакрыта лакам.
Памёршых, у гэты час як і раней, спальвалі і хавалі ў грунтавых ямах.(абрад называўся – крэмацыя).
Такі грунтавы могільнік даследаваны каля в. Тайманава Быхаўскага раёна. Рэшткі спальвання памёршых ссыпалі ў гаршкі (урны), якія клаліся ў яму.
Жытлы на поўдні Беларусі: аднапакаёвыя.
Зарубінцы падтрымлівалі сувязі з кельтамі Заходняй Еўропы, скіфамі Ніжняга Падняпроўя. 3 грэчаскіх гарадоў Паўночнага Прычарнамор'я да іх траплялі гліняныя амфары і шкляныя антычныя пацеркі.
У першыя стагоддзі нашай эры насельніцтва Верхняга Падняпроўя пакінула гарадзішчы. Для паселішчаў былі выбраны адкрытыя неўмацаваныя месцы на невысокіх берагах рэк- селішчы..
Прычын пераходу на селішчы было дзве. Па-першае, на нізка размешчаных вялікіх паселішчах было больш зручна займацца сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляй, чым пражываючы на высокай, невялікай памерамі, гары. Па-другое, напэўна, у пачатку нашай эры ў плямён узнікла даволі моцная грамадская арганізацыя — саюз плямён, якая забяспечвала ахову кожнай асобнай абшчыны і адначасова спрыяла далейшаму пранікненню гэтых плямён у іншыя суседнія вобласці.
Паселішчы рымскага часу ў Беларусі. У Паўднёвай і Усходняй Беларусі ў III — V стст. былі распаўсюджаны помнікі кіеўскай культуры.
Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва.
Для ранняй стадыі абшчынна-родавага грамадства най-больш характэрны быў (татэмізм— сукупнасць фантастычных уяуленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей (родам) і так званым “татэмам» - пэўным відам жывёл, раслін. Людзі верылі, што яны непарыўна звязаны са сваім татэмам. Татэмізм пазней адлюстраваўся ў некаторых міфах, казках, абрадах беларусаў,
напрыклад у абрадзе пераапранання ў «казу», «мядзведзя» у час калядавання.:
АнІмізм (ад лацінскага слова «анімус»—душа, дух)— вера ў існаванне душ і духаў — фантастычных істот, якія надзелены, свядомасцю, воляй і іншымі ўласцівасцямі чалавека і дзейнічаюць у жывой і нежывой прыродзё. Анімістычныя ўяўленнТ складалі частку вераванняў першабытных людзей. Найбольш пашыранымі ўяўленнямі анімізму былі духі прыроды (палявік, лясун, вадзянік), хатнія духі (дамавік), злыя духі, чорт і інш.
Фетышызм — культ неадушаўлёных прадметаў — фетышаў (камянёў, дрэў), надзеленых, паводле
ўяўленняў веруючых, звышнатуральнымі ўласцівасцямі. Фетышызм, у адрозненне ад татэмізму і анімізму, мае больш працяглую гісторыю. Ён пазней стаў адным з элементаў усіх трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства і ісламу). У хрысціян, ,напрыклад, фетышызм знайшоў адлюстраванне ў веры ў звышнатуральныя ўласцівасці Крыжа, у мусульман — «Чорнага каменя». Фетышызм з'яўляецца элементам народных вераванняў і ў беларусаў (напрыклад, вера ў звышнатуральныя ўласцівасці пэўных камянеў лячыць) ад хвароб).
Магія — вера ў здольнасць чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з'явы прыроды. Магія таксама стала элементам абрадаў усіх рэлігій.
На ранніх ступенях развіцця першабытнага грамадства ўзнік культ агню. Людзі каменнага веку
прыпісвалі яму магічную сілу.
3 пераходам ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі ў земляробаў на першае месца выходзіць культ сонца, у жывёлаводаў — культ каня і іншай хатняй жывёлы.
На стадыі распаду родавага ладу найбольш пашыраным з культаў першабытных людзей быў культ
продкаў, які быў звязаны з анімістычнымі ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду, іх нашчадкаў. У гэтым кульце знайшлі адлюстраванне і больш раннія, татэмічныя ўяўленні першабытных людзей, калі ўшаноўваліся татэмы, яны лічыліся першапродкамі чалавека.
Важнае месца ў жыцці першабытных людзей займаў пахавальны абрад, які быў звязаны з верай чалавека ў замагільнае жыццё, а таксама са страхам перад незразумелай з'явай — смерцю. Але, калі ўзніклі рэлігійныя ўяўленні аб «душы» і «замагільным жыцці», адносіны людзей да нябожчыкаў карэнным чынам зттіліся, у выніку ўзнік асобы пахавальны абрад, У плямён, што жылі на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым і раннім жа-лезным вяках, існавалі два асноўныя віды пахавання памёршых.
Першы — трупапалажэнне, калі цела памёршага змяшчалася неглыбокую яму, закопвалася ў зямлю — грунт. Другі – трупаспаленне (крэмацыя), калі памёршага спальвалі на агні
Першабытнае мастацтва. Разам са з'яўленнем рэлігійных уяўленняў чалавека ўзнікла і першабытнае
мастацтва — малюнкі, статуэткі, упрыгажэнні, арнаменты на посудзе і іншых вырабах, музычныя інструменты і г. д. Некаторыя вучоныя лічаць, што мастацтва ўзнікла з магічных абрадаў, якія былі звязаны найперш з паляваннем.
У большасці першабытныя мастакі рабілі скульптурныя выявы жывёл і птушак, на якіх палявалі. Што тычыцца скульптурных выяў чалавека, то іх пры раскопках знаходзяць рэдка. Так, беларускімі вучонымі на стаянцы каля в. Елісеевічы, што на тэрыторыі Бранскай вобласці, была знойдзена жаночая статуэтка вышынёй 15 см. У скульптурнай выяве, выразанай з біўня маманта, натуральна паказана фігура жанчыны.
У неалітычную эпоху змест мастацтва становіцца больш шырэйшы, а формы больш разнастайнымі і ўмоўнымі. Сустракаюцца звязаныя кампазіцыі і сцэны.; Напрыклад, на верхняй частцы гаршка, знойдзенага на паселішчы Юравічы ў Калінкавіцкім раёне, наколамі зроблена кампазіцыя «птушка і чалавек».;
У адрозненне ад палеалітычных фігурак чалавека ў эпоху неаліту першабытныя мастакі надавалі выяве твару значна больш увагі. Пра гэта сведчаць знаходкі на стаянцы каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна.
У эпоху неаліту (асабліва ў яго позні перыяд) з'явілася шмат розных арнаментаў, пераважна на гліняных гаршках,— ромбы, ёлачкі, зігзагі, хвалістыя лініі.З распаўсюджаннем жывёлагадоўлі і земляробства ўзніклі такія элементы арнаменту, як круг, крыжападобныя фігуры, зорка. Яны сімвалізавалі Сонца і ін-шыя нябесныя свяцілы, жыццёвую сілу, плоднасць, вечнасць прыроды, яе кругаварот.
Мастацтву жалезнага веку была больш характэрна салярная арнаментыка (сінонім: малюнкі Сонца). Яна прысутнічае на вырабах II —VII стст., упрыгожаных выемчатай эмаллю. Прыгожа выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі, якія нагадвалі сярпок Месяца, ад чаго іх называюць “лунніцамі». Найбольшую колькасць такіх упрыгажэнняў археолагі знайшлі на паселішчы каля в. Адаменка ў Быхаўскім раёне.
ТЭМА 2. Беларусь у IX – 1-й палове ХІІІ стст.
Першыя славяне на тэрыторыі Беларусі. Для адказа на гэта пытанне трэба ведаць адказ на некалькі пытанняў.
Прарадзіма славян: на тэрыторыі сучаснай Польшчы. Паміж рэкамі Одра (Одр) і Вісла.
Першыя назвы славян.
Рымскія аўтары I — II стст. н. э. пісалі пра плямёны «венедаў». Гэта самая старажытная назва славян. У V ст. пачалося засяленне славянскімі плямёнамі Балканскага паўвострава, які належаў Візантыі. Гісторыкі VI ст. называлі славянскія плямёны антамі і склавінамі. Славяне рассяліліся на вялікую тэрыторыю ад Лабы (Эльбы) да Ніжняга Дуная, Сярэдняга Дняпра, Дона і Чорнага мора. Яны сталі найбольш небяспечнымі суседзямі Візантыі
- Рассяленне першых славян па басэйнах рэк (каля 2000 г. назад)
- Першыя славяне на тэрыторыі Беларусі: Пражская археалагічная культура. Рэгіён: Усходняе Палессе Помнікі: Снядзін і Петрыкаў Храналогія: каля 5-8 ст. н.э. Прыкметы славян: жытлы –паўзямлянкі; печы-каменкі
Балта-славянскія культуры 5-8 ст. н.э.
Каля 500 г. Пачатак шырокай славянскай каланізацыі беларускіх зямель.
Славянскае жыллё (паўзямлянка). VII — VIII стст.
Паступова мясцовае балцкае насельніцтва ўсё больш збліжалася са славянамі. Спрыяла гэтаму тое, што вераванні ў славян і балтаў былі язычніцкімі, а мова — даволі блізкай.
Аб балта-славянскім характары культур сведчыць тое, што на паселішчах сустракаецца разам славянскі і балцкі керамічны посуд.
Вылепленыя ад рукі (без ганчарнага круга) гаршкі VII — IX стст.: 1 — балцкі-слоікападобны; 2 — славянскі тып
Асноўныя балта-славянскія культуры V—VIII стст. н.э.:
Калочынская
рэгіён: Падняпроўе
Банцараўская.
Рэгіён: Падзвінне, часткова, заходняя (Панямонне) і цэнтральная Беларусь (Верхняе Падняпроўе)
Назва культуры паходзіць ад гарадзішча Банцараўшчына, на беразе р. Свіслач, на тэрыторыі сучаснага Мінска.
На Віцебшчыне былі даследаваны доўгія курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення і пасудзінамі банцараўскай культуры. Пахаванні належаць «крывічам-палачанам”.
У іншых рэгіёнах з VII ст., узнікаюць умацаваныя валамі і равамі славянскія гарадзішчы. У навуцы
добра вядомы дэталёва вывучаныя гарадзішча і паселішча каля в. Хатомель Столінскага раёна на Брэстчыне. Гарадзішча было не толькі месцам сховішча для навакольнага насельніцтва, але і з'яўлялася ўмацаванай сядзібай знаці. Тут знаходзіліся ўзброеныя дружыннікі. Простае насельніцтва жыло побач на неўмацаваным паселішчы. Яно займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй і забяспечвала знаць усім неабходным. Гэта былі, магчыма, славяне-дулебы.
Іншае ўмацаванае паселішча, у якім пражываў князь з дружынай знаходзілася ў Падняпроўі каля в. Нікадзімава.
Славяне прыносілі ў лясную зону новую перадавую форму гаспадаркі — ворыўнае земляробства. (ажыццяўлялася пры дапамозе рала, першая такая прылада была знойдзена каля в.Капланавічы, Клецкага раёна).
Суседская абшчына існавала ў славян
У с.а. агульнымі з’яўлялася паша, вадаёмы, лес
асабістай – прылады працы.
Абшчына ў славян называлася «верв». Назва гэта паходзіць ад слова «вяроўка», якой адмяралі ўчастак зямлі, што належаў членам верві. Кожная абшчына выбірала старасту. Ён абавязаны быў клапаціцца пра агульныя інтарэсы абшчыннікаў.
Аснову ўсходнеславянскага грамадства складаў селянін-абшчыннік. Ён быў свабодным земляробам. Такіх абшчыннікаў называлі «людзі» («людзіны»).
Дамашняе рабства. Ва ўсходніх славян здаўна існавала патрыярхальнае, дамашняе рабства. Крыніцай здабывання рабоў была вайна, захоп людзей
у палон.
Рассяленне ўсходніх славян.
Каля 800— Утварэнне аб'яднанняў усходніх славян на тэ-
900 гг. рыторыі Беларусі: крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў.
Рассяленне славянскіх племянных саюзаў пачалося з ракі Дунай. Апісанне рассялення славянскіх саюзаў плямёнаў змяшчаецца ў “Аповесці мінулых гадоў” (летапіс, ХІІ ст.)