Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Надзея Дурава» А. Багатырова і «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса
Выяўленчае мастацтва
Аляксандра Ісачова
На шляху да суверэнітэту i незалежнасці (1986—1996)
1987г. быў прыняты закон “Аб дзяржаўным прадпрыемстве
Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986
Дзяржаўную праграму ліквідацыі ў Беларускай ССР вынікаў аварыі на Чарнобыльскай
Змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны.
Закону Беларускай ССР «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР» (люты 1988 г.).
Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў Беларусі
1990г. Трэцці надзвычайна з’езд народных дэпутатаў СССР
ФПБ). У лютым 1991
У 1991г. эканамічнае становішча яшчэ больш пагоршылася, што выклікала забастоўкі. У ходзе стачак паўсюдна ўтвараліся страйкавыя
Узмацненне руху за нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.
Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
26 жніўня 1991г., быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»
18 кастрычніка 1991 г
Цэнтрам СНД
1995г. былі зацверджаны вышэйшыя ўзнагароды Беларусі і званне Героя Беларусі
15 сакавіка 1994 г. Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25

Музыка. Паспяхова развівалася музычнае мастацтва. Першымі значнымі пасляваеннымі творамі з'явіліся оперы « Надзея Дурава» А. Багатырова і «Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса. У 60— 80-я гг. з'явілася шмат новых таленавітых твораў: оперы Ю. Семянякі «Калючая ружа» (1960 г.), «Калі ападае лісце» (1968 г.), «Зорка Венера» (1970 г.), «Новая зямля» (1982 г.), Г. Вагнера «Сцежкаю жыцця» (1980 г.), Дз. Смольскага «Сівая легенда» (1978 г.) і «Францыск Скарына» (1980 г.) У беларускай музыцы вядомымі сталі такія оперы Ю. Семянякі, як «Зорка Венера», Дз. Смольскага «Францыск Скарына» інш. У 1971г. адчыніўся тэатр музычнай камедыі БССР, дзе была пастаўлена першая беларуская аперэта Ю. Семянякі “Паўлінка”. Быў створаны Яўгенам Глебавым балет “Альпійская балада” і “Выбранніца”. Але большасць кампазітараў імкнуліся пазбегнуць сучаснай тэматыкі, бо тут трэба было падпарадкоўвацца партыйным патрабаванням.


Выяўленчае мастацтва: У беларускім выяўленчым мастацтве панавала ў той час ленініяна. Былі створаны і тэматычныя карціны аб вайне, напрыклад «Пакаранне смерцю», «Партызанская мадонна», “Агрэсія”, “Віцебскія вароты” М. Савіцкага. Ім жа быў створаны цыкл карцін “Лічбы на сэрцы», прысвечаны вязням фашысцкіх лагераў смерці. Іншыя палотны мастака: “Ураджай”, Сказ аб хлебе”.

Мастак Леанід Шчамялёў: “Навальніца. 22 чэрвеня 1941г.”, “Першы дзень міра”, “Край мой Міншчына”.

Асобае месца ў выяўленчым мастацтве займае творчасць Аляксандра Ісачова, арыгінальнасць і талент якога прабівалі сабе шлях толькі праз замежжа і толькі пасля яго смерці. А ўсё таму, што як мастак ён сфарміраваўся пад уплывам розных мадэрнісцкіх плыняў і з-за гэтага не ўпісваўся ў прызнаныя 'ў афіцыйных колах рамкі. Не зрабілі ўражання на цэнзараў ад культуры нават такія яго карціны, як «Апостал Пётр», «Малітва», «Нацюрморт з люстэркам» (з серыі «Магія»), «Выгнанне з раю» і іншыя, а іх было звыш 500. I ўсё гэта паспеў ён за сваё , кароткае жыццё, якое абарвалася ў 32 гады.

Сярод манументальнага мастацтва асабліва вылучаюцца мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы», адкрытыя ў 1969 г. (скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў і інш.), комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», помнікі Якубу Коласу (1972 г., скульптар 3. Азгур) і Янку Купалу (1972 г., скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілёўскі) у Мінску.


НА ШЛЯХУ ДА СУВЕРЭНІТЭТУ I НЕЗАЛЕЖНАСЦІ (1986—1996)

Эканамічнае становішча ў другой палове 80-х — першай палове 90-х гг.

Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся ў сярэдзіне 80-х гг. перш за ўсё ў па-дзенні тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнні яе асноўных эка-намічных паказчыкаў.. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і іх калектываў. У такім напрамку і ішло аб-меркаванне 12-га пяцігадовага плана развіцця Беларусі на 1986—1990 гг. на XXX з'ездзе КПБ. У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання інтэнсіўных фактараў.

Больш канкрэтна наконт рэформы эканомікі выказаўся чэрвеньскі (1987 г.) Пленум ЦК

КПСС. Першачарговай задачай дэформы было прызнана стварэнне новай цэласнай сістэмы кіравання, закліканай аказаць уздзеянне на ўсе бакі працы і жыцця савецкіх людзей, надаць сацыялізму новую якасць, вывесці яго на новую ступень развіцця.

Планаваўся перавод гаспадаркі, прадпрыемстваў і аб'яднанняў на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне, што азначала аслабленне дыктату цэнтра і павышэнне эканамічнай самастойнасці прадпрыемстваў.

У 1987г. быў прыняты закон “Аб дзяржаўным прадпрыемстве”- прадпрыемтсвы атрымалі эканамічную самастойнасць.

У 1990 г. быў прыняты Закон аб уласнасці на Беларусі, які прадугледжвае прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць. Але прапановы аб увядзенні прыватнай уласнасці на зямлю ў Вярхоўным Савеце не атрымалІ большасці галасоў, таму зямля на Беларусі знаходзіцца па-ранейшаму ва ўласнасці дзяржавы. У 1991 г. быў прыняты і Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы».

Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г.

У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР адобрыў распрацаваную ўрадам рэспублікі доўгатэрміновую Дзяржаўную праграму ліквідацыі ў Беларускай ССР вынікаў аварыі на Чарнобыльскай

АЭС.


Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адносін.

У 1990 г. эканамічнае развіццё ў рэспубліцы яшчэ больш затармазілася, а інфляцыя ўзмацнілася. У гэтых умовах су-працьборства ў кіруючых сферах па пытаннях пераходу да рынку непазбежна абвастрылася. Паслядоўныя прыхільнікі рынку, у прыватнасці парламенцкая апазіцыя, бачылі выйсце з крызісу эканомікі ў хутчэйшым увядзенні рыначных адносін.


Змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны.

У 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. С. Гарбачовым быў аб'яўлены курс на паскарэнн.е сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця, які атрымаў назву перабудовы.

Важным крокам на шляху пашырэння ролі мас у жыцці грамадства з'явілася прыняцце Закону Беларускай ССР «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР» (люты 1988 г.).

У 1989 г адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як сва-бодныя і альтэрнатыўныя (гэта значыць выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з некалькіх кандыдатур адну).

У сакавіку 1990 г. па новаму выбарчаму Закону праведзены былі выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў Беларусі, але ва ўмовах аднапартыйнасці.

Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці. Шматпартыйнасць — сведчанне дэмакратычнасці грамадства. У 1990г. Трэцці надзвычайна з’езд народных дэпутатаў СССР адмяніў 6-ы артыкул у Канстытуцыі СССР аб тым, што КПСС з’яляецца галоўнай кіруючай сілай грамадства. Права на аб'яднанне ў форме палітычных партый было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях».

Але першая палітычная партыя ўтварылася ў 1989г.
як Беларускі народны фронт «Адраджэнне».


У 1990г. была ўтворана Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ( ФПБ).

У лютым 1991 г. адбыўся з'езд Беларускай сялянскай партыі, праграмнай заяве партыі адзначалася, што яна ёсць палітычная арганізацыя парламенцкага тыпу і ўтвараецца з мэтай абароны палітычных і эканамічных інтарэсаў сялянства.


У 1991г. эканамічнае становішча яшчэ больш пагоршылася, што выклікала забастоўкі. У ходзе стачак паўсюдна ўтвараліся страйкавыя камітэты. 11 мая 1991 г. адбылася іх рэспубліканская канферэнцыя, якая прыняла зварот «Да народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР». У ім выказвалася патрабаванне да дэпутатаў пачаць служыць свайму народу, а не ісці ў фарватэры палітыкі КПСС і ваенна-прамысловага комплексу.

26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб Дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларус-кай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі» і пастанову «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС на тэрыторыі БССР» У лютым 1993 г. часовае прыпыненне дзейнасці КПБ — КПСС Вярхоўным Саветам было адменена.


ТЭМА 9. Ад БССР да Рэспублікі Беларусь. Набыццё суверэнітэту

Узмацненне руху за нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. Канец 80-х — пачатак 90-х гг. у гісторыі СССР адзна-чаўся ажыўленнем і хуткім нарастаннем руху народаў за набыццё рэспублікамі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. У рамках рэарганізацыі СССР і падпісання новага саюзнага дагавора 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз.

17 сакавіка 1991 г. адбыўся рэферэндум па праблеме захавання СССР, у якім прынялі ўдзел толькі •9 з 15 савецкіх рэспублік. Большасць з тых, хто ўдзельнічаў у гэтым рэферэндуме выказаліся за захаванне СССР.

Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі ў Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага 1991 г. путчу (19 жніўня), у ходзе якога быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ГКЧП). Путч праваліўся іўлада ў Маскве перайшла да Барыса Ельцына і дэмакратычных спадвіжнікаў.

Пасля маскоўскіх жнівеньскіх падзей 1991 г. працэс суверэнзацыі рэспублікі значна паскорыўся.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Важнае значэнне для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву мела рашэнне, прынятае Вярхоўным Саветам 25 жніўня 1991 г., аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

26 жніўня 1991г., быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім з гэтага дня яна пачала называцца «Рэспублікай Беларусь», а ў скарочаным варыянце — «Беларусь». Была зацверджана і дзяржаўная сімволіка: герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг.

18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», якое з'яўляецца неад'емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

Складаныя працэсы набыцця Рэспублікайч Беларусь, як і іншымі рэспублікамі Саюза ССР, дзяржаўнага I суверэнітэту, прывялі да прыняцця 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага», таму што было падпісана ў Віскулях, на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Ад Беларусі яго падпісалі Станіслаў Шушкевіч, які ў той час з'яўляўся Старшынёй Вярхоўнага Савета, і Вячаслаў Кебіч, тагачасны Старшыня Савета Міністраў. Ад Расіі гэта пагадненне падпісаў Б. Ельцын, ад Украіны – Л. Краучук.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў' Белавежскія пагадненні і адначасова прыняў пастанову аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. Узнікненне СНД многімі было ўспрынята неадназначна. Разам з тым, тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і запрасілі ўступіць у Садружнасць іншыя дзяржавы былога СССР.

Цэнтрам СНД вызначана сталіца Беларусі горад Мінск. Сёння аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.


У 1995г. былі зацверджаны вышэйшыя ўзнагароды Беларусі і званне Героя Беларусі, якое першым у 1996г. атрымаў лётчык Уладзімір Корват.


Шлях да прэзідэнцкай рэспублікі.

У замацаванні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь асобае месца належыць Канстытуцыі, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'явіла-ся прыярытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў.

Канстытуцыя ўстанавіла і новую — прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, па якой Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы.

Першы тур выбараў першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якім удзельнічала 6 прэтэндэнтаў, адбыўся 23 чэрвеня 1994 г. Паколькі ніхто з іх не набраў больш за палову галасоў выбаршчыкаў, 10 ліпеня 1994 г. адбыўся другі тур выбараў, у якім удзельнічалі В. Кебіч і А.Р. Лукашэнка. Абсалютная большасць выбаршчыкаў (звыш 80 %) аддалі свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.

20 ліпеня 1994 г. на сесіі Вярхоўнага Савета адбылася цырымонія ўступення Прэзідэнта на пасаду.

Пры прэзідэнцкай форме кіравання Прэзідэнт фарміруе вышэйшы выканаўчы орган улады і нясе адказнасць за яго дзейнасць. Дзейнасць Прэзідэнта рэгламентуецца Канстытуцыяй і законамі.

Новы ўрад—Кабінет міністраў Рэспублікі Беларусь са жніўня 1994 г. па лістапад 1996 г. узначальваў М. Чыгір. Галоўным напрамкам дзейнасці Прэзідэнта і ўрада з'явілася распрацоўка і ажыццяўленне праграмы па вываду эканомікі з крызісу


Рэферэндумы А.Р. Лукашэнкі.


1-ы рэферэндум – 14 мая 1995г.

Ці згодны Вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларускай? 83,1 % ці 4 014 402 выбаршчыкі


Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь? 75 %, ці 3 620 658 выбаршчы-

каў

Ці падтрымліваеце Вы дзеянні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй? 82,4 %,ці3 981 215выбаршчыкаў


Ці згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Бе-ларусь, якія прадугледжваюць магчымасць датэрміновага прыпынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі? 77,6% - выбаршчыкаў выказаліся за гэта.

У рэферэндуме прыняло ўдзел 64,5 % ад усіх выбаршчыкаў (4,8 млн чалавек з амаль што 7,5 млн тых, хто мае права галасаваць і занесены ў спісы)

Для атрымання падтрымкі кіруючай часткі грамадства 19—20 кастрычніка 1996 г. у Мінску па ініцыяціве Лукашэнкі адбыўся першы Усебеларускі народны сход (другі – жнівень 2001г.; 3-ці – люты 2006г.), які зацвердзіў «Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспуб-уіікі Беларусь на 1996—2000 гады». Галоўная мэта, якая вызначаецца гэтым дакументам,— пераадоленне крызісных з'яў у эка-номіцы, што патрабуе мэтанакіраванай эканамічнай палітыкі, ажыццяўлення сістэмы ўзаемаўвязаных мер, накіраваных на макраэканамічную стабілізацыю і стварэнне перадумоў экана-мічнага росту з 1997 г.


2 Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. Яго вынікі сведчаць аб шырокай падтрымцы народам Беларусі курсу Прэзідэнта па пераадоленню палітычнага крызісу і ўстанаўленню стабільнасці ў краіне. 1. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам, прагаласавала звыш 5 млн чалавек, альбо 70,4 % выбаршчыкаў. Замест адпалатнага Вярхоўнага Савета ўводзіўся 2-х палатный “парламент” З канстытуцыі: Артыкул 90. Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь.

Парламент складаецца з дзвюх палат — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Артыкул 91. Склад Палаты прадстаўнікоў—110 дэпутатаў. Выбранне ажыццяўляецца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Сэвет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва.
  1. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня — дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне прагаласавала 88,2 % выбаршчыкаў. 3. Супраць свабоднага, без абмежавання. продажу зямлі — 82,9%; 3 супраць адмены смяротнага пакарання — 80,4 %.

3 Рэферэндум: 2004г. Лукашэнка атрымаў права абірацца на трэцці тэрмін, што адбылося 19 сакавіка 2006г.

Эканамічны стан Беларусі.

Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапіі» па-цярпела правал летам 1994 г. у час выбараў Прэзідэнта Рэспуб-лікі Беларусь. Айчынным разбуральнікам, «шокатэрапеўтам» выбаршчыкі выдалі «атэстат» палітычных банкрутаў. Мандат на правядзенне новага варыянта рэформ атрымаў першы Прэзі-дэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.

Якія ж асаблівасці правядзення рыначных рэформ у Беларусі ў 1994—1999 гг.?

Па-першае, новае кіраўніцтва дзяржавы ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Для яе характэрны плюралізм форм уласнасці, больш шырокі ўдзел дзяржавы ў забеспячэнні эфектыўнасці эканомікі, рэгуляванне прыбытку насельніцтва і яго занятасці, задавальненне сацыяль-ных запатрабаванняў у галіне адукацыі, аховы здароўя, куль-туры.

Па-другое, улічваючы вопыт краін з развітой рыначнай ін-фраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўна-га рэгулявання эканомікі. Яно ажыццяўляецца ў наступных формах: прамое і ўскоснае (адміністрацыйнае і эканамічнае кіраванне); заканадаўчае, выканаўчае і судовае. Сцвярджэнне аб тым, быццам рыначная эканоміка самаарганізуецца і сама-рэгулюецца,— не што іншае, як міф.

Па-трэцяе, была прыпынена дзікая «прыхватызацыя», рас-краданне кучкай дзялкоў агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымі-нальную прыроду. Цяпер прыватызацыя праводзіцца пры ўдзе-ле і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання магутна-сці Айчыны і павышэння дабрабыту народа.

Па-чацвёртае, дзяржава адмовілася ад куплі-продажу зя-мель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фер-мерскай) гаспадаркай. Цяпер калгас, саўгас, сялянская (фер-мерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існа-вання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі.

Па-пятае, Рэспубліка Беларусь адкрыта для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў на-родную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў.

Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве на сучасным этапе

Беларусь — раўнапраўны член сусветнага супольніцтва.

1992г. – Беларусь падпісала Хельсінскі заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Рэспубліку Беларусь па стану на сярэдзіну 1994 г. прызналі 125 краін свету, са 100 з іх устаноўлены дыпламатычныя адносіны. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця, наладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам, ратыфікавала Дагавор аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічна-га наступальнага ўзбраення і інш.

Важным крокам на шляху раззбраення стала падпісанне ў лютым 1995 г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі.

У сакавіку 1995 г. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў у Бруселі Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж еўрапейскімі супольніцтвамі і Рэспублікай Беларусь. Быў прызнаны прымальным курс эканамічных рэформ, якія пачалі ажыццяўляцца новым урадам Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь удзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў сакавіку 1995 г. у Капенгагене (Данія), дзе абгрунтаваў канцэпцыю аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх адносіцца і Беларусь.

У 1995г. Беларусь далучылася да праграмы НАТО “Партнёрства дзеля міра”.

У адпаведнасці з гэтым знешнепалітычным курсам ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. 3 ліпеня 1996 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прапанаваў стварыць у Цэнтраль-
най і Ўсходняй Еўропе прастору, свабодную ад ядзернай зброі.


Згодна рашэнню ААН 1995—2004 гг. абвешчаны Дзесяцігоддзем адукацыі ў галіне правоў чалавека. У гэтым напрамку Вярхоўны Савет яшчэ ў 1993 г. прыняў «Закон аб правах дзіцяці», які прадугледжвае паляпшэнне ўмоў жыцця -г-развіцця дзяцей, якіх у рэспубліцы налічваецца 2,8 млн чалавек (ва ўзросце да 17 год), што складае 27,4 % усяго насельніцтва нашай краіны.


Інтэграцыя ў СНД:

У лютым 1995 г. Беларусь прымала Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Б. М. Ельцына. У час візіту былі падпісаны Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, Пагадненне аб сумесных намаганнях па ахове дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь.

29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны чатырохбаковы дагавор паміж Расіяй, Беларуссю, Казахстанам і Кіргізіяй, які аб'яднаў намаганні краін у справе інтэграцыі (саюз чатырох).

Аднак асаблівае месца ў аднаўленні страчанага адзінства ў сувязі з распадам СССР мае падпісаны ў Маскве 2 красавіка 1996 г. дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі.

2 красавіка 1997г. – Стварэнне Саюза Беларусі і Расіі.

8 снежня 1999г. – дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

2000г. – Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан падпісалі пагадненне аб стварэнні Еўразійскай эканамічнай супольнасці –ЕврАзЭС.


Нацыянальна-культурнае Адраджэнне ў суверэннай Беларусі.

Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным Адраджэнні сучаснай Беларусі мела стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і функцыяніравання роднай мовы.

Пасля ўсенароднага абмеркавання Вярхоўны Савет БССР у студзені 1990 г. прыняў Закон «Аб мовах у Беларускай ССР», якім устанавіў, што дзяржаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабоднае развіццё і ўжыванне іншых нацыянальных моў.

У 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб культуры, які йакіраваны на адраджэнне беларускай культурнай спадчыны, на павышэнне ролі культуры ў стваральным працэсе, якім жыве сучаснае беларускае грамадства.

Літаратура. Пачынае пераадольвацца аднабаковасць падыходаў да нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі. У дакументальнай аповесці Э. Ялугіна «Пасля небыцця» асвятляецца сітуацыя, якая склалася на Беларусі ў першыя месяцы існавання савецкай улады.

Новы напрамак у літаратуры звязаны з імкненнем да ліквідацыі ў ёй канфлікту паміж ідэяй і рэальным зямным жыццём чалавека. Да такіх твораў адносяцца, напрыклад, аповесці В. Быкава «У тумане», «Аблава», «Сцюжа». Вершы апошніх гадоў, напісаныя народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным і змешчаныя ў кнігах «Самота паломніцтва» і «Міласэрнасць плахі», пранікнуты асэнсаваннем Радзімы, над якой пранёсся атрутны шквал Чарнобыля. Шматпакутная Беларусь бачыцца паэту распятай на крыжы. Роспач трагічнай

безвыходнасці чуецца ў апошніх радках верша « Дазвол».

Па-новаму разглядаецца ў беларускай «вясковай» літаратуры праблема бацькоў і дзяцей. Аб гэтым — аповесць С. Грахоўскага «А маці не спіць».

Раманам «Вяртанне да віны» народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяршыў свой цыкл твораў пра жыхароў вёскі Верамейкі. Прыкладам асэнсавання праблем сённяшніх могуць быць раман народнага пісьменніка I. Шамякіна «Злая зорка», аповесці «Ахвяра», «Сатанінскі тур».


Выяўленчае мастацтва.

Мастак А Кішчанка стварыў габілены “Чарнобыль” (знаходзіцца ў пабудове ААН, у Нью-Ёрку ) і “Габелен веку”.

Л. Шчамялёў напісаў карціны: “Зіма ў Навагрудку”, “Лета ў Астрашыцкім”, “Вяртанне на Радзіму”.


Музыкальнае мастацтва:

В. Солтан опера “Дзікае паляванне караля Стаха”.

А. Мдзівані балет “Страсці (Рагнеда”) пастаўлены балетмайстрам Елізар’евым. Балет прызнаны лепшай балетнай пастаноўкай Свету ў 1996г.

3 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць свята песні «Славянскі базар». Уздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным.

Захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры.

У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».


.