Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Беларусь у перыяд рэакцыі.
1913 г. узнікла каталіцкая тыднёвая
Лука Саланевіч
Барацьба польскіх нацыяналістаў супраць беларускага руху.
Увядзенне земстваў у 1911г.
Беларусь у перыяд першай сусветнай вайны.
Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск.
Брусілаўскі прарыў”.
Заняпад сельскай гаспадаркі.
Сацыяльная напружанасць.
Беларускі нацыянальны рух падчас вайны.
Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны.
1916г. камандуючы немецкімі вайскамі Гіндэнбург
Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусі
Тры “ударных” з’езды Лютаўскай рэвалюцыі.
Казімір Кастравіцкі
БНК узначаліў Р. Скірмунт.
2. Падтрымаў загад № 1 Петраградскага савета
3. З'езд выказаўся за неабходнасць захавання строгай ваеннай дысцыпліны на службе і асудзіў дэзерцірства
Анексія — захоп чужых тэрыторый; кантрыбуцыя
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   25

У лістападзе 1915 г. расійскі ўрад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія заўсёды выклікалі супраціўленне з боку сялян.


Беларусь у перыяд рэакцыі.


Выбары ў ІІІ Думу. 3 мэтай забеспячэння перамогі на выбарах у III Дзяржаўную думу ў заходніх губернях «истинно-русских людей» тут у выбарчай сістэме, акрамя саслоўна-маёмасных курый, ства-
раліся яшчэ і нацыянальныя курыі. Павятовыя з'езды землеўладальнікаў у Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях падзяляліся на «рускае» і «польскае» аддзяленні, а ў гарадах дабаўлялася яўрэйскае аддзяленне. Па Расіі ў цэлым ўрадавыя партыі атрымалі 61 %. Ні адзін кандыдат левых у 5 заходніх губернях у Думу не прайшоў.
. Сярод меншавікоў і бундаўцаў узмацніўся ўплыў прыхільнікаў ідэі легалізацыі партыйных арганізацый. Гэта было магчыма толькі пры ўмове адмовы ад падпольнай дзейнасці і практычна азначала ліквідацыю РСДРП і Бунда. Таму прыхільнікаў легалізацыі іх праціўнікі — рэвалюцыйныя сацыял-дэмакраты — называлі Ліквідатарамі.

На ліквідатарскія пазіцыі стала Беларуская сацыялістычная грамада. Восенню 1907 г. яна спыніла нелегальную дзейнасць і як партыя часова перастала існаваць. Кіраўнікі і актывісты БСГ засяродзіліся на легальнай, культурна-асветніцкай дзейнасці ў газете «Наша ніва». Першачарговую і галоўную сваю задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за ўсебаковае нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа, за прызнанне самога факта яго існавання, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Уздымалася гэтае пытанне ў публікацыях таленавітага нашаніўскага публіцыста Сяргея Палуяна.

Вясною 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел «Нашай нівы» быў пераўтвораны ў самастойны часопіс

«Саха», які таксама карыстаўся шырокай папулярнасцю сярод сялян. Спачатку ён выдаваўся ў Вільні, а са снежня 1913 г.— у Мінску. Адначасова ў Мінску з'явіўся яшчэ адзін парастак «Нашай нівы» — літаратурны месячнік для моладзі «Лучынка». Рэдактарам яго была А. Пашкевіч (Цётка). Вясною 1912 г. пецярбургская суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» пачала выдаваць «тоўсты» літаратурны і грамадска-палітычны альманах (часопіс) «Маладая Беларусь», прызначаны для інтэлігенцыі.

На хвалі нацыянальнага адраджэння ў пачатку 1913 г. узнікла каталіцкая тыднёвая газета «Беларус», якая выдавалася да 1915. У 1908 г. у Кіеве і Львове былі выдадзены кніжкі Д. Дарашэнкі «Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне» і I. Свяціцкага «Адраджэнне беларускага пісьменства». Львоўскі гісторык I. Крыпякевіч у 1914 г. выдаў брашуру «Беларусы», у якой змясціў некалькі перакладаў твораў Я. Купалы.

«Заходнерусізм», «Белорусское обшество». Найбольш актыўнымі дзеячамі чарнасоценна-акцябрысцкіх груповак у заходніх губернях і іх органаў друку з'яўляліся чыноўнікі Г. Шміт, Д. Скрынчанка, П. Бывалькевіч, В. Цяплоў, С. Кавалюк, Л. Саланевіч, П. Каранкевіч, А. Уруцэвіч. Яны абвяшчалі беларусаў «арганічнай часткай» рускага народа — «западнороссамн», мову і культуру якіх «сапсавалі» палякі ў час свайго панавання ў Беларусі.

Супраць беларускага нацыянальнага руху выступала “заходнерусская прэса”: «Минское слово», «Виленскіій вестнык», «Крестьянин», а таксама ў пецярбургскіх і маскоўскіх выданнях («Новое время», «Окраины России», «Русское знамя», «Московские ведомости», «Голос Москвы».).

У сувязі з развіццём беларускага нацыянальнага руху вядомы публіцыст, член віленскай чарнасоценнай суполкі «Крестьянин» Лука Саланевіч прапанаваў для барацьбы з беларускім нацыянальным рухам стварэнне псеўдабеларускай арганізацыі і выдання ад яе імя на ўрадавыя сродкі вялікай штодзённай газеты. У верасні 1908 г. Саланевіч абвясціў аб сваім выхадзе з суполкі«Крестьянин» і заснаванні «Белорусского обшества». распрацаваў адпаведную праграму і прысвяціў ёй амаль цалкам першы нумар газеты «Белорусская жизнь», выдадзенай у лютым 1909 г. Прызнаваў існаванне беларускай народнасці але з “мовай Пушкіна”. Бліжэйшай задачай «Белорусского обшества» аб'явіў аб'яднанне «ўсіх прадстаўнікоў беларускай народнасці без адрознення саслоўя, звання і веравызнання на адной нацыянальна-культурнай платформе». За ўзбуджэнне антыўрадавых настрояў у народных масах. Выданне газеты было прыпынена амаль на два гады. Зноў «Белорусская жизнь» пачала выходзіць у Вільні са студзеня 1911 г. Восенню 1911 г. «Белорусская жизнь» змяніла назву на «Северо-западную жизнь».

Барацьба польскіх нацыяналістаў супраць беларускага руху. Не менш зацята змагаліся супраць беларускага нацыянальнага адраджэння польскія нацыяналісты. Яны абапіралі-ся на падтрымку шматлікіх мясцовых памешчыкаў-католі-каў, якія лічылі сябе палякамі, і каталіцкага касцёла. Неда-хопу сродкаў для сваёй дзейнасці не адчувалі. У 1910 г. у Вільні выдавалася 18, а ў 1914 г.—28 польскіх газет і часопісаў. У пераважнай большасці гэта былі нацыяналістычныя іыданні. Асаблівую варожасць да адраджэнскага беларускага руху праяўлялі “ Кур’ер Літоўскі», «Прыяцель», «Дзённік Віленскі ». Яны прапагандавалі ідэю, што беларусы ёсць адгалінаванне польскага народа і павінны як найхутчэй адкінуць сваю «мужыцкую» мову і культуру і засвоіць польскую — «панскую».


Увядзенне земстваў у 1911г.

Сталыпін адмовіўся ўводзіць выбарнае земства ў Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях з прычыны значнай перавагі католікаў, якіх адносілі да палякаў. Паводле законапраекта Сталыпіна земствы планавалася стварыць у Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях, але з істотнымі адступленнямі ад Палажэння аб земскіх установах 1890 г. Для забеспячэння перавагі ў земствах гэтых губерняў прадстаўнікоў ад «рускага насельніцтва» Сталыпін прапанаваў утварыць «нацыянальныя» выбарчыя курыі—«рускую» і «польскую», далучаючы да першай праваслаўных выбаршчыкаў, а да другой — католікаў. 3 той жа мэтай праект прадухледжваў удвая паніжаны, у параўнанні з Палажэннем 1890 г., маёмасны цэнз для выбаршчыкаў, які дазваляў значна павялічыць прадстаўніцтва ў земствах праваслаўнай, сялянскай па паходжанні, дробнай буржуазіі — у процівагу польскім памешчыкам. Для кожнай курыі ўстанаўлівалася пэўная колькасць дэпутатаў. Яна вызначалася сярэднеарыфметычным паказ-чыкам ад сумы працэнтаў колькасці выбаршчыкаў і кошту іх нерухомай маёмасці.


БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ.

Пачатак вайны. Барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў — Траістага саюза на чале з Германіяй (уваходзілі Аўстра-Венгрыя і Італія) і Антанты (уваходзілі Францыя і Расія) на чале з Англіяй — за перадзел ужо падзеленых калоній і «сфераў уплыву» прывяла летам 1914 г. да сусветнай вайны.

Заходнія, у тым ліку беларускія, губерні ў першыя дні вайны (19—20 ліпеня) былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Губернатары і военачальнікі атрымалі надзвычайныя паўнамоцтвы для падаўлення любых антыўрадавых выступленняў.

У Беларусі, як і ў іншых раёнах Расіі, прака-цілася хваля «ура-патрыятычных» маніфестацый, малебнаў, сходаў, вулічных шэсцяў. Усе ўрадавыя і чарнасоценна-акцябрысцкія газеты заклікалі насельніцтва да грамадзянскай згоды і ахвяр на карысць перамогі. У гэтую кампанію ўключыліся партыі ліберальнай апазіцыі. На баку «свайго» ўрада выступілі таксама эсэры, меншавікі, бундаўцы, толькі бальшавікі адмовіліся падтрымліваць свой урад. Па сутнасці антываенную пазіцыю заняла газета «Наша

ніва». . Рэдактарам яё з сакавіка 1914 г. з'яўляўся Янка Купала. Асабліва выразна гэтыя матывы гучалі ў цыкле вершаў Янкі Купалы «Песні вайны”.

Ванныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў ліпені 1915г. здалі праціўніку Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна — Вільня, але каля Вільні было спынена. У канцы жніўня германскія войскі апынуліся на тэрыторыі Беларусі і захапілі Гродзенскую крэпасць. 9 верасня 1915г. немцы прарвалі фронт у раёне Свянцян. У выніку Свянцянскага прарыву ў тылы расійскага войска пранікла буйная кавалерыйская групоўка (6 дывізій), якая ў сярэдзіне верасня захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Асобныя нямецкія палкі дайшлі да Барысава, была пашкоджана чыгунка Мінск — Масква. Пад пагрозай акружэння расійскія вонскі пакінулі Вільню, Гродна, Ліду, Брэст, іншыя гарады заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. Гэтыя падзеі атрымалі назву “Свянцянскі прарыў”.

Велізарным напружаннем сіл расійскай арміі 16—17 верасня ўдалося спыніць наступленне немцаў і пасля 10-дзённых баёў адкінуць іх у раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г. расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі:

Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск. Пачалася так званая “пазіцыйная вайна”.


Наступальныя аперацыі рускай арміі ў 1916г.

Сакавік 1916г. – Нарачанская наступальная аперацыя, у падтрымку саюзнікаў, якія “завязлі” пад Вердэнам.

Чэрвень 1916г. – Баранавіцкая наступальная аперацыя у падтрымку наступальнай аперацыі рускай арміі, якая мела назву “ Брусілаўскі прарыў”.


Сацыяльна-эканамічнае становішча на тэрыторыі Беларусі.
  1. Бежанства. Адступленне расійскіх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым, часта прымусовым бежанствам. Да пачатку 1916 г. у Мінскай губерні знаходзілася больш за 157 тыс. бежанцаў, у Віцебскай — 90 тыс, а праз Магілёўскую губерню к таму часу прайшло каля 1 млн.
  2. Заняпад сельскай гаспадаркі. Быў выкліканы мабілізацыяй мужчын у армію і рэквізіцыямі жавёлы.
  3. Заняпад цывільнай прамысловасці. Істотна скарацілі вытворчасць або зусім спыніліся многія фабрыкі і заводы. 3 набліжэннем фронту каля 1/3 прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуіраваны (вывезены) на ўсход або дэманціраваны. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў на неакупіраванай тэрыторыі ў 1913— 1917 гг. скарацілася амаль у 3 разы. У час вайны пашыралася вытворчасць, звязаная з забеспячэннем арміі адзеннем і абуткам, прадуктамі харчавання,, боепрыпасамі, зброяй, розным рыштункам. Па ваенных зака-зах працавалі тэкстыльныя, швейныя, гарбарныя, абутковыя, хлебапякарныя, лесапільныя, тытунёвыя, хімічныя і іншыя прадпрыемствы. Усе металаапрацоўчыя заводы былі пераведзены на вытворчасць боепрыпасаў.


Сацыяльная напружанасць. 3 пачаткам вайны былі адменены выхадныя і святочныя дні. Абавязковымі сталі звышурочныя работы. На прамысловых прадпрыемствах уводзілася амаль вайсковая дысцыпліна. Працоўны рух амаль поўнасцю спыніўся. Сялянскі рух у самым пачатку вайны ў многіх месцах Беларусі выліўся ў своеасаблівую форму разгромаў мабілізаванымі запаснымі памешчыцкіх маёнткаў, а ў зборных пунктах (мястэчках і гарадах) — харчовых і вінных магазінаў
і крамаў. Усяго ў Беларусі за перыяд вайны выяўлены 62 выпадкі значных хваляванняў салдат. Найбуйнейшым з іх было паўстанне ў кастрычніку 1916 г. на размеркавальным пункце ў Гомелі.


Беларускі нацыянальны рух падчас вайны.

У Петраградзе дзякуючы намаганням 3. Жылуновіча (Ц. Гартнага) і Э. Будзькі ў лістападзе 1916 г. пачалося выданне дзвюх невялікіх штотыднёвых газет «Дзянніца» (кірыліцай) і «Светач» (лацінкай).

На акупаванай немцамі тэрыторыі:

Частка былых кіраўнікоў «Нашай нівы» (браты Луцкевічы, В. Ластоўскі) засталася ў занятай немцамі Вільні і ўзначаліла Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. У канцы 1915 г. беларускія, літоўскія, польскія і яўрэйскія арганізацыі ў Вільні дамовіліся аб стварэнні канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага з мэтай дабіцца аднаўлення агульнай літоўска-беларускай дзяржавы, «на фундаменце незалежнасці Літвы і Беларусі». На літоўска-беларускіх землях, занятых нямецкімі войскамі, намячалася стварэнне незалежнай дзяржавы з соймам у Вільні. Гэты план не быў рэалізаваны.

У 1916г. камандуючы немецкімі вайскамі Гіндэнбург прызнаў за беларускай мовай роўныя правы з іншымі мовамі на акупаванай тэрыторыі.

3 мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў беларускага насельніцтва быў утвораны саюз беларускіх нацыянальных арганізацый на чале з Беларускім народным камітэтам у Вільні. Пад яго кіраўніцтвам у 1916—1917 гг. нападуладнай немцам тэрыторыі Беларусі ўзнікла даволі шырокая сетка беларускіх школ, было распачата выданне падручнікаў, наладжана выданне газеты «Гоман» («Нотап») кірыліцай і лацінкай. Яна пачала выходзіць у Вільні ў снежні 1915 г. пад рэдакцыяй В. Ластоўскага 2 разы на тыдзень. У Вільні былі створаны «Беларускі клуб», згуртаванне «Золак», «Навуковае таварыства», «Беларускі вучыцельскі саюз».

У лютым 1916 г была распаўсюджана адозва “Грамадзяне!», у якой намячалася стварэнне самастойнай дзяржавы з соймам_у_Вільні.

У красавіку і чэрвені 1916 г. прадстаўнікі Беларускага народнага камітэта ўдзельнічалі ў міжнародных канферэнцыях, якія адбыліся ў Стакгольме (Швецыя) і Лазане (Швейцарыя).

Група беларускіх дзеячаў на чале з В.Ластоўскім заснавала тайную арганізацыю «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі», якая ставіла сабе за мэту ўтварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.


Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусі

Лютаўская рэвалюцыя пачалася ў Петраградзе са стыхійных маніфестацый 23 лютага і не планавалася. 27 лютага рэвалюцыя перамагла. Быў утвораны Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які прыказам №1 падпарадкаваў сабе ўсе ваенныя часткі. З другога боку, з прадстаўнікоў грамадскага камітэту парадку быў сфарміраваны Часовы ўрад 2 сакавіка 1917г. начале з графам Львовым, калі Мікалай ІІ адрокся ад прастола. Такім чынам, утварылася двоеўладдзе, Савету падпарадкоўвалася армія, але заканадаўчая ініцыятыва і выканаўчая належылі Часоваму ўраду.

. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. У Мінску Савет рабочых дэпутатаў утварыўся 4 сакавіка. Большасць дэпутатаў складалі меншавікі, бундаўцы, эсэры. Але значным уплывам карысталіся і балыпавікі. 4 сакавіка была ўтворана і міліцыя начале з Фрунзе. 8 сакавіка 1917 г. у склад Мінскага савета рабочых дэпутатаў былі ўключаны прадстаўнікі салдат, і ён стаў Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Віцебску наадварот, спачатку быў утвораны Савет салдацкіх дэпутатаў, які быў выбраны 5 сакавіка на сходзе прадстаўнікоў усіх часцей гарнізона. Савет рабочых дэпутатаў утварыўся 8 сакавіка.

Савет фактычна прызнаў уладу ў Мінску гарадскога грамадскага камітэта, выбранага ў ноч з 3 на 4 сакавіка на нарадзе прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацый, нацыянальных груп насельніцтва і рабочых, які са згоды камандуючага Заходнім фронтам сфарміраваў часовыя органы ўлады.

6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад Расіі перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якімі назначаліся старшыні губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі паўнамоцтвы губернатараў.

Савет падтрымаў пастанову камітэта аб правядзенні 6 сакавіка агульнагарадской маніфестацыі ў гонар перамогі рэвалюцыі. У гэты дзень на Саборнай плошчы і прылеглых вуліцах горада сабралася велізарная колькасць людзей. Падобныя маніфестацыі ў сакавіку 1917 г. былі праведзены ў многіх гарадах і мястэчках Беларусі.

Тры “ударных” з’езды Лютаўскай рэвалюцыі.


25—27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся З'езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных

арганізацый. Старшынёю з'езда быў выбраны, адзін з заснавальнікаў БСГ Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец).

Па нацыянальным пытанні з'езд выказаўся за дзяржаўна-тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўна-дэмакратычнай рэспублікі. Вышэйшым органа: мясцовай улады павінна была стаць Беларуская краёвая рада, выбраная дэмакратычным шляхам. Да выбараў Рады з'езд аб'явіў сябе «вышэйшай краёвай інстытуцыяй» (уладай), а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). Беларускімі прызнаваліся Мінская, Гродзенская, Магілёўская, часткі Смаленскай і Чарнігаўскай губерняў. Для дакладнага вызначэння этнаграфічных граніц Беларусі была прынята прапанова аб стварэнні спецыяльнай камісіі ў складзе вядомых вучоных М. Любаўскага, М. Доўнар-Запольскага, Я. Карскага і А. Шахматава.

БНК узначаліў Р. Скірмунт. БНК са свайго складу выбраў прэзідыум з 5 асобаў, у які ўвайшлі Р. Скірмунт (старшыня), П. Аляксюк і В. Фальскі (намеснікі старшыні), Л. Заяц (скарбнік, адказны за фінансы) і Б. Тарашкевіч.


I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту, які адбыўся ў Мінску 7—17 красавіка1917г. Рашэнні:

1. Падтрымаў працяг вайны, як “абароны рэвалюцыі” (вайна пасля
звяржэння царызму стала справядлівай вайною за абарону
«рэвалюцыйнай Айчыны» ад Германскай манархіі).

2. Падтрымаў загад № 1 Петраградскага савета і адпаведную пастанову Мінскага савета аб дэмакратызацыі войска. Паводле зацверджанага з'ездам Палажэння выбарныя салдацкія камітэты атрымалі магчымасць уплываць на камандны склад войска шляхам пісьмовай атзстацыі камандзіраў.

3. З'езд выказаўся за неабходнасць захавання строгай ваеннай дысцыпліны на службе і асудзіў дэзерцірства як ганьбу і здраду рэвалюцыі.

4. Па рабочым пытанні прапанаваў ураду выдаць дэкрэт (пастанову) аб устанаўленні мінімуму заработнай платы і павышэнні яе ў адпаведнасці з ростам дарагоўлі, а таксама аб увядзенні 8-гадзіннага рабочага дня. Самавольнае ўвядзенне рабочымі 8-гадзіннага рабочага дня і самавольныя захопы зямлі сялянамі дэпутаты з'езда асудзілі.


З'езд сялянскіх дэлегатаў Мінскай губерні, які адкрыўся ў Мінску 20 красавіка 1917 г. У яго падрыхтоўцы актыўна ўдзльнічаў Фрунзе.

Рашэнні:
  1. Па пытанні аб вайне яны выказаліся за хутчэйшае заключэнне справядлівага міру без анексій і кантрыбуцый ( Анексія — захоп чужых тэрыторый; кантрыбуцыя — выплаты золатам і іншымі каштоўнасцямі, якія спаганяліся з краін, што пацярпелі паражэнне ў вайне, на карысць пераможцаў), а да таго моманту прызналі неабходным для Расіі працяг вайны для абароны сваіх зямель і народаў
  2. Сялянскі з'езд асудзіў дэзерцірства і заклікаў сялян зрабіць усё, каб даць арміі хлеб і ўзмацніць. яе магутнасць.
  3. Вырашэнне аграрнага пытання ён пагадзіўся адкласці да Устаноўчага сходу. Пры гэтым дэлегаты пад уплывам эсэраў выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. З'езд асудзіў самавольныя захопы зямлі.

Вызначыла сваю палітычную лінію і партыя бальшавікоў. Гэта была адзіная партыя, якая не была скампраметавана супрацоўніцтвам з Часовым урадам. У. I. Ленін у сваіх красавіцкіх тэзісах заклікаў не аказваць ніякай падтрымкі Часоваму ўраду, уся ўлада, лічыў ён, павінна быць у руках Саветаў. Адзінае выйсце з вайны і заключэнне дэмакратычнага міру Ленін бачыў у перамозе сацыялістычнай рэвалюцыі.


КУЛЬТУРА к. XVIII – пачатку ХХ стст.

Адукацыя

У Расіі першыя спробы арганізацыі народнай асветы на дзяржаўным узроўні былі зробле-, ны пры Кацярыне II. Паводле статута 1786 г. у губернскіх гарадах ствараліся галоўныя, а ў павятовых — малыя народныя вучылішчы, адпаведна з пяці- і двухгадовымі курсамі

Рэформа пачалася ў 1803—1804 гг. са стварэння міністэрства народнай асветы і 6 вучэбных акруг, у тым ліку Віленскай ў складзе 8 беларуска-літоўска-ўкраінскіх губерняў. (Папячыцелем (кіраўніком) гэтай акругі быў прызначаны князь Адам Чартарыйскі. Цэнтральная роля ў сістэме адукацыі ў акрузе адводзілася Віленскаму універсітэту, створанаму ў 1803 г. на базе Галоўнай віленскай школы. Яму падпарадкоўваліся гімназіі, гімназіям — павятовыя вучылішчы, а ім — прыходскія вучылішчы. Першыя давалі сярэднюю, другія — няпоўную сярэднюю, трэція — пачатковую адукацыю. У гарадскіх прыходскіх вучылішчах, акрамя агульнаадукацыйных прадметаў, вывучаліся рамёствы. Ва ўсіх школах акругі асноўнай мовай навучання прызнавалася польская. Руская вывучалася па жаданні бацькоў вучняў.

Да 1812 г. гімназіі былі створаны ў Віцебску, Магілёве, Гродне, Мінску, а таксама ў Жыровічах і Свіслачы (апошняя — на сродкі графа Тышкевіча). Толькі выпускнікі гімназій мелі выключнае права паступлення ва універсітэты. Сярэднюю адукацыю давалі таксама езуіцкія калегіі, якія да 1820 г. існавалі ў Полацку, Віцебску, Оршы, Магілёве і Мсціславе. Сярод езуіцкіх навучальных устаноў найбольш значнай была Полацкая калегія, заснаваная ў 1581 г. У студзені 1812 г. яна была ператворана ў Акадэмію. Полацкая акадэмія мела тры факультэты — багаслоўскі, моў і вольных навук і існавала да 1820г. Выдатную ролю ў развіцці адукацыі, навукі і культуры Літвы-Беларусі ў першай трэці XIX ст. адыграў Віленскі універсітэт. У канцы 20-х гг. з 46 прафесараў універсітэта 36 былі ўраджэнцамі Літвы-Беларусі. Да ліку найбольш вядомых вучоных адносіліся астраномы М. Пачобут-Адляніцкі, Я. Снядэцкі, хімік А. Снядэцкі, гісторыкі I. Лялевель, М. Баброўскі. На базе універсітэта ў Вільні ў 1832—1833 гг. былі створаны Медыка-хірургічная і Рымска-каталіцкая духоўная акадэ-іміі. Аднак ужо ў 1842 г. улады закрылі гэтыя ВНУ.

У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа. Патрэбы развіцця сельскай гаспадаркі выклікалі адкрыццё ў 1848 г. у г. Горы-Горках Магілёўскай губерні Земляробчага інстытута першай у Расіі вышэйшай навучальна установы, у якой рыхтаваліся аграномы і заатэхнікі.

Паводле новага статута (1828 г.) зноў уводзіўся строга саслоўны прынцып навучання: гімназіі прызначаліся для дваран і чыноўнікаў.

1829 г. – была створана Беларуская навучальная акруга ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Неўзабаве да яе далучылі Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерніі і Беластоцкую вобласць.

Пасля падаўлення паўстання 1830—1831 гг. спрабавалі наладзіць падрыхтоўку рускамоўных выкладчыкаў у Віцебскай настаўніцкай семінарыі. Але яна праіснавала ўсяго 5 гадоў.

У 1850 г. Беларуская навучальная акруга была расфарміравана: Мінскую, Гродзенскую, Віленскую і Ковенскую губерні ўлады аднеслі да адноўленай Віленскай, а Віцебскую і Магілёўскую — да Пецярбургскай навучальнай акругі.