Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

Вид материалаДокументы

Содержание


Беларусь Народнай Рэспублікай — БНР
Германскі акупацыйны рэжым.
14 красавіка 1918г.
Абвяшчэнне БССР.
8-11 жніўня 1918г. у Смаленску
10 снежня Чырвоная Армія заняла Мінск..
Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).
2 студзеня 1919г.
Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў
СНК узначаліў В. Міцкявічус-Капсукас.
Сакавік 1919г.
Наступленне польскіх войск. Акупацыйны рэжым.
21 снежня 1918г
Вясной 1919г.
У чэрвені 1919г. Урад ЛітБел ССР
Бюро па нелегальнай рабоце
У кастрычніку 1919г.
Барацьба супраць польскага акупацыйнага рэжыму.
У снежні 1919
Беларускі паўстанцкі камітэт (БПК)
...
Полное содержание
Подобный материал:
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25

3 сакавіка 1918 г. у выніку мірных перамоваў паміж Савецкай Расіяй і кайзераўскай Германіяй у Брэст-Літоўску, куды так і не змагла прабіцца беларуская дэлегацыя, быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па ўмовах якога пад нямецкай акупацыяй заставалася большая частка беларускіх зямель.

9 сакавіка 1918 г. Выканком Рады Усебеларускага з'езда прыняў Другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай — БНР.

18 сакавіка 1918г. Выканком быў перайменаваны ў Раду БНР. Прэзідыум Рады ўзначаліў І. Серада.

25 сакавіка 1918 г. у Трэцяй Устаўной граматай Рада абвясціла незалежнасць БНР.

Дзяржаўнымі сімваламі БНР сталі герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Дзейнасць Рады БНР. Абвяшчэнне БНР адбылося ва ўмовах нямецкай акупацыі. Германскі акупацыйны рэжым. Акупанты перадалі фабрыкі і заводы іх былым уладальнікам, у выніку чаго ўзрасла працягласць рабочага дня і зменшылася заработная плата. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць. Бальшавікі дзейнічалі галоўным чынам ва ўсходніх раёнах Беларусі. У Рудабельскай вобласці Бабруйскага павета ў перыяд нямецкай акупацыі захоўвалася савецкая ўлада. Гэтая мясцовасць лічылася партызанскай зонай і атрымала ў гісторыі назву «Рудабельская рэспубліка».

Нямецкая ваенная адміністрацыя не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай эканамічнай дзейнасцю: выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы, быў створаны педагагічны інстытут, арганізавана Беларуская гандлёвая палата.

Частка дзеячаў арыентавалася на прызнанне БНР з боку Германіі і паслалі на імя германскага імператара 25 красавіка 1918г. тэлеграму, дзе былі наступныя словы: «Толькі пад абаронай Германскай Імперыі бачыць край сваю добрую волю ў будучым». Надзеі на афіцыйнае прызнанне Германіяй БНР выклікалі раскол сярод БСГ, у выніку чаго былі створаны новыя партыі: Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), ці беларускія эсэры, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП), Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў.

14 красавіка 1918г. на ІІ з’ездзе Саветаў Заходняй вобласці Рада БНР называлася як контррэвалюцыйная.

27 жніўня 1918 г. кайзераўскі ўрад быў вымушаны падпісаць з урадам РСФСР дадатковы дагавор, па якому германскія войскі пакінулі частку тэрыторыі Беларусі да Бярэзіны.

У выніку Лістападаўскай 1918 г. рэвалюцыі ў Германіі ўмовы Брэсцкага міру былі скасаваны.


Абвяшчэнне БССР.

У сярэдзіне студзеня 1918г. у адказ на разгон бальшавікамі Устаноўчага сходу ў Петраградзе, камандуючы польскім корпусам Доўбар-Мусніцкі аб’явіў вайну Савецкай Расіі і заняў Рагачоў і Жлобін. Мяцеж быў падаўлены.

У канцы студзеня 1918 г. быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) як аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей, якім кіраваў I. Джугашвілі (Сталін). Белнацком на чале з А. Р. Чарвяковым выступіў за пераўтварэнне Заходняй вобласці, якая ўзнікла ў ходзе кастрычніцкіх падзей, у аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Белнацком выпускаў газету “Дзянніца”, рэдактарам якой з’яўляўся Д. Жылуновіч (Цішка Гартны). Прапанову Белнацкома падтрымалі беларускія секцыі РКП(б) (утвораны з БСДРП-Беларускай сац-дэм. Рабочай партыі), якія аб'ядноўвалі беларусаў-камуністаў на чале з 3. Жылуновічам.

8-11 жніўня 1918г. у Смаленску адбылася 1-я канферэнцыя камуністычных арганізацый акупіраванай тэрыторыі Літвы і Беларусі. Галоўнай задачай канферэнцыя прызнала стварэнне партызанскіх атрадаў для барацьбы з акупантамі.

Супраць беларускай дзяржаўнасці выступіў Аблвыкамзах начале з Мясніковым, які ў кастрычніку 1918г. перайменаваў Заходнюю вобласць у Заходнюю камуну.

У пачатку лістапада 1918г. у Германіі пачалася рэвалюцыя і ўлада імператара была ліквідавана. У выніку, 13 лістапада 1918г. савецкі ўрад ануляваў Брэсцкі мір.


10 снежня Чырвоная Армія заняла Мінск.. Пад уздзеяннем палітычных працэсаў, што адбываліся на Беларусі ў канцы 1918 г., беларускія партыі прапанавалі ідэю стварэння савецкай беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Пры гэтым яны бачылі беларускую дзяржаву як аўтаномную частку ў складзе Расіі.

24 снежня 1918 г. ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб неабходнасці стварэння суверэннай Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).

30 снежня 1918 г. у Смаленску, які ў сувязі з германскай акупацыяй стаў цэнтрам Заходняй вобласці, для абмеркавання пытання аб утварэнні Камуністычнай партыі (КПбБ) і Савецкай Рэспублікі на Беларусі была склікана VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай».

1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з 3. Жылуновічам — аўтарам гэтага маніфеста.

2 студзеня 1919г. Аблвыкамзах і “Заходняя камуна” перапынілі сваё існаванне.

5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў вызвалены ад германскіх аку-пантаў Мінск, куды пераехаў са Смаленска Часовы ўрад. У склад БССР увайшла тэрыто-рыя Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў

Стварэнне ЛітБел ССР.

16 студзеня 1919 г. бальшавіцкае кіраўніцтва ў Маскве прыняло рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў БССР і аб'яднанні БССР, дакладней таго, што ад яе засталося, з Літоўскай ССР. Тым самым стваралася буферная дзяржава', якую бальшавікі спра-бавалі выкарыстаць для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.

2—3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім было вырашана аб аб'яднанні Беларусі і Літвы і ўтварэнні Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБел). Прычыны утварэння ЛітБел: 1) пагроза вайны з боку Польшчы; 2) засцярога ад праяўлення нацыяналізму.

На гэтым жа з'ездзе была прынята першая Канстытуцыя БССР. Згодна з канстытуцыяй вышэйшая ўлада належыла з’езду Саветаў.

Старшыня ўрада РСФСР Я. Свярдлоў абвясціў пастанову «Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

27 лютага 1919г. ЛітБел ССР утварылася. СНК узначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. Ва ўрад ЛітБел беларусы не ўвайшлі. ЦВК (Цэнтральны выканаўчы камітэт) узначаў К. Цыхоўскі. ЛітБел уключала: Мінскую, Гродзенскую, Ковенскую, Віленскую і частку Сувалкаўскай губерній. Сталіца ЛітБел ССР – Вільня. На яе тэрыторыі не было самастойных беларускіх устаноў. Ужо праз паўгода гэта дзяржава перастала існаваць.

Сакавік 1919г. – супраць улады бальшавікоў быў арганізаваны мяцеж Стракапытава, якому ўдалося захапіць Гомель і Рэчыцу.

Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР.

Наступленне польскіх войск. Акупацыйны рэжым. У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю. Пілсудскі аб'явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у ме-жах 1772 г.

21 снежня 1918г. на нарадзе ў Гродне Рада БНР стварыла Савет дзяржаўнай абароны на чале з В. Ластоўскім. Перад ім стала задача арганізацыі бараць-бы з наступаючымі з захаду польскімі войскамі.

Вясной 1919г. польскія войскі арганізавалі маштабнае наступленне.

28 красавіка 1919 г. Ю. Пілсудскі выступіў з адозвай да насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага, у якой паабяцаў, што дасць яму магчымасць самому вырашаць свае нацыянальныя і рэлігійныя справы. I тады шэраг беларускіх партый і арганізацый пачалі разлічваць на тое, што Ю. Пілсудскі дапаможа рэалізаваць іх нацыянальную ідэю, і ўзялі курс на супрацоў-ніцтва з польскімі ўладамі.

У чэрвені 1919г. Урад ЛітБел ССР перадаў свае паўнамоцтвы Ураду РСФСР і Літбел перапыніла сваё існаванне.

К лету 1919 г. польскія войскі захапілі значную тэрыторыю Беларусі. Чырвоная Армія пакінула Вільню, Брэст, Мінск. 8 жніўня 1919г. польскія войскі ўвайшлі ў Мінск.

У канцы жніўня 1919г. ЦК КП(б)ЛіБ утварыў спецыяльны палітычны орган – Бюро па нелегальнай рабоце, якое займалася фарміраваннем партызанскіх атрадаў. У верасні 1919г. для гэтага тэрыторыя ЛітБел падзялялася на Тарыбскі, Заходні, Усходні раёны.

У кастрычніку 1919г. была створана Беларуская вайсковая камісія у складзе П. Алексюка (старшыня), А. Прушынскага, С. Рак-Міхайлоўскага, Ф. Кушаля і інш., для фарміравання беларускіх вайсковых частак пад польскім сцягам. Гэта войска павінен быў узначаліць А. Канапацкі.

Барацьба супраць польскага акупацыйнага рэжыму. 3 першых дзён акупацыі па ўсёй тэрыторыі Беларусі шырыўся і мацнеў антыпольскі рух. Яго ўзначальвалі дзве арганізацыі: 1.Самая радыкальная і ўплывовая з беларускіх партый — БПС-Р (беларускія эсэры. Пад кіраўніцтвам беларускіх эсэраў паўстанцкія і партызанскія атрады былі аб'яднаны ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю — «Народную ваенную дапамогу», якая была, па сутнасці, зародкам , беларускай нацыянальнай арміі.

2. Беларуская Камуністычная арганізацыя (БКА) на чале з У. Ігнатоўскім, якая была блізкай да бальшавікоў.

У снежні 1919 г. паміж бальшавікамі і беларускімі эсэрамі было заключана пагадненне аб стварэнні адзінага фронту барацьбы. А ў сакавіку 1920 г. быў распрацаваны сумесны план

узброенага паўстання і створаны Беларускі паўстанцкі камітэт (БПК), але паўстання не адбылося.

У снежні 1919г. адбыўся раскол сярод дзеячаў бНР па пытанні супрацоўніцтва з палякамі. Прапольскія дзеячы БНР разам з А. Луцкевічам увайшлі ў так званую, “Найвышэйшую раду БНР”, утвораную палякамі. Ластоўскі і іншыя дзеячы БНР выступілі супраць супрацоўніцтва з палякамі. Намаганні Рады БНР аказаліся безвыніковымі. 8 сакавіка 1920 г. польскі ўрад афіцыйна заявіў, што не збіраецца прызнаваць БНР.

14 мая 1920 г. Чырвоная армія перайшла ў контрнаступленне супраць палякаў.

У выніку наступлення быў вызвалены Мінск, дзе 31 ліпеня 1920 г. была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) — другое абвяш чэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.

У жніўні 1920 г. ад польскіх акупантаў быў вызвалены Брэст. Аднак савецкія войскі рушылі далей на Захад, на тэрыторыю Польшчы. Наступленне было настолькі паспяховым, што камандуючы Заходнім фронтам М. Тухачэўскі пісаў: «...На штыках мы прынясём працоўнаму чалавеку шчасце і мір. Уперад, на Захад! На Варшаву! На Берлін!».

16 жніўня 1920г. – “Цуд на Вісле”- пад Варшавай Чырвоная Армія была спынена рэшткамі польскай арміі і пабегла назад, губляючы ўсё захопленае. Палякі вярнулі сабе амаль усё .

Кастрычнік 1920г. – былі падпісаны папярэднія ўмовы Рыжскай мірнай дамовы паміж РСФСР і Польшчай. Беларускія прадстаўнікі не ўдзельнічалі ў гэтых перамовах!!!


Антыбальшавіцкія выступленні ў лістападзе 1920г.
  1. Выступленне на Усходнім Палессі былых беларускіх ваенных частак,сфарміраванных палякамі пад краўніцтвам Булак-Балаховіча. 16 лістапада ён захапіў Мазыр і аб’явіў сябе “начальнікам Беларускай дзяржавы”. Разгромлены бальшавікамі.
  2. Слуцкае ўзброеннае паўстанне. Калі польскія войскі адыйшлі на Случчыне ўлада перайшла да Беларускай рады Случчыны начале з Пракулевічам. Рада стаяла на пазіцыях аднаўлення БНР, але яе вайсковыя фарміраванні былі разгромлены Чырвонай Арміяй.


Беларускую дэлегацыю так і не запрасілі на перагаворы ў Рызе, а А. Чарвякова, які павінен быў прадстаўляць Савецкую Беларусь, за стол перагавораў не пусцілі. Рада БНР выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі на дзве часткі і паставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. У рэшце рэшт кіраўніцтвам БССР было прынята рашэнне аб даручэннні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на перагаворах. II Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся ў снежні 1920 г. у Мінску, адобрыў гэтае рашэнне.


Асноўны вынік вайны:

Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора 18 сакавіка 1921 г. Польшчы адыходзіла значная частка Беларусі — 113 тыс. км2 з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек. За БССР захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні — Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі, у якіх пражывала больш за 1,6 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, заходнія паветы Смаленскай губерні знаходзіліся ў складзе РСФСР ( па рашэнні ад 16 студзеня 1919г.). Такім чынам, заходняя граніца Савецкай Расіі з Польшчай прайшла ў 30 км на захад ад Мінска. Гэты мірны дагавор назвалі «другім Брэстам».


БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯ

САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ У 20-я гг.

Новая эканамічная палітыка (НЭП) у БССР.

У час грамадзянскай вайны бальшавікі ажыццяўлялі палітыку “ваеннага камунізма”, якая прадугледжвала поўную нацыяналізацыю прамысловасці і гандлю, адзяржаўленне ўсіх сродкаў вытворчасці, жорсткую цэнтралізацыю сістэмы кіравання, забарону гандлю хлебам і ўвядзенне дзяржаўнай хлебнай манаполіі адмену грошай, правядзенне ў вёсцы “харчразвёрсткі”, якая асабліва выклікала шмат незадаволенасці з боку сялян.

У выніку, у лютым 1921г. у Кранштадце, ваеннай марской крэпасці побач з Петраградам узнік мяцеж, матросы патрабавалі адмяніць “харчразвёрстку”.

У сакавіку 1921г. пачаўся Х з’езд РКП(б), дэлегаты якога прынялі ўдзел у падаўленні мяцежа і прынялі рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам, распачаўшы такім чынам палітыку, якая атрымала назву новай эканамічнай (нэп). Па-першае, уводзіўся харчпадатак, які быў меншы за харчразвёрстку і аб'яўляўся загадзя, напярэдадні сяўбы. Абвяшчалася таксама свабода выбару форм землекарыстання. Улады заканадаўча дазволілі наём рабочай сілы і працоўную арэнду ў вёсцы.

Акрамя гэтага, НЭП дапускаў выкарыстанне наёмнай працоўнай сілы і допуск прыватнага капітала ў прамысловасць і гандаль, што садзейнічала іх узнаўленню.

Але і сам харчпадатак, а таксама іншыя элементы нэпа (кааперацыя, свабодны выбар формы землекарыстання, дазвол прыватнага гандлю і г. д.) аказалі дабратворны ўплыў на стан сельскай гаспадаркі, якая да 1927 г. была поўнасцю адноўлена. Вольны выбар форм землекарыстання прывёў да павелічэння колькасці хутароў, што з'явілася асаблівасцю ў развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі.


З 1922г. пачаўся ўвод савецкага “цвёрдага” рубля – “чырвонца”. (грашовая адзінка наміналам 10 рублёў, якая выраблялася з золата ці магла замя-, няцца папяровымі грашамі і раўнялася больш чым 5 доларам ЗША).

Аднаўленне прамысловасці.

У снежні 1920 г. у мэтах аднаўлення разбуранай ваеннай гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО), названы У. I. Леніным «другой праграмай партыі». У БССР быў распрацаваны свой план, таму што яе тэрыторыя была доўгі час акупіравана. Згодна гэтаму плану на тэрыторыі Беларусі к сярэдзіне 20-х гг. Было пабудавана звыш 20 электрастанцый, а першай стала БелДРЭС у Аршанскім раёне (пасёлак Асінторф), якая выкарыстоўвала ў якасці паліва торф.

Аднаўленне сельскай гаспадаркі, электрыфікацыя прывялі да уздыму прамысловасці. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы, крыштальны завод «Барысаў» і фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя і гарбарныя заводы. Былі адноўлены і пабудаваны шклозавод «Старэва», лесазаводы ў Бабруйску, фанерны завод і запалкавая фабрыка «Днепр» (Рэчыцкі павет), завод «Метал» у Мінску, фабрыка запалкавай саломкі ў Крупках, Мінскі кафельна-керамічны завод, Копыскі кафельны завод, кардонная фабрыка «Друць», Мінская шпалерная фабрыка, Віцебская льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна».У 1927 г. прамысловасць, будучы дробнай, усё ж перавысіла даваенны ўзровень развіцця.

У сельскай гаспадарцы актыўна праводзілася палітыка хутарызацыі, якуюпадтрымлівалі на дзяржаўным узроўні беларускія паслядоўнікі дарэвалюцыйнага рэфарматара П. А. Сталыпіна — нарком земляробства БССР 3. Прышчэпаў, яго намеснік Я. Лабаноўскі, прафесар I. Кіслякоў. Але хутарызацыя ахапіла толькі каля 13% сялян. У сярэдзіне 20-х гг. у асноўным былі адноўлены даваенныя памеры пасяўной плошчы, ураджайнасць і валавы збор сельска-гаспадарчых культур. Валавы збор збожжавых культур у 1928 г. у параўнанні з даваенным часам павялічыўся на 20 %.

Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа.

Увядзенне нэпа патрабавала дэмакратызацыі ўсяго грамадска-палітычнага жыцця. З мэтай узмацнення асабістых пазіцый бальшавікі зрабілі, здавалася, крок да справядлівасці: у 1923 г. была прынята пастанова аб аб'яўленні амністыі ўсім беларускім палітычным і культурным дзеячам, членам беларускіх нацыянальных урадаў і беларускіх партый, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з савецкай уладай.

У 1924г. – у БССР была ўсталявана аднапартыйная сістэма. Аб роспуску заявіла БПС-Р, у той час як Бунд перапыніў сваё існаванне ў 1921г.


Беларуская эміграцыя ў сваю чаргу прызнала БССР палітычнай рэальнасцю і цэнтрам кансалідацыі беларускага народа. У 1925 г. на II (Берлінскай) канферэнцыі Рада БНР, зыходзячы са станоўчых поспехаў БССР і ўстойлівасці міжнароднай абстаноўкі, аб'явіла аб сваім самароспуску. Многія з эмігрантаў вярнуліся ў Савецкую Беларусь.


Удзел БССР ва ўтварэнні СССР.

Студзень 1921г. паміж БССР і РСФСР быў падпісаны догавар аб ваенна-палітычным супрацоўніцтве. У адпаведнасці з дагаворам аб'ядноўваліся народныя камісарыяты ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа, вышэйпіыя саветы народнай гаспа-даркі.

З лета 1922 г. пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных форм аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. В. Сталін выступіў з ідэяй «аўтанамізацыі», паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб'явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтры-маны кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін знайшоў іншую форму адзінства — федэрацыю, у якой на раўнапраўнай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі.

6 кастрычніка 1922 г. ЦК РКП(б) прыняў рэзалюцыю па пытанню аб узаемаадносінах РСФСР з незалежнымі савецкімі рэспублікамі. У ёй гаварылася: «Прызнаць неабходным заключэнне дагавора паміж Украінай, Беларуссю, Федэрацыяй Закаўказскіх рэспублік і РСФСР аб аб'яднанні іх у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з захаваннем з кожнай з іх права свабоднага выхаду з Саюза».

На IV Усебеларускім з'ездам Саветаў, які адбыўся 14—18 снежня 1922 г. у Мінску. 242 дэлегаты з'езда аднагалосна адобрылі ідэю стварэння Саюза ССР. Была выбрана дэлегацыя для паездкі ў Маскву начале з А. Чарвяковым, каб выказаць свае адносіны да Саюза ССР.

30 снежня 1922 г. дэлегацыі, якія сабраліся на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў, падпісалі Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР.


Узбуйненні БССР”-вяртанне ў склад БССР зямель, якія РСФСР 16 студзеня 1919г. далучыла да сябе. Узбуйненняў было два.

1. Першае - у 1924 г. урад СССР выдаў дэкрэт аб перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. У выніку ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. км2, гэта значыць больш чым у два разы, а насельніцтва — да 4,2 млн чалавек, гэта значыць амаль у тры разы.

VI Надзвычайны Усебеларускі з'езд Саветаў у сакавіку 1924 г. заканадаўча аформіў далучэнне да БССР усходнебеларускіх зямель.

2. Другое - у снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. км2 з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек.


1927г. -- VІІІ Усебеларускім з'ездам Саветаў зацверджана 2-я канстытуцыя БССР.


Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры ў перыяд НЭПа.

Першая вышэйшая навучальная ўстанова, адчыненая падчас грамадзянскай вайны: У красавіку 1919 г. аднавіў работу Горы-Горацкі земляробчы інстытут. У 1925 г. у выніку зліцця Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і Мінскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі была створана ў Горках Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі.


Палітыка беларусізацыі. Беларусізацыяй завецца палітыка афіцыйных улад, якая садзейнічала нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі ў перыяд 1924—1929 гг. Яна была ажыццяўленнем той лініі, якую адстойвалі з самага пачатку нацыянальна-дэмакратычныя сілы ў КП(б)Б. і афіцыйна пачалася ў 1924г.


Табліца «Асноўныя дасягненні палітыкі беларусізацыі”.















1і<»

п/п

Што прадугледжвалася зрабіць

Што зроблена фактычна




. 1.


Перавод навучання ў школах

К 1928 г. каля 80 %)агульнаадукацый-

1

,

пераважна на беларускую

ных школ было"-пераведзена на бела-

і

2.

мову

Перавод дзяржаўнага апара-

рускую мову навучання

У 1927 г. каля 80 % служачых у цэн-





3.

ту на беларускую мову


Перавод часцей Чырвонай Ар-міі на беларускую мову і ўкам-

тральных установах улады валодалі_бе-ларускай мовай

Увядзенне ў часцях, што размяшчаліся ў Беларусі, вывучэння беларускай мо-

!

;:


4.

.

плектаванне іх беларусамі

Вылучэнне беларусаў на ад-казную работу

вы, стварэнне тэрытарыяльных вайско-вых адзінак (дывізій, палкоў)

Павелічэнне ўдзельнай вагі беларусаў сярод раённых кіраўнікоў на 48 % к 1927 г.

,.-.-- .

5.

Стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі

У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ). Першы рэктар - У. I. Пічэта Дзейнічалі Сель-скагаспадарчая акадэмія ў Горках.

!



6.



Арганізацыя навукова-даслед-чай дзейнасці па ўсебакова-му вывучэнню Беларусі

Віцебскі ветэрынарны інстытут


Адкрыццё ў 1922 г. Інстытута беларускай культуры, (Інбелкульта) з 1929. – Акадэмія навук, яе першым кіраўніком стаў У.Ігнатоўскі






















7.

Выпуск газет, часопісаў, пад-

Утварэнне выдавецтва «Савецкая Бела-










ручнікаў і кніг на беларускай

русь», выданне аднайменнай газеты, ад-










мове

крыццё Беларускай дзяржаўнай біблія-тэкі







8.

Развіццё беларускай літара-

Я. Колас напісаў паэму «Новая зямля».










туры

З'явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў, у т. л. М. Чарота, К. Чор-нага, М. Лынькова, К. Крапівы