Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс
Вид материала | Документы |
- Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 40 тыс, 1264.19kb.
- Реферат по этнологии формирование татарского этноса, 265.81kb.
- Современные аспекты онкологии и возможности применения продуктов витамакс при злокачественных, 305.75kb.
- Проект: Производство молока, 68.21kb.
- Боронование, культивация, посев, прикатывание, обработка гербицидами, обработки против, 21.12kb.
- Нп «сибирская ассоциация консультантов», 103.24kb.
- Ученица 11 класса А, 192.3kb.
- Информационная услуга, 1617.47kb.
- Сельскохозяйственными товаропроизводителями района несмотря на сложные погодные условия,, 171.06kb.
- География населения, 292.63kb.
Бітва ля Сініх вод. .[ІІІ бітва на рэках у храналагічных паслядоўнасцях XIV ст.]
- Вялікаму князю Альгерду даводзілася ваяваць супраць ардынцаў — татар. Буйная перамога над імі была атрымана ў 1363 г.на рацэ Сінія Воды (прыток Паўднёвага Буга). Пасля гэтага была далучана Кіеўшчына, Валынь, Падолле.
- Тры паходы Альгерда на Маскву у падтрымку Цвярскога князя Міхаіла, бо быў жанаты на яго сястры Ульяне і Цвер аспрэчвала першынсва ва Усходняй Еўропе ў Масквы.
І паход: У 1368 г. на чале вялікага войска нечакана з'явіўся Альгерд у Маскоўскай зямлі. Маскоўская раць (войска), высланая супраць Альгерда, была разбіта. Амаль усе рускія ваяводы загінулі. Трое сутак прастаяў Альгерд пад белакаменнымі сценамі Крамля ў Маскве. Аднак штурмаваць яго не рызыкнуў і вярнуўся дадому.
ІІ паход: У 1370 г. Альгерд зноў накіраваўся да Масквы. На гэты раз ён прастаяў каля Крамля восем дзён, пасля чаго пачаліся мірныя перагаворы.
ІІІ паход: У 1372 г. Альгерд робіць трэці паход на Маскву, але дайсці да сталіцы ямуне давялося. Быў заключаны мір. На пэўны час адносіны паміж княствам і Масквой набылі мірны характар. Летапіс коратка паведамляе, што Альгерд «мяжу ўчыніў па Мажайску і Каломне і з усімі сваімі людзьмі шчасліва вярнуўся дадому».
1377 – памірае Альгерд.
Праўленне Ягайлы. 1377—1392гг. Пасля смерці Альгерда вялікім князем літоўскім стаў яго малодшы сын Ягайла(сын ад другога шлюбу з Ульянай Цвярской).
Унутрыдынастычная барацьба ў ВКЛ у 2-й палове XIV ст.
1. Адразу супраць яго выступіў старэйшы сын Альгерда Андрэй Полацкі. Князь Андрэй вымушаны быў пакінуць Полацк. Ен заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам (Данскім).
У 1380 г. два браты Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы ўдзельнічалі ў Кулікоўскай бітве на баку Масквы супраць мангола-татар. Ягайла выступіў з войскам на дапамогу татарам, але не паспеў своечасова падыйсці. Мангола-татары былі рагромлены.
2. Другімі выступілі супраць Ягайлы Кейстут і яго сын Вітаўт. Ягайла падманам захапіў Кейстута і Вітаўта і пасадзіў у Крэўскі замак. «Князя вялікага Кейстута, дзядзьку свайго, Ягайла паланіў і, закаваўшы, паслаў у Крэва і там пасадзіў яго ў вежу..І там, у Крэве, у пятую ноч князя вялікага Кейстута задушылі». Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў і пачаў з іх дапамогай ваяваць за вяртанне ВКЛ сабе. «I пайшоў (вялікі князь Вітаўт) са сваёй княгіняю і баярамі да магістра (у Прусію) і адтуль пачаў і ваяваць Літоўскую зямлю з нямецкаю дапамогаю. I заваяваў быў (палову) Літоўскай зямлі па раку Вілію, і Полацк паддаўся яму».
Крэўская унія 1385г.
У гэты час у сталіцы Польшчы Кракаве адбылася каранацыя Ядвігі. Было ёй толькі 13 гадоў і не было нашчадка на трон па мужчынскай лініі. Польскі каралеўскі трон практычна абменьваўся на каталізацыю Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель ВКЛ. Становішча Ягайлы было не трывалым у ВКЛ, таму ў чэрвені 1385г. Ягайла заключыў Крэўскую унію з Польшчай (дынастычная вунія), У выніку, у 1386г. Ягайла прыняў каталіцтва, ажаніўся на Ядвізе і стаў каралём польскім як Уладзіслаў ІІ і адначасова заставаўся вялікім князем літоўскім.
Паводле прывілея 1387_г. праваслаўныя феадалы ставіліся ў няроўнае эканамічнае становішча з феадаламі каталіцкага веравызнання, што паходзілі галоўным чынам з балцка-літоўскіх зямель.
У 1392 г. Вітаўт нанёс паражэнне намесніку Ягайлы ў ВКЛ Скіргайле. Так, у 1392 г. паміж Ягайлам і Вітаўтам было заключана Востраўскае пагадненне аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе Вітаўту. Вялікаму княству Літоўскаму забяспечвалася незалежнасць дзеянняў, але ў саюзе з Польскім Каралеўствам і пад уладай польскага караля Ягайлы.
Вітаўт «пайшоў у Літву і сеў у Вільні на вялікім княжанні...».
ПРАЎЛЕННЕ ВІТАЎТА 1392—1430ГГ.
- Пры Вітаўце Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці і памераў. У склад дзяржавы была ўключана паўднёвая Падолія (Украіна), што дало выхад да Чорнага мора.
- «Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім княствам Літоўскім і Рускім і шмат яшчэ якімі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю... Князь вялікі Вітаўт, расшырыўшы гаспадарства ад мора да мора, яшчэ шмат гадоў жыў». Войска Вялікага княства Літоўскага зрабіла паспяховы паход супраць татар да ракі Дона. Межы Вялікага княства Літоўскага дасягнулі Чорнага мора. У гістарычнай літаратуры паход гэты называецца"братаннем Вітаўта з Чорным морам».
- Войска Вітаўта ажыццявіла паспяховыя паходы на Вялікі Ноўгарад і Пскоў. Па дагавору ў гэтыя гарады былі накіраваны княжацкія намеснікі і яны вымушаны былі плаціць даніну.«I давалі наўгародцы даніну вялікаму князю Вітаўту... А пскавічы давалі палову таго, што наўгародцы...»
- 1393—1395 гг. Вітаўт ліквідаваў удзельныя княствы і ўвёў намесніцтвы. Намеснік – прадстаўнік князя, а не наследнік спадчыннага княства – паляпшэнне цэнтралізацыі дзяржавы.
- 1398г. Вітаўт заключыў з Тэўтонскім ордэнам на востраве Салін, накіраваны супраць Польшчы. Па пагадненні Вітаўт абвяшчаўся «каралём Літвы і Русі».
- У 1399 г. Вялікаму княству Літоўскаму давялося сутыкнуцца з ардынцамі на рэчцы Ворскле (прыток Дняпра, Украіна). Ён паспрабаваў пасадзіць на залатаардынскі трон хана Тахтамыша, каб той выдаў Вітаўту “ярлык вялікага князя” для кіравання ўсходнеславянскімі землямі. «Витовт рече: Я тебя (Тахтамыша) пасажю на Орде и на Сараи, и на Болгарах, и на Азтархан, и на Озове и на Заятцькой Орде, а ты мене посади на Московском великом княжении... и на Новгороде Великом, н на Пскове, а Тверь и Рязань моа и есть, а Немцы и сам возьму». У выніку бітвы паражэнне Вітаўта на Ворскле было поўным і катастрафічным ад войска Цімура-Кутлуема и Едзігея і перашкодзіла яму падпарадкаваць сваёй уладзе новыя ўсходнеславянскія землі. «Князь вялікі Вітаўт сабраў войска незлічонае... і пабілі яны (татары) вялікага князя Вітаўта і ўсё яго войска, сам жа вялікі князь уцёк з малаю дружынаю». Па іншаму: «побеже в мале дружине».
- Вітаўт і маскоўскі князь Васіль і заключылі пагадненне. Межы паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай былі вызначаны па рацэ Угры — прытоку Акі. Пасля смерці Васіля Вітаўт падпарадкаваў сабе Цвярское і Разанскае княствы, а таксама землі ў вярхоўях Акі.
- 1401г. Паміж Польшчай і ВКЛ была падпісана Віленска-радамская вунія, асноўнае: саюз супраць Тэўтонскага ордэна.
- 1404г. Вітаўт канчаткова падпарадкаваў Смаленскае княства.
Барацьба з Тэўтонскім ордэнам.
1408 г. –нарада Вітаўта і Ягайлы ў Навагрудку і выпрацоўка плана барацьбы супраць ордэна.
1409 г. У выніку паўстання крыжакі былі канчаткова выгнаны з Жамойціі яна далучылася да Вялікага княства Літоўскага.
1409-1411г. – Вялікая вайна ВКЛ, Польшчы супраць Тэўтонскага ордэна. Іншая назва: Пруская вайна.
май 1410 г. у Гродне закончыўся збор харугваў (баявых атрадаў) ВКЛ. Харугвы ўзначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт.
15 ліпеня 1410г. Грунвальдская бітва.
Удзельнікі на баку ВКЛ:
- руская дружына з Ноўгарада Вялікага
- атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі (ў будучым героя
гусіцкага руху)
- татарская конніца.
- 50 хругваў выставіла Польшча і 40 — ВКЛ.
- Удзельнік з боку ордэна: галоўны маршал ордэна Фрыдрых фон Валенрод.
Па ходу бітвы:
- Пачалася ж бітва атакай татарскай конніцы Вялікага княства Літоўскага, якая панесла значныя страты з прычыны «воўчых ям», накапаных крыжакамі, куды трапіў князь Іван Жадзевід «и еще многим людям большой вред от тех ям был».
- Выключную стойкасць праявілі тры палкі Смаленскага княства пад камандай мсціслаўскага князя Сямёна Лінгвена: Смаленскі, Аршанскі, Мсціўлаўскі.
У бітве загінуў вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген. (Вялікі магістр — галоўны кіраўнік ордэна.)
Бітва адлюстравана:
1. Ян Длугаш “ Гісторыя Польшчы” 15 ст. ««нага наступала на нагу, даспехі ўдараліся аб даспехі, і дзіды накіроўваліся ў твары ворагаў... Нарэшце, калі дзіды былі пераламаны, шэрагі таго і другога боку і даспехі з даспехамі настолькі самкнуліся, што рабілі пад ударамі мячоў і сякер, насаджаных на дрэўкі, страшны грукат, які (можна пачуць ад удараў молата аб кавадла, і людзі біліся і коні давілі людзей».
2. ЯН Вісліцкі “Пруская вайна” пач. 16 ст.
“Так у панцырах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны Падалі, стрэламі бітыя з тугіх калчанаў татарскіх. Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы, 3 імі — літоўцы з коп'ямі, настойлівыя і без страху...”
Значэнне бітвы:
1. Паражэнне Тэўтонскага ордэна ў бітве пад Грунвальдам азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўроце.
2. Пасля перамогі над крыжакамі істотна ўзрос аўтарытэт Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства сярод іншых краін.
3. Значна ажывіўся іх гандаль, болып паспяхова сталі развівацца гаспадарка і культура.
1413 г. – Гарадзельская вунія.
- 47 радоў феадалаў Польшчы перадалі 47 каталіцкім радам феадалам ВКЛ свае гербы
- Гарадзельскі прывілей: засведчана тое, што толькі каталікі мелі права займаць пасады ў ВКЛ -- гэта пачатак палітычнай няроўнасці паміж праваслаўнымі і каталіцкімі феадаламі.
- Утвораны першыя ваяводствы: Трокскае і Віленскае.
1415г. – узноўлена Наваградская мітраполія начале з мітрапалітам Рыгорам Цамблакам. Мітраполія, тое ж, што і незалежная, аўтакефальная царква, якая напрамую падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху, а не Кіеўскай ці Маскоўскай патрыярхіі. Першую спробу зрабіць падобную царкву ажыццявіў Гедымін.
Увесь час Вітаўт жадаў каранавацца. Тут варта ўзгадаць папярэджанне Вітаўту епіскапа кракаўскага З. Алясніцкага: «Ведай, што карона каралеўская хутчэй прынізіць тваю веліч, чым узвысіць: паміж князямі ты першы, а паміж каралямі будзеш апошнім»
1430г. – Смерць Вітаўта.
ФЕАДАЛЬНАЯ (ГРАМАДЗЯНСКАЯ) ВАЙНА Ў ВКЛ (1432—1436гг.)
1430 г. – у ВКЛ выбіраецца князем Свідрыгайла
1432г. – каталікі паспрабавалі забіць Свідрыгайлу і абралі князем Жыгімонта Кейстутавіча. Княства раскалолася на дзве часткі.
На чале адной з іх была Вільня, на чале другой — Полацк. У Полацку Свідрыгайла аб’явіў аб стварэнні Вялікага княства Рускага.
У 1432 г. паміж варожымі бакамі пачалася вайна.
Жыгімонт: 1. На дапамогу Жыгімонту сваё войска прыслала Польшча.
2. Каб не даць Свідрыгайлу апоры на праваслаўных феадалаў вялікі князь Жыгімонт выдаў два прывілеі 1432 і 1434гг. Галоўным у гэтых прывілеях было зрабіць роўнымі, аднолькавымі асабістыя і маёмасныя(эканамічныя ) правы ўсіх феадалаў — і католікаў і праваслаўных.
Свідрыгайла: 1. На баку Свідрыгайлы былі Полацкая, Смаленская, Кіеўская, Чарнігава-Северская землі, часткова Валынь і Падолле.
2. Свідрыгайла ўступіў у .саюз з Лівонскім ордэнам, спустошыў Літву, заняў Брэстчыну, Верхняе Панямонне, Заслаўе, Мінск.
3. Князь западозрыў, што мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі Герасім схіляецца на бок Жыгімонта і спаліў яго, што адхінула ад яго праваслаўных.
Крыніцы:
«Князь вялікі Свідрыгайла спаліў у Віцебску мітрапаліта Герасіма».
«I за тое Бог не дапамог князю Свідрыгайлу, што ён спаліў мітрапаліта Герасіма. і дапамог Бог вялікаму князю Жыгімонту...»
1435г. – У бітве пад Вількамірам Свідрыгайла быў разбіты. Свідрыгайла ўцёк на Валынь (Украіна).
1440г. Умацоўваючы сваю ўладу, Жыгімонт меў намер вызваліцца ад залежнасці Польшчы. Разгадаўшы яго задумы, польскія паны, прадстаўнікі літоўскай буйной шляхты, арыстакраты выступілі супраць Жыгімонта. Жыгімонт быў забіты змоўшчыкамі.
Вялікім князем літоўскім быў абраны ў 1440 г. сын Ягайлы Казімір.
КАЗІМІР ЯГАЙЛАВІЧ 1440—1492гг.
Прывілей Казіміра 1447г. Казімір выдаў прывілей, які
- паклаў пачатак афармленню прыгоннага права (залежнаці сялян ад феадалаў): а) Яны мелі права на суд над залежным ад іх насельніцтвам. б )Ім забаранялася прымаць беглых сялян.
- Павялчыўся імунітэт феадалаў ад дзяржавы: а)Феадалам забяспечвалася валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. б) з іх уладанняў не збіраліся падаткі на карысць дзяржавы;
- Прывілей Казіміра ўстанавіў парадак набыцця зямельных надзелаў, дзяр-жаўных пасад, ганаровых званняў.
1468г. – Судзебніка Казіміра. Першы збор законаў, які ва ўсім княстве ўстанавіў адзіныя віды пакаранняў. Іх было тры: грашовы штраф, пабоі, смяротная кара. Паводлэд Судзебніка баярам давалася права судзіць сялян.
1481г. – змова праваслаўных феадалаў супраць Казіміра, сярод іх: Алелькавічы, Бельскія, Гальшанскія.
Барацьба з крымскімі татарамі.
Беларуска-літоўскае войска разбіла татар у 1502 г. на рацэ Ушы, у 1503 г. — каля Давыд-Гарадка.
Асабліва значныя перамогі над татарамі войска Вялікага княства Літоўскага здабыло ў жніўні 1506 г. пад Клецкам. Летам гэтага года войска крымскіх татар уварвалася ў Беларусь. Галоўная яго сіла спынілася пад Клецкам( р. Лань). Супраць рабаўнікоў выйшлі менскае, но-вагародскае і гародзенскае апалчэнні на чале з князем Міхаілам Глінскім. Войска князя нечакана атакавала праціўніка, ушчэнт яго разбіла і вызваліла 40-тысячны палон.
Частка татар прыйшла пад Слуцк, дзе, як зафіксавана ў летапісе, «в Слуцком замку заперлася княгиня Анастасия... але случане боронилися добре и много татар побили».
Ужо ў 1508 г. татары зноў з'явіліся на Беларусі. Цярпела наша зямля ад паўднёвых рабаўнікоў таксама ў 1510, 1521, 1527 гг.
Войны з Маскоўскай дзяржавай.
- 1492—1494гг. ВКЛ згубіла Вяземскае княства і іншыя памежныя княствы.
- 1500—1503гг. У 1500г. Маскоўскае войска разбіла войска ВКЛ у бітве пры раце Ведрыш. “і пабіла Масква Літву” ВКЛ згубіла Гомель і Чарнігава-Северскія землі”.
- 1507—1508гг. Вайна супала з мяцежом Міхала Глінскага супраць вялікага князя ВКЛ Жыгімонта І Старога. I, як адзначае ў сва-ёй «Хроніцы» гісторык XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі, «было іх ужо вельмі многа... якія Глінскаму дапамагалі і з ахвотай засталіся б з ім да канца». Змоўшчыкі дагаварыліся аб стварэнні з падтрымкай Масквы і цара Васіля ІІІ самастойнай дзяржавы, на чале якой стане Міхаіл Глінскі. у 1508 г. князь Міхаіл са сваім атрадам пайшоў да Мазыра і, як паведамляе летапіс, «Мазыр узяў ды сваіх людзей там пасадзіў». Далей летапісец занатаваў, што «прысталі таксама да яго князі Друцкія і князь Міхаіл Мсціслаўскі з замкамі сваімі, той з Друцкім, а гэты з Мсціслаўскім, так жа і аршанцы, Крычаў, Гомель паддаліся яму».
- 1512—1522гг.
- 1514г. згублены Смаленск
- 8 верасня 1514г. – Канстанцін Астрожскі разграміў 80-тыс. рускую армію ў бітве пад Оршай (Дубровінская бітва, на рацэ Крапіўна)
- 1534—1537гг. Быў вернуты Гомель.
Праўленне Аляксандра Ягелончыка 1492—1506г.
Праўленне Жыгімонта І Старога 1506—1548гг.
Тэндэнцыя пач. XVI ст.: 3 пачатку XVI ст. усё выразней праводзілася лінія на роўнасць у правах прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя Вялікага княства Літоўскага незалежна ад этнічнага паходжання) і рэлі-гійнай прыналежнасці. 3 гэтага часу праваслаўная знаць з беларускіх, суседніх украінскіх зямель паступова ўлівалася ў па-літычную эліту Вялікага княства Літоўскага і мела рэальны ўплыў на дзейнасць як цэнтральных, так і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання. Нягледзячы на пацвярджэнні артыкулаў Гарадзельскага прывілея Жыгімонтам Старым у 1529 г. і Жыгімонтам Аўгустам у 1547 г., на практыцы ён да канца не вытрымліваўся. Прычы-най таму была наяўнасць у ВКЛ вялікай колькасці буйных землеўладальнікаў праваслаўнага веравызнання, якія імкнуліся далучыцца да кіравання дзяржавай і ўяўлялі значную сілу.
Залаты век» ВКЛ. 1520—1560-я гг. сталі адным з самых узнёслых перыядаў гісторыі нашай Бацькаўшчы-ны. Менавіта гэтыя дзесяцігоддзі пазней нярэдка называлі «залатым векам». Напрыклад, шляхціц з-пад Ляхавіч Фёдар Еўлашоўскі, які пакінуў нам свае ўспаміны (мемуары), у XVII ст. так ацэньваў гэты час: «Той век залатым мне бачыцца ад цяперашняга веку». Чаму? Па-слухаем адказ самога Еўлашоўскага: «Бо на той час рознасць у веры не чыніла нават самай малой розніцы ўлюбові прыяцельскай».
Праўленне Жыгімонта ІІ Аўгуста 1548—1572гг.
1557г. – аграрная рэформа “Валочная памера”.
3 1563 г. вышэйшыя дзяржаўныя пасады маглі займаць прадстаўнікі шляхецкага саслоўя як каталіцкага, так і праваслаўнага і пратэстанцкага веравызнанняў.
Статуты ВКЛ: І – 1529г.; ІІ – 1566г.; ІІІ – 1588г.
Лівонская вайна (Інфлянцкая вайна). Пасля пакарэння Расійскай дзяржавай Казані і Астрахані, што прынесла ёй бяспеку на ўсходзе, Іван IV паставіў перад сабой задачу забяспечыць выхад да Балтыйскага мора. Авалоданне марскімі партамі на Балтыцы вывела б Расійскую дзяржаву на захад. Але выхад у Еўропу закрывалі Польшча, Вялі-кае княства Літоўскае і Лівонія. Апошняя была самым слабым звяном у ланцугу дзяржаў, што перашкаджалі Расійскай дзяржаве мець доступ да Балтыкі. Супраць яе і нацэліў удар Іван IV.
У 1558 г. Лівонскі ордэн адмовіўся плаціць даніну за эстонскія землі і Юр'еў (сучасны Тарту) маскоўскаму цару Івану IV. Апошні ў студзені 1558 г. паспяхова пачаў вайну супраць Ордэна і захапіў шэраг прыбалтыйскіх гарадоў. Але Швецыя, Данія, Польшча і ВКЛ не жадалі замацавання ўсходняга суседа на Балтыйскім узбярэжжы. У 1561 г. Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне і быў падзелены паміж Швецыяй, Даніяй, Польшчай і ВКЛ на чатыры часткі. Апошні магістр Готард Кетлер стаў васалам караля Польшчы і вялікага князя Літвы Жыпмонта II Аўгуста.)
У 1562 г. Іван IV пачаў вайну з Жыгімонтам II Аўгустам. У пачатку вайна была даволі ўдалай для
маскоўскага цара. У 1563 г. былі захоплены Полацк і паўночна-ўсходняя частка Беларусі. Іван IV меў намер рухацца ў бок Менска і Наваградка. Аднак 26 студзеня 1564 г. пад Улай (каля Чашнікаў) яго войскі былі разбіты арміяй гетмана М. Радзівіла, пасля чаго вайна набыла пазіцыйны характар.
У канцы 1569 г. паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім было заключана часовае пагадненне.
Саслоўі ВКЛ.
Пад станамі-саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча. Па іншаму называліся станы-саслоўі. у Вялікім княстве Літоўскім саслоўі былі свецкія, або служылыя (феадалы, шляхта), духоўныя і простыя.
Пануючым, прывілеяваным станам у ВКЛ з'яўлялася шляхта, статус якой быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй. У XIV—XV стст. велікакняжацкімі прывілеямі 1387, 1432, 1434 гг. прадстаўнікам шляхты было гарантавана права ўласнасці на свае маёнткі. Прадстаўнікі самай ніжэйшай не мелі ні зямлі, ні пад-даных, лічыліся «галотай» і выпраўляліся на вайну пешшу. Тыя шляхціцы, што мелі больш за сотню сялянскіх гаспадарак, прылічваліся да шляхты буйной. Сярод яе вылучаліся магнаты, якім належалі велізарныя ўладанні з тысячамі прыгонных гаспадарак. У XVI—XVIII стст. шляхецкае саслоўе налічвала 8—10 % насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.
Духавенства. Духавенства — гэта людзі, якія спецыяльна займаюцца выкананнем рэлігійных мерапрыемстваў і складаюць асобную арганізацыю (карпарацыю).
Простыя саслоўі: мяшчане і сяляне
Мяшчане – жыхары гарадоў.
Мяшчанства ўключала ў свой склад розныя катэгорыі гараджан: рамеснікаў, купцоў, домаўладальнікаў і інш. У ВКЛ тэрмін «мяшчане» замацаваўся за жыхарамі гарадоў (месцаў) у другой палове XV ст. Юрыдычнае афармленне мяшчанскае саслоўе ВКЛ атрымала ў Статутах 1529, 1566, 1588 гг. На ніжэйшай ступені сацыяльна-маёмаснай лесвіцы ў гарадах знаходзіліся «каморнікі», «лёзныя», «гультаі», «парабкі» — гарадскія нізы.
З XIV ст. гарады ВКЛ пачалі атрымоўваць магдэбургскае права – права на самакіраванне, якое куплялася за штогадовыя выплаты былому гаспадару горада ці дзяржаве. Важнейшай юрыдычнай падставай для гэтага з'яўлялася права на арганізацыю мясцовай улады — гарадской рады. Галоўную ролю ў ёй адыгрывалі заможныя вярхі горада — купецтва, рамесныя майстры, цэхмістры.) Гарадскую раду складалі бурмістры, радцы, лаўнікі — службовыя асобы гарадскога магістрата, які аб'ядноўваў гарадскую раду і лаву-суд.(войтаўска-лаўніцкі суд) Усе гэтыя пасады былі выбарнымі, за выключэннем пасады войта, які ўзначальваў гарадскую раду і прызначаўся вялікім князем ці ўладалыіікам горада. Як правіла, войтам станавіліся прадстаўнікі мясцовай феадальнай знаці. Магістрат – арган самакіравання засядаў у ратушы.
Шляхта мела ў гарадах свае кварталы — юрыдыкі, мяшчане, якія жылі тут не плацілі падаткаў на карысць магістрата.