Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
ь узор, які складаецца са спалучэння сонца і дажджу, што служыць зарукай добрага ўраджаю [19, с. 645].
Выявы сонца, вырабленыя шляхам вышыўкі, ткацтва, разьбы па дрэву на франтонах жыллёвых пабудоў, мелі першапачаткова не эстэтычную, а магічную мэту: выклікаць дождж, вылечыць хваробу і г. д. напрыклад, 80-гадовая сялянка А. Васільева з Сянна расказала пра тое, што ў яе захварэў сын і ніхто не мог яму дапамагчы, але як толькі яна вышыла ўзор сонца сын ачуняў.
Найбольш распаўсюджаная выява сонца ў беларускім арнаменце гэта ромб з промнямі. Існаваў таксама і іншы старажытны язычніцкі сімвал сонца: крыж у крузе, яго можна ўбачыць у дэкоры ганчарных, кавальскіх, разьбяных вырабаў і, безумоўна, у ткацтве і вышыўцы.
У народным арнаменце Сонца, як галоўнае боства ў многіх народаў старажытнасці, у тым ліку і ў беларусаў, здаўна зяўляецца асноўным элементам у арнаментыцы вырабаў побытавага, абрадавага, мастацкага прызначэння. На тэрыторыі Беларусі матыў сонца (Салярная сімволіка) вядомы з часоў неаліту; тагачасная кераміка, вырабы з дрэва і косці аздабляліся кружочкамі з кропкай у цэнтры. У разьбе па дрэве матыў Сонца набыў выгляд шматпроменнага круга-разеткі, якім аздаблялі побытавыя рэчы.
Асабліва папулярны матыў Сонца ў тэкстыльным арнаменце. Тэхналагічныя асаблівасці ткацтва і вышыўкі выклікалі асаблівую інтэрпрытацыю яго ў выглядзе ромба з промнямі ці адросткамі-кручкамі. Такі матыў аздабляў ручнікі, паясы, навалачкі, абрусы, кампаненты адзення і іншыя вырабы ўтылітарна-дэкаратыўнага і абрадавага прызначэння.
Сімвалічнае значэнне рамбічнаму арнаменту як сімвалу Сонца на Беларусі надавалася яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя; сёння ён зяўляецца проста адным з найбольш пашыраных і традыцыйных элементаў дэкору вырабаў утылітарна-мастацкага прызначэння.
4.1 Астранамічныя вобразы ў беларускіх замовах з касмалагічнымі матывамі
Палессе, як адна з найбольш архаічных славянскіх зонаў, здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў традыцыйнай народнай культуры. Тэксты замоў (старажытнейшага па паходжанню фальклорнага жанру), запісаныя на тэрыторыі Палескага рэгіёна, ў некаторых выпадках здольны раскрыць прынцыпова важныя элементы архаічных узроўняў традыцыйнай карціны свету.
Адна з фундаментальных ідэй міфалагічнай свядомасці, згодна з якой сусвет ёсць не што іншае, як касмічна велізарнае цела чалавека, знайшла праяўленне ў некалькіх замоўных тэкстах, запісаных на тэрыторыі Брагінскага і Светлагорскага раёнаў. Замова “Ад дзіцячых хвароб”: “У вочы сонейка, у патылічку месячка, а ручкі грабелькі, а ножкі вілачкі. Сонейкам асвяціся, месячкам агарадзіся,, паганаму зносу не дапускайся, паганы знос кукіш пад нос.” [14, с. 12].
Унутраная абгрунтаванасць выкарыстаных вобразных паралеляў “вочы сонейка”, “патылічка месячык”; “сонейка ў вачах”, “месяц у плячах”, зоры на рабрах” абумоўлена ўплывам касмаганічнай суаднесенасці космасу целу чалавека, асобныя часткі якога маюць пэўныя праекцыі ў навакольным свеце. “Міфапаэтычны светапогляд касмалагічнага перыяду зыходзіць у тоеснасці макракосмаса і мікракосмаса, прыроды і чалавека” абагаўляючы прыроду і яе магутныя сілы, чалавек не проста надзяляў іх розумам і іншымі ўласцівымі яму здольнасцямі, але і знешне надаваў ім падобнасць з самім сабою.
У старажытнарускай літаратуры прыпадабленне частак цела чалавека прыродным зявам і наадварот зяўлялася распаўсюджаным прыёмам, які дазваляе даследчыкам лічыць, што да таго, як стаць паэтычнымі вобразамі, гэтыя прыпадабленні адлюстроўвалі рэальныя ўяўленні нашых продкаў аб прыродзе.
Згодна канцэпцыі тоеснасці светабудовы чалавечаму целу, нябесныя свяцілы сонца, месяц, зоркі звязваліся міфапаэтычнай свядомасцю з верхняй часткай цела галавой і, у першую чаргу, з вачыма. У старажытным Егіпце сонца і месяц лічыліся вачыма ўсемагутнага боства Ра, а індыйцы ўспрымалі сонца і месяц як вочы бога Нараяны. Паводле кітайскай міфалогіі, сонца і месяц утварыліся з вачэй вялікага Паньчу, цела якога адпавядала сусвету. У прыведзеных вышэй прыкладах, не звяртаючы ўвагі на іх прыналежнасць да самых розных культур, прасочваецца тэндэнцыя ўпадаблення сонца і месяца вачам чалавека і надзяленне іх зрокавай функцыяй. У духоўнай культуры беларусаў падобныя міфалагічныя ўяўленні трансфармаваліся і знайшлі праяўленне ў сістэме народных вераванняў, паверяў і прыкмет, у вобразнай сістэме фальклорных тэкстаў, у шматлікіх паэтычных метафарах і фразеалагічных адзінках мовы [12, с. 255].
На прыкладзе архетыпу сонца прасочым, як у культурна-моўнай сістэме ўсходніх славян праяўляецца семіятычны статус гэтага нябеснага абекта ў традыцыйнай каціне свету. “Сонца крыніца жыцця на зямлі і па сённяшні дзень называецца ў Карпатах “тварам Божым”, а ў іншых месцах “вокам Божым”. А. М. Афанасьеў лічыў, што каляндарнае абазначэнне сонца і месяца чалавечымі тварамі караніцца ў паданнях найглыбейшай старажытнасці. “Міфалагема галавы “сонца” лягла ў аснову такіх фразеалагічных адзінак, як “галава ідзе кругам”, “галава гарыць”, галава закружылася”; хоць абазначаюць яны стан чалавека ў цяжкай сітуацыі. Большасць фразеалагізмаў з кампанентам “галава” маюць пазітыўную каннатацыю, што вытлумачваецца наяўнасцю ў менталітэце рускіх архетыпа “галава=сонца, боства”.
Тэндэнцыя ўпадаблення сонца вачам чалавека іпрысваення яму зрокавай функцыі аўтаматычна вызначае семіятычныя і каштоўнасныя характарыстыкі вобраза сонца ў традыцыйнай народнай культуры. Пас