Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
ца на дрэвах, плешчуцца на паверхні вады або бегаюць па палях, заманьваючы прахожых, русалкі. Засцерагаліся таго, каб святло Месяца падала на калыску з немаўлём. Некаторыя дзіцячыя хваробы тлумачылі тым, што “месяц засвяціў”. Святло Месяца было неспрыяльным для гуркоў, гарбузоў, гароху, бобу і маку, бо выклікала ў гэтых раслін пустацвет.
Зацьменне Месяца тлумачылі тым, што складкі белага адзення Чумы, развіваючыся ў паветры, затуляюць ззянне Месяца. Зацьменне Месяца выклікала страх у людзей, бо лічылася прадказваннем паморку жывёлы, з-за чаго адразу зачынялі калодзежы. Вера ў тое, што пасля смерці душы праведнікаў адыходзяць спачатку на Месяц, каб потым узняцца ў яшчэ больш высокія сферы, дазволіла людзям успрымаць гэтае свяціла як сімвал несмяротнасці, шчасця, аховы ад злых духаў. Таму такое пашырэнне набылі ўпрыгожванні, амулеты ў выглядзе Месяца. Сонца і Месяц выступаюць у бінарнай апазіцыі. Яны ходзяць па небе і не могуць дагнаць адно аднаго. У калядных песнях абодва свяцілы могуць сімвалізаваць мужчынскі і жаночы пачатак. Дзякуючы свайму зменліваму вобліку, Месяц вызначае рытмы жыцця на зямлі, надворе, прылівы і адлівы, развіццё вегетацыі, рост жывёл. Продкі былі перекананыя, што ад уздзеяння Месяца залежыць плоднасць жаночага арганізма. Пэўныя квадры месяца выклікалі ў людзей розныя, часам неадназначныя ўяўленні. У квадрах бачыліся перыяды жыцця: дзяцінства, сталасць, старасць, смерць, а затым уваскрасенне і нараджэнне ізноў. Маладзік мог лічыцца спрыяльным перыядам для распачынання справы, якая пойдзе на рост, на прыбытак; з другога ж боку, маладзік увасабленне кволасці і нясталасці; поўня асацыіравалася з багаццем. Месяц на сходзе быў выразнікам старэння, хуткага знікнення. Таму дзецям, народжаным у канкрэтную квадру, прадказваўся адпаведны лёс: хто нарадзіўся ў маладзік, той будзе доўгавечны, маладжавы, а часам нават бяздзетны; хто прыйшоў у гэты свет у поўню, будзе мець вялікую сямю і вызначацца сталасцю, розумам; дзіця, якое маці нарадзіла ў 3-ю квадру будзе недаўгавечнае, хутка састарэе; у 4-ю слабое, хударлявае. Жанчына, народжаная на мяжы старога і новага месяца можа быць бясплоднаю. Смерць гаспадара ў залежнасці ад квадры Месяца, магла пацягнуць пэўныя вынікі: калі чалавек паміраў у поўню у сямі па-ранейшаму застаецца лад; калі ў маладзік пачнецца ў хаце бязладдзе [19, с. 492].
З Месяцам, нібыта апекуном закаханых, у прыватнасці, з маладзіком, звязвалася варажба. У яго пыталіся пра каханага; прасілі, каб сасніўся будучы жаніх; звярталіся да яго з замовамі і малітвамі. Калі бачылі першы раз маладзік, хрысціліся, спусціўшы рукаў на руку, ці трэслі манетамі ў кішэні або дакраналіся да золата, серабра каб вадзіліся грошы.
На Месяц арыентаваліся чараўнікі, у маладзік збіралі зёлкі, а на поўню зачэрпвалі ваду з ракі апоўначы ці стралялі на скрыжаванні дарог са стрэльбы ў Месяц, каб стаць чараўніком ці паляўнічым. Месяц мог справакаваць розныя хваробы. Разам з тым Месяц успрымаўся і як абект, ад якога залежыць пазбаўленне ад хваробы. Ад месячнага святла ў дзяцей маглі пачацца “крыксы”, і дзеля пазбаўлення ад іх выкідалі на двор пернік у палюшцы, каб Месяц свяціў на яго, а не на дзіця. Да маладзіка ў замовах звярталіся, каб балелі зубы. Пры маладзіку трэба было пашмараваць зямлёю бародаўкі і хапацца за галаву, каб яны сышлі. Каб пазбегнуць лунатызму ў дзіцяці, жанчына яшчэ падчас цяжарнасці павінна была асцерагацца ўначы месячных промняў. На поўню абводзілі крэйдаю па падлозе месячнае святло і клалі на тое месца дзіця-лунаціка. Трактоўкі месяца ў народных тлумачэннях сноў блізкія да сімвалічных уяўленняў у традыцыйна-песенных жанрах. Саснёны месяц абяцаў дзяўчыне жаніха, цяжарнай сына, сямейным удаўство, усход месяца добрае, заход смерць, сустрэча маладзіка з ветакам хваробу і смерць у святле народных прыкмет Месяц успрымаўся як надзейны прадказальнік будучага надворя ў залежнасці ад квадры, колеру, ад павернутасці ўгору ці ўніз рожкамі, ад наяўнасці ці адсутнасці вакол сябе арэолу. Негледзячы на разнастайныя, часам супрацьлеглыя, парады на пачатак сяўбы ў залежнасці ад квадраў Месяца, народная мудрасць прыходзіла да высновы, што выкананне палявых работ не залежыць ад іх. Разам з тым сцвярджалі, что месячнае святло неаднолькава спрыяе пры сяўбе розных культур. Сяўба пры Месяцы дасць рэдкія ўсходы, а гарох, грэчка, каноплі будуць цвісці да восені, затое ўродзіць белая капуста.
Верылі, што маладзік мае ўплыў на вылежванне лёну, і таму яго высцілалі кругам ці паўкругам і звалі “Месяцам”. У адрозненне ад Сонца, якое было звязана з агнём, Месяц зяўляўся увасабленнем вадзяной стыхіі.
6. Значэнне міфалагем Сонца і Месяца ў неабрадавай паэзіі як знакавай сістэме народнага мастацтва беларусаў
У далёкім мінулым народ успрымаў сонца як божаства. Міфалагема Сонца шырока адлюстравана ў песнях і казках. У прыказках і прымаўках адлюстравалася сувязь сонца і месяца з гаспадарчай дзейнасцю чалавека, у прыватнасці з яго аграрнымі клопатамі:
“Колас добра не грэе”
“Усякаму чалавеку адно тое самае сонца свеціць”
“Чым сонца яснее, тым месяц смутнее”
“Маладзік родзі задраў на пагоду” [11, с. 158]
Ёсць такія прыказкі, якія сёння ўжо не ўжываюцца ў прамым, літаральным значэнні:
“Свяціў бы мне свяцёл Месяц, а звёзды і колам правяду”
“Каму месяц свеціць, таму і зоры ўсміхаюцца”
“І да мышкі сонца загляне”
Значэнне такіх прыказак абсалютна не вынікае з сумы сэнсаў кампанентаў, што складаюць яе. Гэта алегарыч?/p>