Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

ылаючы цяпло і святло, адорваючы не толькі зямлю, але і яе нетры, сонца ў свядомасці чалавека было справядлівым боствам, усяправедным і усемагутным, якое аб усім ведае, усё бачыць. “Сляды салярнага культу захаваліся ў шматлікіх апакрыфічных расказах. У іх гаворыцца пра тое, што Сонца зяўляецца тварам Госпада Бога. Па іншых расказах, Сонца гэта акно, праз якое Бог глядзіць на Зямлю, а да людзей праз яго даходзіць райскі свет”. Сонца, якое ўсё бачыць, можа ашчаслівіць ці абяздоліць чалавека, выступае ў якасці дабрадзея ці суддзі- карніка. Амбівалентнасць міфалагемы сонца непарыўна звязана з разуменнем у культурнай традыцыі славян стыхіі агню. У міфалагічным светаадчуванні гарачыя сонечныя прамяні сканцэнтроўвалі ў сабе знішчальную сілу нябеснага агню і ўспрымаліся як увасабленне кары нябесных сіл.

 

4.2 Семантыка міфалагемы сонца ў каляндарнай абраднасці

 

Безумоўна, з сонцам звязаны абрады каляндарнага цыклу. Для нашых продкаў быў самым галоўным менавіта сонечны каляндар. Самая значная частка жыцця Сонца заключана ў межах першых шасці месяцаў гэта час узвышэння : ад зімовага сонцавароту да летняга сонцастаяння. Астатнія шэсць месяцаў час захавання, зберажэння дабытага за актыўны перыяд. Сонца нараджаецца ў пару зімовага сонцавароту (25 снежня), пасля самага кароткага дня. Напачатку сонца вельмі слабае, першы час яго жыцця поўны небяспекі, бо царства цемры пераважае над царствам святла, таму і ноч даўжэй за дзень. Калядныя святы і суправаджаючыя іх абрады накіраваны на захаванне кволага сонца, яго падтрымку і ўпэўненасць, што яно сваёй энергіяй, сваёй сілай узгадуе будучы добры ўраджай і жыццё будзе зноў працягвацца.

Сонечны бог, народжаны ў дзень зімовага сонцавароту, у дзень веснавога раўнадзенства памірае і зноў уваскрасае і ўзносіцца на неба, каб даць сваю моц і новую сілу будучым пладам зямлі. На першы дзень Вялікдня хадзілі глядзець “ігру сонца” на небе, назіраючы за ім з узгорку, стрэх, званіц. Паводле народных уяўленняў, зяленне сонца на чыстым небе і яго ігра прадказвалі добры ўраджай, новыя вяселлі.

Багаццем зместу, дасканаласцю мастацкай формы, займальнасцю абрадаў вылучаецца з летняга цыкла народнага календара Купалле свята, прысвечанае летняму сонцастаянню, росквіту прыроды. Гэта найбольш значнае свята ўшанавання Сонца, пэўны апафеоз удзячнасці людзей Сонцу і клопатам пра яго. Купалле адзначалася ў ноч на 24 чэрвеня ст. ст. у час летняга сонцастаяння. Гэта была ўрачыстасць у гонар Сонца, жыватворных сіл прыроды, зямнога плёну. Разглядаючы старажытныя святы на Русі, Б. А. Рыбакоў адзначае, што “сонечная абраднасць дакладна выдзяляе летняе сонцастаянне як асобую, падвоеную фазу гадавога цыкла: зімовая і веснавая сонечныя фазы адзначаны на старажытных календарах знакам аднаго крыжа, а русальскі чэрвень, месяц летняга сонцастаяння, “макушка лета” абавязкова двумя крыжамі. На масленіцу, свята веснавой сонечнай фазы, калі сонца толькі пачынае разгарацца, з гор і ўзгоркаў скатваюць у раку адно гарашчае кола. На Купалу ж наладжваюць рытуальнае шэсце з “сонечнай калясніцай” на двух колах” [8, с. 16].

Многія даследчыкі звязваюць Купалле не толькі з салярным культам, але і культам вады і культам расліннасці. Асноўным усё ж такі застаецца Сонца, бо росквіт расліннасці і ўсіх сіл зямлі напрамую залежыць ад Сонца. Тыя ж вянкі, якія дзяўчаты пускаюць у ваду, гэта таксама сімвалы сонца.

Паходжанне свята Купалле і яго назвы большасць сучасных даследчыкаў звязваюць з ачышчальным агнём і салярнымі ўяўленнямі старажытных людзей. Купальскія вогнішчы мелі сакральнае значэнне. Як адзначыў А. А. Патабня, яны здольныя былі “даваць ураджай, выганяць смерць не самі па сабе, а таму што ўвасабляюць сонца. Менавіта да Сонца і звяртаецца купальская песня:

 

Сягодня й Купала, заўтра Ян,

Ды зайграй, сонейка, зайграй нам,

Каб зялёны лугі шумелі,

Каб сырая зямля стагнала.

Каб сырая зямля стагнала

Да й ад дзявоцкага гуляння,

Да й ад жаноцкага спявання [9, с. 350].

 

У калядных і валачобных песнях Сонца ўвасабляе ідэальную гаспадыню, Месяц ідэальнага гаспадара. Зоркі іх дзеткі. Вось калядная песня “Пасярод двара”:Пасярод двара

 

Залата гара,

А на той гарэ

Церамок стаіць,

А ў тым церамку

Тры ваконечкі.

Адно ваконца

Яснае сонца,

Другое ваконца

Дробныя звёзды,

Трэцяе ваконца

Ясны месяц.

Ясны месячык

Сам пан гаспадар,

Яснае сонейка

То яго жана,

Дробныя зорачкі

То яго дзеткі.

Дзе ж мы ні былі,

Дзе ж мы ні хадзілі,

Такога дзіва

Зроду не бачылі,

Як у цябе,

пане гаспадар,

Пасярод двара

Залата гара.

 

У жніўных песнях стомленая доўгай нялёгкай працай жняя звяртаецца да сонца як да жывой істоты з папрокам, што яно “неспагадлівае”: рана ўзыходзіць, не спагадае жнеям, а ў іх “сталяны сярпочкі прытупіліся, … белыя ручкі прытаміліся, … ды прыганятыя прыбракаліся”. Жняя заклікае вецер як міфалагічную істоту, каб ён не ляжаў у полі “паміж горачак у разоры”, а ўстаў “памаленьку”, павеяў “паціхеньку”, развеяў “хмарачку цямненьку”… Жнейка просіцца адпусціць яе дадому: у яе “дзетак многа: што куточак, то сыночак, на пакуцці дзевяць дочак”:

 

Да пара дамоў, пара,

Пагубіла ключы зара.

Сонца ўзышло, ключы знайшло.

Сонейка маё яснае,

Трэба неба адамкнуць,

Поле расой апусціці,

Бо іх хаткі халодны,

Бо іх дзеткі галодны… [7, с. 460].

 

Часам сонца размаўл?/p>